Табліца 2
Платныя паслугі культуры насельніцтву,
аказаныя арганізацыямі ўсіх форм уласнасці
Назва
|
2009 г.
|
студзень–лістапад 2010 г.
|
2010 г.
|
(справаздача)
|
(ацэнка)
|
Тэмп росту ў супастаўных цэнах, %
|
Усяго
|
120,4
|
124,5
|
122,0
|
у тым ліку па абласцях і г. Мінску:
|
Брэсцкая
|
106,2
|
123,6
|
122,5
|
Віцебская
|
147,6
|
115,8
|
116,2
|
Гомельская
|
116,7
|
118,0
|
118,5
|
Гродзенская
|
122,7
|
112,4
|
112,5
|
Мінская
|
122,5
|
122,0
|
121,5
|
Магілёўская
|
121,2
|
107,5
|
108,5
|
г. Мінск
|
117,6
|
133,8
|
128,5
|
з іх:
|
Рэспубліканскія арганізацыі
|
115,7
|
114,0
|
114,5
|
Табліца 3
Выкананне нарматыву дзяржаўнага сацыяльнага стандарту
па культуры
Вобласці і г. Мінск
|
Нарматыў
|
Забяспечанасць расходаў на культуру
|
справаздача
2009 г.
|
ацэнка
2010 г.
|
Усяго
|
1,5 (0,2)
|
2,9 (0,4)
|
3,0 (0,6)
|
у тым ліку па абласцях і г. Мінску:
|
Брэсцкая
|
1,5 (0,2)
|
2,7 (0,4)
|
2,6 (0,4)
|
Віцебская
|
1,5 (0,2)
|
3,1 (0,4)
|
3,3 (0,4)
|
Гомельская
|
1,5 (0,2)
|
2,8 (0,2)
|
3,3 (0,5)
|
Гродзенская
|
1,5 (0,2)
|
2,4 (0,3)
|
2,5 (0,4)
|
Мінская
|
1,5 (0,2)
|
2,8 (0,3)
|
2,7 (0,4)
|
Магілёўская
|
1,5 (0,2)
|
3,1 (0,4)
|
3,0 (0,4)
|
г. Мінск
|
1,5 (0,2)
|
3,4 (0,7)
|
3,7 (1,6)
|
Заўвага: ад (0,2) да (1,6) — за кошт аказання платных паслуг.
Табліца 4
Фінансаванне
Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2011—2015 гг.
Крыніцы
фінансавання
|
Плануемыя аб’ёмы расходаў, млн. рублёў
|
усяго
|
у тым ліку па гадах
|
2011
|
2012
|
2013
|
2014
|
2015
|
Усяго на рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы
|
1 144 675,3
|
200 517,2
|
245 773,1
|
245 913,6
|
224 169,2
|
228 302,2
|
у тым ліку:
|
|
|
|
|
|
|
рэспубліканскі бюджэт
|
447 409,9
|
54 833,0
|
102 334,1
|
102 098,8
|
92 017,1
|
96 126,9
|
мясцовыя бюджэты
|
691 784,4
|
144 014,2
|
141 709,0
|
143 043,8
|
131 502,1
|
131 515,3
|
іншыя крыніцы
|
5 481,0
|
1 670,0
|
1 730,0
|
771,0
|
650,0
|
660,0
|
Прававое рэгуляванне ў сферы культуры
У 2010 г. працягвалася праца па ўдасканаленню існуючых, распрацоўцы і прыняццю неабходных нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць розныя бакі культурнай дзейнасці, а таксама дзейнасці арганізацый культуры, працы работнікаў культуры і іншыя пытанні.
Перш за ўсё трэба адзначыць Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2010 г. № 457 «Аб падтрымцы асобных арганізацый культуры і ўнясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 1999 г. № 770», які прадугледжвае парадак аказання падтрымкі такім дзяржаўным арганізацыям культуры, як тэатральна-відовішчныя арганізацыі, паркі культуры і адпачынку, арганізацыі кінематаграфіі, якія займаюцца пракатам і паказам фільмаў, а таксама арганізацыі кінематаграфіі, якія займаюцца вытворчасцю фільмаў, у частцы іх структурных падраздзяленняў, якія займаюцца тэатральнай дзейнасцю. З 2011 г. падтрымка названых арганізацый культуры будзе ажыццяўляцца ў выглядзе субсідый на фінансаванне бягучых расходаў, якія звязаны з культурнай дзейнасцю, у адпаведнасці з нарматывамі забеспячэння культурнай дзейнасці; на стварэнне і абнаўленне тэатральных пастановак, канцэртных праграм, цыркавых прадстаўленняў, правядзенне гастроляў; на набыццё экзэмпляраў фільмаў і правоў на выкарыстанне фільмаў, а таксама на правядзенне бягучага рамонту капітальных збудаванняў (ізаляваных памяшканняў) і на набыццё абсталявання і правядзенне капітальнага рамонту.
Прыбытак пазначаных арганізацый культуры, атрыманы ад культурнай дзейнасці, не абкладаецца падаткам на прыбытак. У адпаведнасці з Указам арганізацыі культуры атрымалі права накіроўваць прыбытак, які застаецца пасля падаткаабкладання, у фонды накаплення і спажывання.
Адмяняецца рэгуляванне Міністэрствам культуры цэн на 25 % білетаў дзяржаўных тэатральна-відовішчных арганізацый.
У развіццё норм гэтага Указа прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2010 г. № 1504 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2010 г. № 457», якой устаноўлены нарматывы забеспячэння культурнай дзейнасці (нарматыў колькасці работнікаў і нарматыў фінансавага забеспячэння), а таксама зацверджаны Палажэнне аб парадку вызначэння нарматываў забеспячэння культурнай дзейнасці асобных арганізацый культуры і Палажэнне аб парадку фарміравання і выкарыстання фондаў накаплення і спажывання асобнымі арганізацыямі культуры.
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2010 г. № 41 зацверджаны інструкцыі, якімі вызначаны парадак планавання сродкаў бюджэту, якія выдзяляюцца на вытворчасць фільмаў і асобным арганізацыям культуры ў рамках іх падтрымкі, і парадак складання вытворча-фінансавага плана дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай арганізацыі і дзяржаўнай арганізацыі кінематаграфіі, якая ажыццяўляе вытворчасць фільмаў, у частцы яе падраздзялення, занятага тэатральнай дзейнасцю.
Па-новаму з 1 студзеня 2011 г. рэгулюецца дзейнасць па правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2010 г. № 542 «Аб правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў» прадугледжваецца, што арганізатарамі культурна-відовішчных мерапрыемстваў могуць быць толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Рэспублікі Беларусь, якія павінны непасрэдна забяспечыць усе дзеянні па арганізацыі правядзення мерапрыемства.
Указам адмяняецца неабходнасць атрымоўваць пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, абмежаванне колькасці месцаў на сцэнічных пляцоўках (150) для правядзення мерапрыемстваў індывідуальнымі прадпрымальнікамі, рэгістрацыя білетаў на мерапрыемствы, праграм (буклетаў) у падатковых органах.
Білеты, праграмы (буклеты) могуць рэалізоўвацца за наяўны і безнаяўны разлік у парадку, прадугледжаным заканадаўствам. Пры рэалізацыі білетаў могуць выкарыстоўвацца сеткі электрасувязі, у тым ліку Internet. Указам вызначаны парадак звароту білетаў.
У мэтах забеспячэння эфектыўнага выкарыстання творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу адоранай і таленавітай моладзі, аказання дапамогі ў развіцці яе прафесійнай дзейнасці прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 199 «Аб некаторых пытаннях фарміравання, вядзення і выкарыстання банкаў даных адоранай і таленавітай моладзі».
Указам вызначаны асобныя гарантыі для грамадзян, уключаных у банк даных адоранай і таленавітай моладзі: права на першачарговае размеркаванне і пазачарговае атрыманне жылога памяшкання ў інтэрнаце на перыяд навучання, прыцягненне да ўдзелу ў конкурсным адборы пры фарміраванні кадравых рэзерваў і інш.
Кадравыя службы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працягу года вывучаюць інфармацыю аб грамадзянах, уключаных у банк даных адоранай і таленавітай моладзі, у мэтах адбору для ўключэння іх у кадравы рэзерв арганізацый, прыняцця на працу, аналізуюць вынікі іх дзейнасці, эфектыўнасць мер для стварэння ўмоў прафесійнага росту названых грамадзян.
У мэтах правядзення актуалізацыі банка даных адоранай і таленавітай моладзі прадугледжана, што да 1 лютага кожнага года ў Міністэрства культуры або ў арганізацыю, ім упаўнаважаную, неабходна прадстаўляць інфармацыю аб выніках прафесійнай дзейнасці, навуковых і творчых дасягненнях грамадзян, якія ўключаны ў банк даных, па ўстаноўленай пастановай Міністэрстава культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2010 г. № 28 форме.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2010 г. № 579 «Аб унясенні змяненняў ва Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2005 г. № 512 і ад 30 ліпеня 2007 г. № 367» унесены змяненні ў пералiк матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, якiя вызваляюцца ад абкладання падаткам на нерухомасць, зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2005 г. № 512, і ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiпеня 2007 г. № 367 «Аб зацвярджэннi пералiку матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, землi, занятыя якiмi, вызваляюцца ад абкладання платай за зямлю».
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2010 г. № 1351 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578» нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці некаторым матэрыяльным аб’ектам, а таксама нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека. Асобныя матэрыяльныя аб’екты пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2010 г. № 1228 зацверджана Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы культурнай спадчыны, падпiсанае 29 красавiка 2010 г. у Мiнску.
З 1 студзеня 2011 г. у Падатковым кодэксе Рэспублікі Беларусь з’явілася новая льгота, якая тычыцца суб’ектаў, якія бязвыплатна перадаюць арганізацыям культуры культурныя каштоўнасці. Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2010 года «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь» устаноўлена:
культурныя каштоўнасці, якія ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і перадаюцца бязвыплатна арганізацыям культуры, не падлягаюць абкладанню падаткам на дабаўленую вартасць пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
аб’ектам падаткаабкладання налогам на дабаўленую вартасць не прызнаецца бязвыплатная перадача культурных каштоўнасцей арганізацыям культуры.
У мэтах забеспячэння тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, нацыянальнай, эканамічнай і энергетычнай бяспекі, сацыяльнай абароненасці насельніцтва, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны 15 ліпеня 2010 года прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аб’ектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, і відах дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы».
Да аб’ектаў, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, аднесены матэрыяльныя культурныя каштоўнасці (у тым ліку гісторыка-культурныя каштоўнасці), якія складаюць Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў дзяржаўных бібліятэках або дзяржаўных музеях.
Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2010 года «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» уведзена адміністрацыйная адказнасць індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб за допуск на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя клубы, асоб, якія не маюць 18 гадоў, за выключэннем выпадкаў, калі гэта дазволена актамі заканадаўства, у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 верасня 2010 г. № 1404 зацверджана Палажэнне аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія», які праводзіцца ў мэтах падтрымкі тэатральнага мастацтва Рэспублікі Беларусь, заахвочвання дзеячаў тэатральнага мастацтва краіны да стварэння высокамастацкіх спектакляў і акцёрскіх работ, выяўлення лепшых сцэнічных работ і дзеячаў тэатральнага мастацтва, якія паказалі найбольш яркія вынікі сваёй творчай працы.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2010 г. № 1885 зацверджана Палажэнне аб Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная музычная прэмія ў галіне эстраднага мастацтва». Конкурс будзе проводзіцца штогод. Удзел у конкурсе могуць прымаць выканаўцы і калектывы мастацкай творчасці, аўтары, прадстаўнікі эстраднага музычнага мастацтва.
У 2010 г. у мэтах прыцягнення ў Рэспубліку Беларусь музыкантаў свету, прапаганды лепшых дасягненняў сусветнага і нацыянальнага выканальніцкага мастацтва, падтрымкі і павышэння прафесійнага майстэрства маладых таленавітых выканаўцаў Рэспублікі Беларусь, развіцця і замацавання міжнароднага культурнага супрацоўніцтва ўпершыню праводзіўся Міжнародны фестываль «Владимир Спиваков приглашает», палажэнне аб якім зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2010 г. № 1741.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2010 г. № 1719 створаны Рэспубліканскі грамадскі савет па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, асноўнымі задачамі якога з’яўляюцца падрыхтоўка прапаноў па вызначэнню кiрункаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры i мер па яе рэалiзацыi, прыцягненне творчых саюзаў, грамадскiх аб’яднанняў, фондаў, юрыдычных i фiзiчных асоб да ажыццяўлення дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры і выпрацоўкі канкрэтных мер па яе рэалізацыі, садзейнічанне ў рэалізацыі найбольш значных культурных ініцыятыў, праграм і праектаў.
На новы ўзровень паднята рэгуляванне парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнай класіфікацыі фільмаў і выдачы дазволаў на выкарыстанне фільмаў у рамках кінематаграфічных мерапрыемстваў. Па адпаведным пытанні прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2010 г. № 533. Раней такі парадак рэгуляваўся пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У мэтах стымулявання творчай працы работнікаў, якія ўдзельнічаюць у стварэнні кінавідэапрадукцыі, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2010 г. № 947 унесены змяненні і дапаўненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2001 г. № 616 «Аб мінімальных стаўках і парадку выплаты аўтарскага і іншых відаў узнагароджання ў кінематаграфіі».
У сувязі са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», згодна з артыкулам 41 якога пазашкольнае выхаванне і навучанне ў дзяржаўных дзіцячых школах мастацтваў у сферы культуры платнае, а памер платы і парадак яе спагнання вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь, прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2010 г. № 229 «Аб памеры платы за пазашкольнае выхаванне і навучанне ў дзяржаўных дзіцячых школах мастацтваў у сферы культуры, парадку яе спагнання і прызнанні страціўшай сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2008 г. № 281».
Пастановай устаноўлены памеры платы за пазашкольнае выхаванне і навучанне ў дзіцячых школах мастацтваў у залежнасці ад профілю навучання па відах мастацтва, выбранага музычнага інструмента, месцазнаходжання школы мастацтваў. Палажэннем аб парадку спагнання платы за пазашкольнае выхаванне і навучанне ў дзяржаўных дзіцячых школах мастацтваў у сферы культуры, зацверджаным названай пастановай, вызначана, што разлік памеру платы за пазашкольнае выхаванне і навучанне ў школах мастацтваў праводзіцца штомесяц на працягу навучальнага года. Гэтай пастановай ліквідавана супярэчнасць, якая была раней у пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2008 г. № 281, паводле якой разлік памеру платы за навучанне дзяцей у школах мастацтваў праводзіўся з 1 верасня і ўключна па 30 чэрвеня, г. зн. па заканчэнні навучальнага года.
У 2010 г. прыняты рад нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць работнікаў у сферы культуры.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2010 г. № 1025 пералік педагагічных работнікаў, якім устаноўлена скарочаная працягласць працоўнага часу і нормы гадзін выкладчыцкай працы за стаўку, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2003 г. № 1134 «Аб устанаўленні скарочанай працягласці рабочага часу асобным катэгорыям педагагічных работнікаў», дапоўнены пасадай настаўніка ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне пазашкольнага выхавання і навучання ў сферы культуры. Гэта азначае, што настаўнікам дзіцячых школ мастацтваў устаноўлена працягласць працоўнага тыдня 36 гадзін і норма гадзін выкладчыцкай працы за стаўку 18 гадзін у тыдзень.
З улікам таго, што пасада выкладчыка дзіцячай школы мастацтваў не прадугледжана Кваліфікацыйным даведнікам, адпаведна яна выключана з пераліку.
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2010 г. № 4 «Аб зацвярджэнні пераліку катэгорый работнікаў арганізацый культуры, якім устанаўліваецца скарочаная працягласць працоўнага часу» ўстаноўлена працягласць працоўнага тыдня 36 гадзін наступным работнікам арганізацый культуры: кіраўнікам, дырыжорам, рэжысёрам, харэографам, канцэртмайстрам, хормайстрам, балетмайстрам, акампаніятарам непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці, студый, гурткоў, аматарскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах, іншых клубных фарміраванняў.
Не засталося без увагі ў 2010 г. пытанне заработнай платы асобных работнікаў арганізацый культуры. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 1267 «Аб павышэнні заработнай платы некаторым катэгорыям работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымоўваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый» устаноўлены: карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымоўваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый; павышэнне тарыфных акладаў (ставак) маладым спецыялістам; павышэнне тарыфных акладаў (ставак) педагагічным работнікам бюджэтных арганізацый; павышэнне тарыфных акладаў работнікам культурна-асветніцкіх устаноў, працоўныя функцыі якіх адпавядаюць асноўнаму віду дзейнасці дадзеных устаноў. Пералік пасад такіх работнікаў зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 верасня 2010 г. № 36.
У 2010 г. урэгуляваны шэраг пытанняў аб заахвочванні работнікаў культуры і іншых асоб і арганізацый, якія ўнеслі ўклад у развіццё беларускай культуры.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2010 г. № 498 унесены змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2002 г. № 407 «Об учреждении нагрудного знака Министерства культуры Республики Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Рэспублікі Беларусь».
Згодна з унесенымі змяненнямі нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Рэспублікі Беларусь» могуць быць узнагароджаны не толькі работнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваных яму арганізацый, але і ўпраўленняў культуры і падпарадкаваных яму арганізацый, а таксама іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія ўнеслі значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферу культуры. |