Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка12/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15

Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: сацыяльна-эканамічнае развіццё Афганістана вызначалася запаволеннасцю, а дзяржаўна-палітычная сістэма ўяўляла сабой напаўабсалютную манархію, якая аказалася ня-здольнай правесці наспеўшыя рэформы.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Навейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.3. – С.27-33.



У падручніку дастаткова поўна характарызуюцца сацыяльна-эканамічнае развіццё Афганістана і спробы рэформаў у 50-я – 60-я гг. ХХ ст.

История Афганистана. – М., 1982.



У манаграфіі падрабязна разгледжана сацыяльна-эканамічнае развіццё Афганістана. Але вывады зроблены выключна на аснове фармацыйнага падыходу і канцэпцыі класавай барацьбы.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- дайце характарыстыку сацыяльна-эканамічнаму развіццю Афга-ністана ў першыя гады пасля другой сусветнай вайны;



Звярніце ўвагу на крайнюю сацыяльна-эканамічную адсталасць Афганістана, на панаванне традыцыйных сацыяльна-эканамічных адносін.

- вызначце важнейшыя рысы дзяржаўна-палітычнай сістэмы Афга-ністана пасля завяршэння другой сусветнай вайны;



Выконваючы гэтае заданне, вызначце асаблівасці афганскай ма-нархіі як формы дзяржаўнага кіравання, яе сацыяльную прыроду, спецыфіку партыйнай сістэмы, ролю міжэтнічных адносін.

- прааналізуйце рэформы “зверху”, якія праводзіліся ў Афга-ністане ў 50-я – 60-я гг., вызначце іх сутнасць і вынікі;



Вы павінны зыходзіць з таго, што частка правячага класу Афга-ністана асэнсавала неабходнасць крокаў па мадэрнізацыі краіны, але праводзімые рэформы сустрэлі моцнае супраціўленне з боку трады-цыяналісцкіх сіл і праваліліся.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: няздольнасць манархіі ажыцця-віць наспеўшыя рэформы выклікала ажыццяўленне шырокай каа-ліцыяй сацыяльна-палітычных сіл дзяржаўнага перавароту 1973 г., пасля чаго вострая барацьба разгарнулася ўнутры перамогшага блоку, якая завяршылася Красавіцкай рэвалюцыяй 1978 г.;

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Навейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. – М., 2001. – Ч.3. – С.33-37.



У падручніку поўна раскрыты прычыны перавароту 1973 г., асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Афганістана ў час праўлення Дауда.

История Афганистана. – М.,1982.



Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце прычыны, рухаючыя сілы і змест дзяржаўнага пера-вароту 1973г.;



Падумайце, чаму супраць манархіі разам выступілі такія розныя сілы, як НДПА і М.Дауд.

- прааналізуйце асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнай палітыкі М.Дауда ў 1973-1978 гг.;



Звярніце ўвагу на імкненне рэжыму М.Дауда да паскоранай інду-стрыялізацыі Афганістана, на ролю дзяржавы ў гэтым працэсе.

- ахарактарызуйце асноўныя палітычныя супярэчнасці і супрацьлеглыя палітычныя сілы ў Афганістане ў 1973-1978 гг.;



Неабходна акцэнтаваць увагу на нарастанні супрацьстаяння ўра-да М.Дауда з ісламскімі сіламі і на рэзкае абвастрэнне адносін з НДПА.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: Захапіўшы ўладу ў выніку ваеннага перавароту, Народна-дэмакратычная партыя Афганістана (НДПА) паспрабавала ажыццявіць сацыялістычныя пераўтварэнні, якія былі рэзка негатыўна ўспрыняты традыцыйным ісламскім гра-мадствам, вынікам гэтага стала працяглая грамадзянская вайна і па-дзенне рэжыму НДПА.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.3. – С.37-40.



У падручніку добра раскрыты прычыны грамадзянскай вайны ў Афганістане як вынік палітыкі НДПА. Не разгледжана палітыка “нацыянальнага прымірэння”, міжнароднапалітычны аспект афганскай вайны.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. - Т.2. – С. 380-382.



Аўтар дапаможніка ў агульным плане разглядае найбольш важ-ныя моманты гісторыі Афганістана ў 1978-1992 гг., прапануе су-часны падыход да вывучэння пытання.

Арунова М. Афганистан на пути борьбы и созидания // Между-народная жизнь.– 1985.–№4.

Семенов В. Революционный Афганистан восемь лет спустя // Международная жизнь.– 1988.– №7.

Названыя артыкулы напісаны з пазіцый ідэалізацыі палітыкі НДПА і апраўдання савецкага ўмяшання, але яны ўтрымліваюць значны фактычны матэрыял па гісторыі Афганістана першай пало-вы і сярэдзіны 1980-х гг.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- прачытайце наступны тэкст, які ўтрымлівае праграмныя пала-жэнні НДПА і вызначце, якія змены ў жыццё Афганістана яна збі-ралася ўнесці: “Асноўнай прычынай... запавольвання развіцця прадук-цыйных сіл і бядотнага становішча народу з’яўляецца эканамічнае і палітычнае панаванне феадальнага класа, буйных мясцовых і кампра-дорскіх гандляроў, бюракратыі і агентаў міжнародных манаполій, класавыя інтарэсы якіх супярэчаць інтарэсам народных мас Афга-ністана. НДПА бярэ на сябе задачу вырашэння гэтых супярэчнасцей шляхам стварэння нацыянальна-дэмакратычнага ўрада, які абапі-раецца на аб’яднаны нацыянальны фронт усіх прагрэсіўных, дэмак-ратычных і патрыятычных сіл, г.з. рабочых, сялян, прагрэсіўнай інтэ-лігецыі, рамеснікаў, дробнай і нацыянальнай буржуазіі, якія змага-юцца за нацыянальную незалежнасць, дэмакратызацыю грамадскага жыцця і давядзенне да канца антыфеадальнай і антыімперыяліс-тычнай барацьбы... Дзяржаўны сектар, які мае антыфеадальны, антыкаланіяльны і антыімперыялістычны характар, стане асновай развіцця эканомікі і сапраўднай дэмакратыі... Выступаючы ў пад-трымку канстытуцыі і адкрыта і мірным шляхам змагаючыся на дадзеным этапе за стварэнне нацыянальна-дэмакратычнага ўрада і некапіталістычны шлях развіцця на аснове перадавой ідэалогіі і светапогляду, мы ніколі не забываем аб сваёй адказнасці перад наро-дам і працоўнымі Афганістана і аб нашай канчатковай мэце – пабу-дове новага сацыялістычнага грамадства”. (История Афганистана. – М., 1982. – С.294-295.)



Падумайце, наколькі НДПА прытрымлівалася гэтай праграмы пасля захопу ўлады?

- устанавіце, якая сістэма ўлады ўсталявалася ў Афганістане ў выніку Красавіцкай рэвалюцыі;

- прааналізуйце ход унутрыпартыйнай барацьбы ў НДПА і яе ўплыў на сітуацыю ў краіне;

- вызначце, якія пераўтварэнні ў Афганістане правёў рэжым НДПА ў 1978-1979 гг. і як яны былі ўспрыняты насельніцтвам;



Асаблівую ўвагу звярніце на тое, як праводзімыя мерапрыемствы суадносіліся з традыцыйным ісламскім менталітэтам афганцаў.

- устанавіце прычыны, рухаючыя сілы, мэты ўзброенай барацьбы супраць рэжыму НДПА;



Неабходна адзначыць, што ўзнікненню грамадзянскай вайны садзейнічала палітыка НДПА, да росту радоў апазіцыі прывяло ўвядзенне савецкіх войскаў, сярод праціўнікаў рэжыму НДПА дамі-навалі ісламскія фундаменталісты.

- ахарактарызуйце палітыку “нацыянальнага прымірэння”, укажы-це прычыны яе правалу і падзення рэжыму НДПА;



Звярніце ўвагу на дэкларатыўны характар крокаў НДПА ў рамках палітыкі “нацыянальнага прымірэння”, на змены ў палітыцы СССР у другой палове 80-х гг.
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: падзенне рэжыму НДПА не спы-ніла грамадзянскую вайну. У ходзе яе рух талібан змог усталяваць сваю ўладу і фундаменталісцкія парадкі на большай частцы тэры-торыі Афганістана, але затым быў разгромлены ў выніку ўмяшання ў вайну ЗША і іх саюзнікаў.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век.– М., 2001. – Ч.3. – С.40-42.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. - С.380-383.

Прапанаваныя падручнікі дазваляюць пазнаёміцца з найважней-шымі момантамі палітычнай барацьбы ў Афганістане пасля 1992 г.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- ахарактарызуйце палітычную сітуацыю ў Афганістане ў 1992-1994 гг.;



Важна адзначыць, што падзенне ўрада Наджыбулы не спыніла грамадзянскую вайну. Адразу праявіліся асабістыя амбіцыі і этніч-ныя супярэчнасці сярод перамогшых маджахедаў.

- вызначце асноўныя моманты ідэалогіі і палітыкі руху талібан і яго сацыянальную базу;



Зыходзьце з таго, што гэты рух стаяў на пазіцыях ісламскага фундаменталізму ў яго найбольш радыкальных формах.

- прасачыце агульны ход ваенна-палітычнай барацьбы ў Афганістане пасля 1994 г.;



Неабходна звярнуць увагу на прычыны ваенных поспехаў талібан у другой палове 1990-х гг., устанавіць склад Паўночнага альянсу, вызначыць ролю іншых дзяржаў у гэтых падзеях.
Самакантроль па ВЭ-1.

1. Якія асаблівасці дзяржаўна-палітычнага ладу Афганістана ў 1945-1973 гг.?

2. Што сведчыць аб крайняй сацыяльна-эканамічнай адсталасці Афганістана пасля другой сусветнай вайны?

Для адказу на гэтае пытанне вызначце стан розных галін эканом-ікі, і якія сацыяльна-эканамічныя адносіны панавалі ў той час у Аф-ганістане.

3. Якія прычыны дзяржаўнага перавароту 1973 г. і якія палітычныя сілы яго ажыццявілі?

4. Якія найважнейшыя рысы палітычнага жыцця Афганістана ў час праўлення Дауда?

5. Якія прычыны прывялі да Красавіцкай рэвалюцыі 1978 г.?



Для адказу на гэтае пытанне ўспомніце перш за ўсё, якія ад-носіны склаліся ў Дауда з НДПА і як да яго рэжыму аднесліся іс-ламскія фундаменталісты.

6. Якія найважнейшыя пераўтварэнні правяла НДПА пасля захопу ўлады?

7. Якія сацыяльна-палітычныя сілы склалі ўзброеную апазіцыю НДПА і чаму?

Каб адказаць на гэта пытанне, вызначце, як розныя слаі грамад-ства аднесліся да палітыкі НДПА.

8. Як паўплываў на ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Афганістане ўвод савецкіх войскаў?

9. У чым сутнасць палітыкі “нацыянальнага прымірэння” і якія яе вынікі?

10. Чаму пасля падзення рэжыму Наджыбулы грамадзянская вайна ў Афганістане не спынілася?



Каб адказаць на гэтае пытанне ўспомніце, што ўяўляў з сябе блок сіл, які звергнуў уладу НДПА, якія рознагалоссі былі ўнутры яго?

11. Якія найважнейшыя палажэнні палітычнай праграмы руху талібан?

12. Якія палітычныя сілы аб’ядналіся ў Паўночны альянс?

13. У выніку якіх падзей была ліквідавана ўлада талібан у Афганістане?

ВЭ-2. Іран пасля Другой сусветнай вайны
Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:

- у чым праявіўся ўздым нацыянальна-дэмакратычнага руху ў Іране ў другой палове 40-х – 50-я гг. ХХ ст.;

- прычыны перавароту 1953 г. і сілы, якія яго ажыццявілі;

- асноўныя рэформы ў рамках “белай рэвалюцыі” і іх вынікі;

- прычыны, рухаючыя сілы, ход рэвалюцыі 1978-1979 гг.;

- палітычную сістэму Ісламскай Рэспублікі Іран (ІРІ).

- змены ў кіраўніцтве ІРІ ў 1988, 1997, 2005 гг. і іх уплыў на палітыку дзяржавы;

умець:

- вызначыць сацыянальна-палітычную сутнасць рэформаў урада Массадыка;

- ахарактарызаваць агульны кірунак пераўтварэнняў у рамках “белай рэвалюцыі”;

- вызначыць характар рэвалюцыі 1978-1979 гг.;

- выявіць характэрныя рысы грамадскага ладу Ісламскай Рэспублікі Іран як тэакратычнай дзяржавы;

- растлумачыць сутнасць палітыкі “экспарту ісламскай рэвалюцыі”;



Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-2:

  1. Палітычная барацьба ў Іране ў 1945-1950-я гг.

  2. “Белая рэвалюцыя шаха і народа”.

  3. Рэвалюцыя 1978-1979 гг. і станаўленне ІРІ.

  4. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця ІРІ ў 80-я гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.


Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у 1945-1950-я гг. асноўны змест палітычнага жыцця Ірана складала барацьба паміж сіламі, якія імкну-ліся шэрагам рэформаў умацаваць суверэнітэт краіны і паспрыяць развіццю нацыянальнага капіталізму, і тымі, што імкнуліся закансер-ваваць існаваўшыя грамадскія адносіны.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.3. – С. 14-20.



У падручніку на аснове багатага фактычнага матэрыялу паказа-ны розныя аспекты палітычнай барацьбы ў Іране ў 40-я –50-я гг. Нельга пагадзіцца з тым, што палітычныя сілы, якія звязаны з СССР характарызуюцца выключна як прагрэсіўныя, а тыя, якія арыентуюцца на Захад, як антыдэмакратычныя, рэакцыйныя.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. – С. 161-163.



У прапанаваным дапаможніку матэрыял пададзены з сучасных метадалагічных пазіцый, але толькі ў самым агульным плане.

История Ирана. – М., 1977. - Гл. 25 - 28.



Марксісцкая метадалогія, на аснове якой напісана манаграфія, ставіць у цэнтр увагі менавіта праблемы класавай барацьбы і не звяртаецца для даследавання гісторыі Ірана да такіх катэгорый як традыцыяналізм, мадэрнізацыя.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- ахарактарызуйце падзеі, якія адбываліся пасля завяршэння другой сусветнай вайны ў Іранскім Курдыстане і Іранскім Азербайджане;



Неабходна зыходзіць з таго, што ўтварэнне аўтаномных урадаў у гэтых правінцыях успрымалася Тэгеранам як пагроза адзінству краіны. Звярніце ўвагу на палітыку Народнй партыі Ірана і ролю вялікіх дзяржаў у гэтых падзеях.

- прааналізуйце прычыны ўтварэння, склад і палітычныя мэты Нацыянальнага фронту;



Звярніце ўвагу на разнастайнасць тых грамадска-палітычных сіл, якія ўвайшлі ў склад Нацыянальнага фронту.

- вызначце, якія наступствы для Ірана мела нацыяналізацыя АІНК.



Неабходна адзначыць як эканамічныя наступствы, так і міжна-роднапалітычныя ўскладненні, якія далі штуршок абвастрэнню ўну-трыпалітычнай сітуацыі.

- ахарактарызуйце прычыны, рухаючыя сілы і вынікі дзяржаўнага перавароту 19 жніўня 1953 г.



Укажыце як унутрыіранскія, так і знешнія сілы, якія выступілі супраць урада Массадыка, тыя змены, якія адбыліся ва ўнутранай і знешняй палітыцы Ірана пасля перавароту.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: “белая рэвалюцыя шаха і народа” ўяўляла з сябе рэформы “зверху”, якія былі накіраваны на мадэрні-зацыю Ірана і сустрэлі моцнае супраціўленне з боку традыцыяна-лісцкіх сіл.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.3. – С. 20-22.



Падручнік указваенай важнейшыя рэформы шаха, іх дасягненні і некаторыя супярэчнасці. Неабходна было больш засяродзіць увагу на нарастаўшым антаганізме паміж курсам шаха на еўрапеізацыю і традыцыйным укладам жыцця іранцаў.

Васильев Л.С. История Востока.– М., 2001.– Т.2. – С. 163-166.



Аўтар дапаможніка разгледзеў рэформы “белай рэвалюцыі” праз прызму барацьбы традыцыяналізму і мадэрнізацыі. Такі падыход дазваляе найлепш зразумець сутнасць працэсаў у грамадскім жыцці Ірана ў 60-я – 70-я гг. ХХ ст.

История Ирана. – М., 1977. – Гл. 21, 30.

Иран: очерки новейшей истории. – М., 1976. – С. 319-408.

Названыя дзве манагрфіі змяшчаюць вялікую колькасць фактыч-нага матэрыялу, які дазваляе падрабязна прасачыць ход рэформаў “белай рэвалюцыі”. Але аўтары даследуюць супраціўленне рэфор-мам у рамках канцэпцыі класавай барацьбы і бачаць у выступленнях супраць рэформаў толькі спробы розных сацыяльных груп адстаяць свае матэрыяльныя інтарэсы, а не імкненне захаваць традыцыйны ўклад жыцця.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце, якія мэты ставіў шах Ірана пры правядзенні рэформаў “белай рэвалюцыі”;



Неабходна адштурхоўвацца ад тэзісу, што “белая рэвалюцыя” была накіравана на мадэрнізацыю, еўрапеізацыю Ірана.

- назавіце найважнейшыя мерапрыемствы аграрных рэформаў 60-х – 70-х гг. і ўстанавіце іх эканамічныя, сцыяльныя і палітычныя вынікі;



Неабходна падкрэсліць, што стратэгічная мэта аграрнай рэфо-рмы – капіталізацыя сельскай гаспадаркі Ірана, і рух да яе выклікаў змены ў сацыяльным абліччы як памешчыкаў, так і сялян.

- вызначце найважнейшыя кірункі палітыкі шаха ў дачыненні да прамысловасці;



Звярніце ўвагу на імклівыя тэмпы развіцця памысловасці, на важ-ную ролю дзяржаўнага сектара і дзяржаўных інвестыцый.

- ахарактарызуйце асноўныя мерапрыемствы “белай рэвалюцыі” ў сацыяльнай сферы;



Засяродзьце ўвагу на двух асноўных аспектах: 1)імкненне шаха стварыць сучасныя сістэмы адукацыі, аховы здароўя; 2)укараненне элементаў “народнага капіталізму” праз удзел рабочых у прыбыт-ках і ператварэнне мільёнаў іранцаў у трымальнікаў акцый.

- вызначце, якімі метадамі шахскі рэжым ажыццяўляў рэформы, у якім кірунку ажыццяўлялася эвалюцыя палітычнай сістэмы ў гады “белай рэвалюцыі”;



Неабходна зыходзіць з таго, што шах пры правядзенні мадэрні-зацыі іранскага грамадства рабіў стаўку на прымус, на сілу і каб мець магчымасць іх прымяняць пастаянна ўмацоўваў сваю аса-бістую ўладу.

- прааналізуйце тыя сацыяльна-палітычныя наступствы, якія мелі рэформы “белай рэвалюцыі”;



Вы павінны зыходзіць з таго, што рэформы прывялі да разбу-рэння традыцыйнага, заснаванага на дагматах ісламу, укладу жыцця мільёнаў іранцаў, што стала асноўнай прычынай фарміра-вання шырокай апазіцыі шаху на чале з духавенстам.

- ахарактарызуйце найважнейшыя кірункі знешняй палітыкі Ірана ў час “белай рэвалюцыі”;

Для вызначэння пазіцыі шахскага ўрада адносна пагранічнай спрэчкі з Іракам прааналізуйце ірана-іракскае Алжырскае пагадненне ад 6 сакавика 1975.

“Высокія дагаворныя бакі вырашылі:

1. Правесці канчатковую дэмаркацыю сухапутнай граніцы паміж Іранам і Іракам...

2. Правесці дэлімітацыю рачных граніц паміж Іранам і Іракам па лініі тальвега.

3. Яны абавязуюцца ажыццяўляць узмоцнены і эфектыўны кан-троль па агульнай граніцы з тым, каб пакласці канец усім пранік-ненням, якія носяць падрыўны характар...

Бакі вырашылі аднавіць традыцыйныя вузы добрасуседства і дружбы шляхам ліквідацыі адмоўных фактараў у адносінах паміж імі, пастаяннага абмену думкамі па пытаннях, якія маюць узаемны інта-рэс, развіцця двухбаковага супрацоўніцтва...” (Ниязматов Ш.А. Ира-но-иракский конфликт. Исторический очерк. – М., 1989. – С. 165-166.)



Зрабіце асноўны ўпор на два моманты: цеснае супрацоўніцтва з ЗША і імкненне ператварыць Іран у рэгіянальнага лідэра.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: негатоўнасць іранскага грамад-ства ўспрыняць празмерна высокія тэмпы мадэрнізацыі, якія прапа-наваў шахскі рэжым, прывяла да таго, што традыцыяналісцкім сілам на чале з духавенствам удалося ажыццявіць ісламскую рэвалюцыю і ўсталяваць у краіне тэакратычны рэжым.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век В 3 ч. – М., 2001. – Ч.3. – С. 22-25.



Падручнік раскрывае асноўныя этапы рэвалюцыі і станаўлення тэакратычнага рэжыму ў Іране. Нельга пагадзіцца з тэзісамі аб масавым збядненні народа ў час рэформаў шаха як асноўнай прычы-не рэвалюцыі, а таксама аб яе буржуазным характары.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001 .– Т.2.



У дапаможніку грунтоўна раскрыты прычыны рэвалюцыі 1978-1979 гг., вызначаны яе рухаючыя сілы, але вельмі бегла сказана пра ход рэвалюцыі.

Жуков Д.А. Имам Хомейни: Очерк политической биографии. – М., 1999.



Названую манаграфію можна выкарыстаць як дадатковую.

Агаев С.Л. Рухолла Мусави Хомейни // Вопросы истории. – 1989. – №6.



Аўтар паказвае, што асноўнай прычынай ісламскай рэвалюцыі стала разбурэнне ў час “белай рэвалюцыі” традыцыйнага жыццёва-га ўкладу многіх іранцаў і пошук імі ў ісламе альтэрнатывы захо-дняму пранікненню.

Кляисторина В.Б. Иран в 60-е – 80-е годы. – М., 1989.



Прапанаваную манаграфію можна выкарыстаць як дадатковую каб грунтоўна пазнаёміцца з ідэйнымі перадумовамі ісламскай рэва-люцыі.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце рухаючыя сілы іранскай рэвалюцыі 1978-1979 гг.;



Для выканання гэтага задання ўспомніце сацыяльныя вынікі “бе-лай рэвалюцыі”, стаўленне розных груп грамадства да пераўтва-рэнняў шаха.

- прасачыце асноўныя падзеі рэвалюцыі 1978-1979 гг.;

- зрабіце высновы адносна характару рэвалюцыі 1978-1979 гг. і абгрунтуйце іх;

Для гэтага зыходзьце з таго, якія сацыяльна-палітычныя сілы ўдзельнічалі ў рэвалюцыі і кіравалі ёю, да якіх перамен у грамадскім жыцці прывяла рэвалюцыя.

- прааналізуйце тыя ідэйныя і дзяржаўна-прававыя нормы, на аснове якіх была заснавана Ісламская Рэспубліка Іран;



Звярніце ўвагу на рашэнні, якія былі прыняты на рэферэндуме 1979 г., на асноўныя палажэнні канстытуцыі 1979 г., на ролю духавенства і дагматаў ісламу ў дзяржаўна-палітычным і штодзённым жыцці.
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у выніку рэвалюцыі 1978-1979 гг. у Іране ўсталяваўся тэакратычны рэжым, непахіснасць шэрагу інсты-тутаў якога была пастаўлена пад сумненне ў 90-я гг. ХХ ст. у выніку наступлення ісламістаў-прагматыкаў.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.3. – С. 25-27.



Падручнік не ўтрымлівае дастаткова поўнай характарыстыкі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця Ірана ў 80-я гг., але добра паказвае жыццё краіны ў 90-я гг. Нельга пагадзіцца з тэзісам, што эканамічныя санкцыі – гэта рэакцыя Захаду на незалежную палітыку Ірана, а не на падтрымку ім экстрэмісцкіх арганізацый.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. – С. 377-379.



Аўтар паказвае найважнейшыя тэндэнцыі і супярэчнасці развіц-ця ІРІ, эвалюцыю палітычнага рэжыму, аналізуе дактрыну “экспар-ту ісламскай рэвалюцыі” і прычыны ірана-іракскай вайны.

Ниязматов Ш.А. Ирано-иракский конфликт. Исторический очерк.– М., 1989.



У манаграфіі паказаны гістарычныя карані ірана-іракскай вайны, палітыка іранскага кіраўніцтва, якая вяла да вайны, яе ход і ўплыў на ўнутрыпалітычнае і эканамічнае становішча Ірана.

Бади Ш. Противоречия в эшалонах власти Исламской Республики Иран // Народы Азии и Африки. – 1990. – №4.

Агаев Л.С. Иранская революция: воспоминания о будущем // Народы Азии и Африки. – 1989. – №1.

У двух названых артыкулах аналізуецца спецыфіка сацыяльна-эканамічнага развіцця, барацьба паміж ісламістамі-артадоксамі і ісламістамі-прагматыкамі ў кіраўніцтве краіны.

Агаев Л.С. Рухолла Мусави Хомейни // Вопросы истории. – 1989. – №6.



Аўтар паказаў станаўленне “ісламскай рэспублікі” і зрабіў абгру-нтаваную выснову аб яе аўтарытарным і рэпрэсіўным характары.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- ахарактарызуйце адметныя рысы сацыяльна-эканамічнага раз-віцця Ірана ў 1980-я гг.;



Неабходна зыходзіць з канцэпцыі Хамейні, якая адмаўляла як ка-піталістычную, так і сацыялістычную мадэлі і прапаноўвала сацы-яльна-эканамічныя адносіны, у аснове якіх былі традыцыі мусуль-манскай абшчыны.

- вызначце адметныя рысы палітычнага рэжыму, які існаваў у Іране ў 80-я гг. ХХ ст.;



Звярніце ўвагу на тое, што ў краіне ўсталявалася дыктатура шыіцкага духавенства, якое бязлітасна падаўляла ўсялякую апазі-цыю і перабудавала ўсё грамадскае жыццё на аснове нормаў шары-яту.

- прааналізуйце важнейшыя кірункі знешняй палітыкі Ірана ў 1980-я гг.;



Найважнейшымі момантамі тут з’яўляюцца: курс на экспарт ісламскай рэвалюцыі, канфрантацыя як з Захадам, так і з Усходам, ірана-іракская вайна.

- вызначце, якія перамены ў сацыяльна-эканамічным развіцці Ірана адбыліся з канца 80-х гг. ХХ ст.;



Асноўным момантам у вывучэнні гэтай праблемы з’яўляецца пе-раход кіраўніцтва Ірана да заахвочвання прыватнага сектару і раз-віцця рынкавых адносін, вынікам чаго стаў уздым іранскай экано-мікі.

- ахарактарызуйце змены ў палітычным жыцці Ірана ў 90-я гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.;



Перш за ўсё звярніце ўвагу на змены ў расстаноўцы сіл у палітыч-ным кіраўніцтве Ірана пасля смерці аяталы Хамейні на карысць мусульманскіх прагматыкаў, на вынікі выбараў у парламент 1996 і 2000 г. і прэзідэнскіх 1997 і 2001 г. Пакажыце, што гэта прывяло да паслаблення ісламісцкай дыктатуры. Але парламенцкія выбары 2004 г. і прэзідэнцкія 2005 г. прадэманстравалі, што гэтая тэндэнцыя яшчэ не стала пануючай у палітычным жыцці Ірана.

- прасачыце, якія новыя моманты з’явіліся ў знешняй палітыцы Ірана з канца 80-х гг. ХХ ст.;



Пачніце з высвятлення прычын замірэння з Іракам. Потым зася-родзьце ўвагу на такіх момантах, як адмова ад дактрыны экспарту ісламскай рэвалюцыі, супрацоўніцтва з Расіяй, спробы збліжэння з Захадам.

Самакантроль па ВЭ-2.

1.Якія палітычныя партыі пры падтрымцы СССР былі ўтвораны ў Іранскім Азербайджане і Курдыстане і якую палітыку яны праводзілі?

2.Якія прычыны нацыяналізацыі АІНК і якія яе наступствы?

3.Якія палітычныя сілы і чаму ажыццявілі дзяржаўны пераварот 19 жніўня 1953 г.?

4.Якія мэты мела аграрная рэформа “белай рэвалюцыі”?

5.Якія перамены адбыліся ў прамысловасці Ірана за час “белай рэвалюцыі”?

6.Назавіце важнейшыя кірункі палітыкі шаха ў сацыяльнай і ідэалагічнай сферах у 60-я – 70-я гг. ХХ ст.

7.Якія перамены ў сацыяльнай структуры грамадства выклікала “белая рэвалюцыя”?

8.Якія сацыяльныя сілы ўзначалілі рэвалюцыю 1978-1979 гг. у Іране, а якія склалі яе масавую базу?

9.Якую дзяржаўна-палітычную сістэму ўсталявала ў Іране канстытуцыя 1979 г.?

10.У чым сутнасць канцэпцыі “ісламскай эканомікі”?

11.У чым праявілася палітыка “экспарту ісламскай рэвалюцыі”?

12.Якія прычыны ірана-іракскай вайны 1980-1988 гг.?

13.Як гэтая вайна паўплывала на ўнутрыпалітычнае і эканамічнае жыццё Ірана?

14.Якая эвалюцыя тэакратычнага рэжыму ў Іране ў 90-я гг XX – пачатку XXI ст.?

ВЭ-3. Турцыя пасля Другой сусветнай вайны


Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:

- як развівалася шматпартыйная сістэма ў Турцыі пасля 1945 г.;

- чаму і калі адбываліся ваенныя перавароты ў Турцыі ў другой палове XX ст.;

- асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі Турцыі ў 1945 г. – пачатку XXI ст.;

- структуру дзяржаўна-палітычнай сістэмы Турцыі па кансты-туцыях 1924, 1961 і 1982 г.;

- прычыны палітычнай нестабільнасці ў Турцыі ў 50-я – 70-я гг. XX ст.;

- сутнасць канцэпцыі “змешанай эканомікі”;

умець:

- прааналізаваць наступствы другой сусветнай вайны для Турцыі;

- параўнаць мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця Турцыі 40-х – 70-х гг. XX ст. і 1980-х гг. – пачатку XXI ст.;

- вызначыць сутнасць працэсу мадэрнізацыі Турцыі на этапе, які пачаўся з 80-х гг. XX ст.;

- ахарактарызаваць ролю ісламу ў грамадскім жыцці Турцыі пасля 1945 г.;

- даказаць, што к канцу XX ст. Турцыя ператварылася ў новую індустрыяльную краіну.



Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-3:

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё і палітычная барацьба ў Турцыі ў 1945-1960 гг. і ваенны пераварот 1960 г.

  2. Спробы руху Турцыі на шляху палітычнага плюралізму і палітычныя крызісы 70-х і пачатку 80-х гг. XX ст.

  3. Рэформы ў галіне эканомікі і выхад Турцыі ў лік новых індустрыяльных краін (1980 г – пачатак XXI ст.).

  4. Унутрыпалітычнае жыццё і знешняя палітыка Турцыі ў 1980 – пачатку XXI ст.


Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: пасля заканчэння другой сусвет-най вайны Турцыя пераходзіць да шматпартыйнай сістэмы і правячай у 1950 г. становіцца Дэмакратычная партыя, якая не змагла забяс-печыць дынамічнае развіццё эканомікі і стварыла сваёй палітыкай па-грозу свецкаму характару Турэцкай рэспублікі і палітычнаму плюра-лізму. Гэта падштурхнула армію да дзяржаўнага перавароту.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч. 3. – С.4-6.



Адлюстроўваючы найважнейшыя моманты гістарычнага развіц-ця Турцыі ў пасляваенны час, аўтары падручніка ігнаруюць тое, што эканоміка Турцыі ў 50-я гг. заставалася ў цэлым дзяржаўнай і ў гэтым была асноўная прычына яе неэфектыўнасці. Яны мала ўвагі ўдзялілі барацьбе вакол прынцыпу лаіцызму і нарастанню аўтары-тарызму ў палітыцы ДП, не раскрылі прычын ваеннага перавароту 1960 г. Практычна нічога не сказана пра знешнюю палітыку Турцыі ў 1945 – 1960 гг.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. – С.149-151.



Дапаможнік з пазіцый сучаснай гістарыяграфіі паказвае пераме-ны ў сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці Турцыі ў 1945 – 1960 гг., прычыны перавароту 1960 г. Але аўтар не спыняецца пад-рабязна на ходзе падзей.

Новейшая история Турции. – М., 1968. – Гл. VI, VII.



Манаграфія насычана вялікім па аб’ёме фактычным матэры-ялам, але напісана на аснове марксісцка-ленінскай метадалогіі. У выніку ўсе працэсы разглядаюцца з пазіцый класавай барацьбы і супрацьстаяння СССР і ЗША. Практычна абмінута праблема су-працьстаяння традыцыяналісцкіх і мадэрнісцкіх сіл, ісламізму і лаі-цызму, неэфектыўнасці дзяржаўнай эканомікі.

Данилов В.И. Турция после второй мировой войны: демокра-тический эксперимент продолжается//Восток.–1998.–№ 4.



У артыкуле раскрыты прычыны станаўлення шматпартыйнасці ў Турцыі пасля вайны, паказана, чым быў абумоўлены ваенны пера-варот 1960 г.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце, чым было выклікана правядзенне пэўных дэмакра-тычных рэформаў і пераход да шматпартыйнасці ў Турцыі пасля заканчэння другой сусветнай вайны;



Неабходна зыходзіць з таго, што ў цяжкім становішчы знаходзі-лася турэцкая эканоміка, расло незадавальненне насельніцтва аднапар-тыйным рэжымам Народна-рэспубліканскай партыі (НРП), а прадпрымальніцкіх колаў – палітыкай этатызму. Прыга-дайце і тое, што пераходу да шматпартыйнасці патрабавала і ўзмацненне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства.

- ахарактарызуйце найважнейшыя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі Дэмакратычнай партыі ў 1950-1960 гг.;



Звярніце ўвагу на тое, наколькі заявы аб лібералізацыі эканомікі супадалі з рэальнай палітыкай урада Мендэраса, на наступленне іс-ламісцкіх сіл, у галіне знешняй палітыкі – на правядзенне Турцыяй блокавай палітыкі.

- вызначце прычыны, рухаючыя сілы і мэты ваеннага перавароту 1960 г.



Для выканання гэтага задання трэба разумець, што армія ў Турцыі – галоўны аплот прынцыпаў кемалізму, а ўрад Мендэраса сваёй палітыкай парушыў шэраг з іх, акрамя таго, ён прадэман-страваў імкненне да падаўлення апазіцыі. Зыходзячы з гэтага мож-на зрабіць вывады аб прычынах, рухаючых сілах і мэтах перавароту 1960 г.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у 1961 г. была прынята новая кан-стытуцыя Турцыі, якая стварала прававую сістэму для развіцця кра-іны ва ўмовах парламентарызму і палітычнага плюралізму, абвяшчала самыя шырокія правы і свабоды грамадзян. Але турэцкае грамадства аказалася не гатовым да жыцця ва ўмовах дэмакратыі, скацілася да палітычнай анархіі, вынікам чаго сталі палітычныя крызісы 1971 – 1973 і 1980 гг.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч. 3. – С.6-7.



У падручніку толькі ў самым агульным плане паказаны шэраг тэндэнцый грамадскага жыцця Турцыі ў 60-я – 70-я гг. XX ст. Не раскрыта паняцце “змешаная эканоміка”, сутнасць і ход партыйна-палітычнай барацьбы, прычыны нестабільнасці ў грамадстве, нічо-га не сказана пра палітычны крызіс пачатку 70-х гг.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. – С. 151-152.



У дапаможніку з пазіцый сучаснай гістарыяграфіі раскрыты найважнейшыя тэндэнцыі развіцця Турцыі ў 60 – 70-я гг. XX ст., але пры гэтым, як і ў папярэднім дапаможніку, яны разгледжаны толькі ў самым агульным плане.

Турецкая Республика в 60-70-е годы. Вопросы общественно-политического развития. – М., 1984.



Аўтары манаграфіі дэталёва даследуюць працэсы, якія адбыва-ліся ў розных сферах грамадскага жыцця. Але трэба ўлічваць, што манаграфія напісана на аснове марксісцкай метадалогіі і класавага падыходу. Таму, выкарыстоўваючы яе багаты фактычны матэры-ял, неабходна абапірацца на метадалогію, якая прапанавана Л.С. Васільевым.

Данилов В.И. Турция после второй мировой войны: демокра-тический эксперимент продолжается//Восток.–1998.–№ 4.



У артыкуле паказаны прычыны палітычнай нестабільнасці ў Турцыі ў 60 – 70-я гг., асноўны змест партыйна-палітычнай бара-цьбы, перадумовы крызісаў пачатку 70-х і 80-х гадоў ХХ ст.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- ахарактарызуйце найважнейшыя палажэнні канстытуцыі Турцыі 1961 г.;



Звярніце ўвагу на створаную канстытуцыяй сістэму дзяржаўнай улады, на тое, што яе распрацоўшчыкі зыходзілі з ідэі прадастаў-лення максімальнай свабоды як арганізацыям, так і асобным грама-дзянам для заняцця палітычнай дзейнасцю.

- устанавіце найважнейшыя рысы сацыяльна-эканамічнага развіц-ця Турцыі ў рамках канцэпцыі “змешанай эканомікі”;



Вы павінны зыходзіць з таго, што ў гэты час узмацняюцца мана-палізацыя турэцкай эканомікі і яе рэгуляванне з боку дзяржавы. Пры гэтым быў дасягнуты значны прырост выпускаемай прадукцыі, але вытворчасць заставалася нізкаэфектыўнай.

- прасачыце ход палітычнай барацьбы ў Турцыі ў 60-я гг. і наза-віце прычыны грамадска-палітычнага крызісу канца 60-х – пачатку 70-х гг.;



Вы павінны адштурхоўвацца ад тэзіса, што традыцыяналізм, адсутнасць вопыту жыцця ва ўмовах дэмакратыі перашкодзілі ста-більнаму развіццю Турцыі ў рамках ліберальнай парламенцкай сіс-тэмы.

- укажыце прычыны выступлення ваенных у 1971 г. і мэты, якія яны ставілі;



Для разумення прычын ваеннага перавароту ўспомніце, да якіх вынікаў вы прыйшлі пры выкананні папярэдняга задання. Заключэнне аб мэтах ваенных можна зрабіць, прааналізаваўшы тыя мерапры-емствы, якія яны ажыццявілі ў 1971 – 1973 гг.

- ахарактарызуйце палітычную сітуацыю ў Турцыі ў 1973–1980 гг. і вызначце прычыны дзяржаўнага перавароту 1980 г.;



Звярніце ўвагу на вострае супрацьстаянне розных партый, адсу-тнасць стабільнага ўрада, на наступленне ісламісцкіх сіл і рост тэрарызму.

- прасачыце найважнейшыя тэндэнцыі і кірункі знешняй палітыкі Турцыі ў 60 – 70-я гг. XX ст.;

Для разумення месца СССР у знешняй палітыцы Турцыі і хара-ктару турэцка-савецкіх адносін у 70-я гг. прааналізуйце наступны дакумент:

З інтэрв’ю прэм’ер-міністра Турцыі савецкаму тэлебачанню 8 ліпе-ня 1978 г.: “Візіт, які я ажыццявіў у Савецкі Саюз – суседнюю сяброўскую краіну – з’яўляецца, з майго пункту гледжання, важнай і радаснай падзеяй. Гэты візіт – важны этап на шляху ўмацавання сяброўскіх адносін і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Савецкім Саюзам і Турэцкай Рэспублікай. За апошнія гады прыкметна ўмаца-валася атмасфера даверу паміж нашымі краінамі.

Палітычны дакумент аб прынцыпах добрасуседскага і сяброўскага супрацоўніцтва паміж СССР і Турцыяй, падпісаны ў час візіту, з’яў-ляецца важным дакументам, які пацвярджае рашучасць абедзвюх кра-ін і далей развіваць добрасуседскія адносіны, узаемны давер і сяброў-скае супрацоўніцтва... Устанаўленне даверу паміж нашымі краінамі складае трывалую аснову для далейшага пазітыўнага развіцця двух-баковых адносін. Я быў вельмі рады пачуць ад Л.І. Брэжнева, А.М. Касыгіна, А.А. Грамыка і іншых відных дзеячаў Савецкага Саюза пра-вільную ацэнку пытанняў міжнароднага становішча і пераканаўчую заяву аб тым, якое вялікае значэнне яны надаюць усталяванню сяб-роўскіх адносін паміж СССР і Турцыяй.” (Новая и новейшая история. – 1999. – №2. – С. 94 – 95.)

Да ліку ключавых праблем трэба аднесці курдскую і кіпрскую, удзел у ваенных блоках, адносіны з ЗША і СССР.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: з пачатку 80-х гг. XX ст. у Турцыі была праведзена глыбокая структурная перабудова эканомікі па шяху лібералізацыі, у выніку чаго яна ўвайшла ў лік новых індустрыяльных краін.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч. 3. – С.7-11.



У падручніку акрэслена агульная канцэпцыя эканамічных рэфор-маў у Турцыі і іх вынікі, але па-за ўвагай аўтараў застаўся іх ход, ка-нкрэтныя мерапрыемствы.

Авлашеват С. Турция: национальная модель либеральной эка-номики // Вопросы экономики. – 1992. – №1.



Аўтар артыкула раскрыў сутнасць эканамічных пераўтварэнняў у Турцыі ў 80-я гг. і ахарактарызаваўнай важнейшыя рэформы.

Данилов В.И. Турция в 80-е годы. – М., 1991.



Названая манаграфія паказвае спецыфіку лібералізацыі турэцкай эканомікі ў 80-я гг., утрымлівае характарыстыку эканамічных рэформаў

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- устанавіце прычыны эканамічных рэформаў у Турцыі і бачанне іх канцэпцыі элітай краіны ў пачатку 80-х гг.;



Для выканання гэтага задання трэба вызначыць вынікі сацы-яльна-эканамічнага развіцця Турцыі ў рамках этатысцкай мадэлі. Успомніце, што яшчэ ў пачатку 1980 г. урад Дэмірэле прапанаваў праграму лібералізацыі эканомікі, многія палажэнні якой былі по-тым пераняты ўрадам Азала.

- прасачыце ход эканамічных пераўтварэнняў, якія ажыццяўляліся ўрадам Азала ў 80-я гг. ХХ ст. і прааналізуйце іх вынікі;



Звярніце ўвагу на такія найважнейшыя элементы эканамічнай палітыкі ўрада Азала, як барацьба з інфляцыяй, эканамічная ад-крытасць, прыватызацыя, на тое, што дасягнуўшы значных по-спехаў у развіцці эканомікі, Турцыя не змагла яшчэ вырашыць многія сацыяльна-эканамічныя праблемы.

- вызначце найважнейшыя рысы эканамічнага развіцця Турцыі ў 1990-я гг. – пачатку XXI ст.


Парадак вывучэння чацвёртага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у выніку ваеннага перавароту і прыняцця канстытуцыі 1982 г. у Турцыі, пры захаванні палітычнага плюралізму і парламентарызму, усталяваўся палітычны рэжым, галоў-ная мэта якога - захаванне стабільнасці ў грамадстве, падаўленне экс-трэмізму, недапушчэнне ісламізацыі краіны.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч. 3. – С.7-14.



У падручніку пераканаўча паказана, што палітычны рэжым, які ўсталяваўся ў Турцыі ў пачатку 80-х гг., можна характарызаваць як “накіроўваемую дэмакратыю”, пералічаны вузлавыя праблемы палі-тычнага жыцця.

Данилов В.И. Турция после второй мировой войны: демократи-ческий эксперимент продолжается//Восток.–1998.–№4.



У артыкуле паказана спецыфіка функцыянавання парламенцкай, шматпартыйнай сістэм ў Турцыі ў 80-я гг. XX – пачатку XXI ст., роля ісламскага фактару.

Киреев Н. Турция: что в багаже у партии власти “умеренного ис-лама” // Азия и Африка сегодня. – 2004 - №4. – С12-19.

Артыкул утрымлівае інфармацыю аб палітычнай сітуацыі ў Турцыі ў пачатку ХХІ ст.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- прааналізуйце змест канстытуцыі 1982 г. і характар той дзяр-жаўна-палітычнай сістэмы, якую яна ўсталявала;



Неабходна зыходзіць з таго, што канстытуцыя 1982 г. мае на мэце перш за ўсё забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве. У Турцыі ўсталявалася пэўнае абмежаванне для грамадскіх арганізацый на свабоду палітычнай дзейнасці.

- вызначце найважнейшыя элементы партыйна-палітычнай сістэ-мы Турцыі і расстаноўку палітычных сіл у краіне ў 1980-я гг.;



Вы павінны ведаць найбуйнейшыя палітычныя партыі Турцыі 80-х гг., вядучых палітыкаў, вынікі выбараў, якія праводзіліся ў той час.

- ахарактарызуйце ход палітычнай барацьбы і найважнейшыя ўну-трыпалітычныя праблемы, з якімі сутыкнулася Турцыя ў 90-я гг. XX – пачатку XXI ст.;



Звярніце ўвагу на змены ў суадносінах сіл паміж найбуйнейшымі палітычнымі партыямі, на ролю ісламскага фактару, курдскай праблемы.

- устанавіце найважнейшыя рысы знешняй палітыкі Турцыі ў 80-я гг. XX – пачатку XXI ст.



Неабходна ўлічваць, што Турцыя - адзіная мусульманская краіна, якая ўваходзіць у НАТО і імкнецца да членства ў Еўрасаюзе. Звярніце ўвагу на тыя праблемы, якія ўскладняюць адносіны Турцыі з Заха-дам, на тое, як на знешнюю палітыку Турцыі паўплываў распад СССР.
Самакантроль па ВЭ-3.

1. Якія прычыны і перадумовы вызначылі пераход Турцыі да шмат-партыйнасці?



Успомніце пра змены ў сацыяльнай структуры грамадства, пра знешні ўплыў.

2. Назавіце найважнейшыя кірункі ўнутранай палітыкі Дэмакра-тычнай партыі ў 1950 – 1960 гг.

3. Чым быў выкліканы ваенны пераварот 1960 г.?

4. Якія найбуйнейшыя палітычныя партыі дзейнічалі ў Турцыі ў 60-я – 70-я гг. XX ст.?

5. Якімі адметнымі рысамі характарызавалася палітычная сітуацыя ў Турцыі ў 60-я – 70-я гг. XX ст.?

6. Чаму адбыліся ваенныя перавароты 1971 і 1980 гг.?

7. Якія найважнейшыя рысы характэрны для турэцкай “змешанай эканомікі” 60 – 70-х гг. XX ст.?

8. Якія змены ў дзяржаўна-палітычную сістэму Турцыі ўнесла кан-стытуцыя 1982 г.?



Параўнайце канстытуцыю 1982 г. з канстытуцыяй 1961 г.

9. Які стратэгічны кірунак мелі эканамічныя рэформы ў Турцыі ў 80-я гг. XX – пачатку XXI ст.?

10. Як змянялася расстаноўка палітычных сіл у Турцыі ў 1980-я гг.– пачатку XXI ст.?

Успомніце вынікі выбараў 1980-х гг. – пачатку XXI ст. для розных партый.

11. Якія найважнейшыя праблемы палітычнага жыцця Турцыі канца XX – пачатку XXI ст.?

12. Якія асноўныя кірункі і тэндэнцыі знешняй палітыкі Турцыі ў 80-я гг. XX – пачатку XXI ст.?

ВЭ–К. Выніковы кантроль па модулю


Перш чым прыступіць да выканання кантрольных заданняў, ус-помніце, якія мэты ставіліся пры вывучэнні модуля, якая яго вяду-чая ідэя, якія асноўныя паняцці неабходна было засвоіць. Калі вы не ўпэўнены ў трываласці сваіх ведаў, паўтарыце вучэбны матэрыял па літаратуры, якая была рэкамендавана пры вывучэнні вучэбных эле-ментаў.

Кантрольныя заданні:

1.Якая з названых краін дасягнула пасля другой сусветнай вайны найбольшых поспехаў у мадэрнізацыі традыцыйнага грамадства: 1).Афганістан; 2).Іран; 3).Турцыя;

2.Асноўныя прычыны няўдачы рэформаў у Афганістане ў 50-60-я гг. ХХ ст. заключаліся ў: 1).Умяшанні ЗША ва ўнутраныя справы кра-іны; 2).Рэзкім супрацьдзеянні традыцыяналісцкіх сіл; 3).Нежаданні афганскай буржуазіі рабіць саступкі рабочым; 4).Адсутнасці дапамогі з боку СССР;

3.Манархія ў Афганістане была звергнута ў: 1).1956; 2).1967; 3).1973; 4).1978.

4.Ідэалогію НДПА склаў: 1).Мааізм; 2).Марксізм-ленінізм; 3).Іс-лам; 4).Нацыяналізм;

5.У выніку Красавіцкай рэвалюцыі ў Афганістане: 1).Пачалося бу-даўніцтва сацыялізму; 2).Узмацніліся пазіцыі ісламістаў; 3).Быў узяты курс на еўрапеізацыю краіны; 4).У знешняй палітыцы ўсталявалася арыентацыя на ЗША;

6.Аграрная рэформа 1978 - пачатку 80-х гг. у Афганістане пацярпела правал з-за:

1).Нежадання ўрада праводзіць яе ў жыццё; 2).Супраціўлення памешчыкаў; 3).Нежадання сялян браць адабраную ў памешчыкаў зямлю; 4).Інтэрвенцыі Пакістана;

7.Сацыяльную базу ўзброенай апазіцыі рэжыму НДПА склалі: 1).Сяляне; 2).Памешчыкі; 3).Духавенства; 4).Дробнабуржуазныя колы горада;

8.У рамках палітыкі “нацыянальнага прэмірэння” урад Наджыбулы: 1).Дазволіў палітычны плюралізм; 2).Увёў шматпар-тыйнасць; 3).Падзяліўся ўладай з апазіцыяй; 4).Абвясціў асобныя пра-вінцыі “зонамі міру”;



Успомніце, калі праводзілася гэтая палітыка.

9.Улада НДПА ў Афганістане пала ў: 1).1987; 2).1989; 3).1992; 4).1995;

10.На новым этапе грамадзянскай вайны ў Афганістане ў 1995-2002 гг. асноўнымі праціўнікамі выступілі: 1)_______________

2)____________________.

11.Рух талібан на занятай тэрыторыі ўсталяваў рэжым: 1).Сацы-ялістычны; 2).Праамерыканскі; 3).Парламенцкі; 4).Тэакратычны;

12.На момант заканчэння другой сусветнай вайны асноўнай апазіцыйнай сілай у Іране была ________________________________.

13.Найважнейшай рэформай урада Нацыянальнага фронту ў Іране ў 50-я гг. стала: 1).Аграрная рэформа; 2).Нацыяналізацыя нафтавай прамысловасці; 3).Нацыяналізацыя банкаў; 4).Увядзенне ўсеагульнага выбарчага права;

14.Урад Нацыянальнага фронту ў Іране паў у ______ г. у выніку ___________________.

15.Рэформы, які праводзіліся ў Іране ў 60-70-я гг. і былі накіраваны на мадэрнізацыю краіны, атрымалі назву ______________ .

16.Найбольш актыўна супраць рэформаў 60-70-х гг. у Іране выступала: 1).Сялянства; 2).Рабочыя; 3).Духавенства; 4).Памешчыкі;

17.У выніку рэформаў 60-70-х гг. у Іране: 1).Узнікла значная коль-касць фермерскіх гаспадарак; 2).Адбылася люмпенізацыя значнай часткі сялянства; 3).Быў створаны шэраг галін сучаснай прамыс-ловаці; 4).Узмацніўся ўплыў сацыялістычных ідэй;

18.Масавую найбольш актыўную базу ісламскай рэвалюцыі ў Іране скалі: 1).Рабочыя; 2).Сяляне; 3).Люмпенізаваныя слаі горада; 4).Ся-рэдні клас;

19.Ісламская рэвалюцыя ў Іране адбылася ў: 1).1969; 2).1975-1976; 3).1978-1979; 4).1981-1982;

20.Рэжым, які ўсталяваўся ў Іране ў выніку ісламскай рэвалюцыі, з’яўляўся: 1).Сацыялістычным; 2).Празаходнім; 3).Тэакратычным; 4).Прасавецкім;

21.У Ісламскай Рэспубліцы Іран вышэйшая ўлада належыць ______________________________.

22.Пасля ісламскай рэвалюцыі ў Іране: 1).Былі праведзены рынкавыя рэформы; 2).Прававая сістэма і побыт былі перабудаваны па аснове прынцыпаў шарыяту; 3).Замацаваўся ідэйна-палітычны плюралізм; 4).Пачаў ажыццяўляцца “экспарт” ісламскай рэвалюцыі;

23.Ірана-іракская вайна адбывалася ў: 1).1979-1984; 2).1980-1988; 3).1982-1986; 4).1981-1989;

24.Прычынамі ірана-іракскай вайны былі: 1).Тэрытарыяльная спрэчка; 2).Імкненне да “экспарту” ісламскай рэвалюцыі; 3).Спроба дапамагчы нацыянальнаму вызваленню курдаў; 4).Рэакцыя на агрэсіўную палітыку Ізраіля;

25.Пэўны адыход Ірана ад прынцыпаў ісламскага фундаменталізму ва ўнутранай і знешняй палітыцы пачаўся пасля абрання прэзідэнтам краіны ў _____г. _____________________ .

26.Прычынамі пераходу Турцыі да шматпартыйнасці пасля 1945 г. сталі: 1).Ускладненне сацыяльнай структуры грамадства; 2).Звяр-жэнне ўлады НРП; 3).Ціск з боку СССР; 4).Нарастанне дэмакра-тычнай тэндэнцыі ў свеце;

27.З 1950 па 1960 г. правячай партыяй ў Турцыі з’яўлялася _____________________.

28.Урад Мендэраса ў сваёй палітыцы адышоў ад двух прынцыпаў кемалізму: 1)._______________, 2).______________.

29.Прычынамі ваеннага перавароту 1960 г. былі: 1).Пагроза ісла-мізацыі краіны; 2).Камуністычная пагроза; 3).Супрацьдзеянне імкненню ДП да падаўлення апазіцыі; 4).Эканамічны крызіс;

30.”Змешаная эканоміка” ў Турцыі 60-70-х гг. прадугледжвала: 1).Дамінаванне рынкавых адносін; 2).Перавагу дзяржаўнага сектара; 3).Прыярытэт у развіцці прыватнага сектара; 4).Актыўную інтэ-грацыю ў сусветную эканоміку;

31.Вядучымі палітычнымі партыямі Турцыі ў 60-70-я гг. з’яўляліся: 1).______________;2._______________________.

32.Адметнымі рысамі палітычнай сітуацыі ў Турцыі ў 60-70-я гг. з’яўляліся: 1).Нестабільнасць; 2).Адыход ад шматпартыйнасці; 3).Рост экстрэмізму; 4).Знікненне з палітычнай арэны ісламісцкіх ар-ганізацый;

33.Найважнейшымі элементамі эканамічных рэформаў у Турцыі ў 80-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст. сталі: 1).Барацьба з інфляцыяй; 2).Пратэкцыянізм і абмежаванне дзейнасці замежнага капіталу; 3).Згортванне этатызму; 4).Згортванне рынкавых адносін;

34.Правядзенне рэформаў у 1980 гг. у Турцыі звязана з праўленнем партыі _________ і дзейнасцю прэм’ер-міністра ________________.

35.Парламенцкія выбары 1995 г. у Турцыі прынеслі найбольшы поспех партыі _____________________.

36.Умяшанне арміі ў палітычнае жыццё Турцыі ў 1997 г. мела на мэце: 1).Аднаўленне шматпартыйнасці; 2).Супрацьдзеянне палітыцы ісламізацыі; 3).Ліквідацыю камуністычнай пагрозы; 4).Канцэнтрацыю ўсёй улады ў руках ваеных;

37.Турцыя ўступіла ў ваенныя блокі: у 1952 г. у ________________, у 1955 г.у ____________.

Вм-6. Арабскі свет і краіны

Трапічнай і паўднёвай Афрыкі

пасля Другой сусветнай вайны
ВЭ-0. Уводзіны
Прыступаючы да вывучэння гэтага модуля, праверце свае веды па наступных пытаннях:

1.Прасачыце па карце тэрытарыяльны падзел Афрыкі і Блізкага Ус-ходу на час заканчэння другой сусветнай вайны.



Звярніце ўвагу на тое, якія каланіяльныя ўладанні належалі най-буйнейшым індустрыяльным дзяржавам, успомніце, што з сябе ўяўляла мандатная сістэма.

2.Якія арабскія краіны змаглі дабіцца незалежнасці ў 1918-1945 гг.?



Падумайце, наколькі поўнай была гэтая незалежнасць.

3.Чым характарызавалася грамадска-палітычная сітуацыя ў Палес-ціне ў першы перыяд найноўшага часу?

4.Якія адметныя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Блізкага Усходу і Афрыкі ў 1918-1945 гг.?

Перш за ўсё выявіце супярэчнасці, якія ўзнікалі і абвастраліся ў гэтых краінах ва ўмовах іх каланіяльнага і залежнага становішча. Калі вы правільна адказалі на пастаўленыя пытанні, можаце пры-ступаць да вывучэння модуля. У адваротным выпадку па дапамож-ніку Л.С. Васільева “История Востока” і падручніку “Новейшая ис-тория стран Азии и Африки. XX век” паўтарыце гісторыю адпаве-дных краін у першы перыяд найноўшай гісторыі. Звярніце ўвагу на тое, якія каланіяльныя ўладанні належалі найбуйнейшым індустры-яльным дзяржавам, успомніце, што з сябе ўяўляла мандатная сістэ-ма.

1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка