Міншчына спартыўная




Дата канвертавання30.03.2016
Памер63.79 Kb.
Міншчына спартыўная
(Факультатыўны занятак у 4 класе.

Падрыхтаны настаўніцай пачатковых класаў Жылко А.У)



Мэта: знаёмства малодшых школь-нікаў з узнікненнем і развіццём алімпійс-кага руху, з гісторыяй развіцця фізкуль-туры і спорту ў Беларусі; паведаміць звесткі аб выдатных спартсменах нашай краіны і іх дасягненнях;

Задачы: фарміраваць цікавасць да фізкультуры і спорту, імкненне займацца ўмацаваннем свайго здароўя, прытрымлі-вацца здаровага ладу жыцця;

выхоўваць у вучняў пачуццё гонару за нашу Айчыну, якая стварыла для кожнага шырокія магчымасці для заняткаў фізкультурай і спортам; жадан-не стаць у будучым выдатнымі спартсме-намі, каб перамагаць на міжнародных і алімпійскіх спаборніцтвах.



Абсталяванне: ілюстрацыі, прысве-чаныя спартыўнаму жыццю краіны, выстава літаратуры аб здаровым ладзе жыцця, спартыўныя плакаты, камп'ютэр-ная прэзентацыя на тэму "Міншчына спартыўная".

Уставай і падай, падай і уставай,

толькі духам ты не падай і пазіцый не здавай!

Дэвіз спартсменаў свету.
Пад эпіграфам змяшчаецца алімпійская сімволіка - пяць злучаных кольцаў.

Настаўнік чытае эпіграф і тлума-чыць яго сэнс: у спорце бліскучыя пера-могі чаргуюцца з горкімі няўдачамі, вялікая радасць - з цяжкім смуткам. Галоўнае, каб спартсмен не падаў духам, а пастаянна імкнуўся да перамог, і яны не прымусяць сябе чакаць.

Паведамленне тэмы і мэты занят-каў.

Клас падзелены на групы. Кожная група вядзе даследаванне па вызначанай тэме.

І група. У здаровым целе-здаровы дух.

Настаўнік: Яшчэ старажытныя людзі заўважылі, што фізічна развіты, дужы чалавек менш хварэе і даўжэй жыве. У яго заўсёды добры псіхічны стан, ён бадзёры і легка знаходзіць выйсце з самага складанага становішча. А чалавек, які не дасягнуў належнага фізічнага развіцця, выглядае слабым і кволым. Ён становіцца бязвольным, часта хварэе. Каму падабаецца такі лес? Вядома, нікому! Яшчэ старажытныя людзі зрабілі вывад: у здаровым целе - здаровы дух. Сваіх дзяцей яны з маленства вучылі быць спрытнымі, вынослівымі, хутка бегаць за параненым зверам, голымі рукамі лавіць рыбу, страляць з лука ў птушку на ляту. Вядома, такія заняткі не назавеш фізкультурнымі, але яны фізічна разві-валі чалавека. I дзякуючы гэтаму ён выжыў, хаця небяспека і хваробы падсцерагалі яго на кожным кроку.

Гісторыя спорту пачынаецца з Алімпійскіх гульняў. Зарадзіліся яны ў Старажытнай Грэцыі. Спаборніцтвы грэчаскіх спартсменаў праводзіліся ў гонар Зеўса Алімпійскага, адсюль і пайшла іх назва. Праводзіліся яны ў Алімпіі - маляўнічай даліне ў Паўднёвай Грэцыі.



1 вучань. 3 гісторыі Алімпійскіх гульняў.

Першыя Алімпійскія гульні былі праведзены ў 776 г. да нашай эры. Самыя лепшыя спартсмены Грэцыі спаборнічалі ў бегу, скачках, кіданні дыска, кап'я, кулачным баі. Гульні праводзіліся праз чатыры гады. Яны працягваліся пяць дзён. Адзін дзень адводзіўся для спаборніцтва юнакоў. Жанчынам доступ на Алімпійскія гульні быў забаронены.

На час Алімпійскіх гульняў спыняліся войны. Дзесяткі тысяч людзей ехалі ў Алімпію на павозках, вярхом, ішлі пешшу, плылі на караблях. Вакол Алімпіі вырастаў гарадок з палатак. На Алімпійскія гульні прыязджалі пісьмен-нікі і паэты, каб прачытаць свае творы перад тысячамі слухачоў.

Суддзі ўзнагароджвалі перамож-цаў вянкамі з галін аліўкавага дрэва, якое лічылася свяшчэнным.



2 вучань. Легенды сведчаць

Хуткасць бегуноў на Алімпійскіх гульнях была неверагоднай. Аднаго з іх гледачы бачылі толькі ў пачатку і канцы бегавой дарожкі, пасярэдзіне яго не паспявалі заўважыць - так хутка ён імчаў. Другі абганяў выпушчанага зайца. Трэці бег так хутка, што не заставалася яго слядоў на пяску.



3 вучань. Гэта цікава ведаць

Пераможцы Алімпійскіх гульняў карысталіся вялікай пашанай. У іх гонар у Алімпіі ўстанаўліваліся скульптуры, але яны былі не падобныя на саміх спартсменаў. Гэта рабілася для таго, каб пераможцы не зазнаваліся. I толькі, калі спартсмен перамагаў у трэці раз, яму ўстанаўліваўся сапраўдны помнік.

У родным горадзе загадзя рыхтаваліся да сустрэчы з пераможцам Алімпійскіх гульняў. У гарадской сцяне рабіўся пралом, праз які ён урачыста ўязджаў у горад у дарагім пурпурным адзенні. Лічылася, што гораду не патрэбныя магутныя сцены, калі ў ім жыве такі выдатны спартсмен. Пера-можцу Алімпійскіх гульняў прызна-чаліся стыпендыя і бясплатнае харча-ванне да канца яго жыцця. Ён станавіўся нацыянальным героем.

Аб вялікім значэнні Алімпійскіх гульняў сведчыць той факт, што грэкі вялі летазлічэнне ад першых Алімпійскіх гульняў, якія адбыліся ў 776г. да н.э.

Усяго ў Старажытнай Грэцыі было праведзена каля 300 Алімпійскіх гульняў, пакуль адзін з рымскіх імператараў іх не забараніў. Грэцыя ў той час трапіла пад уладу Рыма, а ў Рыме галоўным відовішчам былі гладыятарскія баі, дзе рабы забівалі адзін аднаго на забаву гледачоў.

4 вучань. Праз 1500 гадоў, у канцы 19 стагоддзя, алімпійскі рух зноў адрадзіўся дзякуючы французскаму грамадскаму дзеячу П'еру дэ Кубертэну. Па яго ініцыятыве ў 1896 годзе быў створаны Міжнародны алімпійскі камі-тэт і праведзены першыя сучасныя Алімпійскія гульні. Яны адбыліся ў красавіку 1896 г. у Афінах.У гульнях удзельнічалі толькі мужчыны. Іх налічвалася 311 чалавек.

Эмблема Алімпійскіх гульняў - пяць кольцаў, злучаных паміж сабой. Такія знакі можна было ўбачыць на старажытных грэчаскіх прадметах. Менавіта яны сталі штуржком да стварэння алімпійскай эмблемы, якая была рапрацавана П'ерам дэ Кубертэнам у 1913 г. Лічыцца, што пяць кольцаў-гэта сімвал пяці кантынентаў. На сцягу любой краіны ёсць адзін з колераў, які сустракаецца на алімпійскіх кольцах.

2 група. 3 гісторыі беларускага алімпійскага руху

1 вучань. "Хутчэй, вышэй, мацней!" - такі дэвіз Алімпійскіх гуль-няў. Гэтыя словы блізкія і зразумелыя жыхарам Беларусі. Для нашай краіны і яе грамадзян Алімпійскія гульні не толькі барацьба за медалі і перамогі, але найперш унікальная магчымасць апы-нуцца ў адзінай спартыўнай сям'і з людзьмі ўсёй Зямлі.

2 вучань. Беларускія спартсмены прымаюць удзел у Алімпійскіх гульнях з 1952г. За гэты час яны заваявалі 222 алімпійскія медалі, 90 з якіх залатых. (Дыяграма - прэзентацыя).

3 1924 г. праводзяцца летнія і зімовыя Алімпійскія гульні. Яны адбываюцца па цотных гадах.Так, у 2006г. прайшлі зімовыя Алімпійскія гульні ў Турыне (Італія), а летнія Алімпійскія гульні ў Пекіне (Кітай) - у 2008г. Наступныя зімовыя Алімпійскія гульні адбудуцца ў Ванкуверы ў 2010г. Летняя Алімпіяда 2012г. пройдзе ў Лондане.



Настаўнік: 3 першых Алімпійскіх гульняў сучаснасці мінула 120 год. Чалавецтва ўступіла ў трэцяе тысяча-годдзе. Яно абяцае быць тысячагоддзем небывалага развіцця фізкультуры і спорту, тысячагоддзем росквіту алім-пійскага руху.

3 група. Беларусь спартыўная



Вучанъ у ролі спартыўнага карэспандэнта бярэ "віртуальнае інтэрв'ю" ў вучняў сваёй групы, якія ў сваю чаргу прадстаўляюць знакамітых спартсменаў нашай краіны.

Вучань - карэспандэнт: Шмат беларускіх спартсменаў праславілі нашу краіну сваімі бліскучымі поспехамі на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету, Еўропы, Беларусі. Пазнаёмімся з некаторымі з гэтых герояў спорту.

Аляксандр Раманькоў - легенда фехтавальнага спорту. Ён 10-разовы чэмпіён свету, выйграў 5 алімпійскіх медалёў, у тым ліку і залаты. Яго імя занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Вольга Корбут нарадзілася ў Гродне. Яшчэ з дзяцінства захапілася спартыўнай гімнастыкай. Але здавалася, што непрыкметная, невысокага росту дзяўчынка не можа прэтэндаваць на значныя дасягненні. I нібыта гром сярод яснага неба - бліскучая перамога Вольгі Корбут на першых у яе жыцці Алім-пійскіх гульнях у Мюнхене. Яе выступление было неверагодным, фанта-стычным. Вольга Корбут дэманстравала практыкавнні, якія да яе не выконваў ніхто.

Перасягнуць Вольгу Корбут, чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку па спартыўнай гімнастыцы, змог толькі наш гімнаст Віталь Шчэрба. Ён шасціразовы алімпійскі чэмпіён.



Ю
лія Несцярэнка -
пераможца Алімпіяды ў Афінах. Сваёй бліскучай перамогай яна перапыніла шматразовыя перамогі цемнаскурых спартсменак на самай прэстыжнай алімпійскай дыстан-цыі - бегу на 100 метраў. Юлію азывалі новай каралевай самай кароткай дыстанцыі, "белай маланкай".

Вучань - карэспандэнт: Не толькі спартсменамі высокага класа можа ганарыцца Беларусь. Прадметам нашай гордасці з'яўляецца магчымасць кожнага жыхара займацца фізкультурай. Пастаянна расце колькасць Лядовых палацаў, стадыёнаў,тэнісных кортаў, спартыўных залаў і пляцовак. У краіне штогод праводзяцца такія масавыя спартыўныя спаборніцтвы, як "Беларус-кая лыжня", "Залатая шайба", "Скураны мяч" і іншыя.

У Беларусі з'явіліся гарналыжныя курорты "Сілічы" і "Лагойск". Гарна-лыжны спартыўны комплекс плануецца пабудаваць у Мазыры.



Віктарына "Алімпійская""

1. Сімвал Алімпійскіх гульняў - 5 злучаных кольцаў. Растлумачыць сэнс гэтага сімвала. (Спартыўная салідар-насць насельніцтва пяці кантынентаў зямнога шара)

2. Назавіце любімы від спорту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. (Хакей)

3. Назваць імя чэмпіёнкі Алімпіяды - 2004 у бегу на 100 метраў, якую сусветная прэса назвала “белай маланкай” (Юлія Несцярэнка)

4. Якія гарналыжныя курорты з'явіліся ў Беларусі за апошнія гады? ("Сілічы", "Лагойск”).

5. Імя якога беларускага алімпійца занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса? (Аляксандр Раманькоў)



За правільныя адказы вучні ўзнагароджваюцца шакаладнымі медаля-мі.

Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія. Кожная група складае сінквейн на тэму "Спорт"


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка