Мішка Мішку скінулі з канапы, Мішку адарвалі лапу. Я яго адрамантую І цукеркай пачастую. Бычок




Дата канвертавання18.05.2016
Памер17.24 Kb.

Мішка
Мішку скінулі з канапы,

Мішку адарвалі лапу.

Я яго адрамантую

І цукеркай пачастую.




Бычок
Ідзе бычок, хістаецца,

Бядуе: «Ай-яй-я!

Вось дошчачка сканчаецца,

Звалюся зараз я!»




Слон
Ноч прыйшла, заснуў бычок,

Павярнуўся на бачок.

Мішка сон салодкі сніць,

Толькі слон яшчэ не спіць.

Ён хітае галавой:

"Добрай ночы, дружа мой!"




Кот
Мы ката паспрабавалі

Пракаціць на самазвале.

Кот катацца не любіў,

Грузавік перакуліў.




Таня
Наша Таня гучна плача,

Упусціла ў рэчку мячык.

Ціха, Танечка, не плач,

Не патоне ў рэчцы мяч.




Зайка
Зайку кінулі на лаўку

І забыліся у парку.

Злезці долу ён не мог

І пад дожджыкам прамок.




Самалёт
Самалёт змайструем самі,

Паляцім па-над лясамі,

Паляцім па-над лясамі,

Памахаем ручкай маме!




Караблік


Матроская шапка,

Вяроўка ў руцэ,

Цягну я караблік

Па хуткай рацэ.

Бягуць жабяняты

За чоўнам услед

І хорам крычаць:

- Пракаці і мяне!





Конік
Коніка свайго люблю я,

Грыўку прычашу даўгую,

Шчотачкай прыгладжу хвосцік,

Паскачу да мамы ў госці.




Казляня
Гадаванец мой ўлюбёны ---

Маладое казляня,

Я яго у сад зялёны

Пасвіцца ваджу штодня.

Калі раптам заблукае,

Я заўсёды адшукаю.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка