Мінскі міжнародны кінафестываль «лiстапад» прэс-рэліз 31 кастрычніка 2013 г




Дата канвертавання31.03.2016
Памер26.57 Kb.




МІНСКІ МІЖНАРОДНЫ КІНАФЕСТЫВАЛЬ «ЛIСТАПАД»

ПРЭС-РЭЛІЗ

31 кастрычніка 2013 г. http://www.listapad.com
20-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» – самы ўплывовы кінафорум Беларусі – сёлета пройдзе 1-8 лістапада 2013 года.
Фестываль прадстаўляе найбольш выдатныя фільмы года, якія з’яўляюцца прызёрамі важнейшых міжнародных кіанфестываляў Еўропы і краін СНД.

Штогод у конкурснай праграме Фестывалю бярэ ўдзел каля 100 фільмаў. Яны раздзеленыя на тры секцыі: гульнявое кіно, дакументальнае кіно, кіно для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі.

Галоўны прыз прысуджае прафесійнае журы, якое складаецца з вядучых экспертаў у галіне кіно: журы асноўнага конкурсу гульнявога кіно, журы конкурсу «Маладосць на маршы», журы асноўнага конкурсу дакументальнага кіно, журы конкурсу нацыянальных кінашкол, журы конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік», міжнароднае журы кінапрэсы. Таксама ўручаецца прыз глядацкіх сімпатый.

У 2013 годзе старшынямі журы стануць:

Журы Асноўнага конкурсу гульнявога кіно – рэжысёр Аляксандр Зяльдовіч (Расія).

Журы Конкурсу гульнявога кіно «Маладосць на маршы» – рэжысёр П'ер Леон (Францыя).

Журы асноўнага конкурсу дакументальнага кіно – рэжысёр, аператр Юрый Гарулёў (Беларусь).

Журы Конкурсу маладога дакументальнага кіно – Конкурс Нацыянальных кінашкол – рэжысёр Барыс Караджаў (Расія).

Міжнароднае журы кінапрэсы – прафесар Пітсбургскага ўніверсітэта, кансультант Эдзінбургскага кінафестывалю Нэнсі Кондзі (ЗША).

Журы конкурсу фільмаў дзя дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» – актрыса, рэжысёр, прадюсар Галіна Данэлія.

У пазаконкурсных праграмах будуць прадстаўленыя фільмы з Беларусі, Расіі, іншых краін Еўропы і Азіі. Сёлета пройдзе таксама рэтраспектыва вядомага фарнцузскага рэжысёра Клэр Дэні, якая наведае Мінск, каб прадставіць свае кінастужкі.

У 2013 годзе фільмы больш чым з 40 краін свету возьмуць удзел у Фестывалі. Сярод іх: Беларусь. Расія, Францыя, Германія, Польшча, Украіна, Румынія, Харватыя, Іспанія, Ізраіль, Сербія, Грузія, Фінляндыя, Філіпіны, Тайланд, Кітай ды іншыя.

Апошнія фільмы такіх вядомых рэжысёраў, як Абдэлатыф Кешыш, Хіракадзу Корэ-Эда, Карнэліу Парумбой, Ульрых Зайдль, Паола Сарэнціна, Даніэль і Дыега Вега, Томас Вінтэнберг, Алекс Ван Вармердам, Цзя Чжанке, Рыт Пан, Павел Паўлікоўскі, Марк Вайс будуць прадстаўлены ў розных праграмах. Таксама будзе прадстаўлена рэтраспектыва фільмаў Брыянтэ Мендосы.

Клэр Дэні, Брэянтэ Мендоса, Кіра Муратава, Даніэль і Дыега Вега запрошаныя ў якасці ганаровых гасцей кінафестывалю «Лістапад-2013».


Прадстаўнікі больш чым 100 СМІ атрымалі акрэдытацыю для працы на кінафестывалі сёлета, уключаючы журналістаў з 13 замежных дзяржаў (Расія, Украіна, Польшча, Германія, Фрнацыя, Вялікабрытанія, ЗША ды іншыя).

«Лістапад-2103», як і ў мінулыя гады, працягвае папулярызаваць кіно ў Беларусі. Праграма фестывалю сёлета складзена згодна з новым слоганам «IN KINO VERITAS» – «Ісціна ў кіно».



*Усе паведамленні для прэсы і праграмы паказаў – на сайце Фестывалю www.listapad.com

Арганізатар Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”— Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн”. Заснавальнікі Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лiстапад» — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», «Беларускага саюза кінематаграфістаў».


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка