Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка2/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

1. У Кiтаi пасля заканчэння другой сусветнай вайны iснавалi два магутныя цэнтры сiлы – Камуністычная партыя Кітая (КПК) i Гамінь-дан. Кожны з бакоў iмкнуўся да ўсталявання сваёй улады на ўсёй тэ-рыторыі краіны. Дасягнуць гэтага можна было ў тых умовах толькi з дапамогай грамадзянскай вайны. У красавiку-лiпенi 1945 г. адбыўся 7 з’езд КПК. Ён абвясціў курс на заваяванне КПК усёй паўнаты ўлады ў Кiтаi. У прынятых на ім дакументах будучая рэвалюцыя была названа буржуазна-дэмакратычнай. У вынiку яе ў Кітаі намячалася пабуда-ваць грамадства, якое атрымала назву “новая дэмакратыя” ці “дыкта-тура народа“. Галоўнымi сацыяльнымi сiламi гэтага грамадства бачы-ліся сялянства, рабочы клас i нацыянальная буржуазiя. Заяўлялася, што ў вынiку рэвалюцыi будзе расчышчаны шлях для развiцця капi-талiзму.


Восенню 1945 г. – вясной 1946 г. КПК i Гаміньдан правялi сeрыю перамоў. У выніку 10 студзеня 1946 г. было падпiсана пагадненне аб склiканнi Палiтычнай кансультацыйнай канферэнцыi з удзелам прад-стаўнiкоў розных партый. На гэтай канферэнцыi КПК правяла рашэн-не аб стварэннi часовага каалiцыйнага ўрада – Дзяржаўнага Савета. У iм 20 месцаў з 40 павiнна было належаць КПК i блiзкiм да яе палiтыч-ным сiлам. Чан Кайшы не пагадзiўся з такiм развiццём падзей i, абапi-раючыся на падтрымку ЗША, узяў курс на ваеннае вырашэнне пытан-ня аб уладзе. У вынiку з сярэдзiны 1946 г. у Кiтаi пачалася шырока-маштабная грамадзянская вайна памiж КПК i Гаміньданам. Абодва бакi сваёй палiтыкай, якая была накiравана на ўсталяванне паўнаўлад-дзя аднаго з iх, нежаданнем iсцi на кампрамiсы ў iнтарэсах усёй на-цыi, прывялi краiну да вайны. Развязванню вайны ў Кiтаi спрыяла на-бiраўшае сiлу супрацьстаянне памiж СССР i ЗША, якія iмкнулiся ўма-цаваць ва ўладзе ў гэтай краiне лаяльныя да Масквы цi Вашынгтона палiтычныя сiлы.

На першым этапе вайны з лета 1946 г. да лета 1947 г. армiя Гаміньдана атрымала шэраг перамог i заняла многiя раёны, якiя раней кантралявалiся КПК. Аднак нават у гэты час, калi войскi Чан Кайшы вялi наступальныя аперацыi, праявiлася iх слабасць. За 1946 г. з армii Гаміньдана дызерцiравала каля 1 млн. чалавек. Шэраг генералаў – мясцовых мiлiтарыстаў iгнаравалi загады Чан Кайшы. У вынiку аперацый, ажыццёўленых у лiпенi-вераснi 1947 г. войскi КПК занялі многія раёны ў Паўночна-Усходнiм, Паўночным і Цэнтраль-ным Кiтаi з агульным насельнiцтвам каля 120 млн. чалавек. Узнiклi ўмовы для пераходу Народна-Вызваленчай Армii Кiтая (НВАК) у агульнае наступленне.

Перамогi НВАК у некалькіх буйных бітвах восенню 1948 – вясной 1949 г. прывялі да заняцця ёю ўсяго Паўночнага і Цэнтральнага Кітая і стварылi неабходныя перадумовы для фарсiравання Янцзы i завяр-шэння разгрому гамiньданаўскiх войскаў. Ваенныя няўдачы Гамінь-дана прывялі да яго крызiсу. Чан Кайшы абвясцiў аб сваёй адстаўцы. Гаміньдан заявiў аб згодзе пачаць перамовы з КПК. Але яны закончы-лiся няўдачай. Пасля атрыманых перамог КПК дамагалася перадачы ёй усёй паўнаты ўлады. Гаміньдан на гэта не пайшоў. 21 красавіка 1949 г. НВАК пачала аперацыю па фарсiраванні Янцзы. Да сярэдзiны 1950 г. баявыя дзеяннi ў асноўным былi завершаны. Рэшткi гамiньда-наўскіх войскаў адышлi на Тайвань.

Найбольш вострым сацыяльна-эканамiчным пытаннем у Кiтаi ў той час было аграрнае. Гаміньдан не рашыўся нанесцi ўдар па памеш-чыцкаму землеўладанню. КПК ж у пачатку 1946 г. перайшла да палi-тыкi канфіскацыі памешчыцкiх зямель i надзялення iмi сялянства. Яна заявiла, што яе мэта – раўнамернае размеркаванне зямлi памiж усiмi вясковымi жыхарамi. Такая палiтыка дазволiла КПК заваяваць сiмпа-тыi большасцi сялян. Важнае значэнне для зыходу вайны мела тое, што супраць рэжыму Чан Кайшы выступiла значная частка нацыя-нальнай буржуазii. У Кiтаi быў створаны вялікі дзяржаўны сектар. Iм распараджаўся моцны дзяржаўна-бюракратычны апарат. Сфармiра-ваўся вузкi слой бюракратычнага капiталу, якi заняў пануючае стано-вiшча ў эканомiцы краiны. Большасць жа нацыянальнай буржуазii, якая не была цесна звязана з дзяржаўным апаратам, аказалася на пе-рыферыi эканамiчнага жыцця. Яна пастаянна сутыкалася з абмежа-ваннем эканамiчнай свабоды з боку гаміньданаўскіх уладаў, з нера-ўнапраўнай канкурэнцыяй з боку бюракратычнага капiталу. Ва ўдзяч-насць за дапамогу ЗША Чан Кайшы значна знізіў мытныя тарыфы, i кiтайскi рынак запоўнiлi амерыканскiя тавары. Такая палiтыка падры-вала кiтайскую прамысловасць. Усё гэта штурхала многiх прадстаў-нiкоў нацыянальнай буржуазii ў апазiцыю да ўрада Чан Кайшы. Да та-го ж, кiраўнiцтва КПК пастаянна падкрэслiвала, што рэвалюцыя ў Кi-таi не мае сацыялістычнага характару. У сакавiку 1949 г. адбыўся 2 Пленум ЦК КПК 7-га склiкання. У дакладзе, з якiм выступiў Мао Цзэдун, гаварылася, што для пераходу да сацыялістычнага этапа рэвалю-цыi ў Кiтаi спатрэбяцца дзесяцiгоддзi. На працягу iх Кiтай будзе раз-вiвацца трэцiм шляхам ва ўмовах гэтак званай “новай дэмакратыi”, ці “дыктатуры народу”, пад якой мелася на ўвазе сумесная ўлада розных класаў, уключаючы нацыянальную буржуазiю. Тым самым камуністы прыцягвалі яе на свой бок. Сацыяльная база рэжыму Чан Кайшы аказалася крайне вузкай, што, перш за ўсё, i прадвызначыла яго паражэнне ў грамадзянскай вайне.

У вераснi 1949 г. у Пекiне сабраўся Народны палiтычны кансуль-тацыйны савет. У яго ўваходзiлi прадстаўнiкi розных партый i класаў. Але кiруючае становiшча займала КПК. Савет абраў Цэнтральны на-родны ўрад на чале з Мао Цзэдунам. 1 кастрычніка 1949 г. была абве-шчана Кітайская Народная Рэспубліка (КНР). Кiруючай сiлай краiны стала КПК. Але iснавалі і iншыя палітычныя партыi i арганiзацыi, i рэвалюцыя пакуль не выйшла за буржуазна-дэмакратычныя рамкi. Ча-совая канстытуцыя 1949 г. абвясцiла Кiтай “дзяржавай новай дэмак-ратыi”. Дзяржаўная ўлада характарызавалася як дэмакратычная дык-татура народу, гэта значыць улада народна-дэмакратычнага адзiнага фронту рабочага класа, сялянства, дробнай буржуазii, нацыянальнай буржуазii i iншых патрыятычных дэмакратычных элементаў. Пры гэ-тым мелася на ўвазе, што кiруючую ролю рабочага класа ў сiстэме “новай дэмакратыi” павiнна ажыццявiць КПК. Цэнтральны народны ўрад КНР у той час быў яшчэ каалiцыйным органам. Часовая канс-тытуцыя вызначала асноўныя кiрункi i сацыяльна-эканамiчнага раз-вiцця краiны. У ёй гаварылася, што КНР павiнна ахоўваць грамад-скую ўласнасць дзяржавы i ўласнаць кааператываў, абараняць экана-мiчныя iнтарэсы i прыватную ўласнасць рабочых i сялян, дробнай i нацыянальнай буржуазii, развiваць народную гаспадарку “новай дэ-макратыi” i ўпэўнена ператвараць краiну з сельскагаспадарчай у iнду-стрыяльную. Такiм чынам, праграма дзеянняў КПК была арыентавана на развiццё ў Кiтаi шматукладнай эканомiкi i ажыццяўленне iнду-стрыялiзацыi. Яна мела буржуазна-дэмакратычны характар.

У першыя 2-3 гады iснавання КНР вялiкiя намаганнi КПК накi-равала на пераадоленне феадальных перажыткаў у сацыяльна-экана-мiчнай сферы, перш за ўсё на правядзенне аграрнай рэформы. Закон аб зямельнай рэформе, якi ўступiў у сiлу 30 чэрвеня 1950 г., меў на мэце поўную лiквiдацыю памешчыцкага землеўладання і памешчыкаў як класа, ураўняльнае надзяленне зямлёй сялян. Аграрная рэформа су-праваджалася вострымi сацыяльнымi канфлiктамi. На супрацiўленне памешчыкаў улады адказалі стварэннем сеткі надзвычайных судоў i трыбуналаў, з дапамогай якiх многiя памешчыкi былi фiзiчна зніш-чаны. У рамках вырашэння агульнадэмакратычных задач адбылася лiквiдацыя бюракратычнага i замежнага капiталу. У вынiку дзяржаў-ны сектар заняў ключавыя пазiцыi ў прамысловасцi. Ён быў абве-шчаны галоўнай матэрыяльнай базай рэспублiкi. Уласнасць дробнай i нацыянальнай буржуазii была пастаўлена пад дзяржаўны кантроль. Наступленне на iнтарэсы нацыянальнай буржуазii выклiкала супра-цiўленне з яе боку. Каб зламаць супрацьдзеянне працiўнiкаў паглыб-лення пераўтварэнняў, у канцы 1951 – пачатку 1952 г. была разгор-нута рэпрэсiўная кампанiя па барацьбе супраць «трох зол» i «пяцi зол». Крокi, якія ажыццяўляліся ва ўнутранай палiтыцы на мяжы 1951-1952 гг., азначалi адыход КПК ад ажыццяўляемай палiтыкi “но-вай дэмакратыi” праз адзiны дэмакратычны фронт i пачатак пераходу ад буржуазна-дэмакратычнага да сацыялістычнага этапа рэвалюцыi. У гэты ж час ужо iдзе працэс фармiравання культу асобы Мао Цзэдуна. У 1951 г. да 30-годдзя КПК былi выдадзены «Выбраныя творы Мао Цзэдуна» і “Гісторыя партыi», у якой гiсторыя КПК i кiтайскай рэва-люцыi прадстаўлялiся праз прызму велiзарных асабiстых заслуг Мао Цзэдуна.

У снежнi 1953 г. ЦК КПК зацвердзiў праграмны дакумент «Зма-гацца за мабiлiзацыю ўсiх сiл для ператварэння нашай краiны ў вя-лiкую сацыялiстычную дзяржаву». У iм была намечана генеральная лiнiя КПК адносна шляхоў, метадаў, тэрмiнаў будаўнiцтва сацыялізму ў Кiтаi. Генеральная лiнiя прадугледжвала вырашэнне дзвюх узаема-звязаных задач: iндустрыялiзацыя краiны; усталяванне сацыялiс-тычных вытворчых адносiн ва ўсiх сферах народнай гаспадаркi на працягу трох пяцiгодак. Сацыялiстычнае будаўнiцтва ў Кiтаі намяча-лася ажыццяўляць у цесным саюзе i пры падтрымцы СССР. Па сут-насцi, Генеральная лiнiя партыi мела на ўвазе перанясенне ў Кiтай са-вецкай мадэлi сацыялізму. Пачатак будаўнiцтва сацыялізму быў азна-менаваны зменамi ў дзяржаўна-палiтычнай сiстэме. 13 студеня 1953 г. была прынята пастанова аб склiканнi Усекiтайскага сходу народных прадстаўнiкоў (УСНП) i мясцовых сходаў. Выбары былi няроўныя, шматступеньчатыя. Сесiя УСНП 20 верасня 1954 г. прыняла кансты-туцыю краiны. Канстытуцыя юрыдычна замацавала курс на будаўнiц-тва сацыялізму. Яна ставiла ў якасцi задач на пераходны перыяд пра-вядзенне iндустрыялiзацыi, сацыялiстычнае пераўтварэнне сельскай гаспадаркi, прамысловасцi, гандлю. КНР вызначалася як дзяржава “народнай дэмакратыі”, улада ў якой належыць народу ў асобе УСНП. УСНП абвяшчаўся адзiным заканадаўчым органам. Кансты-туцыя ўводзiла пасаду старшынi КНР, якi меў даволi шырокiя паў-намоцтвы.

У 1953-1957 гг. КНР ажыццявiла першы пяцiгадовы план. Упор быў зроблены на развiццё цяжкай прамысловасцi. Першыя гады пяцi-годкi, у многім дзякуючы дапамозе СССР, далi значны прырост пра-мысловай прадукцыi. Адначасова з iндустрыялiзацыяй iшло наступ-ленне на прыватны сектар. У 1953-1954 гг. было прынята шэраг па-станоў, якiя ўстанаўлiвалi дзяржаўныя манаполii на найважнейшыя вi-ды харчовых тавараў, сыравiну, што паставiла прыватнiка ў поўную залежнасць ад дзяржавы. Да канца 1955 г. быў лiквiдаваны прыватны аптовы гандаль. Доля прыватнага рознiчнага гандлю была зведзена да 17,5%. У прамысловасцi ўсе прыватныя прадпрыемствы з колькасцю работнікаў ад 500 і больш былi ператвораны ў прыватна-дзяржаўныя. У дробнай i саматужнай прамысловасцi пачаўся працэс кааперавання. На вёсцы адбыўся пераход да вытворчай кааперацыi.

Рост вытворчасці ў першыя гады пяцiгодкi даў падставу Мао Цзэ-дуну паставiць пытанне аб паскарэннi будаўнiцтва сацыялізму ў Кiтаi. Ён падверг крытыцы Генеральную лiнiю 1953 г. i заявіў аб магчы-масці пабудаваць сацыялiзм у Кiтаi да 1959 г. Рэальнасць iмклiвага рыўка ў сацыялiзм ён абгрунтоўваў асаблiвай рэвалюцыйнасцю кітай-цаў. Мао гаварыў пра неабходнасць рухацца да сацыялізму ўласным кітайскім шляхам. У адпаведнасцi з гэтымі ўстаноўкамi ў Кiтаi на пра-цягу 8-9 месяцаў было праведзена суцэльнае каапераванне сельскай гаспадаркi на аснове ўраўняльных прынцыпаў. Да лiпеня 1956 г. Пры-ватны сектар у прамысловасцi быў поўнасцю лiквiдаваны. Такiм чы-нам, першапачатковы план будаўнiцтва сацыялізму, разлiчаны на тры пяцiгодкi быў адкiнуты. Але спробы Мао Цзэдуна насуперак экана-мiчным законам зрабiць рэзкi скачок у змяненнi эканамiчных адносiн i развiцці прадукцыйных сiл ужо ў 1956 г. прывялi да катастрафiчных наступстваў для эканомiкi i рэзкага падзення ўзроўню жыцця на-сельніцтва.

У такiх умовах у вераснi 1956 г. сабраўся 8 з’езд КПК. Правал iнi-цыяванай Мао Цзэдунам спробы фарсiраваць будаўнiцтва сацыялізму выклiкаў моцную крытыку ў яго бок на з’ездзе. З’езд пацвердзiў пра-вiльнасць Генеральнай лiнii 1953 г. Было заяўлена, у прыватнасцi ў дакладзе Дэн Сяопiна, аб необходнасцi прытрымлiвацца калектыўных прынцыпаў кiраўнiцтва ў партыi, праводзiць курс, накiраваны супраць праслаўлення некаторых асоб з партыйнага кiраўнiцтва. З’езд выклю-чыў са статута КПК тэзiс аб ідэях Мао Цзэдуна як тэарэтычнай аснове дзейнасці партыi. Такім чынам, адбылося аслабленне пазiцый Мао Цзэдуна ў кiраўнiцтве партыi i дзяржавы. Але летам-восенню 1957 г. Мао разгарнуў кампанiю рэпрэсiй супраць сваiх палiтычных пра-цiўнiкаў.

Пленум ЦК КПК, якi адбыўся з 20 верасня па 3 кастрычніка 1957 г., адобрыў iдэю Мао аб паскораным будаўнiцтве сацыялізму i заклi-каў адмовiцца ад абсалютызацыi савецкага вопыту. Гэта была санк-цыя на “вялiкі скачок”. Мао разлiчваў, што Кiтай, які будзе рухацца сваiм адмысловым курсам, зможа праз 5-7 год абагнаць ЗША i СССР i стаць вядучай прамысловай дзяржавай свету. У маi 1958 г. адбылася другая сесiя 8-га з’езда КПК, на якой быў аформлены пераход да “вя-лiкага скачка”. Прыняты на ёй план другой пяцiгодкi прадугледжваў павелiчэнне выпуску прамысловай прадукцыi ў 6,5 разоў, а сельс-кагаспадарчай – у 2,5. Iмклiвы рост прамысловасцi планавалася забяс-печыць за кошт спалучэння развiцця ключавых галiн цяжкай прамыс-ловасцi, якiя цэнтралiзавана фiнансуюцца з дзяржаўнага бюджэту i стварэння вялiзарнай колькасцi напаўсаматужных прадпрыемстваў у вёсках i пры розных установах, якія павiны былi базiравацца на выка-рыстанні мясцовай сыравiны i прымiтыўнай ручной працы. Увогуле, прырост вытворчасцi намячалася дасягнуць дзякуючы рэзкаму паве-лiчэнню долi жывой неквалiфiкаванай працы, праз шырокае выка-рыстанне метадаў прымусу. У рамках “вялiкага скачка” праводзiлася палiтыка апоры на ўласныя сiлы. Вынiкам яе павiнна было стаць стварэнне цалкам самазабяспечваемых адмiнiстрацыйна-гаспадарчых адзiнак у маштабах камун, паветаў i цэлых правiнцый. Гэта рабiлася дзеля таго, каб забяспечыць канцэнтрацыю цэнтралiзаваных дзяржаў-ных сродкаў на ўзмоцненае нарошчванне ваеннна-эканамiчнага па-тэнцыялу. Ператварэнне Кiтая ў вялiкую ваенную дзяржаву з’яўля-лася найважнейшай задачай “вялiкага скачка”. Павiнна была ства-рацца новая сацыяльна-эканамiчная i палiтычная структуры грамад-ства. Кiтай ператвараўся ў адзiную ваенiзаваную камуну, у якой усю-ды – у вёсцы, у горадзе, у партыi, у армii – ажыццяўлялася б сiстэма натуральнага ўраўняльнага забеспячэння таварамi першай неабход-насцi.

З мая 1958 г. кіраўніцтва КНР пачало правядзенне палiтыкi трох чырвоных сцягоў: новая генеральная лiнiя КПК, “вялiкi скачок”, на-родныя камуны. З пачатку “вялiкага скачка” адзiная сiстэма плана-вання i кiравання эканомікай была разбурана. У жнiўнi 1958 г. быў абвешчаны пераход ад сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў да народных камун, у якіх лiквiдавалася любая асабiстая ўласнасць сялян, адбылася адмова ад прынцыпу матэрыяльнай зацiкаўленасцi, была ўведзена татальная ўраўнiлаўка. Народная камуна з’яўлялася адначасова гаспадарчай, адмiнiстрацыйнай, ваеннай адзiнкай. Адсут-насць матэрыяльных стымулаў вяла да знiжэння прадукцыйнасцi пра-цы. Да таго ж, сяляне былi знясiлены iнтэнсiўнай прымусовай працай i хранiчным недаяданнем у вынiку бясплатнага харчавання ў грамад-скiх сталовых. Лiтаральна за тры месяцы запасы харчавання для іх былi вычарпаны. Ужо да канца 1958 г. стаў вiдавочны правал палiтыкi народных камун i “вялiкага скачка”. Аднак Мао Цзэдун імкнуўся пра-цягваць яе і ў 1959 - 1960 гг.

2. У пачатку 60-х гг. кiраўнiцтвам КПК было прызнана цяжкае ста-новiшча ў сельскай гаспадарцы, лёгкай прамысловасцi, з забеспячэн-нем насельнiцтва спажывецкімі таварамі. Прынятыя меры па ўпарад-каванню эканомiкi ўключалi рэарганiзацыю камун у кааператывы, рэзкае згортванне капiтальнага будаўнiцтва. Сельская гаспадарка бы-ла абвешчана асновай эканомiкi. Каб дасягнуць павышэння якасцi прадукцыi i росту прадукцыйнасцi працы, часткова быў адноўлены прынцып аплаты працы, сялянам дазволiлi мець сваю невялiкую гаспадарку. Але па-ранейшаму дасягненне эканамiчнага росту звязва-лася перш за ўсё з экстэнсiўным выкарыстаннем велiзарных танных працоўных рэсурсаў і прымусовых мер уздзеяння. Эканамiчнае раз-вiццё краiны было падначалена мэце стварэння магутнага ваеннага патэнцыялу. Ваенны сектар быў пастаўлены ў прывілеяванае ста-новiшча, i яму даставалася асноўная маса матэрыяльных рэсурсаў i квалiфiкаваных кадраў. Краiна, значная частка насельнiцтва якой галадала, у 1964 г. правяла выпрабаванне атамнай бомбы. Адбылася ваенiзацыя партыйнага і грамадскага жыцця. Прадстаўнiчыя органы цалкам страцiлi сваю функцыю.

Правал “вялiкага скачка”, а таксама ваенiзацыя партыйнага жыцця выклiкалi рост апазiцыi Мао Цзэдуну сярод часткi партыйнага кiраў-нiцтва. Найбольш значную ролю сярод апазiцыянераў адыгрываў старшыня КНР Лю Шаацы. Ён і шматлiкiя высокапастаўленыя пар-тыйныя функцыянеры, што падтрымалi яго, заклiкалi вярнуцца да во-пыту першай пяцiгодкi і на яго аснове развiваць эканомiку. Апазiцыя стварыла пэўную пагрозу кiруючаму становiшчу Мао Цзэдуна ў пар-тыi. І ўсё ж ёй не ўдалося павесцi за сабой большасць як кадравых ра-ботнiкаў, так i радавых членаў КПК. Разам з тым, нарастанне крыты-кi, незадавальненне ўнутры партыi прывялi Мао Цзэдуна да высновы, што далейшае развiццё гэтых працэсаў можа прывесцi да страты iм кiруючага становiшча ў партыi i краiне. Да 1965 г. ў КПК склалiся дзве супрацьстаячыя групоўкi: Мао Цзэдуна і Лю Шаацы. Яны разы-ходзiлiся адносна шляхоў будаўнiцтва сацыялізму. Лю Шаацы высту-паў за рух да сацыялізму на аснове вопыту СССР і абапiраючыся на дапамогу сацыялiстычных краiн. Мао Цзэдун лiчыў магчымым выка-рыстаць спецыфiчныя ўмовы Кiтая, каб у найкарацейшы час зрабiць рывок да камунiзму, абапіраючыся на ўласныя сiлы Кiтая. Група Лю Шаацы прызнавала кiруючую ролю КПСС у сусветным камунiстыч-ным руху, а мааiсты лiчылi, што гэтую ролю павінна адыгрываць КПК на чале з Мао Цзэдунам.

Каб разграміць апазіцыю, Мао Цзэдун выступiў з iдэяй “вялiкай пралетарскай культурнай рэвалюцыi”. Фактычна пад гэтай назвай ха-ваўся палiтычны пераварот у партыi і дзяржаве, мэта якога заклю-чалася ў лiквiдацыi палiтычных працiўнiкаў, ва ўсталяваннi паўнаў-ладдзя Мао Цзэдуна праз ваенна-бюракратычную дыктатуру. “Куль-турная рэвалюцыя” павiнна была замацаваць мааiсцкi курс ва ўнут-ранай і знешняй палiтыцы Кiтая, зрабiць мааiзм пануючай iдэалогiяй кiтайскага грамадства. Асаблiвасць гэтага перавароту заключалася ў тым, што яго арганiзавалi кiруючыя дзеячы КПК i мэта яго была не ў захопе ўлады, а ў яе захаваннi. “Культурная рэвалюцыя” пачалася як дыскуссiя аб п’есе члена Пекiнскага гаркома КПК У Ханя “Разжа-лаванне Хай Жуя”. У кастрычнiку 1965 г. У Хань быў аб’яўлены Мао Цзэдунам прадстаўнiком сiл, якiя дамагаюцца аднаўлення ўлады ку-лакоў і памешчыкаў. Услед за У Ханем рэпрэсii абрушылiся на на-чальнiка генштаба Ло Жуйцына. Ужо пачатковыя крокi "культурнай рэвалюцыi" паказалi, што Мао Цзэдун iмкнецца ў першую чаргу да лiквiдацыi апазiцыi ў партапараце і ўсталявання поўнага кантролю над армiяй. Вясною 1966 г. была створана група па справах “культурнай рэвалюцыi” на чале з Цзянь Цiн. Галоўная яе задача – палiтычная i iдэалагiчная апрацоўка ваеннаслужачых у духу мааiзму. Трэба зазначыць, што яшчэ напярэдаднi “культурнай рэвалюцыi” маа-iсты мелi трывалыя пазiцыi ў армii. Пасаду мiнiстра абароны займаў верны паплечнiк Мао – Лiнь Бяо. у маі 1966 г. у Пекiн былi ўведзены дадатковыя вайсковыя часткі, і Мао пайшоў на арышт Пекiнскага гаркома і аддзела прапаганды ЦК КПК. 16 мая 1966 г. была прынята закрытая iнструкцыя аб разгортванні “культурнай рэвалюцыi”. У гэты ж час верныя Мао Цзэдуну людзi з яго асабiстай гвардыi рыхтавалi са студэнтаў і навучэнцаў атрады хунвэйбiнаў (чырвоных ахоўнікаў). Яны павiнны былi адыграць ролю галоўнай ударнай сiлы ў справе разгрому партыйных органаў, дзе была моцная апазiцыя Мао Цзэ-дуну. 25 мая 1966 г. у Пекiнскiм унiверсiтэце з’явiлася дацзыбао, якая заклiкала моладзь разграмiць рэктарат і партком. Па загаду Мао яна была перадрукавана “Жэньмiнь жыбао”, перададзена па радыё. Гэта стала сiгналам для разгортвання тэрору з боку хунвэйбiнаў супраць працiўнiкаў Мао ў партыйнам апараце і супраць iнтэлiгенцыi.

Лю Шаацы запатрабаваў склiкання пленума ЦК КПК. Аднак на пленуме, якi праходзiў з 1 па 12 жнiўня 1966 г. перамогу атрымалi мааiсты. Была праведзена рэарганiзацыя ў вышэйшым партыйным кi-раўнiцтве. Замест пяцi намеснiкаў старшынi ЦК КПК застаўся толькі адзiн – Лiнь Бяо. Функцыi сакратарыяту ЦК былi фактычна перада-дзены групе па справах “культурнай рэвалюцыi”. У час работы плену-ма 5 жніўня 1966 г. Мао вывесiў дацзыбао “Агонь па штабах”. У ёй ён абвiнавацiў “некаторых кiруючых таварышаў у цэнтры і на месцах” у “ажыццяўленнi дыктатуры буржуазii” i ў спробе “падавiць бурны рух культурнай рэвалюцыi”. Мао заклiкаў грамiць цэнтральныя i мясцо-выя партыйныя камiтэты як “буржуазныя штабы”. Пленум яго пад-трымаў, і разгарнуўся наступ хунвэйбiнаў на парткомы. Хунвэйбiны былi кiнуты таксама на барацьбу супраць сусветнай i класiчнай кiтай-скай культуры. Летам 1966 г. у Пекiне запалалi вогнішчы з кнiг. Тым самым расчышчаўся шлях для iдэй Мао Цзэдуна, якiя павiнны былi авалодаць розумам кiтайцаў. Восенню 1966 г. мааiсты пачалi з мала-дых рабочых фармiраваць атрады цзаафаняў (бунтароў), каб узмац-нiць нацiск на парткамы. Але i кадравыя партыйныя работнiкi, што былi ў апазiцыi да Мао Цзэдуна, пачалi фармiраваць атрады з рабочых i аказваць супрацьдзеянне хунвэйбiнам i цзаофаням. У такiх умовах Мао зрабiў галоўную стаўку на армiю. У пачатку студзеня 1967 г. ат-рады хунвэйбiнаў i цзаафаняў пры падтрымцы армii авалодалi будын-камi гаркома партыi i народнага камітэта Шанхая. Мао Цзэдун назваў гэта “захопам улады” i заклiкаў усю краiну ўзяць прыклад з Шанхая. Вырашальная роля ў “захопе ўлады” адводзiлася армii. У якасці но-вых органаў улады ўтваралiся рэўкомы. Было абвешчана, што яны ствараюцца на аснове спалучэння трох бакоў: цзаафаняў, ваенных і рэвалюцыйных кадравых работнiкаў.

Працэс стварэння рэўкомаў сустракаў даволi моцнае супрацiў-ленне. Камандуючыя шэрагу ваенных акруг выступiлi ў абарону мяс-цовых партыйных і дзяржаўных органаў. Мааiсты спрабавалi прыцяг-нуць на свой бок кадравых партыйных работнiкаў i тым самым асла-бiць супрацiўленне “культурнай рэвалюцыi”. Дзеля гэтага Мао заявiў аб намеры склiкаць IX з’езд партыi. Але ён намячаў на будучым з’ез-дзе не кампрамiс са сваiмi палiтычнымi працiўнiкамi, а карэнную рэ-арганiзацыю партыi. Падбор надзейных дэлегатаў павiнны былі ажыццявiць рэўкомы. Таму ў красавiку-маi 1968 г. пачалася чыстка рэўкомаў. Вырашэнне гэтай задачы Мао Цзэдун усклаў на армiю. Бы-ло прызнана неабходным выдаліць з палiтычнай арэны хунвэйбiнаў і цзаафаняў. Яны ўжо выканалi сваю задачу па разгрому партыйных і дзяржаўных структур i толькi ўносiлi хаос у жыццё краiны. Цяпер у рэўкомах пануючыя пазіцыі занялi ваенныя.

Мао Цзэдун палiчыў магчымым пайсцi на склiканне IX з’езду КПК, якi адбыўся 1-24 красавіка 1969 г. У палiтычнай справаздачы, з якой выступiў Лiнь Бяо, i ў новым статуце КПК мааiзм абвяшчаўся новым, найвышэйшым этапам у развiццi марксiзму. Iдэi Мао Цзэдуна абвяшчалiся тэарэтычнай асновай усёй дзейнасцi КПК. Згодна з гэтымi iдэ-ямi, пабудова сацыялізму ў Кiтаi, як i ва ўсiм свеце, ставiлася ў залеж-насць ад канчатковага знiшчэння iмперыялiзму. У адпаведнасцi з гэтым, перад краiнай ставiлася задача рыхтавацца да вайны. У гэтай вайне Кiтаю трэба змагацца на два фронты: супраць ЗША i сацыялiмперыялiзму – СССР. Рыхтуючыся да вайны, КПК павiнна была праводзiць у жыццё ўстаноўку на ажыццяўленне перманентнай рэвалюцыi, канцэнтравацца на пытаннях класавай барацьбы. Статут партыi замацаваў рэжым асабiстай дыктатуры Мао Цзэдуна ў партыi. Старшыня ЦК КПК канцэнтраваў у сваiх руках кiраўнiцтва не толькi партыяй, але i ўрадам, і армiяй. Пераважную большасць новага складу ЦК склалі вылучэнцы часоў “культурнай рэвалюцыi” асабiста адданыя Мао. IX з‘езд унёс глыбокiя змены ў iдэалогiю i арганiзацыйныя прынцыпы КПК. Гэта дае падставу гаварыць аб iм як аб устаноўчым з’ездзе новай мааісцкай партыi.

У вынiку “культурнай рэвалюцыi” у Кiтаі ў 1969 г. усталяваўся па-лiтычны рэжым, якi ў гiстарыяграфii атрымаў назву ваенна-бюракра-тычнага. Ранейшая дзяржаўна-палiтычная структура, якая ўключала партыйна-дзяржаўны аппарат, прафсаюзы, камсамол i iншыя грамад-ска-палiтычныя арганізацыi, якія знаходзiліся пад эгiдай КПК, была разбурана. На першы план у палiтычным жыццi выйшла армiя. Мена-вiта ваенныя склалi аснову новых органаў улады – рэўкомаў, як вы-творчых, так і тэрытарыяльных. У вынiку “культурнай рэвалюцыi” быў усталяваны рэжым ваеннага кантролю за вытворчасцю і размер-каваннем, пануючымi сталi прымусовыя формы арганiзацыi працы. Замест пракуратуры i судоў былi створаны аб’яднаныя карныя струк-туры – “органы дыктатуры”.

Пасля 9 з’езда КПК барацьба ў яе кiраўнiцтве працягвалася, але ўжо як барацьба груповак сярод мааiстаў. Адна з іх – артадаксальныя мааiсты (Цзянь Цiн, Кан Шэн, Чэнь Бода). Яны лiчылi, што партыя павiнна канцэнтраваць свае намаганнi на пытаннях палiтычнай ба-рацьбы, падрыхтоўкi да вайны, а праблемы сацыяльна-эканамiчнага развiцця адсоўвалiся iмi на другi план. Другую групоўку, мааiстаў-прагматыкаў, узначальваў Чжоу Эньлай. Ён лiчыў, што трэба змен-шыць вастрыню палiтычнай барацьбы i больш увагi надаваць выра-шэнню сацыяльна-эканамiчных праблем, аднаўленню нармальнага кi-равання эканомiкай, развіццю гандлёва-эканамiчных сувязей з Заха-дам. Барацьба артадоксаў i прагматыкаў знайшла адлюстраванне ў ра-шэннях 10 з‘езда КПК (жнівень 1973 г.). У дакладзе Ван Хунвэня гу-чала думка аб неабходнасцi працягу вострай класавай барацьбы i пе-рыядычнага паўтарэння “культурнай рэвалюцыi”. Прыняты новы ста-тут партыi арыентаваў яе на падрыхтоўку да вайны перш за ўсё з “са-цыял-імперыялiзмам”. Чжоу Эньлай у сваім дакладзе нiчога не сказаў аб заканамерным характары “культурнай рэвалюцыi” i яе дасягнен-нях, а акцэнтаваў увагу на эканамічных задачах партыi, на распрацоў-цы перспектыўных планаў эканамiчнага развiцця. У студзенi 1975 г. Адзiн з лідэраў прагматыкаў – Дэн Сяопiн, які быў рэабiлiтаваны на 10 з‘ездзе, заняў пасаду намеснiка старшынi ЦК КПК.

13 студзеня 1975 г., пасля 10-гадовага перапынку, сабралася сесiя УСНП. Яна прыняла новую канстытуцыю, якая юрыдычна замацавала некаторыя вынiкi “культурнай рэвалюцыi”. Старшыня ЦК КПК па ёй з’яўляўся i вярхоўным галоўнакамандуючым НВАК. Усе калегiяль-ныя органы ваеннага кiраўнiцтва лiквiдавалiся. Законы маглi прымац-ца толькi па прадстаўленню ЦК КПК, якi ўзначальваў Мао. Кансты-туцыя легалiзавала ў якасцi органаў улады створаныя ў час “культур-най рэвалюцыi” рэвалюцыйныя камiтэты і судовую сiстэму. Судавод-ства канцэнтравалася ў руках органаў бяспекi, якія кантралявалiся рэ-валюцыйнымi камiтэтамi. Такiм чынам, канстытуцыя 1975 г. узако-нiла ваенна-бюракратычную дыктатуру і рэжым асабiстай улады Мао Цзэдуна. 9 верасня 1976 г. памёр Мао Цзэдун. Прыняцце канстытуцыi 1975 г. і смерць Мао Цзэдуна знаменавалi сабою завяршэнне “куль-турнай рэвалюцыi”. У вынiку яе ў краiне сфармiравалася мадэль гра-мадства, якую можна назваць “казарменным сацыялiзмам”. Для яго характэрны таталiтарны ваенна-бюракратычны рэжым са строгай iерархіяй улады на чале з правадыром. Галоўнай апорай рэжыму была армiя, і ўсё жыццё грамадства перабудоўвалася на ваенны ўзор. Сацы-яльнай базай мааiсцкай дыктатуры з’яўлялiся маргінальныя слаi, нiзкаквалiфiкаваныя рабочыя, найбяднейшае сялянства. Яны былi задаволены ўраўняльнымi прынцыпамi, што насаджаліся мааiстамi.

“Культурная рэвалюцыя” значна запаволiла эканамiчнае развiццё Кiтая. Было афiцыйна аб’яўлена, што краiна ў сваiм эканамiчным раз-вiццi адстала на 20 гадоў. Вытворчасць зерня на душу насельнiцтва была на ўзроўнi 1955 г. Смерць Мао спрыяла абвастрэнню барацьбы сярод партыйнага кiраўнiцтва. У кастрычнiку 1976 г. была адхiлена ад улады група верных паслядоўнiкаў Мао на чале з Цзянь Цiн – “банда чатырох”. На iх усклалi адказнасць за рэпрэсii часоў “культурнай рэ-валюцыi” i крызiснае становiшча эканомiкi. У шэрагi партыйнага і дзяржаўнага кiраўнiцтва зноў вярнуўся Дэн Сяопiн, якi па загаду Мао ў красавiку 1976 г. быў пазбаўлены ўсiх пасад. Гэта ўмацавала пазiцыi прагматыкаў. Тым не менш, старшыня ЦК КПК i дзяржсавета Хуа Га-фэн аб’явiў аб працягу курсу Мао Цзэдуна.

11 з’езд КПК (жнiвень 1977 г.) прадэманстраваў, што артадак-сальныя мааiсты ўсё ж здавалi свае пазiцыi. З аднаго боку на iм гучала ўзвялiчванне Мао Цзэдуна, але, з другога боку, былi рашуча асуджа-ны паплечнiкi Мао часоў “культурнай рэвалюцыi” – гэтак званая “банда чатырох”. З’езд надаў вялiкую ўвагу вырашэнню пытанняў эканамiчнага развiцця. Была пастаўлена задача ажыццяўлення “чатырох мадэрнiзацый” – прамысловасці, сельскай гаспадаркі, армiі, навукі і тэхнiкі. З’езд адмовіўся ад мааiсцкай дактрыны перманентнай рэвалюцыi, ад прыярытэтаў класавай барацьбы. Партыя пераарыентава-лася ў сваёй дзейнасці на сацыяльна-эканамiчную сферу. Пачалася чыстка партыi ад прыхiльнiкаў “банды чатырох”. У кiруючыя органы партыі, абраныя на з’ездзе, увайшлi многiя кадравыя работнiкi, якiя падверглiся рэпрэсiям у час “культурнай рэвалюцыi”. Фактычна ра-шэннi з’езда азначалi пачатак адыходу КПК ад iдэалогii артадак-сальнага мааiзму. Гэтая тэндэнцыя атрымала развiццё ў рашэннях сесii УСНП, што адбывалася 26 лютага – 5 сакавіка 1978 г. Многiя яе рашэннi пярэчылі iдэйным пастулатам Мао Цзэдуна. Яна абвясцiла важнейшай задачай правядзенне мадэрнізацыi эканомiкi. Была адноў-лена дзяржаўна-палiтычная структура, што iснавала да “культурнай рэвалюцыi”. Зноў пачалi працаваць мiнiстэрствы, камiтэты, упраўлен-нi, якiя кiравалi эканомiкай, аднавiлi дзейнасць прадстаўнічыя органы ўлады, пракуратуры і суды, прафсаюзы, камсамол i iншыя грамадска-палітычныя арганізацыі.

Гэты паварот быў абумоўлены тым, што тэорыя i практыка мааiзму ў 70-я гг. уступiлi ў глыбокi крызiс. Сам Мао Цзэдун называў сваю тэ-орыю кiтаізаваным марксiзмам, які ўлічвае спецыфіку Кітая. Мао лi-чыў, што для Кiтая непрымальны тэзiс аб кiруючай ролi рабочага кла-са ў сацыялiстычнай рэвалюцыi. Сацыяльная структура грамадства абумовіла тое, што кiруючай сiлай кітайскай рэвалюцыi павiнна стаць сялянства. Зыходзячы з тэзiса аб кiруючай ролi сялянства ў рэвалю-цыi, Мао рабіў стаўку на рэвалюцыйную вайну, базай якой павiнны стаць сельскiя раёны. Абапiраючыся на iх, рэвалюцыйныя войскi бу-дуць паступова пашыраць кантралюемую тэрыторыю, пакуль не ўста-новяць кантроль над усёй краiнай. Усе намаганнi партыі накiроў-валiся на вырашэнне пытанняў, звязаных з вядзеннем вайны. Пасля перамогi рэвалюцыi ў Кiтаі павiнен усталявацца “рэжым новай дэмак-ратыi”, ва ўмовах якой улада будзе належаць сялянству, рабочаму класу, дробнай i нацыянальнай буржуазii. Найважнейшым элементам iдэалогii мааiзму з’яўляўся нацыяналiзм. Адсюль асаблiвы ўпор Мао Цзэдуна на кiтайскую спецыфiку, iмкненне апярэдзiць iншыя краiны ў справе будаўнiцтва сацыялізму i камунiзму. Кiтайская традыцыя ста-годдзямi прапаведавала, што Паднябесная – гэта цэнтр сусвету, а ас-татнiя народы – варвары, якiя значна адсталi ад кiтайцаў у сваiм раз-вiццi. Мао i яго прыхiльнiкi на аснове iдэi кiтаецэнтрызму лiчылi, што Кiтай павiнен стаць лідэрам сацыялiстычнага лагеру, а Мао – пра-вадыром сусветнага камуністычнага руху. Дасягнуць гэтага можна было праз фарсiраванае будаўнiцтва сацыялізму i паскораныя тэмпы эканамiчнага развiцця. Сацыялiзм, якi збiралiся будаваць мааiсты, быў прымiтыўным, ураўняльным, казарменным. Мааiсты цалкам адвяргалi матэрыяльныя стымулы для развіцця эканомікі i рабiлi стаўку вы-ключна на рэпрэсiўныя метады. Тэрор стаў найважнейшым iнстру-ментам мааiсцкай палiтыкі. Будаўнiцтва сацыялізму, згодна з Мао, па-вінна ўяўляць сабою перманентную рэвалюцыю. Партыя накiроўвае свае намаганнi на вядзенне класавай барацьбы. Мао Цзэдун лічыў, што ў ходзе будаўнiцтва сацыялізму iдзе пастаяннае змаганне памiж буржуазнай i сацыялiстычнай тэндэнцыямі. Ён указваў, што пасля заваявання ўлады, адбываецца абуржуажванне партыйных работнікаў, таму неабходны перыядычныя чысткi, у ходзе якiх знiшчаецца бур-жуазiя, якая пастаянна адраджаецца. У будаўнiцтве сацыялізму i ў правядзеннi палiтыкi класавай барацьбы галоўная роля адводзiлася армii. Мао лiчыў армейскую арганiзацыю ўзорам для ўсяго грамад-ства. Увесь Кiтай павiнен быў ператварыцца ў адну вялiкую казарму. Мао звязваў пабудову сацыялізму ў Кітаі з разгромам сусветнага iм-перыялiзму i новага рэвiзiянiзму (СССР) і разглядаў сусветную вайну як рухальную сiлу рэвалюцыйнага працэсу. Для мааiзму характэрны антыiнтэлектуалiзм, нянавiсць да iнтэлiгенцыi. Мао неаднаразова за-яўляў, што ўся iнтэлiгенцыя гатова iсцi па шляху рэвiзiянiзму i таму ёй патрэбна хунвэйбiнская чыстка. У цэлым тэорыю мааiзму можна звесцi да наступных асноўных пастулатаў:

- у грамадстве заўсёды iснуюць вострыя супярэчнасцi i па меры ру-ху да сацыялізму іх вастрыня ўзрастае, адзiным сродкам вырашэння супярэчнасцей з’яўляецца насілле;

- партызанская вайна i сялянская рэвалюцыя як спосаб захопу ўла-ды;

- стратэгiя скачка, камунiзацыi ў найкарацейшы тэрмiн, “культур-ная рэвалюцыя” як шляхі будаўнiцтва сацыялізму i камунiзму;

- казарменны ўраўняльны сацыялiзм як увасабленне новага гра-мадства;

- асабістая дыктатура правадыра з апорай на армiю;

- непазбежнасць сусветнай вайны i разгортванне грамадзянскай вайны ў iншых краiнах як шлях да перамогi сусветнай рэвалюцыi.

3. У снежні 1978 г. Пленум ЦК КПК абвясціў курс на карэннае рэ-фармаванне эканомікі Кітая. На ім было сказана аб “культурнай рэвалюцыі” як аб няправільнай палітыцы і прынята рашэнне аб пера-носе цэнтра дзейнасці партыі і дзяржавы з пытанняў класавай бараць-бы на эканамічнае будаўніцтва. У якасці цэнтральнай ставіцца задача ажыццяўлення “чатырох мадэрнізацый”. Было прынята вельмі важнае рашэнне аб рэабілітацыі ахвяр “культурнай рэвалюцыі”, якое закрану-ла каля 30 млн. чалавек. Новы курс атрымаў канчатковае афармленне на 12 з’ездзе КПК, які адбыўся ў 1982 г. Ён паставіў задачу да 2000 г. у 4 разы павялічыць вытворчасць прамысловай прадукцыі, што дазво-ліла б КНР увайсці ў лік развітых індустрыяльных дзяржаў. Адбылася адмова ад практыкі пажыццёвага заняцця партыйных і дзяржаўных пасад, вяртанне да калектыўнага кіраўніцтва, быў асуджаны культ асобы Мао Цзэдуна.

Сутнасць распачаўшыхся рэформаў заключалася перш за ўсё ў вяр-танні да матэрыяльнай зацікаўленнасці работніка, у рашучым адыхо-дзе ад прынцыпу “агульнага катла”. Першы этап рэформаў 1978 – 1983 гг. можна вызначыць як падрыхтоўчы. Гэта быў час упарадка-вання эканомікі і важных пераўтварэнняў у сельскай гаспадарцы. Асновай яе развіцця сталі арэнда і сямейны падрад. У канцы 1981 – пачатку 1982 г. буйныя сельскагаспадарчыя брыгады былі распуш-чаны, а асноўнымі вытворчымі адзінкамі сталі сем’і, якія гаспадарылі на арандуемай у кааператываў зямлі. Пасля таго, як сям’я выконвала дзяржаўны заказ і разлічвалася з кааператывам за арэнду зямлі, яна магла свабодна распараджацца рэшткамі прадукцыі, рэалізоўваючы яе на рынку. У выніку адбылася легалізацыя прыватнага гандлю.

У адпаведнасці з рашэннем УСНП у маі 1984 г. рэформа пачала ак-тыўна праводзіцца і ў горадзе. Кіраўніцтву дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў было прадастаўлена права арганізоўваць дадатковую вытворчасць прадукцыі і свабодна прадаваць яе на рынку, у тым ліку, выходзіць і на знешнія рынкі. Дырэктар прадпрыемства мог самастой-на вызначаць цэны на звышпланавую прадукцыю. Каб сабраць сродкі для развіцця вытворчасці, прадпрыемствы атрымалі права выпускаць акцыі. Роля дзяржаўнага плана і дзяржаўнага рэгулявання эканомікі была рэзка зменшана. Адначасова з рэфармаваннем дзяржаўнага сек-тара пачалося станаўленне шматукладнай эканомікі за кошт развіцця кааператыўнага, індывідуальнага, прыватнага сектараў. Але гэты пра-цэс спачатку ішоў павольна. У 1988 г. на прыватны сектар прыпадала толькі 2,1% прамысловай вытворчасці. Адным з важных элементаў рэформаў стаў курс на прыцягненне замежных інвестыцый. Для гэта-га, галоўным чынам у прыморскіх гарадах і правінцыях, ствараліся свабодныя эканамічныя зоны. У іх замежныя інвестары атрымлівалі шматлікія льготы ў справе падаткаабкладання, ажыццяўленні экспар-тна-імпартных аперацый, вывазе прыбытку. Аднак у першае дзесяці-годдзе рэформаў не прыходзіцца гаварыць аб шырокім прытоку ў Кі-тай замежных інвестыцый. Яны склалі толькі 28 млрд. долараў, і ў асноўным гэта былі сродкі кітайцаў, якія жылі за мяжой. У 80-я гг. Кітай захаваў імпартазамяшчальную мадэль эканомікі. Рэформы пры-вялі да рэзкага павышэння тэмпаў эканамічнага росту. У 1984 г. у Кі-таі быў атрыманы рэкордны ўраджай рысу ў 400 млн. т., што дазво-ліла ў асноўным вырашыць харчовую праблему. Прырост прамыс-ловай вытворчасці ў 1979 – 1988 гг. склаў 12 – 18% у год. Значна па-высіўся ўзровень жыцця кітайцаў, рынак быў насычаны асноўнымі та-варамі.

З пачаткам эканамічных рэформаў у Кітаі захавалася манаполія КПК на палітычную ўладу, аднапартыйная дыктатура. У такой сітуа-цыі ход рэформаў у вялікай ступені залежаў ад працэсаў, якія адбыва-ліся ў кіруючай партыі. 12 з’езд КПК прыняў рашэнне аб упарад-каванні ў партыі. Як паказвалі сацыялагічныя даследаванні, спачатку толькі 20% работнікаў партыйнага апарата падтрымалі курс на рэфор-мы. Патрэбна было дабіцца адзінства поглядаў у партыі на аснове прызнання неабходнасці ажыццяўлення “сацыялістычнай мадэрніза-цыі” і правесці яе чыстку ад прыхільнікаў палітыкі “культурнай рэва-люцыі”. Мерапрыемствы па рэарганізацыі партыі актывізаваліся ў 1984 г., калі рэформы былі распаўсюджаны на горад. Партыйнае кі-раўніцтва паставіла перад партыяй дзве задачы. Па-першае, актыўна заняцца ліквідацыяй перашкод на шляху правядзення рэформаў. Па-другое, разгарнуць актыўную барацьбу супраць шматлікіх злоўжы-ванняў, якія шырока распаўсюдзіліся сярод работнікаў партыйнага і дзяржаўнага апарату. Пачатак станаўлення рынкавых адносін ва ўмо-вах адсутнасці дэмакратычнага кантролю грамадства за ўладаю давалі магчымасць апаратчыкам хутка ўзбагачацца праз атрыманне хабару, стварэнне фірм пад сваім кіраўніцтвам ці кіраўніцтвам сваякоў. Шматлікія злоўжыванні ў асяроддзі партыйных і дзяржаўных работ-нікаў выклікалі вялікае незадавальненне ў грамадстве. Гэтыя з’явы пачалі абазначаць тэрмінам “асноўны няправільны стыль”, і КПК на-давала шмат увагі барацьбе з ім, але вырашыць гэтую праблему ў той час не змагла.

У КПК адбываліся важныя кадравыя перамены. У кіруючыя орга-ны пачалі прыцягвацца прадстаўнікі інтэлігенцыі. Вялікая ўвага нада-валася павышэнню адукацыйнага ўзроўню партыйных работнікаў, бо нават у 1986 г. толькі 20% з іх мелі вышэйшую ці сярэднюю адука-цыю. Адначасова ішоў працэс амаладжэння партыйных кадраў. У ве-расні 1985 г. адбылася ўсекітайская партыйная канферэнцыя, на якой КПК падвяла вынікі палітыкі ўпарадкавання. Практычна ўсе прад-стаўнікі старой мааісцкай гвардыі былі адпраўлены ў адстаўку. На канферэнцыі было абвешчана, што мэтай партыі з’яўляецца пабудова сацыялізму з кітайскай спецыфікай. У такім грамадстве кіруючай сі-лай павінен выступаць рабочы клас. КПК, як яго авангард, уяўляе з сябе цэнтральную палітычную сілу, якая ўзначальвае сацыялістыч-ную мадэрнізацыю.

У снежні 1986 – студзені 1987 г. у шэрагу гарадоў Кітая прайшлі дэманстрацыі, удзельнікі якіх (у асноўным – студэнты і інтэлігенцыя) патрабавалі дэмакратызацыі палітычнай сістэмы краіны. Гэтая ідэй-ная плынь атрымала з боку КПК назву “буржуазны лібералізм”. Ён быў асуджаны ЦК КПК як пагроза сацыялізму ў Кітаі. Разам з тым, у партыйных дакументах падкрэслівалася, што барацьба з “буржуазным лібералізмам” не азначае адыход партыі ад палітыкі рэформаў. У сту-дзені 1987 г. пасаду генеральнага сакратара ЦК КПК заняў Чжао Цзы-ян. Ён быў вядомы як актыўны прыхільнік палітыкі рэформаў. Яго аб-ранне азначала канчатковае паражэнне ў партыі тых, хто выступаў за пераарыентацыю партыі на пытанні класавай барацьбы. Восенню 1987 г. адбыўся 13 з’езд КПК, на якім было аб’яўлена аб завяршэнні кампаніі па ўпарадкаванні партыі. Ён пацвердзіў курс на будаўніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай і падкрэсліў, што рэфармаванне эканомікі краіны адбываецца ў рамках сацыялізму, КПК па-раней-шаму з’яўляецца кіруючай сілай кітайскага грамадства, а палітычная рэформа ў бліжэйшы час можа мець толькі абмежаваны характар.

К канцу першага дзесяцігоддзя рэформаў у кітайскім грамадстве назбіралася шмат супярэчнасцей. Не ўдалося вырашыць дэмаграфіч-ную праблему, і, нягледзячы на значныя поспехі сельскай гаспадаркі, рост насельніцтва апярэджваў рост вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Таварнасць сямейных гаспадарак была невысокая. За гады рэформаў амаль у 1,5 разы вырас бюракратычны апарат, які быў пад-вержаны моцнай карупцыі. У 1988 – 1989 гг. у Кітаі назіраўся даволі прыкметны рост цэн (25,5% з сярэдзіны 1988 да сярэдзіны 1989 г.). Да 16,2% вырас у 1988 г. незадаволены попыт. У гэты час стала склад-вацца сітуацыя, калі вынікі рэформаў пачалі значна адставаць ад чака-нняў, якія яны парадзілі ў свядомасці кітайцаў. Грамадства ўсё больш распадалася на дзве часткі. Адна расчароўвалася ў рэформах, і ў ёй на-растала настальгія па часах “агульнага катла”, калі меўся хоць невялі-кі, але стабільны даход. Другая лічыла, што нарастанне праблем звя-зана з тармажэннем рэформаў і абвінавачвала ў гэтым КПК, якая пра-цягвала захоўваць манаполію на ўладу. Выйсце бачылася ў дэмак-ратызацыі палітычнай сітэмы.

З канца 1988 г. незадавальненне дыктатурай КПК вылілася ў маса-выя маніфестацыі, якія дасягнулі сваёй кульмінацыі летам 1989 г. У кіраўніцтве КПК узніклі вострыя спрэчкі аб адносінах да гэтага руху. Яны завяршыліся на пленуме ЦК КПК 23 – 24 чэрвеня 1989 г. Ад-стаўкай генеральнага сакратара ЦК КПК Чжао Цзыяна. Яго абвіна-вацілі ў падтрымцы беспарадкаў і спробе раскалоць партыю. Перава-гу ў КПК атрымалі прыхільнікі сілавога вырашэння крызісу на чале з новым генеральным сакратаром Цзян Цзэмінем. У Пекін былі ўведзе-ны войскі, якія жорстка расправіліся з удзельнікамі выступленняў.

Рэпрэсіўныя дзеянні кіраўніцтва КПК мелі грунтоўную сацыяль-ную падтрымку. Калі ў канцы 70-х гг. практычна ўсе сацыяльныя гру-пы кітайскага грамадства былі зацікаўлены ў абнаўленні, то па меры развіцця рэформаў выявілася, што да глыбокіх пераўтварэнняў здоль-ны толькі адносна вузкі слой. Для большасці насельніцтва была ха-рактэрна пазіцыя пасіўнага чакання. У 1986 г. па выніках сацыяла-гічнага апытання 41,6% жыхароў гарадоў палічылі для сябе пажадан-ным уклад жыцця, пры якім меўся хоць і нізкі, але стабільны даход і не было рызыкі страціць працу. Толькі 20,4% заявілі аб гатоўнасці рызыкаваць часовай стратай працы пры ўмове атрымання высокіх даходаў. Таму невыпадкова радыкалізацыя рэформаў сустракала су-праціўленне значнай часткі насельніцтва, а менавіта яе патрабавалі ўдзельнікі выступленняў за дэмакратызацыю ў 1988 – 1989 гг. Гэтую кансерватыўную сацыяльную масу склала большасць рабочых нізкай кваліфікацыі, многія сяляне, якія не змаглі прыстасавацца да ўмоў рынку. Узначаліў яе партыйна-дзяржаўны апарат, які баяўся страціць уладу ў выпадку паглыблення рэформаў. Хаця ў кіраўніцтве партыі і знайшліся сілы, якія змаглі разгарнуць рэформы, пераважная боль-шасць партыйных работнікаў гатова была падтрымліваць рэформы толькі да таго часу, пакуль яны не стваралі пагрозу манаполіі КПК на ўладу. За іх радыкалізацыю выступала перш за ўсё інтэлігенцыя, а таксама тыя слаі грамадства, якія найбольш выйгралі ад рэформаў – прадпрымальнікі, высокакваліфікаваныя рабочыя і служачыя. Яны звязвалі паглыбленне рэформаў у эканоміцы з дэмакратызацыяй палі-тычнай сферы. Але гэтыя слаі былі яшчэ ў меншасці, і кіраўніцтва КПК, якое ўзяло курс на сілавое падаўленне дэмакратычнага руху, ма-гло разлічваць на падтрымку кансерватыўнай большасці грамадства.

Грамадска-палітычны крызіс 1988 - 1989 гг. выклікаў значныя на-ступствы для развіцця Кітая. Быў нанесены моцны ўдар па тых сілах, якія выступалі за дэмакратызацыю краіны. Пануючае становішча КПК у палітычнай сістэме краіны яшчэ больш умацавалася. У сувязі з падаўленнем дэмакратычнага руху выказваліся меркаванні аб згорт-ванні і эканамічных рэформаў. Вышэйшае кіраўніцтва КПК паспяша-лася развеяць гэтыя апасенні, заявіўшы аб нязменнасці курса на рэ-фармаванне эканомікі. Разам з тым, самі метады вырашэння крызісу, перамены ў кіраўніцтве КПК прадвызначылі сур’ёзныя перамены ў яе палітычным курсе. Пленум ЦК КПК, які прайшоў у лістападзе 1989 г., вызначыў тры гады на стабілізацыю сітуацыі ў эканоміцы. Цэнтраль-ным элементам эканамічнай палітыкі ў той момант стала барацьба з інфляцыяй праз скарачэнне грашовай эмісіі. Было абвешчана аб неда-пушчэнні размывання дзяржаўнай уласнасці. Уводзілася часовая заба-рона на стварэнне новых акцыянерных таварыстваў. З ліпеня 1989 г. пачалася ўсекітайская рэвізія прыватных прадпрыемстваў, у выніку чаго іх колькасць прыкметна скарацілася (колькасць занятых у пры-ватным сектары к канцу 1989 г. зменшылася на 15,7%).

У палітычнай сферы прасочваецца імкненне КПК абаперціся на найменш актыўную частку насельніцтва і абмежаваць фарміраванне новых сацыяльных слаёў. Адраджаюцца некаторыя партыйныя лозун-гі, якія выклікалі асацыяцыю з 70-мі гг. Зноў загучалі заклікі вучыцца на ідэях Мао Цзэдуна, якія з’яўляюцца ўвасабленнем калектыўнай мудрасці партыі. Першараднае значэнне пачало надавацца вядзенню ідэалагічнай працы, асабліва сярод моладзі і інтэлігенцыі. Партыя бы-ла падвергнута чыстцы ад тых, хто падтрымаў патрабаванні дэмакра-тызацыі ў 1989 г. У палітычным жыцці краіны цэнтральнае месца за-няла барацьба з “буржуазным лібералізмам”. У той жа час былі адме-нены многія прывілеі для партыйных работнікаў, узмацнілася ба-рацьба са злоўжываннямі і карупцыяй.

Перыяд тармажэння рэформаў закончыўся ў 1992 г., бо яно адмоў-на адбілася на тэмпах эканамічнага росту Кітая. Акрамя таго, кіраў-ніцтва КНР вымушана было лічыцца з урокамі падзення камуніс-тычных рэжымаў ва Усходняй Еўропе. Вясной 1992 г. лідэр кітайскіх камуністаў і архітэктар рэформаў Дэн Сяопін ажыццявіў працяглую паездку па краіне. Па яе выніках ён выступіў з праграмнай прамовай, у якой абвясціў курс на радыкалізацыю эканамічных рэформаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што сацыялізм цалкам суадносіцца з рынкавай эканомікай, на шлях будаўніцтва якой становіцца Кітай, аднак уся паўната ўлады павінна заставацца ў руках КПК. Курс на пераход да рынкавай эканомікі замацаваў 14 з’езд КПК, які праходзіў у кас-трычніку 1992 г. У яго рашэннях гаварылася пра неабходнасць заах-вочваць прыватны капітал, ствараць сумесныя з замежным капіталам прадпрыемствы. Было аб’яўлена аб неабходнасці больш рашуча вы-зваляць эканоміку з-пад кантролю дзяржавы. Ствараемая эканамічная мадэль атрымала назву “сацыялістычная рынкавая эканоміка”. З’езд пе-равыбраў на пасаду генеральнага сакратара Цзян Цзэміня.

У 90-я гг. ХХ ст. Кітай дасягнуў значных поспехаў у развіцці эка-номікі. Ужо да 1995 г. ён павялічыў аб’ём ВУП у 4 разы ў параўнанні з 1980 г. Эканамічны ўздым ахапіў як прамысловасць, так і сельскую гаспадарку, імкліва развівалася сфера паслуг, турызм. У 1995 г. Кітай наведала 46 млн. турыстаў, і даход гэтай галіны склаў 9 млрд. до-лараў. Колькасць занятых у сферы паслуг за гады рэформаў вырасла ў 3,7 разы. За 90-я гг. значна, прыкладна ў два разы, узраслі рэальныя да-ходы кітайцаў. З пачаткам новага этапа рэформаў Кітай ажыццяўляе пераход ад імпартазамяшчальнай да экспарта-арыентаванай эканамічнай мадэлі. Кітайская эканоміка ўсё больш уцягваецца ў сістэму сусветнай гаспадаркі. У 1996 г. у рамках кампаніі па ўпарадкаванні знешнеэканамічнай дзейнасці сярэдні імпартны тарыф быў зніжаны з 36 да 23%, былі адменены ліцэнзіі на імпарт 176 таварных груп. Па аб’ёму экспарту Кітай у сярэдзіне 90-х гг. выходзіць на 11 месца ў свеце. З 1992 па 1997 г. экспарт краіны вырас у 2,2 разы, а імпарт – у 1,8 разы пры пастаянным станоўчым знешнегандлёвым сальда. Але, нягледзячы на імклівае развіццё знешнеэканамічных сувязей, у канцы 90-х гг. больш за 90% прыросту ВУП дасягалася за кошт росту спажывання на ўнутраным рынку. Гэта яшчэ адно сведчанне росту даходаў кітайцаў.

У гэты час дзяржава цалкам адмаўляецца ад рэгулявання экана-мічнай дзейнасці на мікраўзроўні. Яе намаганні канцэнтруюцца на распрацоўцы стратэгічных праграм развіцця, на ажыццяўленні ком-плекснай каардынацыі эканамічных працэсаў. Адбывалася скарачэнне долі дзяржаўнага сектара. У прамысловасці яна к канцу 90-х гг. скла-дала 43%, у гандлі – толькі 20%. Прычым недзяржаўны сектар забяс-печваў 84% прыросту вытворчасці ў прамысловасці. Адным з цэнт-ральных пунктаў эканамічнай палітыкі КНР з’яўлялася прыцягненне замежных інвестыцый. Тут былі дасягнуты значныя поспехі. У 1998 г. іх аб’ём склаў 260 млрд. долараў, было створана 270 тыс. сумесных прадпрыемстваў, на якіх было занята 17 млн. чалавек. Дзяржаўная па-літыка па гэтым пытанні будавалася такім чынам, што замежны ка-пітал у Кітаі накіроўваўся галоўным чынам на стварэнне вытворчых прадпрыемстываў і яго дзейнасць знаходзілася пад кантролем дзяр-жавы. У эканоміцы Кітая хапае і нявырашаных праблем. Захоўваецца вялікі разрыў у развіцці перадавых усходніх правінцый і адсталых за-ходніх. Галоўная праблема – імклівы рост насельніцтва. Ужо ў 1995 г. яно склала 1,2 млрд. чалавек, у 2004 – 1,3 млрд. У сельскай гаспадар-цы панавалі дробныя сямейныя гаспадаркі, якія мелі вельмі нізкі ўзровень таварнасці, і вытворчасць харчавання не паспявала за ростам насельніцтва. У краіне вельмі востра стаяла праблема занятасці.

У 1997 г. памёр ініцыятар рэформаў у Кітаі Дэн Сяопін. Але гэта ўжо не магло паўплываць на іх ход. Курс на працяг рэформаў пацвер-дзіў 15 з’езд КПК у верасні 1997 г. Ён намеціў падваенне ВУП Кітая ў наступныя 10 гадоў. Пры гэтым прызнавалася, што да таго часу развіццё Кітая ішло экстэнсіўным шляхам, а многія дзяржаўныя прадпрыемствы з’яўляліся стратнымі. Каля паловы кітайцаў былі заняты ў сельскай гаспадарцы. Каб павысіць эфектыўнасць эканомікі, з’езд намеціў правядзенне акцыянавання дзяржаўных прадпрыемст-ваў, ажыццяўленне ў дачыненні да іх працэдуры банкруцтва. Але пры гэтым падкрэслівалася, што кантрольны пакет акцый павінен заста-вацца ў руках дзяржавы, і дзяржаўны сектар павінен па-ранейшаму адыгрываць кіруючую і кантралюючую функцыю ў эканоміцы. Захаванне неэфектыўных буйных дзяржаўных прадпрыемстваў тлу-мачыцца тым, што іх прыватызацыя прывядзе да росту і так вялікага беспрацоўя. У другой палове 90-х гг. Кітай праводзіць эканамічную палітыку, якую даследчыкі называюць палітыкай дазіраванага лібера-лізму і дазіраванага пратэкцыянізму. У яе рамках дзяржава адмовілася ад рэгулявання сацыяльна-эканамічных працэсаў на мікраўзроўні, але працягвае ажыццяўляць актыўны кантроль на макраўзроўні ў сферы фінансаў, мытных тарыфаў, інфраструктуры. Прызнаннем рынкавага характару кітайскай эканомікі стала прыняцце краіны ў 2002 г. у су-светную гандлёвую арганізацыю.

2002 – 2003 гг. азнаменаваліся значнымі пераменамі ў кіраўніцтве КПК і КНР. 16 з’езд партыі, які адбыўся восенню 2002 г., прыняў адстаўку Цзян Цзыміня з пасады генеральнага сакратара ЦК КПК і аб-раў на гэтую пасаду Ху Цзіньтао. Вясной наступнага года Ху Цзінь-тао змяніў Цзянь Цзыміня і на пасадзе старшыні КНР. Такім чынам, да ўлады ў КНР прыйшло “чацвёртае пакаленне кіраўнікоў”, прад-стаўнікі якога фарміраваліся як палітыкі ва ўмовах рэформаў.

У час рэформаў істотным чынам змянілася і знешняя палітыка Кі-тая. Ён адмовіўся ад мааісцкага курса на экспарт рэвалюцыі і падрых-тоўку да вайны. У аснову знешняй плітыкі быў пакладзены прагма-тызм і эканамічныя інтарэсы краіны. Кітай пачаў праводзіць палітыку роўнай аддаленасці як ад СССР (Расіі), так і ад ЗША, маючы роўныя і стабільныя адносіны з імі. Пры гэтым палітычныя інтарэсы штур-хаюць Кітай у большай ступені да супрацоўніцтва з Расіяй, каб су-працьстаяць фарміраванню аднапалярнага свету, заснаванага на дамі-наванні ЗША. У той жа час ЗША з’яўляюцца найважнешым эканаміч-ным партнёрам Кітая, і гэта абумоўлівае імкненне кіраўніцтва КНР падтрымліваць добрыя адносіны і з гэтай краінай. Для КНР важнай з’яўлялася праблема дасягнення тэрытарыяльнага ўз’яднання краіны. У 1997 г. да Кітая быў далучаны Ганконг, а ў 1999 г. – былая парту-гальская калонія Макао. Для вырашэння тайваньскай праблемы урад КНР прапанаваў мадэль “адна краіна – дзве сістэмы”. Яна праду-гледжвала далучэнне Тайваня да КНР пры захаванні на востраве існу-ючага грамадскага ладу.

4. Будаўніцтва сацыялізму ў Манголіі вялося выключна за кошт са-вецкай дапамогі. 56% прамысловай прадукцыі выпускалася на прад-прыемствах, пабудаваных з дапамогаю СССР. Ён закупляў вялікую колькасць мангольскіх тавараў, якія нельга было рэалізаваць на сусветным рынку. За кошт СССР МНР забяспечвала свае патрэбы ў машынах і абсталяванні на 90%, у нафтапрадуктах на 100%. З сярэ-дзіны 80-х гг. савецкая дапамога змяншаецца. Да канца 80-х гг., ня-гледзячы на рост эканамічных цяжкасцей, Мангольская Народна-Рэ-валюцыйная партыя (МНРП) устрымлівалася ад рэформаў. Праўда, ХIХ з'езд МНРП у 1986 г. заявіў аб барацьбе з дэфармацыяй сацыя-лізму. Была сказана праўда аб кульце асобы Чэйбалсана, аб рэпрэсіях 30-40 гг.

Крах камуністычных рэжымаў у Еўропе прывёў да крызісу ўлады ў Манголіі. У красавіку 1990 г. прайшоў надзвычайны з'езд МНРП. Бы-ло адпраўлена ў адстаўку старое кіраўніцтва і абвешчана аб правя-дзенні свабодных выбараў. Яшчэ да з'езду быў адменены артыкул канстытуцыі аб кіруючай ролі МНРП у грамадстве. У 1990 г. прайшлі першыя дэмакратычныя выбары народнага хурала і прэзідэнта. Пера-магла на іх МНРП, прэзідэнтам стаў яе новы кіраўнік Пунсалмагійн Ачырбат. З 1990 г. пачынаюцца значныя змены ў эканоміцы. Да рэ-формаў урад Ачырбата штурхалі надзвычай складаныя сацыяльна-эканамічныя праблемы, спыненне савецкай дапамогі. З 1993 г. Адбы-лася радыкалізацыя рэформаў. Пачала праводзіцца распрацаваная МВФ праграма структурнай перабудовы эканомікі. Яе ажыццяўленне першапачаткова выклікала рост цэн і інфляцыі. Але ўжо ў 1995 г. інфляцыя знізілася да 56%, нацыянальны даход вырас на 7,3%, вы-пуск прамысловай прадукцыі на 20,7%, знешні гандаль – на 40%. Ня-гледзячы на поспехі, дасягнутыя ў рэфармаванні эканомікі, Манголія знаходзіцца толькі ў пачатку шляху па пераадоленні эканамічнай ад-сталасці. У другой палове 90-х гг. каля чвэрці насельніцтва яшчэ жыло ніжэй за рысу беднасці.

Паралельна з правядзеннем рынкавых рэформаў ажыццяўляўся пе-раход да парламенцкай дэмакратыі. У 1992 г. уступіла ў сілу новая канстытуцыя. Краіна афіцыйна пачала называцца Манголіяй. Яна абвяшчалася прававой дзяржавай са шматпартыйнай сістэмай і рын-кавай экономікай. У якасці мэты абвяшчалася будаўніцтва «гуманна-га, грамадзянскага, дэмакратычнага грамадства». У гэтым жа годзе прайшлі ўсеагульныя выбары, на якіх перамог апазіцыйны Дэмакра-тычны саюз. З яго праўленнем звязана радыкалізацыя рэформаў у 1993 г. Лібералізацыя эканомікі спачатку суправаджалася зніжэннем узроўню жыцця значнай часткі насельніцтва. Аднак у сярэдзіне 90-х гг. абазначыліся і пэўныя станоўчыя змены ў эканоміцы. Гэта дазво-ліла Дэмакратычнаму фронту зноў перамагчы на парламенцкіх выба-рах 1996 г. і прэзідэнцкіх 1997 г. Прэзідэнтам быў абраны Н.Багабан-дзі. Далейшае правядзенне рынкавых рэформаў не суправаджалася іс-тотным павышэннем узроўню жыцця насельніцтва. Гэта прывяло да расчаравання палітыкай Дэмакратычнага фронту і да яго паражэння на парламенцкіх выбарах 1999 г. і прэзідэнцкіх 2000 г. Да ўлады вяр-нулася МНРП. У Манголіі склалася двухпартыйная сістэма з удзелам Дэмакратычнага фронту і МНРП, усталявалася парламенцкая дэ-макратыя і рынкавая эканоміка.

На поўначы Карэі пасля другой сусветнай вайны ўсталявалася аса-бістая дыктатура Кім Ір Сена, які ўзначальваў Працоўную партыю Ка-рэі (ППК), камуністычную па свёй ідэалогіі. Яна стала правячай у Ка-рэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы (КНДР) і ўзначаліла будаўніцтва сацыялізму. На поўдні Карэі ўсталяваўся капіталістычны лад. У 1950 г. паміж дзвюма Карэямі ўспыхнула вайна, якая закончы-лася толькі ў 1953 г. Яна замацавала раскол Карэі і нанесла велізарны ўрон КНДР. Гэты час увайшоў у гісторыю як эпоха чучхе. Асноўны момант ідэалогіі чучхе заключаецца ў тым, што будаўніцтва карэйс-кага сацыялізму ажыццяўляецца за кошт уласных сіл. У гэтай краіне сталінская мадэль бюракратычнага сацыялізму знайшла найбольш поўнае ўвасабленне. У эканамічным плане краіна праводзіла палітыку на ізаляцыю эканомікі ад знешняга свету, у тым ліку і ад сацыяліс-тычных краін. У першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі эканоміка КНДР дасягнула пэўных поспехаў. Развіццё прамысловасці ў многім абапі-ралася на індустрыяльную базу, закладзеную яшчэ японцамі ў калані-яльны час. Эканамічным поспехам садзейнічала высокая культура працы карэйцаў, жорсткая дысцыпліна, канцэнтрацыя рэсурсаў у ру-ках дзяржавы, энтузіязм насельніцтва. У пачатку 80-х гг. магчымасці экстэнсіўнага развіцця эканомікі былі вычарпаны. Пад ціскам экана-мічных праблем правячы рэжым вымушаны быў рабіць крокі па ад-крыцці эканомікі краіны. У 1984 г. былі прыняты праграма развіцця эканомікі і закон аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў. Аднак сумесныя прадпрыемствы ствараліся толькі этнічнымі карэйцамі і знаходзіліся пад жорсткім кантролем дзяржавы. Таму іх колькасць не перавышала 100. Эканамічнае становішча працягвала пагаршацца. З сярэдзіны 90-х гг. КНДР сутыкнулася з вялікімі харчовымі праблема-мі. Толькі міжнародная дапамога дазволіла пазбегнуць голаду. Сітуа-цыя ў эканоміцы ўскладнялася тым, што супраць краіны ў 90-я гг. ЗША і іх саюзнікі ўвялі эканамічныя санкціі. Гэта было звязана з ад-мовай КНДР дапускаць праверкі МАГАТЭ на свае ядзерные аб'екты.

Улада ў КНДР непадзельна належала Кім Ір Сену. Тэорыя карэй-скага сацыялізму прадугледжвала пераход улады ад правадыра да яго пераемніка па спадчыне. Таму ўжо даўно сын Кім Ір Сена Кім Чэн Ір быў абвешчаны наступнікам бацькі. Смерць Кім Ір Сена ў 1994 г. ні-чога не змяніла ў жыцці краіны. Кім Чэн Ір працягнуў ранейшую палі-тыку. Некалькі разоў пачыналіся перамовы КНДР з Рэспублікай Карэяй. У 2000 г. адбылася нават сустрэча лідэраў дзвюх краін. Але затым адносіны паміж імі зноў рэзка абвастрыліся з-за нежадання КНДР адмовіцца ад сваіх ядзерных праграм.

У выніку Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 г. Камуністычная партыя Індакітая (КПІ) захапіла ўладу на поўначы В'етнама і абвясціла тут утварэнне Дэмакратычнай Рэспублікі В'етнам (ДРВ). На поўдні В'ет-нама восенню 1945 г. высадзіліся французскія войскі, і Францыя па-спрабавала вярнуць уладу над сваёй калоніяй. Пасля правалу перамоў з урадам ДРВ на чале з Хо Шы Мінам яна пачала каланіяльную вайну. Яна закончылася толькі ў 1954 г. паражэннем Францыі і падпісаннем Жэнеўскіх пагадненняў. У адпаведнасці з імі Францыя прызнавала незалежнасць В'етнама, Лаоса і Камбоджы. У Паўночным В'етнаме ўлада заставалася ў руках камуністаў (КПІ была перайменавана ў Партыю працоўных В'етнама (ППВ)), а ў Паўднёвы В'етнам адводзі-ліся французскія войскі, і тут улада была ў руках урада імператара Бао Дая. Пагадненні намячалі правядзенне ўсеагульных выбараў і стварэнне агульнав'етнамскага ўрада.

Пакуль ішла вайна супраць Францыі, урад Хо Шы Міна імкнуўся праводзіць палітыку яднання ўсіх нацыянальна-патрыятычных сіл і ўстрымліваўся ад правядзення сацыялістычных пераўтварэнняў. З за-канчэннем вайны ў ДРВ усталявалася адкрытая аднапартыйная дык-татура ППВ і пачалося будаўніцтва сацыялізму. На поўдні В'етнама ў 1955 г. была абвешчана Рэспубліка В'етнам, якая пачала развівацца па капіталістычным шляху. У канцы 50-х гг. кіраўніцтва ППВ адначасо-ва з будаўніцтвам сацыялізму на поўначы краіны абвясціла курс на звяржэнне паўднёвав'етнамскага ўрада Дзінь З'ема і на ўсталяванне і ў гэтай частцы краіны камуністычнага рэжыму. Вынікам такога рашэн-ня стала распальванне ў Рэспубліцы В'етнам партызанскай вайны, якую ўзначаліў створаны камуністамі ў 1960 г. Нацыянальны Фронт Вызвалення Паўднёвага В'етнама (НФВПВ). Росту партызанскага руху спрыяла палітыка паўднёвав’етнамскага ўрада. Ён нічога не зрабіў для вырашэння найважнейшага аграрнага пытання, дапусціў пранікненне на ключавыя пазіцыі ў эканоміцы замежнага капіталу ва ўрон нацыянальным інтарэсам. Імкненне ЗША не дапусціць распаў-сюджвання камунізму на Паўднёвы В'етнам прывяло да таго, што яны ўсё больш уцягваліся ў в'етнамскі канфлікт, які ў перыяд з 1965 па 1973 г. выліўся для іх у буйнамаштабную вайну з удзелам у ёй 500-тысячнай амерыканскай арміі і пераносам ваенных дзеянняў на тэрыторыю ДРВ. Аднак падавіць камуністычны партызанскі рух на поўдні В'етнама так і не ўдалося, і ў 1973 г. ЗША прызналі правал сваёй агрэсіі і пайшлі на падпісанне Парыжскіх мірных пагадненняў. Яны прадугледжвалі спыненне ваенных дзеянняў, вывад амерыкан-скіх войскаў з В'етнама і мірнае аб'яднанне краіны. Пасля таго, як ЗША вывелі свае войскі, рэгулярная армія ДРВ і партызаны Паўд-нёвага В'етнама перайшлі ў генеральнае наступленне супраць урада Рэспублікі В'етнам. Яно завяршылася 30 красавіка 1975 г. узяццем яе сталіцы Сайгона і аб'яднаннем В'етнама пад уладай камуністаў.

Пасля аб'яднання краіны быў узяты курс на сацыялістычныя пе-раўтварэнні ў Паўднёвым В'етнаме. Прыватная ўласнасць была лікві-давана. Да сярэдзіны 80-х гг. большасць сялян Паўднёвага В'етнама была аб'яднана ў кааператывы. Пачалося перасяленне ў вёску гарад-скога насельніцтва. Нягледзячы на некаторыя поспехі, эканоміка краі-ны была неэфектыўнай. З сярэдзіны 70-х гг. была спынена дапамога з боку Кітая. У пачатку 1979 г. успыхнула в'етнама-кітайская вайна, якая цягнулася каля месяца. В'етнам уцягнуўся ў камбаджыйскі канф-лікт. У сярэдзіне 80-х гг. значна змяншаецца савецкая дапамога В'ет-наму. Эканамічныя цяжкасці ў некалькі завуаліраванай форме былі прызнаны на 4 з'ездзе КПВ у снежні 1986 г. На ім больш гаварылася аб поспехах, аднак, было відавочна, што эканоміка неэфектыўная, і, калі поспехі і былі, то ў многім за кошт знешняй дапамогі. Асабліва шмат праблем сабралася ў развіцці сельскай гаспадаркі. Краіна пера-жывала вялікія цяжкасці ў забеспячэнні насельніцтва прадуктамі харчавання. Указаўшы на дапушчаныя ў ходзе будаўніцтва сацыяліз-му памылкі, 4 з'езд КПВ аб'явіў курс на рэфармаванне эканомікі. Ра-ней упор рабіўся на развіццё цяжкай прамысловасці. Пасля з'езду КПВ адмовілася ад будаўніцтва амаль 400 буйных прадпрыемстваў. Урад В'етнама асноўную ўвагу накіраваў на вырашэнне харчовай праблемы, забеспячэнне рынку спажывецкімі таварамі і прыцягненне інвестыцый. Быў аб'яўлены курс на стварэнне шматукладнай эканомі-кі: дзяржаўны, кааператыўны, дробнатаварны, прыватнакапіталістыч-ны і дзяржаўна-капіталістычны сектары. У дзяржаўным сектары былі ўведзены гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Сяляне атрымалі права самастойна арганізоўваць вытворчасць на арандуемай у каапе-ратываў зямлі і рэалізоўваць сваю прадукцыю. Забеспячэнне харча-ваннем у канцы 80-х гг. значна палепшылася. Новы этап эканамічных рэформаў пачаўся ў В'етнаме ў 1989 г. Іх асноўным элементам стаў пераход ад адміністрацыйнай да рынкавай сістэмы цэнаўтварэння. Першапачаткова лібералізацыя цэн прывяла да іх росту. Але ўжо ў канцы 1989 г. інфляцыя знізілася да 2-3% у месяц. Многія буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы сталі стратнымі, але ўрад не рашаўся на іх закрыццё. У краіне і без таго было вялікае беспрацоўе, многія в'ет-намцы імкнуліся выехаць за мяжу ў пошуках заробкаў. З пачатку 90-х гг. у краіну актыўна пайшлі замежныя інвестыцыі. Ужо ў 1992 г. яны склалі 5,3 млрд. долараў. Японія аказала В'етнаму дапамогу ў памеры 3,2 млрд. долараў. Для прыцягнення замежных інвестыцый у В'етнаме ствараліся экспартныя зоны, самай буйной з якіх стала Сайгонская. Тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту склалі ў пачатку і сярэ-дзіне 90-х гг. 7-8% у год.

Рэформы ў эканоміцы не прывялі да прыкметных зменаў у палі-тычнай сферы. У 1986 г. памёр шматгадовы кіраўнік Камуністычнй партыі В'етнама Ле Зуан. Новае кіраўніцтва прызнала неабходнасць правядзення эканамічных рэформаў, аднак заявіла аб прадаўжэнні будаўніцтва сацыялізму. Падкрэслівалася, што прыватны сектар будзе дзейнічаць у В'етнаме на працягу доўгага часу, але яго дзейнасць усё ж разглядалася як часовая саступка. Кіраўніцтва партыі заявіла, што абнаўленне В'етнама ідзе на аснове марксізму-ленінізму і выказвалася супраць ідэйна-палітычнага плюралізму. Прэса разглядалася выключна як інструмент партыйнай прапаганды. Гэтая пазіцыя была адлюстравана, у прыватнасці, у рашэннях пленума ЦК КПВ у жніўні 1989 г. У 1991 г. адбыўся 7 з'езд КПВ, які пацвердзіў курс “доі мой” (палітыка абнаўлення). Пры гэтым падкрэслівалася, што рэформы павінны праводзіцца асцярожна. КПВ пацвердзіла адмову ад пераходу да шматпартыйнасці. 8 з'езд КПВ у 1996 г. назваў у якасці мэты палітыкі абнаўлення будаўніцтва ў В'етнаме рыначнага сацыялізму. Ён запланаваў тэмпы эканамічнага росту ў 10-12% у год і ператварэнне В'етнама да 2020 г. у развітую індустрыяльную краіну. Усходнеазіяцкі фінансавы крызіс значна паўплываў на эканоміку В'етнама. Тэмпы эканамічнага росту ў 1998 г. знізіліся да 3 – 3,5%. Прэм'ер-міністр краіны Фан Ван Кхай заявіў у верасні 1999 г., што эканоміка краіны знаходзіцца ў фазе спаду, перажывае фінансавы крызіс. У гэты ж час за-тармазіліся эканамічныя рэформы. Але ўжо з канца 1999 г. эканаміч-нае развіццё зноў паскорылася.

Істотна змянілася знешняя палітыка В'етнама. Адбылася нармаліза-цыя адносін з суседзямі, што дазволіла значна скараціць армію (да 572 тыс.) і ваенныя выдаткі. У канцы 90-х гг. гандлёвы абарот В'етна-ма з былымі сацыялістычнымі краінамі зменшыўся ў 10 разоў. Асноў-нымі эканамічнымі партнёрамі В'етнама сталі Японія, Францыя, а так-сама краіны паўднёва-усходняй Азіі. У 1995 г. В'етнам быў прыняты ў Асацыяцыю Краін Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН). На мяжы стагоддзяў, нягледзячы на поспехі эканамічных рэформаў, В'етнам заставаўся беднай краінай. 75% насельніцтва было занята ў сельскай гаспадарцы. Пры гэтым у краіне захавалася аднапартыйная аўтары-тарная сістэма. На выбарах летам 2002 г. на пасаду прэзідэнта быў аб-раны кандыдат ад КПВ Чан Дзік Ліонг. Але рэальная ўлада канцэнт-руецца ў руках генеральнага сакратара ЦК КПВ Нонг Дык Маня. 24 чэрвеня 2006 г. аб сваёй адстаўцы заявілі тры кіраўніка В’етнама: прэзідэнат Чан Дзік Ліонг, прэм’ер-міністр Фан Ван Кхай, старшыня парламента Нгуен Ван Ан. Афіцыйна было абвешчана, што адстаўка была выклікана неабходнасцю амаладжэння кіруючых кадраў.

Пасля доўгай грамадзянскай вайны 2 снежня 1975 г. была абвеш-чана Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (ЛНДР). Улада ака-залася ў руках Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса (ЛНДП), якая стаяла на камуністычных пазіцыях і абвясціла курс на будаўніцтва сацыялізму. У выніку ў сярэдзіне 80-х гг. дзяржаўны сектар у экано-міцы склаў 90%, 53% сялян аб'ядналі ў кааператывы. Аднак спроба перавесці эканоміку на сацыялістычныя рэйкі закончылася няўдачай. Сельская гаспадарка засталася натуральнай. У ёй было занята 80% на-сельніцтва, яна давала 75% нацыянальнага даходу. Правядзенне ка-лектывізацыі яшчэ больш падарвала вытворчасць. Поўным абсурдам была спроба будаваць прамысловыя гіганты, калі прамысловасць у краіне знаходзілася ў пачатковай форме. Вельмі нізкай заставалася насычанасць таварнага рынку. Амаль усе тавары строга лімітаваліся. Зарплата толькі на 10% выдавалася грашыма, астатняя – у на-туральнай форме.

Нарастаўшыя эканамічныя цяжкасці паставілі перад уладаю пытан-не аб рэформах. На IV з'ездзе НДПЛ у лістападзе 1986 г. размова больш ішла аб поспехах у будаўніцтве сацыялізму. І ўсё ж былі назва-ны і памылкі: суб'ектывізм, забяганне наперад пры нацыяналізацыі і калектывізацыі. Прызнавалася, што дзяржава не можа яшчэ эфектыў-на кіраваць нацыяналізаванымі прадпрыемствамі. Узніклі праблемы ў міжнацыянальных адносінах. З'езд аб'явіў неабходным стварэнне шматукладнай эканомікі ў краіне, але названая мера разглядалася як часовая, абумоўленая нізкім узроўнем прадукцыйных сіл. Па меры іх росту павінна ўтварыцца эканоміка з адным укладам – сацыялістыч-ным. Пасля IV з'езду былі рэарганізаваны кааператывы. Асноўнай вы-творчай адзінкай стала сялянская сям'я. Пачаў развівацца прыватны гандаль. У прамысловасці пайшоў працэс утварэння прыватных прад-прыемстваў. У 1988 г. было прынята рашэнне аб утварэнні сумесных прадпрыемстваў. У фінансавай сферы ўзніклі прыватныя банкі, уста-ляваліся ў асноўным рынкавыя цэны. У 90-я гг. рынкавыя рэформы прадоўжыліся. Дзякуючы ім, Лаос дасягнуў пэўнага росту эканомікі і даходаў насельніцтва, але застаўся яшчэ слабаразвітай краінай.

У палітычнай сферы заставалася манаполія НРПЛ на ўладу. Яна падкрэслівае свою вернасць марксізму-ленінізму і заяўляе аб працягу будаўніцтва сацыялізму. Працэс дэмакратызацыі звёўся да дэклара-вання пераходу ад дыктатуры пралетарыяту да народнай дэмакратыі, што нічога не змяніла па сутнасці. Канстытуцыя 1991 г. зафіксавала, што НРПЛ з’яўляецца кіруючым ядром палітычнай сістэмы. У 1992 г. памёр шматгадовы кіраўнік Лаоса К. Фамвіхан. Кіраўніком партыі і краіны стаў К. Сіпхандон. У знешняй палітыцы Лаос супрацоўнічае са “стратэгічнымі партнёрамі”: В’етнамам, КНР, КНДР, Кубай. Аднак, пры гэтым ён выказвае зацікаўленасць у развіцці эканамічных адносін з Японіяй, ЗША, Расіяй, Францыяй, краінамі паўднёва-усходняй Азіі. У 1995 г. Лаос быў прыняты ў АСЕАН.

У красавіку 1975 г. пасля працяглай грамадзянскай вайны ўладу ў Камбоджы захапілі “чырвоныя кхмеры” – узброеныя атрады каму-ністычнай партыі Камбоджы (КПК). Яе кіраўнік Пол Пот заявіў аб на-меры ў найкарацейшы тэрмін ажыццявіць “100% сацыялістычную рэ-валюцыю” і пабудаваць бяскласавае грамадства. Ён пераняў з мааізму ідэю “вялікага скачка” і “культурнай рэвалюцыі”. Яго ідэалогія за-сноўвалася на рэзка адмоўным стаўленні да спажывецкага грамадства. Для КПК было характэрна непрыняцце гарадской культуры. Камба-джыйская вёска глядзела на горад як на месца, дзе жывуць карумпі-раваныя чыноўнікі і палітыкі, дзе канцэнтруецца ўсё зло і дзе зніка-юць бясследна вынікі сялянскай працы. “Чырвоныя кхмеры” дзейні-чалі ў сельскай мясцовасці і перанялі нянавісць да горада. Узяўшы ўладу, палпотаўцы прыступілі да ажыццяўлення “скачка ў камунізм” і знішчэння ўсяго, што было звязана з мінулым. Пачалося масавае вы-сяленне людзей з гарадоў у сельскую мясцовасць. Тут утвараліся «на-родныя камуны», у якіх адбывалася поўнае абагульненне ўласнасці аж да асабістых рэчаў. Прамысловасць, гандаль, таварна-грашовыя адносіны былі цалкам ліквідаваны. Уся уласнасць перайшла ў рукі дзяржавы. Правядзенне гэтых мерапрыемстваў суправаджалася стра-шным тэрорам. Яго першымі ахвярамі сталі чыноўнікі, ваеннаслу-жачыя старога рэжыму, будыйскія манахі, інтэлігенцыя. Пол Пот вылучыў тэзіс, што для будаўніцтва “светлай будучыні” у Камбоджы неабходны “адзін мільён абраных людзей”. За гады праўлення “чыр-воных кхмераў” было знішчана 1,2 млн. чалавек. У студзені 1976 г. была ўведзена новая канстытуцыя. Краіна пераймяноўвалася ў Дэ-макратычную Рэспубліку Кампучыю. Пол Пот заняў пасаду прэм’ер-міністра, яго намеснікам і міністрам замежных спраў стаў Іенг Сары. У сакавіку 1976 г. прайшлі выбары ў вышэйшы прадстаўнічы орган – Сход народных прадстаўнікоў. Ён правёў адзінае паседжанне ў кра-савіку 1976 г., на якім была прынята фармальная адстаўка кіраўніка дзяржавы прынца Нарадома Сіянука.

На міжнародной арэне бліжэйшым саюзнікам Кампучыі стала КНР, галоўным ворагам – В’етнам. Разрыў Пол Пота з в’етнамскімі камуні-стамі адбыўся яшчэ ў 1973-1975 гг. Яго не задаволіла імкненне апош-ніх утварыць федэрацыю сацыялістычных краін Індакітая. Гэта перак-рэсліла б амбіцыі Пол Пота. Паступова паміж В’етнамам і Кампучыяй разгарэлася пагранічная вайна. У снежні 1978 г. в’етнамская армія па-чала шырокамаштабнае наступленне супраць рэжыму Пол Пота і звергла яго.

Новым лідэрам краіны стаў Хенг Самрын. У 1981 г. была створана Народна-Рэвалюцыйная партыя Кампучыі (НРПК) як правячая пар-тыя. Яна заявіла аб будаўніцтве сацыялізму ў Кампучыі. Канстытуцыя 1981 г. юрыдычна зацвердзіла кіруючую ролю НРПК у грамадстве. У гэты час краіна была ахоплена грамадзянскай вайной. “Чырвоныя кхмеры” разгарнулі барацьбу супраць урада Хенг Самрына і в’етнам-скіх войскаў, якія яго падтрымлівалі. У якасці самастойных палітыч-ных сіл выступалі прыхільнікі Н.Сіянука і генерала Лон Нола. Толькі ў канцы 80-х гг. намецілася тэндэнцыя да мірнага ўрэгулявання. У 1989 г. у канстытуцыю былі ўнесены папраўкі, якія прадугледжвалі аднаўленне манархіі і адмову ад сацыялістычнага шляху развіцця. У гэтым жа годзе з Кампучыі былі выведзены в’етнамскія войскі. У 1990 г. НРПК была перайменавана ў Народную Партыю Камбоджы, а Народная Рэспубліка Кампучыя – у Дзяржаву Камбоджа. Супрацьста-ячыя палітычныя сілы ў 1991 г. падпісалі Дагавор аб урэгуляванні ў Камбоджы. Усеагульныя выбары намячаліся на 1993 г. Да гэтага мо-манту ўлада перадавалася Вышэйшаму нацыянальнаму савету на чале з Н. Сіянукам. Для падтрымання міру ў краіну ўводзіліся войскі ААН.

На ўсеагульных выбарах вясной 1993 г. перамогу атрымала Рая-лісцкая партыя прыхільнікаў Н.Сіянука на чале з яго сынам Ранары-там Сіянукам. Зусім няшмат ёй прайграла НПК, якую ўзначаліў Хун Сен. Каб забяспечыць адзінства ў грамадстве, было вырашана прызна-чыць двух прэм’ер-міністраў: першым стаў Р. Сіянук, другім – Хун Сен. Восенню таго ж года ўступіла ў дзеянне новая канстытуцыя, якая зацвердзіла аднаўленне манархіі. Н. Сіянук афіцыйна стаў каралём Камбоджы. “Чырвоныя кхмеры” адмовіліся прызнаць вынікі выбараў і прадоўжылі ўзброеную барацьбу. У 2000 г. было паведамлена аб смерці Пол Пота, пасля чаго гэтая барацьба спынілася. У 1997 г. Хун Сен шляхам дзяржаўнага перавароту зрабіў спробу захапіць усю паўнату ўлады. Але яго дзеянні сустрэлі рэзкае асуджэнне як на між-народнай арэне, так і ўнутры краіны. Ён быў вымушаны адступіць. Усеагульныя выбары ў 1998 г. стабілізавалі сітуацыю ў краіне. Пры-знаннем гэтага стала прыняцце Камбоджы ў АСЕАН у 1999 г.

ВЭ-1. Сацыялістычны эксперымент

у Кітаі (1940-1970-я гг.)


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка