Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка6/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15
Самакантроль па ВЭ-3.

1 Якія прычыны прывялі да расколу Карэі і вайны 1950-1953 гг.?

Успомніце пра акупацыю Карэі войскамі ЗША і СССР.

2 Калі пачалося рэфармаванне сацыялізму ў Манголіі, і па якіх асноўных кірунках яно адбывалася?



Прыгадайце ролю правячай партыі і дэмакратычнай апазіцыі ў гэтым працэсе, пра перамены ў палітычным жыцці і эканоміцы.

3 У чым сутнасць дактрыны “чучхе” і спецыфікі будаўніцтва са-цыялізму ў КНДР?

4 Чаму в’етнамскія камуністы ў 1945 – пачатку 1950-х гг. устрым-ліваліся ад сацыялістычных пераўтварэнняў?

Для гэтага трэба ведаць, якую галоўную задачу вырашала ДРВ у 1945-1954 гг.

5 Чым было выклікана ўцягненне ЗША ў вайну ў В’етнаме?



Трэба звязаць палітыку ЗША з палітыкай, якую праводзіла ППВ у 60-я гг.

6 Якія прычыны прывялі да крызісу і падзення паўднёва-в’етнамскага рэжыму?

7 Якія рысы дазваляюць характарызаваць палітычныя рэжымы сацыялістычных краін Азіі як таталітарныя?

Перш за ўсё паўтарыце азначэнне таталітарнага рэжыму.

8 Назавіце прычыны крызісу сацыялізму ў МНР, КНДР, краінах Індакітая;

9 Якім чынам рэжым “чырвоных кхмераў” спрабаваў зрабіць "ска-чок" у камунізм?

10 Што аб’ядноўвае рэформы, якія з другой паловы 80-х гг. ХХ ст. пачалі праводзіцца ў В’етнаме і Лаосе з кітайскімі?



Успомніце папярэдні ВЭ, дзе дадзена характарыстыка кітайскіх рэформаў.

11 Якім чынам Камбоджа ажыццявіла разрыў з сацыялізмам, і да якой грамадскай мадэлі яна перайшла?

ВЭ-к. Выніковы кантроль па модулю
Перш чым прыступіць да выканання кантрольных заданняў, ус-помніце, якія мэты ставіліся пры вывучэнні модуля, якая яго вядучая ідэя, якія асноўныя паняцці неабходна было засвоіць. Калі вы не ўпэў-нены ў трываласці сваіх ведаў, паўтарыце вучэбны матэрыял па лі-таратуры, якая была рэкамендавана пры вывучэнні вучэбных эле-ментаў модуля.

Кантрольныя заданні.

1 Асноўнымі прычынамі перамогі КПК у грамадзянскай вайне 1946-1949 гг. сталі ___________________________________..

2 Рэжым, які ўсталяваўся ў Кітаі пасля грамадзянскай вайны, на-зываўся: 1) дыктатура народа; 2) дыктатура пралетарыяту; 3) новая дэмакратыя; 4) сацыялістычная дэмакратыя;

3 Пераход да будаўніцтва сацыялізму ў Кітаі пачаўся ў: 1) 1946 г. 2) 1949 г. 3) 1953 г. 4) 1956 г.

4 8 з’езд КПК (І сесія): 1) падтрымаў курс Мао на “вялікі скачок”; 2) пацвердзіў генеральную лінію 1953 г.; 3) паставіў задачу стварэння шматукладнай эканомікі; 4) пазбавіў кіруючых пасад Мао Цзэдуна;

Успомніце дату гэтай падзеі.

5 Палітыка “3-х чырвоных сцягоў” КПК у канцы 1950-х гг. уклю-чала ў сябе: 1)_____________; 2)______________;3)_______________;

6 Галоўным палітычным праціўнікам Мао Цзэдуна ў КПК у першай палове 1960-х гг. з’яўляўся: 1) Пэн Дэхуай; 2) Лю Шаацы; 3) Лінь Бяо; 4) Чжу Дэ;

У чым заключаліся іх разыходжанні?

7 Мааісцкая “культурная рэвалюцыя” мела на мэце: 1) ліквідацыю апазіцыі Мао Цзэдуну ў партыйным і дзяржаўным апараце; 2) выкара-ненне іншадумства сярод інтэлігенцыі; 3) ліквідацыю непісьменнасці; 4) прыярытэтнае развіццё навукі і адукацыі;



Успомніце, якія падзеі паклалі пачатак “культурнай рэвалюцыі”, а якія яе завяршылі.

8 Рашэнне аб правядзенні эканамічных рэформаў у Кітаі было за-фіксавана: 1) у канстытуцыі 1975 г. 2) у рашэннях 10 з’езда КПК у 1973 г. 3) на пленуме ЦК КПК у снежні 1978 г. 4) у рашэннях 13 з’езда КПК у 1987 г.

9 Характэрнай рысай кітайскіх рэформаў з’яўляецца: 1) пераход да шматпартыйнасці; 2) пераход да рынкавай эканомікі; 3) узмацненне дзяржаўнага рэгулявання ў эканоміцы; 4) адмова КПК ад кіруючай ролі ў грамадстве;

10 Пералічыце сферы, на рэфармаванне якіх была нацэлена палі-тыка “чатырох мадэрнізацый”:

1_________; 2_____________; 3________; 4_____________.

Калі быў прыняты гэты палітычны курс?

11 Якія рысы характэрны для "сацыялізму з кітайскай спецы-фікай"? 1) палітычны плюралізм; 2) палітычнае панаванне кампартыі; 3) камандна-адміністратыўная эканоміка; 4) рынкавая эканоміка;

12 Суаднясіце даты і падзеі:

“Культурная рэвалюцыя” 1958-1959

Першая пяцігодка 1953-1957

“Вялікі скачок” 1949-1952

Перыяд “новая дэмакратыя” 1966-1976

13 Які палітычны рух у КНР у 1980-я гг. атрымаў назву “бур-жуазны лібералізм”?



Як да яго аднеслася КПК і чаму?

14 Параўнайце знешнюю палітыку КНР эпохі Мао Цзэдуна і эпохі рэформаў.

15 Пералічыце прычыны грамадскага крызісу ў Кітаі ў 1989 г.

Для гэтага трэба ведаць ход рэформаў і тыя супярэчнасці, якія ў ходзе іх узніклі.

16 “Архітэктарам” кітайскіх рэформаў з’яўляўся: 1) Чжоу Эньлай; 2) Дэн Сяопін; 3) Хуа Гофэн; 4) Чжао Цзыян;

17 Дактрына “чучхе” прадугледжвае: 1) апору на ўласныя сілы; 2) актыўную інтэграцыю з іншымі сацыялістычнымі краінамі; 3) абса-лютызацыю ролі правадыра ў будаўніцтве сацыялізму; 4) захаванне элементаў палітычнай дэмакратыі;

18 . Якія фактары спрыялі пераходу Паўночнай Карэі да сацыя-лізму: унутраныя і знешнія?

19 Пасля краху “рэальнага сацыялізму” ў СССР і Усходняй Еўропе ў КНДР: 1)захаваўся культ асобы правадыра; 2)пачалося рэфарма-ванне таталітарнага палітычнага рэжыму; 3)Працоўная партыя Карэі адмовілася ад манаполіі на ўладу; 4) адбылася лібералізацыя ў эканамічнай сферы;

20 Карэйская вайна 1950-1953 гг. пачалася з агрэсіі ________________________________



Успомніце, як адбылося ўмяшанне іншых дзяржаў у Карэйскі кан-флікт.

21 Асноўным фактарам, які забяспечваў эканамічнае развіццё сацыялістычнай Манголіі, з’яўляўся: 1) багатыя прыродныя рэсурсы; 2) дапамога СССР; 3) супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі; 4) эфектыўная эканамічная мадэль.

22 У ходзе рэфармавання сацыялізму ў Манголіі: 1) захоўваўся аў-тарытарны рэжым; 2) усталёўвалася шматпартыйнасць; 3)створалася рынкавая эканоміка; 4)будаваўся рынкавы сацыялізм.

Успомніце, якую ролю ў пачатку рэформаў адыграла правячая НРПМ.

23 Суаднясіце даты і падзеі:

Завяршэнне вайны ДРВ супраць Францыі 1973

Пачатак “палітыкі абнаўлення” ў В’етнаме 1975

Парыжскія пагадненні па В’етнаму 1986

Падзенне Рэспублікі В’етнам 1954

24 У канцы 1940-х – пачатку 1950-х гг. у палітыцы Партыі працоў-ных В’етнама цэнтральнае месца займалі мерапрыемствы _________ па сваім характары.

Трэба ўлічваць, што ДРВ вяла ў гэты час антыкаланіяльную вайну з Францыяй.

25 Жэнеўскія пагадненні па Індакітаю прадугледжвалі: 1) міжна-роднае прызнанне незалежнасці В’етнама; 2) міжнароднае прызнанне незалежнасці Лаоса і Камбоджы; 3) падзел В’етнама на паўночную і паўднёвую часткі; 4) увядзенне міратворчых сіл ААН у В’етнам.



Успомніце, калі яны былі падпісаны і ў сувязі з чым.

26 Укажыце дзве важнейшыя стратэгічныя лініі ў палітыцы Пар-тыі працоўных В’етнама, якія былі намечаны на мяжы 50 – 60-х гг. ХХ ст.: 1________________________; 2______________________.

27 Назавіце найбольш важныя прычыны перамогі камуністаў у Паўднёвым В’етнаме.

Для гэтага трэба ведаць, як развівалася палітычная сітуацыя ў Паўднёвым В’етнаме.

28 Якія прычыны крызісу сацыялізму ў В’етнаме і Лаосе?

29 Палітыка рэформаў, якая пачалася пасля 6 з’езду камуністыч-най партыі В’етнама, прадугледжвала: 1) пераход да палітычнага плюралізму; 2) стварэнне рынкавай эканомікі; 3) захаванне палітыч-нага панавання КПВ; 4) інтэграцыю в’етнамскай эканомікі ў сусвет-ную гаспадарку;

30 Як змяніліся знешнепалітычныя арыенціры і прыярытэты знеш-няй палітыкі В’етнама ў час рэформаў?

31 Шлях рэфармавання сацыялізму якой краіны паўтарае Лаос? 1) КНДР; 2) Камбоджы; 3) В’етнама; 4) Манголіі.

32 Назавіце характэрныя рысы “кхмерскага будыйскага сацыя-лізму”.

33 Што з пералічанага адносіцца да ідэалогіі “чырвоных кхме-раў”? 1) поўнае адмаўленне таварна-грашовых адносін; 2) непрыняц-це гарадской культуры; 3) абсалютызацыя вопыту СССР; 4) захаванне парламенцкай сістэмы.

34 Рэжым “чырвоных кхмераў” паў у выніку: 1) унутранага рэфар-мавання; 2) уварвання в’етнамскіх войскаў; 3) народнага паўстання; 4) ваеннага перавароту.

35 Пасля звяржэння рэжыму “чырвоных кхмераў” у Камбоджы: 1) адбыўся пераход да дэмакратыі; 2) разгарнулася грамадзянская вайна; 3) вялося будаўніцтва сацыялізму па ўзору СССР; 4) пачалася лібе-ралізацыя эканомікі.

36 У выніку ўсеагульных выбараў 1993 г. у Камбоджы: 1) усталя-вавалася канстытуцыйная манархія; 2) захавалася палітычнае пана-ванне Народнай партыі; 3) усталявалася шматпартыйнасць; 4) спы-нілася грамадзянская вайна.

37 Суаднясіце палітычнага дзеяча з краінай:

Хо Шы Мін

Пол Пот В’етнам

Н.Сіянук Манголія

Цзян Цзэмінь Лаос

П. Ачырбат Камбоджа

Кім Чэн Ір

Ле Зуан КНР

Хун Сен

Ю. Цэдэнбал КНДР



М-3. Японiя i новыя iндустрыяльныя

краiны Усходняй і Паўднёва-Усходняй

Азii пасля Другой сусветнай вайны
ВЭ-0. УВОДЗІНЫ
Пачынаючы вывучэнне гэтага модуля, неабходна праверыць свае веды па наступных пытаннях:

1 Ахарактарызуйце палiтычную i эканамiчную мадэлi, якiя скла-лiся ў Японii ў 30-я – першай палове 40-х гг. ХХ ст.

2 Чым скончылася для Японii другая сусветная вайна?

3 Чым характарызавалася эканамiчнае развiццё краiн Усходняй i Паўднёва-Усходняй Азii (УПУА) у 1918-1945 гг.?

4 Якiм было палiтычнае становiшча краiн УПУА на момант заканчэння другой сусветнай вайны.

У выпадку неабходнасцi паўтарыце папярэднi матэрыял па дапамож-нiку Васільева Л.С. “История Востока”, т 2., i падручнiку “Новейшая ис-тория стран Азии и Африки. ХХ век.”– М., 2001.-Ч.1.

Iнфармацыя аб модулі ў цэлым:

Гэты модуль прысвечаны вывучэнню гiсторыi краiн УПУА, якiя не былi пасля другой сусветнай вайны ўцягнуты ў сацыялiстычны экспе-рымент. У яго аснове ляжыць праблема феномена Японii, якая паспя-хова спалучае мадэрнiзацыю з захаваннем уласных традыцый. У дру-гой палове ХХ ст. японская мадэль была перанята групай краiн УПУА, якiя праз паскораную мадэрнiзацыю ператварылiся ў развiтыя iндустрыяльныя краiны.



Месца i значэнне модуля ў сiстэме курса:

Вывучэнне гэтага модуля дазваляе атрымаць веды аб асноўных тэндэнцыях развiцця краiн Усходу, якiя найбольш паспяхова ў апошнiя дзесяцiгоддзi ажыццявiлi мадэрнiзацыю, дзякуючы чаму рэзка выдзелiлiся па ўзроўні сацыяльна-эканамiчнага развiцця сярод iншых дзяржаў рэгiёну, але захавалi многiя элементы традыцыйнага цывiлiзацыйнага фундаменту.



Мэта вывучэння модуля:

- выявiць змены, якiя адбылiся ў сацыяльна-эканамiчным жыццi Японii пасля другой сусветнай вайны;

- ведаць спецыфiку мадэрнiзацыi Японii ў другой палове ХХ ст. як спалучэнне заходнiх каштоўнасцей з традыцыямi мясцовай цывi-лiзацыi;

- ахарактарызаваць японскi “эканамiчны цуд” у другой палове ХХ ст.;

- ведаць асаблiвасцi духоўнага жыцця сучаснай Японii, у якiм спа-лучаецца еўрапейскасць з нацыянальнымi традыцыямi;

- ведаць сутнасць паняцця “новыя iндустрыяльныя краiны” (НIК);

- вызначыць спецыфiку развiцця эканомiкi НIК “першай хвалi”;

Да iх лiку адносяцца Рэспублiка Карэя, Тайвань, Сiнгапур i Ган-конг.

- ведаць характэрныя рысы iх палiтычнага развiцця пасля другой сусветнай вайны;

- ахарактарызаваць асаблiвасцi эканамiчнага развiцця НIК “другой хвалi”;

Да iх лiку адносяцца Малайзiя, Тайланд, Фiлiпiны, Iнданезiя

- прасачыць асноўныя этапы i вызначыць найважнейшыя рысы па-лiтычнага развiцця гэтых краiн пасля заваявання незалежнасцi;



Гэты модуль уключае ў сябе наступныя вучэбныя элементы:

ВЭ-0. Уводзiны

ВЭ-1. Японiя пасля другой сусветнай вайны.

ВЭ-2. Паўднёвая Карэя, Тайвань, Сiнгапур i Ганконг як прад-стаўнiкi “першай хвалi” НIK.

ВЭ-3. Iнданезiя пасля другой сусветнай вайны.

ВЭ-4. Малайзiя, Тайланд i Фiлiпiны на шляху ператварэння ў НIК.

ВЭ-К. Вынiковы кантроль па модулю.

Аб змесце модуля.

Ключавая праблема: феномен паспяховай мадэрнiзацыi трады-цыйнага ўсходняга грамадства ў шэрагу краi УПУА.

Пры вывучэннi гэтай праблемы неабходна зыходзiць з таго, што найважнейшай перадумовай паспяховай мадэрнiзацыi ў вывучаемых краiнах, перш за ўсё Японii, стаў цывiлiзацыйны фундамент, якi за-бяспечыў паспяховы сiнтэз мясцовых традыцый з дасягненнямi за-ходняй цывiлiзацыi.

Вядучая iдэя: пасля другой сусветнай вайны Японiя, а ўслед за ёю цэлая група краiн УПУА зрабiлi iмклiвы рывок у сваiм сацыяльна-эканамiчным развiццi, пераняўшы ў Захаду мадэль рынкавай экано-мiкi i ў пэўнай ступенi, лiберальную дэмакратыю, на развiццё якiх на-клала свой адбiтак мясцовая цывiлiзацыйная традыцыя.

Асноўныя паняццi: індустрыялiзацыя, новыя iндустрыяльныя кра-iны, мадэрнiзацыя, аўтарытарны палiтычны рэжым, навукова-тэхнiч-ная рэвалюцыя, палiтычная лiбералiзацыя.

УВОДНАЯ ЛЕКЦЫЯ


1 Японiя ў 1945 – пачатку 1970 – х гг

2 Японія сярэдзіны 70-х гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.: новы этап эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця

3 Новыя індустрыяльныя краіны Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі

1 ЗША, якія акупіравалі Японію, прыступілі да ажыццяўлення ў гэтай краіне шырокага комплексу рэформаў. У палiтычнай сферы га-лоўная задача рэформаў заключалася ў тым, каб стварыць у Японii дэ-макратычную форму кiравання. Былi забаронены фашысцкiя i прафа-шысцкiя арганiзацыi, адменены законы, якiя ўсталёўвалi таталітарны рэжым. У вынiку грамадскае жыццё было вызвалена з-пад кантролю дзяржавы. У краiне аднавiла функцыянаванне шматпартыйная сiстэ-ма. Былі ўтвораны Лiберальная, Прагрэсiўна-дэмакратычная, Сацыя-лістычная (СПЯ) партыі, атрымала магчымасць для легальных дзеян-няў Камуністычная партыя Японіі (КПЯ). Прафсаюзы, якія знаходзі-ліся пад кантролем дзяржавы, былі распушчаны. На iх месцы пачалi ўтварацца незалежныя прафсаюзы. У 1946 г. рэфармісцкія прафсаюзы аб’ядналіся ва Усеяпонскую федэрацыю прафсаюзаў, прафсаюзы, якiя стаялi на пракамунiстычных пазiцыях, – ва Усеяпонскi кангрэс вы-творчых прафсаюзаў.

Важнае месца ў пасляваенных рэформах займала дэмiлiтарызацыя Японii. Ваенныя колы з’яўлялiся адной з галоўных сiл, на якiх ляжала адказнасць за фашызацыю краiны i за агрэсiўную вайну. Адразу пасля капiтуляцыi армiя i флот Японii былi раззброены i расфармiраваны. Для суда над ваеннымi злачынцамi быў створаны Мiжнародны ваен-ны трыбунал для Далёкага Усходу. Вынiкам яго працы стала выня-сенне сямi смяротных прысудаў, у тым лiку такiм вядомым ваенна-палiтычным дзеячам, як Тодзiо, Аракi. Ваеншчына Японiі перастала аказваць значны ўплыў на палiтычнае жыццё, краіна была пазбаўлена магчымасцi распачынаць агрэсію.

Важным крокам на шляху дэмакратызацыі Японii стала змена ста-туса iмператара. У снежнi 1945 г. на аснове дырэктывы акупацыйных уладаў рэлiгiя сінта была аддзелена ад дзяржавы. У звароце да нацыi iмператар публiчна адмовiўся ад тэзiса аб сваiм боскiм паходжаннi. Была створана незалежная сiстэма правасуддзя. Яна гарантавала пра-ва ўласнасцi i асабiстыя свабоды ад самавольства дзяржавы. У сацы-яльнай сферы японцы атрымалi дастаткова шырокiя правы і гарантыі. Вышэй ужо гаварылася аб праве на стварэнне прафсаюзаў. Яны маглі заключаць калектыўныя дагаворы з прадпрымальнікамi. Было абвеш-чана права на правядзенне забастовак. Законы аб працы ўсталёўвалi ў Японii 8-гадзінны рабочы дзень, тыднёвы аплатны водпуск. Значна ўзрасла заработная плата японскiх рабочых, хоць яна прыкметна ўсту-пала заработнай плаце заходніх рабочых.

У эканамiчнай сферы найбольш важнай можна лiчыць аграрную рэформу 1946-1949 гг. Быў усталяваны зямельны максiмум для аднаго ўласнiка ў памеры 3 га на паўднёвых астравах i 12 га на Хакайда, дзе землi менш урадлівыя. Зямля, якая перавышала ўсталяваны максiмум, адбiралася ў памешчыкаў за выкуп. Арандатары атрымалi магчы-масць набыць зямлю ва ўласнасць. Вынiкам аграрнай рэформы стала лiквiдацыя памешчыцкага землеўладання. Асноўная маса сялян пера-тварылася з арандатараў ва ўласнiкаў зямлi. Развiццё сельскай гаспа-даркi Японii пасля рэформы пайшло па фермерскім шляху. Адбыўся значны рост прадукцыйных сiл. Уласнiкi былi больш зацiкаўлены ў павышэннi якасцi сваёй зямлi, уводзiлi перадавыя агратэхнiчныя прыёмы. Многiя памешчыкi, якія атрымалі выкуп за зямлю, укладалi грошы ў прамысловасць, ператваралiся ў прадпрымальнiкаў. Частка сялян не змагла прыстасавацца да вядзення гаспадаркi ва ўмовах капiталiстычных адносiн на вёсцы i разаралася. Яны стваралi шмат-лiкую танную рабочую сiлу ў гарадах. Аграрная рэформа мела важ-ныя палiтычныя наступствы. Японскае сялянства, якое пакутавала ад малазямелля і было ўспрымальнае да мiлiтарысцкай прапаганды, жыло iлюзiямi, што толькі захоп новых тэрыторый зменiць яго стано-вiшча да лепшага. Аграрная рэформа прадэманстравала магчымасць вырашэння зямельнага пытання ў межах Японскіх астравоў. Тым са-мым была падарвана масавая база японскага мiлiтарызму.

У прамысловасці акупацыйныя ўлады сканцэнтравалi сваю ўвагу ў першую чаргу на рэарганiзацыi “дзайбацу” – буйных манапалiстыч-ных аб’яднанняў, як правiла сямейных, якiя ў перадваенны i ваенны час моцна зраслiся з дзяржаўным апаратам. Дзайбацу ў эканомiцы скоўвалі развiццё канкурэнцыi, функцыянаванне рынкавага механі-зму. Яны з’яўлялiся адной з найважнейшых апор таталiтарнага рэжы-му i японскага мiлiтарызму. У вынiку рэформы замест сямейных дзай-бацу ўтварылiся карпарацыi i прамыслова-фiнансавыя групы са знач-ным распыленнем акцый сярод iнвестараў. Гэта прывяло да дэмана-палiзацыi японскай эканомiкi i стварыла спрыяльныя ўмовы для раз-вiцця рынкавых адносiн. Былi падарваны пазiцыi дзяржаўна-бюра-кратычнага капiталу, што аслабiла пазiцыi антыдэмакратычных сiл. Для фармiравання светапогляду японцаў важнае значэнне мела рэфор-ма адукацыi. Першыя дзевяць гадоў адукацыi сталi абавязковымі i бясплатнымі. Выкладанне iдэалогii япанiзму, мiфаў сiнта аб боскiм паходжаннi iмператара і яго ўлады было забаронена.

Новая форма грамадска-палiтычнага i дзяржаўнага ладу Японii бы-ла замацавана ў канстытуцыi 3 мая 1947 г. Яна пацвердзіла адмену тэ-зіса аб боскім паходжанні імператара і яго ўлады. Ён пазбаўляўся рэальных уладных паўнамоцтваў. Канстытуцыя абвяшчала прынцып падзелу ўладаў. Заканадаўчая ўлада знаходзiлася ў руках двухпалат-нага парламента: Палата саветнiкаў (выбіралася на 6 гадоў) i палата дэпутатаў (выбіралася на 4 гады). Абедзве палаты выбiралiся на ас-нове ўсеагульнага, прамога выбарчага права па мажарытарнай сiстэ-ме. Рэальная выканаўчая ўлада належала кабiнету мiнiстраў, адказна-му перад парламентам. Асабiва вялiкая роля ў сістэме выканаўчай улады належала прэм’ер-мiнiстру. Былi абвешчаны дэмакратычныя правы і свабоды грамадзян. Галоўнае значэнне канстытуцыйнай рэ-формы ў тым, што японцы асэнсавалi: дзяржава iснуе для сваiх грама-дзян, а не наадварот. Артыкул 9 канстытуцыi 1947 г. абвяшчаў адмову ад вайны, як сродка вырашэння мiжнародных праблем. Японiя адмо-вiлася мець армiю i флот. Была створана заканадаўчая перашкода на шляху адраджэння японскага мiлiтарызму. Канстытуцыя ўпершыню ў гiсторыi Японii замацавала аўтаномiю мясцовага самакiравання. Гу-бернатары, прэфекты, мэры гарадоў, вясковыя старасты выбiралiся на аснове ўсеагульнага выбарчага права. У вынiку ажыццяўлення рэфор-маў было пакончана з таталiтарызмам i мiлiтарызмам у Японii. Краiна ўпэўнена пайшла па шляху развіцця дэмакратыі і рынкавай эканомікі. Рэформы можна расцэньваць як мiрную буржуазна-дэмакратычную рэвалюцыю, настолькi глыбокiя змены яны зрабiлi ў грамадскім жыц-цi Японii.

2. Ужо ў 1951 г. японская эканомiка ва ўсiх галiнах дасягнула дава-еннага ўзроўню. У 50-я гг. тэмпы росту японскай прамысловасцi ў ся-рэднiм за год складалi каля 20%. За 60-я гг. валавы ўнутраны прадукт павялiчыўся ў 4,5 разы. Японiя выйшла на трэцяе месца ў свеце па ўзроўні прамысловай вытворчасці. Такi iмклiвы эканамічны рост Япо-нii быў абумоўлены шэрагам фактараў. Цывiлiзацыйная традыцыя Японii спрыяла таму, што ў гэтай краiне сфармiравалася дысцып-лiнаваная i адносна добра абучаная рабочая сiла. Японцы выхаваны ў духу ўзаемадапамогi. Гэтыя прынцыпы перанесены i на арганiзацыю японскiх карпарацый. Японская фiрма дзейнiчала на рынку як улас-нiк, вытворца і, у той жа час, уяўляла сабою нешта падобнае на трады-цыйныя сацыяльныя карпарацыi, пабудаваныя на прынцыпах патэр-налiзму i ўзаемнай падтрымкi нiжэйшых i вышэйшых у iмя поспеху агульнай справы – працвiтання фiрмы. Японскiя рабочыя намнога больш схiльныя да супрацоўнiцтва з фiрмай, чым да барацьбы з яе вярхушкай. Са свайго боку, кiраўнiцтва кампанiі iмкнецца ўсяляк дэ-манстраваць свой клопат аб рабочых, прымяняючы матэрыяльнае i маральнае заахвочванне, пажыццёвы найм.

Японскi ўрад, апарат кiравання, у цэлым, сталi намнога меншымi i таннейшымi. Правы чыноўнiцтва ў справе ўмяшання ў эканомiку былi значна абмежаваны. Гэта стварыла прастору для праяўлення прадпры-мальніцкай iнiцыятывы. Дзяржава сканцэнтравала свае намаганнi на падтрымцы эканамiчнай дзейнасцi кампанiй. Тут урад дзейнiчаў у рамках тых жа канфуцыянскіх патэрналісцкіх традыцый. Дзяржава, якая цяпер не ўмешвалася непасрэдна ў эканамiчнае жыццё, сваёй фi-нансавай, крэдытнай, iнвестыцыйнай, мытнай палiтыкай актыўна спрыяла эканамiчнаму росту. Яна ж i часткова пераразмяркоўвае ў iн-тарэсах грамадства тыя вялiкiя даходы, якiя атрымліваюць фiрмы. Па-сля вайны была створана новая мадэль дзяржаўнага рэгулявання. Ас-ноўнымi яго кiрункамi сталi планаванне i доўгатэрмiновае прагна-заванне эканамiчнага развiцця, стымуляванне прыватнага капiталу ў справе ўсямернага выкарыстання найнавейшых дасягненняў НТР, удзел дзяржавы ў мерапрыемствах па павышэнні якасцi прадукцыi. Японскае прагнознае планаванне грунтуецца на складаннi навукова абгрунтаваных планаў-праектаў, над якiмi сумесна працуюць дзяр-жаўныя органы i арганiзацыi прыватнага бiзнесу. Гэтыя планы з’яў-ляліся спробой сумеснымi намаганнямi намецiць найбольш рацыя-нальныя шляхi вырашэння эканамiчных задач, якія стаялі перад краi-най. Адным з важных фактараў, якi запяспечваў хуткi эканамiчны рост Японii, стала рашучае абнаўленне пасля вайны асноўнага капiта-лу пры падтрымцы дзяржавы. Важную ролю ў перааснашчэннi вы-творчасцi адыграла выпрацаваная вякамi традыцыйная здольнасць японцаў актыўна пераймаць усё новае, вопыт другiх краiн. Моцны штуршок эканамiчнаму развiццю Японii дала аграрная рэформа. Па-сля яе вытворчасць ў сельскай гаспадарцы пачала хутка расцi. Рэзка ўзрасла таварнасць сялянскiх гаспадарак, што пашырыла ёмiстасць рынку i для прамысловых тавараў. Была вызвалена з сельскай гаспа-даркі вялiкая колькасць рабочых рук, якiя накiравалiся ў прамыс-ловасць i iншыя галiны.

У якасцi важнай перадумовы хуткага эканамiчнага росту можна на-зваць i развiтасць iнфраструктуры. У краiне мелася шырокая сетка чыгунак, вялiкая колькасць добра аснашчаных портаў. Насельнiцтва мела адносна высокi адукацыйны ўзровень. У 50-я гг. i пазней аду-кацыя становiцца адным з важных прыярытэтаў дзяржаўнай палiтыкi. Станоўча паўплывала на эканамiчнае развiццё адсутнасць значных ва-енных расходаў ў пасляваенны час. Пэўную ролю ў эканамiчных по-спехах Японii на пачатковам этапе адыгралi амерыканская дапамога i ваенныя заказы ў час Карэйскай вайны. Важна зазначыць i трады-цыйную сцiпласць японцаў у справе спажывання. Яны шмат сродкаў накiравалi на накапленне i iнвестыцыі.

Пасля вайны намаганнi японскага ўрада ў эканамiчнай сферы былi сканцэнтраваны ў двух прыярытэтных кiрунках. Першы ўключаў раз-вiццё базавых галiн – вытворчасць сталi, энергii. Другi – галiны лёг-кай прамысловасцi i суднабудавання, якiя арыентаваліся на эскпарт. Для паспяховага развiцця названых галiн урад прадастаўляў iм iльгот-ныя крэдыты, даваў падатковыя льготы i г.д. Пры кабiнеце мiнiстраў быў створаны камiтэт эканамічнага планавання, якi займаўся выву-чэннем ўнутранага i знешняга рынкаў, распаўсюджваннем аператыў-най эканамічнай iнфармацыi. Дзяржава стварае многiя аб’екты iнфра-структуры. Развiццё японскай эканомiкi хуткiмi тэмпамi забяспеч-валася ў многiм iмклiвым ростам экспарту. Калi ўзяць 50 – 60-я гг., то ў японскiм экспарце вядучая роля належала тэкстылю, абутку. Вытворчасць iх адбывалася пры адносна нiзкай заработнай плаце. Гэта ў многiм i забяспечвала пранiкненне японскiх тавараў на сусвет-ныя рынкi. Потым на першы план у экспарце выходзіць прадукцыя цяжкай прамысловасцi (сярэдзiна 60-х – канец 70-х гг. ХХ ст.). Такiм чынам, японскi эканамiчны цуд канца 1940-х – пачатку 1970-х гг. адбыўся ва ўмовах рынкавай эканомiкi, якая была ў многiм ары-ентавана на экспарт.

У першыя пасляваенныя гады амерыканская палiтыка была накi-равана на тое, каб зрабiць немагчымай новую агрэсiю з боку Японii. З разгортваннем «халоднай вайны» яна мяняецца. Новая палiтыка атры-мала назву “зваротны курс”. Японiя павiнна была стаць моцнай дзяр-жавай, каб з дапамагай ЗША стрымлiваць СССР на Далёкім Усходзе i каб супрацьстаяць камунiстычнай пагрозе ўнутры краiны. Акупацый-ныя ўлады i японскi ўрад пачалi наступленне на левыя арганiзацыi, перш за ўсё на прафсаюзы, якія кантраляваліся камунiстамі. З другога боку, новая палiтыка мела на ўвазе як мага хутчэй дасягнуць экана-мiчнай стабiлiзацыi як гаранта сацыяльна-палiтычнай стабiльнасцi. Для гэтай мэты быў рэалiзаваны план Доджа. У яго аснове ляжала iдэя барацьбы з iнфляцыяй і стварэння ўмоў для хуткага накаплення капiталу. Ваенныя заказы ў час Карэйскай вайны разам з планам Доджа дапамаглi ў 1951 г. аднавiць японскую эканомiку.

Суверэнiтэт Японii аднавiў Сан-Францыскi мiрны дагавор, заклю-чаны ў вераснi 1951 г. Яго падпiсала больш за 40 дзяржаў, але СССР, КНР, КНДР, ДРВ, Індыя і некаторыя іншыя дзяржавы не паставілі свае подпісы. Дагавор спыняў рэжым акупацыi, але дапускаў знахо-джанне на тэрыторыi Японii замежных войскаў, калi аб гэтым будзе заключана двухбаковае пагадненне. Па дагавору Японiя адмаўлялася ад усiх правоў на Карэю, Тайвань, Паўднёвы Сахалiн, Курылы. Адна-часова з мiрным дагаворам быў падпiсаны япона-амерыканскi Дага-вор бяспекi. Ён прадугледжваў размяшчэнне на тэрыторыi Японii аме-рыканскiх войскаў. Прычым, згодна з дагаворам яны павiнны былi не толькi гарантаваць бяспеку Японii на выпадак знешняй агрэсii, але i ўдзельнiчаць у падаўленнi “буйных унутраных бунтаў i беспарадкаў”.

Першыя парламенцкія выбары пасля аднаўлення суверэнiтэту ад-былiся ў кастрычнiку 1952 г. На iх перамагла правая Лiберальная пар-тыя, і яе лідэр Ёсiда ў чарговы раз сфармiраваў урад. У 1954 г. узнiкла Дэмакратычная партыя Японii. Яна атрымала падтрымку часткi буйной буржуазii, якая разлiчвала, што новая партыя стане канса-лiдуючым пачаткам для ўсiх кансерватыўных сiл. Буйная буржуазiя ў гэты час схiляецца да пункту гледжання, што дасягнуць палiтычнай стабiльнасцi, сфармiраваць трывалы i моцны ўрад можна праз арганi-зацыю магутнай партыi, якая аб’яднае правыя сiлы i будзе мець яў-ную перавагу над iншымi партыямi. Праведзеныя ў студзенi 1955 г. парламенцкія выбары прынеслi буйны поспех Дэмакратычнай партыi. Такiм чынам, яе прэтэнзіі на ролю кансалiдуючага цэнтра правых сiл набылi рэальную аснову. У кастрычнiку 1955 г. было дасягнута па-гадненне аб аб’яднаннi iснаваўшых да гэтага з 1951 г. дзвюх сацыя-лiстычных партый. Новая Сацыялістычная партыя абвясціла сваёй мэ-тай пераход да сацыялізму, але толькi мiрным шляхам. На партыйнай канферэнцыi, што адбылася ў лiпенi 1955 г., быў пераадолены раскол у шэрагах КПЯ. Партыя адмовiлася ад тактыкi разгортвання пар-тызанскай вайны. Найбольш важныя i далёка iдучыя наступствы для палiтычнага развiцця Японii мела аб’яднанне Лiберальнай i Дэма-кратычнай партый 15 лістапада 1955 г. і стварэнне Лiберальна-дэма-кратычнай партыі. Яна адразу заняла дамінуючае становішча ў палі-тычным жыцці краіны і мела ў палаце дэпутатаў 298 мандатаў з 467, у палаце саветнiкаў – 119 з 250. Асаблiвасцю партыйна-палiтычнай структуры Японii, якая склалася ў 1955 г., была наяўнасць пастаян-най парламенцкай большасцi ў руках ЛДП. Але пры гэтым апазiцыя кантралявала больш як трэць месцаў у парламенце, што рабiла для ЛДП немагчымым перагляд канстытуцыi.

У 1956 г. японскi ўрад пайшоў на аднаўленне дыпламатычных ад-носiн з СССР. Ён разлічваў тым самым аслабіць залежнасць ад ЗША. 19 кастрычніка 1956 г. у Маскве была падпiсана сумесная дэклара-цыя, якая абвяшчала спыненне стану вайны i ўсталяванне мiру памiж СССР i Японiяй. СССР абавязаўся рэпатрыiраваць у Японiю ўсiх гра-мадзян гэтай краiны, што знаходзiлiся на яго тэрыторыi, прызнаў на-яўнасць пытання аб прыналежнасцi паўднёвакурыльскiх астравоў. З чатырох астравоў, на якiя прэтэндавала Японiя, СССР пагадзiўся перадаць ёй два – Шыкатан i Хабамаi. Аднак, 27 студзеня 1960 г. японскаму ўра-ду была накiравана савецкая памятная запiска. У ёй было заяўлена, што СССР перадасць Японiі астравы толькi пры ўмове вываду з яе тэ-рыторыi амерыканскiх войскаў i заключэння савецка-японскага мiр-нага дагавора.

Прэм'ер-міністр Хатаяма выступаў за перагляд япона-амерыкан-скага Дагавора бяспекi, лiчачы, што ён абмяжоўвае суверэнiтэт Япо-нii. Да гэтага правячыя колы Японii падштурхоўваў i моцны анты-ваенны рух. ЗША разумелi, што захаванне пазiтыўнага стаўлення японскага грамадства да саюзу з імі патрабуе заключэння больш раў-напраўнага дагавора. Вынiкам перамоў стала падпiсанне 19 студзеня 1960 г. Дагавора аб узаемным супрацоўнiцтве i гарантыi бяспекi. Ён прадугледжваў захаванне амерыканскiх ваенных баз у Японii. Але ця-пер ЗША не мелi права бескантрольна нарошчваць свой воiнскi кан-тынгент i ўзбраеннi на гэтых базах. У новы дагавор не ўвайшло пала-жэнне аб удзеле амерыканскiх войскаў у падаўленнi ўнутраных бес-парадкаў.

У той жа час, калi Японiя вяла перамовы аб заключэннi новага да-гавору з ЗША, яна пачала стварэнне значных узброеных сiл. У чэрвенi 1957 г. быў зацверджаны першы план развiцця i ўмацавання ўзбро-еных сiл на 1958-1961 гг. З гэтага часу пытанне аб рэмiлiтарызацыi стала адным з цэнтральных у палiтычным жыццi Японii побач з пы-таннямi аб саюзе з ЗША. Барацьба вакол дагавора 1960 г. прывяла да расколу СПЯ. Яе правае крыло было незадаволена тактыкай масавых дзеянняў, што прымянялася партыяй у барацьбе з дагаворам, і ў 1960 г. стварыла Партыю дэмакратычнага сацыялізму (ПДС). Правя-чая ЛДП у 60-я гг. асноўныя намаганнi канцэнтруе на забеспячэнні эканамiчнага росту краiны. У 1960 г. быў прыняты план Iкэда, якi прадугледжваў падваенне нацыянальнага даходу за дзесяцiгоддзе i штогадовы прырост прамысловай вытворчасцi на 9%. Гэтыя тэмпы былi дасягнуты, што стала важным фактарам падтрымання сацыяль-на-палiтычнай стабiльнасцi ў краiне i захавання ўлады ЛДП. У лiстападзе 1964 г. на палiтычнай арэне Японii з’явiлася яшчэ адна дастаткова моцная партыя – Партыя чыстай палiтыкi (КОМЭЙТО). Такiм чынам, да сярэдзiны 1960-х гг. на месца фактычна 2-х партыйнай сiстэме 50-х гг. ЛДП – СПЯ прыйшла шматпартыйная. Усе ўзнiкшыя буйныя партыi склалi левацэнтрысцкую апазiцыю ЛДП. З’яўленне некалькiх апазiцыйных партый было выгадна ЛДП, бо драбiла сiлы апазiцыi. ПДС i Партыя чыстай палітыкі абвясцiлi сябе партыямi сярэдняга шляху развіцця памiж манапалiстычным капi-талiзмам i сацыялiзмам.

У вераснi 1965 г. прэм’ер-міністр Сата абвясцiў аб роспуску сваёй фракцыi i звярнуўся да iншых фракцыйных лiдэраў з прапановай зра-бiць тое ж самае. Але фракцыi ўнутры ЛДП ліквідаваць не ўдалося. Справа ў тым, што іх iснаванне мела аб’ектыўную аснову. У Японii буйная буржуазiя пайшла на стварэнне адзiнай партыi, а фракцыi ўну-тры яе адлюстроўвалі разыходжанні паміж рознымi пластамi бур-жуазii. Акрамя таго, захаванню фракцый садзейнiчала i японская па-тэрналiсцкая традыцыя. ЛДП, нягледзячы на з’яўленне новых партый, у другой палове 60-х гг. упэўнена кантралявала парламент. На выбарах у палату дэпутатаў у 1967 г. яна атрымала 277 месцаў, у 1969 г. – 288. Яўную перавагу сярод апазiцыйных партый мела СПЯ. У 1967 г. на выбарах у палату дэпутатаў яна атрымала 140 месцаў. Але ў канцы 60-х гг. яе пазiцыi аслаблi, i ў 1969 г. яна атрымала на аналагічных выбарах толькі 90 месцаў. Няўдачы СПЯ многiя яе лідэры тлумачылі тым, што яна праводзiла празмерна левую палiтыку i супрацоўнiчала з КПЯ.

У знешняй палiтыцы ў 60-я гг. Японiя ўсё больш iмкнулася да ўма-цавання сваiх пазiцый у Азii. Яна нармалiзавала ў 1965 г. адносiны з Паўднёвай Карэяй. У 1966 г. Японiя была ў лiку заснавальнiкаў Арга-нізацыі Азіяцка-Цiхаакiянскага пакта, якая мела на ўвазе развіццё перш за ўсё эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі рэгіёна. У 1972 г. урад Танака пайшоў на нармалiзацыю адносiн з КНР, разлiч-ваючы на пранікненне на велiзарны кiтайскi рынак. На шляху паспя-ховага развiцця адносiн з СССР стаяла праблема “паўночных тэры-торый”.

У цэлым, да пачатку 1970-х гг. Японiя ператварылася ў адзiн з трох буйнейшых цэнтраў сусветнага капiталiзму. У 1970 г. на Японiю пры-ходзiлася 10,1% сусветнай капiталiстычнай прамысловай вытворчасцi i яна заняла 2-е месца сярод капiталiстычных краiн па гэтым па-казчыку. Сацыяльна-палiтычнае развiццё Японii вызначалася высокай ступенню стабiльнасцi, якая грунтавалася на панаваннi ЛДП у палi-тычным жыццi краiны пры захаваннi шматпартыйнасці і палітычнага плюралiзму.

2 Сусветны эканамічны крызіс 1973 – 1975 гг., хоць ад яго Японія пацярпела менш, чым іншыя капіталістычныя краіны, паказаў, што слабым месцам прамысловасці Японіі з’яўляецца яе вялікая залеж-насць ад пастаўкі прыродных рэсурсаў з-за мяжы. Пакуль цэны на сы-равіну былі нізкімі, японская эканоміка развівалася паспяхова. Цяпер дарагая сыравіна магла стаць вялікім тормазам на шляху далейшага росту эканомікі Японіі. Ужо ў першай палове 70-х гг. стала відавочна, што такі фактар, як танная рабочая сіла, больш не можа спрыяць раз-віццю японскага экспарту. Перыядычна ўспыхвалі гандлёвыя войны з ЗША і ЕЭС. Каб захаваць высокія тэмпы эканамічнага росту, Японія пайшла на структурную перабудову эканомікі. Стаўка была зроблена на развіццё навукаёмістых і высокатэхналагічных галін, на безад-ходную вытворчасць, якія не патрабавалі вялікіх затрат сыравіны, энергіі, рабочай сілы. Вялікая ўвага надавалася навукова-вытворчым даследаванням, куды ўкладаліся вялікія сродкі. Значна ўзрасла роля сферы паслуг. Перабудова прамысловасці аблягчалася тым, што ў Японіі існавала вялікая колькасць дробных і сярэдніх фірм, здольных лёгка пераключыцца з выпуску аднаго тавару на другі. Буйныя фінан-сава-прамысловыя групы маюць шматгаліновую структуру, а гэта за-бяспечвае свабоду манеўра пры структурнай перабудове, пры перахо-дзе з вытворчасці аднаго віду тавараў на другі. Эканамічны крызіс 1980-1982 гг. даў новы штуршок рэфармаванню японскай эканомікі. Да канца 80-х гг. структурная перабудова японскай эканомікі завяр-шылася.

Паступальнае развіццё японскай эканомікі было прыпынена ў 1992 г., калі ўвесь капіталістычны свет перажыў цыклічны спад у экано-міцы. У 1991-1993 гг. узровень прамысловай вытворчасці знізіўся на 10,5%. Некаторае ажыўленне японскай эканомікі абазна-чылася ў 1994 г., аднак яно аказалася нязначным. Перадкрызісны ўзровень вытворчасці не ўдалося аднавіць да канца 1997 г. У гэты час разразіўся ўсходнеазіяцкі фінансавы крызіс, які адмоўна паўплываў на эканоміку Японіі. Цяжкасці ў развіцці японскай эканомікі даюць падставы многім эканамістам гаварыць, што Японіі не ўдалося дасягнуць устойлівага эканамічнага росту з упорам на ўнутраны попыт. Яны бачаць прычыны эканамічных праблем Японіі ў 90-я гг. ХХ ст. у шырокай дзяржаўнай рэгламентацыі. Японская эканоміка працягвала развівацца на неакейнсіянскіх прынцыпах. Нягледзячы на яўныя праблемы ў эканамічным развіцці Японіі ў 80-90-я гг., яна, безумоўна, заставалася адным з буйнейшых эканамічных і фінан-савых цэнтраў свету. У сярэдзіне 90-х гг. валютныя рэзервы японскіх банкаў склалі каля 130 млрд. долараў. У 1995 г. доля японскіх крэдытаў у свеце раўнялася 53%. Японія мае велізарныя магчымасці для развіцця найноўшых тэхналогій. Яна выдзяляе на навуковыя распрацоўкі каля 3,5 % ВУП, над імі працуюць каля 350 тыс. вучоных і інжынераў. Японская эканоміка ў вялікай ступені працуе па безадходным цыкле. Рашаючую ролю ў развіцці навейшых тэхналогій адыгрываюць дробныя і сярэднія прадпрыемствы. У канцы 80-х – 90-я гг. адбыліся змены ў знешнеэканамічнай дзейнасці Японіі. ЗША паступова страцілі ролю яе галоўнага эканамічнага партнёра. У 90-я гг. японскі экспарт у Азію перавысіў экспарт у ЗША. Такая ж тэн-дэнцыя назіраецца і ў імпарце (у 1993 г. складалі Азія – 60 млрд. $, ЗША – 50 млрд. $, ЕС – 24 млрд. $, Кітай – 37,8 млрд. $ у японскім імпарце). Японія, як і раней, пераўзыходзіць іншыя развітыя краіны па інтэнсіўнасці працы. На большасці прадпрыемстваў існуе шасці-дзённы рабочы тыдзень. Сярэдняя фактычная працягласць водпуску – 6-7 дзён. Японія – адзін з лідэраў па працягласці жыцця – 76,09 гадоў у мужчын і 82,22 гады ў жанчын. Некаторыя змены зведала ў 80 – 90-я гг. сацыяльная сфера. Японскія фірмы ўжо адыходзяць ад прынцыпу пажыццёвага найму рабочай сілы, ад прынцыпу аплаты па старшынству, калі галоўным крытэрыем пры вызначэнні заработнай платы быў стаж работы, а не колькасць і якасць працы. У сувязі з новымі ўмовамі найму рабочай сілы некалькі актывізаваўся прафсаюзны рух. У 1987 г. узнікла Агульнаяпонская федэрацыя рабочых прыватных кампаній.

Значныя змены назіраліся ў палітычным жыцці краіны. З 1955 г. манаполію на ўладу захоўвала ЛДП. Такая сітуацыя паступова вяла да росту карумпіраванасці і закасцянеласці сярод правячай эліты. Пачы-наючы з 70-х гг., Японія перажыла цэлую серыю скандалаў, якія былі звязаны з карупцыяй у радах правячай партыі. Аднак, нягледзячы на гэта, ЛДП змагла да пачатку 90-х гг. утрымацца на чале ўлады. Эка-намічны крызіс 1974 – 1975 гг. прывёў да некаторага аслаблення яе пазіцый. Гэта, у прыватнасці, прадэманстравалі выбары 1974 г. у па-лату саветнікаў, у выніку якіх ЛДП страціла 8 месцаў. У такім стано-вішчы ўрад Мікі, які прыйшоў да ўлады ў 1974 г., абвясціў, што най-важнейшая мэта яго палітыкі – гэта аднаўленне страчаных пазіцый ЛДП праз наданне партыі “новага абліча”. Прэм’ер-міністр выказаўся за дыялог з апазіцыяй. ПДС і СПЯ аб’явілі аб гатоўнасці супра-цоўнічаць з уладаю, пакуль яна прытрымліваецца палітыкі дыялогу з апазіцыяй. Дэпутаты парламента ад названых партый падтрымалі не-каторыя ўрадавыя заканапраекты. Аднак ЛДП перапыніла супрацоў-ніцтва з апазіцыяй восенню 1975 г., калі эканамічны крызіс быў прак-тычна пераадолены і для ЛДП адпала патрэба ў дыялогу з апазіцыяй. У лютым 1978 г. многія вядомыя дзеячы ЛДП былі абвінавачаны ў атрыманні хабару ад амерыканскай авіякампаніі “Локхід”. Вынікам скандалу стала тое, што на выбарах у студзені 1978 г. ЛДП страціла абсалютную большасць у палаце дэпутатаў. У ліпені 1978 г. анала-гічная сітуацыя склалася пасля выбараў у палату саветнікаў. У такой сітуацыі ЛДП зноў праявіла гатоўнасць да супрацоўніцтва з партыямі цэнтрысцкай апазіцыі, што праявілася ў час мясцовых выбараў 1979 г. У пачатку 80-х гг. гэтае супрацоўніцтва было перапынена. ЛДП атры-мала буйную перамогу на выбарах у абедзве палаты парламенту ў жніўні 1980 г. і ўжо не адчувала патрэбы ў супрацоўніцтве з апазіцыяй. Пасля гэтага ПДС, ПЧП, СПЯ заключаюць пагадненне аб намеры адабраць уладу ў ЛДП і ўтварыць кааліцыйны ўрад. Новы моцны ўдар па прэстыжу правячай партыі нанёс эканамічны крызіс, які пачаўся ў 1981 г. У выніку датэрміновых парламенцкіх выбараў ў студзені 1983 г. ЛДП страціла абсалютную большасць у палаце дэпутатаў. Упершыню пасля 1955 г. у Японіі быў сфарміраваны каа-ліцыйны ўрад (адзін міністэрскі партфель атрымаў прадстаўнік партыі Ліберальны клуб).

Другая палова 80-х гг. азнаменавалася пачаткам істотных перамен у партыйна-палітычнай сістэме Японіі. В 1986 г. СПЯ прыняла дэк-ларацыю, якая аб’явіла курс на абнаўленне партыі. З праграмных да-кументаў СПЯ знікаюць усялякія напаміны аб сацыялістычнай рэва-люцыі. Эвалюцыя партыі ў бок еўрапейскай сацыял-дэмакратыі была пацверджана і яе перайменаваннем у 1991 г. у Сацыял-дэмакра-тычную партыю Японіі (СДП). Прыкладна ў гэты ж час з крызісам сутыкнулася ЛДП. Палітычнае жыццё Японіі ўзрушыла новая серыя скандалаў, звязаных з карупцыяй буйных палітыкаў з правячай пар-тыі. Летам 1993 г. ЛДП пацярпела адноснае паражэнне на выбарах у палату дэпутатаў і страціла абсалютную большасць у ёй. Акрамя таго, у ЛДП адбыўся чарговы раскол. З яе выйшла група Хата – Адзавы. У выніку гэтых падзей ЛДП упершыню з 1955 г. Страціла ўладу. У жніўні 1993 г. быў сфарміраваны кааліцыйны ўрад, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі 7 апазіцыйных раней партый. Прэм’ерам стаў Хасакава, якога ў кастрычніку 1994 г. змяніў Хата. У гэты час рэзка змяніла свой палітычны курс СДП. Яна доўгі час выступала ў ролі галоўнага апанента ЛДП, а летам 1994 г. пайшла на збліжэнне з ёю, і ў кастрычніку 1994 г. быў сфарміраваны кабінет з прадстаўнікоў ЛДП і СДП. Да збліжэння з ЛДП сацыял-дэмакратаў штурхала страта па-пулярнасці ў масах. На выбарах 1993 г. яны атрымалі толькі 70 мес-цаў у палаце дэпутатаў замест ранейшых 134. СДП уступіла ў паласу крызісу і страціла ролю другой партыі краіны. Асноўнай сілай апа-зіцыі цяпер становіцца Партыя новых рубяжоў (ПНР). У яе ўвайшлі Партыя чыстай палітыкі, Партыя дэмакратычнага сацыялізму і шэраг груповак, якія адкалоліся ад ЛДП. Лідэрам новай партыі стаў Кайфу. Яна адразу мела ў ніжняй палаце парламенту 178 месцаў з 511. Асноўнымі ідэямі яе праграмы былі барацьба з карупцыяй, павышэнне ролі простага чалавека ў кіраванні краінай, актывізацыя Японіі на міжнароднай арэне. Упершыню была створана ліберальная партыя, здольная канкурыраваць з ЛДП. СДП ва ўмовах кааліцыі з ЛДП пра-цягвала страчваць свой уплыў. У яе засталося толькі 15 месцаў у па-лаце дэпутатаў. 1 лютага 1998 г кааліцыя ЛДП – СДП распалася.

25 снежня 1994 г. у Японіі быў прыняты новы выбарчы закон. Ён увёў выбарчую сістэму, якая дае перавагу буйным партыям. У ліпені 1995 г. адбыліся выбары ў палату саветнікаў. Здавалася, апазіцыя ўма-цоўвае свае пазіцыі. ПНР павялічыла сваё прадстаўніцтва ў гэтай па-лаце. Але выбары ў ключавую палату дэпутатаў у кастрычніку 1996 г. прынеслі перамогу ЛДП. Рэйтынг ПНР стаў імкліва падаць. У ёй у ве-расні 1996 г. адбыўся раскол. Партыю пакінуў адзін з заснавальнікаў Ц.Хата і каля 40 дэпутатаў парламента. Затым ПНР пакінула група М.Хасакавы. Новы лідэр ПНР Адзава ўнёс змены ў яе палітыку і ім-кнуўся да супрацоўніцтва з ЛДП. Далёка не ўсе ў партыі былі з гэтым згодныя. Вострая ўнутрыпартыйная барацьба і падзенне рэйтынгу ПНР прывялі да таго, што Адзава 27 снежня 1997 г. заявіў аб яе рос-пуску. ПНР распалася на 6 груповак, буйнейшай з якіх была Лібераль-ная партыя пад кіраўніцтвам Адзавы. Яна прапаведуе «новы кансер-ватызм», прынцып «малога ўрада». Заметнай палітычнай сілай у Япо-ніі з’яўлялася ўзнікшая ў 1996 г. Дэмакратычная партыя, пад кіраўц-твам Н.Кона. Яму ўдалося наладзіць супрацоўніцтва з групай невялі-кіх партый і стварыць апазіцыйную кааліцыю ў ніжняй палаце парла-менту з 97 дэпутатаў. У кааліцыю ўвайшла і заснаваная Хата Партыя дэмакратычнай палітыкі. Кааліцыя прапаведавала праграму змян-шэння дзяржаўнага рэгулявання эканомікі пры захаванні шырокіх са-цыяльных гарантый. У красавіку 1998 г. партыі, якія ўваходзілі ў каа-ліцыю, арганізаваліся ў новую Дэмакратычную партыю (ДПЯ) на ча-ле з Кона. Выбары ў палату саветнікаў 12 ліпеня 1998 г. прынеслі пос-пех ДПЯ (+ 7 месцаў, усяго – 47). ЛДП страціла 15 месцаў (засталося 103). Пасля гэтай няўдачы лідэр ЛДП Хасімота падаў у адстаўку. Но-вым прэм’ер–міністрам стаў К.Абуці. Яго ўрад сутыкнуўся з даволі моцнай апазіцыяй у парламенце на чале з ДПЯ. Таму восенню 1998 г. ЛДП пайшла на кааліцыю з Ліберальнай Партыяй Адзавы, якая атры-мала адно месца ў кабінеце Абуці. Перад кааліцыяй стаяла задача вывесці краіну з фінансавага крызісу. Гэта аказалася даволі складанай задачай. У краіне нарастала незадавальненне правячай вярхушкай. У выніку да кіраўніцтва ЛДП прыйшло новае пакаленне палітыкаў на чале з Дз.Куідзумі. Вясной 2001 г. ён стаў лідэрам правячай ЛДП і прэм’ер-міністрам краіны. Але і ўрад Куідзумі змог толькі ў 2004 г. дабіцца значнага эканамічнага росту. У гэтым жа годзе адбыліся парламенцкія выбары, на якіх правячая кааліцыя на чале з Лібе-ральна-дэмакратычнай партыяй заваявала 275 месцаў з 480 у палаце дэпутатаў. Умацавала свае пазіцыі асноўная апазіцыйная Дэмакра-тычная партыя, якая атрымала177 дэпутацкіх мандатаў замест раней-шых 137 у ніжняй палаце парламенту. Яшчэ ў кастрычніку 2003 г. да Дэмакратычнай партыі далучылася Ліберальная партыя Адзавы.

Імператар у сучаснай Японіі не мае рэальнай улады, але многія японцы з вялікай павагаю адносяцца да гэтага інстытута. У 1989 г. па-мёр імператар Хірахіта. Трон заняў Акіхіта. У 1977 г. Хірахіта заявіў, што ён пасля вайны не адмаўляўся ад тэзіса аб боскім паходжанні ім-ператара. У 80-я гг. загучалі на самым высокім узроўні заклікі адна-віць імператарскую сістэму.

Адным з цэнтральных момантаў знешняй палітыкі Японіі з сярэ-дзіны 70-х гг. становіцца наладжванне эканамічнага супрацоўніцтва з суседнімі краінамі Азіі. У рамках гэтага курса ў жніўні 1978 г. на нарадзе кіраўнікоў урадаў краін АСЕАН прэм’ер-міністр Японіі па-абяцаў краінам рэгіёна вялікую эканамічную дапамогу. У гэты ж час паспяхова развіваюцца кітайска-японскія адносіны. 12 жніўня 1978 г. Рэспубліка Карэя і Японія падпісалі дагавор аб міры і дружбе. Аднак пры гэтым прэм’ер-міністр Фукуда падкрэсліў, што аснова японскай знешняй палітыкі – саюз з ЗША. У 1981 г. прайшлі перамовы прэ-м’ер-міністра Судзукі і прэзідэнта Р.Рэйгана ў Вашынгтоне, якія пра-дэманстравалі супадзенне пазіцый бакоў па найважнейшых міжна-родных праблемах. Ва ўмовах жорсткага супрацьстаяння з СССР, Японія ўсяляк падкрэслівала сваю прыналежнасць да заходняга свету. Яна праводзіла палітыку санкцый у дачыненні да СССР. Але ўжо з 1984 г. яна пачынае аслабляць гэтую палітыку і поўнасцю адмаў-ляецца ад яе з пачаткам у СССР перабудовы.

У 80 – 90-я гг. ХХ ст. як у Японіі, так і за яе межамі шырока вы-казвалася думка, што на фоне вялікай эканамічнай магутнасці краіна адыгрывае невялікую ролю ў міжнародных справах і яе трэба прывес-ці ў адпаведнасць з японскім эканамічным патэнцыялам. Амаль усе вядучыя палітычныя сілы Японіі адвяргаюць шлях ператварэння яе ў ваенную звышдзяржаву. Японскі ўрад імкнецца дасягнуць росту ўплыву ў свеце за кошт выкарыстання палітычных сродкаў, метадаў эканамічнай дыпламатыі. Ператварэнне Японіі ў сусветную дзяржаву звязана з актывізацыяй яе ўдзелу ў вырашэнні міжнародных экана-мічных праблем. Вялікую дапамогу Японія аказвае краінам, якія раз-віваюцца. У рамках ААН Японія імкнецца актыўна ўдзельнічаць у вы-рашэнні глабальных праблем. Рэальным інструментам павышэння ро-лі Японіі ў свеце можа стаць рэформа ААН, у выніку якой Японія хоча атрымаць пастаяннае месца ў Савеце Бяспекі. У час вайны ў Іра-ку, якая пачалася ў 2003 г., японскія войскі ўпершыню пасля 1945 г. прынялі ўдзел у баявых дзеяннях за межамі Японіі.

3 Да ліку новых індустрыяльных краін Паўднёва-Усходняй і Ус-ходняй Азіі першага эшалона адносяць Паўднёвую Карэю, Тайвань, Сінгапур, Ганконг. Хуткі эканамічны ўздым у гэтых краінах пачаўся ў 1960-я гг. Карэя ў гады другой сусветнай вайны была вызвалена са-вецкімі і амерыканскімі войскамі з-пад улады Японіі. Падзел Карэі на савецкую і амерыканскую зоны акупацыі паклаў пачатак расколу кра-іны. СССР адмовіўся супрацоўнічаць з Часовай камісіяй ААН па Ка-рэі, якая павінна была кантраляваць агульнанацыянальныя выбары. На поўдні Карэі ЗША аказвалі ўсялякую дапамогу свайму стаўленіку Лі Сын Мыну. Калі стала бачна, што правядзенне агульнакарэйскіх выбараў з'яўляецца немагчымым, амерыканская акупацыйная ўлада правяла іх у 1948 г. толькі ў Паўднёвай Карэі. Абраны Нацыянальны сход абвясціў стварэнне Рэспублікі Карэя (РК), пасаду прэзідэнта за-няў Лі Сын Ман. У жніўні 1948 г. выбары прайшлі на поўначы Карэі, і была створана Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка(КНДР). Раскол краіны замацавала вайна 1950-1953 гг. Яе ўзнікненню спрыяла тая канфрантацыя, якая ўсталявалася ў свеце ва ўмовах “халоднай вайны”. Каб аб'яднаць Карэю, урад Кім Ір Сена 25 чэрвеня 1950 г. па-чаў вайну супраць РК. Савет Бяспекі ААН прызнаў КНДР агрэсарам і накіраваў супраць яе міжнародныя войскі, у асноўным з амерыканскіх салдат. На дапамогу КНДР прыйшлі СССР і КНР. Кровапралітная вайна не прынесла перамогі нікому з бакоў.

Пасля вайны 1950-1953 гг. эканоміка Паўднёвай Карэі знаходзілася ў глыбокім крызісе. Уласнасць японскага капіталу была нацыя-налізавана, у выніку чаго ўзнік буйны дзяржаўны сектар. У сельскай гаспадарцы пераважала памешчыцкае землеўладанне, а 75% сялян былі арандатарамі. В 1950 г. пачалася аграрная рэформа, меўшая сва-ёй мэтай надзяленне сялян зямлёй, якая выкупалася ў памешчыкаў. 200 тыс. сялянскіх гаспадарак атрымалі зямлю. Частка сялян у новых умовах гаспадарання разарылася, у выніку чаго павялічылася коль-касць свабодных рабочых рук. Другія сяляне сталі фермерамі. Грошы, якія атрымалі памешчыкі пры выкупе зямлі, яны накіравалі на раз-віццё прамысловасці. Для дасягнення фінансавай стабілізацыі ў 1953 г. была праведзена грашовая рэформа. У 1960 г. улады РК прыйшлі да высновы, што для пераадолення эканамічай адсталасці і беднасці неабходна правесці хуткую індустрыялізацыю краіны. Ас-ноўнай перашкодай для гэтага былі вузкі ўнутраны рынак і недахоп капіталу. Таму стаўка рабілася на развіццё экспарту і замежныя інвестыцыі. Для заваявання сусветных рынкаў РК выкарыстоўвала таннасць сваёй рабочай сілы. Асноўную частку экспарту складалі тавары лёгкай прамысловасці, вытворчасць якіх патрабавала вялікіх затрат фізічнай працы. Па меры развіцця прамысловасці структура экспарту будзе мяняцца. У 1970-я гг. галоўную ролю ў ім адыгрывала прадукцыя цяжкай прамысловасці. У 1960 г. быў прыняты закон “Аб прыцягненні прыватных замежных інвестыцый”, а ў 1962 г. – “Аб гарантыях пагашэння даўгоў”. У выніку гэтых мер у 1962-1966 гг. замежны капітал склаў 47,7% ад агульнай колькасці інвестыцый у эканоміку РК. Але па меры накаплення ўнутранага капіталу доля замежнага капіталу ў інвестыцыях будзе зніжацца (в 1971-1976 гг. – 20,8%). Найважнейшым кірункам эканамічнай палітыкі стала стварэнне моцных фінансава-прамысловых груп, якія пры падтрымцы дзяржавы наладзілі сучасную вытворчасць і актыўна пранікалі на сусветныя рынкі. Да 80-х гг. РК ператварылася ў сярэднеразвітую індустрыяльную дзяржаву. У 80-я гг. упор пачаў рабіцца на развіццё высокатэхналагічных галін. Краіна выходзіць на перадавыя пазіцыі ў электроніцы, суднабу-даванні, вытворчасці аўтамабіляў пры эканамічным росце 8,5% у год. Праблемы ў эканоміцы пачаліся ў другой палове 1990-х гг. Яны былі звязаны з усходнеазіяцкім фінан-савым крызісам 1997 г. РК звярнулася па дапамогу да МВФ і атры-мала яе. Нягледзячы на крызіс канца 90-х гг., РК застаецца адным з сусветных лідэраў у сучаснай вытворчасці і экспарце (аб'ём экспарту ў 1996 г. склаў 130 млрд. долараў).

Палітычнае развіццё РК адбывалася ва ўмовах аўтарытарнага рэ-жыму. У 1954 г. Лі Сын Ман дабіўся папраўкі ў канстытуцыю, якая надзяляла прэзідэнта шырокімі паўнамоцтвамі. Былі прыняты законы, якія дазвалялі падаўляць апазіцыю. У такіх умовах адбыліся прэзі-дэнцкія выбары 1956 г. Была абвешчана перамога Лі Сын Мана, як і на наступных выбарах 1960 г. Тады апазіцыя арганізавала масавыя дэманстрацыі. 27 красавіка 1960 г. Лі Сын Ман падаў у адстаўку. Але дэмакратычнае развіццё РК было непрацяглым. 16 мая 1961 г. ад-быўся ваенны пераварот, і ўсталявалася новая дыктатура генерала Пак Чжон Хі. У пачатку 1970-х гг. папулярнасць прэзідэнта падае. Уз-мацняецца галоўная апазіцыйная сіла – Народна-дэмакратычная пар-тыя на чале з Кім Дэ Чжунам. Тады 17 кастрычніка 1972 г. прэзідэнт увёў ваеннае становішча. 21 лістапада 1972 г. уступіла ў сілу новая канстытуцыя, якая мела антыдэмакратычны характар. 26 кастрычніка 1979 г. Пак Чжон Хі быў забіты людзьмі з уласнага акружэння. Да ўлады прыходзіць генерал Чон Ду Хван.

У сярэдзіне 1980-х гг. Чон Ду Хван пачаў дэмакратызацыю краіны. Змены ў палітычным жыцці былі звязаны ў многім з развіццём эка-номікі РК. На пачатковым этапе індустрыялізацыі моцная аўтары-тарная ўлада забяспечвала грамадскую стабільнасць, што станоўча ад-білася на эканоміцы. У выніку эканамічнага “цуда” быў забяспечаны рост даходаў насельніцтва, і цяпер сацыяльная стабільнасць магла быць дасягнута без рэпрэсій. У 80-я гг. у РК ужо меўся моцны сярэдні клас, для якога дэмакратычныя правы і свабоды мелі вялікую каштоў-насць. Чон Ду Хван лічыў неабходным плаўна рухацца па шляху дэ-макратызацыі. Ён заявіў, што дэмакратычныя папраўкі ў кансты-туцыю будуць унесены толькі пасля алімпіяды 1988 г., якая пройдзе ў Сеуле. Супраць гэтага выступіла не толькі апазіцыя, але і блізкі пап-лечнік прэзідэнта генерал у адстаўцы Ро Дэ У, які з'яўляўся кан-дыдатам у прэзідэнты ад правячай Дэмакратычнай партыі справяд-лівасці. Па яго ініцыятыве на рэферэндуме 27 кастрычніка 1987 г. была прынята новая канстытуцыя РК. Яна абмежавала тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў пяццю гадамі, звузіла ўладу прэзідэнта. На прэзідэнцкіх выбарах 16 снежня 1987 г. перамог Ро Дэ У. Ён пра-доўжыў палітыку дэмакратызацыі ва ўнутранай палітыцы. У знешняй палітыцы былі нармалізаваны адносіны з СССР і іншымі сацыя-лістычнымі краінамі. Дзякуючы гэтаму РК адначасова з КНДР у ве-расні 1990 г. была прынята ў ААН.

Ро Дэ У змог дабіцца ў студзені 1991 г. стварэння новай правячай Дэмакратычнай ліберальнай партыі. У склад новай партыі ўвайшлі Кім Ен Сам і некаторыя іншыя вядомыя апазіцыйныя раней палітыкі. Менавіта Кім Ен Сам атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 1993 г. Наступныя выбары, якія прайшлі ў снежні 1997 г., прынеслі перамогу апазіцыі, і пасаду прэзідэнта заняў яе лідэр Кім Дэ Чжун. Ён абвясціў палітыку “сонечнага святла” ў адносінах да КНДР. Яе вынікам стала сустрэча Кім Дэ Чжуна з лідэрам КНДР Кім Чэн Ірам 13 чэрвеня 2000 г. Аднак у далейшым адносіны паміж дзвюма Карэя-мі зноў значна пагоршыліся.

Рэшткі Гаміньдана, які пацярпеў паражэнне ў грамадзянскай вайне з Камуністычнай партыяй Кітая (КПК), перабраліся на Тайвань. Тут Чан Кайшы пачаў будаваць новую дзяржаву на аснове 3-х народных прынцыпаў Сунь Ятсена і яго ідэі аб пяці галінах улады. Першым буйным эканамічным мерапрыемствам Гаміньдана на Тайвані была аграрная рэформа, якая пачалася ў 1951 г. Яна прывяла да ліквідацыі памешчыцкага землеўладання і стварэння шматлікіх гаспадарак фер-мераў. Прамысловасць Тайваня да 1958 г. развівалася на аснове ім-партазамяшчэння. Гэты шлях паказаў сваю неэфектыўнасць. У канцы 1950-х гг. Тайвань пераходзіць да экспартнай мадэлі эканамічнага развіцця. У паспяховым эканамічным развіцці Тайваня важную ролю іграла эфектыўная палітыка дзяржаўнага рэгулявання. Дзяржаўны сектар у прамысловасці ў 1952 г. складаў 56,6%. Урад Чан Кайшы праводзіў палітыку паступовай дэнацыяналізацыі. Яшчэ ў 1985 г. до-ля дзяржавы ў прамысловасці складала 16,1%. Для эканомікі Тайваня характэрна планаванне, якое мае прагнозны характар. Дзяржава ак-тыўна рэгулюе прыток замежных інвестыцый, накіроўвае іх у най-больш перадавыя сферы эканомікі. У пачатку 60-х гг. ХХ ст. асноў-ным кірункам эканамічнай палітыкі стала стымуляванне экспарту. У 1964-1971 гг. ён узрастае ў сярэднім за год на 24,9%, а ў 1971-1984 гг. – на 22,9%. Тайвань пачаў пранікаць на сусветныя рынкі з экспарту тэкстылю. У 1980-я гг. на першы план у экспарце выходзіць прадук-цыя электронікі. Дзякуючы высокім тэмпам развіцця эканомікі Тай-вань у сярэдзіне 80-х гг. увайшоў у лік індустрыяльных краін. На долю прамысловасці ў той час прыходзілася 45,4% валавога нацыя-нальнага прадукта, на долю сельскай гаспадаркі – 7,6%, сферы паслуг – 47%. З сярэдзіны 80-х гг. асноўным прыярытэтам у развіцці эканомікі Тайваня сталі навукаёмістыя галіны. Дзяржава ад 15 да 20% бюджэтных сродкаў стала накіроўваць на развіццё навукі, адукацыі і культуры. У канцы 1980-х - першай палове 1990-х гг. сярэднегадавы прырост унутранага валавога прадукта перавышаў 7% у год. Валют-ныя рэзервы краіны склалі 74 млрд. долараў. Усходнеазіяцкі крызіс фінансаў не аказаў істотнага ўплыву на эканоміку Тайваня.

На працягу доўгага часу на Тайвані фактычна існавала аднапар-тыйная сістэма. Дзве мясцовыя партыі не мелі вялікага ўплыву і не стваралі канкурэнцыі Гаміньдану. Аснавай яго палітыкі быў анткамунізм. У арміі існаваў інтстытут паліткамісараў, насельніцтва было ахоплена сеткаю разнастайных арганізацый, якія знаходзіліся пад кантролем партыі і дзяржавы. У 1975 г. Чан Кайшы памёр. Яго пераемнікам на пасадзе прэзідэнта і лідэра Гаміньдана стаў Цзян Цзы-нго. Новы прэзідэнт дазволіў дзейнасць ліберальнай апазіцыі. Змена ўлады на Тайвані парадзіла ў КНР надзеі на мірнае аб'яднанне краіны. Быў вылучаны лозунг: “Адна дзяржава - дзве сістэмы”. Але на 12 кан-грэсе ў 1981 г. Гаміньдан адхіліў ідэю аб'яднання Тайваня з КНР.

У сярэдзіне 1980-х гг. унутры Гаміньдана ўзмацняецца ўплыў гру-пы маладых дзеячаў на чале з Лі Дэнхуэем, якія выступілі з ідэяй рэ-фармавання палітычнай сістэмы краіны. У 1987 г. было адменена над-звычайнае становішча, грамадзяне Тайваня атрымалі свабоду выезду за граніцу, была дазволена дзейнасць палітычных партый і адменена цэнзура. Пасля смерці Цзян Цзынго ў 1988 г. кіруючыя пасады ў пар-тыі і дзяржаве заняў Лі Дэнхуэй. Асноўнай апазіцыйнай сілай стала Дэмакратычная прагрэсіўная партыя (ДПП). Яна выступала за ства-рэнне на востраве незалежнай дзяржавы, у адрозненне ад Гаміньдана, які прэтэндуе на ўладу ва ўсім Кітаі. Важным крокам на шляху Тай-ваня ад аўтарытарызму да дэмакратыі стала правядзенне ў 1996 г. першых усеагульных прэзідэнцкіх выбараў. Перамог на іх Лі Дэн-хуэй. У 1990-я гг. вялікую вастрыню мела пытанне аб'яднання Тай-ваня з КНР. Перамовы па гэтым пытанні, якія вяліся з 1992 па 1996 г., не далі выніку. Пасля гэтага на Тайвані ўзмацніліся пазіцыі тых, што выступалі за стварэнне на востраве юрыдычна незалежнай дзяржавы. 1 снежня 2001 г. на прэзідэнцкіх выбарах перамагла апазіцыйная ДПП, якая выступіла за абвяшчэнне незалежнасці Тайваня. Пасаду прэзідэнта заняў Чай Шуй Бянь. Тым самым быў пакладзены канец працягламу праўленню Гаміньдана на Тайвані.

Ганконг займае выгаднае геаграфічнае становішча і яшчэ ў ХІХ ст. вылучыўся як важны гандлёвы цэнтр. Пасля другой сусветнай вайны пачаўся хуткі эканамічны рост Ганконга. Да 80-х гг. ён становіцца буйным фінансавым і прамысловым цэнтрам. Банкаўская сістэма, сфера паслуг, электроніка занялі галоўнае месца ў эканоміцы краіны. У 1982 г. пачаліся перамовы паміж Англіяй і КНР па пытанні далу-чэння Ганконга да КНР. Улады КНР заявілі аб захаванні ў Ганконгу пасля аб'яднання капіталістычнай эканомікі. У 1984 г. КНР і Англія падпісалі пагадненне, па якім Ганконг 1 ліпеня 1997 г. увайшоў у склад КНР як Асобы адміністрацыйны раён. У апошнія гады свайго праўлення ў Ганконгу Англія правяла шэраг дэмакратычных рэфор-маў. У 1991 г. былі прыняты законы, якія гарантавалі правы і свободы грамадзян. У 1995 г. адбыліся дэмакратычныя выбары, у выніку якіх былі сфарміраваны органы самакіравання. Гэтая сістэма захавалася і пасля ўваходжання Ганконга ў склад КНР.

Сінгапур стаў незалежнай дзяржавай 9 жніўня 1965 г. Да гэтага ён з'яўляўся англійскай калоніяй, а з 1963 па 1965 г. уваходзіў у склад Федэрацыі Малайзія. За гады незалежнасці Сінгапур дабіўся выдат-ных эканамічнх поспехаў. Ён ператварыўся ў найбуйнейшы гандлёвы і фінансавы цэнтр. Па ўзроўню камп'ютэрызацыі ён займаў на мяжы стагоддзяў другое месца ў свеце пасля Японіі. Даход на душу насель-ніцтва ў 1999 г. склаў 25 тыс. долараў. Усходнеазіяцкі крызіс слаба за-крануў Сінгапур. Пераадоленне эканамічных праблем урад Сінгапура звязвае з лібералізацыяй эканомікі. Найбуйнейшай палітычнай сілай Сінгапура з моманту атрымання незалежнасці з'яўляецца Партыя на-роднага дзеяння. Яе лідэр Лі Куан Ю з 1965 г. да сваёй смерці ў 1991 г. займаў пасаду прэм'ер-міністра. У Сінгапуры сфарміраваўся культ асобы "заснавальніка дзяржавы" Лі Куан Ю. У краіне дзейні-чала некалькі апазіцыйных партый, але ні адна з іх не магла скласці канкурэнцыі Партыі народнага дзеяння.

Такім чынам, чацвёрка “азіяцкіх драконаў” дабілася ў апошнія га-ды выдатных поспехаў у развіцці эканомікі. Але ўсходнеазіяцкі кры-зіс 1997 г. паставіў пад сумненне тую мадэль развіцця, якую яны вы-карыстоўвалі. Для яе характэрна стварэнне “цяплічных” умоў для ўла-сных вытворцаў. Дробны бізнес часта станавіўся ахвяраю буйнога біз-несу, які меў падтрымку дзяржавы. Пераадоленне гэтых адмоўных з'яў бачыцца кіраўніцтву названых краін на шляху далейшай лібералі-зацыі эканамічных адносін. Гэта, у прыватнасці, прадугледжвае эка-намічная праграма, якую ў лютым 1998 г. пачала ажыццяўляць РК.

Тайланд, Малайзія, Філіпіны і Інданезія адносяцца да ліку краін, якія склалі “другі эшалон” новых індустрыяльных дзяржаў. Больш высокімі тэмпамі развіваюцца Малайзія і Тайланд. 70-80-я гг. ХХ ст. сталі часам хуткага развіцця працаёмістых галін эканомікі гэтых краін. З сярэдзіны 1980-х гг. сітуацыя мяняецца. Тайланд і Малайзія развіваюць навукаёмістую вытворчасць. У справе структурнай пера-будовы эканомікі вырашальная роля адводзіцца дзяржаве. У Малайзіі на дзяржаву прыходзілася 90% выдаткаў на навукова-тэхнічныя да-следаванні, у Тайландзе - 80%. У выніку былі створаны радыётэх-нічная і іншыя сучасныя галіны вытворчасці. Ужо ў канцы 80-х гг. до-ля электронікі ў экспарце Малайзіі склала 27,4%. У 1990-1997 гг. га-давы прырост ВУП у Малайзіі склаў больш 8% у год, у Тайландзе выпуск прамысловай прадукцыі ў гэты перыяд вырастаў на 11% у год. Абедзве гэтыя дзяржавы ў першай палове 1990-х гг. праводзілі палі-тыку лібералізацыі эканомікі. Эканамічнае развіццё Філіпін адбыва-лася больш плаўна. Сельская гаспадарка заставалася вядучай галіною эканомікі. Захаванне памешчыцкага землеўладання і іншых архаічных элементаў аграрных адносін тармазіла развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці. У прамысловасці да пачатку 90-х гг. ХХ ст. рашаючую ролю іграла працаёмістая вытворчасць. У 90-я гг. паскорыліся тэмпы эканамічнага росту і індустрыялізацыі Філіпін. У 1992-1996 гг. рост ВУП склаў 5-7% у год. Пры гэтым назіралася тэндэнцыя змяншэння ролі дзяржавы ў эканоміцы. Усходнеазіяцкі крызіс 1997 г. нанёс знач-ны ўдар па эканоміцы Тайланда, Малайзіі і Філіпін. Асабліва пацяр-пеў прыватны сектар. Спад вытворчасці склаў 10%. Краіны рэгіёна пайшлі на дэвальвацыю нацыянальных валют. Выхад з крызісу Тай-ланд і Філіпіны шукалі ў партнёрстве з МВФ і ў далейшай лібераліза-цыі эканомікі. Малайзія, наадварот, адмовілася ад супрацоўніцтва з МВФ і ўзяла курс на ўзмацненне дзяржаўнага кантролю над экано-мікай, асабліва за фінансавымі патокамі.

У 1957 г. англійская калонія Малайя атрымала незалежнасць, а ў 1963 г. было аб'яўлена аб стварэнні Федэрацыі Малайзія. Яна аб'ядна-ла 13 штатаў, 9 з якіх з'яўляліся княствамі са спадчыннаю ўладаю сул-танаў. Султаны са свайго складу выбіраюць кіраўніка краіны. Іслам быў абвешчаны дзяржаўнай рэлігіяй. Малайзійская Федэрацыя сутык-нулася з вострымі нацыянальнымі праблемамі. Супярэчнасці паміж рознымі нацыянальнасцямі краіны прывялі да распаду ў 1969 г. Саюз-най партыі, якая аб'ядноўвала прадстаўнікоў розных этнічных груп і іграла ролю кансалідуючай сілы ў грамадстве. З мэтаю захавання адзінства краіны група палітыкаў на чале з намеснікам прэм'ер-мініс-тра Абдул Разанам пайшла на абвяшчэнне надзвычайнага становішча. Была распрацавана новая ідэалагічная дактрына будаўніцтва Малай-зійскай Федэрацыі. Яна была абнародавана ў 1970 г. і атрымала назву “Асновы дзяржавы”. Яна ўключала наступныя прынцыпы: вера ў бога і цярпімасць да другіх рэлігій; патрыятызм і адданасць манархіі; вы-кананне законаў і маральных норм; павага да канстытуцыі. Падразу-мявалася таксама вырашэнне пытання фарміравання адзінай малай-зійскай нацыі без адрозненняў у веры і этнічнай прыналежнасці. Но-вая ідэалогія выступіла як альтэрнатыва заходняй ліберальнай дэма-кратыі, якая не прыжылася ў Малайзіі. Надзвычайнае становішча ў краіне было адменена, і ў 1974 г. прайшлі парламенцкія выбары. Пе-рад выбарамі А.Разан выступіў з ідэяй міжпартыйнага супрацоў-ніцтва, і шэраг партый стварылі Нацыянальны фронт, які і перамог на выбарах. Пасля гэтага намячаецца яўная тэндэнцыя да кансалідацыі грамадства. Актыўную ўзброеную барацьбу супраць урада працягвалі толькі камуністы і ісламскія фундаменталісты. Палітычнае развіццё Малайзіі пасля крызісу пачатку 70-х гг. адны гісторыкі разглядалі як альтэрнатыву заходняй дэмакратыі, другія бачылі ў ім прыклад паспя-ховай мадэрнізацыі традыцыйнага грамадства. Палітычныя наступст-вы, якія выклікаў фінансавы крызіс 1997 г., падарвалі пазіцыі пры-хільнікаў празаходняй арыентацыі. Урад на чале з прэм'ер-міністрам Махатры Махамадам лічыў галоўнай прычынай крызісу распаўсюдж-ванне заходніх каштоўнасцей. У Малайзіі пачалі насаджацца антыза-ходнія настроі, узмацнілася прапаганда традыцыйных каштоўнасцей.

У першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі ў палітычным жыцці Тай-ланда дамінавала аўтарытарная тэндэнцыя. У 1947 г. адбыўся ваенны пераварот, і канстытуцыйнае праўленне было ліквідавана. Пасля гэта-га краіна перажыла ваенныя перавароты яшчэ ў 1957 і 1971 гг., і ваен-ныя доўгі час ігралі вядучую ролю ў палітычным жыцці. Толькі з 1973 г. Тайланд пачынае пераходзіць да праўлення цывільнага ўрада. У 1976 і 1977 гг. армія зноў спрабавала ўзяць уладу. На гэты раз праў-ленне ваенных было непрацяглым. У канцы 1978 г. была прынята но-вая канстытуцыя Тайланда, і ён вярнуўся да канстытуцыйнага праў-лення. Але ваенныя працягвалі захоўваць моцны палітычны ўплыў. У канцы 70-х – 80-я гг. пасады прэм'ер-міністраў займалі генералы. У 1981, 1985 і 1991 гг. рабіліся спробы вярнуць Тайланд да ваеннага праўлення, але яны скончыліся няўдачай. У пачатку 90-х гг. намяча-ецца тэндэнцыя да стабілізацыі палітычнай сітуацыі ў краіне ў рамках парламенцкай манархіі. Вялікая заслуга ў гэтым належала каралю Адульядзету.

4 ліпеня 1946 г. Філіпіны афіцыйна атрымалі незалежнасць ад ЗША. У краіне па ўзору ЗША была ўведзена двухпартыйная сістэма: Партыя нацыяналістаў і Ліберальная партыя. Першая з іх стала правя-чай. Урад М.Рохаса праводзіў жорсткую антыкамуністычную паліты-ку, пад удар якой часта траплялі і дэмакратычныя арганізацыі, не звя-заныя з камуністамі. Толькі пасля прыходу да ўлады ў 1962 г. Лібе-ральнай партыі палітычны рэжым некалькі змякчыўся. Былі зроблены спробы правесці аграрную рэформу. Прэзідэнцкія выбары 1965 г. прынеслі перамогу кандыдату Партыі нацыяналістаў Ф.Маркасу. Спа-чатку ён змог заваяваць значную папулярнасць у насельніцтва за кошт правядзення папулісцкай палітыкі. Але ў пачатку 70-х гг. сталі нарастаць крызісныя з'явы ў эканоміцы, што аслабіла ўплыў прэзідэн-та. Успыхвалі сялянскія паўстанні, сепаратысцкія мяцяжы мусульман. На поўдні Філіпін працягвала ўзброеную барацьбу Камуністычная партыя Філіпін. Супраць Ф.Маркаса выступіла ліберальная апазіцыя, якая групавалася вакол Партыі лібералаў на чале з Б.Акіна. Каб заха-ваць уладу, прэзідэнт увёў надзвычайнае становішча, адмяніў кансты-туцыю, распусціў парламент і абвясціў на Філіпінах дактрыну "новага грамадства". Сутнасць яе зводзілася да імкнення павесці Філіпіны па шляху, які адрозніваецца ад капіталізму і камунізму. У сваім развіцці краіна павінна была абапірацца на ўласныя традыцыйныя каштоўна-сці. Дактрына адхіляла ліберальную дэмакратыю і прыкрывала дыкта-туру Маркаса. Аўтарытарны характар яго ўлады не змяніўся і пасля адмены надзвычайнага становішча ў 1981 г. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 1986 г. апазіцыя змагла аб'яднацца вакол кандыдатуры ўдавы забітага Б.Акіна К.Акіна. Маркас пацярпеў паражэнне на выбарах і з'ехаў у ЗША.

Праўленне К.Акіна ўвайшло ў гісторыю Філіпін як “новая дэма-кратыя”. Прэзідэнт праводзіла палітыку, накіраваную на дэмакраты-зацыю грамадскага жыцця краіны. Прававую базу для гэтага стварыла прынятая ў 1987 г. канстытуцыя Філіпін. Пасля яе прыняцця прайшлі прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. К.Акіна захавала пасаду прэзі-дэнта, а яе партыя Улада народу атрымала большасць месцаў у парла-менце. У 1988 г. прыхільнікі К.Акіна аб'ядналіся ў рух Барацьба за фі-ліпінскую дэмакратыю. Асноўная праблема, з якой сутыкнулася К.Акіна пры правядзенні сваёй палітыкі, - гэта спалучэнне дэмакраты-зацыі з захаваннем палітычнай стабільнасці. Працэс дэмакратызацыі сустракаў супраціўленне з боку прыхільнікаў Маркаса ў арміі, якія некалькі разоў рабілі спробы ваеннага перавароту. У 1992 г. прэ-зідэнтам стаў Ф.Рамас. Ён аб'явіў курс на паскарэнне эканамічнага развіцця. У 1994 г. была прынята праграма мадэрнізацыі Філіпін, якая прадугледжвала выхад краіны ў 2000 г. на ўзровень новых індустры-яльных краін. Але ўсходнеазіяцкі крызіс сарваў яе выкананне. Рамас змог палепшыць палітычную сітуацыю. Армія заставалася ў казармах, была легалізавана кампартыя, што садзейнічала затуханню камуніс-тычнага партызанскага руху. У 1998 г. на прэзідэнцкіх выбарах пера-мог Д.Эстрада. Характэрнай рысай яго праўлення стаў разгул каруп-цыі, у тым ліку ў бліжэйшым акружэнні прэзідэнта. Гэта прывяло да яго датэрміновай адстаўкі ў 2001 г. Тое, што яна адбылася кансты-туцыйным шляхам, сведчыць пра ўмацаванне дэмакратычных інсты-тутаў у Філіпінах. Палітычная сітуацыя ў краіне і далей вызначалася нестабільнасцю. Летам 2005 г. узнік канфлікт паміж парламентам і прэзідэнтам Глорыяй Аройі, якую абвінавацілі ў незаконнай перамозе на прэзідэнцкіх выбарах 10 мая 2005 г.



У сярэдзіне жніўня 1945 г. у Інданезіі склалася спецыфічная сіту-ацыя. Японія ўжо не мела сіл, каб трымаць у падпарадкаванні Інда-незію. Галандыя яшчэ не мела сіл, каб аднавіць сваё каланіяльнае па-наванне. У такіх умовах нацыянальныя сілы 17 жніўня абвясцілі неза-лежнасць Інданезіі. Гэтая акцыя была падтрымана японскай аку-пацыйнай уладай. Пасаду прэзідэнта заняў лідэр нацыянальна-вызва-ленчага руху А.Сукарна. У верасні 1945 г. у Інданезіі высадзіліся ан-глійскія, а затым і галандскія войскі. Яны пачалі каланіяльную вайну. Нягледзячы на ваенныя дзеянні, паміж рознымі палітычнымі сіламі Інданезійскай рэспублікі ішла вострая палітычная барацьба. Тут дзейнічала моцная камуністычная партыя (КПІ). У верасні 1948 г. урад Сукарна нанёс ўдар па КПІ, абвінаваціўшы яе, і не без падстаў, у спробе сілай захапіць уладу. Тым часам Галандыя вымушана была прызнаць бесперспектыўнасць далейшай вайны. 2 лістапада 1949 г. у Гаазе было падпісана пагадненне аб стварэнні незалежнай дзяржавы Злучаныя Штаты Інданезіі (ЗШІ). Яны ўключалі Рэспубліку Інданезію і яшчэ 6 дзяржаў на тэрыторыі былой Галандскай Індыі. Суверэнітэт ЗШІ абмяжоўваўся тым, што яны ўваходзілі ў склад Галандска-Інда-незійскага саюзу. Аднак ужо 17 жніўня 1950 г. ЗШІ былі ператвораны ва унітарную рэспубліку.

Першыя гады незалежнасці вядучую ролю ў кіраўніцтве краінай адыгравала правая партыя Машумі (ісламская партыя). У сваёй палі-тыцы яна арыентавалася на Захад. У эканоміцы развіваліся рынкавыя адносіны. Паварот у палітыцы адбыўся ў сярэдзіне 1950-х гг. Пачала ажыццяўляцца канцэпцыя нацыянальнага сацыялізму Сукарна. Яна прадугледжвала развіццё эканомікі з упорам на дзяржаўны сектар, забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці і сацыяльнага міру на аснове супрацоўніцтва класаў. Важная роля адводзілася рэлігіі і нацыяналь-ным традыцыям. Адно з цэнтральных месцаў займала барацьба з ім-перыялізмам. Парламенцкія выбары і выбары ва Устаноўчы сход, якія адбыліся ў 1955 г., прынеслі перамогу леванацыяналістычным сілам. КПІ атрымала 6 мільёнаў галасоў. Праводзімая ўрадам сацыяльна-эка-намічная палітыка хутка паказала сваю неэфектыўнасць. Эканамічныя цяжкасці імкліва нарасталі. Прычым перыферыйныя астравы па ўз-роўню эканамічнага развіцця значна адставалі ад Явы. Гэта прывяло да росту сепаратысцкіх настрояў. У студзені 1956 г. на Сулавесі і Суматры ўспыхнулі сепаратысцкія мецяжы, якія былі падтрыманы і правымі партыямі. Аднак мецяжы закончыліся правалам. Армія ў цэлым засталася вернай прэзідэнту Сукарна. Разгром сепаратысцкіх мяцяжоў прывёў да змен у расстаноўцы сіл на палітычнай арэне. Узмацніліся пазіцыі КПІ. У якасці самастойнай палітычнай групоўкі вылучаецца армія. У краіне было ўведзена ваеннае становішча, і рэальная ўлада на месцах аказалася ў руках ваенных. Ва ўмовах нарастання палітычнай нестабільнасці ў 1957 г. Сукарна выступіў з канцэпцыяй “накіроўваемай дэмакратыі”. Асноўная ідэя гэтай канцэпцыі заключалася ў тым, што парламенцкая сістэма заходняга ўзору з’яўляецца непрымальнай для Інданезіі. Яе неабходна замяніць сістэмай кансультацый паміж рознымі палітычнымі партыямі і сацыяльнымі групамі з мэтай дасягнення прымальнага для ўсіх рашэння. Сукарна лічыў, што ўсе цяжкасці Інданезіі ад увядзення чужой ёй парламенцкай дэмакратыі. ”Накіроўваемая дэмакратыя” бачылася Сукарна як палітычная сістэма, здольная пераадолець сацыяльныя супярэчнасці і забяспечыць маналітнае адзінства інданезійскай нацыі. Дасягнуць гэта намячалася праз стварэнне сістэмы функцыянальных груп. Пад функцыянальнай групай у Інданезіі мелася на ўвазе група людей, звязаных адной сферай дзейнасці незалежна ад іх маёмаснага становішча. Ствараюцца функцыянальныя групы рабочых, сялян, ваенных, інтэлігенцыі і г.д. Яшчэ адзін элемент “накіроўваемай дэмакратыі” – гэта абмежаванне палітычнай дзейнасці. Партыі не забараняліся, але іх дзейнасць абмя-жоўвалася рамкамі афіцыйнай ідэалогіі: нацыяналізм, гуманізм, са-цыяльная справядлівасць, дэмакратыя, вера ў бога. Сукарна вылучыў канцэпцыю НАСАКОМ, якая азначала права на дзейнасць у краіне партый трох кірункаў – нацыянальных, рэлігійных і камуністычнай, але пры ўмове прызнання афіцыйнай дзяржаўнай ідэалогіі. Яшчэ адзін найважнейшы элемент “накіроўваемай дэмакратыі” – усталя-ванне моцнай аўтарытарнай улады прэзідэнта. Сукарна падкрэсліваў, што інданезійская традыцыя патрабуе канцэнтрацыі ўсёй паўнаты ўлады ў адных руках. Сукарна ідэалізаваў патрыярхальныя адносіны паміж прэзідэнтам і народам (пастыр і паства). Капіталізм разбураў такія адносіны, таму Сукарна супраць яго. Ён быў адначасова кіраў-ніком дзяржавы, прэзідэнтам, вярхоўным галоўнакамандуючым, пры-значаў і адпраўляў у адстаўку міністраў. Прэзідэнт выступаў вярхоў-ным арбітрам у адносінах паміж функцыянальнымі групамі.

Ажыццяўленне канцэпцыі “накіроўваемай дэмакратыі” на практы-цы пачалося з 1959 г. Падзеі 1959-1960 гг. з’яўляліся па сутнасці дзяр-жаўным пераваротам, які ліквідаваў парламенцкую сістэму і ўста-ляваў рэжым асабістай улады Сукарна. Стары парламент быў распу-шчаны. У 1960 г. сфарміраваўся новы парламент, дэпутатаў якога фактычна прызначыў прэзідэнт. Захоўвалася ваеннае становішча. Сіс-тэма “накіроўваемай дэмакратыі” сустрэла падтрымку з боку партый, што былі ўключаны ў сістэму НАСАКОМ, а таксама з боку арміі. Ва ўмовах ваеннага становішча ёй належала вялікая ўлада. У якасці ад-ной з функцыянальных груп яна выконвала не толькі функцыі аба-роны, але і актыўна займалася праблемамі эканамічнымі, палітыч-нымі, сацыяльнымі. Армія выконвала ролю стабілізуючай сілы ў ад-носінах паміж функцыянальнамі групамі. Росту ўплыву арміі спрыяла тое, што Інданезія пастаянна шукала сабе знешніх ворагаў. Сукарна лічыў, што супрацьстаянне знешняму ворагу – гэта адзін з лепшых сродкаў згуртаваць нацыю і адцягнуць увагу людзей ад нарастаўшых эканамічных праблем. Ён выступіў з канцэпцыяй стварэння “Вялікай Інданезіі”. Першым крокам на шляху яе рэалізацыі стала далучэнне галандскай часткі Новай Гвінеі (Заходняга Ірыяна) у 1962 г. Сукарна рашуча выступіў супраць планаў стварэння Малайзійскай федэрацыі з былых англійскіх калоній. Аднак перашкодзіць стварэнню Малайзіі не ўдалося і пачалося жорсткае супрацьстаянне з ёю.

“Накіроўваемая дэмакратыя” прадугледжвала стварэнне і “накіроў-ваемай эканомікі”. Усё эканамічнае жыццё краіны было пастаўлена пад жорсткі кантроль дзяржавы, дакладней – дзяржаўнай бюракратыі. Вынікам стала фарміраванне бюракратычнай буржуазіі. Ва ўмовах ва-еннага становішча пасады дырэктараў прадпрыемстваў даставаліся пераважна ваенным. Абмежаванне грамадзянскіх свабод давала амаль поўную свабоду дзеяння новым кіраўнікам. Яны ж, адчуваючы сябе ”халіфамі на гадзіну”, максімальна выкарыстоўвалі гэтую свабоду для асабістага ўзбагачэння. Бескантрольнасць ва ўмовах “накіроўваемай дэмакратыі” параджала абвальную карупцыю ў дзяржаўным апараце. Узбагачаючыся, бюракратычны капітал прыкрываўся рэвалюцыйнай фразай, дэмагагічнымі заявамі аб абароне інтарэсаў народа. Ён наза-пасіў вялікія багацці, але перад ім стаяла праблема легалізацыі накоп-ленага багацця, увядзення наяўных сродкаў у зварот. У вырашэнні гэ-тай задачы рэжым Сукарна з яго палітыкай абмежавання прыватнай ініцыятывы быў перашкодай. Сукарна выклікаў незадавальненне бю-ракратычнай буржуазіі і тым, што дазваляў дзейнасць левых арга-нізацый. КПІ ў той час настолькі ўзмацнілася, што была пагроза захопу ёю ўлады.

Сам прэзідэнт у сярэдзіне 60-х гг. усё больш страчвае апору ў кра-іне. Ва ўмовах аслаблення пазіцый Сукарна нарастае барацьба паміж двума магутнымі элементамі сістэмы “накіроўваемай дэмакратыі” – КПІ і арміяй, у якой былі трывалыя сувязі з бюракратычнай буржу-азіяй. Кожны з бакоў імкнецца да захопу ўлады, і кожны прыкрывае свае намеры заявамі аб падтрымцы прэзідэнта як вярхоўнага права-дыра рэвалюцыі. Сукарна ведаў аб росце антыпрэзідэнцкіх настрояў у арміі і бачыў у КПІ тую сілу, абапіраючыся на якую можна супраць-стаяць арміі. Летам 1965 г. распаўсюджваюцца чуткі аб існаванні ў арміі “савета генералаў”, якія рыхтуюць дзяржаўны пераварот. КПІ вырашае разгарнуць непасрэдную барацьбу за ўладу. У якасці пад-ставы для выступлення былі скарыстаны чуткі аб “савеце генералаў”. У жніўні 1965 г. кіраўніцтва КПІ прыняло рашэнне падтрымаць групу “прагрэсіўных афіцэраў” і нанесці апераджальны ўдар па “савету ге-нералаў”. Гэтае рашэнне ў многім і прадвызначыла падзеі 30 верасня – 1 кастрычніка 1965 г.



У ноч на 1 кастрычніка 1965 г. афіцэры з прэзідэнцкай гвардыі, што былі звязаны з КПІ, ажыццявілі напад на дамы сямі вышэйшых генералаў інданезійскай арміі. Шэсць з іх былі забіты з велізарнай жорсткасцю. Гэтыя ваенныя абвясцілі сябе “рухам 30 верасня”, а мэ-тай руху – прадухіленне рыхтуемага генераламі ваеннага перавароту. Днём 1 кастрычніка ўдзельнікі “Руху 30 верасня” выступілі па радыё і заявілі аб стварэнні Рэвалюцыйнага савету, які надзяляецца “ўсёй ула-дай у інданезійскай дзяржаве”. Сукарна фактычна стаў на бок “Руху 30 верасня”. Пераважная большасць арміі не падтрымала выступ-ленне “Руху 30 верасня”. Камандаванне сухапутнымі сіламі прыняў на сябе генерал Сухарта. Ён заявіў, што акцыя мяцежнікаў накіравана супраць прэзідэнта і мэта арміі – вярнуць уладу Сукарна. У пад-рыхтоўцы мецяжу была абвінавачана КПІ. Сухарта спасылаўся на тое, што 2 кастрычніка газета КПІ надрукавала матэрыялы, у якіх заклі-кала народ падтрымаць “рух 30 верасня”. Армія распачала жахлівы тэрор супраць камуністаў ці тых, каго западозрылі ў сімпатыях да КПІ. Афіцыйныя ўлады назвалі лічбу ў 78 тыс. забітых. Заходнія журналісты гаварылі аб 1 млн. загінуўшых. У выніку тэрору КПІ і іншыя левыя арганізацыі былі разгромлены. Пасля гэтых падзей Сукарна фармальна захаваў пасаду прэзідэнта. Але генералы на чале з Сухарта ўсё больш абмяжоўвалі яго рэальную ўладу. Прэзідэнт быў вымушаны юрыдычна аформіць прызначэнне Сухарта камандуючым сухапутнымі сіламі. Пад ціскам генералаў прэзідэнт 11 сакавіка 1966 г. падпісаў загад, згодна з якім генералу Сухарта прадастаўляліся надзвычайныя паўнамоцтвы для забеспячэння стабільнасці ў краіне. Выкарыстоўваючы свае паўнамоцтвы, Сухарта 19 сакавіка ад імя прэзідэнта абнародаваў дэкрэт аб адхіленні ад улады 16 міністраў, якіх генерал абвінаваціў у сувязях з “рухам 30 верасня”. Змяніўшы склад цэнтральнага ўрада, генералы прыступілі да непасрэднай падрыхтоўкі адхілення прэзідэнта ад улады. 5 мая 1966 г. з’явілася заява вышэйшага камандавання, згодна з якой яно брала на сябе адказнасць за тое, каб прэзідэнт праводзіў палітыку ў інтэрэсах народа. У заяве падкрэслівалася, што вярхоўная ўлада ў Інданезіі належыць Кангрэсу, якому падначальваецца і прэзідэнт. Кангрэс ужо летам 1966 г. скарыстаў заяву ваенных, каб адмяніць палажэнне аб пажыццёвым прэзідэнстве Сукарна. Прэзідэнту забаранялася выда-ваць новыя дэкрэты і ўказы. Далей Кангрэс прыняў рашэнне, згодна з якім у выпадку, калі прэзідэнт не зможа выконваць свае абавязкі, іх будзе выконваць генерал Сухарта. Яму было даручана сфарміраваць новы ўрад. У новым урадзе з 24 міністраў 12 былі ваеннымі. Такім чынам, летам 1966 г. армія заняла ключавыя пазіцыі ва ўрадзе і рэзка абмежавала паўнамоцтвы прэзідэнта. Вядучай сілай антысукар-наўскай апазіцыі была ваенная вярхушка, карумпіраваная бюракратыя і звязаныя з ёю буржуазія, землеўладальнікі. У апазіцыю ўваходзіла таксама студэнцтва, многія прадстаўнікі інтэлігенцыі, сярэднія слаі горада і вёскі. Палітыка Сукарна прывяла краіну да эканамічнага краху. Прычыны развалу эканомікі бачыліся ў тым, што на палітыку Сукарна вялікі ўплыў аказвалі левыя арганізацыі з іх утапічнымі ідэямі. Многія непакоіліся, што Сукарна давядзе справу да ўсталявання ў краіне камуністычнага рэжыму. Хаця прэзідэнт ужо летам 1966 г. быў пазбаўлены рэальнай улады, Сухарта не хацеў браць на сябе ініцыятыву па фармальным адхіленні яго ад улады. Ён імкнуўся выглядаць законным пераемнікам Сукарна. Таму генерал намагаўся надаць адстаўцы Сукарна добраахвотны характар, стварыць уражанне, што ён узяў уладу па волі народа. Знаходзячыся ў ізаляцыі, Сукарна 20 лютага 1967 г. падпісаў акт аб перадачы паў-намоцтваў па кіраванню краінай Сухарта, але фармальна захаваў па-саду прэзідэнта да наступнага года.

Гэтыя падзеі паклалі пачатак фарміраванню рэжыму “новага парад-ку”. Сухарта заявіў, што не можа быць і гаворкі аб абмежаванні паў-намоцтваў прэзідэнта і аб кантролі парламента за выканаўчай уладай. Такім чынам, “новы парадак” меў на ўвазе захаванне аўтарытарнай прэзідэнцкай улады. Прэзідэнт захоўваў непасрэдны кантроль над арміяй. Армія ж імкнулася зацвердзіць сваё манапольнае права на кіраванне краінай. Ваенныя ўлады пачалі прымаць меры па рэарганізацыі палітычных партый. Да 1969 г. яна зводзілася да змянення складу кіраўніцтва, і партыі вымушаны былі заявіць аб прызнанні "новага парадку" і гатоўнасці супрацоўнічаць з урадам. Правячай партыяй, цалкам падкантрольнай арміі, стаў Аб’яднаны сакратарыят функцыянальных груп (Галкар). Пасля ўнясення змен у партыйную структуру краіны, урад Сухарта і армія палічылі магчымым пасля трохгадовай адтэрміноўкі пайсці на правядзенне ўсеагульных выбараў у Кангрэс у ліпені 1971 г. Яны прынеслі ўпэўненую перамогу праўрадаваму аб’яднанаму сакратарыяту функцыянальных груп. Аднак выбары ў той жа час прадэманстравалі, што шэраг палітычных партый, перш за ўсё Нацыянальная партыя Інданезіі, імкнуцца праявіць самастойнасць. Гэта падштурхнула ваенны рэжым да карэннай рэарганізацыі партыйна-палітычнай сістэмы. Яна была праведзена ў 1973 г., і ў выніку яе ў краіне засталося 3 партыі: Аб’яднаны сакратарыят функцыянальных груп, Дэмакратычная партыя, Партыя адзінства і развіцця, якія дзейнічалі пад строгім кантролем арміі. Рэарганізацыя партыйнай сістэмы азначала, што ў Інданезіі завяршыўся працэс фарміравання палітычнай сістэмы “новага парадку”. Цэнтральным элементам гэтай сістэмы з’яўлялася армія. Ёй належала рэальная ўлада, і яна кантра-лявала ўсе іншыя дзяржаўна-палітычныя інстытуты.

Ліквідацыя сістэмы “накіроўваемай дэмакратыі” цягнула за сабою ліквідацыю “накіроўваемай эканомікі”. Быў распрацаваны новы стра-тэгічны курс эканамічнага развіцця Інданезіі, у аснове якога ляжала прыярытэтнае развіццё прыватнага сектару і шырокае прыцягненне замежнага капіталу ў эканоміку. Каб прыцягнуць прыватныя інвесты-цыі, у 1968 г. быў выдадзены закон, які адкрываў для прыватнага прадпрымальніцтва ўсе сферы бізнесу. Інвестары атрымлівалі льготы па падаткаабкладанні. Яны вызваляліся ад абавязку даваць каму б то ні было тлумачэнні адносна паходжання свайго капіталу. Бюракра-тычная буржуазія пачынае актыўна ўкладаць назапашаныя сродкі ў эканоміку. Ваенныя ўлады адразу пачалі надаваць першаступеннае значэнне развіццю экспарту. У 1967 г. былі прыняты заканадаўчыя ак-ты, якія давалі шмат ільгот экспарцёрам. У тым жа 1967 г. быў выда-дзены закон аб замежных капіталаўкладаннях. Замежны капітал атры-мліваў доступ у многія, раней закрытыя для яго сферы, хаця засталося яшчэ і шмат абмежаванняў (энергетыка, транспарт, сувязь, ваенная прамысловасць). За першыя 4 гады дзейнасці закона Інданезія атры-мала больш 1,5 млрд. долараў інвестыцый з-за мяжы, а да 1977 г. – 6,6 млрд. У першыя гады пераходу да рынку было відавочна, што нацыя-нальны прыватны капітал слабы і не здольны самастойна забяспечыць эканамічны рост. Замежныя інвестыцыі толькі часткова вырашылі праблему. Таму захоўваецца яшчэ і на пачатак 70-х гг. вялікая роля дзяржаўнага прадпрымальніцтва. Так, план 5-гадовага развіцця на 1969-1974 гг. прадугледжваў, што на долю дзяржавы прыйдзецца больш за 70 % інвестыцый. З 1970 г. рынкавыя рэформы ў эканоміцы актывізаваліся. 16 жніўня 1970 г. у сваёй прамове прэзідэнт Сухарта заявіў аб пераходзе да дэмакратычнай эканомікі, аб адмове ад этатызму, каб адкрыць магчымасць для росту прыватнага сектара. З 1970 г. пачынаецца актыўная прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў. Былі перагледжаны пункты інданезійскай канстытуцыі, якія прадугледжвалі, што жыццёва важныя для дзяр-жавы і народа галіны не павінны перадавацца ў прыватныя рукі. Новая эканамічная палітыка аказалася даволі эфектыўнай. Эканоміка развівалася высокімі тэмпамі – прырост вытворчасці складаў больш за 13 % у сярэднім за год у 70-я – 80-я гг. Важную ролю ў эканоміцы іграла нафтаздабыча. Дзякуючы прытоку нафтадолараў і замежнага капіталу атрымалі развіццё галіны цяжкай прамысловасці: машы-набудаванне, электроніка, судабудаван-не. У першай палове 90-х гг. Інданезія захавала добрыя тэмпы росту ВУП – 5,5-6 % у год. Аднак у 1997 г. яна сутыкнулася з найвастрэйшым эканамічным крызісам. ВУП у 1998 г. Зменшыўся на 13,7 %. Адбыўся фінансавы крах, абвал спажывецкага рынку.

У палітычнай сістэме з сярэдзіны 70-х - да сярэдзіны 90-х гг. істот-ных змен не адбылося. Краіна жыла ва ўмовах сістэмы “новага парад-ку”, якая сфарміравалася ў пачатку 70-х гг. Захоўваючы знешне дэ-макратычны фасад, гэты рэжым заставаўся аўтарытарным, ваенна-бю-ракратычным. Адначасова яго можна характарызаваць як рэжым аса-бістай улады прэзідэнта Сухарта. Ён у 1968, 1972, 1977, 1982, 1987, 1992, 1997 гг. “выбіраўся” на пасаду прэзідэнта. Але зыход выбараў быў прадвызначаны. У гэтыя ж гады адбываліся выбары ў парламент. Асновай палітычнай сістэмы з’яўлялася армія, дзейнасць якой грун-тавалася на канцэпцыі двайной функцыі. Адна функцыя – абарона, другая – сацыяльна-палітычнае кіраўніцтва ў краіне. У ідэалагічным плане рэжым “новага парадку” выкарыстоўваў спадчыну, што заста-лася ад Сукарна – яго пяць прынцыпаў. Але было важнае выключэн-не. Ідэалогія “новага парадку” прасякнута антыкамунізмам. Марксізм-ленінізм быў юрыдычна забаронены. Цэнтральнае месца ў ідэала-гічнай палітыцы “новага парадку” займае прапаганда прынцыпаў на-цыянальнай выключнасці і нацыянальнага адзінства Інданезіі, сама-бытнасці развіцця інданезійскага грамадства. Зыходзячы з самабыт-насці Інданезіі, ваенныя ўлады робяць выснову, што тут не можа ўста-лявацца ні заходняя ліберальная дэмакратыя, ні калектывізм. Неаб-ходна дасягнуць гармоніі розных сацыяльна-палітычных сіл і пры-маць рашэнні на аснове кансенсуса. Галкар у 80-я гг. зрошчваецца з дзяржаўным апаратам і імкнецца стаць масавай. Апазiцыйныя Дэ-макратычная партыя i мусульманская Партыя Адзiнства i развiцця перажываюць у 80-я гг. вострую ўнутраную барацьбу, крызiс. Пасля парламенцкiх выбараў 1982 г. улады прынялi законы, якiя забаранялi партыям выкарыстоўваць любую iдэалогiю, акрамя афіцыйнай.

Сiтуацыя ў Iнданезii да 1997 г. заставалася стабiльнай. У палітыч-ным жыцці пануюць традыцыi патэрналiзму з яго iмкненнем да са-цыяльнай i палiтычнай гармонii на аснове супрацоўніцтва розных гра-мадска-палiтычных сiл пад патранажам урада і армii. Аднак паспя-ховае развiццё капiталiзму ў Iнданезii ў 70-90-я гг. рабiла неадпавед-нымi суадносiны памiж эканамiчным базiсам, усё больш капiталiстыч-ным па сваiм характары, i палiтычнай надбудовай, якая грунтавалася на прынцыпах традыцыйнага грамадства. Усё большае незадаваль-ненне ў грамадстве выклiкала карупцыя ў дзяржаўным апараце, у блi-жэйшым акружэннi прэзiдэнта. Выбары ў парламент i Кангрэс у 1997 г. зноў, дзякуючы кантролю армii за іх ходам, прынеслі перамогу Галкар. Новы склад Кангрэсу зноў абраў прэзiдэнтам Сухарта. Аднак эканамiчны крызic, які пачаўся ў другой палове 1997 г., прывёў да дэстабiлiзацыi i cацыяльна-палiтычнага жыцця. Ён даў штуршок маса-вым антыўрадавым выступленням. Асноўным патрабаваннем была адстаўка Сухарта. У якасцi галоўнай апазiцыйнай сiлы выступiла Пар-тыя Адзiнства i развiцця, якая вывела на вуліцы сотні тысяч людзей. У такіх умовах армiя не падтрымала Сухарта. 21 мая 1998 г. ён падаў у адстаўку. Гэта паклала пачатак дэмантажу сiстэмы ”новага парад-ку”. На прэзiдэнскiх выбарах 1999 г. перамогу атрымаў Абдурахман Вахід, а віцэ-прэзідэнтам стала дачка першага прэзідэнта Інданезіі Сукарнапутры. Аднак выбары не прынеслi стабiлiзацыi палiтычнай сi-туацыi. Вясной 2001 г. узнік востры канфлікт паміж прэзідэнтам і парламентам, які закончыўся імпічментам А.Вахіда. Пасаду прэзідэн-та заняла Сукарнапутры. У ліпені 2004 г. упершыню ў гісторыі Інда-незіі адбыліся ўсенародныя выбары прэзідэнта. Сукарнапутры пацяр-пела паражэнне, а перамог Сушло Бамбанг Юдхайона.

ВЭ-1. Японiя пасля Другой сусветнай вайны


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка