Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка13/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15

Інфармацыя аб модулі ў цэлым


Гэты модуль прысвечаны вывучэнню гісторыі краін, пераважная большасць з якіх толькі пасля другой сусветнай вайны атрымала неза-лежнасць, а іншыя дасягнулі рэальнага суверэнітэту. У яго аснове ля-жыць праблема пераадолення краінамі рэгіёна сацыяльна-эканамічнай адсталасці і пошуку шляхоў для дасягнення гэтай мэты.

Месца і значэнне модуля ў сістэме курса:

Вывучэнне гэтага модуля дазваляе атрымаць веды аб спецыфіцы развіцця краін Блізкага Усходу і Афрыкі на фоне астатняга “трэцяга свету”, якая абумовіла прыналежнасць да гэтага рэгіёна як большасці самых бедных краін свету, так і шэрагу тых, якіх маюць вельмі высокі даход на душу насельніцтва.



Мэты вывучэння модуля:

− выявіць уздзеянне, якое другая сусветная вайна аказала на краі-ны Блізкага Усходу і Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі і прычыны ўзды-му ў іх нацыянальна-вызваленчага руху;

− ахарактарызаваць шляхі дасягнення незалежнасці краінамі Бліз-кага Усходу, Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі;

− выявіць разнастайнасць шляхоў развіцця краін указанага рэгіёна пасля другой сусветнай вайны і ўстанавіць іх спецыфіку;

- выявіць прычыны эканамічнай адсталасці большасці краін араб-скага Усходу, Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі і крайне павольнага фарміравання ў іх сучасных сацыяльна-палітычных структур;

− засвоіць найважнейшыя падзеі і тэндэнцыі развіцця буйнейшых краін рэгіёна пасля другой сусветнай вайны.


Гэты модуль уключае наступныя вучэбныя элементы:


В0-0. Уводзіны.

ВЭ-1. Сацыялістычны эксперымент у шэрагу арабскіх краін і яго вынікі.

ВЭ-2. Саудаўская Аравія і Марока пасля другой сусветнай вайны.

ВЭ-3. Характэрныя рысы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі пасля заваявання неза-лежнасці.

ВЭ-4. Эфіопія і Нігерыя як прыклады “сацыялістычнай арыента-цыі” і капіталістычнага развіцця ў Трапічнай Афрыцы;

ВЭ-5. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка пасля другой сусветнай вайны.

ВЭ-K. Выніковы кантроль па модулю.

Аб змесце модуля.

Ключавая праблема: пошук шляхоў пераадолення сацыяльна-эка-намічнай адсталасці краінамі арабскага Усходу, Трапічнай і Паўднё-вай Афрыкі пасля другой сусветнай вайны.

Неабходна зыходзіць з таго, што на вырашэнне краінамі рэгіёна гэтай задачы ўплывалі шматлікія як унутраныя, так і знешнія фак-тары: каланіяльнае мінулае, цывілізацыйны фундамент, вектар геа-палітычнага прыцягнення.

Вядучая ідэя: панаванне каланіялізму не змагло разбурыць трады-цыйны цывілізацыйны фундамент грамадстваў арабскага Усходу і Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі, шматлікія элементы якога перашка-джалі ажыццяўленню мадэрнізацыі і паспяховаму пераадоленню сацыяльна-эканамічнай адсталасці большасці краін рэгіёна. Розная ідэйная і знешнепалітычная арыентацыя іх лідэраў абумовіла разна-стайнасць шляхоў развіцця гэтых краін пасля другой сусветнай ва-йны.

Асноўныя паняцці: нацыянальна-вызваленчы рух, нацыянальны сацыялізм, тэакратычная манархія, сіянізм, ісламскі фундаменталізм, баасісцкі сацыялізм, “сацыялістычная арыентацыя”, трабальізм, “да-ганяючае развіццё”, структурны крызіс, апартэід (апартхэід), сепа-ратызм.

Вы павінны ведаць значэнне гэтых паняццяў і ўмець звязаць іх з канкрэтным гістарычным працэсам у вывучаемых краінах.

Уводная лекцыя




  1. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага і палі-тычнага развіцця арабскіх краін.

  2. Араба-ізраільскі канфлікт.

  3. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі.

  4. Асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця краін Трапіч-най і Паўднёвай Афрыкі.

  5. Паўднёва-Афрыканская рэспубліка.

1. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця дазваляюць раз-дзяліць арабскія краіны на некалькі груп. Па-першае, гэта багатыя краіны Аравійскага паўвострава, аснову эканомікі якіх складае нафта-здабыча. Затым, група краін, дзе роля нафтаздабычы таксама вялікая, але яна не забяспечвае такога высокага ўзроўню жыцця, як у раёне Персідскага заліва. Гэта Алжыр, Лівія, Ірак, Туніс. Ёсць краіны, якія будуюць сваю эканоміку зусім або амаль без прытоку нафтадолараў: Егіпет, Сірыя, Ліван, Марока. Можна яшчэ асобна вылучыць най-больш эканамічна адсталыя арабскія краіны - Маўрытанія, Судан, Йемен.

Дзяржавы Аравійскага паўвострава працяглы час заставаліся най-больш эканамічна слабаразвітымі ў арабскім свеце. Прыродныя ўмо-вы тут вельмі неспрыяльныя для гаспадарчай дзейнасці чалавека. Ас-ноўным заняткам насельніцтва на працягу стагоддзяў была качавая жывёлагадоўля. Сітуацыя стала хутка мяняцца пасля пачатку актыў-най распрацоўкі нафты ў рэгіёне, асабліва з сярэдзіны 70-х гг., калі рэзка выраслі цэны на нафту. Атрыманыя грошы былі ўкладзены ў развіццё сучасных галін вытворчасці. Тым не менш, арабскія краіны Аравіі большасць сваіх патрэб у разнастайных таварах пакрываюць за кошт імпарту. Вялікія даходы ад экспарту нафты прывялі да з'яўлення многіх міліярдаў долараў свабодных капіталаў, якія ўкладаюцца за граніцай. Нафтадолары дазволілі вырашаць і многія сацыяльныя пра-блемы. Вялікія сродкі накіроўваюцца на развіццё адукацыі і сістэмы аховы здароўя, якія для жыхароў гэтых краін бесплатныя. Наяўнасць у дзяржавы вялікіх сродкаў дазваляе стварыць развітую сістэму са-цыяльнай дапамогі. Краіны Персідскага заліва па ўзроўню нацыя-нальнага даходу на душу насельніцтва ўваходзяць у лік сусветных лідэраў (больш за 20 тысяч долараў у год).

Імклівая ў апошні час трансфармацыя сацыяльна-эканамічнай структуры краін Аравійскага паўвострава за кошт нафтадолараў до-бра бачная на прыкладзе Саудаўскай Аравіі. З 1973 г. пачаўся імклівы рост даходаў краіны ад продажу нафты. За 1976-1980 гг. яны склалі 300 млрд. долараў. За іх кошт краіна пачала ажыццяўляць шырока-маштабную праграму індустрыялізацыі. Калі на рэалізацыю першага пяцігадовага плана развіцця в 1971 - 1975 гг. было выдзелена 9 млрд. долараў, то трэцяга ў 1981 - 1985 гг. - ужо 211 млрд. Гэтыя сродкі накіроўваліся на стварэнне прамысловых прадпрыемстваў, у першую чаргу нафтаперапрацоўчай, хімічнай, металургічнай галін. Таксама хутка будаваліся порты, дарогі, аэрапорты. Індустрыялізацыя Саудаў-скай Аравіі была немагчымай без замежнай тэхнічнай дамогі. Яе аказ-валі перш за ўсё ЗША, якія пастаўлялі неабходнае абсталяванне, тэх-налогіі, чые спецыялісты працавалі на шматлікіх аб'ектах. У 80-я гг. цэны на нафту знізіліся. У выніку тэмпы індустрыялізацыі Саудаў-скай Аравіі запаволіліся. У пачатку 90-х гг. на становішчы эканомікі адмоўна адбілася вайна з Іракам, якая каштавала Саудаўскай Аравіі 70 млрд. долараў. Урад пайшоў на скарачэнне бюджэтных затрат, на прыватызацыю шэрагу прадпрыемстваў. У другой палове 90-х гг. эка-номіка краіны зноў набыла высокія тэмпы развіцця.

Вялікія даходы ад экспарту нафты мелі Лівія і Ірак. Але гэтыя кра-іны не дасягнулі такога высокага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця, як дзяржавы Аравійскага паўвострава. Гэта ў першую чаргу звязана з асаблівасцю іх палітычнага развіцця. Разнастайныя валюн-тарысцкія эксперыменты над эканомікай і сацыяльнай сферай каш-тавалі вельмі дорага. Акрамя таго, вялікія сродкі ішлі на мілітары-зацыю. Ірак і Лівія ўтрымлівалі магутныя ўзброеныя сілы. Ірак вёў працяглую вайну з Іранам, Лівія ўдзельнічала ў падзеях ва Угандзе, Чадзе. Хаця нафтадолары не ператварылі Лівію і Ірак у квітнеючыя краіны, яны ўсё ж далі магчымасць вырашаць многія эканамічныя і сацыяльныя праблемы. Дзякуючы імпарту, лівійскае насельніцтва не мае праблем з забеспячэннем прадуктамі харчавання і асноўнымі та-варамі. Лівія актыўна прыцягвала замежную рабочую сілу. Гэта было асабліва характэрна для 70-х гг., калі колькасць замежных рабочых складала каля 500 тысяч. Потым сітуацыя пачала мяняцца. Выраслі нацыянальныя кадры і колькасць замежных спецыялістаў пачала скарачацца. Па аб'ёму ВУП на душу насельніцтва Лівія ў пачатку ХХІ ст. з'яўлялася адным з лідэраў у арабскім свеце. Эканамічнае стано-вішча Ірака значна пагоршылася ў сувязі з увядзеннем з пачатку 90-х гг. міжнародных санкцый. Краіна амаль цалкам страціла асноўную крыніцу даходаў - ад экспарту нафты. Вайна, якая пачалася ў 2003 г., моцна разбурыла эканоміку Ірака. Пэўную ролю нафтаздабыча ады-грывае ў эканоміцы Алжыра і Туніса. Але ў названых краінах дадзеная галіна не з'яўляецца галоўнай у эканоміцы. Тут нафтадолары толькі дапамагаюць падтрымліваць развіццё іншых галін эканомікі.

Шэраг краін арабскага свету не маюць істотных запасаў нафты. Але яны пры гэтым значна адрозніваюцца адна ад другой па ўзроўню эканамічнага развіцця. Краінай, эканоміка якой развіваецца хуткімі тэмпамі, з'яўляецца Егіпет. Пасля смерці прэзідэнта А.Насэра тут бы-ло скончана са спробамі пабудовы сацыялізму, з эканамічнай мадэл-лю, у якой галоўная роля належыць дзяржаўнаму сектару. Радыкаль-ныя рэформы павярнулі краіну ў бок рынкавай эканомікі. Праводзі-лася палітыка адчыненых дзвярэй. Рэформы аказаліся ў цэлым паспя-ховымі, хаця і суправаджаліся падзеннем узроўню жыцця часткі на-сельніцтва, ростам разрыву ў даходах. Даход на душу насельніцтва ў канцы ХХ ст. перавысіў 700 долараў. Блізка да Егіпту як па эка-намічнай мадэлі, так і па развіццю эканомікі стаіць Марока. Гэтая краіна паспяхова выкарыстоўвае ў інтарэсах свайго эканамічнага развіцця багатыя запасы мінеральных рэсурсаў. Сірыйская эканоміка пацярпела ад спроб усеагульнай нацыяналізацыі. Але дзякуючы велізарнай дапамозе з боку СССР у свой час і пастаяннай падтрымцы з боку багатых арабскіх краін, Сірыя дасягнула пэўных поспехаў у развіцці эканомікі. Больш адсталая эканоміка Іарданіі і Йемена, нягледзячы на вялікую дапамогу ад нафтаздабываючых арабскіх кра-ін. Самы нізкі ўзровень эканамічнага развіцця ў арабскім свеце маюць Судан і Маўрытанія. Для апошняй гэта ў першую чаргу звязана з не-спрыяльнымі прыроднымі ўмовамі. Даход на душу насельніцтва ў канцы ХХ ст. не дасягаў і 400 долараў на год. Прыкладна такі ж узровень жыцця і ў Судане. У гэтай краіне асноўная прычына эка-намічнай адсталасці ў палітычнай нестабільнасці і міжэтнічных кан-фліктах. У цэлым, аснова эканомікі арабскага свету - гэта здабыча і экспарт нафты. Нафта забяспечвае працвітанне краін Аравійскага паў-вострава, яна спрыяе вырашэнню эканамічных і сацыяльных праблем іншых арабскіх краін.

Па кірунках палітычнага развіцця паміж арабскімі краінамі ёсць вялікія адрозненні. Краіны Аравійскага паўвострава, за выключэннем Йемена, з'яўляюцца манархіямі. Улада аравійскіх манархаў практычна абсалютная. Яна яшчэ і сакральна асвечана. Кароль Саудаўскай Ара-віі ці эмір Кувейта з'яўляецца не толькі палітычным кіраўніком дзяр-жавы, але і духоўна-рэлігійным лідэрам краіны. Парламенцка-плюра-лістычная сістэма ў гэтых краінах не атрымала развіцця. У адпа-веднасці з духам часу і тут узніклі органы прадстаўнічай улады. Так, у Кувейце дзейнічаў Нацыянальны сход, але ён быў малаўплывовым. У 1976 - 1981 і 1986 - 1992 гг. эмір увогуле абыходзіўся без парла-мента. Кансультацыйна-прадстаўнічы орган узнік і пры саудаўскім каралю. У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах (ААЭ) дзейнічае федэ-ральны нацыянальны савет, які мае дарадчы голас. ААЭ ўяўляе з сябе федэрацыю сямі эміратаў, а вышэйшым органам улады з'яўляецца савет сямі эміраў, якія са сваіх радоў выбіраюць прэзідэнта тэрмінам на 5 гадоў, і кожны з іх па чарзе займае гэтую пасаду. Неабходна адзначыць рост ісламскага экстрэмізму ў краінах Аравійскага п-ва. Саудаўская Аравія традыцыйна з’яўляецца цэнтрам вахабізму. Ваха-біцкія улемы выступілі на чале традыцыяналісцкіх сіл і запатрабавалі спынення вестэрнізацыі краіны. У гэтай барацьбе ісламісты ў 1995 і 1996 г. звярнуліся да тэрарыстычных актаў.

Манархічная форма праўлення існуе ў арабскім свеце і за межамі Аравіі. У Іарданіі ўлада караля значна меншая. Тут функцыянуе недэ-каратыўны парламент і шматпартыйная сістэма. Для гэтай краіны доўгія гады была вострай палесцінская праблема. У 1950 г. у склад Трансіарданіі ўвайшлі палесцінскія землі на заходнім беразе ракі Іар-дан і краіна стала называцца Іарданіяй. Пасля вайны 1967 г. у Іарданіі засталіся шматлікія ўзброеныя атрады палесцінцаў. Будучы рэвалю-цыйна настроенымі, яны стварылі пагрозу для каралеўскай улады. Та-му кароль Хусейн у 1971 г. дабіўся вываду палесцінскіх атрадаў з Іар-даніі. Войны з Ізраілем нанеслі значны ўрон эканоміцы краіны, але з другога боку прыфрантавое становішча Іарданіі дало ёй магчымасць атрымліваць вялікую грашовую дапамогу ад багатых краін Аравіі.

Падобную палітычную сістэму мае і Марока. Тут кароль Муха-медVI (з 1999 г.) дзеліць уладу з парламентам, які выбіраецца на ас-нове шматпартыйнай сістэмы. Марока ў наш час выдзяляецца ўну-трыпалітычнай стабільнасцю. Адмоўна, у першую чаргу на эканаміч-нае становішча Марока, уплывае вайна ў Заходняй Сахары. У 1975 г. Іспанія перадала свае "правы" на гэтую калонію Марока і Маўрытаніі. Апошняя хутка адмовілася ад сваіх "правоў", а ўрад Марока заявіў аб анексіі заходнесахарскіх тэрыторый. Супраць Марока ваенныя дзеян-ні пачаў фронт ПОЛІСАРЫО, які абапіраўся на падтрымку Алжыра.

Вялікая група арабскіх краін у пасляваенны час спрабавала рухац-ца па шляху сацыялістычнай арыентацыі. Адным з першых на гэты шлях уступіў Егіпет. У 1952 г. у краіне ў выніку перавароту была звергнута манархія. Улада перайшла ў рукі арабскіх нацыяналістаў левай арыентацыі на чале з А.Насэрам, які стаў прэзідэнтам Егіпта. У 1956 г. быў нацыяналізаваны Суэцкі канал. У 1961 - 1964 гг. у краіне прайшла шырокамаштабная нацыяналізацыя. У выніку дзяржаўны сектар у 1965 г. даваў 85% прамысловай прадукцыі. У рукі дзяржавы поўнасцю перайшлі транспарт, фінансы, знешні гандаль. Праўда, прызнавалася неабходнасць захавання неэксплуататарскага прыват-нага сектара ў эканоміцы. Была праведзена аграрная рэформа, якая падарвала памешчыцкае землеўладанне. У палітычнай сферы ў краіне ўсталявалася аднапартыйная дыктатура партыі Арабскі сацыяліс-тычны союз. Вялікую дапамогу ў індустрыялізацыі Егіпта аказваў СССР. За час сацыялістычнага будаўніцтва была створана энергетыч-ная прамысловасць, металургія. Сімвалам індустрыялізацыі Егіпта стала Асуанская ГЭС, якая была пабудавана з дапамогаю СССР. Адным з элементаў палітыкі Насэра было імкненне да лідэрства ў арабскім свеце, да згуртавання арабскіх краін. Калі ў 1958 г. Сірыя звярнулася да Егіпта з прапановай аб дзяржаўным аб’яднанні, Насэр прыняў гэтую прапанову. Была ўтворана Аб’яднаная Арабская Рэс-публіка (ААР). Аднак ужо ў 1961 г. ААР распалася. Ваенныя, якія ўзялі ўладу ў Сірыі ў выніку перавароту 28 верасня 1961 г., аб’явілі аб разрыве саюзу з Егіптам.

Эксперымент з будаўніцтвам сацыялізму завяршыўся ў пачатку 70-х гг. Гэтаму спрыяла нескалькі фактараў. Па-першае, стала відавочнай неэфектыўнасць дзяржаўнай эканомікі. Па-другое, аказалася, што, ідучы па шляху сацыялізму, Егіпет, нягледзячы на велізарную дапа-могу СССР, церпіць адно за другім паражэнні ў войнах з Ізраілем. За-крыццё Суэцкага канала ў выніку гэтых паражэнняў яшчэ больш пагоршыла эканамічнае становішча Егіпта. Паўплываў на адказ ад сацыялістычнай арыентацыі і суб'ектыўны фактар. У 1970 г. памёр Насэр, новым прэзідэнтам стаў Анвар Садат. Ён пайшоў на змену курса. Ва ўнутранай палітыцы з 1974 г. быў узяты курс на адкрыццё эканомікі, на заахвочванне прыватнага сектара. Але сістэма надзвы-чайных законаў у эканоміцы, бюракратычны кантроль над ёю не былі поўнасцю ліквідаваны. Дзяржаўны сектар даваў да 70% прамысловай прадукцыі. У выніку ў буйной буржуазіі меліся істотныя сумненні адносна таго, наколькі Садат гатовы цвёрда і паслядоўна ажыц-цяўляць пераход да рынкавай эканомікі, а гэта зніжала прадпры-мальніцкую актыўнасць і прыток інвестыцый. У адносінах да за-межнага капіталу была аб'яўлена палітыка “адчыненых дзвярэй”, але яна ў многім выглядала як чарговая палітычная кампанія. Новая эканамічная палітыка прывяла да пэўнага ажыўлення эканомікі. У той жа час яе вынікам у 70-я гг. стала прыкметнае зніжэнне ўзроўню сацыяльнай абароненасці насельніцтва. Шырокія маштабы набыў працэс паўперызацыі, што стварала спрыяльную базу для дзейнасці разнастайных ісламскіх экстрэмісцкіх груповак. У 1976 г. была праведзена рэарганізацыя партыйнай структуры краіны і адбыўся пераход да шматпартыйнасці. На месцы Арабскага сацыялістычнага саюза ўзніклі тры партыі: Ліберальна-сацыялістычная (ЛСП), Нацыя-нальна-прагрэсіўная (НПП) і Арабская сацыялістычная (АСП). Апошняя з’яўлялася праўрадавай і перамагла на парламенцкіх выбарах 1976 г. ЛСП выступала за прадастаўленне максімальнай свабоды прыватнаму прадпрымальніцтву, але крытыкавала ўрад за прадастаўленне празмерных прывілеяў замежнаму капіталу за кошт нацыянальнага. НПП выступала за працяг курса Насэра. У канцы 70-х гг. рэзка ўзмацнілася апазіцыя рэжыму Садата, у якой вядучую ролю ігралі ісламісты. Іх арганізацыі налічвалі каля 5 мільёнаў челавек. Змяніўся і знешнепалітычны курс Егіпта. Садат адмовіўся ад цеснага супрацоўніцтва з СССР і пачаў арыентавацца на ЗША. Ён палічыў бесперспектыўным ваеннае супрацьстаянне з Ізраілем. Паміж дзвюма краінамі пачаліся мірныя перамовы, якія прывялі ў 1979 г. да пад-пісання мірнага дагавору. Па ім Егіпту быў вернуты Сінайскі паў-востраў.

Мір з Ізраілем і ўсталяванне ў Егіпце заходняга ўплыву былі варожа сустрэты ісламскімі фундаменталістамі. Росту ісламскага эк-стрэмізму спрыялі і цяжкія сацыяльныя наступствы палітыкі “адчы-неных дзвярэй”. У кастрычніку 1981 г. ісламісты арганізавалі за-бойства Садата. Новым прэзідэнтам Егіпта стаў Хосні Мубарак. Ён змог наладзіць дыялог з памяркоўнай апазіцыяй. Апорай прэзідэнта і правячай партыяй становіцца нацыянальна-дэмакратычная партыя (НДП), створаная ў 1978 г. Х.Мубарак разгарнуў актыўную барацьбу з ісламскім экстрэмізмам, але поўнасцю перамагчы яго не змог. У сацыяльна-эканамічнай палітыцы ў першы перыяд свайго праўлення ён пастараўся змякчыць крайнасці імклівай лібералізацыі. Х.Мубарак змог пераадолець ізаляцыю Егіпта ў арабскім свеце. Пасля падпісання мірнага дагавора з Ізраілем, арабскія краіны разарвалі дыпламатыч-ныя адносіны з Егіптам. У 1984 г. іх аднавіла Іарданія, а ў 1987 г. Ліга арабскіх краін дазволіла дяржавам, якія ў яе ўваходзяць, падтрым-ліваць дыпламатычныя адносіны з Егіптам. У 90-я гг. эканамічная палітыка Х.Мубарака характарызавалася паскораным развіццём рын-кавых адносін, правядзеннем раздзяржаўлівання. Дзяржаўны сектар быў пазбаўлены дзяржаўнай падтрымкі і вымушаны быў на роўных канкурыраваць з прыватным. Такая эканамічная палітыка аказалася ў цэлым паспяховай і забяспечыла ўздым егіпецкай эканомікі ў канцы ХХ ст. Дадатковыя сацыяльныя праблемы для Егіпта стварае дэ-маграфічны выбух. Колькасць насельніцтва дасягнула 62 мільёны чалавек, павялічылася за ХХ ст. у 10 разоў.

Нягледзячы на фармальнае існаванне ў Егіпце шматпартыйнасці і парламентарызму, у палітычным жыцці краіны захоўваюцца шмат--лікія элементы аўтарытарызму. Улада прэзідэнта вельмі вялікая. Цяж-ка назваць дэмакратычнай сістэму, пры якой прэзідэнцкія паўнамоц-твы Х.Мубарака падаўжаюцца не праз перамогу на свабодных аль-тэрнатыўных выбарах, а шляхам правядзення рэферэндуму аб даверу прэзідэнту. Такі рэферэндум адбыўся 26 верасня 1999 г., і па яго выніках прэзідэнцкія паўнамоцтвы Х.Мубарака былі падоўжаны яшчэ на 6 год. У 2005 г. адбыліся прэзідэнскія выбары, якія праводзіліся на альтэрнатыўнай аснове. Перамогу на іх атрымаў Х.Мубарак. Выбары нельга было прызнаць адпавядаючымі міжнародным дэмакратычным стандартам, але Захад прымае аўтарытарны рэжым Х.Мубарак, бо рэ-альнай альтэрнатывай яму можа стаць ісламскі фундаменталізм.

На больш доўгі час эксперымент з сацыялістычнай арыентацыяй зацягнуўся ў Сірыі. Ён пачаўся пасля перавороту 1963 г. Прыйшоў-шая да ўлады партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння (БААС) праводзіла такія ж рэформы, што і Насэр у Егіпце. Праўда, паступова сацыялістычны акцэнт у пераўтварэннях пачаў слабець, але пераварот 1966 г. даў новы штуршок будаўніцтву сацыялізму. Канстытуцыя 1973 г. да пастулату аб планавасці эканомікі дадала тэзіс аб лік-відацыі ўсіх форм эксплуатацыі. Быў створаны дзяржаўны сектар, на які прыпадала 80% прамысловай вытворчасці. У прыватных руках засталіся толькі дробныя прадпрыемствы. У 1971 г. прэзідэнтам Сірыі стаў Х.Асад. Новы ўрад аб’явіў аб будаўніцтве “арабскага сацыя-лістычнага грамадства”.

Сірыя аказалася ўцягнутай у грамадзяскую вайну ў суседнім Лі-ване. Яе прычыны ў першую чаргу трэба шукаць у асаблівасці этна-рэлігійнай структуры Лівана. У гэтай краіне жывуць і хрысціяне і му-сульмане. Гістарычна склалася, што хрысцяне займалі дамінуючае становішча ў палітычным жыцці. Знаходжанне сірыйскіх войскаў у Ліване прывяло да новых сутыкненняў з ізраільскай арміяй. У самой Сірыі ў канцы 70-х гг. актывізавалася дзейнасць ісламскай экстрэміс-цкай арганізацыі “браты-мусульмане”. Але Асад змог яе разграміць. Неэфектыўнасць дзяржаўнага сектара прымусіла ўрад Асада прада-ставіць большую свабоду прыватнаму сектару. Ён стаў вядучым у сельскай гаспадарцы, рознічным гандлі, лёгкай прамысловасці, транс-партных перавозках. Але, нягледзячы на пэўную лібералізацыю ў эка-номіцы, дзяржаўны сектар і ў 90-я гг. даваў 50% нацыянальнага да-ходу і 75% прамысловай прадукцыі. У палітычнай сферы ў Сірыі іс-наваў рэжым асабістай улады Х.Асада. У лютым 1999 г. праз рэфе-рэндум ён быў 5 раз абраны прэзідэнтам Сірыі на 7-гадовы тэрмін. Пасля смерці Х.Асада 9 чэрвеня 2000 г. улада перайшла да яго сына Башара Асада.

Паварот Ірака ў бок будаўніцтва сацыялізму адбыўся пасля анты-манархічнай рэвалюцыі 1958 г. і ваеннага перавароту 1968 г. У выніку апошняга ўлада апынулася ў руках Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння (БААС). У 1971 г. вышэйшы орган улады Савет рэвалю-цыйнага камандавання абнародаваў хартыю нацыянальных дзеянняў. У рамках гэтай праграмы была нацыяналізавана нафтавая прамыс-ловасць, а затым прадпрыемствы і ў іншых галінах. Яшчэ ў 1970 г. пачалася аграрная рэформа, якая прадугледжвала канфіскацыю паме-шчыцкіх зямель і перадачу іх ва ўласнасць ці гарантаваную арэнду сялянам. Значныя даходы ад экспарту нафты дазволілі Іраку даволі паспяхова ў 70-я гг. праводзіць індустрыялізацыю. Гэты працэс быў спынены з пачаткам ірана-іракскай вайны, а затым - вайною ў Пер-сідскім заліве. Названыя падзеі прывялі да ўвядзення міжнародных санкцый супраць Ірака, якія вельмі адмоўна адбіліся на яго эканоміцы. У канцы 70-х гг. адбыліся змены ў кіраўніцтве Ірака, якія мелі далёка ідучыя наступствы. У 1979 г. Садам Хусейн адхіліў ад улады правіўшага Іракам з 1968 г. свайго стрыечнага дзядзьку Хасана Аль-Бакра і стаў неабмежаваным дыктатарам краіны. Ён фізічна зні-шчыў сваіх як рэальных, так і патэнцыяльных палітычных пра-ціўнікаў. У эканамічнай галіне спыніліся размовы пра будаўніцтва сацыялізму. Хусейн прадаставіў даволі значную свабоду для пры-ватнага прадпрымальніцтва. Цэнтральным пунктам яго палітыкі стала гульня на нацыянальных пачуццях, ідэя яднання нацыі для барацьбы з ворагам. Першым такім ворагам стаў Іран, вайна з якім была пачата ў 1980 г. Але акрамя велізарных матэрыяльных страт і людскіх ахвяр (300 тысяч загінуўшых) вайна больш нічога Іраку не дала. У 1988 г. ваенныя дзеянні былі спынены.

С.Хусейн, які меў велізарную армію, вырашыў паправіць матэры-яльнае становішча сваёй краіны за кошт багатага суседа - Кувейта. 2 жніўня 1990 г. іракскія войскі акупіравалі Кувейт, а 8 жніўня Хусейн абвясціў аб далучэнні Кувейта да Іраку. Савет Бяспекі ААН палічыў дзеянні Ірака агрэсіяй, запатрабаваў вываду іракскіх войскаў да 15 студзеня 1991 г. і ўвёў эканамічныя санкцыі. Склалася шырокая між-народная кааліцыя з удзелам ЗША, іншых краін НАТО, а таксама шэрагу арабскіх краін. Была створана 600-тысячная групоўка міжна-цыянальных сіл на чале з генералам Шварцкопфам. Касцяк яе (425 тысяч) склалі амерыканскія войскі, 100 тысяч салдат выставіла Турцыя, 67,5 - Саудаўская Аравія, Англія - 35 тысяч, Францыя - 17 тысяч. Ірак не выканаў ультыматума Савета Бяспекі ААН, і 17 студзеня 1991 г. шматнацыянальныя сілы пачалі аперацыю “Бура ў пустыні”. На першым этапе авіяцыя саюзнікаў ажыццявіла магутнае паветранае наступленне, вынікам якога стаў поўны разгром іракскай авіяцыі і сістэмы супрацьпаветранай абароны, былі нанесены вялікія страты наземным войскам. 24 лютага пачалося наступленне суха-путных сіл саюзнікаў. Менш чым за тыдзень яны нанеслі поўнае паражэнне іракскай арміі, вызвалілі Кувейт і выйшлі да Басры.

Пасля паражэння Хусейн сутыкнуўся з паўстаннямі сваіх праціў-нікаў як на поўдні (шыіты), так і на поўначы (курды) краіны. Але яму ўдалося захаваць уладу. Міжнародныя санкцыі супраць Ірака пра-цягвалі дзейнічаць і пасля вызвалення Кувейта. Гэта было звязана з патрабаваннямі міжнароднай супольнасці аб ліквідацыі зброі маса-вага знішчэння. Санкцыі, сярод якіх найбольш цяжкая - гэта забарона экспарту іракскай нафты, нанеслі вельмі моцны ўдар па эканоміцы краіны, выклікалі спад вытворчасці, інфляцыю, рост цэн, праблемы з забеспячэннем насельніцтва харчаваннем. Канфлікт вакол Ірака пра-цягваў тлець. Краіна яшчэ некалькі разоў падвяргалася меншым па сваім маштабе ўдарам міжнародных сіл. Нарэшце, 20 сакавіка 2003 г. антыіракская кааліцыя, у якой вядучую ролю адыгрывалі ЗША, па-чала шырокамаштабную вайну супраць рэжыму С.Хусейна. Пад-ставай для гэтага сталі абвінавачванні Ірака ў падтрымцы міжна-роднага тэрарызму і распрацоўцы зброі масавага знішчэння (гэтае абвінавачванне не знайшло пацверджання). Ужо 9 красавіка саюзнікі авалодалі Багдадам і дыктатура Хусейна рухнула. Але пасля гэтага кааліцыя сутыкнулася са значнай па сваіх маштабах партызанскай вайной, шматлікімі тэрарыстычнымі актамі. Галоўную ролю ў гэтай барацьбе іграюць міжнародныя экстрэмісцкія ісламісцкія арганізацыі. Амерыканскае ўварванне ў Ірак спрыяла далейшай актывізацыі іс-ламскага экстрэмізму ў арабскіх краінах.

У Лівіі будаўніцтва арабскага нацыянальнага сацыялізму пачалося пасля ажыццёўленага ў 1969 г. групай маладых афіцэраў на чале з М.Кадафі дзяржаўнага перавароту. Гэты курс быў зафіксаваны ў часовай канстытуцыі 11 студзеня 1969 г. У ёй падкрэслівалася значэне ісламу і арабскай традыцыі для будаўніцтва сацыялізму. Па-нуючае становішча ў эканоміцы пераходзіць да дзяржаўнага сектара. Асаблівасцю Лівіі было тое, што Кадафі знішчыў звыклыя формы дзяржаўнай улады, і з 1977 г. Лівія стала Джамахерыяй, гэта значыць, агульнанароднай самакіруемай дзяржавай. У ёй былі створаны ў яка-сці органаў улады народныя сходы. Вышэйшым прадстаўнічым ор-ганам улады стаў Усеагульны народны кангрэс (УНК), які замяніў сабою парламент. Кіруюць дзейнасцю сходаў рэвалюцыйныя камі-тэты. Кадафі заняў пасаду генеральнага сакратара УНК. Урад пачаў называцца вышэйшым народным саветам, а міністэрствы – сакра-тарыятамі. З 1986 г. Кадафі вымушаны быў пайсці на некаторыя са-ступкі прыватнаму сектару ў эканоміцы, абвясціў "ісламскую перабудову". Асаблівы акцэнт быў зроблены на выключную ролю іс-ламу ў жыцці лівійскага грамадства. Яго жыццё павінна было бу-давацца перш за ўсё на традыцыйных каштоўнасцях ісламу. Лівія ў канцы ХХ ст. выйшла на адно з першых месцаў у арабскім свеце па ўзроўню валавога ўнутранага прадукту на душу насельніцтва. Пе-рамены ў эканоміцы не закранулі дыктатарскай сутнасці палітычнага рэжыму. Абвінавачванні ў падтрымцы міжнароднага тэрарызму спры-ялі росту міжнароднай ізаляцыі Лівіі і напружаннасці ў яе адносінах з Захадам. У 1986 г. справа дайшла да авіяцыйных удараў па Трыпалі з боку ЗША. У пачатку ХХІ ст. Лівія пайшла на супрацоўніцтва з між-народнай супольнасцю ў справе барацьбы з тэрарызмам, прызнала сваю адказнасць за шэраг тэрарыстычных актаў і выказала гатоўнасць выплаціць кампенсацыю. Вынікам гэтага стала паступовае зняцце міжнародных санкцый і наладжванне адносін з некаторымі краінамі Захаду, перш за ўсё з Італіяй. У 2004 г. адбыўся візіт у Лівію італь-янскага прэм'ер-міністра С.Берлусконі.

У Алжыры пасля аб’яўлення незалежнасці ў 1962 г. устанавіўся ад-напартыйны рэжым. Прынятая ў 1976 г. канстытуцыя абвясціла курс на пабудову спецыфічнага нацыянальнага сацыялізму. Спецыфіка за-ключалася ў тым, што ўлады спрабавалі сумяшчаць некаторыя пала-жэнні марксізму з традыцыямі ісламу. У сацыяльна-эканамічнай сфе-ры была праведзена нацыяналізацыя буйной прамысловасці і пры-родных рэсурсаў, але поўнасцю прыватны сектар не быў ліквідаваны. Пачалася паскораная індустрыялізацыя шляхам будаўніцтва пра-мысловых гігантаў у асноўным за кошт нафтадолараў. Эканамічнае становішча краіны пачало пагаршацца з сярэдзіны 80-х гг., калі да-ходы ад экспарту нафты пачалі імкліва скарачацца. На будаўніцтва многіх прамысловых аб’ектаў не хапала сродкаў. Узніклі складанасці з харчаваннем. Алжыр пакрываў свае патрэбы ў ім за кошт уласнай вытворчасці толькі на 30%. У 1988 г. у краіне адбыліся масавыя бес-парадкі, у ходзе якіх загінула каля 1 тысячы чалавек. Пад націскам масавага незадавальнення ў 1989 г. была прынята новая канстытуцыя. Фронт нацыянальнага вызвалення (ФНВ) вымушаны быў адмовіцца ад манаполіі на ўладу і згадзіцца на шматпартыйнасць. Прэзідэнт Бенджадзід аб’явіў курс на лібералізацыю эканомікі. Але рэформы ўжо не змаглі выратаваць дэскрыдытаваўшы сябе рэжым. На першых жа свабодных выбарах у органы мясцовага кіравання ФНВ пацярпеў паражэнне (толькі 32% галасоў). Перамогу атрымаў створаны ў 1990 г. ісламскімі фундаменталістамі Ісламскі фронт выратавання (ІФВ) (55%). У снежні 1991 г. прайшоў першы тур парламенцкіх выбараў. Іфв ужо ў першым туры атрымаў 188 месцаў са 430 (пасля другога тура чакалася 2/3). Перад рэальнай пагрозай паражэння на выбарах прэзідэнт Бенджадзід у пачатку 1992 г. ажыццявіў дзяржаўны пераварот. Вынікі выбараў былі адменены, і ўсталявалася дыктатура з апораю на армію. Іфв быў распушчаны. Сам прэзідэнт таксама пайшоў у адстаўку. Улада перайшла ў рукі Вышэйшага дзяржаўнага савету на чале з М.Буджафам. У адказ Іфв разгарнуў тэрарыстычную вайну супраць улады. У 1992 г. быў забіты тэрарыстамі Буджаф. На чале краіны стаў Алі Кафі - непрымірымы праціўнік ісламістаў. Вайна разбурыла эканоміку. Гэта прымусіла ўлады шукаць кампраміс з ісламістамі. У 1993 г. Алжыр узначаліў Ліамін Зеруаль, які пайшоў на перамовы з памяркоўнымі дзеячамі ісламісцкага руху. У 1995 г. былі праведзены прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог Зеруаль, а ў 1996 г. была прынята канстытуцыя, якая аб’явіла іслам дзяржаўнай рэлігіяй. Але гэтыя меры не спынілі вайну. Не прызналі ісламскія фунда-менталісты і вынікі прэзідэнцкіх выбараў 1999 г., на якіх перамог Аб-дэль Азіс Буцэфліка. Ён аб’явіў курс на нацыянальнае прымірэнне, каб спыніць хвалю тэрору, але гэтая палітыка не сутрэла разумення з боку ісламістаў.

2. У лістападзе 1947 г. ААН прыняла рэзалюцыю аб стварэнні на тэрыторыі Палесціны, якая знаходзілася пад упраўленнем Англіі, дзвюх дзяржаў – яўрэйскай (Ізраіль) і арабскай (Палесціна). Арабы не пагадзіліся з гэтай рэзалюцыяй, а яўрэяў яна задаволіла. У маі 1948 г. Ізраіль быў абвешчаны, але арабскія краіны не прызналі за ім права на існаванне. Росту напружанасці ў адносінах паміж арабскімі дзяржа-вамі і Ізраілем садзейнічала дзейнасць міжнародный сіянісцкіх арга-нізацый. Узнікненню араба-ізраільскага канфлікту паспрыяла і палі-тыка вялікіх дзяржаў, якія імкнуліся выкарыстаць яго ў барацьбе за ўплыў у рэгіёне. У 1948 – 1949 гг. адбылася першая араба-ізраільская вайна. Ізраіль выйшаў з яе пераможцам. Яго армія заняла большую частку тэрыторыі, якая прызначалася для стварэння арабскай Палес-цінскай дзяржавы, у тым ліку і заходнюю частку Іерусаліма. Другая араба-ізраільская вайна адбылася ў 1956 г., калі Ізраіль далучыўся да англа-французскай агрэсіі супраць Егіпта пасля таго, як прэзідэнт Насэр нацыяналізаваў Суэцкі канал. Ізраільскія войскі акупіравалі Сі-найскі п-аў, але затым былі выведзены з яго. На Сінаі размясціліся міратворчыя сілы ААН. Новая вайна паміж Ізраілем і арабскімі краі-намі ўспыхнула ў 1967 г. Кароль Іарданіі Хусейн і прэзідэнт Егіпта Насэр абвінавацілі Ізраіль у падрыхтоўцы нападу на Сірыю і высту-пілі з пагрозай "скінуць яго ў мора". Насэр увёў на Сінай 100-ты-сячную армію і дабіўся вываду адтуль міратворцаў ААН. У такіх умо-вах Ізраіль 5 чэрвеня 1967 г. нанёс удар па Егіпту і Сірыі, а затым і па Іарданіі. Егіпецкія войскі на Сінаі былі разгромлены, і праз пяць дзён ізраільцяне дасягнулі Суэцкага канала. Таксама Ізраіль акупіраваў сірыйскія Галанскія вышыні і знаходзіўшыся пад уладай Іарданіі заходні бераг ракі Іардан, уключаючы ўсходнюю частку Іерусаліма. Арабы страцілі 40 тыс. салдат, 900 танкаў, 400 самалётаў. Людскія страты Ізраіля склалі ўсяго 800 чалавек. Толькі разрыў СССР дып-ламатычных адносін з Ізраілем і пагроза накіраваць на дапамогу ара-бам "добраахвотнікаў" прымусілі ізраільскую армію спыніць наступ-ленне. Да таго ж, яна ўжо дасягнула асноўнай мэты вайны – раз-граміла ўзброеныя сілы суседніх арбскіх краін. Спроба Егіпта і Сірыі ў кастрычніку 1973 г. узяць рэванш за папярэднія паражэнні скон-чылася няўдачай. Пасля першых поспехаў егіпецкія і сірыйскія войскі былі адкінуты ізраільцянамі. Яны фарсіравалі Суэцкі канал, стварылі пагрозу захопу Каіра, а на сірыйскім фронце – Дамаска. Тады арабскія краіны ўвялі нафтавае эмбарга ў адносінах да заходніх краін, каб тыя прымусілі Ізраіль спыніць наступленне.

Пераканаўшыся ў бесперспектыўнасці вайны з Ізраілем, прэзідэнт Егіпта А.Садат вырашыў пайсці па шляху мірных перамоў. Пры па-срэдніцтве ЗША ў 1979 г. Егіпет і Ізраіль падпісалі мірны дагавор. Та-кая палітыка Егіпта была ўспрынята ў арабскім свеце як здрада агу-льнаарабскім інтарэсам, перш за ўсё інтарэсам арабаў-палесцінцаў. Увогуле, палесцінскае пытанне – цэнтральнае і найбольш складаннае пытанне блізкаўсходняй праблемы. Яшчэ пасля вайны 1948–1949 гг. каля 900 тыс. палесцінцаў пакінулі свае землі і апынуліся ў стано-вішчы бежанцаў. У 1964 г. была створана Арганізацыя вызвалення Палесціны (АВП), якая мела на мэце знішчэнне дзяржавы Ізраіль і стварэнне ў Палесціне толькі арабскай дзяржавы. АВП мела шмат-лікія ўзброеныя атрады, якія змагаліся супраць Ізраіля, выкарыс-тоўваючы і тэрарыстычныя метады. Спачатку галоўныя базы АВП размяшчаліся ў Іарданіі. Пасля таго, як у 1971 г. кароль Хусейн дамогся вываду палесцінскіх атрадаў, яны зрабілі сваёй асноўнай базай Ліван. Палесцінскія атрады прынялі актыўны ўдзел у грама-дзянскай вайне, якая ўспыхнула ў гэтай краіне ў 1975 г. Яны таксама рабілі напады на паўночныя раёны Ізраіля. У адказ у 1982 г. ізра-ільская армія ўварвалася ў Ліван і дайшла да Бейрута. У канфлікт умяшалася Сірыя. У выніку пятай араба-ізраільскай вайны АВП вы-мушана была вывесці свае атрады з Лівана, а Ізраіліь больш чым на 20 гадоў акупіраваў паўднёвыя раёны Лівана, стварыўшы там "зону бяспекі".

Блізкаўсходні канфлікт ускладняўся ўмяшаннем у яго звышдзяр-жаў. Калі ў другой палове 80-х гг. ХХ ст. адносіны паміж імі палеп-шыліся, гэта стварыла пэўныя спрыяльныя перадумовы для ўрэгуля-вання араба-ізраільскага канфлікту. Найбольш складанай на шляху да ўрэгулявання застаецца палесцінская праблема. У лістападзе 1988 г. палесцінскі парламент у выгнанні абвясціў стварэнне дзяржавы Па-лесціна. Адначасова АВП заявіла, што яна прызнае рэзалюцыю ААН 1947 г., а гэта значыць - права Ізраіля на існаванне. Ізраільскія пра-вячыя колы вылучылі формулу мірнага ўрэгулявання "мір у абмен на тэрыторыю". Здавалася, адкрываецца шлях да мірнага ўрэгулявання. Але ў 1990 г. сітуацыя істотна змянілася. С.Хусейн, захапіўшы Ку-вейт, заявіў, што яго галоўная мэта – знішчэнне Ізраіля. Лідэр АВП Я.Арафат горача падтрымаў іракскага дыктатара. Толькі пасля разгрому С.Хусейна ў пачатку 1991 г. палесцінцы выказалі гатоў-насць да перамоў з Ізраілем. Апошні са свайго боку доўга не хацеў ісці на перамовы з АВП, бо лічыў яе чыста тэрарыстычнай арга-нізацыяй. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, у кастрычніку 1991 г. пад патранажам звышдзяржаў адкрылася Мадрыдская міжнародная канферэнцыя па блізкаўсходнім ўрэгуляванні. У 1993 г. былі дасяг-нуты першыя пагадненні. АВП і Ізраіль узаемна прызналі адзін аднаго і дамовіліся аб стварэнні палесцінскага мясцовага сама-кіравання ў шэрагу раёнаў на Заходнім беразе ракі Іардан і ў сектары Газа. У маі 1994 г. ізраільскія войскі пакінулі гэтыя раёны і кіраванне імі было перададзена ў рукі палесцінцаў. Актыўна развіваўся із-раільска-іарданскі перагаворны працэс. 25 ліпеня 1994 г. дзве краіны падпісалі Вашынгтонскую дэкларацыю (Хусейна-Рабіна), у якой за-явілі аб імкненні да справядлівага міру на Блізкім Усходзе. Жорсткую пазіцыю ў адносінах да Ізраіля захавала Сірыя. У якасці перадумовы перамоў з Ізраілем яна вылучыла вяртанне Галанскіх вышынь, на што Ізраіль не пагаджаўся.

У Ізраілі на выбарах у кнесет у 1996 г. перамог правы блок Лікуд, а прэм'ер-міністрам краіны стаў Б.Натаньяху. Ён заняў жорсткую пазіцыю ў дачыненні да палесцінцаў, абвінаваціў АВП у актыўнай тэ-рарыстычнай дзейнасці. Для гэтага былі падставы, бо з сярэдзіны 90-х гг. па Ізраілю пракацілася хваля тэрарыстычных актаў. Абстаноўка стала асабліва напружанай, калі ізраільскі ўрад у пачатку 1997 г. аб'явіў аб намеры пабудаваць яўрэйскі квартал у арабскай частцы Іе-русаліма. Новы ўрад Ізраіля на чале з Баракам пайшоў у ходзе перамоў на значныя саступкі АВП. Але і такая тактыка не прывяла да міру. Кабінет А.Шарона зноў вярнуўся да жорсткай палітыкі ў дачы-ненні да палесцінцаў. На правядзенне Ізраілем шэрагу ваенных апе-рацый супраць АВП, у тым ліку і з мэтай фізічнага знішчэння яе лідэ-раў, палесцінцы адказалі хваляй тэрору, якая з канца 90-х гг. ХХ ст. літаральна захліснула Ізраіль. У такой сітуацыі Шарон вылучыў план вываду яўрэйскіх пасяленняў з сектара Газа. У канцы 2004 г. памёр Я.Арафат. Змены ў палесцінскім кіраўніцтве на карысць больш памя-ркоўных палітыкаў парадзілі надзеі на паспяховы ход мірнага працэсу на палесцінскіх землях. Але хутка высвеьлілася, што найбольш уплы-вовай палесцінскай арганізацыяй з’яўляецца Хамаз, якая премагла на парламенцкіх выбарах у палесцінскай аўтаноміі ў 2005 г. Тады ж урад А.Шарона эвакуіраваў усе еўрэйскія пасяленні з сектара Газы.

3. У краiнах Паўднёвай i Трапiчнай Афрыкi пасля заваявання неза-лежнасцi найбольш распаўсюджанай была канцэпцыя самастойнага, cамабытнага сацыяльна-эканамiчнага развiцця з апорай на дзяржаву як на асноўны суб’ект эканамiчных адносiн. Дзяржава павiнна была адыгрываць галоўную ролю ў ажыццяўленнi iндустрыялiзацыi, урба-нiзацыi, разгортваннi cicтэм адукацыi i аховы здароўя, cтварэнні су-часнай iнфраструктуры. Менавiта правядзенне фарсiраванай iндус-трыялiзацыi разглядалася як асноўны сродак лiквiдацыi адсталасцi ад развітых краiн. Гэтыя палажэнні склалі аснову канцэпцыі “даганяю-чага развіцця”, якое павінна было забяспечыць выхад афрыканскіх краін на ўзровень развітых індустрыяльных краін. Iдэалогiя гэтага кiрунку характарызавалася стракатасцю iдэалагiчных плыняў: ан-тыiмперыялiзм, нацыяналiзм, марксiзм i нацыянальны сацыялiзм.

У першыя 1,5 дзесяцiгоддзi незалежнасцi пры наяўнасцi значных рэсурсаў, якiя былi атрыманы дзякуючы спрыяльнай для афрыканскiх краiн кан’юнктуры на сусветных рынках i вялiкаму аб’ёму знешнiх крэдытаў, на хвалi нацыянальнага ўздыму ў рэгiёне былi дасягнуты эканамiчныя поспехi. Гэта, праўда, адносiцца да тых краiн, дзе палi-тычная нестабiльнасць не перарастала ў ваенныя канфлiкты. ВУП у рэгiёне вырас у некальлi разоў. Знiзiлася да 1980 г. удзельная вага сельскай гаспадаркі ў ВУП з 41 да 20 % пры росце долi прамы-словасцi з 20 да 38 %, сферы паслуг - з 23 да 40%. Аднак не адбылося якасных змен у эканоміцы. Замест iнтэнсiфiкацыi сельскай гаспадаркі назiралася яе дэградацыя i разбурэнне традыцыйных экасацыяльных сiстэм, якія не замяняліся капіталістычнымі. У асноўным адбывалася экстэнсiўнае нарошчванне сыравiннага сельскагаспадарчага i прамы-словага патэнцыялу, што сведчыла аб узмацненнi сыравiннай ары-ентацыi афрыканскіх крaiн. У гэтых умовах крызiсныя з’явы ў сусвет-най эканомiцы ў сярэдзіне 70-х гг., пераход вядучых краiн свету на рэсурсазберагаючыя тэхналогii прывялi да падзення попыту на сыра-вiну. Негатыўна адбілася на эканоміцы афрыканскіх краін i вялiкая знешняя запазычанасць. У сярэдзiне 70-х гг. сумарная запазычанасць краiн “чорнай” Афрыкi склала 31,6 млрд. долараў, а ў сярэдзіне 80-х гг. яна дасягнула 150 млрд. Абслугоўванне такой вялiкай знешняй за-пазычанасцi лягло цяжкiм грузам на эканомiку краiн рэгiёна. Адмоўна на ход эканамiчнага развiцця краiн Трапiчнай i Паўднёвай Афрыкi паўплывала неспрыяльная кан’юнктура сусветнага рынку. Цана на сыравiну на ім у 70-я гг. знiжалася. Калi ў 1960 г. тона кавы па кошту раўнялася 30 тонам мiнеральных угнаенняў, то у 1980 г. – толькi 16 т. У 1972 г., каб купiць грузавiк, Танзанiя павiнна была прадаць 7 т. бавоўны, а ў 1980 – 28 т. Афрыканскiя краiны так i засталiся аграрна-сыравiннымi прыдаткамi развiтых краiн. Доля ж апрацоўчай прамысловасцi “чорнай” Афрыкi ў сусветнай вытворчасцi знiжалася (1960 г. - 1%, 1980 г. – 0,97 %).

Запавольванне тэмпаў эканамiчнага развiцця ў 70-я гг. стала прад-веснiкам глыбокага структурнага крызiсу, з якiм сутыкнулася Тра-пiчная i Паўднёвая Афрыка ў 80-я гг. Ён ахапiў перш за ўсё сельскую гаспадарку, якая заставалася асноўнай галiной у эканомiцы рэгiёна. Тут было занята каля 70 % насельнiцтва. Сельская гаспадарка харак-тарызавалася крайняй адсталасцю. Толькi 27 % гаспадарак з’яўлялiся таварнымi. Прадукцыйнасць працы ў сельскай гаспадарцы Трапiчнай i Паўднёвай Афрыкi ў той час была ў 20-25 разоў нiжэй, чым у раз-вiтых краiнах. Яна вызначалася монакультурнасцю. Як правiла, гэта былi тэхнiчныя культуры, якiя часта насаджалi ТНК насуперак нацыя-нальным iнтарэсам афрыканскiх краiн. Гэта адмоўна ўплывала на iх забяспечанасць харчаваннем. У 60-я гг. “чорная” Афрыка на 98% свае патрэбы у харчаваннi задавальняла за кошт уласнай вытворчасцi, а у 80-я гг. – толькi на 86%. Рост цяжкасцей з харчаваннем звязаны i з тым, што прырост сельскагаспадарчай вытворчасцi прыкметна адста-ваў ад росту насельнiцтва ( адпаведна 1,9% у сярэднім за год i 2,8 % ). 80-я гг. выдалiся засушлiвымi, наступалi пустынi. У вынiку сотнi мiльёнаў афрыканцаў сутыкнулiся з пагрозай голаду. Крызiс у cель-скай гаспадарцы яшчэ больш пагаршаў становiшча ў прамысловасцi. Яе развiццё ў рэгiёне немагчыма без iмпарту сродкаў вытворчасцi. Сродкi на яго ажыццяўленне афрыканскiя краiны могуць атрымаць толькi ад экспарту сыравiны. Але даходы ад гэтага экспарту ў 80-я гг. знiжалiся. У 1980 г. яны склалi 94 млрд. долараў, а ў 1984 – 61 млрд. Краiны Трапiчнай i Паўднёвай Афрыкi валодаюць велiзарнымi сыра-вiннымi рэсурсамi, але з-за нераўнапраўнага становiшча ў сусветнай сiстэме гандлю гэта не стала важкiм фактарам эканамiчнага развiцця.

Цяжкае эканамiчнае становiшча Трапiчнай i Паўднёвай Афрыкi прымусiла ААН абвясцiць 80-я гг. дзесяцiгоддзем прамысловага раз-вiцця Афрыкi i распрацаваць адпаведную праграму. Яна намячала ўзняць долю рэгiёна ў вытворчасцi сусветнай апрацоўчай прамысло-васцi да 1,4%, але праграма была правалена. Свае праекты аздараў-лення эканомiкi прапанавалi афрыканскiм краiнам МВФ, Сусветны банк. Па iх рэкамендацыях палiтыку “структурнага ўрэгулявання” ажыццяўлялi каля 30 краiн. У адпаведнасцi з iмi праводзiлася рэзкае скарачэнне выдаткаў на адукацыю, ахову здароўя, дзяржава адмо-вiлася ад датацый на тавары першай неабходнасцi i субсiдый нацыя-нальным прадпрыемствам. Такая палiтыка магла даць станоўчыя вы-нiкi толькi праз пэўны час, а першапачаткова вяла да iмклiвага росту цэн, скарачэння рэальных даходаў асноўнай масы насельнiцтва, рэз-кага росту беспрацоўя. Паколькi ўзровень жыцця насельнiцтва ў гэ-тых краiнах быў вельмi нiзкi, запасу сацыяльнай трываласцi для пра-вядзення рэформаў не было. Пачалicя масавыя выступленнi пратэсту, i ўлады згарнулi палiтыку “структурнага ўрэгулявання”. У цэлым, у 80-я гг. валавы прадукт краiн “чорнай” Афрыкi знiжаўся на 1 % у год.

Падзенне вытворчасцi пагаршала становiшча ў сацыяльнай сферы. У 22 краiнах Трапiчнай i Паўднёвай Афрыкi ўзровень жыцця насель-нiцтва ў 80-я гг. быў нiжэйшы, чым у 60-я. У 1989 г. сярод 40 най-больш бедных краiн свету, паводле ацэнкі ААН, 31 належала да “чор-най” Афрыкi. Нацыянальны даход на душу насельнiцтва складаў у Эфiопii 110 долараў, у Малi – 130, у Чадзе –90. На агульным фоне крызiсу 80-х гг. вылучалася група дзяржаў, якiя выглядалi больш па-спяхова ў развiццi эканомiкi. Да ix лiку можна аднесцi Гану, якая мела сярэднегадавыя тэмпы прыросту ВУП 5% i ў якой назiраўся рэальны рост даходаў насельнiцтва. У цэлым прагрэсiравала эканомiка Зiмба-бве, асаблiва ў канцы 80-х гг. Тут поспех быў забяспечаны галоўным чынам наяўнасцю ў сельскай гаспадарцы фермерскiх гаспадарак еўра-пейскiх перасяленцаў. Нядрэнных вынiкаў за кошт экспарту нафты дабiлiся Hiгерыя, Габон, Конга. У той час вылучылася група дзяржаў, у якiх эканамічнае становiшча было асаблiва цяжкiм: Цэнтральна-Афрыканская Рэспублiка, Заiр, Чад, Ангола, Уганда, Мадагаскар, Эфiопiя. Даследчыкi выдзяляюць цэлы комплекс прычын, якiя абумо-вiлi крызiс у 80-я гг. У гэтым рэгiёне не завяршыўся працэс фармi-равання сялянства як класа дробных вытворцаў, адсутнічала ў неаб-ходнай колькасцi квалiфiкаваная рабочая сiла, якая прывучана да працяглай прадукцыйнай мэтанакiраванай працы. Адмоўна ўплывалi на эканамічнае развiццё палiтычныя фактары: аўтарытарызм, якi вя-дзе да прыняцця некампетэнтных рашэнняў, мiлiтарызм, шматлiкiя войны. Эканомiку “чорнай” Афрыкi падрывала яе нераўнапраўнае становiшча ў cicтэме мiжнароднага гандлю. У вынiку гэтага яна страчвала ў 80-я гг. каля 6 млрд. долараў штогод. Крызiс 80-х гг. ХХ ст. азначаў канец канцэпцыi “даганяючага развiцця” з апорай на дзяр-жаву. Выхад з крызicу ляжаў на шляхах рэалiзацыi праграм фiнан-савай стабiлiзацыі i структурнай перабудовы эканомiкi. Гэтыя прагра-мы абавязвалi праводзiць курс на развiццё рынкавых адносiн праз лi-бералiзацыю эканомiкi, стымуляванне экспартнай вытворчасцi i ад-мову ад iмпартазамяшчэння. Гэта новы падыход да мадэрнізацыi аф-рыканскага грамадства, якi зыходзiць з глабалiзацыi сусветных эка-намічных працэсаў.

У 1991 г. ААН прыняла чарговую праграму эканамічнага развiцця Афрыкi. Яна была канкрэтызавана ў Каiрскай праграме дзеянняў, якая была прынята Арганiзацыяй Афрыканскага Аздiнства ў 1995 г. Раша-ючая роля ў выкананнi гэтай праграмы адводзiлася МВФ i Мiжна-роднаму Банку рэканструкцыi i развiцця. Структурная перабудова эканомiкi прадугледжвала звядзенне да мінімуму ўмяшання дзяржавы ў эканомiку, змяншэнне бюджэтных выдаткаў i субсiдый на сацы-яльныя патрэбы, ажыццяўленне прыватызацыi, здымалiся абмежаван-нi на рух капiталаў. У цэлым быў узяты курс на адмову дзяржавы ад актыўнага ўдзелу ў эканамiчным жыццi i зроблены ўпор на развiццё рынкавых адносiн. Першапачаткова неалiберальныя рэформы прывялi да падзення ўзроўню жыцця, да згортвання вытворчасцi ў шэрагу галiн, якiя не вытрымлівалi канкурэнцыi з экспартнымi таварамi ў вынiку адкрыцця ўнутраных рынкаў. Зняцце абмежаванняў на пера-мяшчэнне капiталаў дазволiла ТНК вывозiць з краiн рэгiёна дадат-ковыя прыбыткi. У 1996 г. у Гане, Заiры, Замбii, Руандзе, Чадзе, Сене-галe, Лiберыi узровень даходу на душу насельнiцтва быў нiжэйшы, чым у 1960 г. I толькi ў другой палове 90-х гг. у эканомiцы пачаў на-зiрацца прыкметны эканамічны рост. У 1997 г. у 15 краiнах прырост ВУП склаў больш як 5%. Засталося толькi 3 краiны, якiя мелi ад-моўную дынамiку развiцця эканомiкi.

4. Учарашнія калонii, якія атрымалі незалежнасць, не мелi нiякага палiтычнага вопыту. Адзiнай традыцыйнай асновай грамадскіх сувя-зей былi абшчынна-кланавыя. Яны адыгралi вялiкую ролю ў станаў-ленні афрыканскіх дзяржаў, але ўплыў гэты быў пераважна негаты-ўны. Апеляцыя да традыцый не столькi згуртоўвала жыхароў дзяр-жаў, колькi iх раз’ядноўвала. У гэтых краiнах практычна поўнасцю адсутнiчала аснова для парламенцкай дэмакратыi. Такой асновай з’яўляліся рынкава-прыватнаўласнiцкiя адносiны, грамадзянская су-польнасць, прававая дзяржава, чаго не было ў Афрыцы. У палiтычнай cicтэме Афрыкi пануюць кланава-патранажныя ячэйкi. Калi палiтык становiцца мiнiстрам, то тут жа ўсе пасады ў гэтым мiнiстэрстве зай-маюць яго родзiчы, члены яго клана. Менавiта кланавасць прывяла да таго, што ў Афрыцы амаль няма манархiй. Тут манарх прадстаўляе якi-небудзь клан. Стаўшы на чале дзяржавы, ён адразу выклiкаў бы выступленнi супраць сябе iншых кланаў. Намнога больш прымальная фiгура змяняемага прэзiдэнта. Ён не столькi ciмвалiзуе дзяржаву, колькi фiксуе баланс палiтычных сiл у пэўны момант. Калi баланс сiл мяняецца – мяняецца i кiраўнiк.

Здавалася б, наяўнасць шматлiкiх кланаў павiнна весцi да шмат-партыйнай сiстэмы. Але гэтага не назiраецца. Узнiкалi, як правiла, партыi па этнічным прынцыпе, якiя ператваралiся ў ваенна-палi-тычныя групоўкi і прэтэндавалі на ўсю паўнату ўлады. Гэта выклiкала палiтычную нестабiльнасць у дзяржаве i, як правiла, завяршалася ваенным пераваротам i забаронай на партыйную дзейнасць. Практыч-на ва ўсiх афрыканскіх краiнах побач з прэзiдэнцкай уладай iснуюць i парламенты. Але змест парламента тут зусiм iншы, чым у Еўропе. У Афрыцы людзi звыкла iдуць за сваiм этнасам i галасуюць за “сваiх”. Таму дэмакратычны плюралiзм часта вёў да дэзiнтэграцыi краiны па этнiчнай прыкмеце. Гэта выклiкала адмову ад шматпартыйнасцi. Звы-чайна ўсталёўвалася аднапартыйная сістэма. Адзiная ў краiне кiрую-чая партыя абапiраецца пераважна на свой этнас. Iншай сацыяльнай апоры ў яе проста няма ў сувязi з адсталасцю сацыяльнай структуры. Апазiцыя, якая не мела магчымасцi для легальнай дзейнасцi, стана-вiлася на шлях узброенай барацьбы, у якой абапiралася на свае пля-мёны. Як паказвае вопыт Афрыкi, крызiс аднапартыйнай улады праз большы або меншы час непазбежны. Тады апазiцыя прыходзiць да ўлады i ўстанаўліваецца шматпартыйная сiстэма. Але ва ўмовах аф-рыканскіх краiн яна не здольна на працяглае iснаванне i часта за-вяршаецца ваенным пераваротам. Праўда, ёсць краiны, якiя не зведалi ваенных пераваротаў: Кенiя, Батствана. Бываюць выпадкі, калi ва ўла-дзе знаходзіцца аўтарытарны дзеяч, якi здолее злучыць iнтарэсы роз-ных колаў насельнiцтва краiны. Тады рэжым трымаецца працяглы час. Напрыклад, у Заiры з 1965 г. да 1997 г. на чале дзяржавы стаяў прэзiдэнт Мабуту Сесе Секо. У афрыканскіх краiнах практычна адзi-ны дзяржаўны iнстытут, якi будуецца не па этнiчнай прыкмеце — гэта армiя. Частыя крызiсы ўлады прыводзяць да таго, што армiя перы-ядычна выступае на пярэднi план i даволi лёгка бярэ ўладу ў свае рукi. Ваенныя перавароты маюць пэўнае пазiтыўнае значэнне, таму што спрыяюць стабiлiзацыi ўлады пасля крызiсу. Ваенныя, як правіла, праз некаторы час або прызначаюць выбары, на якiх, скiнуўшы фор-му, балатуюцца, або перадаюць уладу цывiльным.

Агульныя для афрыканскіх краін праявы нестабільнасці палітыч-нага жыцця знайшлі адлюстраванне і ў гісторыі самай вялікай па колькасці насельніцтва краіны “чорнай” Афрыкі Нігерыі. Адразу пас-ля заваявання незалежнасці краіна сутыкнулася з вострымі этнічнымі канфліктамі. У выніку сацыяльна-палітычнай нестабільнасці краіна ў сярэдзіне 1960-х гг. перажыла серыю ваенных пераваротаў. Яна ж прывяла і да пачатку сепаратысцкага мецяжу ў найбольш развітай правінцыі Біяфры, які прывёў да грамадзянскай вайны 1967 – 1970 гг. Пасля капітуляцыі мяцежнікаў да канца 70-х гг. ХХ ст. вядучую ролю ў палітычным жыцці Нігерыі адыгрывала армія. За гэты час змянілася некалькі ваенных дыктатараў. У 1983 г. улада была перададзена цы-вільнаму ўраду на чале з лідэрам перамогшай на выбарах Нацыя-нальнай партыі Ш.Шахары. Цывільнае праўленне азнаменавалася страшэнным разгулам карупцыі, што нараджала ўсеагульнае незада-вальненне ў грамадстве. Тады на палітычную арэну зноў выйшла ар-мія. З 1983 г. краіна зноў перажыла серыю ваенных пераваротаў. Толькі з 1998 г., калі прэзідэнтам стаў О.Абасаджо, пачалося ўсталя-ванне ў Нігерыі дэмакратычных парадкаў. Руху па шляху дэмакратыі па-ранейшаму істотна перашкаджаюць міжэтнічныя канфлікты. Вяс-ной 2000 г. у шэрагу гарадоў Нігерыі адбыліся сутыкненні на гэтай глебе.

Пасля заваявання незалежнасцi ў палiтычным жыццi Афрыкi былi прадстаўлены вельмi разнастайныя па сваёй iдэалогii палiтычныя сi-лы. Яшчэ ў 30-я гг. ХХ ст. зарадзiлася iдэалогiя негрыцюда. Яе пры-хiльнiкi лiчылi, што заходні капiталiзм непрымальны для Афрыкi, бо ён не сумяшчальны з традыцыямi афрыканскіх народаў. Прыхiльнiкi гэтай дактрыны ўказваюць, што ўнутры афрыканскага грамадства ня-ма супярэчнасцей. Асноўнай супярэчнасцю эпохi з’яўляецца супярэч-насць памiж багатай Поўначу i бедным Поўднем. Каб супрацьстаяць Поўначы, трэба адзiнства ўсiх негрыцянскiх народаў, якiя павiнны дамагчыся лiквiдацыi няроўнасцi ў сусветных эканамічных адносiнах. У негрыцюдзе ёсць і элементы чорнага расізму. Ён падкрэслівае перавагу чорнай расы над іншымі, перш за ўсё над белай. З iдэi аб непрымальнасцi для Афрыкi заходняга капiталiзму лагiчна вынiкае iдэя аб самабытным афрыканскiм сацыялiзме. Яна атрымала распаў-сюджанне ў “чорнай” Афрыцы ў канцы 50-х-пачатку 60-х гг. ХХ ст. Такiя распрацоўшчыкi гэтай дактрыны, як Сенгор вызначалi наступ-ныя рысы афрыканскага нацыянальнага сацыялізму: 1).Змешаная эка-номiка з роўнымi ўмовамi для разнастайных форм уласнасцi, пла-навасць вядзення гаспадаркi; 2).Спалучэнне каштоўнасцей iнду-стрыяльнага грамадства з традыцыйнымi афрыканскiмi каштоў-насцямi: родавая дэмакратыя, калектывiзм, абшчына. 3).Захаванне традыцыйных вераванняў 4).Адмаўленне антаганiзмаў i класавай барацьбы ў афрыканскiм грамадстве. 5).Мiрны рух да сацыялізму. Такая мадэль развiцця была абрана многiмi краiнамi Афрыкi. Лідэр Сенегала Сенгор абвясціў пабудову “мiрнага” сацыялізму. У Замбii пад кiраўнiцтвам Кенеты Каунды будаваўся “гуманны” сацыялiзм. Свой нацыянальны сацыялiзм будавалi таксама Гана, Гвiнея, Танзанiя i iншыя краіны.

У “чорнай” Афрыцы ўзнiклi i партыi, iдэалогiяй якiх стаў марксiзм-ленiнiзм. Яны заявiлi аб намеры мiнуючы капiталiзм пабудаваць са-цыялістычнае грамадства. Адным з найбольш яскравых прыкладаў будаўнiцтва марксiсцка-ленiнскага сацыялізму ў рэгiёне з’яўляецца Эфiопiя. Тут 12 верасня 1974 г. адбыўся дзяржаўны пераварот, у вынiку якога ад улады быў адхiлены iмператар Хайле Селасiе. Вы-шэйшым органам улады стаў Часовы Ваенны Адмiнiстрацыйны Савет (ЧВАС), якi складаўся з рэвалюцыйна настроеных ваенных. У кас-трычнiку ЧВАС абнародаваў праграмны дакумент “Эфiопiя перш за ўсё”. У iм быў абвешчаны курс на будаўнiцтва сацыялізму, а краiна стала называцца Сацыялiстычнай Эфiопiяй. Часовы ўрад прыступiў да нацыяналiзацыi асноўных сродкаў вытворчасцi. Пачалося пра-вядзенне радыкальнай аграрнай рэформы. Памешчыцкая зямля была канфiскавана без выкупу, але ў адпаведнасцi з законам 1975 г. сяляне маглi атрымаць яе толькi пры ўмове ўступлення ў кааператыў. Да 1975 г. у кааператывы было аб’яднана каля 5 млн. сялян. У 1978-1979 гг. былi прыняты новыя дэкрэты аб арганiзацыi сельскагаспадарчых кааператываў. 20 красавiка 1976 г. была прынята праграма нацыя-нальна-дэмакратычнай рэвалюцыi. Яна прадугледжвала: 1).Стварэнне марксiсцка-ленiнскай партыi рабочага класа; 2).Каапераванне сель-скай гаспадаркі. 3).Замацаванне за дзяржаўным сектарам пануючай ролi ў эканомiцы. 4).Бясплатную адукацыю i медыцыну. 5).Выра-шэнне нацыянальнага пытання на аснове рэгiянальнай аўтаномii. 6).Супрацоўнiцтва з сацыялiстычнымi краiнамi i нацыянальна-вызваленчым рухам. Найважнейшым iнструментам у пабудове сацыя-лізму павiнна была стаць марксiсцка-ленiнская партыя. Работа па яе стварэнню завяршылася ў 1984 г., калi адбыўся 1-ы з’езд Партыi Пра-цы Эфiопii. Яе праграмныя дакументы прадугледжвалi пабудову са-цыялізму ў Эфiопii.

Эканамiчная палiтыка ўрада Менгiсту Хайлi Марыяма аказалася неэфектыўнай. Прымусовае каапераванне, нiзкiя закупачныя цэны ра-зам з неспрыяльнымi клiматычнымi ўмовамi прывялi да глыбокага крызiсу ў сельскай гаспадарцы. У прамысловасцi палiтыка нацыя-налiзацыi вяла да выцяснення дробнай вытворчасцi, а пабудаваныя з дапамогаю сацыялістычных краiн буйныя прадпрыемствы як правiла працавалi неэфектыўна. Вельмi вострай у Эфiопii была нацыянальная праблема. Канстытуцыя 1987 г. намячала яе вырашэнне праз ства-рэнне на тэрыторыi Эфiопii 30 правiнцый па этнiчным прынцыпе. Але на практыцы цэнтральны ўрад трымаў курс на побудову унiтарнай дзяржавы. Рэальная роўнасць этнiчных груп не была дасягнута. Гэта парадзiла моцны сепаратысцкi рух у шэрагу правiнцый: Эрытрэi, Тыграй, Агадэн. Эфiопiю ахапiла грамадзянская вайна. 50-60% бюд-жэтных сродкаў урад накiроўваў на ваенныя выдаткi. У канцы 80-х гг. спынiлася дапамога з боку СССР. У вынiку рэжым Менгiсту Хайле Марыяма быў пастаўлены ў крытычнае становiшча. Апазiцыя ў 1989 г. аб’ядналася ў Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт эфiопскiх наро-даў. У 1991 г. ён зверг Менгiсту Хайле Марыяма. На гэтым завяр-шыўся сацыялiстычны эксперымент у Эфiопii. Ён прывёў краiну да грамадзянскай вайны, краху эканомiкi, дэзiнтэграцыi. Канстытуцыя 1991 г. дала права правiнцыям на аддзяленне ад Эфiопii. Iм у 1998 г. скарысталася Эрытрэя i стала незалежнай дзяржавай.

Па шляху сацыялізму ў розны час iшлi таксама Народна-Дэма-кратычная Рэспублiка Конга, Бенiн, Ангола, Мазамбiк, Мадагаскар, Самалi. Нават такiя адыёзныя рэжымы, як Бакасо ў Цэнтральна-Аф-рыканскай Рэспублiцы i Амiна ва Угандзе, абвяшчалi аб будаўнiцтве сацыялізму. Чаму гэтая сiстэма аказалася такой прывабнай для афры-канскіх краiн? Напэўна, перш за ўсё з-за спакусы хуткага вырашэння эканамiчных праблем палiтычнымi метадамi. Сацыялістычная мадэль аказалася блiзкай афрыканскiм краiнам i таму, што яна ў многiм аднаўляла ў некалькi мадыфiкаваным выглядзе традыцыйныя струк-туры афрыканскага грамадства: неэканамiчны прымус, запрыгонь-ванне асноўнага вытворцы - селянiна, татальны кантроль дзяржавы над размеркаваннем, абсалютызм дзяржавы. Адыграла сваю ролю на-дзея атрымаць вялiкую дапамогу ад СССР. Аб’явiўшы аб будаўнiцтве сацыялізму, гэтыя рэжымы не змаглi забяспечыць стварэнне эфек-тыўнай эканомiкi. Яны трымалiся ў многiм дзякуючы савецкай дапа-мозе. З сярэдзіны 80-х гг. яна пачала рэзка змяншацца. Менавiта не-эфектыўная эканомiка ў першую чаргу прывяла да краху рэжымаў сацыялістычнай арыентацыi. У некаторых краiнах гэта адбылося ў вынiку ваенных пераваротаў, у другіх – у вынiку кампрамiсаў з палі-тычнымі працiўнiкамi, у трэцiх – праз паступовыя рэформы, у чацвёр-тых – у вынiку змены знешнепалiтычнай ciтуацыi. У Афрыцы iс-нуюць краiны, якiя, па крайняй меры на словах, не адмаўлялiся ад са-цыялізму, але ў той жа час заахвочвалi прыватны сектар. Напрыклад, Зiмбабве, у якой адзiн з самых высокiх узроўняў жыцця ў “чорнай” Афрыцы. Прыкладна такую ж палiтыку праводзяць улады Замбii. Тыя краiны, якiя не абвяшчалi сваёй мэтай сацыялiзм, тым не менш часта лічылi для сябе непрымальнай заходнюю дэмакратыю. Яны будавалi сваю палiтычную сiстэму на аснове афрыканскiх традыцыйных каш-тоўнасцей. Прыкладам такой краiны служыў Заiр у час праўлення Мабуту Сесе Секо. Ён паклаў у аснову сваёй палiтыкi “заiрскi нацыя-налiзм”. У краiне праводзiлiся мерапрыемствы пад лозунгам ”Заiр – адна краiна, у Заiры – адна партыя, у партыi – адзiн правадыр”. Мэце захавання традыцыйных заiрскiх каштоўнасцей павiнна была слу-жыць палiтыка па абмежаванні дзейнасцi хрысцiянскай царквы.

У 90-я гг. ХХ ст. пачаўся новы этап у палiтычным развiццi краiн “чорнай” Афрыкi. Асноўным яго зместам становiцца рух ад аўта-рытарызму да дэмакратыi. Менавiта ў 90-я гг. дэмакратыя пера-твараецца тут з тэорыi ў практыку. Такiя дэмакратычныя працэдуры, як выбары на шматпартыйнай аснове, канстытуцыйная працэдура перадачы ўлады становяцца рэальнасцю. У 90-я гг. ХХ ст. шмат-партыйнасць iснавала ў 36 краiнах Трапiчнай i Паўднёвай Афрыкi, аднапартыйнасць – у 7, а беспартыйная палiтычная сiстэма – у 3. Аднак дэмакратычная тэндэнцыя прабiвае сабе шлях з вялiкiмi цяж-касцямi. У 90-я гг. зафiксавана 15 спроб сiлавымi метадамi змянiць уладу. Для палiтычнага жыцця афрыканскiх краiн па-ранейшаму ха-рактэрны грамадзянскiя войны i канфлiкты. У 1989 г. пачалася гра-мадзянская вайна ў традыцыйна стабiльнай Лiберыi. Яна цягнулася да 1993 г. i закончылася толькi дзякуючы актыўнаму ўмяшанню ААН i ўводу мiжнародных сiл. У пачатку 90-х гг. адбылася поўная дзяр-жаўная дэзарганiзацыя Самалi. Спробы ААН у 1992-1995 гг. з да-памогай мiжнародных войскаў стабiлiзаваць сiтуацыю закончылiся правалам. Сярэдзiна 90-х гг. азнаменавалася мiжэтнiчнай вайной па-мiж народнасцямi тутсi i хуту ў Бурундзi, ахвярамi якой сталі каля 1 млн. чалавек. Грамадзянская вайна, якая разгарнулася ў Заiры ў 1997 г., прывяла да звяржэння прэзiдэнта Мобуту Сесе Cеко пасля яго больш чым 30-гадовага праўлення. Новым прэзiдэнтам стаў Кабiла, а краiна стала называцца Дэмакратычная Рэспублiка Конга. У тым жа годзе грамадзянская вайна разгарнулася у суседняй Народна-Дэма-кратычнай Рэспублiцы Конга. Тут законна абраны прэзiдэнт Сасунгеса быў звергнуты Лесобай. Гэтая грамадзянская вайна кан-чаткова спынiла рух гэтай краiны па шляху сацыялізму. У 2000 г. нечакана была парушана стабiльнасць у адной з найбольш эканамiчна развiтых краiн рэгіёна – Зiмбабве. Тут пры фактычнай згодзе ўрада пачалiся напады негрыцянскага насельнiцтва на гаспадаркi белых фермераў. Такiм чынам улады iмкнулiся адцягнуць увагу насель-нiцтва ад нарастаўшых эканамiчных цяжкасцей. У 2002 г. быў пры-няты закон аб канфіскацыi зямель белых фермераў. У краіне ўста-ляваўся аўтарытарны рэжым. Не знiкла з палiтычнага жыцця i такая з’ява як, ваенныя перавароты. Толькi Сьера-Леоне перажыла ў 90-я гг. іх некалькi. Прыведзеныя факты сведчаць, што тэндэнцыя да дэмакра-тызацыі яшчэ не стала дамiнуючай у “чорнай” Афрыцы.

5. Асобнае месца сярод краін Паўднёвай і Трапічнай Афрыкі зай-мае Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (ПАР). Гэта высокаразвітая капіталістычная краіна. Яе палітычнае развіццё доўгі час адбывалася ва ўмовах сістэмы апартэіду (апартхэіду), якая прадугледжвала аба-собленае развіццё рас. Пры гэтым паміж імі ўсталёўвалася строгая іерархія. На пачатку 80-х гг. ХХ ст. у ПАР пражывала 5 млн. “белых”, 4 млн. “каляровых” і 27 млн. “чорных”. Усе правы і прывілеі былі ў руках “белых”. Ім належала ўся паўната ўлады, усе эканамічныя рэ-сурсы. “Чорнае” насельніцтва было поўнасцю бяспраўным і суты-калася са шматлікімі абмежаваннямі як у сацыяльна-эканамічным і палітычным, так і ў штодзённым жыцці. Праўда, узровень жыцця негрыцянскага насельніцтва ПАР быў значна больш высокі, чым у суседніх краінах. Афрыканскае насельніцтва актыўна выступала су-праць рэжыму апартэіду. Гэтую барацьбу ўзначаліў Афрыканскі На-цыянальны Кангрэс (АНК) на чале з Н.Мандэлай. Да пачатку 90-х гг. ХХ ст. АНК, які абапіраўся на падтрымку суседніх афрыканскіх краін і вёў узброеную барацьбу супраць урада ПАР, але істотных поспехаў не дабіўся.

Палітычная сітуацыя ў ПАР пачала мяняцца з 1989 г., калі прэ-зідэнтам краіны быў абраны Ф. дэ Клерк. Ён узяў курс на пошук кам-прамісу з афрыканцамі і паступовую ліквідацыю сістэмы апартэіду. Ужо ў 1990 г. былі зняты многія забароны для афрыканцаў у сферы штодзённага жыцця. Затым урад адмяніў Акт аб зямлі, які забараняў афрыканцам валодаць зямлёй на праве прыватнай уласнасці, і законы, у адпаведнасці з якімі ўсталёўвалася рассяленне па расавых групах. Тады ж была знята забарона на дзейнасць шэрагу палітычных партый, у тым ліку і АНК, прайшла палітычная амністыя. Пасля гэтага прэ-зідэнт дэ Клерк у 1991 г. пайшоў на правядзенне рэферэндуму, на якім большасць “белага” насельніцтва ПАР выказалася за прыняцце новай канстытуцыі, якая гарантавала б роўныя правы прадстаўнікам усіх расаў. Услед за рэферэндумам у Іаханесбургу адбыўся кангрэс прадстаўнікоў асноўных палітычных сіл ПАР, на якім быў намечаны шлях да поўнай ліквідацыі сістэмы апартэіду. У выніку перамоў па-між рознымі палітычнымі партыямі і групамі была выпрацавана новая дэмакратычная канстытуцыя ПАР. Яна ўступіла ў сілу 1 студзеня 1994 г.

Працэс ліквідацыі апартэіду працякаў у цэлым у мірным рэчышчы, але гэта не азначала, што ён быў лёгкі і беспраблемны. У апазіцыі да палітыкі дэ Клерка і ўзначальваемай ім Нацыяналістычнай партыі знаходзіліся ўплывовыя сярод “белага” насельніцтва Кансерватыўная партыя і Афрыканскі рух супраціўлення. Сярод афрыканцаў адбы-валіся крывавыя сутычкі паміж прыхільнікамі АНК і зулускай партыі “Інката”. Тым не менш, 27 красавіка 1994 г. у ПАР адбыліся першыя ў яе гісторыі ўсеагульныя нярасавыя дэмакратычныя выбары. На пар-ламенцкіх выбарах перамогу атрымаў АНК, за які прагаласавала 62,65% выбаршчыкаў. Другое месца заняла Нацыяналістычная пар-тыя (20,39%). Прэзідэнтам краіны быў абраны лідэр АНК Н.Мандэла. Новы прэзідэнт цэнтральным элементам сваёй палітыкі зрабіў уста-ляванне расавага міру і захаванне нацыянальнага адзінства. Пасля вы-бараў ён сфарміраваў урад нацыянальнай згоды, у які побач з прад-стаўнікамі АНК увайшлі прадстаўнікі найбольш уплывовай сярод “белага” насельніцтва Нацыяналістычнай партыі. Н.Мандэла пакінуў за “белымі” не толькі шэраг міністэрскіх партфеляў, але і камандныя пасады ва ўзброеных сілах, паліцыі, кіраўніцтва Рэзервовым банкам.

Н.Мандэла абвясціў перад выбарамі шырокую сацыяльную прагра-му. Найважнейшай задачай дзяржавы была абвешчана абарона мала-маёмных слаёў афрыканцаў. Пачала ажыццяўляцца шырокая праг-рама перакваліфікацыі і прафісійнай перападрыхтоўкі афрыканцаў. Была ўведзена 10-гадовая бясплатная адукацыя, бясплатная медыцын-ская дапамога для дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў. Раней гэтымі са-цыяльнымі дабротамі карысталіся толькі “белыя”. У эканамічнай сфе-ры новыя ўлады вялікую ўвагу надавалі ўмацаванню дзяржаўнага сек-тару. Тым самым яны разлічвалі зменшыць узровень беспрацоўя ся-род афрыканцаў. Нягледзячы на гэта, вядучую ролю ў эканоміцы пра-цягваў адыгрываць прыватнакапіталістычны сектар. У новых умовах дзяржава актыўна стымулявала развіццё дробнага прадпрымальніц-тва, разлічваючы ўцягнуць у гэты сектар вялікую колькасць афры-канцаў і часткова вырашыць праблемы занятасці і беднасці. Новыя элементы ў сацыяльна-эканамічнай палітыцы дзяржавы выклікалі за-непакоенасць і пэўны недавер з боку прадпрымальніцкіх колаў. Гэта прывяло да некаторага тармажэння ў развіцці эканомікі ў першай па-лове 90-х гг. ХХ ст.

Змены ў ПАР станоўча паўплывалі і на міжнародную сітуацыю на поўдні Афрыканскага кантыненту. Скончыўся шматгадовы канфлікт па-між ПАР і суседнімі, г.з. прыфрантавымі дзяржавамі. На іх гра-ніцах адбываліся пастаянныя ўзброеныя сутычкі, варагаваўшыя бакі падтрымлівалі ўзброеную апазіцыю на тэрыторыі суседзяў. Была ўрэ-гулявана намібійская праблема. У 1990 г. Намібія атрымала неза-лежнасць. З Анголы былі выведзены кубінскія войскі.

У пачатку 1999 г. у ПАР адбыліся другія ўсеагульныя выбары. Яны замацавалі курс краіны на пабудову дэмакратычнай дзяржаўна-палі-тычнай сістэмы. На парламенцкіх выбарах перамогу зноў атрымаў АНК, а прэзідэнтам быў абраны кандыдат ад гэтай партыі Тоба Мбека.

ВЭ-1. Сацыялістычны эксперымент у шэрагу

арабскіх краін і яго вынікі


Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:

− што да ліку краін сацыялістычнай арыентацыі ў арабскім свеце ў свой час адносіліся Егіпет, Сірыя, Ірак, Лівія, Алжыр, НДРЙ;

− спецыфіку арабскага нацыянальнага сацыялізму ў названых кра-інах;

− калі і як адбыўся пераход шэрагу арабскіх краін да сацыя-лістычнай мадэлі;

− найважнейшыя мерапрыемствы ў сацыяльна-эканамічнай і палі-тычнай сферах у рамках будаўніцтва сацыялізму;

− калі тая ці іншая арабская краіна адмовілася ад сацыялістычнага выбару і да якіх перамен у жыцці грамадства гэта прывяло;



умець:

− параўнаць сацыялістычныя мадэлі ў розных арабскіх краінах;

− раскрыць прычыны крызісу і краху сацыялістычнага выбару ў арабскіх краінах;

− выявіць ролю арабскіх краін “сацыялістычнай арыентацыі” ў араба-ізраільскім канфлікце;

− ахарактарызаваць вынікі сацыялістычнага будаўніцтва ў ара-бскіх краінах;

Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-1:

1.Ваенны пераварот 1952 г. і будаўніцтва нацыянальнага сацыя-лізму ў Егіпце.

2.Унутраная і знешняя палітыка Егіпта ў 1970 г. - пачатку XXI ст.

3.Баасісцкі сацыялізм у Сірыі і яго рэфармаванне з канца ХХ ст.

4.Ірак часоў сацыялістычнай арыентацыі і рэжыму С.Хусейна.

5.Асаблівасці сацыялізму ў Лівіі і Алжыры.


1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка