Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка5/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: крызіс сацыялізму ў В’етнаме і Лаосе быў звязаны ў першую чаргу з неэфектыўнасцю камандна-адміністрацыйнай эканомікі. Для яго пераадолення абедзве краіны з другой паловы 80-х гг. пачалі праводзіць аднатыпныя сацыяльна-эканамічныя рэформы, вынікам якіх стаў рух да рынкавай эканомікі;
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001.- Ч.2. - Гл. 16,17.

У падручніку няма грунтоўнага аналізу прычын і праяў крызісу сацыялізму ў названых краінах, але ён дае магчымасць зразумець сутнасць рэформаў, якія праводзяцца ў В’етнаме і Лаосе.

Наумкин Л. Лаос: проблемы социально-экономических преобразо-ваний // Международная жизнь. – 1982 - №12.

Павлов Е. Социалистическая Республика Вьетнам после VII съезда КПВ // Международная жизнь. - 1987. - №4.

Дао Зуй Тунг. Обновление Вьетнама: первые успехи и опыт // Про-блемы Дальнего Востока. - 1990. - №2

Богатова Н., Макарова С. Лаосский вариант обновления // Проб-лемы Дальнего Востока. - 1990. - №1.

Урицкий И. Снова во Вьетнаме // Международная жизнь.-1998.-№1.

Федотов В. Лаос. Интерес отнюдь не угас // Международная жизнь. - 1997. - №10.

У гэтых артыкулах паказана неабходнасць рэформаў і першыя крокі па іх правядзенні. Аўтары артыкулаў звяртаюць увагу на асноўныя моманты праводзімых рэформаў і іх першыя вынікі.

Кобелев Е.В. Вьетнам: внешняя политика как катализатор реформ // Восток.- 1988.- №2.



Артыкул дае магчымасць вызначыць новыя элементы ў знешняй палітыцы В’етнама ў гады рэформаў.

Мурашева Г. Ускорение по-вьетнамски // Азия и Африка сегодня. – 2004. - №3. – С.36-37.



У артыкуле дадзена характарыстыка эканамічнай рэформы ў В’етнаме з пазіцый стварэння ў краіне рынкавай эканомікі.

Мосяков Д.В., Тюрин В.А. История Юго-Восточной Азии. – М., 2004.



Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце, у чым праявіўся крызіс сацыялістычнай мадэлі ў В’етнаме і Лаосе і прааналізуйце яго прычыны;



Зрабіце акцэнт на адсутнасці аб’ектыўных умоў для індустрыя-лізацыі, на неэфектыўнасці як прамысловасці, так і сельскай гаспа-даркі, што абумовіла нявырашанасць многіх сацыяльных праблем.

- прааналізуйце рашэнні 6 з’езда КПВ і 4 з’езда НРПЛ і ўста-навіце, якія асноўныя мерапрыемствы па рэфармаванню сацыялізму яны намецілі;



Звярніце ўвагу, што рэформы датычыліся сацыяльна-эканаміч-най сферы, дзе намячаўся пераход да шматукладнай эканомікі, і не закраналі палітычную сістэму.

- вызначце асноўныя этапы і мерапрыемствы рэформаў і ахарак-тарызуйце іх вынікі;



Усвядомце розніцу паміж першым этапам ( другая палова 80-х гг.), калі ў эканоміцы дапускаліся толькі асобныя элементы рынкавых адносін і другім, калі дзве краіны праводзілі глыбокія рынкавыя пераўтварэнні.

- зрабіце параўнальны аналіз знешнепалітычнага курса В’етнама і Лаоса да пачатку рэформаў і ў ходзе іх;



Звярніце ўвагу на адносіны з СССР (Расіяй), КНР, дзяржавамі За-хаду і Японіяй, краінамі АСЕАН, адзначце, што эканамічныя інтарэ-сы сталі вызначальнымі ў знешняй палітыцы В’етнама і Лаоса.
Парадак вывучэння пятага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: з устанаўленнем у Камбоджы рэ-жыму “чырвоных кхмераў” была зроблена спроба ажыццявіць “вялікі скачок” у камунізм, які закончыўся правалам, і ў 90-я гг. ХХ ст. краі-на ажыццяўляла пераход да рынкавай эканомікі і палітычнага плюра-лізму.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.2.



Падручнік дае магчымасць прасачыць асноўныя этапы гісторыі незалежнай Камбоджы, утрымлівае аналіз сутнасці розных палі-тычных рэжымаў, якія існавалі ў краіне.

Осотов И. Кампучия: курсом национального возрождения // Меж-дународная жизнь. - 1987. - №12.



У артыкуле разгледжаны праблемы пераадолення спадчыны рэ-жыму “чырвоных кхмераў”, але працэсы, якія адбываліся пры гэ-тым, падаюцца з пункту гледжання поспехаў у будаўніцтве марк-сісцка-ленінскага сацыялізму.

Масяков Д.В. Социально-политическое развитие Камбоджи в ХХ в. Деревня и власть. - М., 1999 (Рецензия в журнале “Восток”. - 2000, №1).



У манаграфіі разгледжанны спецыфіка сацыяльна-палітычнага развіцця Камбоджы, прычыны фарміравання ультракамуністычнай ідэалогіі сярод “чырвоных кхмераў” і яе сутнасць.

Глазунов Е.П. Исаев М.П. Страны Индокитая: путь борьбы и свершений. – М., 1984.



Манаграфія багатая фактычным матэрыялам, але пры тра-ктоўцы падзей аўтары зыходзяць выключна з класавых пазіцый.

История Кампучии: Краткий исторический очерк. - М., 1981.



Кніга на аснове марксісцкай метадалогіі падае гісторыю Кам-боджы, палпотаўскі рэжым характарызуецца як адыход у бок мааізма ад “правільнай” сацыялістычнай мадэлі.

Мосяков Д.В., Тюрин В.А. История Юго-Восточной Азии. – М., 2004.



Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце адметныя рысы і асноўныя этапы гістарычнага развіцця Камбоджы ў 1945-1975 гг.



Прасачыце, як была заваявана незалежнасць Камбоджаю. Звяр-ніце ўвагу на дактрыну “кхмерскага будыйскага сацыялізму” як на спробу спалучэння мясцовай эгалітарна-калектывісцкай традыцыі з патрэбамі мадэрнізацыі краіны.

- прааналізуйце ідэйна-палітычную дактрыну “чырвоных кхмераў” і ахарактарызуйце шляхі яе рэалізацыі;



Неабходна пры гэтым указаць на крайнюю варожасць “чырво-ных кхмераў” у дачыненні да спажывецкага грамадства і гарадской культуры, на іх уяўленні аб камунізме як аб грамадстве ўсеагульнай фізічнай працы і прымітыўнага размеркавання. Ахарактарызуйце палітыку тэрору “чырвоных кхмераў”, якая стала асноўным інст-рументам скачка ў камунізм.

- вызначце характэрныя рысы палітычнай сітуацыі ў Камбоджы пасля падзення рэжыму “чырвоных кхмераў” (1979-1989 гг.).



Звярніце ўвагу на тое, што “чырвоныя кхмеры” былі звергнуты толькі знешнім умяшаннем. Пасля гэтага краіна была ахоплена грамадзян-скаю вайною, што зрабіла вельмі праблематычным ажыццяўленне мерапрыемстваў у рамках марксісцка-ленінскага сацыялізму.

- ахарактарызуйце шляхі мірнага ўрэгулявання камбаджыйскага канфлікту, супярэчнасці станаўлення дэмакратычнай палітычнай сіс-тэмы з пачатку 1990-х гг.;



Тут трэба адзначыць вяртанне да манархіі на чале з прынцам Н.Сіанукам, як найбольш аўтарытэтным лідэрам. Звярніце ўвагу на кампрамісны характар улады пасля выбараў 1993 г. і супярэчнасці ў правячай кааліцыі, што асабліва праявілася ў час палітычнага кры-зісу 1997 г.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка