Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка8/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   15

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:


Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. - Ч.2.

У гэтым падручніку ўтрымліваецца матэрыял па знешняй палітыцы Японіі ў другой палове ХХ ст. У ім неабгрунтавана вялікі акцэнт зроблены на падпарадкаванні Японіі ЗША.

Кузнецов Ю.Д. и др. История Японии. – М., 1988. – Глава 19-21 (пункты, якія прысвечаны знешняй палітыцы).



У гэтым падручніку падрабязна прасочваюцца найважнейшыя падзеі і кірункі знешняй палітыкі Японіі ў 1945 – сярэдзіне 1980-х гг., але робіцца гэта на аснове класавага падыходу, таму многія ацэнкі неаб’ектыўныя.

Петров Д.В. Япония в мировой политике. – М., 1973.

История Японии. 1945-1975. – М., 1978.

Дзве названыя манаграфіі напісаны на аснове марксісцка-ленін-скай метадалогіі, таму аўтары пастаянна падкрэсліваюць імперыя-лістычны, антысавецкі характар знешняй палітыкі Японіі, прад-стаўляюць яе як памагатага агрэсіўнай палітыкі ЗША. Але можна выкарыстаць багаты фактычны матэрыял, які ўтрымліваюць выданні.

Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- прааналiзуйце ўмовы Сан-Францыскага мiрнага дагавору 1951г. і вынiкi мiрнага ўрэгулявання;



Звярніце ўвагу, што мірнае ўрэгуляванне з Японіяй было няпоўнае, бо шэраг яе праціўнікаў па вайне, у тым ліку і СССР, Сан-Францыскі дагавор не падпісалі, некаторыя пытанні засталіся неўрэгулява-нымі.

- ахарактарызуйце япона-амерыканскiя адносiны ў другой палове ХХ ст., у прыватнасцi вызначце характар япона-амерыканскага саюза. Для гэтага прааналiзуйце змест Ваеннага дагавора памiж ЗША i Япо-нiяй 1960 г.

"Артыкул 5. Дагаворныя бакi прызнаюць, што ўзброены напад суп-раць любой тэрыторыi, якая знаходзiцца пад упраўленнем Японii, ста-вiць пад пагрозу мiр i бяспеку кожнага з бакоў, дэкларуюць, што яны прадпрымуць дзеяннi для прадухiлення агульнай небяспекi ў адпа-веднасцi з пастановамi i працэдурамi, якiя прадугледжваюцца кансты-туцыямi бакоў.

Артыкул 6. У iнтарэсах садзеяння бяспецы Японii, а таксама ў iнта-рэсах падтрымання мiжнароднага мiру і бяспекi на Далёкiм Усходзе сухапутным, ваенна-паветраным і ваенна-марскiм сiлам Злучаных Штатаў дазваляецца карыстацца на тэрыторыi Японii абсталяваннем i тэрыторыяй<…>". (Хрестоматия по истории государства и права за-рубежных стран (Новое и новейшее время). – М., 2002. - С.295-296.)



Падумайце, чым япона-амерыканскі Дагавор бяспекі 1960 г. ад-розніваўся ад свайго папярэдніка 1951 г. Неабходна адзначыць, што ЗША з’яўляліся галоўным стратэгічным партнёрам Японіі, і адно-сіны паміж дзвюма краінамі з часам ўсё больш набывалі характар адносін раўнапраўных саюзнікаў. Па меры эканамічнага ўзмацнення Японіі абвастралася праблема япона-амерыканскага гандлю.

- вызначце асноўныя этапы развiцця япона-савецкiх (расiйскiх) ад-носiн i найбольш важныя супярэчнасцi ў iх пасля другой сусветнай вайны;



Звярніце ўвагу на тое, што СССР не падпісаў Сан-Францыскі дагавор, асноўны негатыўны фактар у япона-савецкіх (расійскіх) адносінах – гэта праблема “паўночных тэрыторый”.

- прааналiзуйце, якую палiтыку ў адносiнах да суседнiх азiяцкiх краiн праводзiла Японія пасля другой сусветнай вайны;



Заўважце, што Японія імкнулася да эканамічнага пранікнення ў азіяцкія краіны, адмовіўшыся ад ваенна-палітычнай экспансіі. Праз аказанне шырокай эканамічнай дапамогі суседзям Японія імкнулася пераадолець недавер з іх боку, які застаўся з часоў другой сусветнай вайны.

- вызначце, якiя шляхi вырашэння супярэчнасцi памiж вялікiм эканамiчным патэнцыялам Японii i яе адносна слабым уплывам на вырашэнне мiжнародных праблем шукалi правячыя колы краiны ў апошнiя десяцiгоддзi ХХ ст.;



Асноўным тут з’яўляецца тэзіс, згодна з якім Японія адмаўляе курс на ператварэнне ў ваенную звышдзяржаву і звязвае свае спадзя-ванні з актыўнай знешнеэканамічнай дзейнасцю і рэфармаваннем ААН.
Самакантроль па ВЭ-1.

1 Назавiце найважнейшыя рэформы, якiя былi праведзены ў Японii ў час амерыканскай акупацыi.

2 Як змянiлася дзяржаўна-палiтычная сiстэма Японii ў вынiку пасляваенных рэформаў?

3 Вызначце прычыны японскага эканамiчнага «цуда».

4 Назавiце найбольш характэрные расы партыйна-палiтычнай сiс-тэмы Японii ў сярэдзiне 50-х – пачатку 80-х гг.

5 Вызначце, чым этап эканамiчнага развiцця Японii ў 50-я-пачатку 70-х гг. адрознiваўся ад наступнага, якi пачаўся з сярэдзiны 70-х гг.

6 Якiя перамены ў палiтычным жыццi Японii адбылiся ў 90-я гг. ХХ ст.?

7 У чым асаблiвасцi мiрнага ўрэгулявання з Японiяй пасля другой сусветнай вайны?

8 Прасачыце асноўныя этапы адносiн Японii з СССР (Расіяй) i ЗША.

9 Якiя асноўныя мэты ставіць Японiя ў сваёй азiяцкай палiтыцы пасля другой сусветнай вайны i якiя шляхi iх дасягнення?

ВЭ-2. Паўднёвая Карэя, Тайвань, Сiнгапур, Ганконг

як новыя iндустрыяльныя краiны першай хвалi
Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павiнен ведаць:

- прычыны і перадумовы хуткага эканамiчнага росту новых iндус-трыяльных краін(НIК);

- этапы і тэндэнцыі палітычнага развіцця НIК пасля другой сусвет-най вайны;

- падзеi, якiя прывялi да лiквідацыi аўтарытарызму ў НIК i вызна-чылi iх пераход да дэмакратычнай сiстэмы;

- найважнейшыя палiтычныя партыi i найбуйнейшых палiтычных лiдэраў НIК;

умець:

- ахарактарызаваць эканамiчныя мадэлi, якiя былi абраны НIК i за-бяспечылi высокiя тэмпы сацыяльна-эканамiчнага развiцця;

- даць характарыстыку паўднёвакарэйскага i тайваньскага рэжы-маў 50 – 80-х гг. як аўтарытарных;

- вызначыць прычыны пераходу НIК у канцы 80-х гг. да палiтыч-нага плюралiзму;

- параўнаць этапы эканамiчнага развiцця НIК;

Асноўныя пытаннi для вывучэння ВЭ-2:

1 Утварэнне Рэспублiкi Карэя. Палiтычнае развiццё ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

2 Эканамiчнае развiццё Паўднёвай Карэi і ператварэнне яе ў сярэднеразвiтую iндустрыяльную краiну.


  1. Палiтычнае развiццё Тайваня пасля другой сусветнай вайны.

4 Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Тайваня пасля другой су-светнай вайны i ператварэнне яго ў НIК.

5 Асаблiвасцi развiцця Сiнгапура i Ганконга як новых iндус-трыяльных краiн.


Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у вынiку падзелу Карэйскага паў-вострава ў яго паўднёвай частцы была ўтворана Рэспублiка Карэя, у якой на доўгiя гады ўсталяваўся аўтарытарны палiтычны рэжым, i толькi з канца 80-х гг. пачалося станаўленне дэмакратычнай палi-тычнай сiстэмы.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. – Ч.2. – С. 107-122.



Падручнiк дае дастаткова падрабязнае апiсанне палiтычнага развiцця Рэспублiкi Карэя(РК). У iм аднабаковая вiна за падзел Карэi ўскладаецца на ЗША, не акцэнтуецца ўвага на тым, што вайна ў 1950 г. пачалася ў вынiку агрэсii КНДР.

Васильев Л.С. История Востока. - М., 2001. – Т.2. – С. 458-462.



У дапаможнiку вызначаны асноўныя этапы i тэндэнцыi перш за ўсё сацыяльна-эканамiчнага развiцця Паўднёвай Карэі.

История Кореи. - Сеул, 1995. - Ч.3.



У выданнi матэрыял уяўляе з сябе агульны нарыс грамадскага развiцця РК.

Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- устанавiце прычыны расколу Карэi i вызначце як на адносiны па-мiж Паўднёвай i Паўночнай Карэямi паўплывала вайна 1950-1953 гг.;



Для гэтага вызначце, якую палiтыку на Карэйскiм паўвостраве праводзiлi СССР i ЗША, чаму камiсiя ААН не змагла выканаць ускладзеныя на яе функцыi.

- дайце характарыстыку рэжыму Лi Сын Мана i вызначце прычыны яго падзення ў 1960 г.



Звярнiце ўвагу, што палiтычны рэжым у РК эвалюцыянiраваў у бок аўтарытарызму i ўсталявалася асабiстая дыктатура Лi Сын Мана.

- устанавiце прычыны iснавання ў Паўднёвай Карэi ў 60 – 80-я гг. ваеннай дыктатуры, вызначце яе адметныя рысы i прасачыце эвалюцыю;



Пры гэтым улiчыце знешнiя фактары, якiя спрыялi развiццю аўтарытарызму, звярніце ўвагу на ролю аўтарытарнага рэжыму ў мадэрнiзацыi краiны, на слабасць дэмакратычных сiл i яе прычыны.

- вызначце, якiя прычыны прывялi да падзення аўтарытарнага палiтычнага рэжыму i спрыялi станаўленню дэмакратыi ў РК з канца 80-х гг. Прасачыце ход гэтага працэсу;



Прадумайце, наколькi аўтарытарны палiтычны рэжым адпавядаў эканамiчнай мадэлi, якая склалася ў канцы 80-х гг., як змянiлася сацыяльная структура грамадства з пункту гледжання ўзмацнення сацыяльнай базы дэмакратыi. Звярнiце ўвагу на мiрную эвалюцыю палiтычнай сiстэмы.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: з пачатку 60-х гг. ХХ ст. РК ўзяла курс на паскораную iндустрыялiзацыю на аснове адкрытай экспарта-арыентаванай рыначнай эканомiкi. Паспяховая яго рэалiзацыя дазво-лiла ёй стварыць сучасную эканомiку i ўвайсцi ў лiк iндустрыяльна развiтых краiн.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.2. – С.1-122.



Падручнiк дазваляе вызначыць некаторыя (але не ўсе прычыны) эканамiчных поспехаў РК у апошнiя дзесяцiгоддзi, у агульным плане ахарактарызаваць этапы яе эканамiчнага развiцця.

История Кореи. - Сеул, 1995. - Ч.3.



Кнiга ўказвае на найважнейшыя дасягненнi ў сацыяльна-экана-мiчным развiццi РК.

Васильев Л.С. История Востока. - М.,2001. – Т.2. – С.458-461.



Аўтар вызначае прычыны хуткага эканамiчнага развiцця РК, звязваючы iх у першую чаргу з цывiлiзацыйным фундаментам.

Михеев В. Азиатский финансовый кризис и его последствия // Международная жизнь. - 1999. - №3.



Па гэтым артыкуле прасачыце ўздзеянне крызiсу на паўднё-вую Карэю.

Федровский А. Экономика Южной Кореи. Трудное время реформ // Мировая экономика и международные отношения. – 1997 - №6.



У артыкуле прасочаны найважнейшыя этапы і элементы эканамiчнай палiтыкi ўладаў Паўднёвай Карэi.

Син Хен Хван. Южная Корея: нелегкий путь к процветанию // Проблемы Дальнего Востока. 1990 - №5.



Звярнiце ўвагу на фiнансавую i аграрную рэформы, на якасць ка-рэйскай рабочай сiлы, на дзяржаўную сацыяльна-эканамiчную палi-тыку.

Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- устанавiце прычыны i перадумовы карэйскага эканамiчнага “цуда”:

- дайце характарыстыку першага этапа iндустрыялiзацыi РК (60-я – першая палова 80-х гг.):

Вы павiнны адзначыць экспартаарыентаванасць тагачаснай паўднёвакарэйскай мадэлi, вызначыць характэрныя рысы дзяржаў-нага рэгулявання i прыярытэтныя галiны.

- дакажыце, што ў сярэдзiне 80-х гг. РК ператварылася ў сярэднеразвiтую iндустрыяльную краiну:



Для гэтага вызначце ўзровень развiцця розных галiн эканомiкi і іх удзельную вагу ў ВУП, а таксама месца РК у сiстэме сусветнай гас-падаркi.

- вызначце характэрныя рысы новага этапа сацыяльна-экана-мiчнага развiцця РК, якi пачаўся з сярэдзiны 80-х гг. ХХ ст.



Неабходна звярнуць увагу на тое, што прыярытэтам стала раз-вiццё навукаёмiстых тэхналогiй i адбывалася больш значная лiбера-лiзацыя эканамiчных адносiн, асаблiва пасля азiяцкага фiнансавага крызiсу 1997 г.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: з моманту вызвалення з-пад ула-ды Японii i да канца 80-х гг. ХХ ст. на Тайванi iснаваў аўтарытарны палiтычны рэжым пры палiтычным панаваннi Гаміньдана. У канцы ХХ ст. на Тайвані ўсталявалася дэмакратычная палiтычная сiстэма.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.2. - С.160-165.



У падручнiку разгледжаны працэс станаўлення ўлады Гаміньдана на Тайванi, партыйная структура, усталяванне асабiстай улады Чан Кайшы. Без належнай глыбiнi пададзена праблема дэмакраты-зацыi на Тайванi. Разглядаецца пытанне аб’яднання вострава з КНР.

История Китая. – М., 1998. - Гл. 18, § 3. Гл. 19, § 5. Гл.20, § 3.



У выданнi прааналiзаваны аўтарытарны характар палiтычнага рэжыму на Тайванi ў 50-80-я гг. i паказана, што сацыяльна-эканамiчныя перамены сталi асноўнай перадумовай дэмакраты-зацыi.

Окиненко А. Модернизация на Тайване // Мировая экономика и международные отношения- 1993.- №2.



Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- ахарактарызуйце палiтычны рэжым, якi ўсталяваўся на Тайвані ў час праўлення Чан Кайшы;



Неабходна адзначыць, што Гаміньдан не меў канкурэнтаў у барацьбе за ўладу на востраве, аформiўся рэжым асабiстай улады Чан Кайшы.

- вызначце, якiя перамены адбылiся ў палiтычным жыццi Тайваня пасля смерцi Чан Кайшы;



Звярнiце ўвагу на тое, што ў час праўлення сына Чан Кайшы Цзян Цзынго былi праведзены на Тайванi першыя дэмакратычныя рэформы, якiя прывялi да сапраўднай шматпартыйнасцi i страты Гаміньданам манаполii на ўладу ў вынiку прэзiдэнцкiх выбараў 2000 г.

- прааналiзуйце мiжнародна-палiтычнае становiшча Тайваня i вызначце перспектывы яго ўз’яднання з КНР;



Улiчыце, што ва ўмовах “халоднай вайны” Тайвань мог пад-трымлiваць дыпламатычныя адносiны толькi з часткай краiн свету. Пры гэтым у яго правячых колах iшла пастаянная барацьба памiж прыхiльнікамi самастойнай дзяржавы на востраве i тымi, хто разглядаў урад у Тайбэi як агульнакiтайскi.
Парадак вывучання чацвёртага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: пасля атрымання незалежнасцi Тайвань, дзякуючы паспяховай палiтыцы iндустрыялiзацыi, да канца ХХ ст. ператварыўся ў развiтую iндустрыяльную краiну з сучаснай сацыяльна-эканамiчнай структурай.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

История Китая.- М., 1998. - Гл.18, § 3. Гл. 19, § 5. Гл 20, § 3.



Выданне ўтрымлiвае аналiз прычын эканамiчных поспехаў Тайваня, вызначае сутнасць дзяржаўнай эканамiчнай палiтыкi i дасягненнi краiны ў сацыяльна-эканамiчнай сферы.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. - С. 545- 548.



Аўтарам зроблены глыбокi аналiз ролi цывiлiзацыйнага фундаменту ў дасягненнi Тайванем эканамiчнага поспеху.

Буров В.Г. Модернизация тайваньского общества. – М., 1999. (Манаграфiя можа быць выкарыстана ў якасцi дадатковай лiтаратуры).



У манаграфii ў комплексе разгледжаны розныя аспекты мадэр-нiзацыi на Тайванi, вынiкам якой стала яго ператварэнне ў НIK.

Окиненко А. Модернизация на Тайване // Мировая экономика и международные отношения- 1993.- №2.

Максимов А.А. Экономический рост на Тайване // Народы Азии и Африки. – 1989.- №1.

Аўтары гэтых двух артыкулаў iлюструюць эканамiчныя поспехi Тайваня шматлiкiмi дадзенымi і робяць аналiз iх прычын.

Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- ахарактарызуйце прычыны i перадумовы хуткага эканамiчнага росту на Тайвані ў 50 – 80-я гг. ХХ ст.;



Звярнiце ўвагу на тое, якую эканамiчную спадчыну пакiнулi япон-цы на Тайвані, на аграрную рэформу як перадумову эканамiчнага ўздыму, адзначце ролю амерыканскай дапамогi.

- вызначце характэрныя рысы iндустрыялiзацыi на Тайвані ў 50-я - першай палове 80-х гг. ХХ ст.;



Неабходна адзначыць няўдачу палiтыкi iмпартазамяшчэння i поспех экспартаарыентаванай мадэлi, асаблiвасцi дзяржаўнага рэ-гулявання, устанавiць ролю замежных iнвестыцый.

- ахарактарызуйце стан эканомiкi Тайваня ў сярэдзiне 1980-х гг. як новай iндустрыяльнай дзяржавы;



Тут трэба паказаць, што менавiта iндустрыя стала найваж-нейшай галiной эканомiкi.

- устанавiце адметныя рысы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Тайваня на новым этапе ў канцы ХХ ст.-пачатку ХХІ ст.;



Неабходна звярнуць увагу на тое, што на гэтым этапе адбы-ваецца прыярытэтнае развiццё навукаёмістай вытворчасцi, вядучая роля ў эканомiцы пераходзiць ад iндустрыi да сферы паслуг, Тайвань ператвараецца ў адзiн з найбуйнейшых фiнансавых цэнтраў свету.

Парадак вывучэння пятага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: развiццё Сiнгапура i Ганконга як новых iндустрыяльных краiн у апошнiя дзесяцiгоддзi мела свае спе-цыфiчныя рысы, да лiку якiх адносiцца тое, што гэта фактычна гара-ды-дзяржавы, якiя маюць выгаднае геаграфiчнае становiшча i зведалi працяглы час уздзеянне англiйскага каланiяльнага рэжыму.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.2. - С.158-160, 215-218.



У падручнiку дадзена агульная характарыстыка палiтычных сiстэм Сiнгапура i Ганконга i сучасны стан iх эканомiк.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. - Т.2. - С.461-462.



Аўтар характарызуе перадумовы эканамiчных поспехаў Сiн-гапура, яго дасягненнi за апошнi час.

Мак Хонг. Сингапур. История успеха // Новая и новейшая история. - 1997. - №4.



У артыкуле вызначаны асноўныя этапы эканамiчнага развiцця Сiнгапура, ахарактарызавана дзяржаўная палiтыка ў сацыяльна-эканамiчнай сферы. Аўтар некрытычна ставiцца да палiтычнай сiстэмы краiны, для якой характэрны рысы аўтарытарызму.

Козлов А. Гонконг накануне возвращения в Китай // Международная жизнь. – 1996. - №4.



Аўтар характарызуе стан эканомікі і палітычныя рэформы, якія правяла Англія перад тым, як Ганконг быў далучаны да КНР.

Заказникова Е.П. Юго-Восточная Азия: в поисках лучшего будущего. – М., 1991. - С.8-23.



Манаграфiя ўтрымлiвае матэрыял, якi дазваляе прасачыць ход эканамiчнага развiцця Сiнгапура за апошнiя дзесяцiгоддзi.

Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- устанавiце прычыны i перадумовы паскоранага эканамiчнага развiцця Сiнгапура i Ганконга ў другой палове ХХ - пачатку ХХІ ст.;



Пры выкананнi гэтага задання неабходна ўказаць на ролю выгаднага геаграфiчнага становiшча, асаблiвасцi цывiлiзацыйнага фундаменту, ролю англійскага каланiялізму.

- ахарактарызуйце ход сацыяльна-эканамiчнага развiцця Сiнгапура i Ганконга ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.;



Неабходна звярнуць увагу на характар выбранай эканамiчнай мадэлi i дзяржаўнай палiтыкi, на выключна вялiкае значэнне сферы паслуг, на ролю мiжнароднага гандлю, на прыярытэтнае развiццё навукаёмістых галiн.

- вызначце асаблiвасцi палiтычнага развiцця Ганконга пасля другой сусветнай вайны спачатку пад уладай Англii, а затым у складзе КНР;



Пры выкананнi гэтага вучэбнага задання асноўную ўвагу ўдзялiце мерам англійскіх уладаў па дэмакратызацыi палiтычнай сiстэмы Ганконга ў апошнi перыяд праўлення, умовам яго далучэння да КНР і статусу ў яе складзе.

- прасачыце, як Сiнгапур дасягнуў дзяржаўнай незалежнасцi i вызначце характэрныя рысы i найважнейшыя падзеi яго палiтычнага развiцця ў 60-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.;



Звярнiце ўвагу на тое, што Сiнгапур пасля вызвалення з-пад улады Англii некаторы час уваходзiў у склад Малайзiйскай федэрацыi, а затым стаў незалежнай дзяржавай. У краiне ўсталяваўся рэжым панавання Партыi народнага дзеяння пры фармальным iснаваннi шматпартыйнасцi i парламенцкай сiстэмы.
Самакантроль па ВЭ-2.

1 Пералiчыце стартавыя ўмовы, якiя паспрыялi паскоранаму эканамiчнаму развiццю ў другой палове ХХ ст.:

а) Рэспублiкi Карэя; б) Тайваня; в) Сiнгапура; г) Ганконга.

2 Дайце характарыстыку палiтыкi дзяржаўнага рэгулявання ў дру-гой палове ХХ ст. у Рэспублiцы Карэя (РК), Тайванi, Сiнгапуры, Ган-конгу.

3 Чаму названыя краiны абралi экспартаарыентаваную мадэль развiцця ?

4 Якую ролю ў iндустрыялiзацыi РК, Тайваня , Сiнгапура i Ганконга адыграў замежны капiтал?

5 Выдзелiце этапы сацыяльна-эканамiчнага развiцця гэтых краiн пасля другой сусветнай вайны i дайце iх характарыстыку.

6 Чым характарызаваўся палiтычны рэжым у 50 – 80-я гг. ХХ ст. РК i Тайваня?

7 Калi пачаўся i як адбываўся пераход РК i Тайваня да дэмакратыi? Чым ён быў выклiканы?

ВЭ-3. Iнданезiя пасля Другой сусветнай вайны


Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павiнен ведаць:

- асноўныя падзеi, якiя звязаны з заваяваннем Iнданезiяй незалежнасцi;

- спецыфiку канцэпцыi “нацыянальнага сацыялізму” Сукарна;

- змест афiцыйнай iдэалогii палiтычнага рэжыму “новага парадку”;

- партыйна-палiтычную структуру “накiроўваемай дэмакратыi” i “новага парадку”;

- асноўныя кiрункi знешняй палiтыкi Iнданезii пасля 1945 г.;

- калi, як i чаму пала дыктатура Сухарта;

умець:

- вызначыць сутнасць рэжыму “накiроўваемай дэмакратыi”;

- даць характарыстыку падзей 1965 г.;

- параўнаць i вызначыць адметныя рысы палiтычнай сiстэмы i эканамiчнай мадэлi Iнданезii да перавароту 1965 г. i пасля яго;

- зрабiць аналiз сацыяльна-эканамiчнай мадэлi Iнданезii пасля перавароту 1965 г. i вызначыць прычыны высокiх тэмпаў яе экана-мiчнага росту ў 70-я - першай палове 90-х гг. ХХ ст.;

- вызначыць, як цывiлiзацыйныя традыцыi Iнданезii ўплывалi на ход гiстарычнага працэсу ў гэтай краiне пасля заваявання неза-лежнасцi;



Асноўныя пытаннi для вывучэння ВЭ-3:

1 Заваяванне незалежнасцi Галандскай Iндыяй i ўтварэнне Рэспуб-лiкi Iнданезія;

2 Канцэпцыя “нацыянальнага сацыялізму” Сукарна i спроба яе ажыццяўлення ў сярэдзiне 1950-х – 1965 гг.

3 Падзеi 30 верасня 1965 г. і станаўленне дыктатуры генерала Сухарта (1965 – 1968 гг.).

4 Палiтычная сiстэма i афiцыйная iдэалогiя рэжыму “новага парадку” у канцы 60-х – сярэдзiне 90-х гг. ХХ ст.

5 Эканамiчная палiтыка рэжыму “новага парадку” ;

6 Крызiс рэжыму “новага парадку” i эвалюцыя палiтычнай сiстэмы Iнданезii ў канцы 1990-х гг. – пачатку ХХІ ст.
Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у вынiку другой сусветнай вайны ў сувязi з паражэннем Японii i значным аслабленнем Галандыi скла-лiся спрыяльныя ўмовы для заваявання незалежнасцi Iнданезiяй, але iх рэалiзацыя ўскладнялася iмкненнем Галандыi з дапамогай сiлы за-хаваць сваю калонiю i вострай палiтычнай барацьбой унутры iндане-зiйскага грамадства.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. – Ч.2. –С. 206-207.



У падручнiку ўказана толькi частка падзей, у вынiку якiх Iнда-незiя заваявала незалежнасць. Ён не раскрывае шэраг палажэнняў вучэбнай праграмы.

Цыганков В.А. История Индонезии: Учебник для вузов. - М., 1993.

Капица М.С., Малетин Н.П. Сукарно. Политическая биография.- М., 1980. - С.89-119.

Кялиляев Э.Х. Завоевание независимости Индонезией. – М., 1972.



Манаграфія ўтрымлiвае багаты фактычны матэрыял па пытанню, але вывады зроблены на аснове класавых падыходаў, што скажае i палiтыку розных палiтычных партый i груп.

Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- ахарактарызуйце ўмовы, у якiх адбылося абвяшчэнне неза-лежнасцi, i дзяржаўна-палiтычную сiстэму, якую ўстанавiла кансты-туцыя 1945 г. у Інданезіі;



Звярнiце ўвагу на тое, што абвяшчэнне незалежнасцi адбылося ва ўмовах ваеннага паражэння Японii i адсутнасцi каланiяльнай улады, а асноўная iдэя канстытуцыi 1945 г. заключалася ва ўсталяваннi моцнай прэзідэнцкай улады.

- прасачыце ход каланiяльнай вайны i прааналiзуйце яе вынiкi;



Неабходна адзначыць, што каланiяльная вайна суправаджалася пошукам мiрнага вырашэння канфлiкту, перарывалася пагадненнямi, а дагавор 1949 г. быў у значнай ступенi ўвасабленнем кампрамiсу.

- прааналiзуйце ход унутрыпалiтычнай барацьбы ў Iнданезii ў час антыкаланiяльнай вайны;



Пры выкананнi гэтага задання трэба сканцэнтраваць намаганнi на знаёмстве з палітыкай вядучых партый, на Мадыунскiх падзеях, як на спробе камунiстычнага перавароту, i на пазiцыi Сукарна ва ўнутрыпалiтычнай барацьбе.

- устанавiце, як адбыўся пераход ад Злучаных Штатаў Iнданезii да унiтарнай Рэспублiкi Iнданезiя i ў чым рознiца памiж гэтымi дзяржаўнымi ўтварэннямi;



Звярнiце ўвагу на пераход ад канфедэратыўнай дзяржавы да унiтарнай i на лiквiдацыю Галандска-Інданезійскага саюза.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у перыяд з сярэдзiны 50-х гг. да 1965 г. Iнданезiя ва ўмовах палiтычнага рэжыму “накiроўваемай дэма-кратыi” ажыццяўляла будаўнiцтва нацыянальнага сацыялізму, iдэо-лагам якога выступаў прэзiдэнт Сукарна.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. – Ч.2. – С. 207-210.



У падручнiку пералiчаны не ўсе рысы рэжыму “накiроўваемай дэмакратыi”, не раскрыты яе ключавыя моманты: аўтарытарызм i сістэма кансультацый, адсутнiчае характарыстыка эканамiчнай палiтыкi Сукарна.

Капица М.С., Малетин Н.П. Сукарно. Политическая биография.- М., 1980.



Аўтары даюць аб’ектыўную трактоўку “накiроўваемай дэма-кратыi” як прапанаваную Сукарна альтэрнатыву лiберальнай дэмакратыi i спробу ўстанавiць яго аўтарытарную ўладу. Паказана нарастанне эканамiчных цяжкасцей у Iнданезii.

Цыганков В.А. История Индонезии: Учебник для вузов. - М., 1993.



У гэтым выданні ўжо пераадолены недахопы марксісцкай гіста-рыяграфіі з яе класавым падыходам і дадзена дастаткова аб'ек-тыўная ацэнка тых грамадскіх працэсаў, якія адбываліся ў Інданезіі.

Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- прасачыце ход мiжпартыйнай барацьбы ў пачатку i сярэдзiне 1950-х гг.;



Вы павiнны ведаць Нацыянальную партыю, Камунiстычную пар-тыю i партыю Машумi i iх палiтычныя мэты i праграмы, вынiкi ўсеагульных выбараў 1955 г.

- прааналiзуйце iдэалагiчную базу “накiроўваемай дэмакратыi” як яе сфармуляваў Сукарна;



Яе асноўнымi элементамi сталi тэзісы аб сiстэме кансульта-цый, аўтарытарнай уладзе прэзiдэнта, непрымальнасцi для Iнданезii заходняй дэмакратыi, бо яна супярэчыць нацыянальнай традыцыi.

- выявiце i ахарактарызуйце найважнейшыя элементы палiтычнай сiстэмы “накiроўваемай дэмакратыi”;



Да гэтых элементаў адносiцца iнстытут прэзiдэнства, функцы-янальныя групы, партыйная сiстэма, Нацыянальны кангрэс i пар-ламент, выявiце ролю армii.

- ахарактарызуйце знешнепалiтычны курс Iнданезii ў 1950-я – 1965 гг.;



Звярнiце ўвагу на ўдзел Iнданезii ў Руху недалучэння i на iмкненне Сукарна пастаянна мець знешняга ворага для iнданезійскага народу.

- вызначце характэрныя рысы эканамiчнай палiтыкi Сукарна ў 50-я-1965 гг. Для гэтага скарыстайце i тэкст дакумента:

“Закон аб нацыяналiзацыi галандскiх прадпрыемстваў 27 снежня 1958 г.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Iнданезія, улiчваючы,<…>

В) што нацыяналiзацыя галандскiх прадпрыемстваў накiравана на забеспячэнне максiмальнай карысцi для iнданезiйскага грамадства, на ўмацаванне i абарону дзяржавы,пастанаўляе; <…>

Пункт 1.


Галандскiя прадпрыемствы на тэрыторыi Рэспублiкi Iнданезiя … падвяргаюцца нацыяналiзацыi i абвяшчаюцца поўнай i свабоднай уласнасцю дзяржавы Рэспублiкi Iнданезiя.

Пункт 2.


Уладальнiкам прадпрыемстваў, якiя ўказаны ў пункце 1, прада-стаўляецца кампенсацыя выдаткаў, размеры якiх вызначаюцца камiтэтам асоб, якiх прызначае ўлада.”

(Хрестоматия по новейшей истории. – М., 1976 - С.209)



Неабходна адзначыць узмацненне ролi дзяржавы ў эканомiцы, выцясненне замежнага капiталу, ролю ваенных у кiраваннi экано-мiкай, фармiраванне бюракратычнай буржуазii, нарастанне сацы-яльна-эканамiчных праблем.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: няўдалая спроба блiзкiх да КПI i Сукарна ваенных ажыццявiць дзяржаўны пераварот выклiкала шыро-камаштабныя рэпрэсii з боку армii супраць левых сiл, адхiленне ад улады прэзiдэнта Сукарна i ўсталяванне ў краiне ваеннай дыктатуры генерала Сухарта.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:


Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. – Ч.2. – С. 209-210.

У дапаможнiку прыгадваюцца толькi некаторыя падзеi, звязаныя са зменай палiтычнага рэжыму ў Iнданезii i практычна не раскрываецца iх сутнасць.

Капица М.С., Малетин Н.П. Сукарно. Политическая биография.- М., 1980. – § 8,9,10.



У манаграфii даволі аб’ектыўна паказана наспяванне крызісу рэжыму Сукарна ў розных сферах. Аўтары прызналi ўдзел КПI ў падзеях “30 верасня” i прасачылi, як Сукарна паступова перадаў свае паўнамоцтвы Сухарта.

Цыганков В.А. История Индонезии: Учебник для вузов. - М., 1993.



Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- вызначце, у чым праяўлялася нарастанне эканамiчнага i палiтычнага крызiсу ў Iнданезii ў першай палове 1960-х гг.;



Звярнiце ўвагу на неэфектыўнасць дзяржаўнай эканомiкi, на iм-кненне Сукарна вырашаць сацыяльна-эканамiчныя праблемы палi-тычнымi метадамi, на рост уплыву, з аднаго боку, бюракратычнай буржуазii i звязаных з ёю ваенных, а з другога, КПI.

- прасачыце ход падзей у кастрычнiку 1965 г., вызначце, якiя палiтычныя сiлы стаялi за “падзеямi 30 верасня”, якiя мэты яны мелi, як змянiлася ў вынiку iх расстаноўка палiтычных сiл;



Вы павiнны адзначыць, што iнiцыятарамi падзей стала група ва-енных, якiя былi звязаны з Сукарна i КПI, i якiя iмкнулiся накіраваць палiтычнае жыццё ў бок больш радыкальных пераўтварэнняў. Але армiя рашуча выступiла супраць удзельнiкаў перавароту, у вынiку чаго былi цалкам разгромлены КПI i блізкiя да яе арганiзацыi.
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: да канца 60-х гг. ХХ ст. у Iн-данезii ўсталяваўся рэжым “новага парадку”, што ўяўляў сабою аўта-рытарную ваенную дыктатуру, пры якой захавалiся падкантрольныя армii дэкаратыўныя прадстаўнiчыя органы, фармальная шматпар-тыйнасць, i якая абапiралася на традыцыйны патэрналiзм iнда-незiйскага грамадства i iдэю аб самабытным шляху яго развiцця.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. – Ч.2. – С. 210-211.



У падручнiку больш увагі звернута на эвалюцыю партыйнай сiс-тэмы, але не паказана сутнасць рэжыму “новага парадку” з яго сiс-тэмай функцыянальных груп i кансультацыяй, толькi ў агульным плане сказана пра яго iдэалогiю.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001 – Т.2. – С.465-468.



Дапаможнiк вызначае сутнасць працэсаў, якiя характэрны для гiсторыi незалежнай Iнданезii, але не ўтрымлiвае неабходнай коль-касцi фактычнага матэрыялу.

Цыганков В.А. История Индонезии: Учебник для вузов. - М., 1993.

Другов А.Ю. Политическая власть и эволюция политической системы в Индонезии. – М., 1989.

Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- ахарактарызуйце афiцыйную iдэалогiю палiтычнага рэжыму “но-вага парадку”;



Вы павiнны зыходзiць з таго, што яе найважнейшымі моман-тамi з’яўлялiся распрацаваныя Сукарна iдэi панча сiлы, непрымаль-насць лiберальнай дэмакратыi, самабытнасць iнданезiйскага шляху развiцця, патэрналiсцкая роля дзяржавы, якiя былi дапоўнены забаронай марксiсцка-ленiнскай iдэалогii.

- прааналiзуйце перамены ў партыйна-палiтычнай структуры Iнда-незii ў рамках рэжыму “новага парадку”;



Пры выкананнi гэтага задання неабходна адзначыць, што пар-тыi апынулiся пад жорсткiм кантролем армii, маглi дзейнiчаць толькi тыя з iх, якiя прызнавалi афiцыйную iдэалогiю.

- вызначце найважнейшыя адметныя рысы рэжыму “новага парад-ку”, дайце iх характарыстыку;



Перш за ўсё звярнiце ўвагу на кiруючую ролю армii ў грамадстве, на аўтарытарную ўладу прэзідэнта, на захаванне квазiпарламен-тарызму i фармальнай шматпартыйнасцi.

- падумайце, у чым прычына захавання даволi доўгачасовай ста-бiльнасцi рэжыму “новага парадку” i асабiстай улады Сухарта;



Пры разглядзе гэтай праблемы, звярніце ўвагу на тое, як iдэа-логія i палiтыка гэтага рэжыму суадносiлiся з цывiлiзацыйнай тра-дыцыяй Iнданезii, якую ролю ў забеспячэннi стабiльнасцi адыгрывалi рэпрэсii, рэгламентацыя палiтычнай дзейнасцi, поспехi ў эканомiцы.
Парадак вывучэння пятага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: пасля дзяржаўнага перавароту 1965 г. была лiквiдавана “накiроўваемая эканомiка”, i Iнданезiя пача-ла пераход да адкрытай лiберальнай эканамiчнай мадэлi, у рамках якой былі дасягнуты значныя поспехi i ў сярэдзiне 1990-х гг. краiна наблiзiлася па ўзроўню развiцця да новых iндустрыяльных краiн.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. – Ч.2. –С. 210-211.



У падручнiку паказаны сацыяльна-эканамiчныя дасягненнi Iндане-зii ва ўмовах “новага парадку”, але не разгледжаны сутнасць i найважнейшыя элементы эканамiчнай палiтыкi, адзначана ўздзе-янне ўсходнеазiяцкага крызiсу на Iнданезiю.

Цыганков В.А. История Индонезии: Учебник для вузов. - М., 1993.

Сумский В. Индонезия: феномен динамичной стабильности // Мировая эканомика и международныя отношения. – 1993. - № 6.

Заказникова Е.П. Юго-Восточная Азия: в поисках лучшего будущего. – М., 1991. – С.8-23



Манаграфiя ўтрымлiвае значны фактычны матэрыял, якi добра iлюструе дынамiку сацыяльна-эканамiчнага развiцця Iнданезii ў 70 – 80-я гг. ХХ ст.

Михеев В. Азиатский финансовый кризис и его последствия // Международная жизнь. - 1999. – № 3.



Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- вызначце, якiя змены ў сiстэму “накiроўваемай эканомiкi” ўнёс ваенны рэжым у 1965-1968 гг.



Адзначце такiя новыя моманты ў эканамiчнай палiтыцы, як лега-лiзацыя капiталаў, стымуляванне ўнутраных i замежных прыват-ных iнвестыцый, аслабленне дзяржаўнай рэгламентацыi i рэгу-лявання.

- прааналiзуйце, якi ўплыў на эканамiчнае развiццё Iнданезii аказала палiтыка “адчыненых дзвярэй”;



Пры выкананнi гэтага задання неабходна ўказаць на значную ролю замежных iнвестыцый у развiццi шэрагу галiн эканомiкi Iнданезii i ў той жа час адзначыць, што дзейнасць ТНК iшла часам у разрэз з нацыянальнымi iнтарэсамi краiны i вяла да мадэрнiзацыi толькi вуз-кай групы галiн эканомiкi.

- дакажыце, што ў сярэдзiне 90-х гг. ХХ ст. Iнданезiя наблiзiлася па ўзроўню сацыяльна-эканамiчнага развiцця да новых iндустрыяль-ных краiн;



Звярнiце ўвагу на павелiчэнне долi прамысловасцi ў ВУП Iнданезii, на стварэнне ў краiне сучасных галiн прамысловасцi, на значнае павелiчэнне аб’ёмаў вытворчасцi за апошнiя дзесяцiгоддзi.
Парадак вывучэння шостага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: ва ўмовах усходнеазiяцкага фi-нансава-эканамiчнага крызiсу праявiлася “стомленасць” iнданезiйска-га грамадства ад працяглага аўтарытарнага праўлення Сухарта, яго рэжым паў у вынiку народных выступленняў, i пачаўся рух Iнданезii ад сiстэмы "новага парадку" да дэмакратыi.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. – Ч.2. – С. 211.



У падручнiку паказана вастрыня сацыяльна-эканамiчнага крызiсу 1997-1998 гг. i названы найважнейшыя палiтычныя падзеi 1997 2000 гг., зроблены iх аналiз.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001 – Т. 2. – С.467-468.



Аўтар дае глыбокi аналiз крызiсу 1997-1998 гг. i вызначае яго як фактар, якi прывёў да адстаўкi Сухарта.

Юго-Восточная Азия на пороге ХХІ в.: эканомика, политика, геополитика // Восток. - 2000. - №3.

Михеев В. Азиатский финансовый кризис и его последствия // Международная жизнь. 1999. – №.3.

Сумский В. Кризис в Индонезии: Эканомика в интерьере межэтнических отношений // Мировая эканомика и международные отношения. – 1999. - №7.



Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- дайце характарыстыку сацыяльна-эканамiчнага крызiсу, з якiм сутыкнулася Iнданезiя ў 1997 г.;



Звярнiце ўвагу на тое, што разам са значным падзеннем вытвор-часцi адбылося iмклiвае абясцэньванне нацыянальнай валюты, крах спажывецкага рынку i, адпаведна, рэзкае падзенне ўзроўню жыцця насельнiцтва.

- вызначце прычыны, якiя прывялi да парушэння палiтычнай стабiльнасцi i падзення рэжыму Сухарта;



Асноўны ўпор зрабiце на ўплыў, якi аказаў на ход палiтычных падзей эканамiчны крызiс, адзначце, што падзенне рэжыму Сухарта звязана не толькi з масавымi выступленнямi народа, але i са зменай пазiцыi армii ў дачыненнi да прэзiдэнта

- прасачыце, як адбываецца пераход Iнданезii ад ваенна-аўтарытарнага рэжыму “новага парадку” да дэмакратыi, устанавiце асноўныя супярэчнасцi гэтага працэсу;



У гэтым заданнi трэба адзначыць, што армiя дапускае толькi плаўную эвалюцыю рэжыму “новага парадку”, што прадэманстра-валi выбары 1999 г., а працэс дэмакратызацыi ўскладняецца рэлi-гiйна-этнiчнымі супярэчнасцямi, вострай мiжпартыйнай барацьбой i канфлiктамi памiж галiнамі ўлады.
Самакантроль па ВЭ-3.

1 У якiх умовах i калi адбылося абвяшчэнне незалежнай Iнданезii?

2 Як i калi Iнданезiя дабiлася мiжнароднага прызнання сваёй незалежнасцi?

3 Якую мадэль развiцця i на якой iдэалагiчнай аснове прапанаваў для Iнданезii прэзідэнт Сухарта?

4 У чым сутнасць рэжыму “накiроўваемай дэмакратыi”?

5 Якая дзяржаўная i партыйная структуры яму адпавядалi?

6 Ахарактарызуйце мадэль “накiроўваемай эканомiкi”?

7 Якiя прычыны “падзей 30 верасня” 1965 г.?

8 Якiя мэты ставілi ўдзельнiкi гэтых падзей, якую пазiцыю заняў Сукарна?

9 Ахарактарызуйце iдэалогiю рэжыму “новага парадку”.

10 Што ўяўлялi сабою партыйная i дзяржаўная структуры рэжыму “новага парадку”?

11 Якiмi асноўнымi момантамi характарызавалася эканамiч-ная палiтыка “новага парадку”?

12 Якiя вынiкi эканамiчнага развiцця Iнданезii ў 1965 - сярэдзiне 1990-х гг.?

13 Якiя прычыны падзення рэжыму Сухарта, i калi яно ад-былося?

14 Назавiце найважнейшыя падзеi палiтычнага жыцця Iнда-незii пасля адстаўкi Сухарта.

ВЭ-4. Малайзiя, Тайланд i Фiлiпiны на шляху

ператварэння ў новыя iндустрыяльныя краiны
Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павiнен ведаць;

- як i калi заваявалi незалежнасць Малайзiя i Фiлiпiны;

- асаблiвасцi дзяржаўнага будаўнiцтва ў Малайзii;

- сутнасць аўтарытарнага рэжыму Маркаса на Фiлiпiнах;

- асаблiвасцi пераходу Фiлiпiн да парламенцкай дэмакратыi;

- ролю ваенных у палiтычным жыццi Тайланда пасля другой сусветнай вайны;

- сутнасць эвалюцыi палiтычнай сiстэмы Тайланда з канца 1970-х гг.;

- асноўныя этапы i найважнейшыя кiрункi знешняй палiтыкi Ма-лайзii, Тайланда i Фiлiпiн пасля другой сусветнай вайны;



умець:

- ахарактарызаваць асноўныя тэндэнцыi i этапы палiтычнага раз-вiцця Малайзіi, Тайланда i Фiлiпiн пасля другой сусветнай вайны;

- вызначыць агульнае i адметнае ў эканамiчным развiццi трох названых краiн у другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.;

- вызначыць, наколькi агульнай i ўстойлiвай для гэтых краiн стала з канца ХХ ст. тэндэнцыя да дэмакратызацыi палiтычнага жыцця;

- ахарактарызаваць сучасны ўзровень сацыяльна-эканамiчнага раз-вiцця Малайзii, Тайланда i Фiлiпiн як новых iндустрыяльных краiн;

Асноўныя пытаннi для вывучэння ВЭ-4:

1 Асноўныя этапы i тэндэнцыi палiтычнага i сацыяльна-экана-мiчнага развiцця Тайланда пасля другой сусветнай вайны.

2 Заваяванне незалежнасцi Малайзiяй, будаўнiцтва федэратыўнай дзяржавы i паскоранае эканамiчнае развiццё;

3 Атрыманне незалежнасцi Фiлiпiнамi, характэрныя рысы i асноўныя этапы iх палiтычнага i сацыяльна-эканамiчнага развiцця.


Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у палiтычным жыццi Тайланда пасля другой сусветнай вайны вялiкую ролю iграла армiя, і, пачынаю-чы з 1947 г., краiна на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў жыла ва ўмо-вах ваеннай дыктатуры, i толькi з канца 1970-х гг. пачалося пасту-повае ўмацаванне дэмакратычных iнстытутаў у рамках канстытуцый-най манархii. У той жа час краiна за кошт высокiх тэмпаў развiцця эканомiкi да канца ХХ ст. увайшла ў лiк новых iндустрыяльных дзяржаў.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч-2. – С. 191-195.



У падручнiку пералiчаны найважнейшыя падзеi палiтычнай гiс-торыi Тайланда, паказана роля ваенных i ўмацаванне дэмакраты-чнай тэндэнцыi ў апошнiя дзесяцiгоддзi ХХ ст. Але не раскрыты са-цыяльна-эканамiчныя працэсы.

Васильев Л.С. История Востока. –М., 2001. - Т.2. – С.462-464.



Аўтар выдзяляе два этапы ў палiтычнам жыццi Тайланда: пана-ванне ваенных да канца 70-х гг. i станаўленне дэмакратычнага праў-лення, адзначае поспехi яго эканомiкi з канца 70-х гг. i вызначае iх прычыны.

Заказников Е.П. Юго-Восточная Азия: в поисках лучшего будущего. – М., 1991 –С.8-23.



У манаграфii паказаны ход эканамiчнага развiцця i сацыяльныя змены ў Тайландзе ў 70-80-я гг. ХХ ст.

Михеев В. Азиатский финансовый кризис и его последствия // Международная жизнь. - 1999. - №3.

Доронин И. Причины и последствия кризиса // Мировая эканомика и международныя отношения. - 1999 - №4.

Калашников Н.И. Эволюция политической системы Тайланда. – М., 1987.



У манаграфii з марксiсцкiх пазiцый прасочаны рух Тайланда ад ваенна-дыктатарскiх рэжымаў да буржуазнай дэмакратыi ў форме канстытуцыйнай манархii.

Мосяков Д.В., Тюрин В.А. История Юго-Восточной Азии. – М., 2004.



Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- ахарактарызуйце прычыны актыўнага ўдзелу ваенных у палiтычным жыццi Тайланда;



Звярнiце ўвагу на тое, што гэтыя прычыны былi шматгранныя, i яны звязаны з нявырашанасцю шматлiкiх эканамiчных i сацыяльных праблем, з адсутнасцю дэмакратычнай традыцыi, з разгортваннем “халоднай вайны” ў свеце.

- прасачыце асноўныя этапы i кiрункi палiтыкi ваенных рэжымаў у канцы 1940-х – пачатку 1970-х гг.;



Заўважце, што ў палiтыцы таго цi iншага рэжыму з часам па-чынала назiрацца тэндэнцыя да некаторай лiбералiзацыi палiтыч-нага жыцця, але чарговы ваенны пераварот зноў вяртаў краiну да жорсткай дыктатуры.

- вызначце асноўныя моманты барацьбы аўтарытарнай i дэмакратычнай тэндэнцый у палiтычным жыццi Тайланда з сярэдзiны 1970-х гг.;



Неабходна адзначыць, што працэс дэмакратызацыi ў Тайландзе ў многiм звязаны са зменамi ў сацыяльна-эканамiчным жыццi краiны, вялiкую ролю ў iм адыгрывае iнстытут канстытуцыйнай манархii. Ваенныя iмкнулiся захаваць пераважны ўплыў на палiтычнае жыццё, але пацярпелi няўдачу.

- прааналiзуйце ход эканамiчнага развiцця Тайланда ў апошнiя дзесяцiгоддзi i дакажыцце, што ён ператварыўся ў новую iндустрыяльную краiну;



Звярнiце ўвагу, што Тайланд выбраў лiберальную эканамiчную ма-дэль i, пачаўшы ў 60-я гг. iндустрыялiзацыю з гaлiн лёгкай прамысло-васцi, у 80-я гг. зрабіў пераход да эканомiкi, у аснове якой сучасныя навукаёмкiя галiны.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: шэраг брытанскiх калонiй у Паўднёва-Усходняй Азii ўтварылi федэратыўную дзяржаву Малайзiя, якая пасля заваявання незалежнасцi абрала капiталiстычны шлях раз-вiцця i да канца ХХ ст. ператварылася ў развiтую iндустрыяльную краiну.

Для вывучэння гэтага пытання вакарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. – Ч.2.– С.212-215



У падручнiку знайшлi адлюстраванне пытаннi, якiя звязаны з за-ваяваннем незалежнасцi i ўтварэннем федэрацыi, акцэнтуецца ўвага на вострых рэлiгiйна-этнiчных супярэчнасцях, названы найважней-шыя дасягненнi эканамiчнага развiцця.

Васильев Л.С. История Востока. –М., 2001. - Т.2. – С.464-465.



Асноўную ўвагу аўтар дапаможнiка канцэнтруе на сацыяльна-эканамiчных працэсах, якiя адбывалiся ў Малайзii ў апошнiя дзесяцiгоддзi, на палiтыку “малайiзацыi”.

Заказникова Е.П. Юго-Восточная Азия в поисках лучшего будущего. – М., 1991. - С.8-23.



Манаграфiя дазваляе пазнаёмiцца са стратэгiяй эканамiчнага развiцця Малайзii ў 60-80-я гг. ХХ ст., ацанiць яго тэмпы і вызначыць змены ў сацыяльнай структуры.

Доронина И. Причины и последствия кризиса // Мировая эканомика и международные отношения- 1999.-№4



Аўтар аналiзуе, якiя змены ў сацыяльна-эканамiчную палiтыку ўнеслі ўлады Малайзii, падкрэслiвае ўзмацненне нацыялiстычных тэндэнцый.

Амиров В. Страны АСЕАН – разные пути выхода из кризиса // Мировая экономика и международные отношения. - 1999. - №5.

Гусев М. Малайзия. Ставка на собственные силы и ресурсы // Азия и Африка сегодня. – 2005. - №4. – С.52-53.

Артыкулы дазваляюць выявіць той шлях перадолення крызісу 1997 г., які выбрала Малайзія.

Мосяков Д.В., Тюрин В.А. История Юго-Восточной Азии. – М., 2004.



Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- прааналiзуйце працэс станаўлення Федэрацыi Малайзii як незалежнай дзяржавы i вызначце яго асноўныя этапы i праблемы (да 1965 г.);



Неабходна адзначыць, што фармiраванне федэрацыi пачалi яшчэ каланiяльныя ўлады, i гэты працэс працягваўся пасля заваявання незалежнасцi. Прычым, уплыў на яго аказвалi не толькi ўнутраныя, але i знешнiя фактары.

- вызначце асноўныя тэндэнцыi i супярэчнасцi палiтычнага развiцця Малайзii пасля 1965 г. i асаблiвасцi яе дзяржаўнага ладу;



Звярнiце ўвaгу на тое, што палiтычная барацьба ў Малайзii вялася галоўным чынам вакол шляхоў вырашэння нацыянальна-рэлiгiйных супярэчнасцей, а спецыфiка дзяржаўнага ладу вынiкае з асаблiвасцей федэратыўнай пабудовы краiны.

- прааналiзуйце мадэль сацыяльна-эканамiчнага развiцця Малайзii, вызначце яго асноўныя этапы, тэндэнцыi, дасягненнi за час незалежнасцi;



Ключавым палажэннем пры выкананнi гэтага задання з’яўляецца тое, што Малайзiя з самага пачатку выбрала капiталiстычны шлях развiцця, рынкавую эканомiку і ў рамках гэтай мадэлi змагла да-сягнуць да канца ХХ ст. узроўню сярэднеразвiтай iндустрыяльнай краiны. Але пры гэтым улiчвалася i нацыянальная спецыфiка, аса-блiва ў сувязi з крызiсам 1997 г.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: пасля атрымання незалежнасцi Фiлiпiны на працягу другой паловы ХХ ст. развiвалiся ва ўмовах вострай палiтычнай барацьбы з праявамi грамадзянскай вайны, што тармазiла сацыяльна-эканамiчнае развiццё, i на мяжы ХХ-ХХІ стст. яны толькi наблiзiлiся да ўзроўню новых iндустрыяльных краiн.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч-2. – С. 201-206.



У падручнiку дэталёва разгледжана партыйна-палiтычная ба-рацьба, дадзена характарыстыка дыктатуры Маркаса. Нельга па-гадзiцца з тым, што аўтары характарызуюць барацьбу з лева-экстрэмiсцкiмi групоўкамi як барацьбу з дэмакратычнымi арганiзацыямi. Характарыстыка працэсу дэмакратызацыi пасля 1986 г. вельмi сцicлая.

Васильев Л.С. История Востока. - М., 2001. - Т.2. – С.468-470.



У дапаможнiку дадзена агульная характарыстыка палiтычных падзей пасля адстаўкi Маркаса i эканамiчнай мадэлi, па якой раз-вiвалiся незалежныя Філiпiны.

Заказникова Е.П. Юго-Восточная Азия в поисках лучшего будущего. – М., 1991. - С.8-23.



Манаграфiя дазваляе прасачыць ход эканамiчнага развiцця Фiлi-пiн i сацыяльныя зрухi ў грамадстве ў 70-80-я гг. ХХ ст.

Амиров В. Страны АСЕАН: разные пути выхода из кризиса // Мировая экономика и международные отношения. - 1999. - №5.



Аўтар адзначае, што сутыкнуўшыся з фiнансава-эканамiчным крызiсам, Фiлiпiны зрабiлi стаўку на далейшую лiбералiзацыю эка-номiкi.

Левтонова В.С. Филиппинская модель либеральной демократии в Азии // Восток. – 1998. - №3.



У артыкуле аналiзуецца працэс дэмакратызыцыi пасля адстаўкi Маркаса, яго цяжкасцi, спецыфiка ў сувязi з асаблiвасцямi цывiлi-зацыйнай традыцыi.

Мосяков Д.В., Тюрин В.А. История Юго-Восточной Азии. – М., 2004.



Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- прааналiзуйце ход партыйна-палiтычнай барацьбы ў Фiлiпiнах у сярэдзiне 40-х–сярэдзiне 60-х гг. ХХ ст.;



Неабходна адзначыць, што ў краiне вострыя сацыяльна-палiтыч-ныя супярэчнасцi перапляталiся з этнiчна-рэлiгійнымi. У вынiку ў палiтычнай барацьбе прасочваюцца праявы грамадзянскай вайны.

- дайце характарыстыку сацыяльна-палітычнай прыроды дыкта-туры Маркаса;



Звярнiце ўвагу на тое, што ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму Маркаса ўсё ж захавалiся некаторыя iнстытуты лiберальнай дэмакратыi, а ў аснову дзяржаўнай iдэалогii былi пакладзены прынцыпы фiлi-пiнскага нацыяналiзму.

- прасачыце працэс дэмакратызацыi на Фiлiпiнах пасля адстаўкi Маркаса, вызначце яго спецыфiку;



Пры выкананнi гэтага задання зыходзьце з таго, што працэс станаўлення лiберальнай дэмакратыi адбываўся ва ўмовах тра-дыцыйнага грамадства, грамадзянскай вайны, iмкнення армii iграць актыўную ролю ў палiтыцы.

- устанавiце асноўныя этапы эканамiчнага развiцця незалежных Фiлiпiн, сутнасць i вынiкi кожнага з iх;



Адзначце, што толькi з 80-х гг. эканамiчнае развiццё Фiлiпiн па-скорылася, i яны сталi наблiжацца да ўзроўню новых iндустры-яльных краiн.
Самакантроль па ВЭ-4.

1 Якім шляхам атрымалі незалежнасць Малайзія і Філіпіны?

2 Якія этапы прайшло будаўніцтва Федэрацыі Малайзія?

3 Чым характарызавалася палітычнае жыццё Тайланда ў сярэдзіне 40-х – сярэдзіне 70-х гг.?

4 Якія перамены ў палітычным жыцці Тайланда адбыліся з другой паловы 70-х гг.?

5 Якія асноўныя праблемы і супярэчнасці палітычнага развіцця незалежнай Малайзіі?

6 Дайце характарыстыку рэжыму Маркаса на Філіпінах.

7 У чым спецыфіка пераходу Філіпін да дэмакрактыі пасля адстаўкі Маркаса.

8 Ахарактарызуйце эканамічныя мадэлі Тайланда, Малайзіі і Філіпін у другой палове ХХ ст.

9 Вызначыце асноўныя этапы эканамічнага развіцця гэтых краін пасля другой сусветнай вайны.

10 Як на эканамічнае развіццё Тайланда, Малайзіі і Філіпін паў-плываў усходнеазіяцкі крызіс?

ВЭ-К. Выніковы кантроль па модулю


Перш чым прыступаць да выканання кантрольных заданняў, успомніце, якія мэты ставіліся пры вывучэнні модуля, якая яго вяду-чая ідэя, якія асноўныя паняцці трэба было засвоіць.

Кантрольныя заданні

1 Назавіце важнейшыя рэформы, якія былі праведзены ў Японіі ў час амерыканскай акупацыі.

2 Аграрная рэформа ў пасляваеннай Японіі прадугледжвала:

а) ліквідацыю памешчыцкага землеўладання; б) шырокае развіццё арэнды; в) экспрапрыяцыю памешчыцкіх зямель; г) надзяленне зям-лёй сялян; д) выкуп зямлі ў памешчыкаў.

3 У выніку палітычных рэформаў у пасляваеннай Японіі:

а) усталявалася шматпартыйнасць; б) была ліквідавана манархія; в) сінта стала дзяржаўнай рэлігіяй; г) была праведзена дэмілітарыза-цыя краіны; д) была забаронена дзейнасць кампартыі.

4 Палітыка “зваротнага курса” прадугледжвала:

а) хуткую эканамічную адбудову Японіі; б) ператварэнне Японіі ў моцную ваенную дзяржаву; в) максімальнае аслабленне пераможа-най Японіі; г) вывад акупацыйных войскаў.



Успомніце, калі пачала праводзіцца палітыка “зваротнага курсу”.

5 Назавіце прычыны японскага эканамічнага “цуда” 50 – 60-х гг. ХХ ст.

6 З 1955 г. у палітычным жыцці Японіі дамінавала __________________ партыя, а галоўнай апазіцыйнай сілай з’яўлялася _____________________ партыя.

7 Наступствам эканамічных крызісаў сярэдзіны 1970-х і пачатку 1980-х гг. стала:

а) пераход да экспартаарыентаванай эканомікі; б) пераарыентацыя эканомікі на задавальненне перш за ўсё патрэб унутранага рынку; в) пераход да энерга- і рэсурсазберагаючых тэхналогій; г) узмац-ненне рэгулюючай ролі дзяржавы.

8 Назавіце прычыны і праявы палітычнага крызісу ў Японіі ў кан-цы 80-х-пачатку 90-х гг.

9 ЛДП упершыню ў сваёй гісторыі страціла ўладу ў:

1) 1988; 2) 1990; 3) 1993; 4) 1995.

10 З 1926 г. па 1988 г. імператарам Японіі з’яўляўся __________.

11 Сан-Францыскі мірны дагавор прадугледжваў:

1) спыненне акупацыі Японіі войскамі ЗША; 2) страту Японіяй Карэі і Тайваня; 3) страту Японіяй Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў; 4) страту Японіяй в. Акінава і в. Хакайда; 5) падзел Японіі на зоны акупацыі пераможцамі.

12 Дагавор бяспекі 1951 г. паміж ЗША і Японіяй прадугледжваў:

1) поўны вывад амерыканскіх войскаў з Японіі; 2) захаванне аме-рыканскіх ваенных баз у Японіі; 3) права ЗША выкарыстоўваць свае войскі для падаўлення ўнутраных беспарадкаў у Японіі; 4) аднаў-ленне адміністрацыйнай улады Японіі на востраве Акінава.

13 Якую палітыку ў дачыненні да суседніх азіяцкіх краін право-дзіць пасляваенная Японія?

14 Якім чынам імкнецца павысіць сваю ролю ў міжнародных справах сучасная Японія?

15 Праблема паўночных тэрыторый для Японіі гэта:

1) асваенне вострава Хакайда; 2) вяртанне чатырох паўднёва-курыльскіх астравоў; 3) атрыманне канцэсій на в. Сахалін; 4) прэ-тэнзіі на савецкае (расійскае) Прымор’е.

16 Назавіце чатыры новыя індустрыяльныя краіны першай хвалі.

17 Назавіце дзяржавы Паўднёва-Усходняй Азіі, якія адносяцца да другой хвалі новых індустрыяльных краін.

18 Аграрная рэформа, якая была праведзена ў Паўднёвай Карэі і на Тайвані ў пачатку 50-х гг. ХХ ст. прадугледжвала:

1) выкуп памешчыцкай зямлі; 2) экспрапрыяцыю памешчыцкай зямлі; 3) надзяленне зямлёй сялян; 4) нязначнае абмежаванне памеш-чыцкага землеўладання.

19 Для эканамічнай палітыкі новых індустрыяльных краін у 60 – 70-я гг. ХХ ст. характэрна:

1) развіццё навукаёмістай вытворчасці; 2) развіццё працаёмістай вытворчасці; 3) арыентацыя на экспарт; 4) закрытасць эканомікі; 5) актыўнае прыцягненне замежных інвестыцый.

20 Параўнайце этап эканамічнага развіцця новых і найноўшых індустрыяльных краін, які пачаўся ў другой палове 80-х гг. з этапам 60 – 70-х гг. ХХ ст.

21 Як усходнеазіяцкі фінансавы крызіс 1997 г. паўплываў на эканамічнае становішча і далейшую эканамічную палітыку новых і найноўшых індустрыяльных краін?

22 Што агульнага ў палітычным развіцці Тайваня, Паўднёвай Карэі, Тайланда ў першыя дзесяцігоддзі пасля другой сусветнай вайны?

23 Якія найважнейшыя прычыны абумовілі працэс дэмакратызацыі ў шэрагу новых і найноўшых індустрыяльных краін з другой паловы 80-х гг. ХХ ст.?

24 Суаднясіце даты і падзеі:

Абвяшчэнне незалежнасці Галандскай Індыі 1949 г.

Прызнанне Галандыяй незалежнасці Злучаных

Штатаў Інданезіі 1950 г.

Утварэнне унітарнай Рэспублікі Інданезія 1945 г.

25 Канцэпцыя “накіроўваемай дэмакратыі” Сукарна прадугледж-вала:

1) развіццё парламенцкай сістэмы; 2) стварэнне сістэмы кан-сультацый; 3) свабоду дзейнасці розных партый; 4) забарону марксіз-му-ленінізму; 5) аўтарытарную ўладу прэзідэнта.

26 Назавіце пяць найважнейшых палажэнняў ідэалогіі Сукарна.

27 Партыі якіх трох палітычных плыняў маглі дзейнічаць ва ўмовах “накіроўваемай дэмакратыі”?

28 Для палітычнага рэжыму “новага парадку” у Інданезіі харак-тэрна:

1) сістэма кансультацый функцыянальных груп; 2) двайная фун-кцыя арміі; 3) юрыдычная забарона марксізму-ленінізму; 4) свабода для дзейнасці палітычных партый; 5) абмежаванне ўлады прэзідэнта на карысць парламента.

29 Параўнайце эканамічныя мадэлі Інданезіі ў часы “накіроўваемай дэмакратыі” і “новага парадку”.

30 Якія прычыны падзення дыктатуры Сухарта?

31 Назавіце важнейшыя падзеі, звязаныя са станаўленнем дэма-кратыі ў Інданезіі пасля адстаўкі Сухарта.

Вм-4. Краіны Паўднёвай Азіі

пасля Другой сусветнай вайны

1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка