Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка14/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15

Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: пасля ваеннага перавароту 1952 г. у Егіпце пачалося будаўніцтва спецыфічнага арабскага сацыялізму, але гэты шлях развіцця не забяспечыў вырашэнне сацыяльна-экана-мічных праблем краіны і дасягненне перамогі ў войнах з Ізраілем.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.З. - С.161-171.



У падручніку раскрыты прычыны ваеннага перавароту 1952 г., паказаны найважнейшыя мерапрыемствы, якія ажыццяўляліся ў рамках будаўніцтва “арабскага сацыялізму”, іх адмоўныя вынікі для эканомікі, але недастаткова раскрыта яго спецыфіка і дыктарскі характар рэжыму А.Насэра.

Кошелев В.С. Египет: уроки истории. - Мн., 1984. - С.127-155.



Манаграфія ўтрымлівае важны матэрыял па ўзаемаадносінах “Свабодных афіцэраў” з рознымі палітычнымі сіламі, па “суэцкім крызісе”. Аўтар выдзяляе 2 перыяды ў егіпецкай рэвалюцыі (1952-1960, 1960-1970 гг.).

Новейшая история арабских стран Африки. 1917-1987. - М., 1990.



У дадзенай абагульняючай працы дастаткова глыбока дасле-даваны прычыны перавароту 1952 г., асноўныя мерапрыемствы ўрада Г.А.Насэра ў рамках будаўніцтва сацыялізму, удзел Егіпта ў войнах з Ізраілем.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

− ахарактарызуйце прычыны і перадумовы ваеннага перавароту 1952 г.;



Неабходна звярнуць увагу на дзейнасць арганізацыі “Свабодныя афіцэры”, на наспяванне агульнанацыянальнага крызісу ў 1951-1952 гг.

− прааналізуйце важнейшыя сацыяльна-эканамічныя пераўтва-рэнні ў Егіпце ў 1952-1970 гг.;



Да ліку найважнейшых пераўтварэнняў трэба аднесці аграрную рэформу, нацыяналізацыю галоўных галін эканомікі, каапераванне дробнай вытворчасці.

− ахарактарызуйце асноўныя перамены ў дзяржаўна-палітычнай сістэме Егіпта ў час будаўніцтва сацыялізму;



Выконваючы гэтае заданне, пачніце з усталявання рэспублікі, потым ахарактарызуйце змены ў партыйнай структуры, асноўныя палажэнні канстытуцыі 1964 г. і рэжым Г.А.Насэра як аўта-рытарны.

Вы павінны зрабіць высновы адносна спецыфікі арабскага на-цыянальнага сацыялізму ў Егіпце.

− вызначце асноўныя кірункі знешняй палітыкі Егіпта ў гады праўлення Г.А.Насэра;



Трэба зыходзіць з таго, што цэнтральнымі момантамі зне-шняй палітыкі Г.А.Насэра былі антыімперыялізм і імкненне знішчыць Ізраіль. Акцэнтуйце ўвагу на такіх падзеях, як нацыя-налізацыя Суэцкага канала, удзел у Руху недалучэння, дружба з СССР, імкненне да аб’ядняння арабскіх краін пад кіраўніцтвам Егіпта.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: нарастанне сацыяльна-экана-мічных праблем і паражэнні ў войнах з Ізраілем прывялі пасля смерці Г.А.Насэра да карэнных змен ва ўнутранай і знешняй палітыцы Егіпта ў бок ліберальнай адкрытай эканомікі і арыентацыі на Захад пры заха-ванні ў цэлым аўтарытарнага палітычнага рэжыму.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.З. - С.170-174.



У падручніку адзначаны як сацыяльна-эканамічныя, так і знешнепалітычныя прычыны адыходу Егіпта ад сацыялістычнага выбару, паказаны асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі прэзідэнтаў А.Садата і Х.Мубарака, рост ісламскага экстрэмізму, аўтарытарны характар палітычнага рэжыму.

Кошелев В.С. Египет: уроки истории. - Мн., 1984. - С.156-184.



Аўтар паказвае змены, якія ўнёс ва ўнутраную і знешнюю палітыку Егіпта А.Садат.

Князев А.Г. Египет после Насэра. 1970-1981. - М., 1986.



Названая манаграфія напісана на аснове тых жа метадалагіч-ных падыходаў, што і папярэдняя. У ёй утрымліваецца багаты фак-тычны матэрыял па праблемах адыходу ад сацыялістычнага курса, стварэння сістэмы “накіроўваемай дэмакратыі”, лібералізацыі эка-номікі, замірэння з Ізраілем, росту ісламскага экстрэмізму.

Новейшая история арабских стран Африки. - 1917-1988. - М., 1990.



Манаграфія ў цэлым яшчэ напісана на аснове марксісцкай мета-далогіі. Яна ўтрымлівае багаты фактычны матэрыял па егіпецкай гісторыі 70-80-х гг. ХХ ст.

Шеин А. Рубежи ближневосточного урегулирования // Между-народная жизнь.-1996.-№1.

Гусаров В.И. Ближневосточное урегулирование: проблемы и пер-спективы // Восток-1998.-№1.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. - Т.2. – С.348-350.



Гэты дапаможнік бедны на фактычны матэрыялам, але ў ім закладзена сучасная метадалагічная база для вывучэння дадзенай праблемы.

Антонов А. Египет. Борьба с фундаментализмом продолжается // Азия и Африка сегодня. – 2004. - №10. – С.27-35.

Ислам, исламизм и экстремизм // Азия и Африка сегодня. – 2003. - №6. – С13-41 (подборка статей).

Гэтыя артыкулы трэба выкарыстаць пры вывучэнні праблемы росту ўплыву ісламскага фундаменталізму ў Егіпце ў апошнія десяцігоддзі.

Политическая система арабских стран: между авторитаризмом и демократией // Азия и Африка сегодня. – 2005. - №7. – С.15-21.



Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

− устанавіце прычыны, якія абумовілі адыход Егіпта ад сацыя-лістычнага курсу ў пачатку 70-х гг.;



Звярніце ўвагу на нарастанне крызісных з’яў у сацыяльна-эка-намічнай сферы, на тое, што велізарная дапамога СССР так і не прывяла да перамогі над Ізраілем.

− прааналізуйце асноўныя палажэнні праграмы Арабскай сацыя-лістычнай арганізацыі Егіпта, якая складзена на аснове асабістых ука-занняў прэзідэнта А.Садата, і вызначце асноўныя кірункі яго ўнут-ранай палітыкі ў першы перыяд праўлення (да 1978г.):

"1.Захаванне прынцыпаў ліпеньскай рэвалюцыі і “аздараўленчай рэвалюцыі” 1971г.

2.Захаванне заваёў рабочых і сялян, найважнейшым з якіх з’яўляецца 50-працэнтнае прадстаўніцтва.

3.Развіццё дзяржаўнага сектару ў рамках стратэгічных галін пра-мысловасці.

4.Вернасць прынцыпу абмежавання зямельнай уласнасці.

5.Дзеянні ў імя аздараўлення рэвалюцыі 23 ліпеня 1952 г.

6.Захаванне асабістых свабод і дэмакратычных правоў кожнага грамадзяніна, калі ён прытрымліваецца мэтаў грамадства.

7.Супрацьдзеянне асабістай дыктатуры, цэнтрам сіл і ідэалагічнаму тэрору.

8.Палітычны “інфітах” у адносінах абодвух лагераў без якой-не-будзь дыскрымінацыі.

9.Адпаведнасць эканамічнага “энфітаха” сацыялістычнай лініі.

10.Вернасць шарыяту.

11.Вернасць арабізму.

12.Прыватны капітал мае права інвестыцый ва ўсіх галінах.

13.Правесці ў жыццё прынцып попыту і прапановы для рэгу-лявання ўзроўню цэн.

14.Арганізацыя сельскай гаспадаркі на аснове прыватнай уласнаці на зямлю і прыватных капіталаўкладанняў." (Князеў А.Г. Египет по-сле Насэра. 1970-1981. - М., 1986. - С.109-110).

вызначце, якія перамены ва ўнутранай палітыцы А.Садата адбыліся ў другі перыяд яго праўлення (1978-1981 гг.);

Асноўным момантам тут з’яўляецца пераход ад сістэмы накі-роўваемай дэмакратыі да адкрыта аўтарытарнай дыктатуры.

− назавіце змены, якія ўнёс у сацыяльна-эканамічную палітыку Х.Мубарак;



Падумайце, чаму сацыяльна-эканамічны курс Х.Мубарака харак-тарызуюць у гістарыяграфіі як памяркоўны ў параўнанні з паліты-кай А.Садата.

− ахарактарызуйце палітычнае развіццё Егіпта ў час прэзідэнтства Х.Мубарака;



Звярніце ўвагу на аўтарытарны характар палітычнага рэжыму і на нарастанне супрацьстаяння з ісламскім экстрэмізмам.

- вызначце найважнейшыя кірункі знешняй палітыкі Егіпта ў 1970 г.-пачатку ХХІ ст.;



Неабходна ўлічваць, што за гэты час знешняя палітыка Егіпта зведала істотныя перамены і ў ёй можна выдзеліць некалькі эта-паў. Звярніце асноўную ўвагу на адносіны Егіпта з СССР, ЗША, Із-раілем, арабскім светам.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: пасля серыі ваенных пераваротаў у 1960-я гг. у Сірыі замацавалася ва ўладзе партыя БААС, якая ажыццяўляла будаўніцтва арабскага сацыялізму, аднак у 90-я гг. па-чаўся паступовы адыход ад сацыялістычнага шляху.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.З.

Васильев Л.С. История Востока. - М., 2001. - Т.2. - С.355-356.

Названыя дапаможнікі даюць магчымасць сфарміраваць уяў-ленне аб арабскім сацыялізме ў Сірыі як аўтарытарным з пана-ваннем дзяржаўнага сектару ў эканоміцы.

Гусаров В.И. Ближневосточное урегулирование: проблемы и перспективы // Восток. - 1998. - №2.



Артыкул дазваляе зразумець пазіцыю Сірыі ў блізкаўсходнім кан-флікце на сучасным этапе.

Новейшая история арабских стран Азии. 1917-1986. - М.,1988.



Прапанаваная манаграфія ўтрымлівае багаты фактычны ма-тэрыял, але вывады і ацэнкі, якія яна змяшчае, грунтуюцца на кла-савым падыходзе і патрабуюць крытычнай ацэнкі.

Политическая система арабских стран: между авторитаризмом и демократией // Азия и Африка сегодня. – 2005. - №7. – С.15-21.



Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

− ахарактарызуйце асноўныя тэндэнцыі палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Сірыі ад заканчэння другой сусветнай вайны да пачатку 60-х гг.;



Звярніце ўвагу на барацьбу дэмакратычнай і аўтарытарнай тэндэнцый у палітычным жыцці Сірыі, на рэгулярнае ўмяшанне арміі ў палітыку.

− вызначце асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі партыі БААС у пачатку 60 - пачатку 70-х гг.;



Пачніце выкананне гэтага задання з вызначэння прычын пры-ходу да ўлады БААС і праграмных мэтаў гэтай партыі. Заўважце, што курс на будаўніцтва арабскага сацыялізму стаў адназначна дамінуючым толькі пасля ваеннага перавароту 1966 г.

− ахарактарызуйце палітычны курс прэзідэнта Х.Асада ў пачатку 70 - сярэдзіне 80-х гг.;



Зыходзьце з таго, што цэнтральным момантам гэтага курса было будаўніцтва арабскага сацыялізму. Зыходзячы з гэтага, ха-рактарызуйце эканамічную мадэль, палітычную сістэму. Не абы-дзіце ўвагай і пытанні знешняй палітыкі: супрацоўніцтва з СССР, супрацьстаянне з Ізраілем.

− прааналізуйце змены,якія адбыліся ва ўнутранай і знешняй палітыцы Сірыі ў канцы 80-х гг. ХХ ст.-пачатку ХХІ ст.



Асноўныя праблемы, на якія трэба звярнуць увагу, - перагляд курсу на будаўніцтва арабскага сацыялізму, роля Сірыі ў блізка-ўсходнім урэгуляванні.
Парадак вывучэння чацвертага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у выніку серыі ваенных перава-ротаў канца 50-60-х гг. Ірак узяў курс на будаўніцтва арабскага са-цыялізму. Але з прыходам да ўлады С.Хусейна ў аснову палітыкі Ірака былі пакладзены прынцыпы арабскага нацыяналізму, у краіне ўсталяваўся таталітарны рэжым, які развязаў шэраг войнаў, трапіў у міжнародную ізаляцыю і быў звергнуты кааліцыяй на чале з ЗША ў 2003г.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Сафрончик А. Дипломатическая история “бури в пустыне” // Международная жизнь. - 1996. - №10.



У артыкуле аўтар пераканаўча даказвае, што менавіта не-жаданне Ірака выканаць патрабаванні ААН прывяло да вайны ў Заліве. Дэталёва разгледжана дыпламатычная дзейнасць ЗША, СССР, Ірака і іншых краін у час канфлікту.

Мишанин А. Ирано-иракская война // Международная жизнь. – 1987. - №3,6,9.

Ниязматов Ш.А. Ирано-иракский конфликт. - М., 1989.

Дадзеныя артыкул і манаграфія даюць магчымасць дэталёва разгледзець прычыны ірана-іракскай вайны, яе ход, уплыў на сі-туацыю ў свеце і ўнутры Ірака.

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.З. - С.50-66.



У падручніку дастаткова дэталёва раскрыты ход палітычнай барацьбы ў Іраку пасля 1945 г., але акцэнт робіцца выключна на яе сацыяльна-палітычныя прычыны і выключаны асабісты фактар. Ахарактарызавана палітыка БААС, сутнасць рэжыму С.Хусейна. Не абгрунтавана сцвярджэнне, што ён, пасля прыходу да ўлады, разарваў адносіны з СССР.

Васильев Л.С. История Востока. - М., 2001. - Т.2. - С.357-359.



Аўтар дапаможніка грунтоўна прааналізаваў сутнасць “баасісцкага сацыялізму”, змены ў жыцці краіны з устанаўленнем дыктатуры С.Хусейна. Але дапаможнік утрымлівае недастат-кова фактычнага матэрыялу.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

− устанавіце прычыны, характар і вынікі рэвалюцыі 14 ліпеня 1958 г. у Іраку;



Перш за ўсё высветліце сутнасць палітыкі іракскага ўрада на-пярэдадні рэвалюцыі. Гэта дапаможа больш глыбока і абгрунта-вана даць яе характарыстыку.

− вызначце, чым была абумоўлена серыя ваенных пераваротаў у Іраку ў 60-я гг. ХХ ст., якія палітычныя сілы ў выніку іх замацаваліся на чале ўлады;



Звярніце ўвагу на тое, што на ход палітычнай барацьбы моцна ўплываў асабовы фактар, тое, што яна ішла ўнутры адной пар-тыі;

− ахарактарызуйце палітыку партыі БААС у 1968-1979 гг.;



Зыходзьце з таго, што палітыка БААС была накіравана на пабудову ў Іраку арабскага нацыянальнага сацыялізму. У адпа-веднасці з гэтым вызначаліся найбольш важныя мерапрыем-ствы ўнутранай і знешняй палітыкі.

− вызначце, якія перамены ва ўнутрапалітычнае і эканамічнае развіццё Ірака ўнёс С.Хусейн;



Найважнейшым момантам, на які трэба звярнуць увагу, з’яў-ляецца тое, што адбываецца адыход ад сацыялістычных лозунгаў, і на першы план выходзяць ідэі арабскага нацыяналізму, а дзяр-жаўна-палітычная сістэма імкліва эвалюцыяніруе ў бок тата-літарызму.

− вызначце прычыны і прасачыце ход ірана-іракскай вайны;



Пры вызначэнні прычын вайны вы павінны зрабіць акцэнт на ролю іракскага кіраўніцтва ў яе развязванні;

- ахарактарызуйце яе ўплыў на ўнутранае становішча Ірака;

− устанавіце, чым была выклікана вайна ў Персідскім заліве ў 1990-1991 гг. і якія наступствы яна мела для Ірака;

Вы павінны вызначыць, што падштурхнула С.Хусейна да аку-пацыі Кувейта, як рэагавала на гэта міжнародная супольнасць. Падумайце, чаму ва ўмовах ваеннага паражэння С.Хусейн змог за-хаваць уладу.

На падставе прыведзенага дакумента ахарактарызуйце пазіцыю іракскага кіраўніцтва ў час кувейцкага крызісу.

З заявы віцэпрэм’ер-міністра Ірака Т.Азіса ў час перамоў у Маскве 5 верасня 1990 г.:

“−Усе ў Іраку лічылі і лічаць Кувейт складовай часткай іракскай тэрыторыі, а ад гэтага факту нікуды не адысці...;

−акцыя супраць Кувейта была ажыццёўлена таму, што ЗША і нека-торыя арабскія краіны зрабілі сур’ёзную стаўку на крушэнне Ірака;

−ні кіраўніцтва, ні народ Ірака не баяцца канфрантацыі з ЗША... Калі яны адважацца на нешта падобнае (на вайну - М.Мязга), то ў выніку атрымаюць доўгі і вельмі горкі для сябе канфлікт, які можа перавярнуць усё з ног на галаву ў гэтым раёне зямнога шара;<…>

−мы засмучаны тым, як савецкае кіраўніцтва рэагавала на падзеі ў зоне Персідскага заліва...

Іракскія пазіцыі ўмацаваліся б, калі б СССР падтрымаў ініцыятыву Садама Хусейна ад 12 жніўня (фактычна - анексію Іракам Кувейта - М.Мязга).” (Белоногов А. МИД. Кремль. Кувейтский кризис. - М., 2001. - С.126-127).



Гэтая пазіцыя Ірака засталася нязменнай да ваеннага пара-жэння.

− ахарактарызуйце асноўныя кірункі знешняй і ўнутранай палітыкі С.Хусейна пасля 1991 г., вызначце, як, калі і чаму адбылося падзенне яго рэжыму;



Звярніце ўвагу, што створаная С.Хусейнам таталітарная сіс-тэма аказалася даволі трывалай, нягледзячы на міжнародныя сан-кцыі і ізаляцыю. Толькі знешняе ўмяшанне прывяло да звяржэння С.Хусейна.
Парадак вывучэння пятага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: Алжыр і Лівія з 60-х гг. ХХ ст. ажыццяўлялі будаўніцтва арабскага нацыянальнага сацыялізму. У ся-рэдзіне 80-х гг. выявілася тупіковасць гэтай канцэпцыі развіцця, у вы-ніку чаго Алжыр сутыкнуўся з глыбокім грамадска-палітычным кры-зісам, які не пераадолены да нашых дзён, а лідэр Лівіі М.Кадафі вы-мушаны быў пачаць “зялёную перабудову”.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. - М., 2001. - Ч.З. -С.187-208.



У падручніку дэталёва разгледжаны асноўныя аспекты гісто-рыі Алжыра і Лівіі, але аўтары не змаглі пераадолець стэрэатыпы савецкай гістарыяграфіі адносна дэмакратычнасці любога рэжы-му “сацыялістычнай арыентацыі”.

Васильев Л.С. История Востока. - М., 2001. - Т.2. - С.341-343, 345-347.



Аўтар дае найбольш адпаведныя сучаснаму стану гісторыя-графіі ацэнкі палітычных рэжымаў, тэндэнцый развіцця Лівіі і Ал-жыра.

Новейшая история арабских стран Африки. 1917-1987. - М., 1990.



Работа багатая на фактычны матэрыял, але ацэнкі ў ёй яшчэ заснаваны на марксісцкім класавым падыходзе.

Малашенко А.В. О Ливии и не только о ней // Народы Азии и Африки. – 1990 - №3.



Аўтар характарызуе асаблівасць палітычнага курса Лівіі на ас-нове спалучэння ісламу, сацыялізму, прамой дэмакратыі і аўтары-тарызму Кадафі.

Малышева Д. Алжирский конфликт // Мировая экономика и меж-дународные отношения. - 1996. - №10.

Буджерда Р. Фронт ненависти//Азия и Африка сегодня. - 1995.-№1.

На падставе гэтых двух артыкулаў сфарміруйце ўяўленне аб становішчы Алжыра ва ўмовах фактычнай грамадзянскай вайны.

История Алжира в новое и новейшее время. - М., 1992.



У гэтым выданні ўжо пераадолены марксісцка-ленінскі пады-ход, што дазволіла дастаткова шматбакова даследаваць найваж-нейшыя праблемы гісторыі Алжыра пасля другой сусветнай вайны.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

− прасачыце, як адбывалася фарміраванне прычын і перадумоў Лівійскай рэвалюцыі 1969 г.;



Для гэтага прааналізуйце палітыку манархіі і асноўныя прабле-мы сацыяльна-эканамічнага развіцця Лівіі пасля заваявання незале-жнасці.

− прааналізуйце асноўныя палажэнні “Трэцяй сусветнай тэорыі” Кадафі і ход будаўніцтва “грамадства народных мас” у 70-я-80-я гг. ХХ ст.;



Звярніце ўвагу на дзяржаўны характар эканомікі, сістэму джа-махірыі, падтрымку экстрэмізму, на спалучэнне ісламу і ідэй сацыялізму.

− вызначце новыя рысы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Лівіі ў 90-я гг. ХХ - пачатку ХХІ ст.;



Зыходзьце з таго, што Кадафі вымушаны быў пачаць пэўную лі-бералізацыю ў эканоміцы і пайсці на супрацоўніцтва з міжна-роднай супольнасцю ў супрацьдзеянні тэрарызму.

− ахарактарызуйце асаблівасці заваявання незалежнасці Алжырам;



Вы павінны паказаць спецыфіку гэтай французскай калоніі, у якой было шмат белых пасяленцаў.

− абапіраючыся на тэкст наступнага дакумента, вызначце, які курс развіцця выбраў Алжыр пасля заваявання незалежнасці;

Канстытуцыя Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі. 10 верасня 1963 г.

“<…>Артыкул 10.

Асноўнымі мэтамі Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспуб-лікі з’яўляюцца:

забеспячэнне нацыянальнай незалежнасці, тэрытарыяльнай цэлас-насці і нацыянальнага адзінства;

ажыццяўленне ўлады народам, авангардам якога з’яўляюцца фела-хі, працоўная і рэвалюцыйная інтэлігенцыя;

пабудова сацыялістычнай дэмакратыі, барацьба супраць эксплуа-тацыі чалавека ў любой форме;

гарантыя права на працу і бясплатную адукацыю;

ліквідацыя ўсякіх рэшткаў каланіялізму;<…>

мір ва ўсім свеце;

абарона свабоды і павага да годнасці чалавечай асобы...” (Хресто-матия по новейшей истории.1945-1974. - М., 1976 - Ч.2. - С.219-220.)

− ахарактарызуйце палітычную сістэму і найважнейшыя тэндэн-цыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Алжыра ў сярэдзіне 60-х - сярэдзіне 80-х гг.;

Заўважце, што палітычная сістэма краіны ў гэты час паста-янна змянялася, але Алжыр заставаўся ў рамках сацыялістычнага выбару і аднапартыйнай аўтарытарнай сістэмы. Гэта абумоў-лівала і спецыфіку сацыяльна-эканамічнага развіцця.

− вызначце прычыны і формы праяўлення грамадскага крызісу ў Алжыры ў канцы 80-х - пачатку 90-х гг. ХХ ст.;



Вы павінны разгледзець цэлы комплекс як унутраных, так і знешніх прычын, якія прывялі да крызісу сацыялістычнай арыен-тацыі ў Алжыры. Яе альтэрнатывай стала ісламізацыя краіны, супраць чаго выступіла армія.

− прасачыце ход барацьбы з ісламскім фундаменталізмам і рынкавых рэформаў у Алжыры ў 1992 г.-пачатку ХХІ ст.;



Зыходзьце з таго, што пасля перавароту 1992 г. у Алжыры фактычна пачалася грамадзянская вайна з ісламскімі фундамен-талістамі, а выйсце з эканамічнага крызісу ўлады бачылі ў правя-дзенні рынкавых рэформаў.
Самакантроль па ВЭ-1.

1.Назавіце арабскія дзяржавы, якія на пэўных этапах свайго раз-віцця належалі да ліку краін “сацыялістычнай арыентацыі”;

2.Якія мэты мелі ўдзельнікі ліпеньскай рэвалюцыі 1952 г. у Егіпце?

3.У чым сутнасць канцэпцыі арабскага нацыянальнага сацыялізму Г.А.Насэра?

4.Чым характарызавалася палітычная сістэма Егіпта ў час прэ-зідэнтства Г.А.Насэра?

Звярніце ўвагу на партыйную сістэму, паўнамоцтвы прэзі-дэнта.

5.Якія найважнейшыя сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы бы-лі праведзены рэжымам Насэра?

6.Якія змены ва ўнутраную і знешнюю палітыку Егіпта ўнёс прэ-зідэнт А.Садат?

Падумайце і над прычынамі гэтых перамен.

7.Назавіце найважнейшыя этапы і моманты развіцця палітычнай сістэмы Егіпта ў 1970-1981 гг.;

8.Якія найважнейшыя рысы характэрны для ўнутранай і знешняй палітыкі прэзідэнта Х.Мубарака?

9.У выніку якіх падзей Сірыя стала на шлях будаўніцтва арабскага нацыянальнага сацыялізму?

10.Назавіце адметныя рысы палітычнага рэжыму Сірыі ў канцы 60-х гг. ХХ ст.-пачатку ХХІ ст.

11.Якімі найважнейшымі рысамі характарызавалася сацыяльна-эканамічнае развіццё Сірыі ў 60-я-80-я гг. ХХ ст.?



Помніце, што Сірыя будавала ў тоў час арабскі сацыялізм.

12.Якія змены ў сацыяльна-эканамічную палітыку Сірыі былі ўне-сены ў канцы 80-х гг. ХХ ст.-пачатку ХХІ ст.?

13.Які характар мела іракская рэвалюцыя 1958 г.?

14.Назавіце асноўныя моманты ўнутранай і знешняй палітыкі Ірака ў 60-я-70-я гг. ХХ ст.

15.Якія найважнейшыя прынцыпы ўнутранай і знешняй палітыкі рэжыму С.Хусейна?

16.Якія вынікі для Ірака мела ірана-іракская вайна 1980 - 1988 гг.?



Маюцца на ўвазе як чыста ваенныя вынікі, так і эканамічныя, унутры- і міжнароднапалітычныя.

17.Чым была выклікана вайна ў Заліве 1990-1991 гг. і якія наступствы яна мела для Ірака?



Звярніце ўвагу, што ўнутры краіны апазіцыя так і не здолела ператварыцца ў моцную палітычную сілу.

18.У чым сутнасць канцэпцыі “народнай рэвалюцыі” М.Кадафі;

19.Што ўяўляе з сябе палітычная сістэма Джамахірыі?

20.Якія змены ў палітычным і эканамічным жыцці Лівіі адбыліся ў 90-я гг. ХХ ст.-пачатку ХХІ ст.?

21.Чым была абумоўлена працягласць і жорсткасць вайны Алжыра за незалежнасць?

22.Які шлях развіцця абраў Алжыр пасля заваявання незалежнасці, якія найважнейшыя пераўтварэнні былі праведзены ў яго рамках?

23.Чым быў абумоўлены грамадска-палітычны крызіс, які ахапіў Алжыр у канцы 80-х гг. ХХ ст.?

24.Чым характарызавалася палітычнае жыццё Алжыра ў 90-я гг. ХХ ст.-пачатку ХХІ ст.?

25.Якія змены ў эканамічнай палітыцы Алжыра адбыліся ў гэты ж час?

ВЭ-2. Саудаўская Аравія і Марока пасля

Другой сусветнай вайны
Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:

- сутнасць тэакратычнай манархіі ў Саудаўскай Аравіі і кансты-туцыйнай манархіі ў Марока;

- характар палітычных крызісаў у Саўдаўскай Аравіі ў першай палове 60-х і сярэдзіне 70-х гг. ХХ ст.;

- змест рэформаў, якія пачаліся ў Саудаўская Аравіі ў канцы 1970-х гг.;

- адметныя рысы эканамічнага развіцця Саудаўскай Аравіі;

- калі і як Марока атрымала незалежнасць;

- характар палітычных крызісаў пачатку 60-х і пачатку 70-х гг. у Марока;

- змест рэформаў 70-х гг. у Марока;

- эвалюцыю дзяржаўна-палітычнай сістэмы Марока;

- асноўныя праблемы эканамічнага і сацыяльнага развіцця Марока;

- найважнейшыя кірункі знешняй палітыкі Марока і Саудаўскай Аравіі;

умець:

- даць параўнальную характарыстыку манархічным рэжымам Сау-даўскай Аравіі і Марока;

- вызначыць найважнейшыя этапы ў гісторыі Саудаўскай Аравіі і Марока пасля другой сусветнай вайны;

- паказаць спецыфіку мадэрнізацыі ў Саудаўскай Аравіі і Марока;



Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-2:

1.Феадальна-тэакратычны рэжым і запаволеннасць сацыяльна-эканамічнага развіцця Саудаўскай Аравіі ў 1945-1975 гг.

2.Мадэрнізацыя Саудаўскай Аравіі ў канцы 70-х гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.

3.Заваяванне незалежнасці і станаўленне мараканскай дзяр-жаўнасці (да сярэдзіны 70-х гг. ХХ ст.).

4.Стабілізацыя палітычнай сітуацыі і сацыяльна-эканамічнае раз-віццё Марока ў сярэдзіне 1970-х гг. – пачатку ХХІ ст.

1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка