Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкома




Дата канвертавання30.04.2016
Памер209.13 Kb.


Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкома


Развіццё пазнавальных матываў вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры з дапамогай сучасных педагагічных тэхналогій


Бажкова Таццяна Іванаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Гімназія №7 г.Мінска”

Мінск

2008





ЗМЕСТ



УВОДЗІНЫ………………...……………………………

3

Супярэчнасці…………...........................................….

3

Актуальнасць вопыту……………...…………………

3

Навізна вопыту…………………...........................…..

4

Практычная значнасць……………………………….

4

Адрасная накіраванасць..................................................

4

НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ АБГРУНТАВАННЕ…

5

АПІСАННЕ СУТНАСЦІ ПЕДАГАГІЧНАГА ВОПЫТУ........................................……………………..

7


Вядучая ідэя вопыту……………………………..

15

Рэзультатыўнасць……………………………………..

16

ЛІТАРАТУРА……………………………………………

17

Дадатак 1........................................................................

18

Дадатак 2…………………………………………….

19

Дадатак 3.........................................…………………..

27








уводзiны

Мэта: стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальных матываў вучняў і павышэння якасці ведаў пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры.
Да вызначанай мэты работы было варта разгледзець тыя супярэчнасці, з якімі сутыкаюцца падлеткі штодня. Гэта:

  1. вялікая плынь інфармацыі;

  2. папулярнасць камп’ютэрных тэхналогій у падлеткавым асяроддзі;

  3. нізкі ўзровень камунікатыўнай культуры;

  4. невялікая цікаўнасць да беларускай мовы і літаратуры.

Зыходзячы з гэтых супярэчнасцей, вынікае неабходнасць так арганізаваць вучэбную прастору, каб курс “Беларуская мова і літаратура” стаў прывабным для школьнікаў, бо спрыяе іх асобаснаму развіццю, садзейнічае самарэалізацыі і закладвае падмурак паспяховай адаптацыі ў сучасным грамадстве. Вырашыць гэтую праблему дазваляе развіццё пазнавальных матываў да выкладання беларускай мовы і літаратуры праз фарміраванне камунікатыўнай і інфармацыйнай кампетэнцый вучняў.

Актуальнасць вопыту

Не сакрэт, што ў апошні час беларусы губляюць інтарэс да сваёй культуры і асабліва літаратуры. У эпоху сучаснага імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій адных толькі кніг, прысвечаных гісторыі беларускай літаратуры, жыццю і творчасці пісьменнікаў, не дастаткова для абуджэння ў моладзі цікавасці да вывучэння літаратуры як школьнага прадмета і ўвогуле да пытання нацыянальнай самасвядомасці. З гэтай нагоды прыярытэтным крокам для актывізыцыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках літаратуры з’яўляецца выкарыстанне ў гэтай навучальнай дысцыпліне сучасных тэхналогій, у тым ліку інфармацыйных. На жаль, рынак не багаты на электронныя падручнікі па беларускай літаратуры, хаця ў сетцы Internet “раскіданы” розныя звесткі пра таго ці іншага паэта, пісьменніка, драматурга, можна знайсці творы мастакоў слова розных эпох. Таму і наспела ўжо неабходнасць аб’яднаць і сістэматызаваць гэтыя матэрыялы. І чаму ж не зрабіць гэта тым, хто не ўяўляе сённяшні дзень без камп’ютэра – нашым вучням?



Навізна педагагічнага вопыту

Хоць кампетэнтнасны падыход да навучання з’яўляецца адным з вядучых напрамкаў развіцця адукацыі на сучасным этапе, але ў практыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры яго магчымасці рэалізаваны не ў поўнай меры. Прапануемы вопыт дэманструе мэтазгоднасць і эфектыўнасць уключэння ў змест адукацыі ключавых кампетэнцый, у прыватнасці, камунікатыўнай і інфармацыйнай. Навізна дадзенай работы заключаецца ў спалучэнні элементаў вядомых методык, накіраваных на асобаснае развіццё вучняў.



Практычная значнасць вызначаецца тым, што прадстаўленыя матэрыялы могуць знайсці шырокае выкарыстанне ў школьнай практыцы, бо спрыяюць павышэнню ўзроўню станоўчай вучэбнай матывацыі навучэнцаў.

Адрасная накіраванасць. На наш погляд, прадстаўлены вопыт работы будзе карысным для настаўнікаў літаратуры і мовы, зацікаўленым у забеспячэнні ўмоў сацыяльнай самарэалізацыі і прафесійнага самавызначэння моладзі; для арганізацыі метадычнай работы рэсурсных цэнтраў.

НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ АБГРУНТАВАННЕ

Тэарэтычную аснову работы склалі працы вучоных па тэорыі асобасна-дзейнаснага падыходу да навучання (Л.С.Выгоцкі, П.Я.Гальперын, І.А.Зімняя, С.Л.Рубінштэйн), па тэорыі тэхналагізацыі навучання (І.Я.Лернер, М.І.Запрудскі, С.С.Кашлеў, А.В.Хутарской), па тэорыі матывацыі навучання (Л.С.Выгоцкі, А.М.Лявонцьеў, П.М.Якабсон, І.П.Падласы).

У педагагічнай псіхалогіі пад матывамі разумеюць канкрэтныя пабуджэнні, прычыны, які прымушаюць асобу дзейнічаць, рабіць учынкі. Матывы можна вызначыць як адносіны школьніка да прадмета яго дзейнасці, накіраванасць на гэту дзейнасць. У ролі матываў выступаюць ва ўзаемасувязі патрэбнасці і інтарэсы, імкненні і эмоцыі, устаноўкі і ідэалы.

Пазнавальныя матывы – матывы вучэння, абумоўленыя зместам ці самім працэсам навучання.

Матывы падзяляюць на знешнія і ўнутраныя. Першыя, зразумела, зыходзяць ад педагогаў, бацькоў, класа, грамадства у цэлым і набываюць форму падказак, намёкаў, патрабаванняў, указанняў ці нават прымусу. Яны, як правіла, дзейнічаюць, але іх дзеянне нярэдка сустракае унутранае супраціўленне асобы, а таму не можа быць названым гуманным. Неабходна, каб сам навучэнец захацеў штосьці зрабіць і зрабіў гэта самастойна. Сапраўдная крыніца матывацыі чалавека знаходзіцца ў ім самім. Вось чаму значную ролю ў прадуктыўнай пазнавальнай дзейнасці школьнікаў адыгрываюць не знешнія матывы, а ўнутраныя.

Да ўнутраных матываў адносяцца:



  • уласнае развіццё ў працэсе навучання;

  • дзеянне разам з іншымі і для іншых;

  • пазнанне новага, невядомага;

  • разуменне неабходнасці навучання для далейшага жыцця.

Таму адной з асноўных задач настаўніка з’яўляецца павышэнне ў структуры матывацыі вучняў удзельнай вагі ўнутранай матывацыі навучання.

Развіццё ўнутранай матывацыі навучання – гэта рух уверх, да актыўнасці і самастойнасці. Актыўнасць вызначае ступень далучанасці навучэнца да прадмета яго дзейнасці. Кіраванне актыўнасцю школьнікаў традыцыйна называюць актывізацыяй. Яе можна вызначыць як працэс пабуджэння да энергічнага, мэтанакіраванага навучання. Галоўная мэта актывізацыі – фарміраванне актыўнасці вучняў, павышэнне якасці адукацыйнага працэсу.

Найбольш актывізуючы эфект на ўроках, на думку І.П.Падласага, даюць сітуацыі, якія вымагаюць ад вучняў:


  • адстойваць сваю думку;

  • прымаць удзел у дыскусіях і абмеркаваннях;

  • ставіць пытанні сваім таварышам і настаўнікам;

  • рэцэнзіраваць адказы таварышаў;

  • ацэньваць адказы і пісьмовыя работы таварышаў;

  • самастойна выбіраць пасільныя заданні;

  • знаходзіць крэатыўныя рашэнні пазнаваўчых задач;

  • ствараць сітуацыі аналізу асабістых пазнавальных і практычных дзеянняў.

Вялікія магчымасці на гэтым шляху адкрывае ўкараненне ў вучэбны працэс сучасных педагагічных тэхналогій.

Тэхналогія навучання – “гэта сукупнасць форм, метадаў, прыёмаў і сродкаў перадачы сацыяльнага вопыту, а таксама тэхнічнае аснашчэнне гэтага працэсу”. Менавіта зварот да ўнутранай матывацыі: апора на пазнавальныя і камунікатыўныя патрэбнасці вучняў – прадугледжвае асобасна-арыентаваны падыход да вучэбна-выхаваўчага працэсу. Тут ствараюцца сітуацыі, якія матывуюць вучэбную дзейнасць школьнікаў. Сама дзейнасць становіцца матывам для яе працягу. Навучанне будуецца з апорай на жыццёвы вопыт дзяцей, а яны, у сваю чаргу, маюць магчымасць рэфлексіраваць уласную дзейнасць. Гэтыя тэхналогіі адрозніваюцца накіраванасцю на развіццё вучняў, маюць гнуткі характар, вялікія магчымасці для матывацыі навучання школьнікаў.

АПІСАННЕ СУТНАСЦІ ПЕДАГАГІЧНАГА ВОПЫТУ

У пошуку шляхоў і сродкаў для фарміравання ўстойлівых пазнаваўчых матываў дапамогу аказала сацыялагічнае даследаванне вучняў 8-11 класаў гімназіі. Найбольш эфектыўнымі, на думку гімназістаў, аказаліся наступныя шляхі павышэння вучэбнай матывацыі:

1) асоба настаўніка;

2) выкарыстанне нетрадыцыйных форм навучання;

3) праблемнае навучанне;

4) навучанне з камп’ютэрнай падтрымкай;

5) узаеманавучанне;

6) стварэнне станоўчага мікраклімату ў класе;

7) педагагічны такт і майстэрства педагога;

8) практычнае прымяненне ведаў у сувязі з жыццёвымі

планамі;

9) стварэнне сітуацыі поспеху;

10) умовы для самаразвіцця.
Перш за ўсё, ствараць умовы для самаразвіцця вучняў варта на ўроках. Менавіта тут рознымі сродкамі ствараецца прастора для творчасці і развіцця асобы.

Нягледзячы на тое, што старшакласнікі лічаць сябе ўжо дарослымі людзьмі, яны не супраць пагуляць. Стварэнне на ўроку сітуацыі гульні не толькі зацікаўлівае вучняў, але і робіць яго вельмі прадуктыўным. Так, на ўроку ў 11 класе “Дзеяслоў. Марфалагічныя асаблівасці дзеяслова” ўключана хвілінка развіцця маўлення вучняў па тэме “Рынак. Гандаль. Універмаг.” Сувязь з жыццём у будучых выпускнікоў відавочная. Шмат хто абраў з іх прафесію, так ці інакш звязаную з гандлем, ды і простыя спажыўцы з задавальненнем наведаюць віртуальны універмаг. (Дадатак1)

Для эфектыўнага і эмацыянальна афарбаванага замацавання і праверкі ведаў вучняў на ўроку мною разам з настаўнікам інфарматыкі была распрацавана інтэрактыўная праграма “Свая гульня”, заснаваная на абалонцы вядомай тэлевізійнай гульні. (Дадатак 2)

Зрабіць урокі роднай мовы і літаратуры больш цікавымі, нагляднымі і дынамічнымі дазваляе мультымедыя-ўрок. І калі спачатку прэзентацыі рыхтаваў выключна настаўнік, то з цягам часу гэта становіцца творчым заданнем для вучняў.

Інфармацыйныя тэхналогіі фарміруюць уменні самастойна шукаць, аналізаваць і падбіраць неабходную інфармацыю, арганізоўваць, пераўтвараць, захоўваць і перадаваць яе сродкамі рэальных аб’ектаў (тэлевізар, магнітафон, камп’ютэр) і інфармацыйных тэхналогій (аўдыа- відэазапісы, электронная пошта, СМІ, Internet).
Вельмі прадуктыўным з’явілася і выкарыстанне на ўроках інтэрактыўных метадаў. Інтэрактыўныя метады – “гэта спосабы мэтанакіраванага ўзмоцненага міжсуб’ектнага ўзаемадзеяння педагога і навучэнцаў па стварэнні аптымальных умоў свайго развіцця”. Часцей за ўсё на ўроках мовы і літаратуры мы выкарыстоўваем наступныя метады: “Інтэрв’ю”, “1×2×4”, “Лагічны ланцужок”, “Бумеранг”, “Завяршы фразу”, “Асацыяцыі”, “Алфавіт”, “Інтэлектуальныя арэлі”, “Бура прапаноў”, “5 з 25”, “Алітэрацыя паняцця”, “Хвіліна гаварэння”, “Ключавое слова” і інш. Прывядзем прыклад выкарыстання метаду “Бура прапаноў” на ўроку літаратуры “Прырода і чалавек у апавяданні Генрыха Далідовіча “Губаты”.

На дошцы запісана пытанне: “На чым павінны быць заснаваны адносіны чалавека да прыроды?”



1-ы этап. Збор прапаноў.

2-і этап. Тлумачэнне.

3-і этап. Аб’яднанне.

4-ы этап. Выбар крытэрыяў ацэнкі.

5-ы этап. Галасаванне.

6-ы этап. Падсумоўванне вынікаў.

7-ы этап. Каментарый.

У выніку “буры прапаноў” утварыўся такі пералік паняццяў:




любоў

зліццё душ

адказнасць

мір

сяброўства

спажывецкія адносіны

гармонія

супрацоўніцтва

замілаванне

павага

карыслівасць

разуменне

еднасць

братэрства

неабыякавасць

узбагачэнне

захаванне

беражлівасць

памнажэнне

узаемаразуменне

ахова

выгада

абарона

цішыня і спакой

далікатнасць

дапамога

захапленне

5 з іх, выбраныя шляхам галасавання, былі запісаны ў “разгорнутую кнігу” на дошцы.

Работа на нашых уроках зарыентавана на выпрацоўку ў вучняў наступных камунікатыўных кампетэнцый:


  • выслухваць і прымаць пад увагу погляды іншых людзей;

  • дыскутаваць і абараняць свой пункт гледжання;

  • разумець і гаварыць, чытаць і пісаць на некалькіх мовах (аўтарскія пераклады вершаў беларускіх класікаў на англійскую мову. Дадатак 3);

  • выступаць перад публікай;

  • самавыяўляць сябе ў літаратурным творы;

  • чытаць графікі, дыяграмы і табліцы даных.

Развіццю навыкаў мыслення, неабходных не толькі ў навучанні, але і звычайным жыцці, садзейнічаюць асобасна-арыентаваныя тэхналогіі. Адна з такіх тэхналогій - тэхналогія развіцця крытычнага мыслення. Менавіта яна легла ў аснову адукацыйнага працэсу на ўроку літаратуры ў 6 класе “Біблія – вечная і дзівосная кніга”. ( Дадатак 4)

Адным з найбольш эфектыўных спосабаў фарміравання ключавых кампетэнцый з’яўляецца метад праектаў. Гэты метад развівае ў дзяцей пазнавальны інтарэс да прадмета, вучыць эксперыментаваць, шукаць рашэнне пастаўленых задач, працаваць з літаратурай, развіваць камунікатыўную і іншыя кампетэнцыі.

Напрыклад, мэтай праекта “Колькі талентаў звялося” было стварэнне зборніка жыццяпісаў знакамітых і малавядомых дзеячаў Беларусі, якія па розных прычынах былі пазбаўлены магчымасці жыць на радзіме, беспадстаўна катаваныя, забытыя нашчадкамі ці мала вядомыя ім. Насамрэч, гэта з’явілася яшчэ і далучэннем старшакласнікаў да гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі, а межы праекта змаглі расшырыцца пры вывучэнні іншых дысцыплін.

Паступова работа над праектамі ўскладнялася, набывала вагу. Так мы перайшлі да міжпрадметных праектаў, работа над якімі патрабуе ведання некалькіх дысцыплін. Напрыклад, стварэнне электроннага вучэбнага дапаможніка па беларускай літаратуры “Песняры зямлі беларускай” патрабавала наступнага рэсурснага забеспячэння:



  • интэлектуальнае забеспячэнне:

  • настаўнікі інфарматыкі і беларускай мовы і літаратуры;

  • зацікаўленыя вучні старэйшых класаў.

  • тэхналагічнае забеспячэнне:

  • мовы праграміравання: HTML, Java, Java Script, PHP;

  • праграмы: Microsoft Front Page, Microsoft Блокнот;

  • прадукты Macromedia: Flash, Dreamweaver; Xara і іншыя.

  • інфармацыйнае і метадычнае забеспячэнне:

  • даведачная літаратура па праблеме;

  • энцыклапедычная інфармацыя з друкаваных і электронных носьбітаў;

  • рэсурсы Internet.


Этапы

Змест дзейнасці

1. Падрыхтоўчы

  1. Падрыхтоўка і планаванне.

  2. Структураванне падручніка і вызначэнне зместу раздзелаў.

2. Змястоўна-працэсуальны

  1. Даследаванне і збор інфармацыі.

  2. Праектаванне электроннай карты сайта.

  3. Распрацоўка сістэмы тэстаў.

  4. Напаўненне раздзелаў электроннага падручніка.

3. Рэфлексіўна-аналітычны

  1. Прэзентацыя праекта.

  2. Публікацыя падручніка ў сусветнай сетцы.
(Дадатак 5)

Як кажуць, праблема нараджае неабходнасць яе

вырашэння, што, у сваю чаргу, нараджае шляхі і сродкі пераўтварэння, якія ў рэшце рэшт прыводзяць да жадаемага выніку:
праблема



неабходнасць яе вырашэння



пераўтварэнні



вынік

Менавіта такі прынцып быў пакладзены ў аснову работы па стварэнні сайта па беларускай літаратуры. З-за адсутнасці падручнікаў па прапанаванай для 11-ых класаў праграме старшакласнікі былі вымушаны самі шукаць праграмныя творы і такім чынам прыйшлі да думкі стварэння сайта, які паступова змагло б ацаніць шырокае кола карыстальнікаў.

Вось як паэтапна працавала творчая група па стварэнні сайта па беларускай літаратуры для 11 класа “Кнігарня”.


1 этап. Метадалагічны.

Спачатку вучні знаёміліся з асноўнымі паслугамі Internet, навучыліся без праблем знаходзіць патрэбную інфармацыю, працаваць у пошукавых сістэмах, працаваць з электроннай поштай, а таксама праглядаць сайты з гіперспасылкамі.

Далей яны пазнаёміліся з прыёмамі дызайну Web – старонак, інтэрактыўнымі пераходамі паміж імі, атрымалі асновы мовы HTML.

2 этап. Змястоўны.

Пачаўшы збор інфармацыі, вучні сутыкнуліся з праблемай недахопу біяграфічных звестак пра аўтараў і іх творы. Пераадолеўшы гэты недахоп, яны пачалі распрацоўку “Дамашняй старонкі”.



3 этап. Рэфлексіўны.

На гэтым этапе вучні канчаткова сфарміравалі мэты і задачы праекта, распрацавалі схему сайта і перайшлі да наступнага этапа.



4 этап. Тэхнічны.

Стваралі і сканіравалі ілюстрацыі, фотаздымкі, набіралі і фармаціравалі тэксты, афармлялі асобныя старонкі, кампанавалі іх у адзінае цэлае.



5 этап. Абарона праекта.

Гаварыць пра заканчэнне работы над сайтам яшчэ рана, бо яна толькі распачата, але сайт ужо набыў пэўную папулярнасць. (www.znichka.ucoz.com)


ВЯДУЧАЯ ІДЭЯ ВОПЫТУ

  • Павышэнне ўнутранай матывацыі вучняў сродкамі сучасных педагагічных тэхналогій;




  • Добразычлівая атмасфера, якая стварае ўмовы для дзелавой гульні;




  • Арганізацыя вучэбнай прасторы, у якой вучні пастаўлены ў сітуацыю, што вымагае ад іх уступлення ў дыялог;




  • Стварэнне сітуацыі поспеху, калі вучні

- самастойна вызначаюць шляхі вучэбнай праблемы,

- самастойна шукаюць інфармацыю,

- самастойна прэзентуюць вынікі сваёй працы.
Рэзультатыўнасць

Навукова-даследчая дзейнасць

2006г. Жвалеўская Анастасія. “Спрадвечныя заняткі

беларускаў. Бортніцтва”. І месца на раённай НПК;

2008г. Канавалава Марына. “Майстэрства Рыгора

Барадуліна – перакладчыка”. І месца на раённай

НПК, дыпламант гарадской КПН.



Удзел у алімпіядах

2006г. Вардамацкая Ганна. І месца на раённай алімпіядзе,

пахвальны водзыў на гарадской алімпіядзе;

2007г. Міхно Вольга. І месца на раённай алімпіядзе,

Чайчыц Андрэй. І месца на раённай алімпіядзе,

Чарнова Вольга. ІІІ месца на раённай алімпіядзе.

2008г. Рамнёў Сцяпан. ІІ месца на раённай алімпіядзе,

дыплом ІІІ ступені на гарадской

алімпіядзе,

дыплом ІІ ступені на

рэспубліканскай алімпіядзе.

Удзел у лінгвістычным конкурсе “Буслік”

2008г. Лук’янцава Вольга. І месца ў раёне,

Тыліндус Аляксандр. – ІІ месца ў раёне.

Удзел у пазашкольных мерапрыемствах

2007г. Жвалеўская Анастасія, І месца ў мерапрыемствах,

арганізаваных “Асацыіраванай школай ЮНЕСКА”.

2007г. Рамнёў Сцяпан, Кастэнка Арцём. Другая прэмія на

канферэнцыі інфармацыйных тэхналогій ва

ўстановах адукацыі ў намінацыі “Прымяненне

інавацыйных тэхналогій у вучэбна-выхаваўчай

дзейнасці”.

ЛІТАРАТУРА


  1. Гальперин П.Я. Введение в психологию. Ростов-н/Д: Феникс, 1999. 332с.

  2. Запрудский Н.И. Современные школьные технологии:Пособие для учителей. – Мн. 2004. – 288с.

  3. Кашлев, С.С. Технология интерактивного обучения / С.С. Кашлев. Мн.: Белорусскій верасень, 2005. – 196 с.

  4. Леонтьев А.Н. К теории развития психологии ребенка./А.Н.Леонтьев –М.:Просвещение, 1974.-290с.

  5. Педагогика: Большая современная энциклопедия. Составитель Е.С.Рапацевич. – Мн. «Современное слово», 2005. с.442.

  6. Рубенштейн С.А. Основы общей психологии./С.А.Рубинштейн –М.:Просвещение, 1978.-496с.

  7. Хуторской А.В. Современная дидактика. СПб.: Питер. 2001. 544с

Дадатак1
Свая гульня”

К

раса зямлi нашай



10

20

30

40

50

Па старонках лiтаратурных твораÿ

10

20

30

40

50

Iмёны i постацi

10

20

30

40

50

Вандроÿка ÿ мову

10

20

30

40

50




Назавiце паэму Янкi Купалы, да якой намалявана гэта iлюстрацыя Мiхаiлам Басалыгам





Дадатак 2

Урок беларускай літаратуры з выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення
Тэма: Біблія – вечная і дзівосная кніга

Мэта і задачы:

  • даць уяўленне пра Біблію як старажытны помнік сусветнай культуры, пазнаёміць вучняў з казаннямі Старога Запавету;

  • развіваць крытычнае мысленне вучняў, развіваць уменне працаваць з тэкстам, эмацыянальную чуйнасць, творчую фантазію, ствараць умовы для развіцця вуснага і пісьмовага маўлення;

  • выхоўваць пачуццё гуманнасці, дабрыні.


Абсталяванне: выстава кніг Біблій “Вечная кніга жыцця”,

прэзентацыя “Біблія – вечная і дзівосная кніга”,

аўдыязапісы музычных твораў (Баха),

карціны на біблейскія сюжэты (м.б. у прэзентацыі);

магніты, кветкі-кластэры.

Ход урока:

І. Аргмомант.

- У сшытках – дата і тэма.

ІІ. Мэтавая ўстаноўка:



  • Знайдзіце ключавое слова ў тэме.

  • Чаго вы чакаеце ад сённяшняга ўрока?

ІІІ. Выклік (актывізацыя ведаў вучняў)

1. На фоне прэзентацыі, музыкі гучаць словы са Старога Запавету “Стварэнне свету”:



Кадр 1. Увесь свет калісьці быў у цемры, у змроку. Не было нічога. Увесь Сусвет – адна цемра, адзін хаос.
2. ...І сказаў Бог: хай будзе святло. І стала святло.

І ўбачыў Бог святло, што яно добрае: і аддяліў Бог святло ад цемры.

І назваў Бог святло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін.
3. І сказаў Бог: хай будзе цвердзь пасярод вады, і няхай аддзяляе яна ваду ад вады...

І назваў Бог цвердзь небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі.


4.5. І сказаў Бог: няхай збярэцца вада, якая пад небам, у адну мясціну, і хай паявіцца суша. І сталася так. І назваў Бог сушу зямлёю, а вадазбор морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра.

6.7. І сказаў Бог: няхай родзіць зямля зелень, траву, якая рассявае насенне, дрэва плоднае, якое прыносіць плод па сваім родзе... І сталася так...І ўбачыў Бог, што гэта добра.

І быў вечар, і была раніца: дзень трэці.


8. І сказаў Бог: няхай будуць свяцілы на цвердзі нябеснай для аддзялення дня ад ночы, і для адзнакаў, і часоў, і дзён, і гадоў...

І стварыў Бог два свяцілы вялікія: свяціла вялікае, каб кіраваць днём, і меншае, каб кіраваць ноччу, і зоркі... І ўбачыў Бог, што гэта добра.

І быў вечар, і была раніца: дзень чацвёрты.
9.10. І сказаў Бог: хай народзіць вада паўзуноў, душу жывую, і птушкі хай паляцяць над зямлёю, па цвердзі нябеснай... І ўбачыў Бог, што гэта добра.

І блаславіў іх Бог, кажучы: пладзіцеся і памнажайцеся, і напаўняйце воды ў морах, і птушкі хай памнажаюцца на зямлі.

І быў вечар, і была раніца: дзень пяты.
11.12. І сказаў Бог: няхай народзіць зямля душу жывую па родзе яе, скаціну, і гáдаў, і звяроў зямных па родзе іх. І сталася так... І ўбачыў Бог, што гэта добра.

Уся зямля, створаная Словам усёмагутнага Творцы, азораная ззяннем пяшчотнага сонца, дыхала спакоем і дзівосным хараством. Але гэта яшчэ не быў канец стварэння. Бог рашыў стварыць людзей, каб яны жылі ў гэтым цудоўным свеце і мелі даступнасць да свайго Творцы... 13. І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх...

І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, вельмі добра. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты.
2. – Што гэта за кніга такая, якую трэба чытаць удумліва, разважліва? (Біблія)

- Ці ведаеце вы, што па-грэчаску значыць “біблія”?

- На гэта і шмат іншых пытанняў вы зможаце адказаць, прачытаўшы артыкул падручніка на с. 100-101.

IV. Асэнсаванне (выкарыстанне прыёму ІНСЕРТ)



  1. Вучні пазначаюць на палях падручніка

а) індывідуальная работа

V - вядомае

+ - новае

– - думаў інакш



? – не зразумеў

б) работа ў парах (“Раскажы суседу...”)



  1. Абмеркаванне прачытанага. Калектыўная работа з выкарыстаннем прыёму “Дапоўні сказ”:

  • Мне было вядома, і я прачытаў...

  • Я даведаўся, што...

  • Я зразумеў, што...

  • Мне незразумела...

  1. Дадатковы матэрыял пра Біблію:

  • Стары Запавет складаецца з 39 кніг, Новы Запавет – з 27 кніг. “Запавет” – наказ Бога. “Евангелле” – “добрая вестка” (“благая весть”).

  • Біблія – самая старажытная кніга, якая пісалася на працягу ≈ 16 стагоддзяў.

  • Біблія – адзіная кніга ў свеце, створаная калектывам аўтараў, якія ні ў чым не пярэчаць адзін аднаму, хаця большасць з іх не былі знаёмы адзін з адным і жылі ў розны час.

Сярод пісьменнікаў Бібліі – цары (Саламон, Давід), пастух (Амос), урач (Лука), рыбакі (Пётр, Іаан), прарокі (Маісей, Ісаія, Данііл), палкаводзец (Іісус Навін) і г.д. – усяго 40 аўтараў. Жылі яны ў розны час, мелі розную адукацыю, сацыяльнае становішча, належалі да розных нацыянальнасцяў і культур. Але ўсе яны былі адзіны ў сваім светаадчуванні...

  • Біблія – самая выдаваемая кніга. Штодзённы тыраж Бібліі складае 32 876 экземпляраў, г.зн. кожную секунду ў свеце друкуецца адна Біблія.

  • Біблія – самая папулярная кніга ў свеце. У гісторыя літаратуры было шмат твораў, якія станавіліся сусветнымі бестселерамі, інтарэс да іх трымаўся гадамі, але мінаў час, і цікавасць да іх знікала. А Біблія без усялякай рэкламы карыстаецца папулярнасцю на працягу амаль 2-юх тысяч гадоў.

  • Біблія – самая перакладаемая кніга. Цікава, што да з’яўлення кнігадрукавання Біблія цалкам ці часткова была перакладзена на 33 мовы. З 1450 г., калі Іаган Гутэнберг вынайшаў друкарскі станок, і да нашых дзён існуюць пераклады Бібліі на 2 062 мовы, на якіх гаворыць каля 95% насельніцтва зямнога шара.

Першая славянская мова, на якой загучала Біблія, была чэшская (1488г.), другая – беларуская (1517г.). Францыск Скарына выдаў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі, 50 прамоў і 62 пасляслоўя да сваіх кніг. Ф.Скарына пісаў, што ў Бібліі схавана мудрасць, “як моц у дарагім камяні”, “як золата ў зямлі”, “як зерне ў арэху”.

4. Вучань чытае на памяць верш Ф.Скарыны “Біблія”.

5. Біблія натхняе многіх пісьменнікаў, мастакоў, музыкантаў на напісанне новых твораў мастацтва. Яна з’яўляецца крыніцай філасофскіх роздумаў, пошукаў сэнсу жыцця.

6. Музычная паўза (пад музыку Баха вучні на прэзентацыі глядзяць карціны сусветна вядомых мастакоў на біблейскія матывы.

- Якія думкі наведаюць вас падчас знаёмтва з такой Бібліяй?

V. Складанне кластэра па тэме “Біблія – вечная і дзівосная кніга”

1. Работа ў парах

- На партах у вас – кветкі, у сярэдзіне якіх напісана слова “Біблія”. Запішыце на пялёстках, што новае вы “здабылі” пра Біблію, чытаючы тэкст падручніка, слухаючы і назіраючы за слайдамі.

2. Свае “кветкі” дзеці ўмацоўваюць на дошцы ( нехта агучвае, каменціруе).

VI. Дамашняе заданне: ст. 100-104 (чытаць); ст. 257 – абраз “Узнясенне” мастака Сілініча (1808 г.) уважліва разгледзець, падзяліцца сваімі ўражаннямі ад гэтага іканапіснага твора.

VII. Рэфлексія

Складанне ў сшытках СІНКВЕЙНА



  1. Біблія

  2. 2 прыметнікі (якая яна?)

  3. 3 дзеясловы (што яна робіць?)

  4. 1 сказ – адносіны

  5. 1 слова- асацыяцыя

VIII. Дзякую за работу. З героямі Бібліі мы яшчэ сустрэнемся. А вынікамі нашага ўрока, спадзяюся, стануць не толькі вашыя добрыя адзнакі (каму?..), але і след у душы. Хай Біблія дапамагае вам знаходзіць адказы на цяжкія пытанні жыцця, хай навучыць вас клапаціцца не толькі пра сябе, але і пра тых, хто побач, пра сваіх родных, пра сваю краіну...
Дадатак 3

THE WEAVERS OF SLUTSK

Original variant by M.Bagdanyovich

Interpretation by A.Novikov

From native fields, from native homes

The girls were taken, and like wastes,

Forgot of future dreams and hopes,

They have been to weave waists.
But over wall is fanny day,

Which happy can in your life bring,

And thoughts are going far away

To their homes, where blossomed spring.


Where harvest’s rich, where harvest shines,

That’s where is going the slave’s dream,

Where fields of bread, where are wheat’s lines,

And two high rocks, between them stream…


It’s not controlled by her mind,

Forgot all in dream conversation,

Instead of Persian design,

Girl weaves cornflower representation.


MY LEGACY

Original variant by Y.Kupala
From grandfathers much years ago

I’ve got a peace of legacy.

Between my enemies and friends

It’s mother’s kindness for me.

About it sing fairy-tells

The days of spring, when just snow melts.

And noise of forest, by songs spawned,

And burned oak in a green lawn.

About it reminds me

A gracious stork on a lime-tree.

And near villages old fence,

What freezed in old-fashioned dance.

Reminds of it little sheep,

That on the field in silent sleep.

And group of ravens loud cry,

Which like black cloud in the sky.

In clear day and in dark night,

I always think do I live right.

Because much people sense forgot –

The money means for them a lot.

If you’re healthy, if you’ re ill –

I think my words remember will.

I think, it’ll help you, dear friend.

My legacy is Motherlan







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка