Мінскіх школьнікаў узялі ўдзел у майстар-класах па беларускай мове ад вядомых пісьменнікаў Цягам кастрычніка 10 школ беларускай сталіцы сталі ўдзельнікамі новага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom»




Дата канвертавання30.03.2016
Памер21.98 Kb.


1 500 мінскіх школьнікаў узялі ўдзел у майстар-класах па беларускай мове ад вядомых пісьменнікаў

Цягам кастрычніка 10 школ беларускай сталіцы сталі ўдзельнікамі новага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». Перад вучнямі 2–3 класаў выступілі знакамітыя пісьменнікі і акцёры, якія пазнаёмілі дзетак з сучаснай дзіцячай літаратурай і скарбамі беларускай культуры. Наперадзе мінскіх школьнікаў чакаюць новыя сюрпрызы. У лістападзе разам з вядомымі пісьменнікамі яны перамесцяцца ў свет беларускай паэзіі і казак.

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» – гэта ўнікальны для Беларусі сацыяльна-арыентаваны і адукацыйны праект з удзелам вядомых беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. Цягам 3-х месяцаў больш як у 30-ці школах Мінска, а таксама ў 2-х школах для дзяцей з асаблівасцямі развіцця адбываюцца урокі для вучняў 2–3 класаў, якія знаёмяцца з сучаснай беларускай літаратурай і атрымліваюць практычныя лінгвістычныя навыкі. Першая частка праекта ахапіла 10 мінскіх школ, а слухачамі ўрокаў сталі 1 500 вучняў-пачаткоўцаў. У якасці настаўнікаў праекта выступілі вядомы пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ліпскі і беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт.

У лістападзе мінскія школы чакаюць новыя ўрокі ў межах праекта «Чытаем па-беларуску з velcom», а таксама новыя настаўнікі. Навучаць дзетак асаблівасцям беларускай культуры будуць паэтка і публіцыстка Таццяна Сівец і паэтка, лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова.

«Мовай трэба авалодваць з ранняга дзяцінства, і чым раней, тым лепш,адзначае Раіса Баравікова. – Улічваючы той факт, што ў Беларусі не так шмат беларускамоўных сем’яў, асабліва сярод гарадскога насельніцтва, гэтую праблему мы павіны вырашаць агулам, усім грамадствам. У нас цудоўная дзіцячая літаратура, выдатныя пісьменнікі, і разам мы можам паўплываць на сітуацыю ў моўным асяродку. Гэта выдатна, што такая знакамітая кампанія як velcom узялася за такі гучны праект. Сёння ён вельмі неабходны і патрэбны. Я думаю, што гэта першая ластаўка, калі вялікі бізнес прымкнуў да вельмі высакароднай і патрэбнай справы – прышчапляць дзецям любоў да беларускай мовы. Таму я з вялікай ахвотай і задавальненнем удзельнічаю ў гэтым праекце».

Арганізатарам адукацыйнага праекта выступіла кампанія velcom з падтрымкай Камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У лістападзе слухачамі беларускамоўных урокаў стануць вучні 2–3 класаў дзесяці агульнаадукацыйных школ Мінска, а таксама навучэнцы дзвюх школ для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.



«Кампанія velcom заўсёды надавала ўвагу папулярызацыі беларускай мовы сярод маладога пакалення, каментуе кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. Гэта не толькі важны пункт у рамках карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі, але і наш рэальны унёсак у захаванне нацыянальнай культуры і традыцый. Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» ахапіў ужо 10 школ, і, як паказала рэакцыя дзяцей, ён з'яўляецца вельмі запатрабаваным».

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да вядучага спецыяліста аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Віктара Пазнякова па тэлефоне 8029 679 32 95 і e-mail v.pozdnyakov@velcom.by, а таксама да каардынатара праекта Вячаслава Корсака (8044 584 17 81, e-mail 4asopis@gmail.com)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка