Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка7/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   15
Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павiнен ведаць:

- змест эканамiчных і грамадска-палiтычных рэформаў у Японii ў другой палове 1940-х гг.;

- сутнасць i структуру дзяржаўна-палiтычнай сiстэмы паслява-еннай Японii;

- найбуйнейшыя палiтычныя партыi Японii, iх iдэйныя плат-формы, iх эвалюцыю;

- прычыны “японскага эканамiчнага цуда” другой паловы ХХ ст.;

- спецыфiку духоўнага жыцця японскага грамадства ва ўмовах па-скоранай мадэрнiзацыi;

- змены ў расстаноўцы палiтычных сiл Японii ў апошнiя дзеся-цiгоддзi ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.;

умець:

- ахарактарызаваць палiтычную сістэму, якая ўсталявалася ў пасляваеннай Японii;

- вызначыць храналагiчныя рамкi i змест асноўных этапаў экана-мiчнага i палiтычнага развiцця Японii пасля другой сусветнай вaйны;

- ахарактарызаваць этапы i найважнейшыя кiрункi знешняй палi-тыкi Японii ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.;

- прааналiзаваць уплыў сусветных эканамiчных крызiсаў сярэдзi-ны 70-х i пачатку 80-х гг. ХХ ст. на эканомiку Японii i новы этап яе развiцця, які пачаўся пасля iх ;

- ахарактарызаваць сутнасць палiтычнага крызiсу, з якiм суты-кнулася Японiя ў канцы 1980-х гг.;



Асноўныя пытаннi для вывучэння ВЭ-1:

1 Акупацыйны рэжым ЗША i рэфармаванне эканамiчнай i грамад-ска-палiтычнай сiстэмы Японii.

2 Эканамiчнае развiццё Японii ў 50-я – 60-я гг ХХ ст.: адметныя рысы абранай мадэлi, вынiкi, прычыны паскоранага развiцця.

3 Палiтычнае развiццё ва ўмовах эканамiчнага “цуда” 50-60-х гг. ХХ ст.

4 Эканамiчныя крызiсы сярэдзiны 70-х i пачатку 80-х гг. ХХ ст. i змены ў сацыяльна-эканамiчнай мадэлi Японii.

5 Наспяванне крызiсу палiтычнай сiстэмы, якая склалася ў 50-я гг., i пошук шляхоў яго пераадолення (сярэдзiна 70-х гг. ХХ ст. – пачатак ХХІ ст.).

6 Асноўныя этапы i найважнейшыя кiрункi знешняй палiтыкi пасляваеннай Японii.
Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: за час амерыканскай акупацыi ў Японii былi праведзены глыбокiя рэформы, якiя ахапiлi практычна ўсе бакi грамадскага жыцця i забяспечылi развiццё краiны ў рамках лiберальнай дэмакратыi i рынкавай эканомiкi. Па сутнасцi яны ўяў-лялі сабою мiрную буржуазна-дэмакратычную рэвалюцыю.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ в. В 3-х ч. – М., 2001. – Ч.2. - С.94-97.



У гэтым падручнiку падрабязна разгледжана канстытуцыя 1947 г. Астатнiм рэформам аўтары ўдзялiлi мала ўвагi.

Кузнецов Ю.Д. и др. История Японии. – М., - 1988. - Глава 19.

История Японии. 1945-1975. – М., 1978. - Раздел 1.

У манаграфiях падрабязна разгледжаны пасляваенныя рэформы, палiтычная барацьба пры iх правядзеннi, палiтыка ЗША. Аднак, пры ацэнцы рэформаў аўтары кiруюцца класавым падыходам i праз-мерную ўвагу надаюць дзейнасцi левых арганiзацый i рабочаму руху.

Выканайце наступныя заданнi:

- устанавiце, у чым спецыфiка акупацыйнага рэжыму ў Японіі;



Улiчыце,што ЗША праводзiлi ў дачыненнi да акупiраванай Япoнii палiтыку “ўскоснага кiравання”, захаваўшы цэнтральны ўрад.

- прасачыце, як змянiлася палiтычнае жыццё Японii ва ўмовах амерыканскай акупацыi;



Асноўную ўвагу звярнiце на ўстанаўленне палiтычнага плю-ралiзму i змяненне ролi iмператара ў палiтычным жыццi.

- прааналiзуйце фрагмент тэксту канстытуцыi 1947 г. і дайце ха-рактарыстыку дзяржаўна-палiтычнай сiстэмы пасляваеннай Японii;

“Глава 1. Імператар.

Артыкул 1. Імператар з'яўляецца сімвалам дзяржавы і адзінства на-рода, якому належыць суверэнная ўлада.

Артыкул 3. Усе дзеянні Імператара, якія адносяцца да спраў дзяр-жавы, могуць быць распачаты не інакш як з парады ці адабрэння Ка-бінета, і Кабінет нясе за іх адказнасць.

Арыкул 4. Імператар ажыццяўляе толькі такія з дзеянняў, што ад-носяцца да спраў дзяржавы, якія прадугледжаны гэтай канстытуцыяй, пры гэтым ён не надзелены паўнамоцтвамі, якія звязаны з ажыццяў-леннем дзяржаўнай ўлады.

Арыкул 6. Імператар прызначае Прэм’ер-міністра па прадстаўлен-ню Парламенту.

Глава 2. Адмова ад вайны.

Артыкул 9. Шчыра імкнучыся да міжнароднага міру, які заснаваны на справядлівасці і парадку, японскі народ на вечныя часы адмаўляец-ца ад вайны як сувярэннага права нацыі, а таксама ад пагрозы ці пры-мянення ўзброенай сілы як сродка вырашэння міжнародных спрэчак.

Для дасягнення мэты, якая ўказана ў папярэднім абзацы, ніколі на-далей не будуць стварацца сухапутныя, марскія і ваенна-паветраныя сілы, роўна як і іншыя сродкі вайны. Права на вядзенне вайны дзяр-жавай не прызнаецца.” (Хрестоматия по истории государства и права зарубежных стран (Новое и новейшее время).- М., 2000.- С.281, 282.)



Неабходна засяродзiць увагу на сiстэме падзелу ўладаў, на функ-цыi i паўнамоцтвах iмператара, парламенту, кабiнета мiнiстраў. Падумайце, у чым значэнне арт. 9 для развiцця пасляваеннай Японii.

- вызначце, станаўленню якой эканамiчнай мадэлi садзейнiчалi па-сляваенныя рэформы ў Японii;



Для выканання гэтага задання разгледзьце дзве найважнейшыя рэформы: аграрную i рэарганiзацыю дзайбацу.

- ахарактарызуйце два этапы ў амерыканскай акупацыйнай палi-тыцы ў дачыненнi да Японii;



Падумайце, чаму ў 1949 г. ЗША адмовiлiся ад палiтыкi асла-блення Японii i перайшлi да палiтыкi "зваротнага курса".

- назавiце, якiя палiтычныя партыi i грамадскiя арганiзацыi ўзнiклi ў Японіі пасля вайны, вызначце iх палiтычныя платформы;


Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у 50 – 60-я гг. ХХ ст. Японiя зрабiла iмклiвы рывок у сваiм эканамiчным развiццi i ператварылася ў адзiн з найбуйнейшых эканамiчных цэнтраў свету.

Для вывучэння гэтага пытання звярнiцеся да наступнай литаратуры:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ в. В 3 ч. М., 2001. – Ч.2. - С.100-103.



У падручнiку паказаны высокiя тэмпы эканамiчнага росту Японii i шэраг прычын, якiя яго абумовiлi.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001 – Т.2 - С.244-245, 499-503.



На аснове матэрыялу дапаможніка можна вызначыць ролю цывi-лiзацыйнага фундаменту ў забеспячэннi японскага эканамiчнага “цуда”.

История Японии. 1945-1975. – М., 1978.

Кузнецов Ю.Д. и др. История Японии. – М., - 1988. - Глава 20.

Аўтары, зыходзячы з марксiсцка-ленiнскай метадалогii, акцэн-туюць увагу на супярэчнасцях i праблемах сацыяльна-эканамiчнага развiцця Японii, на росце эксплуатацыi рабочых, aле прызнаюць i эканамiчныя дасягненнi краiны.

Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- вызначце, якiя элементы цывiлiзацыйнага фундаменту Японii са-дзейнiчалi паскоранаму эканамiчнаму развiццю краiны;



Звярнiце ўвагу на характэрныя для далёкаўсходняй (канфуцыян-скай) традыцыi iмкненні да самаўдасканалення, да выяўлення патэ-нцыялу кожнага, на выпрацаваную высокую культуру працы, на пе-ранясенне традыцыйных патэрналiсцкiх адносiн у сацыяльна-эка-намiчную сферу.

- ахарактарызуйце ўплыў НТР, адметных рыс палiтычнай сiтуацыi, асаблiвасцей дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамiчных працэ-саў на ход развiцця эканомiкi Японii ў 50 – 60-я гг. ХХ ст.;



Пры выкананнi гэтага задання зыходзьце з наступных асноўных пастулатаў: схiльнасць японцаў да актыўнага ўкаранення дасягнен-няў НТР, палiтычная стабiльнасць, спалучэнне iдэй лiберальнай эка-номiкi Захаду з нацыянальнай традыцыяй у японскай мадэлi ДМК.

- прааналiзуйце вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця Японii ў 50 – 60-я гг. ХХ ст.



Заўважце, як мянялася сацыяльная структура японскага грамад-ства i характар сацыяльных адносiн, што сведчыць пра пераўтва-рэнне Японii ў адзiн з iндустрыяльных цэнтраў свету.
Парадак выучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у 50-я -60-я гг. канчаткова афор-мiлася шматпартыйная палiтычная сiстэма, у якой ЛДП мела яўную перавагу над апазiцыяй, што забяспечвала стабiльнасць палiтычнага развiцця Японii.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ в. В 3 ч. М., 2001. – Ч.2. - С.98-103.



У падручнiку добра паказана, што ўяўляла сабою партыйна-палiтычная сiстэма Японii ў 50 60-я гг.

История Японии. 1945-1975. – М., 1978. - Разделы 2,3,4 (Глава1).

Кузнецов Ю.Д. и др. История Японии. – М., - 1988. - Глава 20.

Названыя манаграфii напicаны на аснове класавага падыходу i празмерна акцэнтуюць увагу на праблемах класавай барацьбы i дзей-насцi левых сiл. У той жа час, яны ўтрымлiваюць значны па аб'ёму матэрыял, якi дазваляе прасачыць працэс партыйна-палiтычнага развiцця Японii ў 50-60-я гг.

Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- вызначце прычыны стварэння ў 1955 г. аб’яднанай кансер-ватыўнай партыi ў асобе ЛДП, ахарактарызуйце спецыфiку яе арганi-зацыйнай структуры i палiтычнай платформы;



Стварэнне ЛДП звяжыце з пошукам шляхоў да палiтычнай ста-бiльнасцi, з перавагай кансерватыўных настрояў у японскiм грамад-стве, а спецыфiку арганiзацыйнай структуры з iснаваннем унутры ЛДП аўтаномных фракцый.

- ахарактарызуйце асноўныя кiрункi ўнутранай палiтыкi ЛДП i ўс-танавiце прычыны трываласцi яе пазiцый як правячай партыi;



Звярнiце ўвагу, што ЛДП канцэнтравала асноўныя намаганнi ва ўнутранай палiтыцы на забеспячэннi высокiх тэмпаў эканамiчнага росту. Паспяховае вырашэнне гэтай задачы разам з перавагай кан-серватыўных настрояў у японскiм грамадстве i забяспечылi дамi-наванне ЛДП у палiтычным жыццi Японii.

- прааналiзуйце дзейнасць апазiцыйных партый Японii ў 50 – 60-я гг.;



Пры выкананнi задання адзначце, што ўсе апазiцыйныя партыi стаяць лявей за ЛДП i тыя цяжкасцi, з якiмi сутыкаецца апазiцыя пры спробах стварыць адзiны фронт.
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у сярэдзiне 70-х i пачатку 80-х гг. ХХ ст. Японiя сутыкнулася з моцнымi эканамiчнымi крызiсамi, якiя далi штуршок глыбокiм структурным пераменам у эканомiцы краiны на аснове стварэння энэрга- і рэсурсазберагаючых вытворчасцей і значнага павышэння ролi ўнутранага рынку.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ в. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.2. - С.103-104.



У гэтым выданні характарызуюцца эканамічныя крызісы 70-80-х гг. у Японіі з упорам на іх разбуральнае ўздзеянне на эканоміку, не адзначаецца, што яны далі імпульс яе выхаду на новы якасны ўзро-вень эканамічнага развіцця.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001 – Т.2 - С.455-458, 545-547.

Юрков С. Японская экономика 90-х годов. Уроки антикризисных мер // Мировая экономика и международные отношения. - М., 2000. - №4.

Леонтьева Е. Япония: преодоление кризиса // Мировая экономика и международные отношения. - М., 2000. - №8.

Рамзес В.Е. Япония на путях к великой потребительской державе // Народы Азии и Африки. – 1990. – №3.

Рамзес В. Японская экономика в ожидании перемен // Мировая экономика и международные отношения.– 1998.– №5.

Кузнецов Ю.Д. и др. История Японии. – М., 1987.– Глава 21.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце прычыны i асаблiвасцi эканамiчных крызiсаў 1973-1975 і 1980-1982 гг. у Японii;

- ахарактарызуйце асноўныя кiрункi перабудовы японскай эка-номiкi ў канцы 70-х – 80-я гг. ХХ ст.;

Неабходна вызначыць два асноўныя моманты гэтага працэсу: 1)укараненне навукаёмістых энерга- і рэсурсазберагаючых тэхнало-гій; 2) павелічэнне ролі ўнутранага рынку як фактару эканамічнага росту.

- прааналiзуйце працэс сацыяльна-эканамiчнага развiцця Японii ў 90-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст. i вызначце прычыны крызiсных з’яў i шляхi iх пераадолення, якія прапаноўваліся ўрадам;



Звярніце ўвагу на тое, што 90-я гг. сталі часам, калі японская эканоміка сутыкнулася са значнымі праблемамі, у сувязі з чым у парадак дня было пастаўлена пытанне аб унясенні глыбокіх змен у традыцыйную сістэму дзяржаўнага рэгулявання.
Парадак вывучэння пятага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: на новым этапе грамадскага раз-вiцця ў 80 – 90-я гг. ХХ ст. уступiла ў паласу крызiсу палiтычная сi-стэма Японii, якая грунтавалася на дамiнаваннi Лiберальна-дэмакра-тычнай партыi i выкананнi Сацыялiстычнай партыяй ролi галоўнай апазiцыйнай сiлы, у вынiку чаго адбылiся iстотныя змены ў партый-на-палiтычнай сiстэме краiны.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную лiтаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3-х ч. – М., 2001.– Ч.3. – С.101-105.



Падручнік раскрывае толькі асобныя моманты палітычнага развіцця сучаснай Японіі.

Кузнецов Ю.Д. и др. История Японии. – М.,1988.– Глава 21.



У манаграфіі дадзена падрабязная характарыстыка партыйна-палітычнай барацьбы, але яна пададзена з пазіцый класавай ба-рацьбы.

Николаева О. Проблема политической реформы в Японии // Мировая экономика и международные отношения. – 1993. – №1.

Николаева О. Перегруппировка политических сил в Японии // Ми-ровая экономика и международные отношения.– 1995.–№9.

Николаева О. Японская политика сегодня: и снова коалиция // Ми-ровая экономика и международные отношения. – 1999. – №5.



У названых артыкулах утрымліваецца глыбокі аналіз палітычных працэсаў, якія адбываліся ў Японіі ў 1990-я гг.: крызіс ранейшай палі-тычнай сістэмы, перамены ў партыйнай структуры, змены у ЛДП.

Япония: полвека обновления. Сборник статей. – М., 1995.



У артыкулах гэтага зборніка дадзена характарыстыка працэсу мадэрнізацыі Японіі пасля другой сусветнай вайны на аснове ўспрыняцця каштоўнасцей заходняй цывілізацыі пры захаванні тра-дыцыйнай духоўнай асновы.

Выканайце наступныя вучэбныя заданнi:

- вызначце, як на палiтычную сiтуацыю ў Японii паўплываў экана-мiчны крызiс i карупцыйныя скандалы 70-80-х гг.;



Разглядаючы гэтую праблему, звярніце ўвагу на ваганні рэйтынгу ЛДП у 70 – 80-я гг., на нарастанне крызісных з’яў унутры пра-вячай партыі.

- устанавiце, якiя перамены адбылiся ў дзейнасцi апазiцыйных партый у 70 – 80-я гг.;



Перш за ўсё прааналізуйце перамены, якія адбыліся ў галоўнай апазіцыйнай партыі СПЯ.

- прасачыце падзеi i выявiце прычыны, якiя ў 1993 г. прывялi да адхiлення ЛДП ад улады;



Пры гэтым трэба ўлічваць як працэсы, якія адбываліся ўнутры ЛДП, так і перамены ў сацыяльным жыцці Японіі.

- вызначце адметныя рысы палiтычнага жыцця Японii ў сярэдзіне 1990-х гг. – пачатку ХХІ ст.;



Звярніце ўвагу на нетрываласць кабінета сямі партый і хуткае вяртанне да ўлады ЛДП, на тое, што не атрымала развіцця тэндэнцыя да фарміравання ў Японіі двухпартыйнай сістэмы і апазіцыя застаецца раздробленай на некалькі невялікіх партый.
Парадак вывучэння шостага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: пасля падпiсання Сан-Фран-цыскага дагавора Японія зноў стала суб’ектам мiжнародных адносiн i ў сваёй палiтыцы зыходзiла з прыярытэту саюзных адносiн з ЗША, а найважнейшымi кiрункамi яе знешняй палiтыкi стала ўмацаванне па-зiцый у Азii, урэгуляванне адносiн з СССР (Расiяй), забеспячэнне ўп-лыву на мiжнародныя справы, якi адпавядаў бы эканамiчнай магут-насцi Японii.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка