Міністэрства культуры рэспублікі беларусь установа адукацыі




старонка1/6
Дата канвертавання13.05.2016
Памер426.09 Kb.
  1   2   3   4   5   6


МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ»

ТЭАТРАЛЬНЫ ФАКУЛЬТЭТ

і

ФАКУЛЬТЭТ ЭКРАННЫХ МАСТАЦТВАЎ



ПРАГРАМА, ПАТРАБАВАННІ

ДА  ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ

І  КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ

РАБОТ АБІТУРЫЕНТАЎ

Мінск

2010


Спецыяльнасць

«АКЦЁРСКАЕ МАСТАЦТВА»

накірунак

«Акцёрскае мастацтва

(драматычны тэатр і кіно)»


(дзённая і завочная формы навучання)

Агульныя патрабаванні


Праграма ўступных іспытаў на спецыяльнасць «Акцёрскае мастацтва» скіравана на выяўленне ў абітурыентаў акцёрскіх дадзеных і здольнасцей да авалодання прафесіяй акцёра, ведаў і ўменняў па асноўных профільных аспектах (дысцыплінах) акцёрскага мастацтва: майстэрству акцёра, сцэнічнай мове, сцэнічнай пластыцы і вакале.

Спецыфічнымі ўмовамі правядзення ўступных іспытаў з‘яўляецца папярэдні адбор абітурыентаў да ўдзелу ў іх, які ажыццяўляе спецыяльна створаная адборачная камісія. Камісія выяўляе ў абітурыентаў неабходны мінімум акцёрскіх дадзеных і здольнасцей.



Агульныя адборачныя параметры для абітурыентаў, дапускаемых да ўступных іспытаў:

  • адсутнасць фізічных заганаў (дэфектаў);

  • наяўнасць выразных знешніх дадзеных;

  • наяўнасць патрэбных галасавых і моўных дадзеных;

  • адсутнасць моўных заганаў (дэфектаў).

Праграма ўступных іспытаў


Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы:
1 этап — сцэнічная мова і вакал;
2 этап — сцэнічная пластыка;
3 этап — майстэрства акцёра.

Дыферэнцыяцыя ўступных іспытаў паводле профільных дысцыплінаў спецыяльнасці (майстэрства акцёра, сцэнічная мова і вакал, сцэнічная пластыка) мае ўмоўны характар. Іспыты на кожным этапе не пераследуюць выяўленне адназначна толькі профільных якасцей. Спецыяльныя магчымасці (уменне выразна чытаць, спяваць, рухацца танцаваць) ацэньваюцца ў кантэксце валодання асноўнай прафесійнай якасцю — здольнасцю да ўзнаўлення мадэляў паводзін чалавека ў прапануемых абставінах, гэта значыць, акцёрскім майстэрствам. На кожным з этапаў асноўная ўвага надаецца выяўленню найбольш агульных, неабходных для прафесіі акцёра псіхафізічных і інтэлектуальных якасцей і здольнасцей.

Прыёмныя патрабаванні

1 этап — сцэнічная мова і вакал:

абітурыент выконвае (чытае па памяці) папярэдне падрыхтаваныя (як мінімум чатыры) літаратурныя творы: верш, маналог, урывак з прозы, байку. Творы павінны быць выбраны асэнсавана, выконваць іх належыць эмацыянальна, адпаведна стылю, жанру.
2 этап — сцэнічная пластыка:

абітурыент выконвае папярэдне падрыхтаваны танцавальны эцюд, а таксама пластычныя элементы і практыкаванні, зададзеныя экзаменацыйнай камісіяй.

Выкананне танцавальных эцюдаў і пластычных практыкаванняў дазваляе ацаніць пластычныя і фізічныя дадзеныя абітурыента (прапарцыянальнасць целаскладу, правільнасць паставы, выверанасць ног, устойліваць ног, пад‘ём стапы (яе энергічнасць і гнуткасць), гнуткасць цела, устойлівасць цела (апломб). Пластычныя здольнасці абітурыента вызначаюцца паводле характару выканання танцавальных крокаў, скокаў, рухальнай і музычна-рытмічнай каардынацыі рук.


3 этап — майстэрства акцёра:

абітурыент выконвае папярэдне падрыхтаваны драматычны эцюд і эцюд, зададзены экзаменацыйнай камісіяй. Дзеля выяўлення ў абітурыента здольнасцей успрымаць, ацэньваць і лагічна і мэтанакіравана дзейнічаць у прапануемых абставінах экзаменацыйная камісія можа даваць дадатковыя заданні.

Пад час іспытаў экзаменацыйная камісія выяўляе і ацэньвае ўзровень праяўлення ў абітурыента наступных дадзеных:



  • інтэлекту;

  • узбудлівасці, рэактыўнасці эмоцый;

  • здольнасці да ўспрымання падзей;

  • веры ў прапануемыя (выдуманыя) абставіны;

  • фантазіі, уяўлення, унутранага бачання;

  • здольнасці мысліць ва ўмовах ігры;

  • пачуцця гумару;

  • здольнасці да імправізацыі;

  • музычнасці, рытмічнасці;

  • заразлівасці, сцэнічнай абаяльнасці.

Здольнасць іграць на музычным інструменце не з‘яўляецца абавязковай, але ацэньваецца дадатковым балам і ўлічваецца пры вынясенні агульнай выніковай ацэнкі.

Крытэрыі ацэнкі


Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).
1 этап — сцэнічная мова і вакал

10 балаў

Абітурыент валодае выдатнымі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Выкананне ўсіх літаратурных твораў прадуманае, эмацыянальнае, вобразна яскравае, стылістычна дакладнае. Праяўлены сцэнічны тэмперамент, абаяльнасць, заразлівасць, артыстычнасць.

Абітурыент валодае выдатнымі вакальнымі дадзенымі, мае яскрава выражаныя слых, пачуццё рытму, стылю і формы выконваемага твора, здольнасць да імправізацыі.

9 балаў

Абітурыент валодае добрымі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Літаратурныя творы выкананы вобразна, стылістычна дакладна, тэмпераментна, эмацыянальна, заразліва.

Абітурыент дэманструе добрыя вакальныя дадзеныя, мае пеўчы голас і музычныя здольнасці.

8 балаў

Абітурыент валодае дастатковымі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Выкананне ўсіх твораў выразнае, стылістычна дакладнае, але сцэнічна недастаткова выразнае і заразлівае.

Вакальныя дадзеныя дастаткова добрыя, адпавядаюць агульным патрабаванням.

7 балаў

Абітурыент валодае дастаткова добрымі галасавымі дадзенымі, але мае моўныя недахопы, у перспектыве карэкціруемыя. Выкананне твораў, стылістычна вытрыманае, але недастаткова эмацыянальнае.

Пеўчы голас патрабуе развіцця. Зроблены музычныя памылкі.

6 балаў

Абітурыент валодае сярэднімі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Маўленне вымагае карэкціроўкі (дыялектызмы, манернасць, заганы дыкцыі). Літаратурныя творы выкананы правільна, але жанрава недастаткова дакладна.

Вакальныя дадзеныя сярэдняга ўзроўню. У выкананні зроблены памылкі.

5 балаў

Абітурыент валодае сярэднімі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Маўленне вымагае значнай карэкціроўкі. Выкананне няўпэўненае, вобразны лад твора не выяўлены.

Вакальныя і музычныя дадзеныя недастаткова развітыя.

4 балы

Галасавыя і моўныя дадзеныя ніжэйшыя за сярэдні узровень. Літаратурныя творы прачытаны невыразна, з памылкамі ў разуменні тэксту.

Музычныя і вакальныя дадзеныя выражаны слаба. Абітурыент не змог выканаць, ці выканаў з памылкамі, шэраг музычна-рытмічных заданняў.

3 балы

Галасавыя і моўныя дадзеныя ніжэйшыя за сярэдні ўзровень. Выкананне невыразнае. Абітурыент недастаткова памятае тэкст твораў, робіць прыпынкі, шмат памылак.

Вакальныя і музычныя дадзеныя слабыя. Значная колькасць заданняў экзаменацыйнай камісіі не выканана.

2 балы

Галасавыя і моўныя дадзеныя абітурыента ніжэйшыя за сярэдні узровень. Вялікая колькасць дыкцыйных недахопаў. Выкананне твораў вялае, невыразнае, з прыпынкамі і памылкамі.

Музычны слых і пеўчыя здольнасці адсутнічаюць.

1 бал

Галасавыя і моўныя дадзеныя ніжэйшыя за сярэдні ўзровень. Дрэнная дыкцыя. Выкананне вялае, змест не выяўлены. Сцэнічны тэмперамент, эмацыянальнасць адсутнічаюць.


2 этап — сцэнічная пластыка

10 балаў

Яскрава выражаны пластычныя дадзеныя. Танцавальныя і пластычныя эцюды і практыкаванні выкананы свабодна, выразна і артыстычна.



9 балаў

Абітурыент валодае добрымі пластычнымі дадзенымі. Танцавальныя эцюды і практыкаванні, іншыя заданні выкананы дакладна, выразна і свабодна.



8 балаў

Пластычных дадзеныя дастатковыя. Выкананне эцюдаў, практыкаванняў, іншых пластычных элементаў ажыццёўлена без памылак, дастаткова выразна.



7 балаў

Плыстычныя дадзеныя дастатковыя, але з невялікай колькасцю памылак, у перспектыве лёгка карэкціруемых. У выкананні танцавальных эцюдаў, пластычных практыкаванняў і заданняў зроблена невялікая колькасць памылак. Выкананне недастаткова выразнае.



6 балаў

Пластычныя дадзеныя сярэднія. Выкананне танцавальных эцюдаў і пластычных практыкаванняў зроблена ўпэўнена, але з памылкамі.



5 балаў

Пластычныя дадзеныя сярэднія. Ёсць памылкі, якія патрабуюць спецыяльнай карэкціроўкі. Выкананне недакладнае, невыразнае.



4 балы

Пластычныя дадзеныя абітурыента пасрэдныя. Выкананне танцавальных эцюдаў недакладнае. Пластычныя практыкаванні выкананы з вялікай колькасцю памылак.



3 балы

Пластычныя дадзеныя ніжэйшыя за патрабуемыя. Выкананне эцюдаў невыразнае, з прыпынкамі. Практыкаванні па пластыцы, пластычныя элементы выкананы з памылкамі.



2 балы

Пластычныя дадзеныя не адпавядаюць патрабуемым. Абітурыент не выканаў заданняў экзаменацыйнай камісіі.



1 бал

Абітурыент выявіў поўную непадрыхтаванасць да здачы экзамена.


3 этап — майстэрства акцёра

10 балаў

Абітурыент выканаў эцюды і заданні экзаменацыйнай камісіі, прадэманстраваў яскрава выражаныя акцёрскія здольнасці па ўсіх параметрах. Комплекс акцёрскіх дадзеных выдатны.



9 балаў

Абітурыент дэманструе выразныя акцёрскія здольнасці па значнай колькасці параметраў. Выкананне эцюдаў і заданняў практычна беспамылковае. Мысленне арыгінальнае. Прыродная арганічнасць.



8 балаў

Абітурыент дэманструе добрыя акцёрскія дадзеныя. Выкананне эцюдаў эмацыянальнае, арганічнае, дзейснае, апраўданае, але ў некаторых момантах недастаткова выразнае. Прысутнічае пачуццё гумару. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы без памылак.



7 балаў

Дастатковыя акцёрскія дадзеныя. Папярэдне падрыхтаваныя і зададзеныя пад час экзамена эцюды выкананы з разуменнем пастаўленых задач, але недастаткова яскрава. Пачуццё гумару праяўлена ў дастатковай меры. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы з невялікай колькасцю памылак.



6 балаў

Абітурыент дэманструе акцёрскія здольнасці сярэдняга ўзроўню. Эцюды выкананы з разуменнем пастаўленых задач, але недастаткова актыўныя па дзеі. Заніжаная рэактыўнасць эмоцый. Здольнасць да імправізацыі невысокая. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы, але з памылкамі.



5 балаў

Акцёрскія дадзеныя ніжэйшыя за сярэдні ўзровень. У выкананні эцюдаў прысутнічае шэраг пралікаў. Эмацыянальны ўзровень невысокі. Адсутнічае пачуццё гумару. Успрыманне слабае. Ацэнкі невыразныя. Дзеянне пасіўнае. Абітурыент недастаткова арганічны і абаяльны. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы з памылкамі.



4 балы

Акцёрскія дадзеныя пасрэдныя. Выкананне папярэдне падрыхтаванага і зададзенага пад час экзамена эцюдаў невыразнае. Дзеянне недакладнае і не заўсёды апраўданае. Ёсць яўныя лагічныя пралікі. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы недастаткова эмацыянальна, арганічна і са значнай колькасцю памылак.



3 балы

Абітурыент дэманструе няўменне сканцэнтравацца на выкананні задання. Псіхалагічна скаваны. Фізічна інертны. У выкананні эцюдаў адсутнічае шэраг неабходных кампанентаў. Недастаткова падрыхтаваны да выканання заданняў экзаменацыйнай камісіі.



2 балы

Абітурыент дэманструе недастатковае разуменне пастаўленых перад ім задач. Эцюды выкананы няправільна, без уліку эмацыянальных патрабаванняў. Не змог выканаць значнай колькасці заданняў экзаменацыйнай камісіі.



1 бал

Абітурыент дэманструе адсутнасць разумення пастаўленых задач. Яго эцюды беззмястоўныя. Абітурыент не змог выканаць ні аднаго задання экзаменацыйнай камісіі.



Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.




  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка