Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова




Дата канвертавання06.07.2016
Памер53.48 Kb.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная ўстанова

“Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа”
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”
Установа культуры

“Віцебскі абласны краязнаўчы музей”


Установа “Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці”
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭАТР: ТРАДЫЦЫІ, ПОШУК, ЭКСПЕРЫМЕНТ
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
Віцебск, 18 лістапада 2016 г.
Інфармацыйны ліст
Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларускі нацыянальны тэатр: традыцыі, пошук, эксперымент”, якая адбудзецца на базе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (г. Віцебск, Беларусь)
Мэта канферэнцыі – абмеркаванне актуальных праблем творчай і арганізацыйнай дзейнасці айчыннага тэатра і яго ролі ў фарміраванні гістарычнай і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.
Асноўныя напрамкі работы:


  • Традыцыі і эксперымент на сучаснай беларускай сцэне.

  • Творчая і арганізацыйная дзейнасць нацыянальных тэатраў Беларусі і іх канкурэнтаздольнасць у сучасных сацыяльна-эканамічных і культурных варунках.

  • Найноўшыя плыні і тэндэнцыі ў развіцці беларускага нацыянальнага тэатра.

  • Нацыянальная і замежная класіка ў сучаснай сцэнічнай інтэрпрэтацыі.

  • Беларускі сцэнічнае мастацтва і яго роля ў станаўленні і развіцці нацыянальнай і гістарычнай самасвядомасці беларусаў.

  • Новыя падыходы ў даследаванні беларускай тэатральнай спадчыны.

  • Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа: гісторыя і сучаснасць.

  • Роля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў фарміраванні культурнага асяродка Віцебскай вобласці.

Умовы ўдзелу ў канферэнцыі.


Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна выслаць да 1 кастрычніка заяўку (форма дадаецца) і тэксты дакладаў ці выступленняў, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі па электронным адрасе альбо поштай: 210026, г.Віцебск, Замкавая. 2, з адзнакай “Канферэнцыя “Беларускі нацыянальны тэатр: традыцыі, пошук, эксперымент”, yurivit@mail.ru.

Па матэрыялах навуковых работ удзельнікаў канферэнцыі плануецца выданне тэматычнага зборніка. Аўтары артыкулаў, што ўвайшлі ў зборнік, атрымліваюць па 1 асобніку з матэрыяламі канферэнцыі (паштовыя выдаткі за кошт атрымальніка).

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Уступныя ўзносы і ўзносы за публікацыю навуковых артыкулаў не бяруцца.

Рэгламент для ўдзелу ў канферэнцыі: даклады – да 15 хвілін, выступленні – да 10 хвілін.

Выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне за кошт напраўляючых арганізацый альбо ўдзельнікаў.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.


Правілы афармлення матэрыялаў
Матэрыялы даследчых работ для наступнай публікацыі ў зборніку павінны ўтрымліваць:

– аўтар ( прозвішча, імя, імя па бацьку поўнасцю);

– прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) навуковага кіраўніка работы (для студэнтаў і магістрантаў);

– найменне ўстановы альбо арганізацыі ( у адпаведнасці са Статутам)

– назву работы;

– тэкст матэрыялаў у аб’ёме да 12 тысяч друкаваных знакаў у фармаце MS Word з пашырэннем .doc, .docx (шрыфт – Times New Roman, кегль 12, адзінарны міжрадковы інтэрвал) без пераносу слоў, паўтараемых прабелаў;

– тэкст матэрыялаў можа ўтрымліваць фотаздымкі, малюнкі, табліцы;

– спіс скарыстанай крыніц пад загалоўкам “Літаратура” афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, бібліяграфічнае апісанне – у адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь з указаннем нумара нумара крыніцы ў(гл. прыклады). Спасылкі падаюцца ў тэксце ў квадратных дужках: [1, c. 55].

Работы з лагічнымі, стылістычнымі, арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі памылкамі, а таксама не адпавядаючыя тэматыцы канферэнцыі да публікацыі не прымаюцца.
Каардынатары:
Замкоўскі Аляксандр Міхайлавіч

Тэл. раб.: +375 212 62 63 97

Тэл. маб.: +375 29 710 21 12
Іваноўскі Юрый Генадзьевіч

Тэл. раб.: +375 212 62 63 97

Тэл. маб.: +375 29 8091260

Узор афармлення тэксту даклада ці выступлення

НАЗВА
2 інт
А.А. Іваноў (Віцебск)
2 інт
Тэкст… [1, с. 11]. … Тэкст [1, арк. 11]… Тэкст [3]… Тэкст [5, с. 933]… Тэкст.
Літаратура:

1.

2.


Прыклады бібліяграфічнага апісання
1. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). – Ф. 4-п. Воп. 1. Спр.9.

2. Великие трагедии // Электронная энциклопедия “Мир Шекспира” [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://world-shake.ru/ru/Encyclopaedia/4673.html/. – Дата доступа: 05.06.2016.

3. Смольский, Р.Б. На перакрыжаванні: тэатр у працэсах станаўлення і развіцця гістарычнай і нацыянальнай свядомасці беларусаў / Р.Б.Смольскі. – Мінск: Белнавука, 2009. – 231 с.

4. Арлова, Т.Д. Спектаклі як выказванні (Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча) / Т.Д. Арлова // Мастацтва. – 2012. – № 2. – С. 36–39.

5. Нефед, В.И. Становление белорусского советского театра (1917–1941) / В.И. Нефед. – Минск: Наука и техника, 1965.

ЗАЯЎКА
на ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

“Беларускі нацыянальны тэатр: традыцыі, пошук, эксперымент”

г. Віцебск, 18 лістапада 2016 г.





Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара работы




Краіна, горад




Месца вучобы, работы




Пасада, вучоная ступень, званне (калі ёсць)




Прозвішча, імя, імя па бацьку навуковага кіраўніка работы (для студэнтаў і магістрантаў)




Пасада, вучоная ступень, званне




Найменне ўстановы альбо арганізацыі (у адпаведнасці са Статутам)




Паштовы адрас установы альбо арганізацыі, кантактны тэлефон (з кодам горада), факс, e-mail




Назва даследчай работы





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка