Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама




Дата канвертавання20.06.2016
Памер21.79 Kb.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

19-20 лістапада 2014 г. праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю"Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць", прысвечаную
385-годдзю з дня нараджэння Сімяона Полацкага


Месца правядзення:

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік


Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага

Арганізатары канферэнцыі:

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік



Тэмы для абмеркавання:

  •  Сімяон Полацкі і культура Расійскай дзяржавы 2-й паловы XVII ст.

  •  Гістарычная ўзаемасувязь беларускай, рускай і ўкраінскай культур ХVI—ХVIII стст.

  •  Педагагічны аспект грамадска-літаратурнай дзейнасці Сімяона Полацкага і яго ўплыў на сістэму адукацыі ў Расіі і Беларусі

  •  Полацк XVII ст.

  •  Літаратурная дзейнасць Сімяона Полацкага

  •  Рэлігійныя канфесіі на Беларусі ў XVII ст.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі з указаннем тэмы даклада або паведамлення (да 20 хвілін) і тэзісы выступленняў высылаюцца на адрас аргкамітэта да 10 кастрычніка 2014 г. Плануецца публікацыя матэрыялаў канферэнцыі.


Патрабаванні да артыкулаў у зборнік:

Тэхнічныя патрабаванні да афармлення тэкстаў:

- аб'ём да 10 старонак А4 (фармат тэкставых файлаў: rtf, docx, odt; шрыфт Times New Roman, кегль 12 з адзінарным міжрадковым інтэрвалам; выраўноўванне па шырыні без пераносаў; палі: верхняе - 2 см, ніжняе – 2 см, левае – 3 см, правае – 1,5 см; абзацны водступ – 1,25 см);

- для грэчаскай мовы належыць выкарыстоўваць шрыфт «Hellenica», для царкоўнаславянскай – «CyrillicaOchrid1», дапушчальны шрыфт «Ижица».




Дадатковая інфармацыя і запрашэнне будуць высланыя пасля атрымання заявак

Тэл. для даведак: (0214) 42-57-25

E-mail: book.polotsk@museum.by

Заяўка на ўдзел у канферэнцыі

1. Імя, імя па бацьку, прозвішча.

2. Назва даклада.

3. Арганізацыя, якую Вы прадстаўляеце.

4. Пасада.

5. Вучонае званне і ступень.

6. Кантактны паштовы адрас.

7. Тэлефон (з указаннем кода горада).

8. Факс (з указаннем кода горада).

9. E-mail.



10. Неабходнасць браніравання месца ў гасцініцы.

11. Неабходнасць тэхнічнага суправаджэння даклада (тэхнічныя і праграмныя сродкі).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка