Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка9/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   15

ВЭ-0. Уводзіны



Прыступаючы да вывучэння гэтага модуля, неабходна праверыць свае веды па наступных пытаннях:

1 Якой была пазіцыя англійскага ўрада па пытанні аб прада-стаўленні незалежнасці Індыі ў гады другой сусветнай вайны?

2 Ахарактарызуйце ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця Брытанскай Індыі ў час другой сусветнай вайны.

3 Якія найбуйнейшыя палітычныя партыі дзейнічалі ў Брытанскай Індыі? Якія шляхі заваявання незалежнасці і будаўніцтва незалежнай дзяржавы яны прапаноўвалі?



Для вывучэння дадзенага модуля неабходны апорныя веды і ўменні з раней вывучанага матэрыялу. Да іх адносяцца: веданне палітычнай карты рэгіёна; уменне вызначыць спецыфіку дзяржаўна-палітыч-най, партыйнай, сацыяльнай і эканамічнай структур Брытанскай Індыі. У выпадку неабходнасці паўтарыце папярэдні матэрыял па дапаможніках: Васильева Л.С. “История Востока”, “Новейшая история стран Азии и Африки. XX век.” В 3 ч./ Под ред.Родригеса А.М. – М., 2001. - Ч.1.

Інфармацыя аб модулі ў цэлым:

Гэты модуль прысвечаны вывучэнню гісторыі Індыі, Пакістана і Бангладэш пасля другой сусветнай вайны. Іх звязвае агульнае кала-ніяльнае мінулае ў рамках Брытанскай Індыі, але пасля атрымання незалежнасці шляхі іх развіцця пачалі істотна разыходзіцца. Тым не менш, для ўсіх названых краін цэнтральнае месца займае праблема пераадолення этнічна-рэлігійных супярэчнасцей і станаўлення і развіцця дэмакратычнай сістэмы.



Месца і значэнне модуля ў сістэме курса:

Вывучэнне дадзенага модуля дазваляе атрымаць веды па гісторыі сучаснай Індыі, якая дае вопыт дэмакратычнага развіцця ва ўмовах традыцыйнага ўсходняга грамадства. Таксама ў студэнтаў фарміру-ецца ўяўленне аб характары і прыродзе нацыяльна-рэлігійных супя-рэчнасцей на Усходзе і магчымых шляхах іх вырашэння.



Мэты вывучэння модуля:

- выявіць, як адбылося ўтварэнне Індыі і Пакістана як незалежных краін;

- ведаць асноўныя этапы сацыяльна-эканамічнага развіцця Індыі і Пакістана;

- вызначыць спецыфіку палітычнага развіцця Індыі пасля зава-явання незалежнасці ва ўмовах парламенцкай дэмакратыі;

- ахарактарызаваць прыроду і сутнасць этнічна-рэлігійных супя-рэчнасцей у Індыі і Пакістане і іх уплыў на развіццё гэтых краін;

- ведаць асноўныя кірункі і этапы знешняй палітыкі Індыі і Пакі-стана;

- ахарактарызаваць барацьбу аўтарытарнай і дэмакратычнай тэн-дэнцый у палітычным жыцці Пакістана;

- ведаць, як і калі ўтварылася дзяржава Бангладэш, асноўныя эта-пы і тэндэнцыі яе сучаснага развіцця.



Гэты модуль уключае ў сябе наступныя вучэбныя элементы:

ВЭ-0. Уводзіны.

ВЭ-1. Індыя пасля другой сусветнай вайны.

ВЭ-2. Пакістан і Бангладэш пасля другой сусветнай вайны.

ВЭ-К. Выніковы кантроль па модулю.

Аб змесце модуля.

Ключавая праблема модуля: трываласць парламенцкай дэмакра-тыі ў Індыі і перавага аўтарытарнай тэндэнцыі ў Пакістане і Бангла-дэш як прыклады розных шляхоў палітычнага развіцця краін Усходу.

Вядучая ідэя: пасля другой сусветнай вайны Брытанская Індыя атрымала незалежнасць, і на яе тэрыторыі ўтварыліся Індыя і Пакіс-тан. Абедзве краіны выбралі капіталістычны шлях развіцця з моцнай этатысцкай палітыкай ў эканоміцы, але назіраліся карэнныя адрознен-ні ў палітычным развіцці Індыі з яе парламенцкай дэмакратыяй і Пакістана (затым і Бангладэш), дзе пастаянна былі моцныя элементы аўтарытарызму.

Асноўныя паняцці: дамініён, “план Маўнбетана”, “кангрэсісцкі са-цыялізм”, “курс Нэру”, рэлігійны фундаменталізм, этнічна-рэлігійныя супярэчнасці, ваенная дыктатура, ускоснае ваеннае праўленне, сіс-тэма дамінавання адной партыі.

Уводная лекцыя

1 Індыя ў 40-я – 70-я гг. ХХ ст.

2 Індыя ў канцы XX – пачатку XXI ст.

3 Асноўныя этапы і тэндэнцыі развіцця незалежнага Пакістана. Утварэнне Бангладэш.


1 У адпаведнасцi з планам Маўтбетана Iндыя 15 жніўня 1947 г. стала незалежнай дзяржавай. Пры гэтым былая брытанская калонiя была падзелена на дзве часткi: Iндыйскі Саюз i Пакiстан. Раздзел краiны суправаджаўся масавымі сутыкненнямі на рэлiгiйна–нацыянальнай глебе. Па розных ацэнках пры гэтым загiнула ад 500 тыс. да некалькiх мільёнаў чалавек. Каля 15 млн. вымушаны былi пакiнуць свае дамы. Так што мірная рэвалюцыя, якая вялася М.Гандзi з мэтай дасягнення незалежнасцi, завяршылася велiзарнай трагедыяй для народаў Iндыi. Ахвярай сутыкненняу стаў i сам Гандзi, забiты iндусам-фанатыкам 30 студзеня 1948 г. Раздзел краiны прывёў да вайны 1948 – 1949 гг. памiж Iндыяй i Пакiстанам. Iндыйскiм княствам план Маўтбетана даваў права самiм выбраць, у склад якой з дзвюх утвараемых дзяржаў увайсцi. У многiх княствах правiцелi i асноўная маса насельнiцтва на-лежалi да розных рэлiгiй. Так, у княстве Джаму i Кашмiр махараджа быў iндусам, а большасць насельнiцтва мусульманамі. На тэрыторыю княства ўступiлi пакістанскія і індыйскія войскі. У выніку гэтае кня-ства аказалася раздзеленым, што выклікала працяглы канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам.

Далейшае станаўленне індыйскай дзяржаўнасці звязана з прыняц-цем канстытуцыі Індыйскай Рэспублікі. Цэнтральнай праблемай пры яе падрыхтоўцы былі ўзаемаадносіны з Брытанскай садружнасцю на-цый. На імперскай канфэрэнцыі ў Лондане ў красавіку 1949 г. была выпрацавана формула, па якой Індыя прызнавала фармальную ўладу англійскай кароны як сімвала Брытанскай садружнасці нацый. Пасля гэтага Устаноўчы сход Індыі прыняў канстытуцыю, якая ўступіла ў сілу 26 студзеня 1950 г. Яна абвяшчала Індыю суверэннай рэспуб-лікай на чале з прэзідэнтам. Ён з’яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі, прызначае прэм'ер-міністра, можа прыпыняць дзе-янне канстытуцыі. Прэзідэнт мае права накладаць адтэрміноўваючае вета на законы, прымаемыя парламентам. Рэальная выканаўчая ўлада сканцэнтравана ў руках прэм'ер-міністра, які фактычна і вызначае напрамак унтранай знешняй палітыкі краіны. Пасаду прэм'ер-міністра займае, як правіла, лідэр партыі, якая перамагла на парламенцкіх вы-барах. Вышэйшым органам заканадаўчай улады з’яўляецца Цэнтраль-ны парламент, які складаецца з дзвюх палат: народнай палаты і савета штатаў. Яны выбіраюцца на 5 год, народная палата – усеагульным га-ласаваннем, прадстаўнікоў у савет штатаў выбіраюць заканадаўчыя сходы штатаў. Урад адказны перад цэнтральным парламентам. Прэ-зідэнт выбіраецца калегіяй, якую ўтвараюць дэпутаты Цэнтральнай палаты і заканадаўчых сходаў штатаў. Штаты маюць даволі шырокую аўтаномію, але, з другога боку, канстытуцыя дазваляе цэнтральным уладам умешвацца ў справы штатаў. Так, прэзідэнт можа распусціць органы ўлады таго ці іншага штата і ўвесці прамое праўленне. Кан-стытуцыя абвяшчае агульнапрызнаныя дэмакратычныя правы і свабо-ды. Яна гарантуе абарону прыватнай уласнасці, але ёй прадугледжана магчымасць нацыяналізацыі з выплатай кампенсацыі, калі гэта патра-буюць інтарэсы грамадства.

Пасля прыняцця канстытуцыі разгарнулася падрыхтоўка да пер-шых усеагульных выбараў у Індыі. Індыйскі Нацыянальны Кангрэс (ІНК) меў яўную перавагу па папулярнасці над іншымі палітычнымі партыямі. Фактычна ён выступаў не як палітычная партыя, а як маса-вы палітычны рух, які імкнуўся гаварыць ад імя ўсяго народа. Справа ў ІНК асноўнымі сапернікамі былі партыі Джан санг (Народны саюз) і Хінду маха сабха (Вялікі саюз індусаў). Яны шукалі падтрымкі ў буй-ной індускай буржуазіі і шавіністычна настроеных сярэдніх слаёў гра-мадства. Злева галоўным праціўнікам была Сацыялістычная партыя, якая стаяла на пазіцыях заходняй сацыял-дэмакратыі. Асаблівасць партыйна-палітычнай сістэмы Індыі заключалася ў тым, што многія партыі дзейнічалі ў межах штата ці нават асобных раёнаў унутры штата. Вялікую ролю ў фарміраванні партый адыгрывалі рэлігійны і каставы фактары. ІНК заваяваў 74,3% месцаў у Цэнтральным парла-менце і 65,7% у заканадаўчых сходах штатаў. Вынікі выбараў далі ІНК магчымасць сфарміраваць аднапартыйны цэнтральны ўрад і ўра-ды ўсіх штатаў. Прэм'ер-міністрам застаўся Дж. Нэру. Ён лічыў, што ў аснове сацыяльна-эканамічнай палітыкі ІНК павінны ляжаць меры, накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы сацыяльнай справядлівасці шляхам паступовага пераходу да абагульнення і да сістэмы падатка-абкладання, заснаванай на прынцыпе пераразмеркавання. Ужо ў пер-шых праграмных дакументах у галіне эканамічнай палітыкі (Дэклара-цыя аб прамысловай палітыцы ІНК 1948 г., Рэзалюцыя аб эканаміч-най палітыцы з’езду ІНК у 1950 г.), а таксама ў канстытуцыі 1950 г. падкрэслівалася рашаючая роля дзяржавы ў эканамічным будаўніц-тве. Такі падыход да вырашэння эканамічных праблем тлумачыўся ін-дыйскай цывілізацыйнай традыцыяй, якая не спрыяе развіццю прад-прымальніцтва. Да таго ж, кангрэсісты лічылі, што толькі дзяржаўная эканоміка дазволіць Індыі хутка пераадолець эканамічную адста-ласць.

Першы 5-гадовы план прадугледжваў прыярытэтнае развіццё дзяр-жаўнага сектара ў прамысловасці і інфраструктуры, дзяржава брала пад свой кантроль фінансавыя патокі. Такім чынам, будавалася змешаная шматукладная эканоміка, у якой галоўную ролю іграў дзяржаўны сектар. Таксама ажыццяўлялася імклівая індустрыялізацыі праз фарсіраванае развіццё цяжкай прамысловасці, прымаліся меры па абмежаванні дзейнасці ў краіне замежнага капіталу. У той жа час урад аказваў падтрымку дробнаму нацыянальнаму бізнесу. На гэтых прынцыпах будавалася сацыяльна–эканамічная палітыка, якая ўвай-шла ў гісторыю як “курс Нэру”.

Ідэалагічным абгрунтаваннем “курса Нэру” стала канцэпцыя “кан-грэсісцкага сацыялізму”, прынятая на з’ездзе ІНК у Авадзі ў 1955 г. Яна з’яўлялася індыйскім варыянтам “дэмакратычнага сацыялізму”. Тэорыя "кангрэсісцкага сацыялізму" спалучала ідэі гандзізму, еўра-пейскай сацыял-дэмакратыі і савецкі вопыт аўтарытарнага сацыя-лізму. "Кангрэсісцкі сацыялізм" меў на ўвазе развіццё краіны ва ўмо-вах парламенцкай дэмакратыі. У ходзе ажыццяўлення “курса Нэру” найважнейшыя галіны эканомікі сканцэнтраваліся ў руках дзяржавы: чыгункі, авіялініі, ваенная вытворчасць, энергетыка, цяжкая прамы-словасць. У 1961-1966 гг. 60% капіталаўкладанняў былі накіраваны ў дзяржаўны сектар. Для дзейнасці замежных фірм ствараліся неспры-яльныя ўмовы. З-за гэтага з 1947 па 1954 г. згарнулі сваю дзейнасць у Індыі 98 замежных кампаній. Але, з другога боку, фарсіраванае ства-рэнне цяжкай індустрыі патрабавала вялікіх капіталаў. Тых, што меліся ў індыйскіх прадпрымальнікаў і дзяржавы, не хапала. Савецкая дапамога толькі часткова вырашала праблему. Урад Нэру вымушаны быў пайсці на прыцягненне ў краіну заходніх фірм, але пры гэтым было ўстаноўлена, што замежнаму ўласніку не павінна належаць больш за 49% акцый. Індыйскі ўрад ставіў замежных інвестараў у та-кія ўмовы, каб яны накіроўвалі свае капіталы ў цяжкую прамы-словасць. Урад Нэру аказваў падтрымку нацыянальнаму дробнаму і сярэдняму прадпрымальніцтву. Былі ўсталяваны пратэкцыянісцкія тарыфы, ільготнае падаткаабкладанне, створана сетка дзяржаўных і паўдзяржаўных інвестыцыйных інстытутаў, якія займаліся яго крэды-таваннем: Прамыслова-фінансавая карпарацыя, Нацыянальная карпа-рацыя прамысловага развіцця. Дзяржаўныя ограны займаліся кантро-лем над імпартна-экспартнымі аперацыямі, кантралявалі цэны, рэгла-ментавалі стварэннне новых кампаній. У сельскай гаспадарцы пача-лося стварэнне кааператываў. Ажыццяўленне “курса Нэру” прывяло да стварэння ў Індыі эканомікі з жорсткай дзяржаўнай рэгламента-цыяй і рэгуляванннем, вядучую ролю ў якой адыгрываў дзяржаўны сектар. Аб’ём прамысловай вытворчасці за 1948 – 1964 гг. вырас у больш чым у два разы. Была створана цяжкая прамысловасць, і ў сярэдзіне 60-х гг. доля сродкаў вытворчасці ў ВУП перавысіла долю спажывецкіх тавараў. Але многія буйныя прадпрыемствы дзяржаў-нага сектару вызначаліся нізкай эфектыўнасцю. Крайне адсталай за-ставалася сельская гаспадарка.

Цэнтральнай праблемай палітычнага жыцця Індыі, побач з раз-віццём дэмакратычнай сістэмы, з’яўлялася праблема пераадолення рэ-лігійна-абшчынных супярэчнасцей і ўмацавання нацыянальнага адзін-ства. Нэру адзначаў, што індус пазбаўлены цярпімасці і начынены за-бабонамі. На думку Нэру, ад таго, удасца ці не пераадолець гэтыя ад-моўныя рысы ў свядомасці індусаў, у рашаючай ступені залежала магчымасць прагрэсіўнага развіцця Індыі. Нэру гаварыў, што стаў-ленне індусаў да нацыянальных меншасцей такое, што тыя адчуваюць сябе ў Індыі грамадзянамі іншай краіны. Мусульманскі светапогляд Нэру лічыў яшчэ горшым, але адзначаў, што ён не аказвае істотнага ўплыву на лёс Індыі. Уплыў рэлігійна-абшчынных элементаў сярод насельніцтва і на палітычнае жыццё быў надзвычай вялікі.

Акрамя рэлігійна-абшчынных, у Індыі існавалі і вострыя этнічна-лінгвістычныя супярэчнасці. Згодна канстытуцыі 1950 г. Індыя ўклю-чала 28 штатаў. Гэтае дзяленне адлюстроўвала адміністрацыйна-тэры-тарыяльны падзел каланіяльных часоў. Ужо ў пачатку 50-х гг. набірае сілу рух за стварэнне штатаў на этнічна-лінгвістычнай аснове. У такіх абставінах урад пайшоў на прыняцце закону аб новым адміністра-тыўным ладзе Індыі, які ўступіў у сілу 1 кастрычніка 1956 г. У адпа-веднасці з ім Індыя дзялілася на 14 штатаў і 6 тэрыторый, кіруемых цэнтральным урадам. Як правіла, штаты былі аднанацыянальныя. Ад-нак засталося некалькі штатаў са шматнацыянальным насельніцтвам: Пенджаб, Асам, Бамбей. Бамбей быў раздзелены ў 1960 г. на два на-цыянальныя штаты. У Пенджабе нацыянальнае пытанне было непа-рыўна звязана з рэлігійным: тут два народы – хіндустанцы і пен-джабцы, дзве рэлігійныя абшчыны – індусы і сінгхі. Пенджабцы раз-гарнулі барацьбу за стварэнне самастойнага нацыянальнага штата. У 1964 г. з Пенджаба быў вылучаны штат Харыяна, дзе перавагу мела хіндзімоўнае насельніцтва.

Другім аспектам барацьбы па нацыянальным пытанні была праб-лема нацыянальнай мовы. Яшчэ ў 1949 г. канстытуцыйная асамблея пастанавіла, што дзяржаўнай мовай Індыі будзе хіндзі, але да 1965 г. другой дзяржаўнай мовай павінна была заставацца англійская. Паў-ночная Індыя падтрымала ператварэнне хіндзі ў адзіную дзяржаўную мову. Тут пераважаюць хіндзімоўныя раёны. На поўдні шырокія пласты грамадства выказаліся супраць надання хіндзі статуса адзінай дзяржаўнай мовы. Тут мова хіндзі была слаба распаўсюджана. Жы-хары поўдня былі занепакоены, што свабодна валодаўшыя хіндзі жы-хары поўначы атрымаюць перавагу пры заняцці адміністрацыйных пасадаў, што наступленне хіндзі нанясе ўдар па іншых мовах, па на-цыянальных культурах. У 1965 г. выступленні супраць хіндзі на поў-дні перараслі ў масавыя беспарадкі. Пытанне аб дзяржаўнай мове бы-ло адкладзена.

Нягледзячы на ўсю складанасць рэлігійна-абшчынных і нацыя-нальных праблем, развіццё Індыі працягвалася ва ўмовах парламен-цкай дэмакратыі. Вясной 1957 г. прайшлі другія ўсеагульныя выбары. Яны пацвердзілі пануючае становішча ІНК у палітычным жыцці кра-іны. Ён зноў атрымаў абсалютную большасць месцаў як у цэн-тральным парламенце, так і ў парламентах амаль усіх штатаў. Выбары прадэманстравалі аслабленне пазіцый рэлігійна-нацыяналістычных партый, такіх, як Джан санг (Народны саюз). У той жа час прыкметна ўмацавала свае пазіцыі Камуністычная партыя Індыі (КПІ). Да гэтага моманту яна ўжо адмовілася ад актыўнай барацьбы з урадам Нэру як з “марыянеткай імперыялізму”. У выніку выбараў 1957 г. камуністы сфарміравалі ўрад штата Карэла. Рэформы, якія праводзілі ўлады шта-та, сустрэлі моцнае супраціўленне з боку апазіцыйных партый і аб-шчынна-рэлігійных лідэраў, пачаліся масавыя выступленні пратэсту. Для навядзення парадку ў штаце было ўведзена прэзідэнцкае праў-ленне, а мясцовы ўрад распушчаны.

Вострая барацьба ішла ўнутры ІНК. Палітыка Нэру больш адлюс-троўвала пазіцыі левага крыла кангрэса. Частка правых лідэраў вый-шла з ІНК і ў 1959 г. стварыла партыю Сватантра (Незалежная). Но-вая партыя ў першую чаргу крытыкавала курс Нэру на стварэнне дзяржаўнай эканомікі і ўкараненне калектывісцкіх форм у сельскай гаспадарцы. Выбары 1962 г. прадэманстравалі тэндэнцыю да нека-торага зніжэння ўплыву ІНК. Ён страціў 6 млн. галасоў. Адносная няўдача ІНК на выбарах 1962 г. садзейнічала росту супярэчнасцей унутры яго. Супраць палітыкі Нэру ўсё больш актыўна выступае пра-вае крыло на чале з Дэсаі. З другога боку, левыя кангрэсісты дама-галіся больш актыўнага руху па шляху дэмакратычнага сацыялізму. Ва ўмовах вострых рознагалоссяў унутры ІНК і нарастання экана-мічных цяжкасцей у краіне 27 мая 1964 г. памёр Нэру. “Курс Нэру” не прывёў да пераадолення сацыяльна-эканамічнай адсталасці Індыі і не вырашыў многія палітычныя праблемы.

У сярэдзіне 60-х гг. Індыя сутыкнулася з нарастаннем эканамічных цяжкасцей. Прамысловы пераварот так і не быў поўнасцю завершаны. У краіне востра не хапала інвестыцыйных капіталаў, крайне вузкім заставаўся ўнутраны рынак. Толькі першыя крокі рабіў капіталізм у сельскай гаспадарцы. Узмацніўся разрыў паміж мадэрнізаваным, ад-носна невялікім сектарам эканомікі, і традыцыйным, які захаваў пану-ючае становішча ў эканоміцы. Вялікія дзяржаўныя выдаткі на розныя сацыяльна-эканамічныя праграмы і адміністрацыйны апарат пара-джалі вялікую інфляцыю. Сітуацыя ўскладнялася тым, што 1964 – 1965 гг. успыхнула чарговая інда-пакістанская вайна з-за Кашміра. Пасля смерці Нэру дыскусіі аб шляхах далейшага развіцця Індыі абвастрыліся. Рознагалоссі ў ІНК зайшлі настолькі далёка, што на пасаду прэм’ер-міністра партыя ўпершыню вылучыла двух кандыдатаў: левае крыло і цэнтр – І. Гандзі, правыя – Дэсаі. Пера-можцай выйшла І. Гандзі. Да ўсеагульных выбараў 1967 г. кангрэс падышоў раздзіраемы ўнутранымі супярэчнасцямі. У шэрагу мясцовых арганізацый адбыўся раскол. Вынікам гэтай барацьбы, а таксама правалаў у эканамічнай галіне стала прыкметнае аслабленне пазіцый ІНК у палітычным жыцці Індыі, што прадэманстравалі выбары 1967 г. Цяпер ІНк атрымаў толькі 54% месцаў у цэн-тральным парламенце супраць ранейшых 73% і страціў становішча кіруючай партыі ў 9 штатах з 17.

І.Гандзі палічыла, што аднавіць прэстыж партыі, які зменшыўся, можна праз радыкалізацыю рэформаў у рэчышчы канцэпцыі "канг-рэсісцкага сацыялізму", а эканамічныя цяжкасці пераадолець праз да-лейшае павышэнне ролі дзяржавы ў эканоміцы. Гандзі абнародавала “праграму 10 пунктаў”, якая прадугледжвала далейшае ўмацаванне дзяржаўнага сектару, нацыяналізацыю сістэмы страхавання, усталя-ванне кантролю над банкамі, над гандлем важнейшымі прадуктамі харчавання, увядзенне манаполіі знешняга гандлю. Рэалізацыя гэтай праграмы пачалася з 1969 г. Гандзі правяла нацыяналізацыю 14 самых буйных банкаў. Пасля гэтага падаў у адстаўку міністр фінансаў, лідэр правага крыла ІНК Дэсаі. Адбыўся новы раскол ІНК. Правае крыло ўтварыла Арганізацыю кангрэса. З 1 чэрвеня 1970 г. уступіў у сілу закон, які ставіў пад кантроль урадавай камісіі ўнутраны гандаль. Дзяржава ўзяла ў свае рукі імпарт найбольш важнейшых тавараў. Доля дзяржаўных інвестыцый у іх агульным аб’ёме ўзрасла да 60%. У сацыяльнай сферы ўрад пайшоў на павышэнне заработнай платы, пачалося ажыццяўленне праграмы па павелічэнні занятасці ў сельскай мясцовасці, былі зніжаны падаткі на дробныя зямельныя ўчасткі.

Гандзі разлічвала, што пасля праведзеных рэформаў аўтарытэт ІНК узрос, і пайшла на правядзеннне ў 1971 г. датэрміновых усеагульных выбараў. ІНК атрымаў 350 месцаў з 525 у Цэнтральным парламенце. Урад Гандзі, які ўмацаваў свае пазіцыі, працягвае рэформы “пра-грамы 10 пунктаў”. Быў усталяваны дзяржаўны кантроль над ву-гальнай і тэкстыльнай прамысловасцю, над страхавымі кампаніямі. Паглыбілася аграрная рэформа. Аднак палітыка на адзяржаўленне эканамічнага жыцця, якая праводзілася ўрадам Гандзі, прывяла да пагаршэння становішча ў эканоміцы. У 1972-1974 гг. Індыя перажы-вае спад вытворчасці, рост інфляцыі. Адмоўны ўплыў на эканамічнае становішча Індыі аказала вайна з Пакістанам у снежні 1971 г. З да-памогай індыйскіх войскаў Усходні Пакістан заваяваў незалежнасць, і тут утварылася Рэспубліка Бангладэш. Але вайна прынесла Індыі 10 млн. бежанцаў і вялікія выдаткі. Перамога ў вайне на некаторы час узняла аўтарытэт ІНК і ўрада Гандзі. Аднак нарастанне эканамічных праблем спрыяла росту палітычнай напружанасці ў краіне. Правая апазіцыя аб’ядналася ў Народны фронт (1974 г.) на чале з Нараянам і Дэсаі і перайшла да арганізацыі масавых антыўрадавых выступлен-няў. Падставай для такіх дзеянняў апазіцыі стала абвінавачванне Гандзі ў тым, што яна незаконна атрымала дэпутацкі мандат у час выбараў 1971 г. Росту незадавальнення насельніцтва спрыяла абвіна-вачванне Гандзі і членаў яе сям'і ў карупцыі. Актыўны пратэст выклі-калі прымусовыя меры ўладаў па змяншэнні нараджальнасці.

У такой сітуацыі ўрад Гандзі пайшоў 26 чэрвеня 1975 г. на ўвя-дзенне надзвычайнага становішча. Апазіцыйныя газеты і партыі былі фактычна забаронены. Нараян, Дэсаі, а разам з імі яшчэ каля 30 тысяч удзельнікаў антыўрадавых выступленняў былі арыштаваны. Адначасова з рэпрэсіямі Гандзі імкнецца пашырыць сацыяльную базу свайго ўрада праз ажыццяўленне рэформаў. Яна абвясціла "праграму 20-ці пунктаў", якая мела на ўвазе заваяванне сімпатый сацыяльных нізоў. У праграме былі такія пункты, як прыцягненне рабочых да кіраўніцтва прадпрыемствамі, стварэнне дзяржаўнай сістэмы забес-пячэння народных мас найважнейшымі прадуктамі харчавання, ба-рацьба са спекуляцыяй. Мелася на ўвазе радыкалізацыя аграрнай рэформы ў інтарэсах бяднейшага сялянства. Была прынята папраўка да канстытуцыі, якая абвясціла Індыю сацыялістычнай рэспублікай. Аднак гэтыя меры не прывялі да ўмацавання пазіцый урада. Можна канстатаваць, што ў 1975 г. у Індыі ўсталяваўся рэжым асабістай дыктатуры І. Гандзі. Яе ўлада абапіралася на вузкае кола бліжэйшага акружэння – родзічаў і сяброў. Гэта было яўна антыканстытуцыйнае праўленне. Да гэтага часу, нягледзячы на ўсе цяжкасці ўнутрыпалітычнага становішча, Індыя развівавалася ва ўмовах парламенцкай дэмакратыі. Цяпер быў падараваны аўтарытэт дэма-кратычнай формы кіравання ў Індыі.

Забяспечыць эканамічны рост надзвычайнае становішча і праграма "20-ці пунктаў" не змаглі. Працягвалася падзенне ўзроўню жыцця. Ра-бочыя былі незадаволены забаронай на правядзенне забастовак. Ма-савы пратэст выклікала палітыка прымусовай стэрылізацыі. Група дзеячаў ІНК, нязгодных з аўтарытарнай палітыкай І.Гандзі, выйшла з партыі і стварыла Кангрэс за дэмакратыю. Апазіцыйныя сілы на чале з Джаната парты ўзмацнялі свой уплыў. Гандзі прыйшла да высновы, што далей кіраваць аўтарытарнымі метадамі немагчыма, і пасля дзвюх адтэрміновак прызначыла парламенцкія выбары. Яны адбыліся ў сакавіку 1977 г. і прынеслі перамогу апазіцыі. Упершыню за час не-залежнасці ІНК прайграў выбары і страціў уладу. Пачаўся новы этап у палітычнай гісторыі Індыі, калі рэальнай стала альтэрнатыва ІНК з боку іншых партый. Індыйцы галасавлі не столькі за Джаната парты і іншыя апазіцыйныя сілы, колькі супраць аўтарытарнай палітыкі ІНК, якая так і не прывяла да вырашэння найбольш вострых праблем жыцця Індыі. Ніякай рэальнай альтэрнатывы палітыцы ІНК блок пар-тый, што перамог на выбарах, прадставіць не змог. Лідэр Джаната парты Дэсаі сфарміраваў кааліцыйны ўрад. Яго палітыка была крайне супярэчлівай, як і склад кааліцыі. Апынуўшыся ў апазіцыі, Гандзі правяла рэарганізацыю ІНК. У 1978 г. яна стварыла партыю ІНК (Ін-дзіра), якая была згуртавана на аснове асабістай адданасці І.Гандзі. Тая частка кангрэсістаў, якія адмовіліся яе падтрымаць, стварыла сваю партыю ІНК (Сацыялістычны). Тым часам няздольнасць Джана-та парты вырашыць шматлікія праблемы, што стаялі перад Індыяй, прывяла да расчаравання яе дзейнасцю сярод індыйцаў. Унутры ўра-давай кааліцыі нарасталі супярэчнасці. У такіх умовах новы прэм'ер-міністр Сінгх пайшоў на правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў у студзені 1980 г. Яны прынеслі перамогу ІНК(І).

Складаныя працэсы адбываліся ў камуністычным руху Індыі ў 60 – 70-я гг. Частка дзеячаў КПІ апынулася пад уплывам мааісцкай ідэ-алогіі. Яны ўзялі курс на звяржэнне “прафашысцкага рэжыму Нэру”. У 1964 г. у КПІ адбыўся раскол і яе мааісцкае крыло ўтварыла КПІ (марксісцкую). У 1967 г. КПІ(м) у прыгранічных з Кітаем раёнах па-спрабавала ўзняць узброенае паўстанне, аднак пацярпела няўдачу. Пасля гэтага на з’ездзе КПІ(м) у 1968 г. былі прыняты рашэнні, якія азначалі адмову ад паўстанцкай тактыкі, і была прызнана магчымасць удзелу ў парламенцкай дзейнасці. Тады цвёрдыя прыхільнікі маа-ісцкай тактыкі ў 1969 г. стварылі яшчэ адну КПІ (марксісцка-ленінскую). З яе ў 1970 г. вылучыўся Мааісцкі партыйны цэнтр. Каму-ністычны рух Індыі ў 70-я гг. аказаўся расколатым аж на 4 партыі. КПІ(м-л) і Мааісцкі партыйны цэнтр актыўна выкарыстоўвалі ў 70-я гг. тэрор у палітычнай барацьбе, асабліва ў штаце Заходняя Бенгалія.

2 У пачатку 80-х гг. на дзяржаўны сектар Індыі прыпадала 75% вытворчасці сталі, 100% – нафты, 97% – вугалю, 85% – электра-энергіі. У выніку індустрыялізацыі да пачатку 80-х гг. доля сельскай гаспадаркі ў нацыянальным даходзе знізілася да 33,8% у параўнанні з 54,1% у 1950, а доля прамысловасці ўзрасла з 17,2 да 25,7%. Аднак, нягледзячы на пэўныя эканамічныя поспехі, так і не ўдалося дася-гнуць значнага павышэння ўзроўню жыцця асноўнай масы насель-ніцтва Індыі, і ў цэлым Індыя на пачатак 80-х гг. заставалася адной з найбольш слабаразвітых краін свету. Нацыянальны даход на душу на-сельніцтва складаў толькі 360 долараў, сярэдняя працягласць жыцця – 56 гадоў. Спажыванне харчавання ў пераліку на душу насельніцтва за 1960 – 1980 гг. нават некалькі зменшылася, востра стаяла жыллёвая праблема.

У выніку датэрміновых парламенцкіх выбараў у студзені 1980 г. І. Гандзі зноў узначаліла ўрад. У цэлым урад Гандзі працягваў ў сацы-яльна–эканамічнай сферы палітыку, якая была накіравана на развіццё змешанай эканомікі з перавагай дзяржаўнага сектара і пераадоленне палярнасці ў даходах. Праз бюджэт дзяржава пераразмяркоўвала каля 30% ВУП. 5-гадовы план на 1980 – 1985 гг. меў на ўвазе забяспечыць штогадовы рост прамысловай вытворчасці на 5,2%, а даходу на душу насельніцтва – на 3,3%. Рост вытворчасці харчавання за пяцігодку павінен быў скласці 150 працэнтаў. Менавіта на вырашэнне харчавой праблемы быў зроблены асноўны ўпор у сацыяльна-эканамічнай праграме ўрада. Аднак план не быў выкананы. Беспрацоўе за 1980–1985 гг. вырасла ў 2 разы і дасягнула 25 млн. чалавек. Акрамя таго, дзясяткі мільёнаў людзей былі ахоплены схаваным беспрацоўем. У 80-я гг. замаруджваюцца тэмпы росту сельскай гаспадаркі. Памеш-чыцкія гаспадаркі вельмі марудна ажыццяўлялі мадэрнізацыю, а ў сялянскіх гаспадарках ішоў працэс пастаяннага драблення. З пры-чыны гэтага прадукцыйнасць і таварнасць сельскай гаспадаркі зні-жалася. Раздробленасць зямельнай уласнасці рабіла вельмі прабле-матычным выкарыстанне сучаснай тэхнікі і навейшых агратэхнічных прыёмаў. “Зялёная рэвалюцыя” закранула толькі 30% сельскагас-падарчых плошчаў. Новым у эканамічнай палітыцы было тое, што Індыя ў пачатку 80-х гг. пачала асцярожна дапускаць пранікненне ў сваю прамысловасць замежнага капіталу. Перш за ўсё ў аўта-мабiлебудаванне. Тут было створана некалькi сумесных кампанiй, але кантрольны пакет акцый заставаўся ў дзяржавы.

Cацыяльна-эканамiчнае развiццё Iндыi ў 1980 - 1984 гг. адбывалася ва ўмовах вострай унутрыпалiтычнай барацьбы. У краiне ўзмацня-ецца барацьба на рэлiгiйнай і этнiчнай аснове. Асаблiва вострая сiту-ацыя склалася ў штатах Пенджаб, Джаму i Кашмiр, Асам. У штаце Пенджаб урад I.Гандзi сутыкнуўся з магутным сепаратысцкiм рухам. Сiнгхi, якiя складаюць большасць насельнiцтва штата, разгарнулi рух за прадастаўленне яму большай аўтаномii. Радыкальная частка сiнг-хскiх сепаратыстаў выступала за поўнае аддзяленне Пенджаба ад Iндыi i стварэнне на яго аснове незалежнай дзяржавы Халiстан. У штаце ўсе шырэй разгортвалася кампанія тэрору. Урад Гандзi зрабiў стаўку на сiлавое вырашэнне праблемы Пенджаба. Кульмiнацыйным момантам ваенных дзеянняў індыйскай армii супраць сiнгхаў стала правядзенне ў чэрвенi 1984 г. аперацыi “блакiтная зорка”. У ходзе яе iндыйскiя ўзброеныя сiлы авалодалi шэрагам сiнгскiх храмаў, у тым лiку i галоўнаю святыняю сінгхаў – Залатым храмам ў Амрытсары, загінулі найбольш відныя прадстаўнікі сінгхскай абшчыны. Урад заявіў, што храмы з’яўлялiся апорнымi пунктамi сiнгхскiх экстрэ-мiстаў. Аднак ваенныя аперацыi не прывялi да стабiлiзацыi сiтуацыi ў Пенджабе. Складанай была сiтуацыя ў штаце Асам. На яго тэрыто-рыю доўгi час iшла масавая iмiграцыя з Усходняга Пакiстана, а затым з Бангладэш. У вынiку для мясцовага насельнiцтва склалася пагроза застацца ў меншасцi. Яно разгарнула барацьбу з мэтаю абмежаваць мiграцыю i нават выселiць мiгрантаў. Урад і тут зрабіў стаўку на сілу. Спробы I.Гандзi вырашыць нацыянальныя праблемы Iндыi сiлавымi метадамi мелі трагiчныя наступствы i для яе асабiста. 31 кастрычніка 1984 г. яна была забiта сiнгхскімі экстрэмістамі.

У сярэдзіне 80-х гг. у сувязі з неабходнасцю ажыццяўлення мадэр-нізацыі на аснове найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі ўрад Р.Гандзі пачаў мяняць мадэль эканамічнага развіцця. У 1985 г. у Індыі налічвалася 93,3 тыс. стратных прадпрыемстваў. На іх утрыманне тра-ціліся велізарныя сумы. Прычым амаль 70% затрат прыходзілася на 500 буйнейшых прадпрыемстваў дзяржсектару. Тут хутка расла коль-касць прадпрыемстваў, якія выкарыстоўвалі свае магутнасці нават менш чым на 50%. У цэлым доля дзяржаўнага сектара ў сярэдзіне 80-х гг. складала 20% у ВУП, у тым ліку ў здабываючай пра-мысловасці – 90%, у апрацоўчай – 15%. Прычым палова рабочай сілы, занятай у дзяржаўным сектары, працавала ў перапоўненых звыш усякага штату адміністрацыйных канторах. Сістэма жорсткай дзяр-жаўнай рэгламентацыі пачала ўсё больш прыкметна перашкаджаць інтэнсіфікацыі вытворчасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі НТР. Сістэма ліцэнзій, дазволаў тармазіла ўкараненне ў вытворчасць найноўшых навукова-тэхнічных распрацовак. Цяжкасці з мабіліза-цыяй рэсурсаў для фінансавання дзяржаўнага сектару рабілі немаг-чымым захаванне яго манаполіі ў ключавых галінах, якія рэзер-ваваліся за дзяржсектарам урадавай рэзалюцыі 1956 г.

Такая сітуацыя патрабавала ўнясення значных змен у эканамічную палітыку. Таму пачынаецца яе перабудова на аснове лібералізацыі. Важным крокам на гэтым шляху стаў бюджэт Цэнтральнага ўрада на 1985–1986 фінансавы год. Ён прадугледжваў аслабленне анты-манапольнага заканадаўства, прадастаўленне шэрагу льгот па падат-ках буйным кампаніям. Пачалася адмена сістэмы ліцэнзавання. Быў таксама аслаблены кантроль над экспартна–імпартнымі аперацыямі. Значна знізіліся мытныя зборы на імпарт. Індыя пачала паварочваць сваю эканоміку ў бок адкрытасці. Усё большы прастор для сваёй дзейнасці набываюць індыйскія манаполіі. Урад адмяняе шмат якія абмежаванні на дзейнасць транснацыянальных карпарацый (ТНК) у Індыі. Зніжаецца ўзровень падаткаабкладання для маёмасных слаёў грамадства, каб зацікавіць іх у пашырэнні прадпрымальніцкай дзей-насці. Такім чынам, эканамічная стратэгія ўрада Р.Гандзі была накі-равана на абмежаванне рэгулюючых функцый дзяржавы, адкрыццё большай свабоды для рынкавых адносін, для прадпрымальніцтва. Вы-нікі такой палітыкі аказаліся супярэчлівымі. Яна прывяла да паскарэння эканамічнага росту. Але ён адбываўся за кошт адносна вузкага кола галін, якія працавалі на задавальненне попыту маё-масных слаёў у высакаякасных таварах працяглага карыстання. Гэтыя галіны былі цесна звязаны з замежным капіталам. Дзяржаўная падтрымка забяспечыла хуткі рост яшчэ некаторых навуковаёмкіх га-лін: касмічнай, ваеннай. Большасць традыцыйных галін перажывала стагнацыю. У цяжкім становішчы знаходзілася сельская гаспадарка. Найбольш вострай сацыяльнай праблемай Індыі заставалася беднасць большасці яе насельніцтва, асабліва ў сельскай мясцовасці. У выніку індыйская прамысловасць мела крайне вузкі ўнутраны рынак для развіцця. Індыя пры Р.Гандзі ажыццявіла пераарыентацыю ў сваёй знешнеэканамічнай і знешнепалітычнай дзейнасці ў цэлым. Стала відавочна, што цеснае эканамічнае супрацоўніцтва з СССР не можа адкрыць Індыі доступ да перадавых тэхналогій. Таму прыярытэт пачынае надавацца развіццю эканамічных сувязей з Заходняй Еў-ропай, ЗША, Японіяй.

У палітычнай сферы адбываецца далейшая эвалюцыя сістэмы, за-снаванай на дамінаванні ІНК, да сістэмы, у рамках якой дзейнічае не-калькі цэнтраў сілы. Р.Гандзі 31 кастрычніка 1984 г. заняў пасаду прэ-м’ер-міністра і адразу пайшоў на правядзенне датэрміновых парла-менцкіх выбараў. ІНК(І) на гэтых выбарах супрацьстаялі два асноў-ныя праціўнікі: Джаната парты і Бхаратыя джаната парты. Выбары 24-27 снежня 1984 г. прынеслі трыумфальную перамогу ІНК(І) (401 месца з 542). Даследчыкі тлумачаць вялікі поспех ІНК(І) на выбарах 1984 г. двума галоўнымі фактарамі: гібель І. Гандзі падштурхнула многіх індыйцаў галасаваць за ІНК(І); распыленасць апазіцыі. Асаблівасць палітычнай сітуацыі ў Індыі ў сярэдзіне 80-х гг. заключалася ў тым, што ІНК(І), атрымаўшы ўпэўненую перамогу на агульнанацыянальных выбарах, меў намнога больш сціплыя поспехі на мясцовых выбарах. У многіх штатах канкурэнцыю ІНК(І) склалі мясцовыя партыі.

Урад Р. Гандзі, як і яго папярэднікі, вымушаны быў вырашаць шмат якія праблемы ў сферы рэлігійна-абшчынных і нацыянальных адносін. Р. Гандзі спрабуе адмовіцца ад сілавых падыходаў пры вырашэнні гэтых праблем. Пачынаюцца перамовы з сепаратыстамі Пенджаба, Асама. Каб прадэманстраваць сваё імкненне да ўрэгу-лявання пенджабскай праблемы, Гандзі абвясціў павелічэнне дапамогі штату, правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на пера-адоленне яго аднабаковага аграрнага развіцця. Былі вызвалены з турмы лідэры сінгхскай партыі Акалі дал. 24 ліпеня 1985 г. урад і Акалі дал падпісалі “мемарандум аб урэгуляванні сітуацыі ў Пенджабе”. Дакумент прадугледжваў абарону правоў і інтарэсаў сінгхаў, садзейнічанне развіццю мовы пенджабі; прызначаліся вы-бары, каб аднавіць мясцовае самакіраванне ў Пенджабе. Выбары адбыліся 25 верасня 1985 г. і прынеслі ўпэўненую перамогу Аналі дал. Аднак экстрэмісцкае крыло сінгхскіх сепаратыстаў працягвала тэрарыстычную дзейнасць. Паспрабаваў Гандзі знайсці мірнае ўрэ-гуляванне і асамскай праблемы. Пасля перамоў з мясцовымі лідэрамі тут таксама адбыліся выбары і было адноўлена мясцовае самакіра-ванне, абмежаваны правы мігрантаў. Аднак і ў гэтым штаце цалкам спыніць насілле не ўдалося. К канцу 80-х гг. этна-рэлігійны канфлікт у Індыі зноў абвастрыўся. З 1987 г. пагоршылася сітуацыя на поўдні краіны. У гэты час індыйскія войскі ўмяшаліся ў этнічны канфлікт у Шры Ланцы, падаўляючы там сепаратысцкі рух тамілаў. Гэты крок урада выклікаў пратэсты тамільскага насельніцтва Паўднёвай Індыі. У 1988 г. індыйская армія і паліцыя зноў перайшлі да шырока-маштабнай ваеннай аперацыі ў Пенджабе. Так што справіцца з этна-рэлігійнай праблемай у Індыі не ўдалося і ўраду Р.Гандзі.

У гады прэм’ерства Р.Гандзі ІНК(І) паступова ўсё больш страчвае свае пазіцыі на месцах. Калі ў 1984 г. Гандзі стаў прэм’ер-міністрам, апазіцыя мела свае ўрады толькі ў 4 штатах, то ў 1988 г. – ужо ў 11. Гэта было сведчаннем падзення папулярнасці ўрада і асабіста прэ-м’ер-мінстра. Яго абвінавачвалі ў тым, што ён імкнецца вырашыць ўсе праблемы сам, недаступны для калег па партыі і ўраду. У 1987 г. з ІНК(І) выйшаў адзін з найбольш аўтарытэтных дзеячаў партыі В.П.Сінгх. У гэты час, калі папулярнасць урада і кіруючай партыі ў краіне падае, ідзе перагрупоўка апазіцыйных сіл, у выніку чаго ства-раецца рэальная палітычная альтэрнатыва ІНК(І). 11 кастрычніка 1988 г. адбылася ўстаноўчая канферэнцыя, на якой была ўтворана новая партыя – Джаната дал (Народная партыя). Новая партыя заявіла аб намеры перанесці цэнтр эканамічнай палітыкі з горада ў вёску, змагацца з карупцыяй, забяспечыць правядзенне справядлівых вы-бараў. Партыя заяўляла, што прадаставіць больш правоў жанчынам, нацыянальным меншасцям. Джаната дал паабяцала вывесці індыйскія войскі са Шры–Ланкі. Але прадуманая рэальная сацыяльна–эка-намічная праграма ў партыі па сутнасці адсутнічала.

У студзені 1989 г. ў трох штатах Індыі адбыліся мясцовыя выбары. Яны давалі магчымасць і апазіцыі, і ІНК(І) праверыць настроі выбар-шчыкаў перад набліжэннем ўсеагульных выбараў. ІНК(І) выйграў вы-бары ў малазначных штатах Мізарам і Магаленд, але пацярпеў цяжкае паражэнне ў вельмі важным штаце Тамілнад, прычым паражэнне бы-ло асабліва ўражлівым і ў сувязі з тым, што тут перадвыбарную ба-рацьбу ўзначаліў сам Гандзі. Вынікі выбараў у Тамілнадзе назвалі вердыктам супраць прэм’ер-міністра і пачалі прадказваць паражэнне ІНК(І) і на ўсеагульных выбарах. Сінгх у гэты час актыўна пра-пагандуе ідэю, што толькі стварэнне апазіцыяй адзінага фронту дазволіць ёй атрымаць перамогу над ІНК(І) на ўсеагульных выбарах. Ён лічыў неабходнасцю ўключыць у гэты фронт і левыя партыі, у тым ліку камуністычныя. Задача дасягнення адзінства апазіцыі была выканана. На парламенцкіх выбарах у лістападзе 1989 г. ў абсалютнай большасці выбарчых акруг апазіцыя дамовілася аб вылучэнні адзінага кандыдата. У выніку выбараў з 525 мандатаў у ніжняй палаце ІНК заваяваў 193, Джаната дал – 141, Бхаратыя джаната парты – 88, КПІ(М) – 32, КПІ – 12. Такім чынам, апазіцыя па сумарнай колькасці галасоў пераўзышла ІНК(І), і Сінг сфарміраваў урад, які абапіраўся на шырокую кааліцыю ад рэлігійна–абшчыннай Бхаратыя джаната парты да кампартый.

Шмат якія даследчыкі і палітыкі гавораць аб тым, што за час праў-лення ІНК(І) у Індыі назбіраліся такія вялікія праблемы, што краіна ў канцы 80-х гг. сутыкнулася з глыбокім структурным крызісам. Гэты крызіс індыйскага грамадства быў выкліканы наступнымі фактарамі: секулярысцкія асновы індыйскага грамадства былі падарваны самым сур’ёзным чынам, і ўсё большае разбуральнае ўздзеянне на яго аказ-ваў рэлігійны фундаменталізм; беднякі, ніжэйшыя касты, нацыяналь-ныя меншасці ніколі раней не адчувалі сябе настолькі адарванымі ад палітычнай улады; з–за карупцыі сумненню пачала падвяргацца легі-тымнасць урада. Тым не менш, удалося захаваць дэмакратычную па-літычную сістэму, хаця ў 70-я гг. яна перажыла моцны ўдар. Узрасла ў 80-я гг. стабільнасць партый і ўсёй партыйна–палітычнай стру-ктуры.

Разнароднасць кааліцыі, якая перамагла на выбарах 1989 г., не-пазбежна павінна была параджаць супярэчнасці ў яе шэрагах. Ужо пры фарміраванні ўрада яны праявіліся, і Сінгху прыйшлося пера-адольваць супраціўленне некалькіх канкурэнтаў, каб заняць пасаду прэм’ер-міністра. Міністрамі сталі толькі прадстаўнікі партыі Джаната дал. Але аб падтрымцы ўрада заявілі Бхаратыя джаната парты і кампартыі. Урад Сінгха пры вырашэнні нацыянальных праблем узяў курс на дэцэнтралізацыю, на прадастаўленне большай аўтаноміі асобным штатам. Але пры гэтым падкрэслівалася неабход-насць захавання моцнай цэнтральнай улады. У эканоміцы Сінгх заявіў аб намеры больш сродкаў накіроўваць на развіццё сельскай гаспа-даркі, падкрэсліваючы пры гэтым, што Індыі патрэбна і моцная пра-мысловасць. Аднак абвешчаныя намеры ўрада ў асноўным так і за-сталіся намерамі. Унутры кааліцыі пачалася вострая барацьба. З-за яе ўжо ў лістападзе 1990 г. урад Сінгха пайшоў у адстаўку. Быў сфар-міраваны ўрад на чале з сацыялістам Ч. Шэкхарам. Гэта быў пера-ходны ўрад, які трымаўся дзякуючы падтрымцы ІНК(І). Вясною 1991 г. ІНК(І) палічыў, што момант спрыяльны для датэрміновых пар-ламенцкіх выбараў. У час перадвыбарнай кампаніі 21 мая 1991 г. та-мільскія тэрарысты забілі Р.Гандзі. Яны не даравалі яму ўвядзенне ін-дыйскіх войскаў на тэрыторыю Шры-Ланкі. ІНК(І) атрымаў перамогу на выбарах. Новым прэм’ер-міністрам стаў П. В. Нарасімха Рао.

Цэнтральнай праблемай у жыцці Індыі па-ранейшаму застаецца пе-раадоленне рэлігійна-абшчыннай варожасці. У 90-я гг. асаблівую ак-тыўнасць пачынаюць праяўляць індускія фундаменталісты. На пазі-цыі індускага рэлігійнага фундаменталізму цалкам перайшла Бхара-тыя джаната парты. У пачатку 90-х гг. вядзецца вострая барацьба ва-кол пытання аб будаўніцтве індускага храма на месцы мусульманскай мячэці ў горадзе Айёдхі. У 1992 г. фанатыкі–індусы разбурылі мя-чэць. Наступствам гэтага сталі індуска–мусульманскія сутыкненні ў розных раёнах краіны. У іх загінула каля 3 чыс. чалавек. Эканамічная палітыка Рао была накіравана на далейшую лібералізацыю экана-мічных адносін. У ліпені 1991 г. быў прыняты пакет дакументаў, якія рэгулявалі ход эканамічных рэформаў. Роля дзяржавы ў эканоміцы змяншаецца. У 1981 г. доля прыватнага сектара ў ВУП была 41%, у 1990 – 53%, а ў 1996 г. – ужо 75%. Значна скараціўся пералік тавараў, экспарт і імпарт якіх ліцэнзаваўся. У 1996 г. пачалася прыватызацыя 40 дзяржаўных кампаній. Пры гэтым захавалася планаванне. У 1998-2002 гг. выконвалася 9-я пяцігодка. Узрасла самастойнасць дзяржаў-ных прадпрыемстваў. Індыя ўсё шырэй адкрывае эканоміку для за-межнага капіталу. Для яго, як і для нацыянальнага прыватнага ка-піталу, быў адкрыты доступ у многія закрытыя раней галіны. У пер-шай палове 90-х гг. Індыя дабілася нядрэнных эканамічных паказ-чыкаў. Многія эканамісты пачалі гаварыць аб індыйскім эканамічным цудзе і адносіць Індыю да новых індустрыяных дзяржаў.

У 90-я гг. назіраецца пераход Індыі да новай партыйна-палітычнай сістэмы. Адбываецца канчатковая трансфармацыя сістэмы аднапар-тыйнай перавагі, ці сістэмы кангрэсу, у партыйна-палітычную сіс-тэму поліцэнтрычнага тыпу, г. зн. узнікае некалькі партыйна-палі-тычных цэнтраў сілы. Пэўным рубяжом у гэтым працэсе сталі парла-менцкія выбары 1996 г. Іх вынікі дазваляюць гаварыць, што ўзніклі тры асноўныя цэнтры сілы ў партыйна–палітычнай структуры: ІНК, які атрымаў 28,1%, Бхаратыя Джаната парты – 23,5%, Левадэ-макратычны фронт (Аб’яднаны фронт) – 20,2%. Асноўнымі вехамі пераходу ад сістэмы перавагі адной партыі да сістэмы поліцэн-трычнага тыпу былі выбары 1977, 1989 і 1996 гг. Працяглая перавага ІНК у палітычным жыцці Індыі трымалася на здольнасці гэтай партыі прадстаўляць розныя, часта канфліктуючыя інтарэсы розных сацы-яльных пластоў. У 80 – 90-я гг. ідзе працэс ускладнення сацыяльнай структуры індыйскага грамадства, дыферэнцыяцыі інтарэсаў. Працэ-сы дэцэнтралізацыі ў сацыяльнай структуры індыйскага грамадства прывялі да дэцэнтралізацыі партыйна–палітычнай сістэмы.

ІНК хоць і атрымаў адносную большасць галасоў у 1996 г., але не сфарміраваў урад, бо прытрымліваўся тактыкі неўступлення ў каа-ліцыі. Кіруючай партыяй стаў Аб’яднаны фронт, урад якога трымаўся дзякуючы падтрымцы парламенцкай фракцыі ІНК(І). Калі ІНК(І) ад-мовіў у ёй, урад 27 лістапада 1997 г. падаў у адстаўку. На парла-менцкіх выбарах у лютым–сакавіку 1998 г. перамогу атрымала Бхара-тыя джаната парты. 19 сакавіка 1998 г. прэзідэнт Р.К.Нараянан пры-вёў да прысягі ўрад на чале з лідэрам Бхаратыя джаната парты Аталам Біхары Ваджапаі. Нестабільнасць кааліцыйнага ўрада Ваджапаі пры-вяла да новага ўрадавага крызісу. Парламенцкія выбары 18 верасня і 3 кастрычніка 1999 г. прынеслі перамогу зноў Бхаратыя джаната парты. Ваджапаі захаваў пасаду прэм’ер-міністра. Партыя ішла на выбары пад нацыяналістычнымі лозунгамі. Гучала моцная крытыка заходніх каштоўнасцей, лібералізацыі эканомікі, вылучаўся лозунг “свадэшы”. Правячая партыя фактычна заахвочвала індускі экстрэмізм. У канцы лютага – пачатку сакавіка 2002 г. адбыліся крывавыя сутыкненні індусаў і мусульман у г. Ахмабад. Загінула каля 260 чалавек. Рэакцыя ўладаў была яўна запаздалая. Усеагульныя парламенцкія выбары ў па-чатку 2004 г. прынеслі перамогу ІНК, і ён зноў вярнуўся да ўлады. Урад узначаліў Манмахан Сінгх. ІНК перамог на выбарах галоўным чынам дзякуючы падтрымцы сялянства. Індыйскай вёсцы хуткае раз-віццё эканомікі ў апошнія 10-15 гадоў практычна нічога не дало. Была выкарыстана незадаволенасць імклівым ростам разрыву ў даходах. ІНК актыўна прапагандаваў лозунг секулярызацыі грамадска-палі-тычнага жыцця.

У другой палове 90-х гг. Індыя ўваходзіць у лік краін, якія ды-намічна развіваюцца. Яна займала трэцяе месца па прыроста ВУП сярод буйных краін – 7% у год. Вядучыя пазіцыі ў эканоміцы ўжо ўпэўнена заняў прыватны сектар. Доля прыватных інвестыцый у эканоміцы складае 70 – 73 %. Тым не менш, дзяржаўнае ўмяшанне застаецца значным. Палітыка ўрада атрымала назву дазіраванага лібералізму і выбарачнага пратэкцыянізму. Даследчыкі гавораць не столькі пра агульнае змяншэнне ролі дзяржавы ў эканоміцы, колькі пра змяненне метадаў і функцый дзяржаўнага рэгулявання. Дзяржава адмаўляецца ад функцый адміністратара, але працягвае аказваць вялікі ўплыў на эканоміку праз фінансавую і падатковую сістэму, мытную палітыку. Гэтыя сферы пад пільным дзяржаўным кантролем і актыўна рэгулююцца дзяржавай. Нягледзячы на лозунгі адкрытасці эканомікі, 94 – 96% прыросту ВУП атрымліваецца за кошт унутранага рынку. Падыход да інтэграцыі ў сусветную гаспадарку даволі асцярожны. Прыток замежных інвестыцый адносна невялікі – за 1991 – 1998 гг. – 27,3 млрд долараў. Тое, што прырост ВУП адбываецца амаль выключна за кошт унутранага рынку, сведчыць пра рост дабрабыту насельніцтва. Але Індыя па-ранейшаму застаецца адной з бедных краін. Па індэксу развіцця чалавека яна займае 135 месца ў свеце. Афіцыйна беспрацоўных - 37 млн. чалавек. Нацыянальны даход на душу насельніцтва каля 2,5 тыс. долараў у год. Захоўваецца рэзкі разрыў у развіцці горада (мадэрнізаваны) і вёскі (традыцыйная).

3 Пакістан у момант утварэння 14 жніўня 1947 г. уяўляў з сябе краіну, што не мела дзяржаўных традыцый. Правячая Мусульманская ліга і тыя сацыяльныя сілы, якія яна прадстаўляла, перш за ўсё буйныя памешчыкі ў саюзе з буйной буржуазіяй, першапачаткова проста перанялі сістэму кіравання, створаную ў каланіяльныя часы на аснове канстытуцыі Індыі 1935 г. і Закона аб незалежнасці Індыі 1947 г. Фармальна кіраўніком дзяржавы з’яўляўся брытанскі генерал–губернатар. Рэальна ўлада была ў руках урада, які ўзначальваў лідэр Мусульманскай лігі Джына (памёр 11 верасня 1948 г., новы прэм’ер-міністр – Ліякат Алі–хан). Заканадаўчая ўлада была ў руках Уста-ноўчага сходу, які быў абраны па курыяльнай сістэме.



У склад Пакістана ўвайшлі найбольш адсталыя часткі былой Бры-танскай Індыі. На яго тэрыторыі аказалася толькі 9,6 % прамысловых прадпрыемстваў, як правіла, дробных, саматужных, з тых, што меліся на тэрыторыі адзінай Індыі. З атрыманнем незалежнасці эканамічная сістэма, якая існавала ў каланіяльны час, была ў многім дэзарга-нізавана. Затармазіліся гандлёвыя сувязі паміж рэгіёнамі, з замежжам. Сістэма ДМК метраполіі аказалася разбуранай. Паколькі прыватны нацыянальны капітал на тэрыторыі Пакістана быў вельмі слабы, то на першы план зноў павінен быў выйсці дзяржаўна–манапалістычны капіталізм, але цяпер нацыянальны. Ужо ў першыя гады незалежнасці гэта вяло да стварэння буйнога дзяржаўнага сектару. Галоўным кірункам эканамічнага развіцця кіруючыя колы Пакістана абралі індустрыялізацыю. Яна павінна была, як разлічвалі, забяспечыць хуткае пераадоленне адсталасці. Індустрыялізацыя праводзілася на аснове пераліву сродкаў з аграрнага сектару ў прамысловасць і суправаджалася ажыццяўленнем палітыкі імпартазамяшчэння. Пакі-стан пачынае адгароджваць свой рынак ад замежнай канкурэнцыі, каб стварыць больш спрыяльныя ўмовы для нацыянальных вытворцаў, заахвочвае вытворчасць тых тавараў, якія раней імпартаваліся. У развіцці інфраструктуры вялікую ролю адыгрываў замежны капітал. Дзякуючы пераважна амерыканскім крэдытам, праводзілася будаў-ніцтва дарог, портаў, аэрадромаў. Развіццё цяжкай прамысловасці ў 50 – 60-я гг. таксама ў многім адбывалася за кошт замежных інвестыцый. Але вядучай галінай эканомікі Пакістана заставалася сельская гаспадарка. На момант заваявання незалежнасці ў Пакістане панавала буйное феадальна–памешчыцкае землеўладанне. Памешчы-кі, як правіла, здавалі зямлю сялянам у арэнду за частку ўраджаю, якая даходзіла звычайна да 70%. Арандатары феадальнага тыпу складалі асноўную масу сялянства. Феадальныя зямельныя адносіны былі моцным тормазам на шляху развіцця капіталізму, і аграрная рэформа была неабходнасцю. У 1950 – 1952 гг. былі прыняты першыя законы аб аграрнай рэформе. Яны мала закраналі памешчыцкае землеўладанне, але і яны заставаліся ў асноўным толькі на паперы. Новая аграрная рэформа была пачата ў 1959 г. ужо ваеннымі ўладамі. Яна абмяжоўвала памешчыцкае замлеўладанне: 500 акраў арашальнай і 1000 акраў неарашальнай зямлі. Лішкі выкупляліся дзяржавай і прадаваліся. Ад рэформы выйгралі сярэднія землеўладальнікі, сялян-ская вярхушка. Большасць сялян засталася беззямельнымі. Сельская гаспадарка не была пераведзена на капіталістычныя рэйкі. Тым не менш, рэформа садзейнічала некатораму паскарэнню эканамічнага развіцця Пакістана ў 60-я гг., але краіна ўсё роўна заставалася ў пачатку 70-х гг. эканамічна крайне адсталай. У развіцці капіталізму ў Пакістане можна вылучыць два перыяды. На першым, 50-я - пачатак 70-х гг., яно ішло вельмі марудна, прычым у горадзе значна хутчэй, чым у вёсцы. Рост індустрыі ў многім ажыццяўляўся за кошт эксплуатацыі Усходняй Бенгаліі, якая ўяўляла своеасаблівую ўнутраную калонію. Такі варыянт развіцця быў пастаўлены пад сумненне “зялёнай рэвалюцыяй” і ўзмацненнем рэвалюцыйнага руху ва Усходняй Бенгаліі ў другой палове 60-х - пачатку 70-х гг. На другім этапе эканамічнага развіцця, які пачаўся ў пачатку 70-х гг. ХХ ст., краіна, хоць і вельмі павольна, пачынае адкрываць сваю эканоміку і больш актыўна інтэгравацца ў сусветную гаспадарку.

У палітычным жыцці Пакістана з моманту ўтварэння гэтай дзяр-жавы разгортваецца барацьба паміж дэмакратычнай і аўтарытарнай тэндэнцыямі. Правячая Мусульманская ліга з цягам часу ўсё больш адыходзіць ад дэмакратычных прынцыпаў. Ужо ў першыя гады незалежнасці былі прыняты шматлікія акты аб ахове нацыянальнай бяспекі, абапіраючыся на якія ўрад жорстка падаўляў апазіцыю. Такія меры ўрада выклікалі рост экстрэмізму. 16 кастрычніка 1951 г. тэрарысты забілі прэм’ер-міністра Алі-хана. Калі ва Усходняй правінцыі на мясцовых выбарах перамог блок апазіцыйных партый – Айчынны фронт, то цэнтральны ўрад змясціў сфарміраваны пасля выбараў правінцыйны ўрад. У кастрычніку 1954 г. быў распушчаны Устаноўчы сход Пакістана і ўведзена надзвычайнае становішча. Доўга не ўдавалася прыняць канстытуцыю краіны з-за пытання аб прадстаўніцтве Усходняга і Заходняга Пакістана ў парламенце. У чэр-вені 1955 г. быў сфарміраваны новы Устаноўчы сход, на гэты раз без прамых выбараў, недэмакратычна. Яму ўдалося ў 1956 г. прыняць канстытуцыю. Пасля гэтага ў Пакістане ніяк не ўдавалася стварыць урад, які абапіраўся б на парламенцкую большасць. Прэстыж Мусуль-манскай лігі імкліва падае, і ў 1955 г. яна становіцца апазіцыйнай партыяй. Улада перайшла ў рукі Рэспубліканскай партыі. Мусульман-ская ліга, якая знаходзілася ў апазіцыі, сфарміравала для барацьбы з урадам атрады баевікоў. Палітычная барацьба ўсё больш выходзіла за мірныя рамкі.

Скочванне краіны да хаосу дало падставу выступіць ваенным. 27 кастрычніка 1958 г. прэзідэнт Мірза перадаў усю паўнату ўлады галоўнакамандуючаму пакістанскай арміі генералу Айюб–хану. Такім чынам, парламенцкая дэмакратыя не змагла замацавацца ў Пакістане. Вострыя сацыяльныя, эканамічныя, нацыянальныя праблемы нара-джалі жорсткую палітычную барацьбу. Ва ўмовах адсутнасці дэма-кратычнай парламенцкай традыцыі яна вылівалася ў сілавыя дзеянні і вяла да анархіі. Рэакцыяй на такі ход падзей і стаў ваенны пераварот. У той час не склаліся яшчэ тыя сацыяльна–палітычныя сілы, сярэдні клас, якія зацікаўлены ў дэмакратычных каштоўнасцях. Адкрытая ваенная дыктатура ў пачатку 60-х г. сутыкнулася з ростам апазіцыі. Таму ваенныя вырашылі, не мяняючы сутнасці рэжыму, надаць яму больш прывабны выгляд. 8 чэрвяня 1962 г. было адменена ваеннае становішча. Але прынятая ў гэтым жа годзе канстытуцыя надзяліла вялізарнымі паўнамоцтвамі прэзідэнта. Гэтую пасаду заняў Айюб-хан. У 1962 г. аднаўляецца дзейнасць палітычных партый. Кіруючай стала Мусульманская Ліга, якую ўзначаліў Аюб-хан.

У дзейнасці ўрада ў 1960-я гг. цэнтральнае месца займае праблема ўзаеамадносін паміж Усходнім і Заходнім Пакістанам. Усходні Пакі-стан па-ранейшаму заставаўся ў нераўнапраўным становішчы. Народ-ная ліга, вядучая партыя гэтай правінцыі, патрабавала для яе шырокай аўтаноміі. У Заходнім Пакістане ўзмацніўся рух за раздзел адзінай правінцыі на 4 па лінгвістычнаму прызнаку. У краіне пачаліся сутыч-кі на этнічнай глебе, выступленні за дэмакратызацыю краіны. У такіх умовах Айюб-хан перадаў уладу галоўнакамандуючаму арміяй Ях’я-хану. Канстытуцыя была адменена, усе дэмакратычныя інстытуты лі-квідаваны. Аднавілася адкрытая ваенная дыктатура. Але ваенны рэ-жым ва ўмовах палітычнага крызісу пайшоў на саступкі. У снежні 1970 г. адбыліся ўсеагульныя выбары на шматпартыйнай аснове. На іх найбольшага поспеху дабіліся Народная ліга ва Усходнім Пакістане і Партыя пакістанскага народу (ППН) у Заходнім Пакістане. Маючы большасць у парламенце правінцыі, Народная ліга запатрабавала пра-даставіць шырокую аўтаномію Усходняму Пакістану. Ваенныя адка-залі рэпрэсіямі. Тады ў правінцыі пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне, і ў 1971 г. была абвешчана Рэспубліка Бангладэш. На дапамогу новай дзяржаве прыйшла Індыя. Пачлася чарговая інда-па-кітанская вайна, якая закончылася паражэннем Пакістана. Рэспубліка Бангладэш пры падтрымцы індыйскай арміі адстаяла сваю неза-лежнасць.

Палітычны крызіс 1971 г. меў для Пакістана не меншыя наступ-ствы, чым падзел краіны ў 1947 г. Пакістан, які страціў Усходнюю Бенгалію, панёс вялікія эканамічныя выдаткі. Так, валютная выручка, што прыносіла Усходняя Бенгалія, пакрывала 70% імпартных выдат-каў Заходняга Пакістана. Вялікія былі матэрыяльныя выдаткі ад ваен-нага паражэння. У 1971-1972 гг. у прамысловасці назіраўся спад вы-творчасці на 5,6 %. Ваеннае паражэнне выклікала і маральны крызіс у грамадстве. Так што ППН прыйшла да ўлады ў складаных умовах. Яе палітыка грунтавалася на трох прынцыпах:

- іслам – наша вера;

- дэмакратыя – наша форма кіравання;

- сацыялізм – наша эканамічная сістэма.

ППН абвясціла сваёй мэтай пабудову справядлівага грамадства ў Пакістане шляхам ажыццяўлення “сацыялістычных пераўтварэнняў”, якія распаўсюджваліся пераважна на сферу эканомікі і прадугле-джвалі дзяржаўны кантроль над найважнейшымі сродкамі вытворча-сці і нацыяналізацыю найбольш важных галін эканомікі. Намячалася таксама аграрная рэформа. Вялікая роля ў будаўніцтве новага грамад-ства адводзілася ісламу як ідэалагічнай базе (“ісламскі сацыялізм”).

У рамках палітыкі “ісламскага сацыялізму” ўжо ў студзені 1972 г. урад усталяваў дзяржаўны кантроль над 31 буйным прадпрыемствам цяжкай прамысловасці, многія з якіх былі нацыяналізаваны. Былі нацыяналізаваны і прыватныя банкі, частка страхавых кампаній. З 1972 г. пачаўся новы этап аграрнай рэформы. Максімум зямлі, якая пакідалася памешчыкам, быў значна зніжаны (150 акраў арашальнай і 300 акраў неарашальнай). Лішкі зямлі забіраліся без выкупу і бяс-платна перадаваліся сялянам. Урад выдзяляў значныя сродкі на будаўніцтва арашальных сістэм, прадпрыемстваў, што абслугоўваюць сельскую гаспадарку. У 1977 г. аграрная рэформа была яшчэ больш радыкалізавана. Максімум знізілі да ста акраў (40 га) арашальнай зям-лі. Змянілася падатковая сістэма ў сельскай гаспадарцы на карысць беднага сялянства. Вясной 1972 г. было абвешчана аб серыі сацы-яльных рэформаў, мэта якіх заключалася ў пэўным выраўноўванні да-ходаў.

У 1973 г. была прынята новая канстытуцыя Пакістана. Ён пера-твараўся ў парламенцкую рэспубліку. Прэзідэнт выбіраўся дзвюма палатамі парламента. Ён не меў вялікай улады. Рэальная выканаўчая ўлада канцэнтравалася ў руках кабінета міністраў і перш за ўсё прэм’ер-міністра. Адданасць ісламу дэманстравалі тыя артыкулы кан-стытуцыі, якія абвяшчалі іслам дзяржаўнай рэлігіяй. З часам урад ППН на чале з Бхута, якая прыйшла да ўлады ў 1970 г., ўсё больш адыходзіць ад дэмакратычных нормаў канстытуцыі ў сваёй рэальнай палітыцы. У лютым 1975 г. улады забаранілі буйнейшую апа-зіцыйную Нацыянальную народную партыю. Перадвыбарная кам-панія 1977 г. праходзіла ва ўмовах жорсткай канфрантацыі. Апазіцыя аб’ядналася ў Пакістанскі нацыянальны альянс і актыўна нападала на кіруючую ППН. Яна абвінавачвалася ў парушэнні канстытуцыі 1973 г. З лютага 1977 г. перадвыбарныя маніфестацыі сталі пера-растаць ва ўзброеныя сутычкі. У пачатку сакавіка выбары адбыліся і была абвешчана ўпэўненай перамога ППН. Але апазіцыя абвясціла выбары недэмакратычнымі, іх вынікі фальсіфікаванымі. Яна запатра-бавала правядзення новых выбараў пад кантролем арміі. Пачаліся масавыя антыўрадавыя выступленні. У такіх умовах 5 ліпеня 1977 г. быў ажыццёўлены дзяржаўны пераварот. Яго ўзначаліў начальнік генеральнага штаба генерал М.Зія-уль-Хак. У кастрычніку 1978 г. ён стаў прэзідэнтам Пакістана. Эксперымент па будаўніцтву “ісламскага сацыялізму” ў Пакістане закончыўся няўдачай.

Ваенны рэжым адразу абвясціў аб намеры правесці дэнацыя-налізацыю шэрагу прадпрыемстваў, мерапрыемствы, якія былі на-кіраваны на заахвочванне буйнога прыватнага нацыянальнага і за-межнага капіталу. Здавалася, змена ўлады, якая адбылася ў 1977 г. у выніку ваеннага перавароту, прывядзе да карэнных зменаў у экана-мічным развіцці Пакістана. Але першапачаткова ўрад Зія-уль–Хака не спяшаўся рабіць крокі насустрач прыватнаму капіталу. На палітыку генерала паўплывала патрэба ў цэнтралізацыі капіталу, якую ва ўмовах Пакістана можна было забяспечыць перш за ўсё з дапамогай дзяржавы. Дэнацыяналізацыя, змяншэнне ролі дзяржавы ў эканоміцы сустрэлі супраціўленне ў грамадстве з ісламскімі традыцыямі. У вы-ніку, нягледзячы на ўсе заявы ваеннага рэжыму аб адданасці ідэям за-ахвочвання прыватнай ініцыятывы, у першыя гады пасля перавароту не адбылося істотных змен у суадносінах сіл паміж дзяржаўным і прыватным сектарамі эканомікі. У дзяржаўным сектары заставаліся асноўная вытворчыя магутнасці ў цяжкай прамысловасці, камандныя пазіцыі ў сферы крэдыту, марскі транспарт, экспарт бавоўны. Экс-партная выручка на 72% паступала ў Пакістан па дзяржаўных каналах. Удзельная вага дзяржаўных інвестыцый на пачатку 80-х гг. складала каля 70%. Адным з аргументаў для захавання вялікага дзяр-жаўнага сектара была спасылка на традыцыі ісламу, згодна з якімі дзяржава разглядаецца як актыўны агент эканамічных адносін.

У палітычнай сферы ўсталяваўся жорсткі аўтарытарны рэжым. Уся краіна была падзелена на ваенныя зоны, у кожнай з якіх улада на-лежала ваеннаму начальніку. Канстытуцыя 1973 г. была часова адменена, і ў яе пачалі ўносіць шматлікія змены. Была ўзаконена дзейнасць ваенных судоў, забаронена дзейнасць палітычных партый, прадастаўлены надзвычайныя паўнамоцтвы прэзідэнту, абмяжоў-валася дзейнасць прафсаюзаў. Быў прыняты шэраг законаў, якія стваралі прававую базу для ісламізацыі Пакістана. Прадугледжвалася стварэнне ісламскіх судоў, якія ажыццяўлялі правасуддзе на аснове традыцый ісламу, аднаўлялася сістэма выбараў па рэлігійных курыях, адбывалася ісламізацыя сістэмы адукацыі, прапаганды, былі ўрэзаны правы жанчын. 19 снежня 1984 г. у Пакістане быў праведзены рэфе-рэндум, удзельнікі якога павінны былі выказаць свае адносіны да па-літыкі ісламізацыі. Зія-уль-Хак заявіў, што станоўчы адказ на пастаў-ленае пытанне будзе разглядацца і як згода пакістанцаў на тое, каб ён яшчэ пяць гадоў заставаўся на пасадзе прэзідэнта. Ваенныя ўлады заявілі, што Зія-уль-Хак атрымаў падтрымку 97,7% галасаваўшых.

Становішча ў эканоміцы ў час праўлення ваенных стабілізавалася. Тэмпы росту ВУП у 1977/78 – 1984/85 гг. складалі 6 – 7% у сярэднім за год. Пасля пераходу ад прамога ваеннага кіравання да ўскоснага ў 1985 г., цэнтр цяжару ў развіцці эканомікі пачаў яшчэ больш пера-носіцца на прыватны сектар. З канца 70-х гг. пачалося ўмацаванне пазіцый замежнага капіталу. Капіталаўкладанні прыватнага замеж-нага капіталу ў эканоміку Пакістана ацэньваюцца за 1977 – 1985 гг. у 1,5 млрд. долараў. Пранікненне замежнага капіталу адбывалася ў асобныя галіны і надало эканоміцы Пакістана верхавінкавае развіццё. Мадэрнізацыя ахапіла верхнія “паверхі” эканомікі, звязаныя з ТНК. Ніжнія паверхі ўтварае традыцыйны сектар, які складае асноўную частку эканомікі і не закрануты мадэрнізацыяй. Аграрная рэформа пасля ваеннага перавароту была спынена. Цяпер шлях да павышэння прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі бачыўся праз забеспячэнне яе новай тэхнікай, мінеральнымі ўгнаеннямі, выкарыстанне новых агра-тэхнічных прыёмаў. Гэта дало магчымасць некалькі павысіць ура-джайнасць і таварнасць памешчыцкіх гаспадарак. Умацаванне памеш-чыцкага землеўладання вяло да паўперызацыі сялянства.

Пасля рэферэндуму 19 снежня 1984 г. Зія-уль–Хак пайшоў на змены ў сістэме кіравання краінай. Было вырашана адмовіцца ад ад-крытай ваеннай дыктатуры і перайсці да ўскоснага ваеннага кіра-вання. У лютым – сакавіку 1985 г. ваенныя праводзяць выбары ў пар-ламент. Шэраг апазіцыйных партый заявілі аб адмове ўдзельнічаць у выбарах. Ідучы на правядзенне парламенцкіх выбараў, Зія-уль-Хак прыняў меры па ўмацаванню сваёй асабістай улады. 2 сакавіка 1985 г. у канстытуцыю былі ўнесены папраўкі, якія значна пашыралі паўна-моцтвы прэзідэнта. 8-я папраўка аб’яўляла законамі ўсе яго ўказы. Такім чынам, у 1985 г. ваенны рэжым стаў на шлях паступовай транс-фармацыі ў цывільны канстытуцыйны пры максімальным захаванні існуючай структуры ўлады. Фармальна аднавілася дзейнасць парла-менцкіх інстытутаў пры практычна поўным захаванні рэальнай улады ў руках генерала-прэзідэнта. Ва ўмовах ускоснага ваеннага праўлен-ня пачалі нарастаць разыходжанні паміж прэзідэнтам і ўрадам. 29 мая 1988 г. Зія-уль-Хак адправіў кабінет у адстаўку і распусціў парламент. У такой сітуацыі 17 жніўня 1988 г. генерал загінуў у авіякатастрофе. Пасля яго гібелі згодна з канстытуцыяй пасаду прэзідэнта заняў старшыня сената Гулам Ісхак-хан. 16 лістапада 1988 г. адбыліся выбары ў нацыянальную асамблею Пакістана на шматпартыйнай аснове. На іх сутыкнуліся дзве асноўныя сілы. Правы блок на чале з Мусульманскай лігай – Ісламскі дэмакратычны альянс (лідэр – Наваз Шарыф) і ППН (на чале – Беназір Бхута). Апошняя і перамагла на выбарах. Сфарміраваны Б.Бхута ўрад быў кааліцыйны. Ужо ў 1989 г. кааліцыя пачала распадацца. У правінцыі Сінд пачаліся этнічна-рэлігійныя сутычкі. У выніку 6 жніўня 1990 г. прэзідэнт адправіў урад Бхута ў адстаўку. Новы ўрад сфарміраваў Н.Шарыф. У 1993 г. узнік востры канфлікт ужо паміж ім і прэзідэнтам. Абодва вышэйшыя дзяр-жаўныя кіраўнікі Пакістана пайшлі ў адстаўку, і былі прызначаны ўсеагульныя выбары. Перамогу атрымала ППН, і Бхута зноў узна-чаліла ўрад. Новым прэзідэнтам быў абраны Фарук Легары. Пры ўрадзе Бхута ў 1993 – 1996 гг. нябачныя маштабы набыла карупцыя. Гэта і дало падставу прэзідэнту адправіць урад у адстаўку і даручыць Шарыфу сфарміраваць новы.

Перыяд з канца 80-х да канца 90-х гг. ХХ ст. характарызуецца па-ступовым усталяваннем у Пакістане дэмакратычных інстытутаў і нормаў. Развіццё дэмакратычных працэсаў у гэты час адбывалася ў іншых умовах, чым гэта было ў пачатку незалежнасці. За прай-шоўшы час значны крок наперад зрабіла мадэрнізацыя пакістанскага грамадства, умацаваўся сярэдні клас, узрасла палітычная актыўнасць насельніцтва. Змяншэнне ролі дзяржавы ва ўмовах лібералізацыі эканомікі аслабіла сілу бюракратыі. Гэта спрыяла развіццю дэмак-ратычных працэсаў. Аднак для перыяду пасля 1988 г., калі адбыўся пераход да цывільнага кіравання, характэрна нестабільнасць. Чатыры разы распускаўся парламент, і ні разу ён не працаваў поўнасцю адве-дзеныя канстытуцыяй 5 гадоў. З 1988 да 1997 г. змянілася 17 урадаў. Такая нестабільнасць органаў дзяржаўнай улады тлумачылася:

1) прыкладнай роўнасцю сіл дзвюх асноўных палітычных партый: Мусульманскай лігі і ППН. Да выбараў 1997 г. кожная з іх атрымоўвала нязначную перавагу ў парламенце і знаходілася на чале ўлады дзякуючы падрымцы іншых палітычных груп;

2) вострыя канфлікты паміж прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам. У іх армія звычайна падтрымлівала прэзідэнта, і ён выходзіў пераможцам. Толькі ў 1993 г. у адстаўку вымушаны былі пайсці абодва кіраўнікі.

Усеагульныя парламенцкія выбары 1997 г. унеслі істотныя змены ў расстаноўку палітычных сіл у краіне. Упершыню перамогшая партыя заваявала значную перавагу ў парламенце. Мусульманская ліга мела каля 79% месцаў у ім. Такая сітуацыя магла спрыяць стабілізацыі становішча ў краіне, эфектыўнай працы ўрада. Ён дабіўся адмены 8-й папраўкі канстытуцыі, якая давала вялікія паўнамоцтвы прэзідэнту. Яго пазбавілі права распускаць парламент і ўрад. Да прэм’ер-міністра перайшло права прызначаць начальніка генеральнага штаба. Цяпер рэальная выканаўчая ўлада ўсё больш канцэнтравалася ў руках прэм’ера. Праўда, у пачатку 1997 г. быў утвораны Савет абароны і на-цыянальнай бяспекі (САНБ). Гэты орган дае парады прэзідэнту па важнейшых пытаннях. Акрамя ключавых міністраў, у яго ўваходзілі вышэйшыя ваенныя. Стварэнне САНБ азначала афіцыйнае прызнанне захавання вялікай ролі ўзброеных сіл у палітычным жыцці краіны. САНБ уяўляе сабою ў руках прэзідэнта пэўную супрацьвагу росту ўплыву кабінету міністраў. Выбары 1997 г. перапынілі працэс склад-вання 2-партыйнай сістэмы ў Пакістане. ППН мела толькі каля 10% месцаў у парламенце. Мусульманская ліга стала яўна пануючай пар-тыяй на палітычнай арэне краіны. Пасля падзення рэжыму Зія-уль–Хака, які трымаўся на саюзе ваенных і клерыкалаў, працэс ісламі-зацыі краіны не быў спыняны. У канстытуцыі краіны засталіся ісла-місцкія палажэнні. У снежні 1993 г. прадстаўнік урада заявіў, што правячая ППН не збіраецца выключаць іх з канстытуцыі. На пазіцыях ісламізацыі стаяла і Мусульманская ліга. У 1997 г. прэм’ер-міністр Шарыф абвясціў аб намеры прывесці судовую сістэму ў адпавед-насць з патрабаваннямі ісламу. 21 чэрвеня 1998 г. прэзідэнт Пакістана Рафік Тарар заявіў, што галоўная задача – увядзенне ў Пакістане зако-наў шарыяту. У 1998 г. у пакістанскім парламенце пачалося абмерка-ванне законапраекта аб прыняцці 15-й папраўкі да канстытуцыі, якая ўсталёўвала прыярытэт законаў шарыяту над канстытуцыяй.

Нечакана ў 1998-1999 гг. адбываецца разрыў Шарыфа з ісламіс-тамі. Прычынай гэтага стала імкненне прэм’ер-міністра да ўсталяван-ня аўтарытарнай улады. Тым самым урад аслабіў свае пазіцыі ў су-працьстаянні з арміяй. З пачатку 1999 г. у Карачы адбываюцца ма-савыя сутыкненні на рэлігійна-этнічнай глебе. Каб іх спыніць, урад фактычна перадаў уладу ў горадзе ваенным. Гэтым урад адкрываў шлях да далейшага ўмацаваня іх пазіцый у палітычным жыцці. Неза-даволенасць арміі нарастала ў сувязі з нерашучасцю ўрада ў час інда-пакістанскага канфлікту летам 1999 г. На гэты момант Індыя і Пакі-стан ужо сталі ядзернымі дзяржавамі, і канфлікт паміж імі ў сувязі з гэтым быў асабліва небяспечным.

12 кастрычніка 1999 г. у Пакістане адбыўся дзяржаўны пераварот. Уладу ўзялі ваенныя на чале з генералам Первезам Мушарафам. У яго склаліся складаныя адносіны з ісламістамі ў сувязі з антытэрарыстыч-най аперацыяй ЗША і іх саюзнікаў у Афганістане. Палітыка Мушара-фа па яе падтрымцы атрымала супрацьдзеянне значнай часткі грамад-ства. Канец 2002 г. азнаменаваўся крокамі Мушарафа, якія павінны былі стварыць парламенцкі фасад для яго ваеннага рэжыму. Аднавілі сваю дзейнасць палітычныя партыі і парламент краіны. Генерал быў афіцыйна абраны на пасаду прэзідэнта.

ВЭ-1. Індыя пасля ДругоЙ сусветнай вайны


Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:

- як адбылося ўтварэнне незалежнай Індыі;

- сутнасць “курса Нэру” і “кангрэсісцкага сацыялізму”;

- партыйную сістэму Індыі;

- вядучых палітычных дзеячаў незалежнай Індыі;

- асноўныя рысы палітыкі ўрадаў І. Гандзі і Р. Гандзі;

- сутнасць палітыкі ўрадаў ІНК і Бхаратыя джаната парты ў 90-я гг. XX ст. – пачатку XXI ст.;

- асноўныя этапы, кірункі і падзеі знешняй палітыкі незалежнай Індыі;



умець:

- ахарактарызаваць вынікі другой сусветнай вайны для Брытан-скай Індыі;

- выявіць адметныя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця Індыі на розных этапах;

- параўнаць палітычную сістэму Індыі 50-х – 70-х гг. XX ст. і тую, якая склалася ў канцы XX ст.;

- аналізаваць вынікі ўсеагульных выбараў у Індыі;

Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-1:

1 Утварэнне Рэспублікі Індыя як незалежнай дзяржавы.

2 Палітыка ІНК у 1950-1964 гг. “Курс Нэру”.

3 Працяг “курса Нэру” і палітычная барацьба ў Індыі ў 1967 – 1984 гг.

4. Змены ў сацыяльна-эканамічным развіцці і новыя тэндэнцыі ў палітычным жыцці Індыі з сярэдзіны 1980-х гг.


Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: пасля заканчэння другой су-светнай вайны Англія пайшла на прадастаўленне незалежнасці Бры-танскай Індыі, якая з-за вострых супярэчнасцей паміж індускай і му-сульманскай абшчынамі была падзелена на дзве дзяржавы – Індыю і Пакістан. Канстытуцыя 26 студзеня 1950 г. юрыдычна аформіла ўтва-рэнне Рэспублікі Індыя.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.2. – С.221-226. Ч. 1. – С.193-201.

У падручніку падрабязна характарызуецца палітычная сіту-ацыя ў Індыі пасля заваявання незалежнасці і дэталёва аналі-зуецца дзяржаўна-палітычны лад па канстытуцыі 1950 г.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т. 2. – С.40-42, 413-414.



Аўтар дэталёва характарызуе прычыны і перадумовы заваявання незалежнасці Індыяй.

Антонов К.А. и др. История Индии. – М, 1979.



У манаграфіі шмат увагі надаецца сацыяльна-эканамічным пе-радумовам заваявання незалежнасці, праблемам класавай барацьбы, рабочага руху ў сувязі з разгортваннем нацыянальна-вызваленчага руху.

Гопал С. Джавахарлал Нэру. – М., 1989-1990. – Т.1-2.



Манаграфія дазваляе з пазіцый заходняй гістарыяграфіі пра-сачыць ролю Дж.Нэру ў заваяванні незалежнасці Індыяй у кантэксце палітычнай барацьбы.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічныя вынікі другой сусветнай вайны для Індыі;



Звярніце ўвагу на значны рост прамысловасці ў час вайны, на ўма-цаванне індыйскага капіталу, што вяло да росту супярэчнасцей паміж патрэбамі развіцця нацыянальнага капіталізму і каланіяль-ным статусам краіны.

- прасачыце разгортванне нацыянальна-вызваленчага руху пасля другой сусветнай вайны і вызначце ролю ў ім найбольш буйных палітычных партый Індыі;



Неабходна адзначыць, што ў нацыянальна-вызваленчым руху злі-ліся ў адно цэлае паўстанні на флоце, масавыя акцыі пад кіраўніц-твам ІНК, выступленні рабочых, сялянскія хваляванні.

- прааналізуйце палітыку Англіі ў Індыі ў 1945-1947 гг.;



Пры выкананні дадзенага задання падумайце, ці імкнулася Англія за любы кошт захаваць сваё панаванне ў Індыі, ці хацела яна заха-ваць адзінства калоніі, ці спрабавала выкарыстаць у сваіх інтарэсах індуска-мусульманскія супярэчнасці.

- зрабіце аналіз ходу дзяржаўнага будаўніцтва ў Індыі ў першыя гады незалежнасці і зместу канстытуцыі 1950 г.



Звярніце ўвагу, што ў 1947 г. Індыя атрымала статус Брытан-скага дамініёна і ўрад Нэру вырашаў задачу ўмацавання суверэ-нітэту краіны. У канстытуцыі 1950 г. зроблена спроба вырашыць вострыя нацыянальныя праблемы, закладзена юрыдычная база для развіцця парламенцкай дэмакратыі і змешанай эканомікі.
Парадак вывучэння другога пытання.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка