Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка3/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15
Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:

- храналагічныя рамкі асноўных этапаў гісторыі сацыялістычнага Кітая: грамадзянскай вайны, “новай дэмакратыі”, першай пяцігодкі, “вялікага скачка”, “культурнай рэвалюцыі”;

- калі адбываліся 7, 8, 9 з'езды КПК і іх найважнейшыя рашэнні;

- асноўныя палажэнні мааісцкай ідэалогіі;

- мэты і вынікі “вялікага скачка” і “культурнай рэвалюцыі”.

умець:

- вызначыць прычыны перамогі КПК у грамадзянскай вайне;

- ахарактарызаваць рэжым “новай дэмакратыі”;

- даць характарыстыку дзвюм плыням у КПК у 40-60-я гг.



Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-1:

1. Грамадзянская вайна 1946-1949 гг. і абвяшчэнне КНР.

2. Рэжым “новай дэмакратыі”.

3. “Генеральная лінія” 1953 г. і пачатак будаўніцтва сацыялізму.

4. Палітыка “трох чырвоных сцягоў” і яе наступствы.

5. “Культурная рэвалюцыя”.


Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: грамадзянская вайна 1946-1949 гг., якая закончылася перамогай КПК, уяўляла з сябе спецыфічную форму сацыялістычнай рэвалюцыі ў Кітаі.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3-х ч. – М.,2001. - Ч.2. - С. 130-133.



Гэты падручнік дазваляе азнаёміцца з асноўнымі перад-умовамі ўзнікнення грамадзянскай вайны, яе этапамі, уплывам знешняга фактару на яе ўзнікненне і ход.

КНР. Краткий исторический очерк. - М., 1980. - С. 14-22



Названая манаграфія дазваляе вывучыць прычыны перамогі КПК у грамадзянскай вайне і высветліць характар рэвалюцыі

История Китая. Под редакцией Меликсетова. - М., 1998. - Гл.17.



У гэтай манаграфіі вызначаны шматлікія прычыны вайны, гэты глыбокі аналіз крызісу рэжыму Гаміньдана і палітыкі КПК у час вайны.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- ахарактарызуйце палітычную сітуацыю, якая склалася ў Кітаі на момант заканчэння другой сусветнай вайны;



Звярніце ўвагу на наяўнасць двух цэнтраў сілы, на палітычную лінію КПК і Гаміньдана пасля заканчэння другой сусветнай вайны.

- высветліце прычыны, якія прывялі да ўзнікнення грамадзянскай вайны;



Зыходзьце з таго, што і КПК, і Гаміньдан імкнуліся да ўсталявання сваёй непадзельнай улады над усім Кітаем. Высветліце, як унутраныя, так і знешнія фактары, якія прывялі да грама-дзянскай вайны.

- прасачыце асноўныя этапы грамадзянскай вайны;

- высветліце, якія прычыны крызісу рэжыму Гаміньдана, у чым ён праявіўся;

Звярніце ўвагу на імклівае звужэнне сацыяльнай базы Гаміньдана з прычыны ігнаравання кіруючай вярхушкай інтарэсаў розных пластоў грамадства.

- прааналізуйце палітыку КПК у час грамадзянскай вайны;



Выканаўшы два апошнія вучэбныя заданні, вызначце:1) у чым прычыны перамогі КПК у грамадзянскай вайне; 2) як КПК вызначала ў той час характар рэвалюцыі.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнатнасць пытання: рэжым “новай дэмакратыі” ёсць пераходны перыяд у гісторыі КНР на шляху да будаўніцтва сацыялізму і ўвасабленне на практыцы аднаго з пастулатаў мааізма.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

КНР. Краткий исторический очерк.- М., 1980. - Гл. 2.



У гэтай манаграфіі “новая дэмакратыя” трактуецца як бур-жуазна-дэмакратычны этап рэвалюцыі.

История Китая. - М., 1998. - Гл. 18.

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. – Ч.2.

У названных выданнях дадзена ацэнка ”новай дэмакратыі” як пераходнаму рэжыму, пры якім ствараліся перадумовы для будаўніцтва сацыялізму. У “Истории Китая» глыбока праана-лізаваны ход аграрнай рэформы 1950-1953 гг.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце тэарэтычныя асновы рэжыму “новай дэмакратыі";

- ахарактарызуйце аграрную рэформу 1950-1953 гг. Выкарыстайце для гэтага фрагмент з аграрнага закона ад 30 чэрвеня 1950 г.: “Памешчыцкая ўласнасць на зямлю, заснаваная на феадальнай экс-плуатацыі, адмяняецца і ўсталёўваецца сялянская ўласнасць на зям-лю, каб вызваліць прадукцыйныя сілы ў сельскай гаспадарцы, развіць сельскагаспадарчую вытворчасць і пракласці шлях для індустрыялі-зацыі “новага Кітая”.(КНР. Краткий исторический очерк. - С.27).

Звярніце ўвагу, што маючы ў цэлым буржуазна-дэмакратычны характар, аграрная рэформа пачала паступова выходзіць за яго межы.

- вызначце адметныя рысы пераўтварэнняў у прамысловасці;



Заўважце, за кошт якой уласнасці ў той час адбывалася фармі-раванне дзяржаўнага сектара ў прамысловасці. Падумайце, ці мож-на ўжо гаварыць аб сацыялістычным характары пераўтварэнняў.

- прааналізуйце асаблівасці дзяржаўна-палітычнай сістэмы ва ўмовах «новай дэмакратыі».



Неабходна паказаць, што пры фармальным захаванні шмат-партыйнасці ў краіне фактычна ўжо ўсталявалася дыктатура КПК з апорай на армію
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у гады першай пяцігодкі была зроблена спроба перанесці ў Кітай савецкую мадэль сацыялізму з апорай на дапамогу СССР пры адносна памяркоўных тэмпах сацыя-лістычнага будаўніцтва.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

КНР. Краткий исторический очерк. - М., 1980. - Гл.3.

История Китая. - М.,1998. - Гл. 18.

У дадзеных работах паказаны прычыны пераходу КНР ад “новай дэмакратыі” да будаўніцтва сацыялізму. Пры гэтым акцэнтуецца ўвага на тое, што яно вялося з апорай на дапамогу СССР.

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. – Ч. 2.



Гэтае выданне ўтрымлівае галоўным чынам апісанне найваж-нейшых палітычных падзей і змен у дзяржаўнай сістэме ў сувязі з пераходам да сацыялістычнага этапа рэвалюцыі.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- дайце характарыстыку “генеральнай лініі” на будаўніцтва са-цыялізму 1953 г.;



Неабходна звярнуць увагу на два моманты: 1)адносна памяр-коўныя тэмпы пераўтварэнняў; 2)перайманне вопыту СССР;

- прааналізуйце асноўныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў гады першай пяцігодкі.



Яны традыцыйныя для савецкай мадэлі сацыялізму: каапе-раванне сельскай гаспадаркі, індустрыялізацыя;

На аснове аналізу наступнага тэксту вызначце прыярытэты экана-мічнага развіцця Кітая ў час першай пяцігодкі.

З прамовы Мао Цзэдуна 25 красавіка 1957 г.: “Цяжкая прамысло-васць з’яўляецца галоўным звяном нашага будаўніцтва. Пераважнае развіццё вырабу сродкаў вытворчасці – справа ўжо вырашаная. Аднак ні ў якім разе нельга ў сувязі з гэтым упускаць з-пад увагі вытвор-часць сродкаў існавання перш за ўсё зерня ... Ці значыць гэта, што ўпор на цяжкую прамысловасць ужо не робіцца? Не, упор усё ж ро-біцца, цяжкай прамысловасці па-ранейшаму адводзіцца галоўнае мес-ца ў нашых капіталаўкладаннях. Тым не менш трэба некалькі павялі-чыць удзельную вагу ўкладанняў у сельскую гаспадарку...”

“Творцы истории: Мао Цзэдун, Дэн Сяопин, Цзян Цзэминь. Статьи и выступления”. - Мн., 2001. - С. 55-56.

- як змянілася дзяржаўна-палітычная сістэма КНР у гады першай пяцігодкі?

У гэтай сферы галоўным з’яўляецца ліквідацыя сістэмы ваеннай дыктатуры, скліканне УСНП і прыняцце канстытуцыі 1954 г.

- ахарактарызуйце найбольш важнейшыя рашэнні, якія былі пры-няты на першай сесіі VIII з’езду КПК;



Падумайце, чаму Мао Цзэдун быў падвергнуты крытыцы на гэтым з’ездзе, які варыянт будаўніцтва сацыялізму быў адобраны?
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у 1958-1960 гг. Мао Цзэдун ажыццявіў спробу імклівага рыўка да камунізму праз татальнае аба-гульненне ўласнасці і скачок у развіцці прадукцыйных сіл.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

КНР. Краткий исторический очерк. – М., 1980. - Гл. 4.



У гэтым выданні правал “вялікага скачка” неабгрунтавана звяз-ваецца толькі з адыходам ад савецкай мадэлі сацыялізму.

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. – Ч.2.

История Китая. - М., 1998. – Гл. 19.

Прапанаваныя дзве працы вызначаюцца грунтоўным аналізам як прычын “вялікага скачка”, яго зместу, так і вынікаў.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце, якімі былі прычыны пераходу КПК да палітыкі “трох чырвоных сцягоў”;



Для гэтага неабходна ўлічыць асаблівасці кітайскай цывілізацый-най традыцыі, а таксама суб’ектыўныя памкненні Мао Цзэдуна пасля смерці Сталіна.

- прааналізуйце фрагмент з прамовы Мао Цзэдуна на нарадзе ў Байдайхэ ў жніўні 1958 г. і вызначце характар сацыяльна-эканаміч-ных адносін, якія намячалася ўсталяваць у выніку “вялікага скачка”:

“...У 1952 г. мы ўвялі заработную плату. Сцвярджалася, што бур-жуазныя рангі і буржуазнае права такія выдатныя, а сістэма бясплат-нага забеспячэння тлумачылася адсталым метадам, партызанскімі звычкамі, якія адмоўна ўплываюць на актыўнасць. На самай справе мы замянілі сістэму бясплатнага забеспячэння сістэмай буржуазнага права, дапусцілі развіццё буржуазнай ідэалогіі.

Па-мойму, трэба канчаць з гэтымі рэчамі. ... на працягу аднаго-двух гадоў трэба правесці падрыхтоўку да адмены грашовых акладаў. Станаўленне народных камун прывядзе да таго, што мы паступова ліквідуем сістэму грашовых акладаў.” (Бурлацкий Ф. Мао Цзэдун и его наследники. - М., 1980. - С.111-112).



З якой мэтай было склікана нарада ў Бэйдайхэ, якія рашэнні на ёй былі прыняты?

- ахарактарызуйце мэты “вялікага скачка” і шляхі іх дасягнення;

- выкарыстоўваючы фрагмент з выступлення Мао Цзэдуна на на-радзе ў Чжэнчжоу 27 лютага 1959 г., вызначце адметныя рысы “народных камун”: “Стварэнне народных камун пашырыла і ўзняло на вышэйшую прыступку ранейшую калектыўную уласнасць на сродкі вытворчасці ў вёсцы, прычым пачалі з’яўляцца некаторыя элементы агульнанароднай уласнасці. Па сваіх маштабах народныя камуны значна пераўзыходзяць сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы, што дае магчымасць спалучаць прамысловасць, сельскую гаспадарку, гандаль, асвету і ваенную справу, а таксама земляробства, лесаводства, жывёлагадоўлю, дапаможныя промыслы і рыбную гаспадарку...” (Маоизм без прикрас. – М., 1980. - С.122.)

Адкажыце, калі пачалося стварэнне “народных камун” у КНР? Калі закончыўся вялікі скачок? Якую палітыку абвясціла КПК пасля гэтага?

- пакажыце, як палітыка трох чырвоных сцягоў паўплывала на са-цыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў КНР;



Акцэнтуйце ўвагу на нарастанні сацыяльна-эканамічных цяжка-сцей і аслабленне пазіцый Мао Цзэдуна ў партыйным кіраўніцтве.
Парадак вывучэння пятага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: “культурная рэвалюцыя” была спробай Мао Цзэдуна і яго групоўкі захапіць усю паўнату ўлады ў КПК і дзяржаве і ператварыць мааізм у манапольную ідэалогію кітай-скага грамадства.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

КНР. Краткий исторический очерк. - М., 1980. - Гл.6,7.



Звярніце ўвагу, што ў прапанаваным выданні храналагічныя рамкі культурнай рэвалюцыі вызначаны 1966-1969 гг. Большасць жа гіс-торыкаў вызначае іх 1966-1976 гг. У гэтай літаратуры дадзена трактоўка "культурнай рэвалюцыі" як перавароту, які меў на мэце ліквідацыю ўсякай апазіцыі Мао Цзэдуну ў партыі, дзяржаве і грамадстве.

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХв. В 3 ч. - М., 2001. – Ч.2. - С.144-148.

История Китая. - М., 1998. - Гл.20.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце прычыны і мэты “культурнай рэвалюцыі”. Для гэтага выкарыстайце, у прыватнасці, фрагмент з артыкула Мао Цзэдуна “Вялікія стратэгічныя ўстаноўкі” (верасень 1967 г.): “Трэба зверг-нуць горстку самых буйных асоб у партыі, якія стаяць ля ўлады і ідуць па капіталістычным шляху, трэба звергнуць іх не толькі арга-нізацыйна, але і палітычна, ідэалагічна і тэарэтычна. Трэба выклікаць новы ўздым шырокай крытыкі, зрабіць гэта асноўнай задачай, якая дамінуе над усімі іншымі. Трэба спалучаць крытыку жменькі самых буйных асоб у партыі, якія стаяць на чале ўлады і ідуць па капі-талістычным шляху, з крытыкай асоб, якія стаяць на чале ўлады на месцах і ў мясцовых арганізацыях і якія ідуць па капіталістычным шляху”. (Маоизм без прикрас. - М., 1980. - С. 186-187.)

- устанавіце рухаючыя сілы “культурнай рэвалюцыі”. Часткова вам у гэтым дапаможа наступны ўрывак з ліста Мао Цзэдуна да Лінь Бяо 23 студзеня 1967 г.: ”Трэба накіраваць НВАК для аказання пад-трымкі левым, шырокім народным масам. І ў будучым ва ўсіх тых выпадках, калі сапраўды рэвалюцыйныя групоўкі будуць звяртацца з просьбай аб патрымцы і дапамозе з боку арміі, трэба аказваць ім та-кую дапамогу”. (Маоизм без прикрас. – С. 206.)

Звярніце ўвагу, што пытанне аб актыўным удзеле арміі ў “культурнай рэвалюцыі” Мао Цзэдун паставіў у 1967 г. Да гэтага ён рабіў стаўку на хунвэйбінаў і цзаафаняў.

- прааналізуйце важнейшыя рашэнні ІХ з'езда КПК як з'езда, які падвёў вынікі першага этапа “культурнай рэвалюцыі”;



Адкажыце, як змянілася ідэалагічная база КПК і яе арганізацыйная структура?

- вызначце сутнасць унутранай барацьбы ў КПК пасля ІХ з'езда;



Для гэтага прааналізуйце пазіцыі артадаксальных мааістаў і мааістаў-прагматыкаў. У гэтым плане паказальнае сутыкненне іх поглядаў на Х з'езд КПК.

- ахарактарызуйце дзяржаўна-палітычную сістэму, якая ўсталя-валася ў КНР у выніку “культурнай рэвалюцыі” і была зака-надаўча замацавана ў канстытуцыі 1975 г.



Падумайце, чаму для вызначэння новай дзяржаўна-палітычнай сістэмы КНР ў гістарыяграфіі ўжываюць тэрмін “ваенна-бюра-кратычная дыктатура”.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка