Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка4/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15
Самакантроль па ВЭ-1.
1 Вызначце, чым характарызаваліся наступныя перыяды ў гісторыі КНР: а) “новая дэмакратыя”; б) “вялікі скачок”; в)“культурная рэвалюцыя”.

2 Падумайце, якія адметныя рысы будаўніцтва сацыялізму ў Кітаі ў гады першай пяцігодкі.

Звярніце ўвагу на тэмпы пераўтварэнняў, на выбраную мадэль.

3 Ахарактарызуйце прычыны і перадумовы “вялікага скачка”.



Частка іх была выклікана спецыфікай кітайскай цывілізацыі, частка – сітуацыяй у КПК і міжнародным камуністычным руху.

4 Якія вынікі “ вялікага скачка” для эканомікі КНР?

5 Якія фактары забяспечылі перамогу КПК у грамадзянскай вайне 1946-1949 гг.?

Для гэтага ўспомніце, якую палітыку праводзілі КПК і Гаміньдан у час вайны, пра ўплыў міжнародных фактараў.

6 Якія мэты меў Мао Цзэдун у час “культурнай рэвалюцыі”?



Успомніце, як “культурная рэвалюцыя” паўплывала на эканоміку КНР?

7 Які курс адстойвалі лідэры “прагматыкаў” у першай палове 70-х гг.?

ВЭ–2. Рэфармаванне сацыялізму

ў Кітаі з канца 1970-х гг.


Пасля вывучэння ВЭ–2 студэнт павінен ведаць:

- асноўныя этапы рэформаў у КНР;

- палітычных дзеячаў Кітая, з дзейнасцю якіх звязана правядзенне рэформаў;

- асноўныя мерапрыемствы, якія праводзіліся ў рамках рэформаў;

- важнейшыя рашэнні пленумаў і з’ездаў КПК, якія вызначалі ход рэформаў;

- дасягненні і супярэчнасці рэформаў;

- асноўныя кірункі знешняй палітыкі КНР у гады рэформаў;

умець:

- вызначыць прычыны пераходу да палітыкі эканамічных рэформаў у КНР;

- характарызаваць сутнасць рэформаў;

- прааналізаваць змест грамадскага крызісу 1989 г.;

- характарызаваць кітайскую эканоміку часоў рэформаў як шмат-укладную, якая рухаецца да рынкавай;

- вызначыць характэрныя рысы палітычнай сістэмы Кітая ў час рэформаў;

- характарызаваць “сацыялізм з кітайскай спецыфікай”.

Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-2

1 Крызіс тэорыі і практыкі мааізму і неабходнасць рэформаў.

2 Пачатак рэформаў. Фарміраванне шматукладнай эканомікі.

3 Грамадскі крызіс 1989 г.

4 Курс на будаўніцтва “сацыялізму з кітайскай спецыфікай” у 1990-я гг.– пачатку ХХІ ст.

5 Асноўныя этапы знешняй палітыкі КНР.


Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: крызіс мааісцкага сацыялізму абумовіў пераход КПК да палітыкі рынкавых рэформаў пры захаванні аўтарытарнага палітычнага рэжыму.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.2. - С. 150-151.

История Китая. – М.,1998 – Гл. 20.

У гэтых работах дадзена кароткая характарыстыка ста-новішча Кітая пасля смерці Мао Цзэдуна.

КНР. Краткий исторический очерк. – М., 1980 – С. 162-182.



Тут дадзены даволі грунтоўны аналіз крызісу мааізму, але звяз-ваецца гэта са стратай КПК ролі “пралетарскай партыі”, пака-зана ўзмацненне пазіцый прыхільнікаў рэформаў у КПК.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- высветліце, што сабою ўяўляла эканамічная і сацыяльна-палі-тычная сітуацыя ў Кітаі пасля смерці Мао Цзэдуна;

У гэтым вам дапаможа тэкст наступнага дакумента:

З выступлення Хуа Гофэна на 5 сесіі УСНП: “... за перыяд з 1964 па 1976 г. краіна недаатрымала прамысловай прадукцыі агульным коштам прыкладна на 100 млрд. юаней, сталі 28 млн. т., а фінансавых паступленняў – у суме 40 млрд. юаней; уся народная гаспадарка апы-нулася на мяжы катастрофы”. (Бурлацкий Ф. Мао Цзэдун и его наследники. - М., 1980. - С.312).



Заўважце, што ў выніку “культурнай рэвалюцыі” эканоміка КНР апынулася ў глыбокім крызісе, а ў кіраўніцтве КПК разгарнулася вострая барацьба за ўладу.

- на аснове засвоенага вамі фактычнага матэрыялу пакажыце, што ў сярэдзіне 70-х гг. мааізм як тэорыя і палітычная практыка пера-жываў глыбокі крызіс.



Разабрацца ў тэорыі мааізму вам можа дапамагчы манаграфія Бурлацкага Ф. "Мао Цзэдун и его наследники".- М., 1980.

- зрабіце вывады аб прычынах і перадумовах рэформаў;



Улічыце як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя фактары.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у адпаведнасці з рашэннямі пленума ЦК КПК у снежні 1978 г. у Кітаі пачаліся рэформы, якія былі нацэлены на стварэнне рынкавай эканомікі пры захаванні палітычнага панавання КПК.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. - С. 151-152.



У гэтым падручніку вельмі коратка паказана сутнасць рэфор-маў, не акцэнтаваны іх рынкавы характар.

История Китая. – М.,1998. – Гл. 20.

Нагорны А., Цыпланов С. КНР. Первое десятилетие политики реформ // Международная жизнь. – 1988. - № 12.

У дадзеным артыкуле выказаны пункт гледжання, што да 1988 г. эканоміка КНР у цэлым засталася дзяржаўнай.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- устанавіце, якія змены ў палітыку КПК былі ўнесены на ІІІ Пленуме ЦК КПК 11 склікання ў снежні 1978 г.;



Як змяніліся прыярытэты паміж пытаннямі класавай барацьбы і сацыяльна-эканамічнымі праблемамі?

- высветліце, якія асноўныя мерапрыемствы былі праведзены ў рамках рэфармавання кітайскай эканомікі ў 1978-1988 гг.;

- вызначце, як змяніўся характар эканомікі КНР ў 1978-1988 гг.;

- з дапамогаю наступнага фрагмента з прамовы Дэн Сяопіна ахарактарызуйце палітычную сістэму КНР на першым этапе рэфор-маў: ”ЦК лічыць, што для таго, каб ажыццявіць мадэрнізацыю ў гэтых галінах, неабходна цвёрда прытрымлівацца чатырох асноўных прынцыпаў у ідэалагічных і палітычных адносінах...:

1) неабходна адстойваць сацыялістычны шлях;

2) неабходна адстойваць дыктатуру пралетарыяту;

3) неабходна адстойваць кіраўніцтва з боку Кампартыі;

4) неабходна адстойваць марксізм-ленінізм, ідэі Мао Цзэдуна;" (Творцы истории: Мао Цзэдун, Дэн Сяопин, Цзян Цзэминь. - Мн., 2001. – С. 143.)

- выкарыстоўваючы тэкст наступнага дакумента, адкажыце на пытанне: як КПК паставілася да буржуазнага лібералізму і чаму?

“Мы пакаралі па закону некалькі чалавек. Яны фактычна займаліся буржуазнай лібералізацыяй і парушалі пры гэтым крымінальныя зако-ны... Буржуазная лібералізацыя выкліча смуту ўнутры нашага грамад-ства, зробіць яго нестабільным, а тады не ўдасцца ніякая стабіліза-цыя... Правы чалавека ў разуменні заходняга свету і ў нашым разуменні – розныя рэчы.” (Дэн Сяопин. Основные вопросы современного Китая. – М., 1988 г. – С. 143-144.).


Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: лібералізацыя эканомікі ў Кітаі нарадзіла ў часткі насельніцтва імкненне да палітычнай лібералізацыі, што праявілася ў масавых антыўрадавых выступленнях у 1989 г.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

История Китая. - М., 1998.

Зотов В.Е. Китай после политического кризиса // Народы Азии и Африки. - 1990. - №6.

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.2. - С.153-154.



У гэтым падручніку пытанне пададзена вельмі коратка, і яго змест не раскрывае ўсёй глыбіні праблемы.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- прааналізуйце прычыны і перадумовы грамадска-палітычнага крызісу ў Кітаі ў 1989 г.;



Звярніце ўвагу на настроі розных сацыяльных груп Кітая ў адно-сінах да рэформаў. Падумайце, чаму ўзмацніліся настроі супраць за-хавання палітычнага панавання КПК.

- высветліце, што сабою ўяўлялі сацыяльныя сілы, якія ўдзель-нічалі ў антыўрадавых выступленнях у 1989 г.;

- устанавіце, чаму кіраўніцтва КПК прыняло сілавы варыянт вырашэння крызісу. Для гэтага, абапіраючыся на наступную цытату, прааналізуйце, як КПК вызначыла характар народных выступленняў у 1989 г.: “Іх характар быў зразумелы з самага пачатку. Вылучаліся два асноўныя лозунгі: па-першае, далоў кампартыю, па-другое, далоў са-цыялістычны лад. Яны мелі сваёй мэтай стварэнне поўнасцю праза-ходняй буржуазнай рэспублікі. Натуральна і тое, што наступныя па-дзеі выліліся ў контррэвалюцыйны мяцеж...” (Цзян Цзэмінь. Выступ-ленне на сустрэчы з вышэйшым камандным складам вайсковых час-цей, якія ўдзельнічалі ў забеспячэнні рэжыму ваеннага становішча ў сталіцы. (9 чэрвеня 1989 года). (Творцы истории: Мао Цзэдун, Дэн Сяопин, Цзян Цзэминь. Статьи и выступления. – С. 204-205.)

Падумайце, ці была сацыяльная база для сілавога варыянту вырашэння крызісу.

- якія наступствы меў грамадскі крызіс 1989 г.?



Звярніце ўвагу на перамены ў эканамічнай палітыцы, на ўзмац-ненне ідэалагічнай працы КПК.
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: з пачатку 1990-х гг. Кітай фар-сіруе будаўніцтва “сацыялістычнай рынкавай эканомікі” як найваж-нейшага элемента “сацыялізму з кітайскай спецыфікай” пры захаванні аўтарытарнай палітычнай сістэмы.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

История Китая. – М., 1998. - Гл.20.

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. – М., 2001. – Ч.2.

У гэтых дзвюх працах дадзены сціснуты агляд ходу кітайскіх рэформаў у 1990-я гг.

Ли Фэнминь. О специфике реформ в КНР // Новая и новейшая история. - 1996. - №3.



Гэты артыкул адлюстроўвае афіцыйны погляд КПК на право-дзімыя рэформы.

Титаренко М. Китай в постдэновскую эпоху // Международная жизнь. – 1995. - №8.



Аўтар адлюстроўвае тэзіс аб пераемнасці рэформаў нягледзячы на “адыход на пакой” Дэн Сяопіна.

Гольбрас В. Куда идёт Китай // Мировая экономика и междуна-родные отношения. – 1998. - №4.

Богомолов О., Кондрашова Л. Китай сбрасывает старую кожу // Международная жизнь. – 1999. – №3.

Кондрашева Л. Точку ставить рано: «начался третий акт» китай-ской реформы // Азия и Африка сегодня. – 2004. – №3. – С.27-35.



У гэтых артыкулах дадзены сутнасны аналіз тых рэформаў, якія праводзіліся ў Кітаі ў 1990-я гг.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце прычыны радыкалізацыі эканамічных рэформаў у Кітаі ў 1990-я гг.;

- прааналізуйце стратэгічны кірунак развіцця Кітая, як ён вызна-чаны рашэннямі14, 15 і 16 з’ездаў КПК;

Звярніце ўвагу на характарыстыку “сацыялізму з кітайскай спе-цыфікай”, на тое, што рынкавая эканоміка прызнана яго найваж-нейшым элементам.

- для разумення сутнасці эканамічнай мадэлі Кітая ў 1990-я гг. звярніцеся да фрагмента з выступлення Цзянь Цзэміня на пленуме ЦК КПК 13 лістапада 1993 г.: “Зараз усім ясна, што рынкавы механізм адыгрывае ўсё больш важную ролю ў эканамічным жыцці нашай краі-ны, а адставанне рэформы ў асобных галінах адмоўна адбіваецца на ... здаровым развіцці народнай гаспадаркі ... Сістэма сацыялістычнай рынкавай эканомікі мае на ўвазе як дзяржаўнае макрарэгуляванне, так і ўздзеянне рынкавага механізму, які складае яе сутнасць, і абодва гэтыя бакі ўяўляюць сабою адно цэлае, дапаўняюць адзін аднаго і са-дзейнічаюць адзін аднаму. У мэтах пераўтварэння традыцыйнай пла-навай эканомікі трэба падкрэсліць неабходнасць выяўлення асноўнай ролі рынку ў размяшчэнні рэсурсаў ... Разам з тым трэба бачыць і негатыўныя бакі рынку, якія выражаюцца ў сляпой стыхійнасці. Гэтыя слабыя бакі і недахопы трэба кампенсаваць і пераадольваць з дапамогаю макранакіроўваючай і макрарэгулюючай ролі дзяржавы над рынкавымі аперацыямі.” (Творцы истории. Мао Цзэдун. Дэн Сяо-пин. Цзян Цзэминь. – М., 2002. – С. 246-247).



Звярніце ўвагу на рост вытворчасці і рост даходаў насельніцтва. Падумайце, чаму захоўваецца даволі вялікі дзяржаўны сектар і ў чым сутнасць палітыкі “дазіраванай лібералізацыі” ў эканоміцы.

- высветліце дасягненні і праблемы ў сацыяльна-эканамічным жыцці КНР на мяжы ХХ і ХХІ ст. Выкарыстайце дакумент: выступ-ленне Цзян Цзэміня на пленуме ЦК КПК 11 кастрычніка 2000 г. ”Вострыя супярэчнасці і глыбінныя праблемы эканамічнага развіцця нашай краіны хаваюцца ў нерацыянальнасці эканамічнай структуры, якая праяўлялася, галоўным чынам, у наступным: вытворчая струк-тура нерацыянальная, развіццё рэгіёнаў негарманічнае, узровень урба-нізацыі нізкі, тэхнічны ўзровень прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці адсталы, сукупныя якасці народнай гаспадаркі невысо-кія. Калі не фарсіраваць вырашэнне гэтых праблем, акажацца скла-данным павышэнне якасці эканамічнага росту…Мы павінны з усёй энергіяй узяцца за працу ў наступных сферах: рухаць структуру зем-ляробства і структуру сельскай эканомікі, паскорыць рэарганізацыю і рэканструкцыю прамысловасці, аптымізацыю структуры і павышэнне класнасці вытворчасці, усімі сіламі развіваць сервіс, ажыццяўляць стратэгію маштабнага асваення заходняй часткі краіны, стымуляваць гарманічнае развіццё рэгіёнаў." (Творцы истории: Мао Цзэдун, Дэн Сяопин, Цзян Цзэминь. – Мн., 2001. - С. 307).



Адзначаючы поспехі рэформаў, звярніце ўвагу на наяўнасць і шэ-рагу праблем: нераўнамернасць рэгіянальнага развіцця, дэмаграфіч-ная праблема, вялікае беспрацоўе і іншыя.

- прааналізуйце, як кіраўніцтва КПК на чале з Дэн Сяопінам і Цзян Цзэмінем бачылі працэс палітычных рэформаў у Кітаі, як яны рэалізу-юцца ў рашэннях 16 з’езда КПК;



Асноўны пастулат зводзіцца да таго, што ніякія рэформы не павінны падарваць кіруючую ролю КПК у грамадстве.
Парадак вывучэння пятага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: за час існавання КНР яе знешняя палітыка характарызавалася эвалюцыяй ад цеснага саюзу з СССР і канфрантацыі з Захадам да супрацьстаяння “сацыял-імперыялізму і імперыялізму”, а ў гады рэформаў стала грунтавацца на прынцыпах “роўнааддаленасці” і прыярытэту эканамічных інтарэсаў у між-дзяржаўных адносінах;

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

КНР. Краткий исторический очерк. – М., 1980.



Гэтае выданне ўтрымлівае грунтоўны аналіз знешняй палітыкі КНР да канца 1970-х гг. з вызначэннем сутнасці яе кожнага этапа.

История Китая. – М., 1998.



У прапанаванай манаграфіі паказана сутнасць мааісцкай зне-шняй палітыкі і вызначаны прагматычны характар знешняй палі-тыкі Кітая ў час рэформаў.

Остроухов О. Внешняя политика Китая в годы реформ и пер-спективы её развития // Мировая экономика и международные от-ношения. - 1999. - №9.



У артыкуле зроблены аналіз знешнепалітычнага курса КНР у час рэформаў і выказваецца пункт гледжання, што яго цэнтральным момантам стала стварэнне спрыяльных знешніх умоў для эка-намічных пераўтварэнняў.

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.2.



Аўтары падручніка разглядаюць асноўныя этапы знешняй палітыкі КНР ва ўзаемасувязі з рознымі перыядамі будаўніцтва сацыялізму, акцэнт робіцца на кітайска-савецкія адносіны.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- дайце характарыстыку знешняй палітыкі КНР у 1949-1957 гг.;



Зыходзьце з таго, што цэнтральным момантам знешняй палітыкі КНР у гэты час было цеснае супрацоўніцтва з СССР.

- прааналізуйце ўрывак з выступлення Мао Цзэдуна на 9 з’ездзе КПК і вызначце, хто разглядаўся ў якасці асноўнага знешнепалітыч-нага праціўніка КНР: “Савецкі рэвізіянізм і амерыканскі імперыялізм, дзейнічаючы ў злачыннай змове, натварылі так шмат гнусных і под-лых спраў, што рэвалюцыйныя народы ўсіх краін не даруюць ім ... Пачаўся новы гістарычны перыяд – перыяд барацьбы супраць аме-рыканскага імперыялізму і савецкага рэвізіянізму”. (Маоизм без при-крас. – М., 1980. – С. 235).



Зрабіце агульную выснову: чым характарызавалася знешняя палі-тыка Кітая ў канцы 50-х – 60-я гг.?

- падумайце, які шлях вырашэння міжнародных праблем прапа-ноўвалі мааісты, зыходзячы з наступнай цытаты з выступлення Мао Цзэдуна: “Вайна выступае ў якасці сродку класавага сутыкнення. Толькі шляхам вайны можна знішчыць класы ... Без рэвалюцыйнай вайны немагчыма знішчыць класы. Мы не верым, што да знішчэння класаў можна пакончыць з войнамі”. (Маоизм без прикрас. – С. 246).



Засяродзьце ўвагу на тым, што знешняя палітыка КНР, як і ўну-траная, у той час вызначалася амаль выключна патрэбамі класавай барацьбы.

- вызначце, якія перамены адбыліся ў адносінах КНР з развітымі капіталістычнымі дзяржавамі ў 70-я гг.;



Неабходна адзначыць, што да паляпшэння адносін з “імперыяліс-тамі” КНР падштурхнулі патрэбы эканамічнага развіцця (уплыў прагматыкаў).

- устанавіце, якая асноўная задача стаіць перад знешняй палітыкай Кітая ў час рэформаў;



Звярніце пры гэтым увагу на сувязі паміж эканамічнай мадэр-нізацыяй і знешнепалітычнымі задачамі.

- вызначце, у чым сутнасць знешнепалітычнай канцэпцыі “роўна-аддаленасці”;



Для гэтага прааналізуйце адносіны КНР з СССР (Расіяй), краі-намі Захаду, краінамі, якія сталі на шлях развіцця.

- дайце характарыстыку шляхам далучэння Тайваня да Кітая, якія прапануюцца кіраўніцтвам КПК, на аснове аналізу наступнага даку-мента: З выступлення Цзян Цзэміня 30 студзеня 1995 г.: “Якім спо-сабам вырашаць тайваньскую праблему – цалкам і поўнасцю ўнутра-ная справа Кітая, замежнае ўмяшанне тут абсалютна недапушчальна. Мы працягваем стаяць за мірны спосаб, за мірнае аб’яднанне шляхам перамоў. У той жа час мы не можам абяцаць зусім не прымяняць сілу. Такое абяцанне зробіць мірнае аб’яднанне толькі немагчымым, і ў канчатковым выніку для вырашэння праблемы прыйдзецца ўзяцца за зброю. Пасля аб’яднання будзе ажыццяўляцца асноўны курс “адна краіна – два лады”. Канкрэтна, на асноўнай тэрыторыі краіны заста-нецца сацыялістычны лад, а на Тайвані – цяперашні рэжым”. (Творцы истории... – С. 274).



Звярніце ўвагу на сутнасць канцэпцыі “адна краіна – дзве сіс-тэмы”.
Самакантроль па ВЭ-2.

1 Якія прычыны абумовілі пачатак рэформаў у КНР?

2 Калі і па чыёй ініцыятыве было прынята рашэнне аб правядзенні рэформаў?

3 Як змяніліся эканамічныя адносіны ў КНР у час рэформаў?

4 Ахарактарызуйце палітычную сістэму КНР у час рэформаў.

5 Вызначце прычыны, характар і рухаючыя сілы антыўрадавых выступленняў 1989 г.

6 У чым сутнасць “сацыялізму з кітайскай спецыфікай”?

7 Якія асноўныя этапы прайшла знешняя палітыка КНР у 50-70-я гг. ХХ ст.?

8. У чым сутнасць знешнепалітычнай канцэпцыі “роўнаадда-ленасці”?

ВЭ-3. Будаўніцтва сацыялізму ў Манголіі,

КНДР, В’етнаме, Лаосе і Камбоджы
Пасля вывучэння ВЭ-3 студэнт павінен ведаць:

- асноўныя этапы будаўніцтва сацыялізму ў МНР, КНДР, В’ет-наме, Лаосе і Камбоджы;

- прычыны і асноўныя падзеі Карэйскай вайны 1950-1953 гг., вой-наў, якія вялі народы Індакітая пасля 1945 г.;

- адметныя рысы рэжыму Пол Пота ў Камбоджы;

- асноўныя этапы і мерапрыемствы ў ходзе рэфармавання сацыя-лізму ў краінах Азіі;

умець:

- выявіць спецыфіку будаўніцтва сацыялізму ў Манголіі, КНДР, краінах Індакітая;

- даць характарыстыку палітычных рэжымаў у названых краінах як таталітарных;

- ахарактарызаваць прычыны крызісу сацыялізму ў КНДР, Манго-ліі і краінах Індакітая;

- зрабіць параўнальны аналіз рэформаў 80-90-х гг. у сацыялістыч-ных краінах Азіі.

Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-3:

1 Дзяржаўны сацыялізм у МНР: будаўніцтва, крызіс, рэфарма-ванне.

2 Спецыфіка сацыялістычнага будаўніцтва ў КНДР.

3 Будаўніцтва сацыялізму і адбіццё знешняй агрэсіі В’етнамам (1945-1975 гг.).

4 Крызіс сацыялізму і палітыка рэформаў у в’етнаме і Лаосе.

5 Камбоджа: ад рэжыму “чырвоных кхмераў” да станаўлення палі-тычнай дэмакратыі.



Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: будаўніцтва дзяржаўнага сацыя-лізму з апорай на дапамогу СССР прывяло да сістэмнага крызісу ман-гольскага грамадства, вынікам чаго стаў пераход Манголіі праз рэфо-рмы да рынкавай эканомікі і шматпартыйнай парламенцкай сістэмы.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.2.



У падручніку ўказаны асноўныя этапы развіцця МНР, але адсутнічае глыбокі аналіз пабудаванага там грамадства і прычын крызісу сацыялізму.

Соколинский В., Сонинтамир Н. Трансформация восточного общества: опыт Монголии // Мировая экономика и международные отношения. - 2001. - №3.

Щетинин В. Под знаком Чангис-хана // Международная жизнь. - 1996.- №10.

История Монгольской Народной Республики. - М., 1983.



Прапанаваная манаграфія можа выкарыстоўвацца для азнаямле-ння з фактычным матэрыялам. Яна ўтрымлівае неаб’ектыўныя і аднабаковыя ацэнкі будаўніцтва сацыялізму ў Манголіі.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- прааналізуйце вынікі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага раз-віцця МНР за 1945-1960 гг.;



Укажыце асаблівасці правядзення індустрыялізацыі, фарміра-вання таталітарнай палітычнай сістэмы.

- вызначце супярэчнасці і цяжкасці сацыяльна-эканамічнага раз-віцця Манголіі ў 70-80-я гг. і ахарактарызуйце крызіснае становішча мангольскага грамадства ў другой палове 80-х гг.;



Звярніце ўвагу на экстэнсіўны характар развіцця эканомікі, яе залежнасць ад знешняй дапамогі. Сведчаннем нарастання крызісу сталі і перастаноўкі ў дзяржаўным кіраўніцтве ў сярэдзіне 80-х гг.

- на аснове наступнага дакумента ўстанавіце, як кіраўніцтва МНР вызначала асноўныя мэты і задачы ў ходзе будаўніцтва сацыялізму: З артыкула першага сакратара ЦК МНРП Ю. Цэдэнбала “Ад феадалізму – да сацыялізму”: “Выкарыстоўваючы заваяваную ўладу, мангольскі народ з дапамогай СССР прыступіў да стварэння найважнейшай пе-радумовы для некапіталістычнага развіцця – да прамысловага будаў-ніцтва ... Пры гэтым удзельная вага групы “А” у агульным аб’ёме пра-мысловай прадукцыі павялічылася з 38,5% у 1953 г. да 47,9% у 1963 г. У галіне сельскай гаспадаркі за апошнія гады былі ажыццёўлены буй-ныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Да 1960 г. было заверша-на каапераванне арацкіх гаспадарак”. (Хрестоматия по новейшей ис-тории. 1945-1965. - М., 1966. - С.92).

- ахарактарызуйце спецыфіку рэформаў у Манголіі з пачатку 90-х гг. ХХ ст.;

Сутнасць рэформаў – пераход да рынкавай эканомікі і шмат-партыйнай парламенцкай сістэмы.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: пасля другой сусветнай вайны ў Паўночнай Карэі ажыццяўлялася будаўніцтва дзяржаўна-бюракратыч-нага сацыялізму на аснове канцэпцыі “апоры на ўласныя сілы”, вы-нікам чаго стаў глыбокі эканамічны крызіс на мяжы ХХ і ХХІ ст.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

История Кореи. - М., 1982. - Ч.2.



Прапанавная работа напісана на аснове марксісцка-ленінскай ме-тадалогіі і ўсяляк усхваляе дасягненні сацыялістычнага будаўніцтва ў КНДР, пазбягаючы аналізу цяжкасцей і супярэчнасцей гэтага пра-цэсу. У ёй аднабакова асветлена праблема расколу Карэі.

История Кореи. - Сеул, 1996.

Ланьков А.Н. Ким Ир Сен: опыт биографического очерка // Во-сток.- 1993.- №4.

Артыкул утрымлівае глыбокі аналіз ідэй і палітычнай дзейнасці Кім Ір Сена, вызначае прычыны фарміравання яго культу асобы

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.2. - Гл. 9-10.



У падручніку неаб’ектыўна віна за раскол Карэі ўскладзена толькі на ЗША, не сказана, што вайна 1950-1953 гг. пачалася ў выніку агрэсіі з боку КНДР. Аўтары глыбока прааналізавалі спецыфіку будаўніцтва карэйскага сацыялізму на аснове дактрыны “чучхе”.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце, як і чаму адбыўся падзел Карэі на Паўночную і Паўднёвую;



Неабходна падкрэсліць, што галоўную ролю ў ажыццяўленні рас-колу адыгралі знешнія фактары: супрацьстаянне СССР і ЗША. Заў-важце, што захаванню адзінства Карэі спрабавала спрыяць ААН, але безвынікова.

- разгледзьце прычыны ўзнікнення і ход вайны 1950-1953 гг. у Ка-рэі (для больш дэталёвага вывучэння гэтага пытання можна выка-рыстать манаграфію: А.В. Торкунов. Загадочная война: корейский конфликт 1950-1953 гг.- м., 2000.);



Зыходзьце з таго, што вайну ў многім правакавала высокая сту-пень напружання, якая існавала на Карэйскім паўвостраве. Але непасрэдна да вайны прывяла агрэсія з боку рэжыму Кім Ір Сена.

- прааналізуйце спецыфіку будаўніцтва сацыялізму ў КНДР на аснове дактрыны “чучхе”;



Звярніце ўвагу на наступныя моманты: апора на ўласныя сілы, экстэнсіўная індустрыялізацыя, крайнія формы культу асобы пра-вадыра, перадача ўлады па спадчыне.

- ахарактарызуйце спецыфіку развіцця КНДР пасля краху “рэаль-нага сацыялізму” у СССР і краінах Усходняй Еўропы;



Тут ключавым момантам з’яўляецца адсутнасць рэформаў, заха-ванне таталітарнага рэжыму.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у 1945-1975 гг. В’етнам адбіваў французкую і амерыканскую агрэсію і, акрамя таго, быў ахоплены грамадзянскаю вайною, што было вынікам расколу краіны і выбару розных шляхоў развіцця ДРВ і Паўднёвым В’етнамам.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную литаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М.,2001. - Ч.2.



Падручнік дазваляе прасачыць барацьбу В’етнама за незалеж-насць, вызначыць прычыны расколу краіны, ахарактарызаваць разы-ходжанні ў развіцці Паўночнага і Паўднёвага В’етнама. У ім ут-рымліваецца характарыстыка палітыкі ППВ па будаўніцтву сацыя-лізму і аб’яднанню краіны і палітыкі паўднёвав’етнамскага рэжыму.

Новейшая история Вьетнама 1965-1980. - М., 1984.

Глазунов Е.П., Исаев М.П. Страны Индокитая. Путь борьбы и свер-шений. - М., 1984.

У час працы з названымі выданнямі трэба ўлічваць, што яны на-пісаны на аснове марксісцка-ленінскай метадалогіі, і іх аўтары не-крытычна падыходзяць да праблем будаўніцтва сацыялізму.

Мосяков Д.В., Тюрин В.А. История Юго-Восточной Азии. – М., 2004.



Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- прасачыце ход вайны в’етнамскага народу супраць Францыі і прааналізуйце палітыку ўрада Хо Шы Міна ў ходзе яе;



Пры аналізе тых пераўтварэнняў, якія праводзіліся ў ДРВ у час вайны з Францыяй, трэба зыходзіць з іх агульнадэмакра-тычнага характару, што было звязана з імкненнем урада Хо Шы Міна стварыць шырокі антыфранцузскі фронт.

- ахарактарызуйце два важнейшыя моманты ў палітыцы Партыі Працоўных В’етнама пасля Жэнеўскіх пагадненняў: будаўніцтва са-цыялізму на Поўначы і разгортванне партызанскай вайны на Поўдні;



Неабходна адзначыць, што перамога над Францыяй дала маг-чымасць ППВ перайсці ад агульнадэмакратычных мерапрыемстваў да сацыялістычных. Звярніце ўвагу на спецыфіку будаўніцтва сацыя-лізму ва ўмовах амерыканскай агрэсіі.

- прасачыце эвалюцыю палітычнага рэжыму ў Паўднёвым В’ет-наме, вызначце прычыны яго крызісу і падзення;



Акцэнтуйце ўвагу на правале спроб забяспечыць дэмакратычнае развіццё Рэспублікі В’етнам і дамінаванне аўтарытарнай тэндэн-цыі. У выніку правячы рэжым пазбавіўся падтрымкі дэмакра-тычных антыкамуністычных сіл.

- разгледзьце ход вайны ў В’етнаме ў 1960-1975 гг. і зрабіце вы-снову аб прычынах перамогі Поўначы;



Засяродзьце ўвагу на такіх пытаннях, як ўзнікненне партызанскага руху на Поўдні, што стала вынікам камуністычнай экспансіі з Поўначы і палітыкі паўднёвав’етнамскага ўрада, якая часта не адпавядала нацыянальным інтарэсам. Рэакцыяй у адказ стала ўмяшанне ЗША, якое перарасло ў вялікую агрэсіўную вайну. Вызначце, у чым сутнасць палітыкі “в’етнамізацыі”.

- на аснове фрагментаў з Парыжскіх пагадненняў 1973 г. устана-віце, які шлях аб’яднання В’етнама яны намячалі:

"Артыкул 9.

б) паўднёвав'етнамскае насельніцтва павінна само вызначыць палі-тычную будучыню Паўднёвага В'етнама праз правядзенне сапраўды свабодных і дэмакратычных выбараў пад міжнародным наглядам;

в) замежныя дзяржавы не павінны навязваць паўднёвав'етнамскаму народу ніякай палітычнай тэндэнцыі і ніякіх дзеячаў.

Артыкул 15.

Уз’яднанне В’етнама будзе ажыццяўляцца крок за крокам мірнымі сродкамі на аснове абмеркавання і дамоўленасці паміж Паўночным і Паўднёвым В’етнамам без прымусу ці анексіі любога з бакоў і без за-межнага ўмяшання..."(Хрестоматия по новейшей истории. 1945-1974. – М., 1976. - С. 112-113).

Падумайце, хто з бакоў і ў чым парушыў гэтыя артыкулы.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка