Парадак вывучэння першага пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: да сярэдзіны 70-х гг. у Саудаў-скай Аравіі захоўваўся тэакратычны рэжым, які садзейнічаў кансер-вацыі сацыяльна-эканамічных адносін і прывёў краіну да двух глыбокіх грамадска-палітычных крызісаў у пачатку 60-х і сярэдзіне 70-х гг.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.З. - С. 89-103.
У гэтым дапаможніку паказана вострая ўнутрыпалітычная барацьба ў Саудаўскай Аравіі, якая падаецца як барацьба ўнутры каралеўскага дому, адзначана крайняя сацыяльна-эканамічная ад-сталасць краіны ў 40-я – 60-я гг. Але аўтары не акцэнтавалі ўвагу на саудаўскай манархіі як тэакратычнай, на крызісах пачатку 60-х і сярэдзіне 70-х гг.
Новейшая история арабских стран Азии. 1917-1985. - М., 1988.
Манаграфія ўтрымлівае багаты фактычны матэрыял, але ана-ліз яго зроблены на аснове класавага падыходу, што не дазваляе раскрыць заканамернасці развіцця Саудаўскай Аравіі.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- ахарактарызуйце ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця Сау-даўскай Аравіі ў другой палове 40-х – пачатку 70-х гг.;
Неабходна зыходзіць з тэзісу аб захаванні ў Саудаўскай Аравіі практычна не закранутага мадэрнізацыяй традыцыйнага грамад-ства са шматлікімі элементамі рода-племянных адносін. Нафта-вая галіна з’яўлялася ў многім чужародным элементам у рамках аграрнай саудаўскай эканомікі.
- прааналізуйце сутнасць унутрыпалітычнага крызісу пачатку 1960-х гг. і ўстанавіце яго наступствы;
Звярніце ўвагу на палітыку правячай дынастыі і на разыхо-джанні ўнутры яе. У выніку крызісу доступ да ўлады атрымалі прыхільнікі мадэрнізацыі краіны, што і абумовіла правядзення шэ-рагу рэформаў.
- ахарактарызуйце палітычны крызіс сярэдзіны 1970-х гг.;
Пры выкананні гэтага задання ў цэнтры вывучэння павіна быць барацьба прыхільнікаў мадэрнізацыі і цвёрдых традыцыяналістаў, якая і выклікала крызіс сярэдзіны 1970-х гг.
- вызначце адметныя рысы саудаўскай манархіі як тэакратычнай;
Для гэтага ўстанавіце сувязь паміж свецкай і духоўнай уладай у Саудаўскай Аравіі, ролю духавенства (улемаў) у палітычным жыц-ці краіны.
Парадак вывучэння другога пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: пасля палітычнага крызісу 1975 г. у Саудаўскай Аравіі пачаліся абмежаваныя рэформы, якія закранулі галоўным чынам эканамічную сферу. Матэрыяльнай базай для іх стаў прыток у краіну нафтадолараў, а вынікам – стварэнне сучаснай вытворчасці ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы і забеспячэнне высокага ўзроўню жыцця насельніцтва.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.З. – С. 94-103.
У падручніку паказаны працэс мадэрнізацыі Саудаўскай Аравіі з сярэдзіны 1970-х гг. і палітычная барацьба па гэтай праблеме.
Егошкин А. Томарин Л. Саудовская Аравия // Международная жизнь. – 1985. - №12.
Артыкул утрымлівае агульныя звесткі аб эканамічным развіцці і дзяржаўна-палітычнай сістэме Саудаўскай Аравіі.
Яковлева А. Аравийские монархии на пороге эпохи глобализации // Мировая эканомика и международные отношения. – 2002. - №5.
Яковлева А. Саудовская Аравия: достижения и противоречия реформ // Там же. – 2001. - №1.
Аўтар артыкулаў зрабіла аналіз вынікаў мадэрнізацыі аравій-скай манархіі да пачатку ХХІ ст., паказала нарастаючае супра-ціўленне ёй з боку традыцыяналісцкіх сіл, якія выступаюць пад сцягам артадаксальнага ісламу.
Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. - Т.2. - С.362-363.
У дапаможніку названы найважнейшыя дасягненні мадэрніза-цыі Саудаўскай Аравіі і адзначаны супярэчлівы характар гэтага працэсу.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- прасачыце, якія перамены ў нафтаздабываючай галіне Саудаў-скай Аравіі адбыліся ў 70-я – 80-я гг. ХХ ст.;
Вы павінны адзначыць наступныя моманты: рост цэн на нафту і павелічэнне нафтаздабычы; усталяванне дзяржаўнага кантролю над нафтавай галіной.
- ахарактарызуйце развіццё іншых галін эканомікі Саудаўскай Аравіі ў канцы 70-х гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.;
Звярніце ўвагу на тое, што рэзкае павелічэнне даходаў ад продажу нафты дало магчымасць Саудаўскай Аравіі стварыць су-часныя галіны прамысловасці, транспарту, шэраг высокаэфек-тыўных прадпрыемстваў у сельскай гаспадарцы.
- вызначце, якія вынікі мела мадэрнізацыя ў сацыяльнай сферы;
Неабходна адзначыць супярэчлівасць вынікаў мадэрнізацыі ў са-цыяльнай сферы. З аднаго боку - дасягненне высокага ўзроўню жыцця, стварэнне сучасных сістэм адукацыі, аховы здароўя, а з другога – вельмі павольныя змены ў сацыяльнай структуры гра-мадства, захаванне большасцю насельніцтва традыцыйнага ладу жыцця.
- прааналізуйце ход палітычнай барацьбы ў Саудаўскай Аравіі ў рамках працэсу мадэрнізацыі ў другой палове 1970-х гг.–пачатку ХХІ ст.;
Вы павінны зыходзіць з таго, што працэс мадэрнізацыі адбы-ваўся ў грамадстве, у якім пануюць традыцыяналісцкія настроі, надзвычай моцныя пазіцыі ісламу, улада калежыць тэакратычнай манархіі.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: другая сусветная вайна паско-рыла фарміраванне перадумоў уздыму нацыянальна-вызваленчага ру-ху і заваявання незалежнасці Марока, але пасля гэтага краіна пера-жывала працяглы працэс станаўлення сваёй дзяржаўнасці, які супра-ваджаўся вострымі палітычнымі крызісамі.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.З. - С.215-219.
У падручніку дастаткова дэталёва прасочаны працэс завая-вання Марока незалежнасці, але толькі бегла абазначаны многія праблемы палітычнага жыцця, у прыватнасці, крызіс пачатку 1970-х гг., палітычная нестабільнасць.
Новейшая история арабских стран Африки. 1917-1987. - М., 1990.
Манаграфія ўтрымлівае багаты фактычны матэрыял, але напісана яшчэ ў цэлым на марксісцкай метадалогіі, што прывяло да аднабаковага аналізу падзей і аднабаковых вывадаў, у аснове якіх класавы падыход.
Вызначце наступныя вучэбныя заданні:
− вызначце прычыны і перадумовы нацыянальнай рэвалюцыі ў Марока;
Улічыце пры гэтым, як другая сусветная вайна паўплывала на становішча Францыі ў свеце, на свядомасць каланіяльнага насель-ніцтва, якія выклікала перамены ў сацыяльна-эканамічнай сферы.
− прасачыце працэс заваявання незалежнасці Марока;
Звярніце ўвагу на тое, што незалежнасць была заваявана пера-важна мірнымі сродкамі, і важную ролю ў гэтым адыграла на-яўнасць, хай сабе і фармальнай, улады султана Марока.
− ахарактарызуйце палітычнае развіццё Марока ў 1956-пачатку 1970-х гг.;
У якасці найважнейшых элементаў палітычнага жыцця ад-значце крокі па ўмацаванні суверэнітэту краіны, імкненне караля да пашырэння прэрагатываў сваёй улады, палітычную неста-більнасць.
− вызначце найважнейшыя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця Марока ў 1956-пачатку 1970-х гг.;
Звярніце ўвагу, што пры вызначэнні эканамічнай палітыкі ўрад Марока вагаўся перад неабходнасцю прыцягнуць замежны капітал у эканоміку краіны і імкненнем умацаваць яе эканамічную сама-стойнасць.
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: з сярэдзіны 1970-х гг. палітычная сітуацыя ў Марока стабілізавалася ў рамках канстытуцыйнай манархіі і шматпартыйнасці, што станоўча паўплывала і на эканамічнае раз-віццё краіны.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.2. - С.219-220.
Падручнік дазваляе пазнаёміцца з асноўнымі кірункамі ўнутра-най і знешняй палітыкі Марока ў 70-я гг. ХХ ст.-пачатку ХХІ ст., але слаба раскрыты ход палітычнай барацьбы, вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Васильев Л.С. История Востока. - М., 2001. – Т.2. - С.343-344.
У дапаможніку адзначаны такія найважнейшыя моманты гіс-торыі Марока, як развіццё сістэмы парламенцкай манархіі, ад-метныя рысы эканамічнай мадэлі. У той жа час не паказана сут-насць рэформаў 70-х-80-х гг.
Новейшая история Арабских стран Африки. 1917-1987. – М., 1990.
Гэтае выданне багатае на фактычны матэрыял, асабліва дэ-талёва ў ім раскрыты пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Марока. Але аўтары яшчэ не вызваліліся поўнасцю з-пад уплыву класавага падыходу, што робіць шэраг вывадаў і ацэнак адна-бокімі.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- ахарактарызуйце асноўныя палажэнні канстытуцыі Марока, якая была прынята ў 1972 г.;
Перш за ўсё трэба вызначыць ролю канстытуцыі 1972 г. у спра-ве ўмацавання парламенцкай манархіі і развіцця шматпартый-насці.
- вызначце найважнейшыя рысы палітычнага развіцця Марока ў 1972 г. – пачатку XXI ст.;
Пры выкананні гэтага задання звярніце ўвагу на ўзаемаадносіны караля і парламента, на функцыянаванне шматпартыйнай сіс-тэмы, на тое, што ісламскі фундаменталізм у Марока так і не ператварыўся ва ўплывовую палітычную сілу і ў краіне захоўвалася палітычная стабільнасць.
- прааналізуйце сацыяльна-эканамічную палітыку Марока ў час праўлення Хасана II і Мухамеда VI;
Неабходна адзначыць імкненне ўладаў Марока спалучаць палі-тыку “мараканізацыі” з прыцягненнем замежнага капіталу і пры-ярытэтам рынкавых адносін, вызначце найважнейшыя галіны эканомікі Марока, яе дасягненні і праблемы.
- назавіце найважнейшыя рысы і кірункі знешняй палітыкі Марока пасля заваявання незалежнасці;
Выконваць гэтае заданне пачніце з вывучэння крокаў Марока па ўмацаванню суверэнітэту ў 60-я гг. Затым звярніце ўвагу на дамінаванне празаходняй арыентацыі, на адносіны з арабскімі і афрыканскімі краінамі, з ЕС і ЗША.
Самакантроль па ВЭ-2.
1. У чым сутнасць тэакратычнага палітычнага рэжыму ў Саудаўскай Аравіі?
2. Чым былі абумоўлены палітычныя крызісы ў Саудаўскай Аравіі ў першай палове 60-х і сярэдзіне 70-х гг. XX ст.?
3. Якія перамены адбыліся ў нафтавай прамысловасці Саудаўскай Аравіі з сярэдзіны 1970-х гг.?
4. Як гэтыя перамены паўплывалі на развіццё астатніх галін пра-мысловасці?
5. Як змянілася сацыяльная сістэма Саудаўскай Аравіі ў 70-я гг. XX ст.-пачатку XXI ст.?
6. У чым спецыфіка мадэрнізацыі грамадства Саудаўскай Аравіі ў апошнія дзесяцігоддзі?
7. Якім быў шлях Марока да незалежнасці?
8. Якія найважнейшыя рысы ўнутранай палітыкі Марока ў канцы 50-х - 60-я гг. XX ст.?
9. Чым быў выкліканы грамадска-палітычны крызіс пачатку 70-х гг. XX ст. у Марока?
10. У чым сутнасць рэформаў, якія пачаліся ў Марока ў сярэдзіне 70-х гг.?
11. Якія асаблівасці эканамічнага развіцця Марока ў другой палове XX-пачатку XXI ст.?
12. Якія найважнейшыя прыярытэты знешняй палітыкі Марока пасля заваявання незалежнасці?
ВЭ-3. Характэрныя рысы сацыяльна-эканамічнага і
палітычнага развіцця краін Трапічнай і Паўднёвай
Афрыкі пасля заваявання незалежнасці
Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:
- калі завяршыўся распад каланіяльных імперый заходніх дзяржаў у Трапічнай і Паўднёвай Афрыцы;
- у чым сутнасць мадэлі “даганяючага развіцця” новых неза-лежных краін;
- краіны рэгіёна, якія выбралі ў якасці шляху развіцця нацы-янальны сацыялізм, марксісцка-ленінскі сацыялізм, капіталізм;
- адметныя рысы кожнага з названых вышэй шляхоў развіцця;
- у чым праявіўся структурны крызіс у Паўднёвай і Трапічнай Афрыцы ў 1980-я гг.;
- агульныя рысы палітычнага развіцця краін рэгіёна;
умець:
- вызначыць этапы развіцця краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі пасля заваявання незалежнасці;
- ажыццявіць параўнальны аналіз шляхоў развіцця краін рэгіёна;
- арыентавацца ў палітычнай карце Трапічнай і Паўднёвай Аф-рыкі;
Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-3:
1.Асноўныя этапы распаду каланіяльнай сістэмы ў Трапічнай і Паўднёвай Афрыцы.
2.Мадэль “даганяючага развіцця” краін Паўднёвай і Трапічнай Афрыкі ў 60-я-70-я гг. ХХ ст. Палітычная нестабільнасць у рэгіёне.
3.Краіны “сацыялістычнай арыентацыі” ў Трапічнай і Паўднёвай Афрыцы.
4.Структурны крызіс 1980-х гг. у краінах Паўднёвай і Трапічнай Афрыкі.
5.Новы этап сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця афрыканскіх краін у 90-я гг. ХХ ст.-пачатку ХХІ ст.
Парадак вывучэння першага пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: пасля другой сусветнай вайны склаліся як міжнародныя, так і ўнутраныя ўмовы для заваявання незалежнасці краінамі Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі. Гэты працэс пачаўся ў канцы 1950-х гг., а завяршыўся ў пачатку 1990-х.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.3. – С.225-240.
У дапаможніку паказаны асноўныя прычыны распаду кала-ніяльнай сістэмы ў Трапічнай і Паўнёвай Афрыцы, асаблівасці і асноўныя этапы гэтага працэсу. У той жа час аўтары аднабакова характарызуюць палітыку метраполій як служыўшую выключна інтарэсам буржуазіі і накіраваную толькі на аграбленне калоній.
Васильев Л. С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. - С.281-325.
На аснове матэрыялу дапаможніка можна прасачыць ход рас-паду каланіяльнай сістэмы ў рэгіёне.
История Тропической и Южной Африки. 1918-1988. – М., 1989.
Дадзенае выданне ўтрымлівае багаты фактычны матэрыял, але пры яго выкарыстанні неабходна адысці ад аднабаковых мар-ксісцка-ленінскіх ацэнак каланіяльнай палітыкі, разных плыняў на-цыянальна-вызваленчага руху.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- вызначце асаблівасці складвання прычын і перадумоў распаду каланіяльнай сістэмы ў Трапічнай і Паўднёвай Афрыцы;
Перш за ўсё неабходна высветліць уплыў другой сусветнай вай-ны на развіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгіёне і крайнюю адсталасць вывучаемых краін як вызначальны момант у фар-міраванні перадумоў і прычын нацыянальных рэвалюцый.
- прасачыце працэс распаду французскай, англійскай і бельгійскай каланіяльных імперый;
- прасачыце працэс распаду каланіяльнай сістэмы ў Паўднёвай і Трапічнай Афрыцы на яго завяршальным этапе ў 70-я - пачатку 90-х гг. ХХ ст.
Устанавіце, з якіх краін гэты працэс пачаўся, ахарактарызуйце шляхі заваявання незалежнасці і тыя сацыяльна-палітычныя сілы, якія яго ўзначалілі. Пры выкананні гэтых заданняў неабходна актыўна выкарыстоўваць карту.
Парадак вывучэння другога пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: пасля атрымання незалежнасці краіны Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі пайшлі па шляху “даганяючага развіцця”, з дапамогай якога разлічвалі ў кароткі тэрмін пераадолець адставанне ад развітых краін Захаду, а яго асноўнымі элементамі з’яў-лялася фарсіраванае развіццё індустрыі і актыўная палітыка этатызму.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.3 – С.240-248.
У дапаможніку ахарактарызаваны стан эканомікі афрыканскіх краін на момант заваявання незалежнасці, найважнейшыя пара-метры эканамічнага і палітычнага развіцця, але выключна нега-тыўна характарызуецца палітыка краін Захаду і вынікі ўдзелу Тра-пічнай і Паўднёвай Афрыкі ў сусветнай гаспадарцы.
Васильев Л. С. История Востока. – М., 2001. - Ч.2. - С.281-325.
Дапаможнік дазваляе на матэрыяле па гісторыі асобных краін прасачыць агульныя заканамернасці развіцця рэгіёна.
История Тропической и Южной Африки. 1918-1988 – М., 1989.
Пры вывучэнні эканамічных праблем аўтары заведама станоўча ацэньваюць эканамічнае развіццё ў рамках этатысцкай мадэлі, а палітычныя працэсы – на аснове канцэпцыі класавай барацьбы, што непрымальна для грамадства, дзе класаўтварэнне не за-вяршылася.
Потёмкин Ю.В. Социальный кризис в Африке: безысходность или переходность // Восток. – 1999. - №4.
Артыкул утрымлівае характарыстыку найважнейшых моман-таў эканамічнага развіцця краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі ў канцы ХХ ст.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- ахарактарызуйце эканамічнае становішча краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі на момант заваявання незалежнасці;
Звярніце ўвагу на ролю замежнага капіталу, на монакуль-турнасць, вызначце, якія галіны займалі дамінуючае становішча ў эканоміцы краін рэгіёна.
- вызначце сутнасць мадэлі “даганяючага развіцця”;
Неабходна ўказаць, што яе прыняцце было вызначана імкненнем маладых незалежных краін як мага хучэй пераадолець адсталасць і іх верай у тое, што дабіцца гэтага можна толькі праз паскораную індустрыялізацыю пры рашаючай ралі дзяржавы.
- устанавіце асноўныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі ў 60-я – 70-я гг.;
Вы павінны зыходзіць з таго, што гэтыя вынікі былі неад-назначныя. Меліся пэўныя поспехі, але пераадолець эканамічную адсталасць і вырашыць шматлікія вострыя сацыяльныя праблемы ў рамках мадэлі “даганяючага развіцця” не ўдалося.
- ахарактарызуйце найважнейшыя асаблівасці палітычнага развіцця краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі ў 60-я – 70-я гг.;
Звярніце ўвагу на такія адметныя рысы палітычнага развіцця краін рэгіёна, як палітычная нестабільнасць, аўтарытарызм, се-паратызм, вызначце ролю ваенных у палітычным жыцці і пры-чыны таго, чаму тут з вялікімі цяжкасцямі прыжываліся палі-тычны плюралізм і парламентарызм.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: пасля заваявання незалежнасці цэлая група краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі ажыццявіла экспе-рымент па будаўніцтве сацыялізму, вынікам чаго стаў глыбокі экана-мічны і сацыяльна-палітычны крызіс у іх.
Для вывучэння гэтага задання выкарыстайце наступную літаратуру:
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3ч. – М., 2001. – Ч.3. – С.240-254.
У падручніку толькі ў агульных рысах указана спецыфіка раз-віцця сацыялізму ў Афрыцы і прычыны сацыялістычнага выбару краін рэгіёна.
Африка: страны социалистической ориентации – М., 1984.
Из истории социалистических идей в Африке – М.,1990.
История Тропической и Южной Африки.1918-1988. – М., 1989.
Гэтыя тры выданні напісаны яшчэ на аснове марксісцка-ленін-скай метадалогіі. У сувязі з гэтым усхваляецца сацыялістычны вы-бар і акцэнтуецца ўвага толькі на дасягненнях у яго рамках. У той жа час гэтыя работы насычаны багатым фактычным матэры-ялам, які дазваляе вызначыць характэрныя рысы будаўніцтва са-цыялізму ў краінах рэгіёна.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- прааналізуйце тэкст прыведзеннага дакумента і вызначце харак-тэрныя рысы афрыканскага нацыянальнага сацыялізму:
3 кнігі прэзідэнта Ганы Кваме Нкрума: “Вытворчасць дзеля пры-ватнай нажывы пазбаўляе значную частку насельніцтва вырабляемых тавараў і паслуг. Таму, калі мы хочам выканаць свой абавязак перад народам ..., то сацыялізм для нас – адзіны шлях. Сацыялізм мае на ўвазе грамадскую ўласнасць на сродкі вытворчасці, зямлю, багацці яе нетраў і накіраванне гэтых сродкаў на задавальненне патрэбаў на-роду... Наша мэта - пабудаваць грамадства, у якім сацыяльная спра-вядлівасць будзе найвышэйшым прынцыпам. Але да сацыялізму вядзе шмат шляхоў, і ва ўмовах нашай сённяшняй адсталасці мы павінны выкарыстоўваць усе наяўныя ў нашым распараджэнні сілы ў той час, калі будзем ствараць новыя сілы, якія паскораць наш рух да мэты.
Эканоміку Ганы можна падзяліць на пяць сектараў:
-
дзяржаўныя прадпрыемствы;
-
прадпрыемствы, якія належаць замежнаму капіталу;
-
прадпрыемствы, якія належаць сумесна дзяржаве і за-межнаму прыватнаму капіталу;
-
кааператывы;
-
дробныя прыватныя прадпрыемствы.
Урад прызнае дзейнасць гэтых пяці сектараў, але прыняў рашэнне не дапускаць ні ў адным з іх манапалізацыі вытворчасці і гандлю якім-небудзь відам тавараў у руках якога-небудзь асобнага прадпры-емства. Ганцам дазваляецца мець дробныя асабістыя прадпрыемствы ў мэтах заахвочвання і выкарыстання прыватнай ініцыятывы і май-стэрства нашых суайчыннікаў. ” (Хрестоматия по новейшей истории. 1945-1965. - М., 1966. – С.125-126.)
- устанавіце, якія краіны Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі разві-валіся па шляху сацыялізму і знайдзіце іх на карце;
Улічыце, што існавалі розныя варыянты сацыялізму ў Афрыцы, і тое, што мелася некалькі хваляў сацыялістычнай арыентацыі, і адны краіны зыходзілі з сацыялістычнага шляху развіцця, другія ж у гэты момант станавіліся на яго.
- вызначце найважнейшыя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, якія ажыццяўляліся ў афрыканскіх краінах “сацыялістычнай арыента-цыі”;
Звярніце ўвагу, што меліся краіны, якія будавалі нацыянальны сацыялізм і якія будавалі яго марксісцка-ленінскую мадэль. Паміж імі існавалі як агульныя рысы, так і істотныя адрозненні ў эканамічным і сацыяльна-палітычным развіцці.
- назавіце найважнейшыя адметныя рысы палітычных сістэм краін “сацыялістычнай арыентацыі” Афрыкі;
Вам неабходна ўказаць на асаблівасці партыйных сістэм, дзяржаўнага кіравання, ідэалогіі, на ролю палітычных лідэраў і ар-міі. Важнае значэнне краіны “сацыялістычнай арыентацыі” нада-валі гэтак званай “антыімперыялістычнай” знешняй палітыцы.
- устанавіце, якія вынікі развіцця краін Афрыкі па сацыяліс-тычным шляху;
Звярніце ўвагу, што гэтыя краіны пастаянна знаходзіліся ў ліку найбольш бедных краін Афрыкі (выключэнне Бенін і Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Конга). Высветліце, як хранічны са-цыяльна-эканамічны крызіс у іх звязаны з сацыялістычным вы-барам.
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: мадэль даганяючага развіцця не дазволіла краінам Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі вырашыць сацы-яльна-эканамічныя праблемы, якія па шэрагу прычын асабліва абва-стрыліся ў 80-я гг. ХХ ст. і краіны рэгіёна апынуліся ў надзвычай глыбокім крызісе, які ахапіў усе сферы грамадскага жыцця.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001 – Ч.2. – С.333-338.
Васильев Л.С. История Востока - М., 2001. - Т.2. - С.333-338.
У гэтых дапаможніках ўсебакова раскрыты прычыны крызісу 1980-х гг. у Афрыцы, формы яго праяўлення і пошукі шляхоў яго пераадолення. Адзначана найважнейшая спецыфіка крызісу – ён ахапіў усе сферы грамадскага жыцця.
История Тропической и Южной Африки. 1918-1988. – М.,1989.
Гэтае выданне звязвае крызіс выключна з капіталістычным шляхам развіцця і залежнасцю ад замежнага капіталу.
Громыко Ан. Африка: континент у грани // Международная жизнь. – 1989. - №8.
У артыкуле паказаны глабальны характар крызісу, які пера-жывала Афрыка ў 1980-я гг. Але ў ацэнках і вывадах адчуваецца яшчэ класавы падыход.
Давидсон А.Б. Тропическая и Южная Африка в ХХ в. // Новая и новейшая история. – 2000 - №5.
Аўтар дае агульную характарыстыку найважнейшых этапаў і тэндэнцый развіцця афрыканскіх краін, у тым ліку характарызуе 80-я гг. ХХ ст. як час глабальнага крызісу.
Филиппова Е.И. Тропическая Африка: социальное измерение экономических реформ // Восток. – 1993. - №1.
У артыкуле асноўная ўвага канцэнтруецца на цяжкіх сацыяль-ных наступствах ліберальных эканамічных рэформаў, якія пачаліся ў афрыканскіх краінах у канцы 80-х – пачатку 90-х гг. ХХ ст.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- устанавіце прычыны, якія прывялі да крызісу развіцця ў краінах Паўднёвай і Трапічнай Афрыкі;
Неабходна зыходзіць з таго, што гэтыя прычыны мелі ком-плексны характар. Нельга зводзіць усё да каланіяльнай спадчыны і неакаланіялізму. Улічыце фактары традыцыі, ментальнасць.
- вызначце, як праяўляўся крызіс развіцця 1980-х гг. у краінах Паўднёвай і Трапічнай Афрыкі;
Звярніце ўвагу на сістэмны характар крызісу, які ахапіў усе сферы грамадскага жыцця. Вызначце праяўленні крызісу ў эка-номіцы, сацыяльнай сферы, палітыцы.
- прасачыце меры, якія прымаліся для пераадолення крызісу і прааналізуйце іх вынікі;
Прааналізуйце перш за ўсё эканамічныя рэформы, якія пра-водзіліся ў краінах Афрыкі ў 1980-я гг. Яны мелі на ўвазе лібе-ралізацыю эканомікі, але з-за спецыфічных умоў Афрыкі цяж-ка было дасягнуць іх поспеху. Адзначце ўплыў палітычнай не-стабільнасці на развіццё крызісу.
Парадак вывучэння пятага пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: з пачатку 1990-х гг. намеціліся некаторыя новыя тэндэнцыі ў развіцці краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі, у аснове якіх паступовае паляпшэнне эканамічнага ста-новішча за кошт лібералізацыі эканомікі і ўмацаванне пазіцый пар-ламентарызму і плюралізму ў палітычным жыцці.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001 – Ч.3. – С.250-256.
У дапаможніку дадзена аднабаковая негатыўная адзнака лібе-ральных эканамічных рэформаў пачатку 90-х гг., хаця далей і пры-знаецца іх пэўны станоўчы вынік. Мала закранута праблема па-літычных пераўтварэнняў.
Васильев Л.С. История Востока. - М., 2001. - Т.2. - С.309-339.
Аўтар раскрыў з пазіцый сучаснай гістарыяграфіі найваж-нейшыя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краін Афрыкі, але слаба прадстаўлены фактычны матэрыял.
Лебедева Э, Эльянов А. Тропическая Африка: вечный маргинал // Мировая экономика и международные отношения. – 2001. - №6.
Лебедева Э. Тропическая Африка на пороге ХХІ века // Там же. – 1999. - №9.
Потёмкин Ю.В. Социальный кризис в Африке: безысходность или переходность // Восток – 1999. - №4.
Лопатов В. Африка в период структурной перестройки экономики // Мировая экономика и международные отношения – 1997. - №7.
У артыкулах дадзена агульная характарыстыка развіцця краін Афрыкі пасля заваявання незалежнасці і зроблена выснова аб хранічным характары сацыяльна-эканамічнага крызісу.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- высветліце сутнасць эканамічных рэформаў, якія пачаліся ў краінах Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі на мяжы 80-90-х гг. ХХ ст.;
Вы павінны зыходзіць з таго, што асноўны змест рэформаў заключаўся ў лібералізацыі эканомікі, адзначце ролю міжнародных арганізацый у іх правядзенні.
- ахарактарызуйце вынікі эканамічных рэформаў і дынаміку эканамічнага развіцця краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі ў канцы 90-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.;
Неабходна адзначыць тыя цяжкасці, з якімі сутыкнуліся краіны рэгіёна пры правядзенні рэформаў. Вызначаючы іх вынікі, улічыце як станоўчыя, так і адмоўныя моманты. У цэлым у разглядаемы час намецілася пэўная станоўчая тэндэнцыя ў сацыяльна-эка-намічным развіцці Афрыкі.
- вызначце новыя рысы палітычнага развіцця краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі ў 90-я гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.;
Звярніце ўвагу на нарастанне дэмакратычнай тэндэнцыі ў палітычным жыцці, на ўзмацненне дзяржаўнай кансалідацыі полі-этнічных краін Афрыкі.
Самаканторль па ВЭ-3.
1. З якіх краін і калі пачаўся распад каланіяльнай сістэмы ў Паўд-нёвай і Трапічнай Афрыцы?
Падумайце, чаму?
2. Назавіце асноўныя этапы распаду каланіяльнай сістэмы ў Тра-пічнай і Паўднёвай Афрыцы.
3. З заваяваннем незалежнасці якімі краінамі і калі завяршылася дэ-каланізацыя Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі?
4. У чым сутнасць мадэлі “даганяючага развіцця”?
5. Чаму менавіта на гэтую мадэль арыентаваліся маладыя афры-канскія краіны?
6. Якія вынікі мадэрнізацыі афрыканскіх краін у рамках “дага-няючага развіцця”?
7. Якія найбольш адметныя рысы палітычнага развіцця афры-канскіх краін у 60-70-я гг. ХХ ст.?
8. Як на палітычную сітуацыю ў афрыканскіх краінах уплываюць трабальізм, сепаратызм, ваенныя?
9. Назавіце краіны Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі, якія ў свой час ішлі па шляху “сацыялістычнай арыентацыі”.
10. Чым быў абумоўлены сацыялістычны выбар многіх афры-канскіх краін?
11. Якія найважнейшыя пераўтварэнні праводзіліся ў краінах “са-цыялістычнай арыентацыі”?
Звярніце ўвагу на розніцу паміж краінамі нацыянальнага са-цыялізму і марксісцка-ленінскага сацыялізму.
12. Ахарактарызуйце найважнейшыя ідэалагічныя плыні, харак-тэрныя для афрыканскіх краін.
13. Якія прычыны крызісу развіцця афрыканскіх краін у 1980-я гг.? У чым ён праяўляўся?
14. Якія меры па пераадоленню крызісу развіцця прымаліся аф-рыканскімі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі?
15. У чым сутнасць эканамічных рэформаў, якія пачаліся ў краінах Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі на мяжы 80-90-х гг. ХХ ст.?
16. У чым супярэчлівасць эканамічнага развіцця краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі ў другой палове 1990-х гг. – пачатку ХХІ ст.?
17. Якія новыя рысы і тэндэнцыі з’явіліся ў палітычным развіцці краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі ў 90-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.?
ВЭ – 4. Эфіопія, Нігерыя і Паўднёва-
Афрыканская Рэспубліка як прыклады
розных шляхоў грамадскага развіцця
У выніку вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:
- чым характарызавалася палітычнае жыццё і стратэгія эка-намічнага развіцця Нігерыі ў 70-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.;
- асноўныя супярэчнасці ў развіцці Эфіопіі пасля 1945 г., якія пры-вялі да дзяржаўнага перавароту 1974 г.;
- найважнейшыя падзеі і праблемы ў гісторыі Эфіопіі ў час сацыя-лістычнага эксперыменту, прычыны і наступствы яго краху;
- як і калі ў ПАР усталяваўся рэжым апартэіду;
- асноўныя палітычныя сілы, якія вялі барацьбу супраць рэжыму апартэіду, формы, этапы гэтай барацьбы;
- ход працэсу ліквідацыі рэжыму апартэіду ў першай палове 90-х гг. ХХ ст.;
- чым вызначалася сацыяльна-палітычнае і эканамічнае жыццё ПАР пасля падзення рэжыму апартэіду;
умець:
- вызначыць прычыны і перадумовы заваявання незалежнасці Ні-герыяй;
- выявіць асноўныя этапы і характэрныя рысы гістарычнага развіцця Нігерыі ў 70-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.;
- вызначыць рысы, якія характарызуюць шлях развіцця Эфіопіі ся-рэдзіны 70-х – пачатку 90-х гг. ХХ ст. як сацыялістычны;
- даць характарыстыку рэжыму апартэіду ў ПАР;
- вызначыць прычыны краху рэжыму апартэіду ў ПАР;
- параўнаць мадэлі грамадска-гістарычнага развіцця Нігерыі, Эфіопіі і ПАР пасля другой сусветнай вйны.
Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-4:
1.Заваяванне незалежнасці Нігерыяй. Супярэчнасці грамадскага развіцця і грамадзянская вайна 1967-1970 гг.
2.Стратэгія эканамічнага развіцця і перманентны палітычны крызіс ў Нігерыі ў 70-я гг. ХХ ст. –пачатку ХХІ ст.
3.Супярэчнасці грамадскага развіцця Эфіопіі пасля другой сусветнай вайны і дзяржаўны пераварот 1974 г.
4.Сацыялістычны эксперымент у Эфіопіі, яго крах і наступствы.
5.Рэжым апартэіду ў ПАР пасля другой сусветнай вайны.
6.Крах рэжыму апартэіду. ПАР у сярэдзіне 90-х гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.
Парадак вывучэння першага пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: заваяваўшы незалежнасць, Ніге-рыя сутыкнулася з вострымі эканамічнымі, палітычнамі, этнічнымі праблемамі, якія прывялі да грамадзянскай вайны 1967-1970 гг., якая ўяўляла з сябе перш за ўсё міжэтнічны канфлікт.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Васильев Л.С. История Востока - М., 2001. - Т.2. - С.290-292.
Гэты дапаможнік утрымлівае толькі асобныя, найбольш важ-ныя факты з гісторыі Нігерыі, але ўзбройвае сучаснай метада-логіяй яе вывучэння.
История Нигерии в новое и новейшее время. – М., 1981.
История Тропической и Южной Африки 1918-1988. – М., 1989.
У абедзвюх навуковых працах сабраны багаты фактычны ма-тэрыял, але пры яго інтэрпрэтацыі неабходна выкарыстоўваць сучасную метадалогію, якую ўтрымлівае дапаможнік Л.С. Васіль-ева.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- вызначце прычыны і перадумовы заваявання незалежнасці Ніге-рыяй і прасачыце найважнейшыя падзеі звязаныя з яе дасягненнем;
Звярніце ўвагу на асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху, якія звязаныя са шматэтнічнасцю краіны, на характар палітыч-ных сіл, якія ўзначалілі нацыянальна-вызваленчы рух, палітыку анг-лічан.
- ахарактарызуйце эканамічнае і сацыяльна-палітычнае развіццё Нігерыі ў 1960-1967 гг.;
Неабходна ўсвядоміць, што з моманту заваявання незалежнасці Нігерыя абрала капіталістычны шлях развіцця. Але парламента-рызм ва ўмовах вострых сацыяльна-эканамічных і этнічных праб-лем прывёў да глыбокага палітычнага крызісу, які выліўся ў грама-дзянскую вайну.
- вызначце прычыны і прасачыце ход грамадзянскай вайны 1967-1970 гг.;
Звярніце ўвагу на тое, што гэтая вайна ўяўляла з сябе перш за ўсё міжэтнічны канфлікт, стварыла пагрозу адзінству краіны і прывяла да гуманітарнай катастрофы.
Парадак вывучэння другога пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: пасля грамадзянскай вайны 1967-1970 гг. Нігерыя перажывала перманентны палітычны крызіс, які найбольш яскрава праявіўся ў шматлікіх дзяржаўных пераваротах, у той жа час былі дасягнуты пэўныя поспехі ў эканамічным развіцці, перш за ўсё на аснове здабычы і экспарту нафты.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Васильев Л.С. История Востока. - М., 2001. - Т.2. - С.290-292.
Дапаможнік утрымлівае толькі асобныя, найбольш важныя факты з гісторыі Нігерыі ў апошнія дзесяцігоддзі, але яго станоў-чым момантам з’яўляецца тое, што матэрыял выкладзены на ас-нове сучаснай метадалогіі.
История Тропической и Южной Африки 1918-1988. – М., 1989.
Для аналізу вялікага па аб’ёму фактычнага матэрыялу, які ўтрымлівае гэта выданне, трэба прымяняць сучасную мета-далогію, на аснове якой напісаны дапаможнік Л.С. Васільева.
Лебедева Э, Эльянов А. Тропическая Африка: вечный маргинал // Мировая экономика и международные отношения . – 2001. - №6.
Лебедева Э. Тропическая Африка на пороге ХХІ века // Там же. – 1999. - №9.
Гусаров В. И. Проблемы общественной консолидации в Африке: противоречия и перспективы // Восток. - 1999 - №4.
Винокуров Ю. Африканские страны на пути к демократии: дости-жения и проблемы // Восток. – 1998. - №6.
Бельский В. Африка: Континент конфликтов // Международная жизнь. – 1997. - №8.
Лопатов В. Африка в тисках структурной перестройки экономики // Мировая экономика и международные отношения . – 1997. - №7.
Аўтары пералічаных артыкулаў, разглядаючы агульныя тэн-дэнцыі развіцця Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі, звяртаюцца і да асобных фактаў і тэндэнцый з сучаснай гісторыі Нігерыі, якія трэба засвоіць пры вывучэнні гэтага пытання. Гэтыя артыкулы могуць быць выкарыстаны ў якасці дадатковай літаратуры.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- ахарактарызуйце эканамічную палітыку, якая праводзілася ў Нігерыі ў 70-я-80-я гады ХХст.;
Асноўнымі момантамі, якія неабходна адзначыць, з’яўляецца “нігерызацыя” маёмасці і рост дзяржаўнага сектару, праяўленне крызісу развіцця 1980-х гг. у Нігерыі.
- прасачыце асноўныя тэндэнцыі і падзеі палітычнага развіцця Нігерыі ў 70-я – 80-я гг. ХХ ст.;
Неабходна звярнуць увагу на такія вызначальныя фактары палітычнага развіцця Нігерыі ў той час, як перманентная нестабільнасць, пастаянныя ваенныя перавароты.
- вызначце новыя рысы сацыяльна-палітычнага і эканамічнага развіцця Нігерыі ў 90-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.;
Пры выкананні гэтага задання неабходна адзначыць тэндэн-цыю да ўмацавання шматпартыйнасці і парламентарызму ў палі-тычным жыцці, якая намячалася ва ўказаны час, ў эканоміцы вы-значыць сутнасць рэформаў, якія пачаліся ў 1990-я гг.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: няздольнасць эфіопскай манархіі вырашыць карэнныя праблемы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны прывяла да захопу ўлады ў выніку ваеннага пера-вароту леварадыкальнымі палітычнымі сіламі.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М.,2001. – Ч.3. – С.257-259.
Найбольш выразна ў дапаможніку адлюстравана сацыяльна-эканамічная адсталасць Эфіопіі. Недастаткова ўвагі нададзена пытанням сацыяльна-палітычнага жыцця.
История Тропической и Южной Африки. – М., 1989.
Выкарыстоўваючы багаты фактычны матэрыял гэтага вы-дання, трэба адкінуць класавы падыход і даваць ацэнкі і рабіць вы-сновы, кіруючыся прынцыпам навуковай аб’ектыўнасці.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- ахарактарызуйце эканамічнае становішча Эфіопіі ў 1945-1974 гг.;
Асноўнымі момантамі, на якіх трэба звярнуць увагу, з’яў-ляюцца: крайняя эканамічная адсталасць Эфіопіі, спробы мадэр-нізацыі эканомікі і іх няўдача.
- прасачыце ход сацыяльна-палітычнага развіцця Эфіопіі ад за-канчэння другой сусветнай вайны да пачатку 70-х гг. ХХ ст.;
Звярніце ўвагу на курс імператара на захаванне абсалюты-сцкага рэжыму, на вастрыню нацыянальных праблем і палітычную нестабільнасць.
- вызначце прычыны і перадумовы дзяржаўнага перавароту 1974 г.;
Неабходна адзначыць нарастанне вострых супярэчнасцей у розных сферах грамадскага жыцця Эфіопіі і няздольнасць манархіі справіцца з імі. У выніку ў якасці альтэрнатывы з’явіўся левара-дыкальны варыянт мадэрнізацыі эфіопскага грамадства.
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: пасля дзяржаўнага перавароту 1974 г. у Эфіопіі была зроблена спроба пабудовы сацыялістычнага грамадства на аснове марксісцка-ленінскай ідэалогіі. Гэты эксперы-мент выклікаў глыбокі эканамічны і сацыяльна-палітычны крызіс, уцягнуў краіну ў грамадзянскую вайну.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.3. – С.240-254.
Аўтары дапаможніка неабгрунтавана характарызуюць пера-ўтварэнні пасля перавароту 1974 г. як дэмакратычныя. Няпоўна паказаны мерапрыемствы сацыялістычнага будаўніцтва і іх цяж-кія вынікі.
Васильев Л.С. История Востока - М., 2001. - Т.1. - С.290-292.
Л.С. Васільеў не спыняецца дэталёва на працэсе сацыя-лістычнага будаўніцтва ў Эфіопіі, аб’ектыўна паказвае трагічныя вынікі сацыялістычнага эксперыменту для гэтай краіны.
История Тропической и Южной Африки 1918-1988. – М., 1989.
История Эфиопии в новое и новейшее время. – М., 1989.
Гэтыя выдані ідэалізуюць сацыялістычнае будаўніцтва ў Эфі-опіі. Пры інтэрпрэтацыі прыведзеных у іх фактаў трэба кіравацца падыходамі, якія сфармуляваны ў працах Л.С. Васільева.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- ахарактарызуйце дзяржаўна-палітычную сістэму, якая склалася ў Эфіопіі пасля перавароту 1974 г.;
Заўважце, што ў выніку перавароту кіруючую ролю ў грамад-ска-палітычным жыцці захапіла армія. Была ўсталявана ваенная дыктатура і рэжым асабістай улады М. Хайле Марыяма. У сярэдзіне 80-х гг. была зроблена спроба стварыць марксісцка-ленін-скую партыю.
- прааналізуйце асноўныя сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы рэжыму М. Хайле Марыяма і іх вынікі;
Гэтыя мерапрыемствы былі класічнымі для курсу на будаў-ніцтва сацыялізму.
- вызначце працэсы, якія адбываліся ў сферы міжэтнічных адносін;
Неабходна адзначыць палітыку жорсткай цэнтралізацыі, якую праводзіў урад М.Хайле Марыяма. Рэакцыяй на яе стаў сепара-тысцкі рух у многіх правінцыях, які пераплятаўся з антысацыя-лістычным рухам.
- устанавіце прычыны падзення рэжыму “сацыялістычнай арыен-тацыі” і наступствы сацыялістычнага эксперыменту для Эфіопіі;
Прычыны трэба шукаць у комплексе тых праблем і канфлік-таў, якія абвастрыліся ў розных сферах грамадскага жыцця.
Парадак вывучэння пятага пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: пасля другой сусветнай вайны ў ПАР усталяваўся расісцкі рэжым апартэіду, у аснове якога ляжала канцэпцыя раздзельнага развіцця рас і іерархічнай пабудовы гра-мадства па расаваму прынцыпу, што забяспечвала панаванне “белай” меншасці.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.3. – С.263-267.
Дапаможнік утрымлівае матэрыял, які дазваляе сфарміраваць дастаткова поўнае ўяўленне аб сістэме апартэіду, палітыцы На-цыяналістычнай партыі, і барацьбе афрыканскага насельніцтва ПАР супраць расізму.
История Тропической и Южной Африки 1918-1988. – М., 1989.
Аўтары выдання разглядаюць найважнейшыя рысы рэжыму апартэіду як сістэмы расавага панавання, але вялікі акцэнт робяць і на тое, што гэта была сістэма класавага панавання і не зусім аб-грунтавана разглядаюць барацьбу супраць апартэіду перш за ўсё як класавую барацьбу, перабольшваюць ролю камуністычнай пар-тыі ПАР у ёй .
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічнае развіццё ПАР пасля заканчэння другой сусветнай вайны;
Вы павінны адзначыць уздым эканомікі краіны ў ваенныя і па-сляваенныя гады, узмацненне афрыканерскага капіталу, які цесна супрацоўнічаў з англійскім і амерыканскім, а таксама рост коль-касці афрыканскіх рабочых, вызначце асаблівасці сістэмы дзяр-жаўна-манапалістычнага рэгулявання.
- вызначце найважнейшыя рысы, якія характарызуюць сістэму апартэіду і прасачыце працэс яе развіцця ў 40-я – 70-я гг. ХХ ст.;
Неабходна звярнуць увагу на палітычную праграму Нацыя-налістычнай партыі, прааналізаваць законы, якія былі прыняты ў ПАР у 50 – 60-я гг. ХХ ст. і былі накіраваны на ўсталяванне сіс-тэмы апартэіду, прасачыце канкрэтныя мерапрыемствы, якія ажыццяўляліся ў рамках палітыкі апартэіду.
- вызначце асноўныя этапы барацьбы “каляровага” насельніцтва ПАР супраць апартэіду, яе рухаючыя сілы, метады і формы;
Трэба зыходзіць з таго, што гэта была перш за ўсё барацьба за расавае раўнапраўе, якая перапляталася з класавай барацьбой. Удзельнікам гэтай барацьбы цяжка было дасягнуць адзінства, бо яны належалі не толькі да розных сацыяльных пластоў, але і да розных этнічных і расавых груп.
Парадак вывучэння шостага пытання.
Зразумейце сутнасць пытання: у канцы 80-х - пачатку 90-х гг. ХХ ст. ва ўмовах крызісу рэжыму апартэіду ўрад Ф. дэ Клерка пай-шоў на правядзенне карэнных сацыяльна-палітычных рэформаў, вынікам якіх стаў дэмантаж апартэіду і пераход да плюралістычнай парламенцкай сістэмы.
Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:
Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.3. – С.267-268.
У дапаможніку прасочаны асноўныя падзеі, звязаныя з ліквіда-цыяй сістэмы апартэіду. У той жа час мала ўвагі нададзена пытанню аб прычынах яго крызісу і наступствах ліквідацыі для эканамічнага развіцця.
Сафонов Л. От апартеида к демократии // Международная жизнь. 1994. - №11;
Сафонов Л., Гогитидзе А. Южная Африка. Знак доброй надежды // Международная жизнь. 1996. - №1;
Корочанцев В. Южная Африка”. Путь к свободе бесконечен” // Народы Азии и Африки. – 1994. - №11.
Названыя артыкулы дазваляюць дастаткова падрабязна праса-чыць ход ліквідацыі сістэмы апартэіду і першыя вынікі пераходу ПАР да дэмакратыі.
Васильев Л. С. История Востока - М., 2001. - Т.2. - С.307-308.
Аўтар толькі ў самым агульным плане характарызуе працэс ліквідацыі апартэіду і тыя працэсы, якія адбываліся ў ПАР пасля гэтага.
Выканайце наступныя вучэбныя заданні:
- устанавіце прычыны, якія прывялі да ліквідацыі сістэмы апартэіду;
Пры выкананні гэтага задання ўлічыце як унутраныя прычыны (нарастанне барацьбы афрыканскага насельніцтва), так і міжнародны фактар.
- прасачыце працэс дэмантажу сістэмы апартэіду;
Неабходна звярнуць увагу на пазіцыю розных расавых груп, на супярэчнасці сярод партый, якія прадстаўлялі “каляровую” боль-шасць і “белую” меншасць, на тое, што пераход да дэмакратыі адбыўся ў цэлым у мірных рамках.
- вызначце асноўныя тэндэнцыі ў развіцці ПАР пасля ліквідацыі сістэмы апартэіду;
Патрэбна ўказаць на палітыку Н.Мандэлы як на палітыку расавага міру і кампрамісу, на перамены ў сацыяльна-эканамічным развіцці ПАР.
Самакантроль па ВЭ-4.
1. Назавіце найважнейшыя рысы сацыяльна-палітычнага і экана-мічнага развіцця Нігерыі ў 1960-я гг.
2. Вызначце прычыны, якія прывялі да грамадзянскай вайны ў Нігерыі ў 1967-1970 гг.
3. Ахарактарызуйце стратэгію эканамічнага развіцця Нігерыі ў 70-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.
4. Чым характарызавалася палітычнае жыццё Нігерыі ў 70-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.?
5. Якія прычыны і перадумовы дзяржаўнага перавароту 1974 г.у Эфіопіі?
6. Якія асноўныя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўт-варэнні былі праведзены ў Эфіопіі пасля перавароту 1974 г.?
7. Чым была выклікана грамадзянская вайна канца 70-х – пачатку 90-х гг. у Эфіопіі і які яе вынік?
8. Якія наступствы мела для Эфіопіі ажыццяўленне сацыяліс-тычнага эксперыменту?
9. Як і калі ў ПАР усталяваўся рэжым апартэіду?
10. У чым сутнасць сістэмы апартэіду?
11. Якія сацыяльна-палітычныя сілы і якімі сродкамі вялі барацьбу з апартэідам?
12. Ахарактарызуйце важнейшыя рэформы Ф. дэ Клерка, накі-раваныя на ліквідацыю сістэмы апартэіду.
13. Які вынік першых нерасавых выбараў 1994 г. у ПАР?
14. Якія найважнейшыя рысы сацыяльна-палітычнага і экана-мічнага развіцця ПАР у 1994 г. – пачатку ХХІ ст?
ВЭ – К. Выніковы кантроль па модулю
Перш чым прыступіць да выканання кантрольных заданняў, ус-помніце, якія мэты ставіліся пры вывучэнні модуля, якая яго вяду-чая ідэя, якія асноўныя паняцці трэба было засвоіць. Пры неаб-ходнасці звярніцеся да рэкамендаванай літаратуры і паўтарыце вучэбны матэрыял.
Кантрольныя заданні:
1. Назавіце прычыны, якія прывялі да ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху ў арабскім свеце і краінах Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі пасля другой сусветнай вайны.
Звярніце ўвагу на ўплыў вынікаў другой сусветнай вайны.
2. Першай краінай Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі якая заваявала незалежнасць пасля другой сусветнай вайны, была: 1).Гана; 2).Гвінея; 3).Конга; 4).Кенія;
Чыя гэта была калонія?
3. Краіна, якая апошняй сярод французскіх калоній у арабскім свеце заваявала незалежнасць у выніку працяглай нацыянальна-вызваленчай вайны, была: 1).Сірыя; 2).Марока; 3).Алжыр; 4).Туніс;
Чым была выклікана гэтая вайна?
4. Апошняй каланіяльнай імперыяй у Афрыцы, якая распалася ў сярэдзіне 70-х гг., была: 1).Французская; 2).Партугальская; 3).Бельгійская; 4).Англійская.
5. Завяршэнне дэкаланізацыі Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі звяза-на з заваяваннем незалежнасці: 1).Анголай; 2).Зімбабве; 3).Эфіопіяй; 4).Намібіяй;
6. Мадэль “даганяючага развіцця” афрыканскіх краін мела на ўвазе: 1).Актыўнае развіццё рынкавых адносін; 2).Фарсіраваную індустры-ялізацыю; 3).Прыярытэтнае развіццё сельскай гаспадаркі; 4).Адмову ад этатызму;
7. У 80-я гг. ХХ ст. эканоміка афрыканскіх краін перажывала: 1).Актыўны ўздым; 2).Карэнную тэхналагічную перабудову; 3).Структурны крызіс; 4).Карэнныя ліберальныя рэформы;
8. У 90-я гг. краіны Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі ў эканамічнай сферы: 1).Праводзяць рынкавыя рэформы; 2).Адмаўляюцца ад супра-цоўніцтва з МВФ і іншымі міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі; 3).Узмацняюць палітыку этатызму; 4).Надаюць прыярытэт развіццю сельскай гаспадаркі.
9. Формай дзяржаўнага кіравання, якая ўсталявалася ў пераважнай большасці незалежных афрыканскіх краін, з’яўляецца _____________.
10. Для палітычнага жыцця афрыканскіх краін да пачатку 90-х гг. ХХ ст. характэрна: 1).Палітычны плюралізм; 2).Трывалы парла-ментарызм; 3).Аўтарытарызм; 4). Шматпартыйнасць.
11. У 90-я гг. ХХ ст. у палітычным жыцці краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі: 1).Узмацняецца тэндэнцыя да ўмацавання шмат-партыйнасці; 2).Узрастае роля арміі ў палітычным жыцці; 3).Многія краіны пераходзяць да парламенцкіх рэжымаў; 4).Знікаюць грама-дзянскія войны і канфлікты.
12. У 60-я – 70-я гг. ХХ ст. партыі ў афрыканскіх краінах будуюцца пераважна на аснове: 1).Адданасці лідэру клана; 2).Пэўнай ідэалогіі; 3).Пэўнай палітычнай праграмы; 4).Этнічнай прыналежнасці.
13. Грамадзянская вайна ў Эфіопіі ў 70-я – 80-я гг. ХХ ст. была выклікана: 1).Курсам на будаўніцтва сацыялізму; 2).Пранікненнем ў Эфіопію заходняга капіталу; 3).Міжэтнічнымі канфліктамі; 4).Бараць-бой у кіраўніцтве Партыі працоўных Эфіопіі.
14. Якая краіна лішняя ў гэтым лагічным радзе? 1).Ангола; 2).Ма-замбік; 3).Кенія; 4).Эфіопія.
15. Асноўнай прычынай грамадзянскай вайны канца 60-х гг. ХХ ст. у Нігерыі сталі _________________________супярэчнасці.
16. Сістэма апартэіду мела ў якасці асноўных элементаў: 1).Строгую сацыяльную іерархію па расавай прыкмеце; 2).Раздзель-нае жыццё рас; 3).Усталяванне аднапартыйнай дыктатуры; 4).Падзел краіны на аўтаномныя адзінкі.
17. Ліквідацыя сістэмы апартэіду звязана з прэзідэнцтвам _______.
18. Першыя нерасавыя выбары ў Пар адбыліся ў: 1).1991; 2).1982; 3).1994; 4).1995.
19. Перамогу на іх атрымала партыя _________________________, а прэзідэнтам быў абраны _________________________.
20. Сярод арабскіх краін “сацыялістычную арыентацыю” абралі: 1).Сірыя; 2).Іарданія; 3).Алжыр; 4).Марока.
21. Спецыфічнымі рысамі “арабскага нацыянальнага сацыялізму” з’яўляюцца: 1).Прызнанне ісламу ў якасці ідэалагічнай асновы гра-мадства; 2).Устанаўленне аднапартыйнай сістэмы; 3).Прызнанне права на існаванне за дробнымі прыватнымі прадпрыемствамі; 4).Абвяшчэнне дыктатуры пралетарыяту.
22. У аснову палітыкі С.Хусейна былі пакладзены ідэі арабскага _____________________.
23. Першая араба-ізраільская вайна была выклікана: 1).Агрэсіяй Ізраіля супраць арабскіх краін; 2).Імкненнем арабскіх краін знішчыць Ізраіль; 3).Непрызнаннем арабскімі краінамі рэзалюцыі ААН 1947 г. аб падзеле Палесціны 4).Паўстаннем арабаў-палесцінцаў.
24. Першая арабская краіна, якая заключыла мір з Ізраілем – гэта _______________________________.
25. Будаўніцтва сацыялізму ў Алжыры ў канцы 80-х – пачатку 90-х гг. ХХ ст. завяршылася: 1).Усталяваннем парламенцкага плюра-лістычнага рэжыму; 2).Грамадзянскай вайной; 3).Пагрозай прыходу да ўлады ісламістаў; 4).Узмацненнем палітыкі этатызму.
змест
Уступ.........................................................................................
ВМ-1. Заваяванне незалежнасці афра-азіяцкімі
краінамі і асноўныя тэндэнцыі развіцця ўсходніх
цывілізацый пасля другой сусветнай вайны....................
ВЭ-0. Уводзіны ў модуль..........................................................
Уводная лекцыя..........................................................................
ВЭ-1. Уздым нацыянальна-вызваленчага
руху пасля другой сусветнай вайны.......................................
ВЭ-2. Характэрныя рысы палітычнага развіцця краін
Усходу пасля другой сусветнай вайны....................................
ВЭ-3. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага
развіцця краін Усходу пасля другой сусветнай вайны..........
ВЭ-К. Выніковы кантроль па модулю.....................................
ВМ-2.Сацыялістычныя краіны Азii пасля другой
сусветнай вайны.......................................................................
ВЭ-О. Уводзіны..........................................................................
Уводная лекцыя..........................................................................
ВЭ-1. Сацыялістычны эксперымент у
Кітаі (1949-1970-я гг.)................................................................
ВЭ–2. Рэфармаванне сацыялізму ў Кітаі з канца
1970-х гг. ХХ ст..........................................................................
ВЭ-3. Будаўніцтва сацыялізму ў Манголіі,
КНДР, В’етнаме, Лаосе і Камбоджы........................................
ВЭ-К. Выніковы кантроль па модулю..................................
ВМ-3. Японiя i новыя iндустрыяльныя краiны
Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азii пасля другой
сусветнай вайны.......................................……………………
ВЭ-0. Уводзіны...........................................................................
Уводная лекцыя..........................................................................
ВЭ-1. Японiя пасля другой сусветнай вайны..........................
ВЭ-2. Паўднёвая Карэя, Тайвань ,Сiнгапур i Ганконг
як новыя iндустрыяльныя краiны першай хвалi......................
ВЭ-3. Iнданезiя пасля другой сусветнай вайны.......................
ВЭ-4. Малайзiя, Тайланд i Фiлiпiны на шляху
ператварэння ў новыя iндустрыяльныя краiны........................
ВЭ-К. Выніковы кантроль па модулю.......................................
ВМ-4. Краіны Паўднёвай Азіі пасля другой сусветнай вайны.......................................................... ВЭ-0. Уводзіны............................................................................
ВЭ-1. Індыя пасля другой сусветнай вайны.......................
ВЭ-2. Пакістан і Бангладэш пасля
другой сусветнай вайны.......................................................
ВЭ-К. Выніковы кантроль па модулю.................................
Уводная лекцыя......................................................................
ВЭ-1. Афганістан пасля другой
сусветнай вайны.....................................................................
ВЭ-2. Іран пасля другой сусветнай вайны..........................
ВЭ-3. Турцыя пасля другой сусветнай вайны....................
ВЭ–К. Выніковы кантроль па модулю................................
ВМ-6. Арабскі свет і краіны Трапічнай і
Паўднёвай Афрыкі пасля
другой сусветнай вайны....................................................
ВЭ-0. Уводзіны.......................................................................
Уводная лекцыя......................................................................
ВЭ-1. Сацыялістычны эксперымент у шэрагу
арабскіх краін і яго вынікі....................................................
ВЭ-2. Саудаўская Аравія і Марока пасля
другой сусветнай вайны.......................................................
ВЭ-3. Характэрныя рысы сацыяльна-эканамічнага
і палітычнага развіцця краін Трапічнай і Паўднёвай
Афрыкі пасля заваявання незалежнасці..............................
ВЭ-4. Эфіопія, Нігерыя і Паўднёва-Афрыканская
Рэспубліка як прыклады розных
шляхоў грамадскага развіцця..............................................
ВЭ-К. Выніковы кантроль па модулю.................................
Вучэбнае выданне
Мязга Мікалай Мікалаевіч
гісторыя краін азіі і афрыкі пасля
другой сусветнай вайны
вучэбна-метадычны комплекс
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў
гістарычных спецыяльнасцей устаноў, якія
забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі
Рэдактар В.І. Шкрэдава
Карэктар В.Н. Калугіна
Ліцэнзія № 02330/0133208 ад 30. 04.04.
Падпісана ў друк ________. Фармат 60х84 1/16. Папера пісчая № 1. Гарнітура "Таймс".
Умоўна-друк. арк. _________ . Ул.-выд. арк. _________ . Тыраж _________ экз. Заказ № ____.
Аддрукавана з арыгенал-макета на рызографе
ўстановы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт
імя Францыска Скарыны"
Ліцэнзія № 02330/0056611 ад 16. 02. 04.
246019, г. Гомель, вул. Савецкая,104
|