Мiнiстэрства адукацыi рэспублкi беларусь фiзiчная падрыхтоўка будучага абаронцы айчыны вучэбная праграма факультатыўных заняткаў




Дата канвертавання19.03.2016
Памер254.23 Kb.
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛКI БЕЛАРУСЬ

ФIЗIЧНАЯ ПАДРЫХТОЎКА БУДУЧАГА АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ


Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

для вучняў X – XI класаў

устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай мовай навучання

АӮТАР-СКЛАДАЛЬНIК:

Мірановіч Дзмітрый Уладзіміравіч,

настаўнік фізічнай культуры

ДУА «Сярэдняя школа № 161 г. Мінска»

Мінск

2014

Рэцэнзенты:

загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі ДУА «МДІРА», кандыдат педагагічных навук Т.А. Пучкоўская;

прадметна-метадычная камісія выкладчыкаў дысцыпліны «Фізічная падрыхтоўка і спорт» установы адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча»;

метадычнае аб'яднанне настаўнікаў фізічнай культуры і метадычнае аб'яднанне настаўнікаў дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі ДУА «Сярэдняя школа № 170 г. Мінска» (намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце – начальнік Цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі Маскоўскага раёна Я. П. Гунько).

Заключэнне рэгіянальнага інстытута адукацыі падрыхтавана метадыстам аддзела прыродазнаўча-матэматычных і тэхнічных дысцыплін ДУА «МДІРА» У.С. Бандарэнка.

Рэдактар Пякарская А.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 161 г. Мінска».

Пераклад на беларускую мову выканала Тамашэвіч А.Я., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 161 г. Мінска».




Змест

Тлумачальная запіска……………………………………………………........

4

Прыкладнае тэматычнае планаванне факультатыўных заняткаў для вучняў X– XI класаў………………………………………………………….

6

Змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў……………………

7

Чакаемыя вынікі………………………………………………………………

13

Рэкамендаваная літаратура…………………………………………………

14

Дадатак 1. Рэкамендаваны пералік абсталявання і інвентару для правядзення факультатыўных заняткаў……………………………………

15

Дадатак 2. Пералік тэм для правядзення гутарак з вучнямі X – XI класаў………………………………………………………………………….

15


Тлумачальная запіска
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі вялікая ўвага надаецца фарміраванню фізічна развітой, моцнай і здаровай асобы, выхаванню сацыяльна адаптаванага, патрыятычна настроенага падрастаючага пакалення.

Сродкамі вучэбнага прадмета «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў вучняў фарміруецца маральна-псіхалагічная і фізічная гатоўнасць да ваеннай службы, яны атрымліваюць веды і ўменні, неабходныя для засваення абавязкаў абаронцы Айчыны. Разам з тым пры арганізацыі вучэбных заняткаў па дадзеным прадмеце недастаткова ўвагі надаецца фізічнай падрыхтоўцы юнакоў.

Факультатыўныя заняткі «Фізічная падрыхтоўка будучага абаронцы Айчыны» дазволяць на больш высокім узроўні падысці да фарміравання маральна-этычных і фізічных якасцей асобы старшакласнікаў і дапамогуць вучням паказваць добрыя вынікі пры выкананні нарматываў мнагабор'я «Абаронца Айчыны» для юнакоў дапрызыўнага і прызыўнага ўзросту дзяржаўнага фізкультурна – аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь (далей вучэбны комплекс «Абаронца Айчыны»).

Факультатыўныя заняткі «Фізічная падрыхтоўка будучага абаронцы Айчыны» праводзяцца на добраахвотнай аснове і выбары вучняў. Арыентаваныя на падрыхтоўку да ваеннай службы, на дадатковыя заняткі фізічнай культурай з элементамі ваеннай практыкі; для больш якаснага засваення спецыяльных ведаў, рухальных уменняў і навыкаў такіх відаў спорту, як лёгкая атлетыка, стральба, лыжны спорт, гімнастыка і плаванне.



Мэтай праграмы з'яўляецца: павышэнне спартыўнага інтарэсу і рухальнай актыўнасці вучняў старэйшых класаў, фарміраванне фізічнай культуры асобы з улікам полаўзроставых асаблівасцей; садзейнічанне ў арганізацыі вольнага часу і аздараўленні вучняў сродкамі фізічнай культуры, а таксама забеспячэнне неабходнага ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці старшакласнікаў.

Змест факультатыўных заняткаў «Фізічная падрыхтоўка будучага абаронцы Айчыны» дазваляе рашаць наступныя задачы фізічнага выхавання:

Адукацыйныя – набыццё ведаў, неабходных для арганізаваных і самастойных заняткаў, засваенне асноў тэхнікі бегу, стральбы, кідання; ведаў, неабходных для забеспячэння бяспекі ў час самастойных заняткаў фізічнай культурай, фарміравання здаровага ладу жыцця;

выхаваўчыя – станаўленне і развіццё патрэбнасці ў дачыненні да ўласнага здароўя і здароўя тых, хто побач, як да каштоўнасці; выхаванне такіх станоўчых рыс характару, як дысцыплінаваныя паводзіны, калектывізм, сумленнасць, спагадлівасць, смеласць, настойлівасць у дасягненні мэты;

аздараўленчыя – умацаванне здароўя і садзейнічанне развіццю і падтрыманню на належным узроўні рухальных здольнасцей вучняў; авалоданне навыкамі ў перамяшчэнні па перасечанай мясцовасці (крос і перамяшчэнне на лыжах), плавання; умацаванне апорна-рухальнага апарату; прафілактыка скаліёзу і другіх захворванняў, стрэсавых станаў; загартоўванне, павышэнне ўстойлівасці арганізма да ўздзеянняў неспрыяльных фактараў.

Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Фізічная падрыхтоўка будучага абаронцы Айчыны» складзена на аснове нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Пры складанні праграмы былі выкарыстаны практычны вопыт работы як замежных, так і айчынных спецыялістаў, якія займаюцца спартыўнай адукацыяй у дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах, вучэбная праграма па фізічнай культуры і здароўі для вучняў V – XI класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ.

Праграма разлічана на 35 гадзін у год для юнакоў, вучняў X – XI класаў, і заснавана на паслядоўнасці і бесперапыннасці адукацыйнага працэсу, рашэнні задач павышэння інтарэсу вучняў да ваеннай практыкі, умацавання здароўя, стварэння перадумоў для дасягнення высокіх вынікаў у будучай прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўцы .

Да актыўных практычных заняткаў дапускаюцца вучні асноўнай і падрыхтоўчай медыцынскіх груп, якія не маюць проціпаказанняў да заняткаў фізічнай культурай. Факультатыўныя заняткі «Фізічная падрыхтоўка будучага абаронцы Айчыны» праводзяцца як настаўнікамі фізічнай культуры, так і настаўнікамі дапрызыўнай падрыхтоўкі.

Падрыхтоўка месца правядзення заняткаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Санітарнымі нормамі і правіламі (зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 года № 206) і Правіламі бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам (зацверджаны пастановай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2004 № 10).

Для якаснай арганізацыі і правядзення заняткаў варта выкарыстоўваць інвентар, прадстаўлены ў дадатку 1.

Выхаваўчая работа праводзіцца па-за вучэбных заняткаў у форме гутарак (дадатак 2), лекцый, дакладаў, экскурсій, паходаў, наведвання спаборніцтваў, музеяў, выставак, тэатраў, кіно, сходаў.



У пачатку кожнага практычнага навучальнага занятку да вучняў даводзяцца правілы паводзін і патрабаванні бяспекі пры дзеяннях па вывучаемых пытаннях.

Прыкладнае тэматычнае планаванне

факультатыўных заняткаў для вучняў X – XI класаў



п/п

Раздзелы, тэмы

вучэбнага матэрыялу

Колькасць гадзін на тыдзень

I

Тэарэтычны раздзел

2

1.1

Уступны занятак. Правілы бяспечных паводзін на занятках

0,4

1.2

Значэнне фізічных практыкаванняў для ўмацавання здароўя

0,3

1.3

Асновы методыкі самастойных заняткаў

0,3

1.4

Правілы выканання асноўных нарматываў і судзейства спаборніцтваў

0,4

1.5

Уплыў заняткаў фізічнай культурай на развіццё і стан органаў і сістэм чалавека

0,3

1.6

Праблемы сучаснай арміі і шляхі іх рашэння

0,3

II

Практычны раздзел

33

2.1

Агульная фізічная падрыхтоўка (АФП)

11

2.1.1

Хадзьба, бег

1

2.1.2

Комплексы агульнаразвіваючых практыкаванняў на месцы і ў руху

1

2.1.3

Практыкаванні для развіцця фізічных якасцей: агульнай вынослівасці, сілы, хуткасці, гнуткасці, каардынацыйных здольнасцей

8

2.1.4

Гульнёвыя практыкаванні

1

2.2

Спецыяльная фізічная падрыхтоўка (СФП)

10

2.2.1

Комплексы спецыяльнай размінкі

1

2.2.2

Перамяшчэнне са змяненнем хуткасці бегу

2

2.2.3

Развіццё хуткасці, хуткасна-сілавых здольнасцей, спецыяльнай вынослівасці, гнуткасці і каардынацыйных здольнасцей пры выкананні спецыяльных практыкаванняў

7

2.3

Тэхнічная падрыхтоўка

6

2.3.1

Кіданне гранаты 700 г з месца, з 2, 4, 6 кідковых крокаў

1

2.3.2

Бег на кароткія і доўгія дыстанцыі

1

2.3.3

Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі

1

2.3.4

Падцягванне

1

2.3.5

Плаванне *

1

2.3.6

Лыжная падрыхтоўка

1

2.4

Тактычная падрыхтоўка

6

2.4.1

Бег 3000 м

2

2.4.2

Праходжанне дыстанцыі 5000 м на лыжах

2

2.4.3

Выкананне практыкаванняў комплексу «Абаронца Айчыны»

2




Усяго гадзін

35

* Пры адсутнасці басейна вольныя гадзіны размяркоўваюцца на іншыя віды падрыхтоўкі.

Змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў

Тэарэтычны раздзел


Правілы бяспечных паводзін на занятках.

Арганізацыя заняткаў вучняў агульнаадукацыйных устаноў у адпаведнасці з Правіламі бяспекі заняткаў па фізічнай культуры і спорту ў навучальных установах Рэспублікі Беларусь і Правіламі бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам.


Значэнне фізічных практыкаванняў для ўмацавання здароўя.

Уплыў заняткаў фізічнай культурай на постаць, апорна-рухальны апарат, сардэчна-сасудзістую сістэму, на органы зроку.


Асновы методыкі самастойных заняткаў.

Формы самастойных заняткаў фізічнай культурай, методыка іх прымянення. Прынцыпы дазіравання фізічнай нагрузкі. Змест самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі для авалодання спецыяльнымі навыкамі. Складанне індывідуальных комплексаў практыкаванняў.


Правілы выканання асноўных нарматываў і судзейства спаборніцтваў.

Асноўныя нарматывы. Патрабаванне да тэхнікі выканання спаборніцкіх практыкаванняў. Правілы правядзення і арганізацыі спаборніцтваў. Асаблівасці судзейства.

 

Уплыў заняткаў фізічнай культурай на развіццё і стан органаў і сістэм чалавека.

Фактары, якія ўплываюць на працаздольнасць. Зняцце стомы і аднаўленне арганізма. Сістэмы арганізма: сардэчна-сасудзістая, дыхальная, касцёва-мышачная, нервовая, стрававальная і інш. Рухальны рэжым. Стан і паказчыкі трэніраванасці.



Праблемы сучаснай арміі і шляхі іх рашэння.

Павышэнне іміджу ваеннай службы ў сучасным грамадстве. Узровень армейскай злачыннасці і шляхі яго зніжэння. Асноўныя напрамкі павышэння навукова-тэхнічнага патэнцыялу ўзброеных сіл.



Практычны раздзел

Агульная фізічная падрыхтоўка

Розныя віды хадзьбы: на дыбачках, на пятках, у паўпрысяданні, у поўным прысяданні. Розныя віды бегу: з закідваннем галёнкі, прыстаўным крокам левым бокам, прыстаўным крокам правым бокам, высока падымаючы бядро, з паскарэннем.

Агульнаразвіваючыя практыкаванні: без прадметаў, каля гімнастычнай сценкі, з гімнастычнай палкай, са скакалкай, з гімнастычнай лаўкай, з мячом, з гантэлямі, у руху і на месцы.

Практыкаванні, накіраваныя на развіццё сілавых здольнасцей.

Практыкаванні з уласнай вагой: згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы; падцягванне ў вісе на перакладзіне; прысяданне з выскокваннем; са становішча лежачы на спіне згінанне тулава; уздым ног у вісе на перакладзіне або гімнастычнай сценцы на максімальную вышыню; згінанне і разгінанне рук ва ўпоры на брусах. Практыкаванні на гімнастычных кольцах.

Практыкаванні з абцяжарваннямі: мяшок з пяском вагой да 30 кг – штуршок па доўгім цыкле, прысяданні «Паветраныя», рыўкі, выкіды, швунгі, махі, турэцкія ўздымы; практыкаванні са штангай (вага ўстанаўліваецца ў працэнтах ад максімальнай вагі ў адным паўторы) – жым лежачы, рывок, штуршок, прысяданні, станавая цяга, узяцце на грудзі, згінанне і разгінанне рук у становішчы седзячы; практыкаванні з поясам, манжэтамі, жылетам – прысяданні, выпады, выскокванне ўгару з прыседу, паўпрыседу, скачкі на абедзвюх нагах, заскокванне на тумбу; практыкаванні з набіўным мячом – шматразовыя кідкі набіўнога мяча (вагай 1 – 2 кг) над сабой у скачку і лоўля пасля прызямлення, кідкі мяча аб падлогу, шматразовыя кідкі набіўнога мяча адной рукой ад пляча, з-за галавы, ад грудзей дзвюма рукамі (наперад і над сабой) і лоўля.
Практыкаванні, накіраваныя на развіццё каардынацыйных здольнасцей.
Практыкаванні ў раўнавазе: перамяшчэнне па перавернутай гімнастычнай лаве або па гімнастычным бервяне; пераадоленне адвольнымі спосабамі палос перашкод; выкананне практыкаванняў з заплюшчанымі вачыма: пераадоленне лабірынтаў рознай складанасці, рух на гук; практыкаванні ў раўнавазе адразу пасля кручэнняў або кулянняў: праходжанне па роўнай лініі, па гімнастычнай палцы або скакалцы; «люстраное» выкананне практыкаванняў; практыкаванні са зменай хуткасці і рытму руху па папярэднім заданні і раптоўным сігнале: выкананне каманд «Старт» – «Стоп» па свістку.
Практыкаванні, накіраваныя на развіццё хуткасці.

Рыўкі і паскарэнні з розных зыходных палажэнняў (седзячы, лежачы, стоячы на каленях і г.д.) па глядзельным і гукавым сігнале, рыўкі з рэзкай зменай напрамку і імгненнымі прыпынкамі: паскарэнні 5, 10, 15, 20, 30 м на фоне поўнага аднаўлення, скачкі праз скакалку, бег пад ухіл, удары па баксёрскім мяшку або грушы, скачкі з рознымі рухамі рукамі і нагамі ў фазе палёту, тэмпавыя скачкі на адной і дзвюх нагах праз перашкоды, скачкі на ўзвышэнне з месца і з разбегу, шматразовае паўтарэнне ў тэмпе заскоквання і саскоквання на ўзвышэнне, кіданне мяча 150 г удалячынь.

  Практыкаванні, накіраваныя на развіццё гнуткасці.

Актыўныя практыкаванні з вялікай амплітудай (махі рукамі і нагамі, рыўкі, нахілы і кругавыя рухі тулавам) з прадметамі і без: пружыністыя нахілы тулава серыямі з 3 – 5 рытмічных паўтораў запар з паступова павялічанай амплітудай, махавыя рухі рук і ног, якія выконваюцца ў выглядзе аднаразовых і паўторных узмахаў з выкарыстаннем інэрцыі рухаў. Пасіўныя практыкаванні на гнуткасць, якія выконваюцца з дапамогай партнёра, гумовага эспандэра або амартызатара, руху з абцяжарваннямі: расцяжка з максімальнай амплітудай з улікам парога балявых адчуванняў – шпагаты, паўшпагаты, нахілы тулава і прагіны. Статычныя практыкаванні, якія выконваюцца з дапамогай партнёра, уласнай вагі цела: расцяжка з максімальнай амплітудай і ўтрымліванне канчатковага становішча ад 10 – 20 да 40 секунд – падоўжны і папярочны шпагат, прагіны, выпады.



Практыкаванні, накіраваныя на развіццё агульнай вынослівасці.

Выкананне працяглых бесперапынных практыкаванняў (кросавы бег, хада на лыжах, плаванне) малой і ўмеранай магутнасці, працягласць 15 – 30 мінут, ЧСС – 130 – 160 уд /мін.



Гульнёвыя практыкаванні.

Спартыўныя гульні: футбол, баскетбол, валейбол.

Рухомыя гульні: «Два капітаны», «Мяч капітану», «Гонка мячоў»,

«Барацьба за мяч».


Спецыяльная фізічная падрыхтоўка

Выкананне розных комплексаў спецыяльнай размінкі, якія спрыяюць падрыхтоўцы вучняў да асноўнай часткі занятку.


Развіццё хуткасці.

Чаргаванне практыкаванняў у хуткасці выканання розных рухаў. Імітацыйныя практыкаванні з акцэнтавана хуткім выкананнем нейкага асобнага руху: падцягванне «Батэрфляй», полiяметрычныя падцягванні.

Выкананне практыкаванняў па сігнале (пераважна зрокавым): бег на 5, 10, 15 м з зыходных палажэнняў (тварам, бокам, спіной да стартавай лініі), седзячы, лежачы тварам уніз і ўверх ў розных палажэннях ў адносінах да стартавай лініі; тое ж, але перамяшчэнне прыстаўнымі крокамі і спінай наперад.

Бег з прыпынкамі і зменай напрамку: чаўночны бег на 6 і 9 м (агульны прабег за адну спробу 30 – 60 м.). Чаўночны бег, але адрэзак спачатку прабягаюць тварам наперад, а назад спіной і г.д. Па прынцыпе чаўночнага бегу перасоўванне прыстаўнымі крокамі. Тое ж з набіўнымі мячамі ў руках (вагой ад 2 кг), з поясам-абцяжарваннем або ў куртцы з вагой да 5 кг. Бег на 10, 30, 60 м.


Развіццё хуткасна-сілавых здольнасцей.

Імітацыі розных кідкоў (на месцы і ў руху): шматразовыя кідкі набіўнога мяча адной рукой ад пляча, з-за галавы, ад грудзей дзвюма рукамі (наперад і над сабой) і лоўля (асаблівую ўвагу надаць заключнаму руху кісцямі і пальцамі). Бегавыя практыкаванні: бег з высокім падыманнем бядра ў яме з пяском, на месцы і з нязначным прасоўваннем наперад у розным тэмпе – 15 – 30м. Бег са скачкамі па мяккім грунце (апілачная дарожка, торф) у розным тэмпе – 20 –40м, бег у гару (крутасць – 20°) у сярэднім і хуткім тэмпе – 15 – 25 м. Скачковыя практыкаванні: скачкі на дзвюх нагах з невялікім нахілам наперад – 10 – 30 скачкоў, выскокванне з глыбокага прыседу – 16 – 20 скачкоў, шматразовыя скачкі праз перашкоды (гімнастычныя лаўкі, набіўныя мячы, бар'еры) на адной і дзвюх нагах з акцэнтам на хуткасць адштурховання – 30 – 40 скачкоў. Кідальныя практыкаванні: кіданне і штурханне лёгкаатлетычных снарадаў і нестандартнага абсталявання (камяні, палкі).



Развіццё спецыяльнай вынослівасці.

Практыкаванні субмаксімальнай магутнасці ў серыях працягласцю 20 секунд, якія паўтараюцца 5 – 6 разоў з адпачынкам ад 10 – 15 секунд да 1 – 3 мінут. ЧСС – да 200 уд / мін. Усяго ў трэніроўцы можна выканаць 2 – 4 такія серыі нагрузкі з адпачынкам паміж імі 4 – 5 мінут.

Выкананне серый практыкаванняў вялікай магутнасці ад 3 да 5 мінут. Пры інтэрвалах адпачынку 3 – 6 мінут. ЧСС – 160 – 180 уд/мін.

Кругавая трэніроўка: шматразова паўтораныя і спецыяльна арганізаваныя практыкаванні з выкарыстаннем асноўных практыкаванняў комплексу «Абаронца Айчыны».



Развіццё каардынацыйных здольнасцей.

Выкананне заданняў па строга прадпісаным алгарытме: выкарыстанне методыкі «Animal Flow», праца на трэнажоры TRX. Практыкаванні з сумежных відаў спорту: кіданне мяча ў цэль, элементы спартыўных гульняў з вядзеннем, лоўляй, кідком і перадачай мяча, выкананне комплексу практыкаванняў пад лік.



Развіццё гнуткасці.

Выкананне простых махавых практыкаванняў рукамі і нагамі, кручэнняў з максімальнай амплітудай руху; тое ж з невялікімі абцяжарваннямі (0,5 – 1 кг); павароты тулава налева і направа, рукі ў бакі; ва ўпоры седзячы нахілы наперад да дотыку грудзьмі каленяў, ногі прамыя; «Мост» са становішча лежачы на спіне; са становішча выпаду ўперад (убок) спружыністыя прысяданні з паступовым павелічэннем адлегласці паміж ступнямі ног (апусканне ў шпагат). Практыкаванні каля гімнастычнай сценкі: упоры, выпады, махі, «Мост», статычныя позы.

Нахілы наперад з дотыкам рукамі падлогі, з наступным хуткім нахілам назад з дотыкам пальцамі пятак. Згінанне і ўздым ног са становішча лежачы на спіне і на жываце. Нахілы ў становішчы «Бар'ерны сед», «Мост» са становішча стоячы.
Тэхнічная падрыхтоўка

Кіданне гранаты з месца і з разбегу.

Кіданне ўцяжараных і палегчаных снарадаў. Кіданне тэніснага мяча і мяча 150 г удалячынь. Кіданне мяча ў «калідор» рознай шырыні. Кіданне гранаты 700 г з месца з 2, 4, 6 кідковых крокаў. Кіданне гранаты ў цэль і на зададзеную адлегласць.



Бег на кароткія і доўгія дыстанцыі.

Бег 100 м па розных сігналах з нізкага і высокага старту. Бег 3000 м. Бег па павароце.



Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.

Стральба з розных палажэнняў.



Падцягванне.

Падцягванне прамым хватам.



Хада на лыжах.

Праходжанне дыстанцый рознай складанасці. Пераадоленне перашкод. Перамяшчэнне рознымі хадамі. Тармажэнне, спускі, уздымы.



Плаванне . *

Плаванне рознымі спартыўнымі стылямі.



Тактычная падрыхтоўка

Бег 3000 м.

Спурт: стартавы і фінішны. Падзел дыстанцыі на адрэзкі. Размеркаванне сіл пры бегу на 3000 м. Асаблівасці абгону.



Праходжанне дыстанцыі 5000 м на лыжах.

Прымяненне лыжных хадоў у залежнасці ад рэльефу і ўмоў слізгацення, размеркавання сіл па дыстанцыі. Асаблівасці абгону.



Выкананне практыкаванняў комплексу «Абаронца Айчыны».

Размеркаванне сіл пры выкананні серыі практыкаванняў комплексу «Абаронца Айчыны». Вызначэнне слабых і моцных бакоў падрыхтаванасці, як сваіх, так і суперніка. Пабудова плана правядзення спаборніцкай барацьбы.



Чакаемыя вынікі

Для дасягнення вучнямі максімальнага аздараўленчага і эмацыянальнага эфекту, яны павінны:



- ведаць: правілы бяспечных паводзін на занятках; сістэму правядзення спаборніцтваў і выканання нарматываў комплексу «Абаронца Айчыны»; пра ўплыў фізічных практыкаванняў на развіццё і стан органаў і сістэм чалавека, іх значэнне для ўмацавання здароўя; пра патрабаванні да рухальнага рэжыму, загартоўвання, гігіены цела, адзення і месца правядзення заняткаў; аб формах самастойных заняткаў, методыцы іх прымянення; аб прынцыпах дазіравання фізічнай нагрузкі; аб правілах правядзення спаборніцтваў і асноўных патрабаваннях да нарматываў; пра гісторыю развіцця ваенна-прыкладных відаў спорту;

  - умець: прымяняць атрыманыя веды ў ходзе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, выкарыстоўваць усе вывучаныя практыкаванні пры самастойнай падрыхтоўцы, мэтазгодна і тэхнічна правільна выконваць практыкаванні; пераключацца паміж практыкаваннямі пры выкананні серый практыкаванняў; праводзіць падрыхтоўчую і заключную часткі занятку як самастойна, так і з групай; выконваць кантрольныя практыкаванні і патрабаванні да іх; арганізоўваць і праводзіць унутрышкольныя (факультатыўныя) спаборніцтвы, удзельнічаць у таварыскіх і каляндарных спаборніцтвах; падтрымліваць паважлівыя адносіны паміж падлеткамі.



Рэкамендаваная літаратура

Асноўная

1.

Верхошанский, Ю.В. Основы специальной физической подготовки спортсменов/ Ю.В. Верхошанский. – М: Физкультура и Спорт, 1988. – 332 с.

2.

Вишневский, В.А. Здоровьесбережение в школе (педагогические стратегии и технологии) / В.А. Вишневский. – Минск: Бестпринт, 2002. – 270 с.

5.

Запрудский, Н.И., Организация факультативных занятий в 11-летней школе / Н.И. Запрудский, А.И. Добриневская. – Минск: Зорны верасень, 2008. – 200 с.

3.

Зациорский, В.М. Физические качества спортсмена: основы теории и методики воспитания: Монография / В.М. Зациорский. – М: Советский спорт, 2009.– 199с.

4.

Здоровье человека: экологические, медицинские и педагогические аспекты: сб. ст. междунар. науч.-практ. конф., Витебск, 17–18 октября 2003 г. / Витеб. гос. ун-т им. П.М. Машерова; редкол.: И.М. Прищепа (гл.ред) [и др.]. – Витебск: ВГУ, 2003. – 259 с.

6.

Лукьяненко, В.П. Физическая культура: основы знаний: учеб пособие / В.П. Лукьяненко. – Ставрополь: СГУ, 2001. – 224 с.

7.

Матвеев, Л.П. Общая теория спорта и ее прикладные аспекты / Л.П. Матвеев. – СПб.: Лань, 2005. – 384 с.

8.

Минаев, Б.Н. Основы методики физического воспитания школьников / Б.Н. Минаев – М: Просвещение, 1989. – 300 с.

9.

Озолин, Н.Г. Настольная книга тренера: Наука побеждать / Н.Г. Озолин – Минск: ООО «АСТ», 2002. – 864 с.

10.

Программа и методические рекомендации по внеклассной и внешкольной физкультурно-оздоровительной и спортивно-массовой работе в общеобразовательной школе. Минск, 2009 г.

11.

Семыкина, Л.Н. Воспитание и дополнительное образование детей и молодёжи / Л.Н. Семыкина // Приложение к журналу «Внешкольник». 2005. – № 7. – с. 28 – 33.


Дадатковая

1.

Бутин, И.М. Лыжный спорт: учеб. пособие для студ. высш. пед. учеб. заведений / И.М. Бутин. – М: Академия, 2000. – 368 с.

2.

Жилкин, А.И. Легкая атлетика: учеб. пособие для студ. высш. пед. учеб. заведений / А.И. Жилкин. М: Академия, 2003. – 464 с.

3.

Платонов, В.Н. Спортивное плавание: путь к успеху / В.Н. Платонов.– М: Просвещение, 2001. – 370 с.

4.

Юрьев, А.А. Спортивная стрельба / А.А. Юрьев Минск: Зорны верасень, 2005. – 200 с.

Дадатак 1


РЭКАМЕНДАВАНЫ ПЕРАЛIК АБСТАЛЯВАННЯ I IНВЕНТАРУ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ФАКУЛЬТАТЫУНЫХ ЗАНЯТКАУ

1. Мяч для спартыўных гульняў

6 шт.

2. Мяч набіўны (2 кг, 3 кг)

6 шт.

3. Скакалка

8 шт.

4. Лаўка гімнастычная

2 шт.

5. Мяч 150 г

8 шт.

6. Мяч тэнісны

8 шт.

7. Гімнастычныя палка

8 шт.

8. Гімнастычная сценка

4 шт.

9. Гантэлі наборныя

4 шт.

10. Штанга наборная

4 шт.

11. Свісток

1 шт.

12. Секундамер

1 шт.

13. Камп’ютар ці DVD-прайгравальнік з тэлевізарам

1 шт.

14. ЖК -праектар з экранам

1 шт.

15. Турнікi прысценныя

4 шт.

16. Лыжы бегавыя

10 пар

17. Граната

10 шт.

18. Трэнажор TRX

10 шт.

19. Лапаткі для плавання

10 пар

20. Вінтоўка пнеўматычная

2 шт.

21. Уцяжарвальнікi

10 шт.

Дадатак 2
ПЕРАЛІК ТЭМ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ГУТАРАК З ВУЧНЯМI XXI КЛАСАЎ

1. Фізічная культура і спорт як сродак самарэалізацыі асобы.

2. Паняцце аб спартыўнай этыцы (Fair Play).

3. Абарона Айчыны - святы абавязак.

4. Спорт і маральнае выхаванне падлеткаў.

5. Вольны час: актыўны і пасіўны.



6. Фізічная культура і здароўе як каштоўнасць.

7. Імідж арміі ў сучасным свеце.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка