Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкома




Дата канвертавання11.05.2016
Памер221.33 Kb.


Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкома


Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту

да нацыянальнай культуры

сродкамі беларускага фальклору

Аўтар:

Клімовіч Валянціна Баляславаўна,



музычны кіраўнік,

дашкольнай установы № 271

Партызанскага раёна

Мінск


2008

У дадзенай рабоце змешчаны педагагiчны вопыт, якi накiраваны на далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай культуры праз традыцыйную беларускую спадчыну: народныя святы, песнi, казкi, абрады, гульнi. Прапануюцца канспекты заняткаў, забаў, народных свят.

Асноўнай iдэяй вопыту з`яўляецца меркаванне аб тым, што выкарыстанне традыцыйнай спадчыны спрыяе больш высокаму творчаму ўзроўню засваення разнастайных ведаў, у тым лiку i музычных.

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту

да нацыянальнай культуры

сродкамі беларускага фальклору

На сённяшні час праблема адраджэння нацыянальнай культуры і традыцый, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці пачынае займаць адно з першых месц у сістэме выхавання і навучання дашкольнікаў. Але шляхі яе яшчэ не дасканала распрацаваны.

Пытанні захавання, узнаўлення нацыянальнай культуры не толькі захоўваюць сваю актуальнасць, але і набываюць большую вастрыню. Роля адукацыі ў гэтым працэсе відавочная: яна павінна, па-першае, ствараць сучасныя тэхналогіі выхавання, якія забяспечаць дастаткова вялікую для захавання і развіцця нацыянальнай культуры колькасць яе актыўных носьбітаў, па-другое, выхоўваць талерантнасць, цярпімасць да носьбітаў іншых культур, жаданне разумець праявы іншых культур і існаваць такім чынам, ў дыялагічным свеце культур.

Значнае месца музычнаму фальклору адведзена ў айчыннай базіснай праграме выхавання і навучання дашкольнікаў “Пралеска”. Яна абумоўлівае шырокі зварот да традыцыйнай спадчыны і фальклору.

Фальклор – універсальны матэрыял, які адказвае патрабаванням мастацтва і даступнасці, з’яўляецца “азбукай “ нацыянальнай музычнай мовы. Фальклорны рэпертуар ляжаў у аснове найсвядомейшых сістэм музычнага выхавання, распрацаваных К.Орфам і З. Кодаі. Значэнне музыкі венгерскі кампазітар, фалькларыст і педагог З.Кодаі ў працы “Музыка ў дзіцячым садзе” ацэньваў наступным чынам: ”Первым краеугольным камнем подсознательного чувства является язык. Вторым краеуголным камнем подсознательного чувства является музыка.”

Як вядома, дзеці ўспрымаюць навакольны свет цэласна, неразрыўна. Фальклор жа, як сінкрэтычнае мастацтва, як раз і адпавядае дзіцячаму светаўспрыманню рэчаіснасці, таму нельга недаацэньваць народную традыцыйную творчасць у комплексным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту, якое спрыяе больш высокаму творчаму ўзроуню засваення разнастайных ведаў.

Разам з тым, неабходна падкрэсліць, што не трэба перабольшваць выхаваўчае значэнне народнай творчасці ў дзіцячым садку. Гэта не чарговая данiна модзе, а неабходная частка мастацкага выхавання дзяцей, пры якой нельга ігнараваць педагагічны вопыт, накоплены традыцыйнай культурай.

Апошняя тэндэнцыя, якая праяўляецца сёння ў працэсе сучаснай глабалізацыі, аб’яднанні краін з рознымі культурнымі традыцыямі, разам з усімі станоўчымі момантамі нясе і пагрозу для існавання этнічных культур, знікнення іх самабытных рыс.

Часта назiраецца, што педагогі імкнуцца абысці правядзенне заняткаў i іншых форм арганізацыі дзейнасці дзяцей з выкарыстаннем беларускай мовы і гульняў з-за дрэннага валодання самой беларускай мовай. Але гэта не падстава для таго, каб пазбаўляць наша падрастаючае пакаленне ведання сваёй роднай спадчыны, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, як годнасць ўсёй беларускай нацыі.

У сувязі з тым, што знаёмства дзяцей з народнымі святамі, абрадамі адбываецца праз практычную дзейнасць, дасягаюцца больш трывалыя і ўяўныя вынікі ў выхаванні павагі да традыцыйнай спаднычы беларусаў, абуджэння пачуцця прыналежнасці да беларускага народа.

Знаемства з вопытам педагогаў у наступных работах: Аляхновіч А., Рахчэеў М.,Фядосік А. “Беларускі дзіцячы фальклор”, Анцыпіровіч В. М. ”Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору”, Анцыпіровіч В. М. “Музычная скарбка”, Барткевіч Г. “Ходзіць жораў па таку”, Красіла А. “Мой родны край завецца Беларуссю”, Ліцвінка В. “Калыханкі і забаўлянкі”, Пралыгіна Н. В. “Далучэнне дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі народных гульняў” – пашырыла мой прафісійны погляд, знайшло прымяненне ў практычнай дзейнасці.

Пераважным і перспектыўным напрамкам у маей рабоце з’яўляецца:



  • развіцце цікавасці дзяцей да вобразаў беларускага фальклору і іх перадачы сродкамі музычнага мастацтва,

  • навучанне самастойнай перадачы музычных вобразаў у розных фальклорных жанрах,

  • выхаванне жадання пазнаваць нацыянальную музычную спадчыну.

Прыведзены ў гэтай рабоце вопыт з`яўляецца актуальным, таму што захапленне народнай творчасцю стварае ўмовы для праяўлення ў дзяцей творчага пачатку, культуры, музычных здольнасцей, танцавальнай пластычнасці і рытмічнасці. Каб выхаваць станоўчыя, зацікаўленыя адносіны да сваіх каранеў, сфарміраваць у дзяцей уяўленне аб сваей нацыянальнай прыналежнасці, я выкарыстоўваю розныя жанры фальклору: музыку, песні, казкі, гульні і іншыя.

Мэтай майго педагагічнага вопыту з`яўляецца азнаямленне дзяцей з народнымі святамі, абрадамі, выхаванне павагі да традыцыйнай спадчыны беларусаў, абуджэнне пачуцця прыналежнасці да беларускага народа.

Сваю работу я пачала з пошука эфектыўнага выкарыстання выхаваўчых магчымасцей беларускай народнай творчасці.

У малодшай группе зрабіла кніжны куток у выглядзе казачнага доміка, дзе жыве першая дзіцячая казка “Курачка раба”, а побач – цацкі, кніжкі-малюнкі, праграмная літаратура, фланэлеграф з героямі любімых казак.

У сярэдняй групе размясцілі кніжкі з загадкамі, песенькамі, пацешкамі, праграмную мастацкую літаратура, папкі з ілюстрацыямі да казак, аб роднай прыродзе, порах года, аб хатніх і дзікіх жывёлах.

У старэйшай группе кніжны куток – полкі з малюнкамі, дзе жывуць кніжкі, якія расказваюць аб нашай радзіме, яе людзях. Тут жа папкі з ілюстрацыямі: “У свеце казак”, “Бабулька-загадулька”, дыдактычныя гульні “З якой мы казкі?”, “Мы – твае сябры” .

Что ж цiкавiць дзяцей у фальклоры? 3 маленства людзі захапляюцца дзівосным светам народнай песні і казкі. 3 песні-калыханкі маці пачынаецца іх знаёмства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. Дзеці патрабуюць казак, загадак, гульняў, пад час якіх выкарыстоўваюць лічылкі, дражнілкі, скарагаворкі і іншыя жанры вуснай паэзіі. Не зніжаецца цікавасць да фальклору і ў школьныя гады.



Гульні займаюць вялікае месца ў жыцці дзіцяці – гэта асноўная форма дзейнасці дашкольнiкаў, змест іх жыцця, без якой не магчыма дзяцінства. У ёй шмат творчасці, фантазіі. Знаёмства з гульнёй я пачынаю з тлумачэння правіл. У гульнях "Кот і мышы", "Гарлачык" развіваецца актыўнасць, уважлівасць, спрытнасць, пачуццё рытма.

Без гульні не магчыма ні адно свята. Абрадавыя гульні "Казёл", "Ішла каза", развіваюць уважлівасць, зразуменне беларускай мовы, традыцый, мастацка - драматычныя здольнасці.



Фальклорныя дзіцячыя песні - самы разнастайны жанр фальклору. У іх адлюстроўваюцца паводзіны тых ці іншых жывёл. Таму яны зразумелы дзецям, у чым я не аднойчы пераконвалася. Адна з якасцей фальклорных песень – наяўнасць гумару. Тут жывёлы надзяляюцца якасцямі людзей: яны могуць быць добрымі, дрэннымі, шчырымі, хітрымі, працавітымі, лайдакамі. Дзецям цяжка прызнаць за сабой такія недахопы, а ўбачыць і ўсвядомiць іх за іншымі лягчэй, што дае добры выхаваўчы эфект. Я павышаю актыўнасць дзяцей песенным рэпертуарам з цікавым зразумелым тэкстам, яркімі музычнымі вобразамі. Да такіх твораў трэба аднесці такія песні, як "Заінька, шэранькі”, "Прыляцелі куры", "Запражыце сівых коней", "Журавель".

Таксама да дзіцячага фальклору адносяцца абрадавыя песні, такія як заклічкі. Яны накіраваны да з'яў прыроды. У песні-заклічцы "Ой, вясна" людзі звяртаюцца да вясны, заклікаюць жавараначкаў з песняй "Жавароначкі". Каб палегчыць засваенне міладычнай лініі твора, выкарыстоўваю рухавае мадэліраванне з дапамогай перакрыжаваных рук, імітуючых рухі птушыных крылаў.



Карагод - гэта таксама сродак дзіцячага фальклору. Ён утвораны трыма сумежнамі жанрамі фальклору - песняй, гульнёй і танцам. Таму карагоды бываюць трох відаў:

1) карагодныя песні,

2) ігравыя карагоды,

3) карагодныя танцы.

Яны вельмі яркія, даступныя па сэнсу, развіваюць творчасць, фантазію дзяцей.

Самым вясёлым рытмічным відам дзіцячага фальклору з’яўляецца жанр танца. У танцах "Весялуха", "Крутуха", "Лявоніха", "Таўкачыкі", "Крыжачок" развіваецца пачуццё рытма, уменне рухацца ў пары, фарміруецца лёгкасць, пластычнасць, артыстызм дзяцей, адлюстроўваецца настрой беларускага народу.

На занятках знаёмлю дзяцей з гучаннем традыцыйных беларускіх музычных інструментаў скрыпкі, цымбал, дуды, гармоніка, балалайкі, актывізую музычнае успрыманне і разумовую актыўнасць (напрыклад, пры параўнанні гучання аднаго твора ў выкананні розных фальклорных інструментаў і інструментаў сімфанічнага аркестра).

Знаёмства з музычным фальклорам я ажыццяўляю таксама на фальклорных святах: Восеньскі кірмаш, Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, Купалле, Дажынкі. Яны вельмі падымаюць настрой дзяцей, знаёмяць з нацыянальнай культурай, абрадамі. Пры правядзенні абрадавых свят я выкарыстоўваю цікавы, даступны для дзяцей змест, яркія дзеючыя асобы.

Такім чынам, выкарыстанне народнай творчасці з'яўляецца асноўнай формай засваення традыцыйнай культуры, фальклорнага матэрыяла.

Асноўнымі метадычнымі прынцыпамі, якімі я карыстаюся пры рабоце з дзіцячым фальклорам, з'яўляюцца:

1) Адпаведнасць фальклорнага матэрыяла ўзроставым магчымасцям дзяцей.

2) Прастата і даступнасць фальклорнага матэрыяла.

3) Паслядоўнасць і сістэмнасць пры яго падборы і вывучэнні.

4) Ускладненне фальклорных твораў ад другога да шостага гадоў жыцця.

5) Сувязь усіх мастацкіх кампанентаў, якія складаюць народную творчасць.

6) Развіццё самастойнасці дзяцей на занятках фальклорнай музыкай.

7) Суправадженне спеваў паказам цацак або малюнкаў, што забяспечвае сувязь паміж словам, прадметамі, дзеяннем.

8) Сістэмнасць паўтораў фальклорных твораў для лепшага іх засваення.

9) Аб'яднанне фальклорных твораў адзіным сюжэтам.

10) Выкарыстанне пры рабоце з фальклорам музычных інструментаў, прадметаў дэкаратыўна -прыкладнога мастацтва.

У практыцы маей работы па музычна-эстэтычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту існуе некалькі накірункаў выкарыстання фальклорнай спадчыны.

1. Знаемства з беларуская народнай музыкай (інструментальнай, вакальнай) праходзіць у спецыяльна арганізаванай музычнай дзейнасці (слуханні музыкі), а такама на святах, забавах.

Так, многія танцы і гульні ў групе “Маляты” праходзяць пад беларускую народную музыку. І хоць дзеткі яшчэ гэта не ўсведамляюць, але родная мелодыя назапашваецца пасіўна.

У групе “Чамучкі”, калi праходзiць знаемства дзяцей з танцам полька, абавязкова даю паслухаць беларускую польку “Весялуху”. Колькі радасных эмоцый, жадання скакаць выклікае гэты твор у маленькіх слухачоў! А сама назва твору – “Весялуха”—выклікае радаснае здзіўленне і захапленне. Тут не патрэбны ніякія словы—музыка, якая выклікае эмацыянальны водгук, стварае станоўчую базу для выхавання павагі да культуры народа.

У групе “Чамучкі” знаёмлю з асноўнымі інструментамі беларускага аркестра – цымбаламі, дудой, скрыпкай.

Група “Фантазёры” вучыцца на слых вызначаць гучанне аркестра беларускіх інструментаў.

Каб стварыць у дзяцей зацікаўленасць да танцавальнага фальклору, выкарыстоўваю жартоўныя тэксты, якія суправаджаюць падчас танцавальную музыку, прыём разгадвання назвы твора (“Крутуха”, “Таўкачыкі”, “Трасуха”, танец “Бульба”), паказ асноўных танцавальных рухаў, танцавальных імправізацый дзецьмі.

2. Знаёмства з каляндарна-абрадавым фальклорам праходзіць на тэматычных занятках, пры падрыхтоўцы да фальклорных свят. Каляндарна-абрадавыя песні (калядкі, вяснянкі, валачобныя, жніўныя і іншыя ) цесна звязаны з пэўнымі абрадамі і дзеяннямі, таму, развучваючы іх, абавязкова расказваю і аб звязаных з імі традыцыях.

У групе “Чамучкі” знаёмлю з асноўнымі персанажамі Каляд (Казой, Мядзведзем, Цыганам), расказваю, чаму менавіта ў іх перапранаюцца калядоўшчыкі; расказваю пра асаблівасці выканання вяснянак, пра абрад спальвання вогнішча, пра сімволіку масленічных бліноў. У групе “Фантазеры” гэту працу працягваю і паглыбляю: слухаем запісы этнічных спеваў, развучваем новыя песні, ёсць нагода пагуляць у беларускія народныя гульні.

3. Уключэнне твораў музычнага, дзіцячага песеннага і гульнёвага фальклору ў рэпертуар. Беларуская народная музыка часта суправаджае розныя музычна- рэтмічныя рухі, актыўна выкарыстоўваю яе для музычных гульняў з маленькімі, для аркестоўкі (“Юрачка”, Мікіта”, “Антось барадаты”), для танцавальнай дзейнаці (Весялуха”, “Крутуха”, “Кросны”). Тэксты пацешак, песен выкарыстоўваю для песенна-гульнёвай, песенна-інструментальнай, тэатральнай дзейнасці: “Чы-чы-чы, сарока”, “Заінька”, “Кую ножку”, “Бусел”, “Божая кароўка”, “Верабей” і іншыя.

4. Выкарыстоўваю вусна-паэтычны фальклор пры правядзенні забаў. Асабліва на забавах люблю расказваць народныя казкі: “Пых”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Коцік, певень і ліса” і іншыя. Дапаўняю іх музычнымі ілюстрацыямі, паказам у розных відах тэатра. Методыка знаемства з народнай казкай патрабуе не чытання, а жывога пераказа, у эфектыўнасці якога я неаднойчы пераконвалася. Пры расказванні дарослы актыўна выкарыстоўвае невербальныя сродкі зносін: міміку, жэсты, а паказ казкі на фланелеграфе ці ў лялечным тэатры патрабуе маніпуляцый з карцінкамі ці цацкамі, што стварае цяжкасці пры чытанні, але дапамагае пры расказванні. Заўжды імкнуся падключыць дзяцей да расказвання: дзеці разам са мной вымаўляюць паўторныя словы-выразы, па магчымасці падказваюць далейшы сюжэт, маніпуліруюць з неабходнымі рэчамі ці цацкамі. Тут жа есць магчымасць паімправізаваць – прыдумаць песенку ці танец якога-небудзь персанажа, або дапамгчы яму спяваць.

5. У музычным кутку для бацькоў і выхавацелей вяду рубрыку “Традыцыі зямлі беларускай”, дзе расказваю аб найбольш значных і цікавых беларускіх фальклорных святах:

• восеньскіх: “Багач”, “Пакроў”, “Дзяды”;

• зімовых: “Каляды”;

• веснавых: “Масленіца”, “Гуканне вясны”, “Юр’я”;

• летніх: “Сёмуха” (Троіца”), “Купалле”, “Дажынкі”.

Галоўным крытэрыем выкарыстоўванне фальклорнага матэрыяла я заключаю каб усе творы былі высока мастацкімі, змястоўнымі, простымі для устрымання дзецьмі. Шырокая палітра жанраў дае ўяўленне аб незвычайным багацці беларускага фальклору, спрыяе расзвіццю разнастайных мастацкіх задаткаў і здольнасцей дзяцей.

Эфектыўнае выкарыстанне гэтага вопыту можна дасягнуць пры умовах авалодання педагогам методыкамі музычнага выхавання на аўтарскіх семінарах, пры наяўнасці фанатэкі і неабходнага беларускага музычнага рэпертуару пры разнастайнасці дзіцячых музычных інструментаў, імкненні педагога да прафесійнага самаудасканальвання.

Работа адрасуецца музычным кiраўнiкам, кiраўнiкам фальклорных гурткоў дашкольных устаноў,выхавальнiкам.


ПРЫЛАЖЭННЕ 1

Параўнальны аналіз вынікаў дыагнастычнага даследвання музычных здольнасцей дзяцей у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці.















































































































Верасень 2005



Май 2007
ПРЫЛАЖЭННЕ 2



Забава

"Сёння наша хата пацехамі багата"

Прыбягае Ліса Патрыкееўна.

Ліса: Гэй, сябры! Вітаю вас!

Заходзьце да нас!

Сёння ваша хата

Будзе пацехамі багата.

Прыходзьце на падмогу.

Сядайце на падлогу.

Будзем забаўлянкі ўспамінаць.

Так час каратаць.

Чуецца голас: “Му – Му”.

ВЫХАВАЦЕЛЬ:Вось і бычок наш, бысенька, залатая лысінка.

Ой, бычок, бысенька,

Залатая лысінка.

Ты паціхоньку хадзі

І дзіцятак не будзі.

(Дзеці пляскаюць у далоні, вітаюць забаўлянкі).

ЛІСА: А вось справа якая, тады пацеха другая!

(Паказваецца калючы вожык на чатырох лапках).

ДЗЕЦІ: Бяжыць вожык,

Туп-туп-туп.

Сам калючы,

Востры зуб.

Вожык, вожык,

Ты, куды?

Ад якой бяжыш бяды?

Вожык лапкамі туп-туп!

Дзеці імітуюць дзеянні.

Вожык вочкамі луп-луп!

ВОЖЫК: Навакол пануе ціш,

Чую! І лісіцы мыш.

Я, да лісця

Тупу – тап

Лапкай мышку цап!

(Выцягвае мышку).

ВЫХАВАЦЕЛЬ: Запытайцеся, дзеці, у мышкі, дзе яна была?

ДЗЕЦІ: Мышка, мышка, дзе была?

МЫШКА: Была ў пана караля.

ДЗЕЦІ: Што рабіла?

МЫШКА: Лыжкі мыла.

ДЗЕЦІ: Што далі?

МЫШКА: Кусок сала.

ДЗЕЦІ: Дзе паклала?

МЫШКА: Пад лаўкай.

ДЗЕЦІ: Чым накрыла?

МЫШКА: Халяўкай.

ДЗЕЦІ: Дзе падзела?

МЫШКА: Кошка з’ела.

(Дзеці падыходзяць да мышкі і суцяшаюць яе).

ДЗЕЦІ: Не плач, яшчэ дадуць.

ВЫХАВАЦЕЛЬ: Вось якія пацехі ў нашай хаце жывуць!

Вам яны спадабаліся?

А ці дужа вы смяяліся?

Можа каго суцяшалі?

А ці гучна ў далоні пляскалі?

А ці шчыра забаўлянкі віталі?

А ў госці іх яшчэ запрашалі?

ДЗЕЦІ: Не, яшчэ не запрашалі.

ВЫХАВАЦЕЛЬ: Тады запросім усе разам.

ДЗЕЦІ: Пацехі, пацехі,

Прыходзьце да нас.

Чакаем вас!

ЛІСА: Дзякуй, дзякуй!

ПРЫЛАЖЭННЕ 3



Канспект комплекснага занятку па далучэнні дзяцей группы “Чамучкі” да беларускай культуры

Праграмны змест: выявіць у дзяцей веды беларускіх народных казак, вучыць ацэньваць учынкі герояу, выказваць свае адносіны да іх; на матэрыяле казкі «Зайкава хатка», вучыць дзяцей спачуваць дзеючым асобам, часткова ўзнаўляць тэкст, садзейнічаць развіццю увагі, уяўлення, умення бачыць цэласнасць вобраза, вучыць імітаваць рухі жывёл; удасканальваць беларускую мову дзяцей, выхоўваць сяброўскія адносіны паміж дзяцей.

Абсталяванне: макеты хатак са «сняжку» і з «пяску», дрэў: бярозы, яліны; пянькі, касцюмы зайца, лісы, пеўніка, ваўка, мядзведзя; магнітафонныя запісы танцавальнай музыкі, жаночы беларускі касцюм, кошык, у якім знаходзяцца рэчы з казак, шырма для лялечнага тэатра.

Ход занятку

Гучыць музыка. У пакой, нібы «казачная сцежка», пасланы ходнічак. Дзяцей сустракае Казачніца (выхавальнік у беларускім нацыянальным строі з клубочкам у руках).



Казачніца. Добрай раніцы, дзяўчынкі-весялінкі і хлопчыкі-малайчынкі!

Шчыра ўсіх я вас вітаю і здароўя ўсім жадаю!

Не стойце, дзеткі, ля дзвярэй, вы праходзьце весялей!

А ці пазналі вы мяне? Так, я — Казачніца. Шмат ведаю цікавых казак і вам раскажу. А ведаеце, як я знайгшіа дарогу да вас? Мне дапамог мой чароўны клубочак. Ён каціўся, а я ішла за ім услед, ледзь паспела.

Раскажыце, дзеткі, мне, казкі любіце ці не?

(Дзеці адказваюць.)



Казачніца. Хацела вам казку расказачь, кніжку цікавую прачытаць... Паклала кніжкуў торбачку, але яна знікла разам з новай казкай.

I каб торбачку знайсці, па гэтай сцяжынцы трэба прайсці.

Клубочак дапаможа знайсці торбачку. Куды ён пакоціцца, туды і мы пойдзем.

Клубочак чароўны, каціся, каціся, вядзі нас у казку і не заблудзіся!

Гучыць беларуская народная мелодыя «Крыжачок».



Казачніца. Ой, што гэта? Ногі так і просяцца ўскокі. Дык гэта ж беларуская народная мелодыя! Дзеці, станавіцеся хуценька ў круг, будзем танцаваць. (Дзеці танцуюць.)

Казачніца. Мы з вамі апынуліся ў чарадзейнай краіне. Тут жывуць любімыя героі казак. Вось і клубочак наш спыніўся на сцежцы, каля дрэва. Паглядзіце, што гэта за кошык стаіць пад дрэвам, накрыты сурвэткай? Цікава, што ў ім і хто з казачных герояу мог яго згубіць?

(Дзеці адказваюць. Напрыклад, у кошыку - рэпка, а кошык - дзедаў («Рэпка») і г.д.: калабок - баба («Калабок»), яечка - курачка («Курачка-Раба»), бобінка - пеўнік («Як курачка пеўніка ратавала»), пшанічны каласок - курачка («Пшанічны каласок»), гусінае пяро - Піліпка ("Пліпка-сынок»), скрыпачка - коцік («Коцік, пеўнік і лісіца».)



Казачніца. Давайце пакінем кошык на месцы. Хто згубіў, той тут і знойдзе. (Звяртаецца да клубочка.)

Далей, клубочак, нас заві, прыгоды любяць дзеці, I казачкі нам пакажы усе лепшыя на свеце!Зноу мой клубочак некуды спяшаецца. Хуценька ідзем за ім! А вось і печ стаіць! Давайце спытаем у яе, дзе наша торбачка?

Печ. Падыходзьце, маляткі, адгадайце мае загадкі!

Як клікала маці Піліпку? (Піліпка, сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!)

Што крычаў пеўнік, калі яго схапіла ліса? (Коце-браце! Мяне ліска нясе ў высокія горы, у глыбокія норы, Па барах, па карчах, аж бярэ мяне страх.)

А што казала каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з пашы?

(Нідзе я не была, нічога не ела, Нічога не піла, толькі як бегла Цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі - ухапіла кропельку вадзічкі.)

Печ, Малайцы!!!

У хатцы торбачку шукайце, казкі новыя чытайце!

(Дзеці шукаюць і знаходзяць пад ложкам торбачку.)



Казачніца. Ой, торбачка ўся ў дзірках.

Гэта - свавольніцы мышкі даведаліся, што ў ей кніжкі.

Разгрызлі завязкі - Бачаць: казкі

I дадому ўцякалі. Будзем казкімы чытаць

І ўсе разам сябраваць!

Гульня «Пастка».

У лесе, у гушчары, розныя жывуць звяры. Кожны хатку сваю мае. У ей жыве, адпачывае. Зайка з ліскай тут жылі ды суседзямі былі Ліса.

Халады ўжо падыходзяць, хутка зімачка прыходзіць. Зайка.

Нельга час нам марнаваць, трэба хаткі будаваць. Хатку я з пяску зраблю, добра мохам уцяплю, Не пакіну дом без печы, каб было мне дзе прылегчы.

Ліса. Глупства выдумаў, з пяску! Я сабе зраблю з сняжку!

Казачніца. Лес яны раскарчавалі, хаткі побач збудавалі. Пачалі гукаць вясну.

Ліска 3 зайкай гукаюць вясну:



Будзем мы вясну гукаць, Будзем сонца заклікаць!

Ліса. Вось і ўсё. Зіма прайшла, вясна-красна падыйшла, Мая хатка ўся растала, у мяне жылля не стала, Атрымалася вада. Гэта гора - не бяда! Ведаю, што мне рабіць: будуя, як пані, жыць!

Выганю суседа з хаткі! Хуценька збірай манаткі, Куды хочаш ты ідзі!

Зайка. Сядзь, суседка, пасядзі, Ты мне можаш госцем быць!

Ліса. Сціхні ты, мне не пярэч! Лепш каціся з хаткі прэч. Вось што - 3 сённяшняга дня Гаспадыня ў хаце - я! Казачніца. Што рабіць? Бяздомны заяц сеў пад дрэва, горка плача...

Ідзе воўк.



Воўк. Што за гора? Ты ў бядзе? Не пакіну я цябе! Твайму гору, чым магу, Я, касы, дапамагу. Падыходзіць да хаткі.

Злазь, ліса, хутчэй ты з печы, хатка ж не твая, дарэчы,

Лепш касога не чапай, хутка з хаткі ўцякай!

Ліса. Сцеражыся, воўк, мяне! Хвост мой, быццам той дубец -Дам хвастом - табе канец!

Казачніца. Напужаўся шэры воўк і ў лес хутчэй уцёк. Зноў зайка сеў пад дрэва і плача. Ідзе мядзведзь. Мядзведзь. Злазь, ліса, хутчэй ты з печы, хатка ж не твая, дарэчы,

Лепш касога не чапай, хутка з хаткі ўгрікай!

Ліса. Сцеражыся, мядзведзь, мяне! Хвост мой, быццам той дубец -Дам хвостом — тебе канец!

Казачніца. Спалохаўся наш мядзведзь і хутчэйу лес пабег. Зайка зноу плача, ідзе пеўнік.

Пеўнік. А чаму, зайка, ты такі сумны? Чаму ты плачаш? (Зайка адказвае.)

Пеўнік. Не плач, зайка, пойдзем і прагонім Ліску! (Ідуць да зайкавай хаткі)

Ку-ка-рэ-ку! Я - пявун-лапатун! На короткіх нагах, на высокіх пятах, Нясу касу на плячы, хачу лісу засячы.

Ліса выскоквае з хаткі, хаваецца пад бярозай. Зайка дзякуе пеўніка за дапамогу, запрашае ў госці.



Казачніца. Дзеткі! Добра пеўнік зрабіў, што выратаваў зайку? Так, пеўнік храбры, смелы! Паглядзіце, які погляд у лісы! Не падабаецца ей быць адной! Лісл. Даруй мне, Зайка, я не буду больш так паводзіць сябе. Хачу зусімі вамі сябраваць! Дзеці выконваюць вясёлы танец.

Зайка. А мы прыгатавалі для вас пачастункі.

Ад мяне - морква, ад пеўніка -ярняткі, а ліса прынесла абаранкаў вязку
ПРЫЛАЖЭННЕ 4

Вялікдзень.

Канспект сумеснага свята дарослых і дзяцей.

ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ: гаспадыня, дарослыя і дзеці-валачобнікі, дарослы пачынальнік, хлопчык-механоша, дзеці-музыкі. Дзеянне адбываецца на надворку (ля хаты стол, лавы). Гучыць валачобная песня: "Валачобныя людзі, добрыя, валачыліся - намачылiся, зайшлі на падворак пасушыліся. Тут курка рабенька нанесла яец цэлы карабец да Вялікадня. Будзе рада ўся сям'я.” Валачобнікі, смеючыся, заходзяць на падворак і кажуць:

“Ай, гаспадар, выходзь. Не дасі кока - дык выб'ем вока". На падворку нікога няма, ціха.

ПАЧЫНАЛЬНІК: Гаспадынька, не ляжы!

На падворак выхадзі! Вялікдзень нам падары: Ці пасхі кусочак, Ці яечак пяточак, Ці куліча скарыначку, Ці цыбулькі пярышачку.

Гаспадынька адчыняе акенца і вітае гасцей: Ой, што за народ Сам Бог парог! Я не сплю, не ляжу, вам з радасцю Вялікдзень падару.

Гаспадыня выходзіць, кланяецца валачобнікам. Ставіць на стол місу з яйкамі, пасху, куліч. Валачобнік-пачынальнік, паказваючы на стол, кажа:

СЁННЯ Вялікдзень!

Будзе многа яек нам.

Будзем мы есці,

Будзем гуляць,

Будзем вялікдзень велічаць.

Вясну ў сенца зазываць. Давайце, калі ласка, усе разам заклічам вясну, слухайце як:

Вясна, вясна красна.

Прыйдзі, вясна, з радасцю,

3 вялікай міласцю,

3 цяплом, дабром, пра цябе пяём.

Песня "Ой вясна".

ГАСПАДЫНЬКА: Вясна прыйшла, сонейка з сабой прывяла.

Яно грэе, цеплае лецейка вітае.

Песня "Заклік сонца".

ГАСПАДЫНЬКА: Дзякуй, дарагія госцейкі, што яркаму пакланіліся,

Каб рана ўсхадзіла наша поле багатым ураджаем адарыла, ярка б свяціла, хлопцаў, дзяўчат будзіла.

Работу давала, у поле пасыхала, святыя дні абагравала.

ДЗЕЦІ: Сёння ў нашым полі карагод водзіць,

Ён дзяўчат і хлопцаў у ім водзіць.


УСЕ РАЗАМ: Дзе карагод ходзіць - там жыта родзіць.

А дзе не бывае - там улягае.

Карагод "Вяснянка".

ГАСПАДЫНЬКА: Паважаныя госцейкі, зручна на лавы, на прызбе сядайце, гульню "Святкі" пачынайце.

Моўная гульня "Святкі".

ПАЧЫНАЛЬНІК-валачобнік пачынае:

Адчыніла каляндар у пачатку года - вось святое Раждзяство напярод пайшло каляды прывяло.

Новы гадок - за ім слядок.

Нямнога часу прайшло яшчэ -
Святая Масленіца бліны пячэ,
Святое Благавешчанне заворвае,
Чысты чацвер ячмень сее.
Гаспадынька паказвае каляндарны ліст з малюнкамі Вялікадня.
ДЗЕЦІ: Святое вялічка - з красным яечкам.

ПАЧЫНАЛЬНІК: На першы дзень пірагі паеш, на сярэдні гуляем.

Малайцы, госцейкі - святы ведаеце. Але, дзеткі, пра сёнешняе свята асобна гаворка: Гэта свята - пачатак палявых работ, пасля яго Сялянам многа прыемных клапот. Будзе ён сеяць, палоць, касіць, жаць... I праца гэта да той пары - пакуль не прыдуць халады. Ярылу сонца, сялянін на падмогу заклікае, каб зямлю абласкала, багаты ураджай за цяжкую працу дала. Але гэта не ўсе свята. У народзе розных традыцый багата. Усе хрысціяне святкуюць у Вялікодныя дні ўваскрэсе Хрыста. Вітаючы, кажуць:

"Хрыстос уваскрэсе"


I гучыць у адказе: "Ва ісціну ўваскрэсе".
Пры гэтым тройча адзін аднаго абдымаюць, цалуюць
I чырвоныя яйкі адзін аднаму даруюць.
Песня "Ісус любіць мяне".
ГАСПАДЫНЯ: Але ці ўсе тут дзеці?

Трэба паглядзеці, трэба пачакаці, па яечку даці.

ГАСПАДЫНЯ да механошы:

Даражэнькі механоша!

Вось для дзяцей і ўсіх гасцей яйкі, кулічы. Ешце на здароўе.

Са святам адзін аднаго вітайце, мяне не забьшайце,

Няхай споўніцца, што жадаецца,

Што задумана - усе прыдбаецца.

А найперш няхай будзе з вамі Бог,

Каб нягоды ўсе абыйсці дапамог.

А вы валачобнікі, людзі добрыя,

Усе групы абыдзіце, не шкадуйце

Яйкі, кулічы, святочныя гасцінцы дзецям

падаруйце.


Літаратура


  1. Аляхновіч А., Рахчэеў М.,Фядосік А., Беларускі дзіцячы фальклор – Мінск,1994.

  2. Анцыпіровіч В. М., Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору – Мінск, 2007.

  3. Анцыпіровіч В. М., Музычная скарбонка – Мазыр, 2007.

  4. Аляхновіч А., Зімовыя святы – Мінск, 2003.

  5. Барткевіч Г., Ходзіць жораў па таку – Мінск, 1993.

  6. Красіла А., Мой родны край завецца Беларуссю – Мазыр, 2004.

  7. Ліцвінка В., Калыханкі і забаўлянкі – Мінск, 1992.

  8. Семенякоў В., Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні – Мінск, 1989.

  9. Пралыгіна Н. В., Далучэнне дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі народных гульняў – Мазыр, 2006.

  10. Цяленчака В., Мой родны кут – Мазыр, 2004.

  11. Цыральчук А., Купалінка: народныя святы і абрады – Мазыр, 2005.

  12. Праграма дашкольнай адукацыі Пралеска - Мінск, 2007.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка