Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання24.03.2016
Памер180.41 Kb.


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Міністр спорту і турызму

Рэспублікі Беларусь


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь



А.І. Шамко

С.А. Маскевіч

04.04.2013

23.04.2013

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

25.09.2012 № 5/263

Старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

А.А. Бойка

23.04.2013

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні рэспубліканскага турысцкага злёту работнікаў сістэмы адукацыі, прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра

ГЛАВА 1


АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Рэспубліканскі турысцкі злёт работнікаў сістэмы адукацыі, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра (далей – Турзлёт) з`яўляецца афіцыйным комплексным спартыўным спаборніцтвам, якое праводзіцца на падставе рэспубліканскага каляндарнага плана правядзення спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і турысцкіх мерапрыемстваў на 2013 год, зацверджанага загадам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 914, пункта 16 Плана сумеснай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2013 год, падпункта 38.6 пункта 38 Пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі на 2013-2016 гады.

Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзення Турзлёту ажыццяўляюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі, Рэспубліканскі галіновы фізкультурна-спартыўны клуб ”Буравеснік“, установа адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства“ (далей – Мінадукацыі, Мінспорт, галіновы прафсаюз, РГФСК ”Буравеснік“, РЦТК адпаведна).

2. Турзлёт праводзіцца з мэтай вызначэння найбольш моцных каманд, іх удзельнікаў, вывучэння магчымасці ўключэння іх у склад зборнай каманды работнікаў галіны для ўдзелу ў рэспубліканскім міжгаліновым турысцкім злёце прафсаюзаў, а таксама іншых рэспубліканскіх турысцкіх спаборніцтвах і вырашае наступныя задачы:

рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады;

павышэнне эфектыўнасці фізічнага выхавання работнікаў галіны;

актывізацыя турысцкай, краязнаўчай і экскурсійнай працы ва ўстановах адукацыі;

арганізацыя актыўнага адпачынку работнікаў, іх сем’яў, заахвочвання іх да ўдзелу ў масавых фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемтсвах, папулярызацыі здаровага ладц жыцця;

абмен вопытам турысцкай, краязнаўчай, экскурсійнай працы, захавання і развіцця традыцый масавага турысцкага і фізкультурна-спартыўнага руху работнікаў.


ГЛАВА 2

АРГАНІЗАЦЫІ-ЎДЗЕЛЬНІКІ І ІНШЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ ТУРЗЛЁТУ


3. Да ўдзелу ў турзлёце запрашаюцца работнікі дзяржаўных арганізацый сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Міжнародны ўніверсітэт ”МІПСА”, прыватных устаноў адукацыі ”Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці“, ”Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва“, ”Інстытут сучасных ведаў імя А.М. Шырокава“, ”БІП – Інстытут правазнаўства“ (далей – арганізацыі сістэмы адукацыі). Арганізацыямі-ўдзельнікамі з’яўляюцца:

3.1. упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, абласныя, Мінская гарадская арганізацыі галіновага прафсаюза, якія прадстаўляюць адпаведныя зборныя каманды абласцей і г. Мінска;

3.2. установы вышэйшай адукацыі г. Мінска, іх першасныя прафсаюзныя арганізацыі, якія прадстаўляюць аб’яднаную зборную каманду ўстаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска.

4. Склад каманды: 12 чалавек, у тым ліку 8 спартсменаў (5 мужчын, 3 жанчыны), 3 удзельнікі конкурснай праграмы, 1 кіраўнік.

У склад каманды дадаюцца прадстаўнік па турызме, які можа з’яўляцца адначасова кіраўніком каманды, і па адным прадстаўніку арганізацый-удзельнікаў, у тым ліку апаведных арганізацый сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза.

5. Да ўдзелу ў турзлёце дапускаюцца асобы, якія:

5.1. адпрацавалі ў арганізацыях сістэмы адукацыі не менш за адзін каляндарны год па стану на дзень правядзення пасяджэння мандатнай камісіі;

5.2. з’яўляюцца членамі галіновага прафсаюза;

5.3. прайшлі спецыяльны медыцынскі агляд, атрымалі ўрачэбны допуск, завераны подпісам і пячаткамі ўрача і адпаведнай лячэбна-прафілактычнай установы;

5.4. з’яўляюцца паўналетнімі.

6. Арганізацыі-ўдзельнікі прызначаюць кіраўніка і прадстаўнікоў каманды, якія нясуць адказнасць за забеспячэнне:

6.1. яўкі ўдзельнікаў на цырымонію адкрыцця, закрыцця Турзлёту, цырымонію ўзнагароджання;

6.2. кантролю за выхадам удзельнікаў злёту на старт, іх удзелам ва ўсіх мерапрыемствах Турзлёту;

6.3. захаванне дысцыпліны ў месцах правядзення мерапрыемстваў Турзлёту і пражывання ўдзельнікаў;

6.4. наяўнасці пашпартоў ўдзельнікаў ва ўсе дні правядзення мерапрыемстваў, прад’яўлення іх па патрабаванні членаў галоўнай судзейскай калегіі.

7. Судзейства спаборніцтваў Турзлёту ажыццяўляе судзейская калегія ў складзе суддзяў па спорце, якія ў сваёй дзейнасці кіруюцца зацверджанымі правіламі спаборніцтваў.

8. Прыём неабходных для афармлення ўдзелу ў Турзлёце дакументаў і адказнасць за правамернасць допуску спартсменаў, каманд да ўдзелу ў спаборніцтвах Турзлёту ўскладваюцца на мандатную камісію, якая ствараецца ў складзе судзейскай калегіі па рашэнні галоўнага суддзі Турзлёту.

9. Удзельнікі Турзлёту абавязаны ведаць і прытрымлівацца дадзенага Палажэння, правілаў спаборніцтваў, праяўляць павагу да супернікаў, суддзяў і гледачоў. Пры парушэнні спартыўнага этыкету, мер бяспечных паводзінаў у час Турзлёту ўдзельнікі дыскваліфікуюцца.


ГЛАВА3

АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАВЯДЗННЯ ТУРЗЛЁТУ


10. Турзлёт праводзіцца ў 3 этапы:

І этап – турзлёты работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі ў раёнах і гарадах;

ІІ этап – турзлёты работнікаў арганізацый сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у абласцях і г. Мінску;

ІІІ этап – рэспубліканскі Турзлёт, які праводзіцца 17-20 верасня 2013 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці (Вялікая паляна ў раёне вучэбна-спартыўнай базы ”Вілія“).

Спаборніцтвы І, ІІ этапаў Турзлёту праводзяцца ў адпаведнасці з палажэннямі, зацверджанымі сумесна адпаведнымі арганізацыямі сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза.

11. Мандатная камісія спаборніцтваў ІІІ этапу Турзлёту працуе 17 верасня 2013 года з 16.00 да 17.00.

12. Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў:

12.1. І этапу Турзлёту ўскладваецца на аддзелы, упраўлені адукацыі раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў, установы адукацыі, раённыя, гарадскія арганізацыі галіновага прафсаюза, першасныя прафсаюзныя арганізацыі;

12.2. ІІ этапу Турзлёту ўскладваецца на ўпраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, тэрытарыяльныя ГФСК ”Буравеснік“, абласныя, Мінскі гарадскі цэнтры турызму, абласныя, Мінскую гарадскую арганізацыі галіновага прафсаюза, першасныя прафсаюзныя арганізацыі.

12.3. ІІІ этапу ўскладваецца на РЦТК, ГФСК ”Буравеснік“, Цэнтральны камітэт галіновага прафсаюза.

13. Падрыхтоўка і правядзенне спаборніцтваў і іншых мерапрыемстваў Турзлёту ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам, зацверджанымі пастановай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь 21.12. 2004 № 10, правіламі правядзення спаборніцтваў.
ГЛАВА 4

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў ТУРЗЛЁЦЕ


14. Накіраванне ўдзельнікаў на спаборніцтвы ІІІ этапу Турзлёту ажыццяўляецца арганізацыямі-ўдзельнікамі на падставе дадзенага Палажэння, якое з’яўляецца афіцыйным запрашэннем.

15. Арганізацыі-ўдзельнікі накіроўваюць пацверджаннні ўдзелу сваіх каманд у спаборніцтвах ІІІ этапу Турзлёту ў тэрмін да 10 верасня 2013 г. на адрас: г. Мінск, вул. Лук’яновіча, 18, установа адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства“, тэл./факс 2625421.

Папярэдняя тэхнічная заяўка з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, даты нараджэння, віда праграмы злёту накіроўваецца ў тэрмін да 15 верасня 2013 года на e-mail: otdeltur@mail.ru.

16. Адказнасць за афармленне і своечасовае прадстаўленне заявак на ўдзел у спаборніцтвах і конкурсах Турзлёту ўскладаецца на арганізацыі-ўдзельнікі.

17. Арганізацыі-ўдзельнікі і іншыя ўдзельнікі, не заяўленыя ва ўстаноўленым парадку, да ўдзелу ў Турзлёце не дапускаюцца.

18. Кіраўнікі (прадстаўнікі) каманд прадастаўляюць у мандатную камісію Турзлёту наступныя дакументы:

18.1. камандзіровачнае пасведчанне і спіс удзельнікаў каманды;

18.2. раздрукаваныя іменную і тэхнічныя заяўкі ў адпаведнасці з устаноўленай формай (дадатак 1) на кожны від праграмы;

18.3. справаздача па правядзенні І і ІІ этапаў Турзлёту, завераная кіраўнікамі адпаведных арганізацый-удзельнікаў;

18.4. пашпарты ўдзельнікаў каманды;

18.5. копіі працоўных кніжак удзельнікаў каманды, засведчаныя пячаткамі адпаведных арганізацый сістэмы адукацыі (пакідаюцца мандатнай камісіі і не вяртаюцца).

19. Адказнасць за правамернасць допуску ўдзельнікаў у злёце нясе мандатная камісія.


ГЛАВА 5

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ТУРЗЛЁТУ,

ВЫЗНАЧЭННЯ І ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ
20. Пражыванне і прыгатаванне ежы ажыццяўляецца ўдзельнікамі Турзлёту ў палявых умовах.

Для пражывання, прыгатавання ежы, удзелу ў спаборніцтвах Турзлёту каманды павінны мець неабходны інвентар і рыштунак.

21. Пры правядзенні Турзлёту з’яўляецца абавязковым арганізацыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця згодна са сцэнарыем, які распрацоўвае судзейская калегія.

На гэтых цырымоніях дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь – Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўваюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Таксама пры правядзенні гэтых цырымоній могуць выкарыстоўвацца афіцыйныя сімвалы арганізацый, на якія ўскладзены арганізацыя і правядзенне адпаведных этапаў Турзлёту.

22. Месца каманды ў агульным заліку злёту вызначаецца па найменшай суме месц-балаў, занятых у асобных відах спартыўнай праграмы і ў асобных відах конкурснай праграмы злёту, пры гэтым месца каманд у конкурсах памнажаюцца на каэфіцыент 0,25.

Месца ў кожным відзе спаборніцтваў вызначаецца па найбольшай суме набраных балаў.

23. Каманды-пераможцы ў камандных відах спаборніцтваў Турзлёту ўзнагароджваюцца кубкамі, граматамі, удзельнікі каманд-пераможцаў – памятнымі прызамі, медалямі і дыпломамі.

Каманды, якія занялі 2 і 3 месца ў камандных відах спаборніцтваў Турзлёту, узнагароджваюцца граматамі, а іх удзельнікі – дыпломамі і медалямі адпаведных ступеняў.

Пераможцы ў іншых відах праграмы ўзнагароджваюцца дыпломамі.

24. У агульнакамандным заліку Турзлёту каманда-пераможца ўзнагароджваецца памятным кубкам, граматай.

Каманды, якія занялі 2 і 3 месца ў агульнакамандным заліку Турзлёту, узнагароджваюцца граматамі.
ГЛАВА 6

ФІНАНСАВАННЕ СПАБОРНІЦТВАЎ ТУРЗЛЁТУ


25. Фінансаванне спаборніцтваў І і ІІ этапаў Турзлёту ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным адпаведнымі палажэннямі.

26. Фінансаванне спаборніцтваў ІІІ этапу Турзлёту ажыццяўляецца за кошт сродкаў Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, арганізацыйных структур галіновага прафсаюза, прадугледжаных на правядзенне фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай працы, а таксама сродкаў упраўленняў адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, іншых арганізацый-удзельнікаў.

27. Выдаткі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь на правядзенне спаборніцтваў ІІІ этапу Турзлёту ўключаюць аплату:

харчавання і размяшчэння суддзяў;

працы суддзяў, абслугоўваючага і медыцынскага персаналу;

набыццё прызоў, кубкаў, медалёў, грамат, дыпломаў;

арэнды машыны хуткай дапамогі;

аўтатранспарту для дастаўкі судзейскай калегіі;

канцылярскія і друкарскія выдаткі.

28. Выдаткі арганізацыйных структур галіновага прафсаюза на правядзенне спаборніцтваў ІІІ этапу Турзлёту ўключаюць аплату:

28.1. за кошт сродкаў Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза:

28.1.1. арганізацыйных расходаў;

28.1.2. арганізацыі культурнай праграмы;

28.1.3. цэнтралізаванай дастаўкі дэлегацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска да месца спаборніцтваў і назад;

28.1.4. камандзіровачных выдаткаў работнікаў апарату Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза;

28.2. за кошт сродкаў абласных, Мінскай гарадской арганізацый галіновага прафсаюза:

28.2.1. расходаў па харчаванні ўдзельнікаў у палявых умовах;

28.2.2. пракату турыстычнага інвентару і абсталявання для забеспячэння дэлегацыі (пры наяўнасці неабходнасці);

28.2.3. камандзіровачных выдаткаў работнікаў апаратаў абласных, Мінскай гарадской арганізацый галіновага прафсаюза;

28.2.4. праезду ў выпадках немагчымасці і (або) немэтазгоднасці цэнтралізаванай дастаўкі згодна з пунктам 29 гэтага Палажэння;

28.3. за кошт сродкаў першасных прафсаюзных арганізацый работнікаў устаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска:

28.3.1. расходаў па харчаванні ўдзельнікаў у палявых умовах;

28.3.2. пракату турыстычнага інвентару і абсталявання для забеспячэння дэлегацыі (пры наяўнасці неабходнасці);

28.3.3. камандзіровачных выдаткаў работнікаў апаратаў першасных прафсаюзных арганізацый работнікаў устаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска;

28.3.4. праезду ў выпадках немагчымасці і (або) немэтазгоднасці цэнтралізаванай дастаўкі згодна з пунктам 29 гэтага Палажэння;

29. Цэнтралізаваную дастаўку дэлегацый абласцей, а таксама г. Мінска з абласных цэнтраў да месца спаборніцтваў ІІІ этапу Турзлёту і назад, прадастаўленне транспарту ажыццяўляюць і фінансуюць упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

30. Камандзіровачныя выдаткі асоб, якія не з’яўляюцца членамі галіновага прафсаюза, ажыццяўляюць камандзіруючыя арганізацыі.

ГЛАВА 7


ПРАТЭСТЫ
31. Каманды арганізацый-удзельнікаў маюць права апратэставаць вынікі асобных спаборніцтваў Турзлёту ў выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў, судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных змен ў выніках, а таксама ў выпадках няправільнага допуску спартсменаў, каманд да спаборніцтваў. У такіх выпадках на працягу не пазней адной гадзіны пасля заканчэння адпаведнага спаборніцтва Турзлёту кіраўнік (прадстаўнік) каманды падае пратэст у пісьмовай форме галоўнаму суддзі спаборніцтва, які фіксуе час заканчэння спаборніцтва і час падачы пратэсту. Пратэсты, пададзеныя несвоечасова, а таксама з парушэннем устаноўленага парадку, не прымаюцца.

32. Пратэсты разглядаюцца судзейскай калегіяй спаборніцтваў Турзлёту ў парадку, устаноўленым правіламі спаборніцтваў.


ГЛАВА 8


ПРАГРАМА СПАБОРНІЦТВАЎ ТУРЗЛЁТУ
33. У праграму злёту ўваходзіць спартыўная і конкурсная частка. Спартыўныя спаборніцтвы і конкурсы з’яўляюцца каманднымі.

34. Спартыўная частка ўключае ў сябе:

34.1. Камандныя спаборніцтвы на кароткай дыстанцыі;

34.2. Камандныя спаборніцтвы на доўгай дыстанцыі.

35. Конкурсная частка турысцкага злёту ўключае ў сябе:

35.1. Конкурс прадстаўлення каманд;

35.2. Конкурс турысцкай песні;

35.3. Конкурс газет ”Будні злёту“;

35.4. Конкурс на лепшую арганізацыю турысцкага лагера.

36. Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях III класа складанасці ў адпаведнасці з Правіламі спаборніцтваў па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму, зацверджанымі Выканкамам Грамадскага аб’яднання ”Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз“.

37. Для ўдзелу ў спаборніцтвах каманды павінны мець спецыяльны рыштунак для праходжання тэхнічных этапаў з саманавядзеннем.

38. Стартавы склад каманды на кожнай дыстанцыі – 6 чалавек (не менш за 2 жанчыны).

39. Умовы конкурснай праграмы:

39.1. Конкурс прадстаўлення каманд. Час - да 7 хвілін (у жанры КВЗ). Тэхнічныя сродкі ГСК не выдзяляе.

Ацэньваюцца:

наяўнасць інфармацыі аб сваёй вобласці, горадзе, установе, сувязь з турызмам, гумар, артыстычнасць, захаванне рэгламенту.

39.2. Конкурс турысцкай песні. Выконваюцца 2 песні, падчас выступу – да 6 хвілін, парадак выступлення вызначаецца жараб’ёўкай.

Заяўка на конкурс падаецца ў ГСК. Яна павінна ўключаць: імя, імя па бацьку выканаўцы, аўтара, назву каманды, назву песні.

39.3. Конкурс газет ”Будні злёту“. Каманда выпускае газету, якая адлюстроўвае ход турысцкага злёту. Чыстыя лісты для газет візіруюцца ГСК, хатнія нарыхтоўкі не дапускаюцца. ГСК матэрыяламі для выпуску газет не забяспечвае. Форма і аб’ёмы не ўстанаўліваюцца. Газета прадастаўляецца ў ГСК не пазней за 16.00 18 верасня 2013 года. Газета не вяртаецца.

Ацэньваюцца:

мастацкае афармленне, рознабаковасць асвятлення жыцця, наяўнасць гумару, прапаганда турызму, крытыка і самакрытыка.

39.4. Конкурс на лепшую арганізацыю турысцкага лагера.

Побыт каманды ацэньваецца па наступных паказчыках:

- стан лагера;

- стан кухні і захоўвання прадуктаў;

- захаванне правіл паводзін і рэжымных момантаў спаборніцтваў.

Судзейскай брыгадай праводзяцца:

у 1 дзень – кантрольна-кансультацыйны абход;

у наступныя дні - ранішні і вячэрні абход (праверка стану лагера, кухні, захоўвання прадуктаў і г.д.).

Пры правядзенні ранішняга і вячэрняга абходаў улічваюцца:

чысціня, парадак;

захаванне гігіенічных і прыродаахоўных норм;

захаванне супрацьпажарных норм і тэхнікі бяспекі, правіл паводзін на вадзе і каля вады;

дысцыплінаванасць, захаванне распарадку дня;

культура паводзін.
40. Праграма мерапрыемстваў турыстычнага злёту:
17 верасня

да 16.00 – заезд і размяшчэнне каманд, абсталяванне лагеры;

16.00 – 17.00 – праца мандатнай камісіі;

18.00 – адкрыццё злёту;

19.00 – пасяджэнне ГСК з прадстаўнікамі каманд;

20.00 – конкурс прадстаўлення каманд.


18 верасня

з 10.00 – старт спаборніцтваў на кароткай дыстанцыі;

19.00 – конкурс турысцкай песні.
19 верасня

з 10.00 – старт спаборніцтваў на доўгай дыстанцыі;

17.00 – конкурс газет “Будні злёту”
20 верасня

10.00 – пасяджэнне ГСК з прадстаўнікамі каманд;

11.00 – падвядзенне вынікаў злёту, ўзнагароджанне пераможцаў;

12.00 – ад’езд каманд.

Дадатак 1

да Палажэння аб правядзенні рэспубліканскага турысцкага злёту работнікаў сістэмы адукацыі

ЗАЯЎКА

ад

на ўдзел у фінальных спаборніцтвах рэспубліканскага турзлёту работнікаў сістэмы адукацыі і навукі




Прозвішча, імя, імя па бацьку

Дата нараджэння

Від спорту


Месца працы



1.










2.










3.










4.










5.










Па стане здароўя да спаборніцтваў дапушчана ____ (колькасць чалавек вялікімі літарамі) чал.
Доктар
Пячатка лячэбнай установы подпіс ініцыялы, прозвішча дата
Начальнік упраўлення адукацыі

абласнога, Старшыня камітэта

па адукацыі Мінскага гарадскога

выканаўчага камітэта


Пячатка ўстановы подпіс ініцыялы, прозвішча дата
Старшыня абласной,

Мінскай гарадской арганізацыі

Беларускага прафесійнага

саюза работнікаў адукацыі і навукі


Пячатка ўстановы подпіс ініцыялы, прозвішча дата
Прадстаўнік каманды

Дадатак 2

да Палажэння аб правядзенні рэспубліканскага турысцкага злёту работнікаў сістэмы адукацыі
ЗАЯЎКА ТЭХНІЧНАЯ1

ад

на ўдзел па



від спорту

у праграме рэспубліканскага турысцкага злёту работнікаў сістэмы адукацыі і навукі



Прозвішча, імя, імя па бацьку

Дата нараджэння

Від спорту

Допуск доктара

(подпіс, пячатка)




1.










2.










3.










4.










5.










Па стане здароўя да спаборніцтваў дапушчана ____ (колькасць чалавек вялікімі літарамі) чал.
Доктар
Пячатка лячэбнай установы подпіс ініцыялы, прозвішча дата
Начальнік упраўлення адукацыі

абласнога, Старшыня камітэта

па адукацыі Мінскага гарадскога

выканаўчага камітэта


Пячатка ўстановы подпіс ініцыялы, прозвішча дата
Старшыня абласной,

Мінскай гарадской арганізацыі

Беларускага прафесійнага

саюза работнікаў адукацыі і навукі


Пячатка ўстановы подпіс ініцыялы, прозвішча дата
Прадстаўнік каманды

1 Афармляецца асобная заяўка на кожны від спаборніцтваў



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка