Мінулае… Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэта мінулае вайна. Прайшло ўжо




Дата канвертавання29.06.2016
Памер55.95 Kb.




Мінулае… Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэта мінулае вайна. Прайшло ўжо 73 гады з таго жудаснага дня, як расчыніліся вялізныя дзверы вайны. Вайна закранула кожнага, у кожную сям’ю яна прынесла боль, смутак, гора, пакуты, слёзы, смерць.

Шмат вады ўнесла рака часу з тых пор: зараслі шрамы акопаў, зніклі папялішчы спаленых вёсак і гарадоў, выраслі новыя пакаленні, якія, на шчасце, ведаюць пра той суровы час з кніжак і кінафільмаў, успамінаў ветэранаў і з пазакласных мерапрыемстваў.

Напярэдадні вялікай Перамогі ў актавай зале аўтабазы прайшло агульнашкольнае мерапрыемства - літаратурна-музычная кампазіцыя “Дзяцінства, апаленае вайной”.

Адкрыла мерапрыемства Эйсмант Ангеліна песняй “За четыре дня до войны”. Вядучыя Ціхончык Вікторыя і Фаміна Алена расказалі прысутным пра пакаленне, для якога напамін аб дзяцінстве звязаны з невыносным болем, жахам, адчаем.

Дзеці вайны” менавіта так называўся відэаролік, з якога вучні даведаліся пра дзяцей, якім наканавана было жыць у час жудаснай і страшнай вайны.

Слухалі вучні і голас Юрыя Левітана, які аб’явіў усяму Савецкаму Саюзу пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны.





Машко Юлія прадставіла ўспаміны Каці Жачкінай, дзяўчынкі, якой давялося пабываць у канцэнтрацыйным лагеры смерці. Ад гэтых успамінаў дрыжыкі прабягалі па целе, бо Юля расказвала, як маленькіх дзяцей адлучалі ад матуль, як над імі ставілі розныя медыцынскія вопыты, як бралі кроў у дзяцей для нямецкіх салдат… і як дзеці, ні ў чым не павінныя дзеці, паміралі.

“Мяне таксама павялі ў палату. Я ўпіралася і плакала. Тады мяне схапілі і сілком палажылі на стол. Рукі, ногі, галаву прывязалі гумавымі жгутамі. Немка ўзяла шпрыц і пракалола жылу. Ад болю я закрычала і страціла прытомнасць. Крыві бралі шмат і многія дзеці паміралі ад гэтага”.



Яшчэ ўспаміналі подзвігі піянераў-герояў Лёні Гойшыка, Марата Казея, Валі Коціка і іншых. Асабліва закранула прысутных “Балада аб чатырох заложніках” А.Куляшова ў выкананні Жаваранак Юліі і Мялешка Яўгеніі. Закранула сваім трагізмам і сваёй гераічнасцю.




У многіх вучняў пасля прагляду відэа “Калакала Хатыні” вочы сталі вільготнымі. Не забыта была і трагедыя вёскі Шавулічы, у якой 7 ліпеня 1943 года было знішчана 366 мірных жыхароў, з іх – 120 дзяцей. Пра гэта ў вершах расказала настаўніца беларускай мовы Данешчык Т.В.





Спатар Аляксандра і Целеш Аляксандра расказалі пра трагедыю сям’і Івана Сцяпанавіча Целеша, што жыла да вайны ў Красным сяле.

“Самым жнівом у вёсцы з’явіліся карнікі, сям’ю забралі з поля, загналі ў гумно. Маці пасадзілі на стул пасярод гумна, а дзяцей паставілі каля сцяны. Немцы патрабавалі, каб жанчына сказала, дзе знаходзіцца партызанскі атрад. Жанчына маўчала. Тады немцы пачалі па аднаму расстрэльваць дзяцей. Маці застрэлілі апошняй”.






Скопіна Ганна і Эйсмант Ангеліна выканалі песню “Алёша”.

Несправядліва, калі ахвярамі вайны становяцца дзеці, якім наканавана жыць, радавацца сонейку, кахаць і быць каханымі, марыць і спадзявацца… Толькі вайна не дала ім такой магчымасці: яна прайшлася па іх лёсах, знішчыла іх жыцці

Боль, смутак, памяць. У час другой сусветнай вайны загінула 13 міліёнаў дзяцей. І калі адгрымела вайна, шчасце і радасць не вярнуліся да многіх дзяцей, таму што многія з іх засталіся сіротамі. І ўсе яны па сённяшні дзень памятаюць жахі той страшнай вайны. Яны засталіся на той вайне назаўсёды.


На мерапрыемства былі запрошаны жанчыны з Савета пенсіянераў, воіны інтэрнацыяналісты. Алена Казіміраўна Блажыеўская звярнулася да ўсіх прысутных з палымянай прамовай берагчы мір, паважаць ветэранаў, быць удзячнымі нашчадкамі і прачытала свой верш “Ідуць ветэраны”.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Валянціна Андрэеўна Адамовіч добра ведае пра вайну са слоў свойго таты, Ёдчыка Івана Андрэевіча. Ён юнаком прайшоў вайну, але нядаўна Івана Андрэевіча не стала. Валянціна Андрэеўна прачытала свой верш “Удзячнасць”, у якім выказала словы ўдзячнасці не толькі бацьку, але і ўсім салдатам, хто здабыў для нас гэту Перамогу.

Гляджу ў яркі небакрай

І жмуруся ад сонца,

Ад шчасця поўніцца душа

І жыць бясконца хочацца.
Вось так жа, як і мне цяпер,

У час вайны Айчыннай

Хацелася глядзець у блакіт

Усім нашым мужчынам.


Хацелася траву касіць

З расою ціхім ранкам,

Араць зямлю, сады расціць,

Быць прыкладам нашчадкам.


Ды толькі ў рукі аўтамат,

Вінтоўку і гранаты

Вам выдаў грозны, страшны час,

Нашай зямлі салдаты,


Каб за Радзіму ў бой ішлі

З фашысцкім лютым катам.

І нават жыццё аддалі

Сваёй зямлі салдаты…


Зноў маю родную зямлю

Лагодна песціць сонца,

Ад шчасця поўніцца душа

І жыць бясконца хочацца.



Хут Таццяна Яўгенаўна прачытала верш невядомага аўтара “Сколько матери? 90 лет” пра маці, якая чакала вестачкі ад сына з вайны, марыла, спадзявалася, што сын вернецца, але вайна знішчыла яе надзеі…


Настаўнікі школы праспявалі песні пра Вялікую Айчынную вайну, пра Перамогу, пра нашу Беларусь.





Пачэснымі гасцямі на мерапрыемстве былі воіны-інтэрнацыяналісты: Віхроў Дзмітрый Генадзьевіч і Пермінаў Уладзімір Вітальевіч. Яны ваявалі ў Афганістане, выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, праяўляючы мужнасць і гераізм. Адна з песень у выкананні вучаніцы 5 “А” класа Мергель Веранікі і настаўнікаў Сарока Ларысы Іванаўны, Адамовіч Валянціны Андрэеўны, Стойліка Уладзіміра Філіпавіча была прысвечана ім.







Пермінаў Уладзімір Вітальевіч і Віхроў Дзмітрый Генадзьевіч - воіны-інтэрнацыяналісты




Ушануем хвілінай маўчання загінуўшых на вайне.






Сцэцэвіч Віталій, Кулакоўская Паліна і Бусько Дзіяна выканалі песню “Грядущий век”, выказаўшы ўпэўненасць, што ў будучым усіх дзяцей чакае жыццё без вайны


Застаўшыся з маленства на вайне,

Я аднаго хачу, мая краіна:

Каб гэта скончылася ўсё на мне,

Каб гэта ўсё не стала доляй сына.

Н.Гілевіч




Літаратурна-музычную кампазіцыю разам з вучнямі 7 “А” і 7 “Г” класаў падрыхтавала і правяла Данешчык Таццяна Віктараўна





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка