Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка11/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: фактычны статус унутранай калоніі Пакістана прывёў да нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі ва Усходняй правінцыі і ўтварэння Рэспублікі Бангладэш, якая ў канцы XX – пачатку XXI ст. развівалася ва ўмовах палітычнай нестабіль-насці і нявырашанасці вострых сацыяльных праблем.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001.–Ч.2. – С. 281-296.



Падручнік утрымлівае дастатковы па аб’ёму матэрыял, каб прасачыць станаўленне і развіццё бангладэшскай дзяржаўнасці, най-важнейшыя палітычныя падзеі і тэндэнцыі сацыяльна-палітычнага жыцця Бангладэш.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. - С.422-425.



На аснове матэрыялу названага дапаможніка сфармулюйце кан-цэптуальныя падыходы да вывучэння гісторыі Бангладэш.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- устанавіце прычыны і перадумовы ўтварэння Рэспублікі Бангладэш;



Выконваючы гэтае заданне, зыходзьце з таго, што Усходняя Бен-галія выконвала ролю ўнутранай калоніі, і з этна-культурнай ада-собленасці мясцовага насельніцтва.

- прасачыце ход станаўлення бангладэшскай дзяржаўнасці і яе юрыдычнае афармленне канстытуцыяй 1975 г.

- ахарактарызуйце асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця і найбольш важныя сацыяльна-эканамічныя праблемы ў жыцці Бангладэш у 1975 г.– пачатку XXI ст.

Звярніце ўвагу на спробы кіраўніцтва Бангладэш знайсці трэці шлях развіцця паміж капіталізмам і сацыялізмам. У палітычным жыцці найважнейшым фактарам была палітычная нестабільнасць, якая найбольш яскрава праявілася ў шэрагу ваенных пераваротаў і дыктатур.
Самакантроль па ВЭ-2.

1 Чым характарызавалася палітычнае жыццё Пакістана ў 1947 –1958 гг.?

2 Назавіце адметныя рысы развіцця капіталізму ў Пакістане ў 1947 – 1970 гг.

3 Чым было выклікана правядзенне аграрнай рэформы ў Пакіс-тане, якія яе характэрныя рысы і вынікі ў 50 – 60-я гг. XX ст.?

4 Якую палітыку ажыццяўляла правячая партыя пакістанскага народа ў 1971 – 1977 гг.?

5 Ахарактарызуйце палітычны рэжым і сацыяльна-эканамічную сістэму Пакістана ў 1977 – 1988 гг.

6 З якімі цяжкасцямі сутыкнуўся працэс дэмакратызацыі ў Пакістане ў канцы 80-х – 90-я гг. ХХ ст.?

7 Якую ролю адыгрываў ісламскі фактар у грамадска-палітычным жыцці Пакістана ў 70-я гг. XX – пачатку XXI ст.

8 Чым быў выкліканы і якія змены ва ўнутраную і знешнюю палітыку Пакістана ўнёс пераварот 1999 г.?

9 Чым было абумоўлена аддзяленне Усходняй Бенгаліі ад Пакістана?

10 У чым сутнасць альтэрнатыўнага (трэцяга) шляху развіцця Бангладэш?

11 Якія прычыны абумовілі нестабільнасць у палітычным жыцці Бангладэш?

12. Якія асноўныя сацыяльна-эканамічныя праблемы характэрныя для Бангладэш у 1970-я гг. – пачатку XXI ст.?

ВЭ-К. ВынІковы кантроль па модулю


Перш чым прыступіць да выканання кантрольных заданняў, ус-помніце, якія мэты ставіліся пры вывучэнні гэтага модуля, якая яго вядучая ідэя, якія паняцці трэба было засвоіць. Калі вы не ўпэўнены, што пастаўленыя задачы вырашаны, звярніцеся да той літара-туры, якая рэкамендавалася пры вывучэнні ВЭ модуля.

Кантрольныя заданні:

1 У чым сутнасць “плана Маўнтбетана”?

2 Якія праблемы ўзніклі пры падзеле Брытанскай Індыі на два дамініёны?

3 Першая канстытуцыя незалежнай Індыі ўступіла ў дзеянне ў: 1) 1947 г.; 2) 1949 г.; 3)1950 г.; 4) 1952 г.

4 Канцэпцыя “кангрэсісцкага сацыялізму” прадугледжвала: 1) рэ-жым парламенцкай дэмакратыі; 2) дыктатуру народа; 3) аднапартый-ную сістэму; 4) змешаную эканоміку з перавагай дзяржаўнага сектара.

5 У рамках “курсу Нэру” Індыя: 1) стварыла моцную цяжкую пра-мысловасць; 2) забяспечыла перавагу дзяржаўнага сектара ў экано-міцы; 3) вырашыла праблему беднасці; 4) стварыла адкрытую эка-номіку.

6 Першым прэм’ер-міністрам незалежнай Індыі стаў __________.

7 Чаму правае крыло ІНК у сярэдзіне 60-х гг. выступіла супраць працягу “курсу Нэру”?



Успомніце вынікі “курса Нэру”.

8 Урад І. Гандзі ў 1966 – 1977 гг.: 1) працягваў “курс Нэру”; 2) ума-цаваў дзяржаўны сектар у эканоміцы; 3) адмовіўся ад палітыкі неда-лучэння; 4) надаў прыярытэт прыватнаму сектару.

9 Для палітычнай сістэмы Індыі ў 50-я – 70-я гг. было характэрна: 1) парламенцкая дэмакратыя; 2) аднапартыйная дыктатура; 3) уні-тарная дзяржава; 4) дамінаванне адной партыі.

10 У 1975-1977 гг. у Індыі: 1) былі пашыраны дэмакратычныя пра-вы і свабоды; 2) усталяваўся аўтарытарны рэжым І. Гандзі; 3) упер-шыню адбыўся адыход ад пар-ламенцкай дэмакратыі; 4) узрос аўтарытэт ІНК як вядучай партыі.

11 Чым знамянальныя парламенцкія выбары 1977 г.у гісторыі Індыі?

12 Падставай для забойства І. Гандзі стала правядзенне ваеннай аперацыі супраць _________________ у штаце ___________________.

13. Урад Р. Гандзі з 1984 г. праводзіў палітыку: 1) этатызму; 2) лі-бералізацыі эканомікі; 3) збліжэння з вядучымі капіталістычнымі краінамі; 4) забароны дзейнасці апазіцыі.

14 Якія вынікі парламенцкіх выбараў 1989 г. у Індыі?

15 У 1991 – 1996 гг. правячай партыяй у Індыі з’яўлялася ___________________.

16 1990-я гг. у палітычным жыцці Індыі характарызаваліся: 1) аб-вастрэннем рэлігійна-абшчынных супярэчнасцей; 2) мяншэннем індуска-мусульманскага супрацьстаяння; 3) ростам уплыву палітыч-нага клерыкалізму; 4) стратай ІНК палітычнага дамінавання.

17 У канцы 1990-х гг. вядучай палітычнай партыяй Індыі стала ____________________.

18 Правячай партыяй у момант стварэння Пакістана стала _________________________.

19. Якая дата прапушчана ў дадзеным лагічным радзе, які звязаны з падзеямі ў гісторыі Пакістана?

1) 1958; 2) 1969; 3) _____ ; 4) 1999.



Растлумачце свой выбар

20 Для развіцця пакістанскага капіталізму да канца 1960-х гг. характэрна: 1) апераджальнае развіццё буржуазных адносін у горадзе; 2) радыкальныя буржуазныя рэформы ў горадзе; 3) эксплуатацыя Усходняй Бенгаліі ў якасці ўнутранай калоніі; 4) упор на паскораную індустрыялізацыю.

21 У рамках будаўніцтва нацыянальнага сацыялізму ўрад З.А. Бхута: 1) усталяваў аднапартыйную дыктатуру; 2) павёў наступленне на іслам; 3) імкнуўся ператварыць марксізм у пануючую ідэалогію; 4) зрабіў дзяржаўны сектар вядучым у эканоміцы; 5) правёў аграрную рэформу з мэтай ліквідацыі памешчыцкага землеўладання.

22 Зія-уль-Хак у 1977 – 1984 гг. праводзіў палітыку: 1) ісламізацыі Пакістана; 2) прыярытэтнага развіцця прыватнага сектара; 3) развіцця парламентарызму; 4) падтрымкі афганскага супраціўлення.

23 Палітычная сістэма, якая існавала ў Пакістане ў 1985-1988 гг., уяўляла з сябе: 1) парламенцкую дэмакратыю; 2) ускоснае ваеннае праўленне; 3) ваенную дыктатуру, прыкрытую шырмай прадстаў-нічых органаў улады; 4) аднапартыйную дыктатуру.

24 Што змяніў і што пакінуў нязменным у палітычнай сістэме Пакістана рэферэндум 1984 г.?



Успомніце, па якім пытанні ён праводзіўся.

25 Асноўнымі палітычнымі партыямі Пакістана ў канцы 80-х – 90-я гг. XX ст. з’яўляліся __________________ і ___________________.

26 Для палітычнага жыцця Пакістана ў 1988-1999 гг. было характэрна: 1) узмацненне ўлады ваенных; 2) станаўленне парла-менцкай дэмакратыі; 3) палітычная нестабільнасць; 4) палітыка ісла-мізацыі.

27 Прычынай ваеннага перавароту 1999 г. у Пакістане былі: 1) раз-гул карупцыі; 2) палітычная нестабільнасць; 3) незадаволенасць ваен-ных знешняй палітыкай Н.Шарыфа; 4) рост камуністычнай пагрозы.

28 Дзяржава Бангладэш утварылася ў ________ г.

У выніку якіх падзей гэта адбылося?

29 Што прадугледжвала канцэпцыя альтэрнатыўнага шляху развіцця для Бангладэш?

30 У выніку ваеннага перавароту 1975 г. і паправак у канстытуцыю ў 1976-1977 гг. у Бангладэш: 1) пачалося будаўніцтва нацыянальнага сацыялізму; 2) быў узяты курс на ісламізацыю; 3) быў нададзены прыярытэт развіццю прыватнага сектара; 4) узмацнілася парла-менцкая сістэма.

31 У выніку рэферэндуму 1985 г. у Бангладэш: 1) замацавалася парламенцкая дэмакратыя; 2) ваенная дыктатура была замаскіравана дзейнасцю прадстаўнічых органаў; 3) генерал Эршард страціў уладу; 4) адбыўся пераход да шматпартыйнасці.

32 Парламенцкія выбары 1991 г. у Бангладэш: 1) азнаменавалі пераход да парламенцкай дэмакратыі; 2) паклалі пачатак стабілізацыі палітычнай сітуацыі; 3) адкрылі шлях да станаўлення аднапартыйнай сістэмы; 4) далі падставу ваенным для перавароту.

Вм-5. Афганістан, Іран і Турцыя

пасля Другой сусветнай вайны
ВЭ-О. Уводзіны
Прыступаючы да вывучэння гэтага модуля, праверце свае веды па наступных пытаннях:

Звярніце ўвагу, што асноўны змест гістарычнага працэсу ў Афганіс-тане ў міжваенны час зводзіўся да спроб мадэрнізацыі грамадства. У яшчэ большай ступені гэты тэзіс датычыца Ірана і асабліва Турцыі.

1. Якія рэформы былі праведзены младаафганцамі ў Афганістане ў міжваенны час і які іх вынік.

2. У чым сутнасць палітычнага крызісу, які перажыў Іран пасля першай сусветнай вайны?

3. Ахарактарызуйце асноўныя кірункі палітыкі шаха Рэза Пехлеві ў 1920-я – 1930-я гг.?

4. Якая палітычная сітуацыя склалася ў Іране ў час другой сусветнай вайны?

5. Які характар мела турэцкая рэвалюцыя 1918-1923 гг.? Якія яе вынікі?



Успомніце, у якім становішчы апынулася Турцыя ў выніку першай сусветнай вайны.

6. Назавіце найважнейшыя палажэнні ідэалогіі кемалізму.

7. Якую эканамічную палітыку праводзілі кемалісты ў міжваенны час?

Неабходна вызначыць ролю дзяржавы ў эканамічным жыцці, адносіны да прыватнага, нацыянальнага і замежнага капіталу, на прыярытэтныя галіны эканомікі.

8. Чым характарызавалася палітычная сістэма Турцыі ў 1923-1945 гг.?



Тут перш за ўсё звярніце ўвагу на характар партыйнай сістэмы, аўтарытарызм, палітыку кемалістаў па нацыянальным і рабочым пытаннях. Калі вы правільна адказалі на пастаўленыя пытанні, мо-жна пераходзіць да вывучэння модуля. У адваротным выпадку па дапаможніку Л.С. Васільева “История Востока” і падручніку “Но-вейшая история стран Азии и Африки. ХХ век.”, ч.1, паўтарыце гісторыю адпаведных краін у першы перыяд найноўшай гісторыі.

Інфармацыя аб модулі ў цэлым.

Гэты модуль прысвечаны вывучэнню гісторыі неарабскіх краін Сярэдняга і Блізкага Усходу пасля другой сусветнай вайны, якія ўжо ў міжваенны час умацавалі свой суверэнітэт і зрабілі першыя крокі ў працэсе мадэрнізацыі. У яго аснове ляжыць праблема пошуку шляхоў мадэрнізацыі традыцыйнага ісламскага грамадства і супраціўлення ёй традыцыяналісцкіх сіл на сучасным этапе гістарычнага развіцця.



Месца і значэнне модуля ў сістэме курса: вывучэнне дадзенага модуля з’яўляецца важным этапам у набыцці студэнтамі ведаў аб гра-мадскіх працэсах, якія адбываюцца на сучасным этапе ў рэгіёне іслам-скай цывілізацыі, аб барацьбе мадэрнізатарскай і традыцыяналісцкай тэндэнцый у ім.

Мэты вывучэння модуля:

- выявіць узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця і характар палітычнай сістэмы Афганістана, Ірана і Турцыі на час заканчэння другой сусветнай вайны;

- даць параўнальную характарыстыку рэформаў, якія праводзіліся ў названых краінах пасля другой сусветнай вайны, накіраваных на мадэрнізацыю традыцыйнага грамадства;

- прааналізаваць дзеянні традыцыяналісцкіх сіл у Афганістане, Іране і Турцыі, накіраваныя на тармажэнне працэсу мадэрнізацыі;

- вызначыць прычыны, характар, рухаючыя сілы, вынікі рэвалюцый 1978 г. у Афганістане і 1978-1979 гг. у Іране;

- устанавіць спецыфіку палітычнай барацьбы ў Турцыі пасля другой сусветнай вайны;



Гэты модуль уключае наступныя вучэбныя элементы:

ВЭ-О. Уводзіны.

ВЭ-1. Афганістан пасля другой сусветнай вайны.

ВЭ-2. Іран пасля другой сусветнай вайны.

ВЭ-3. Турцыя пасля другой сусветнай вайны.

ВЭ-К. Выніковы кантроль па модулю.



Аб змесце модуля.

Ключавая паблема: мадэрнізацыя традыцыйнага ісламскага грамадства на сучасным этапе гістарычна развіцця Афганістана, Ірана і Турцыі.

Вывучаючы гэтую праблему, неабходна зыходзіць з таго, што мадэрнізацыя была прынесена ў гэтыя краіны звонку і не мела тут шырокай сацыяльнай базы, уступала ў супярэчнасць з ісламскай традыцыяй. Гэта і абумовіла верхавінкавы, супярэчлівы, зігзагапа-добны характар мадэрнізацыі ў Турцыі, Іране, Афганістане.

Вядучая ідэя: працэс мадэрнізацыі ў названых краінах, які пачаўся задоўга да другой сусветнай вайны, пасля яе завяршэння паскорыўся. Ён адбываўся ў многім пад знешнім уплывам і ў асноўным у форме рэформаў “зверху”. Ісламская цывілізацыйная традыцыя ў вывучае-мых краінах працягвала дэманстраваць высокую ступень устой-лівасці, у выніку чаго працэс мадэрнізацыі ў іх не стаў прамалінейна-паступальным. Сведчанем гэтага з’яўляецца ісламская рэвалюцыя ў Іране, рух талібан у Афганістане, высокая актыўнасць ісламскіх сіл у Турцыі.

Асноўныя паняцці: ісламская цывілізацыя, традыцыйнае грамад-ства, мадэрнізацыя, ісламскі фундаменталізм, “белая рэвалюцыя” у Іране, ісламская рэвалюцыя, этатызм, лаіцызм.

Вы павінны не толькі ведаць гэтыя паняцці, але і звязаць іх з канкрэтным гістарычным працэсам у вывучаемых краінах.
УВОДНАЯ ЛЕКЦЫЯ


  1. Асноўныя этапы гісторыі Афганістана ў др. пал. XX ст. -пачатку XXI ст.

  2. Асноўныя тэндэнцыі развіцця Ірана ў 1945-1978 гг.

  3. Ісламская рэвалюцыя 1978-1979 гг. Іран у канцы XX ст. –пачатку XXI ст.

  4. Турцыя ў другой палове ХХ ст.

1. Пасля другой сусветнай вайны Афганістан уяўляў з сябе напаў-абсалютную манархію. У эканамічных адносінах гэта была адна з са-мых адсталых краін свету, тут практычна непадзельна панавалі дака-піталістычныя адносіны. Велізарным уплывам карысталася рода-пле-мянная знаць. У краіне поўнасцю адсутнічала сучасная прамысло-васць, не было чыгунак. Правесці рэформы, якія былі накіраваны на пераадоленне сацыяльна-эканамічнай адсталасці краіны, паспрабаваў прыйшоўшы ў 1953 г. да ўлады ўрад на чале з Даудам. Але спроба ажыццявіць рэформу аграрных адносін сустрэла рашучае супраць-дзеянне з боку караля Захір-шаха, духавенства і памешчыкаў. У 1963 г. Дауд атрымаў адстаўку. Адмова ад рэформаў з боку караля прывяла да ўзнікнення ў краіне апазіцыйных арганізацый рознага кірунку: на-цыяналістычнага, ліберальнага, маркісцкага. Апошні быў прадстаў-лены створанай у 1965 г. Народна-дэмакратычнай партыяй Афганіс-тана (НДПА). Яна абвясціла сваёй мэтай звяржэнне манархіі і правя-дзенне радыкальных рэформаў. У арміі група афіцэраў рыхтавала ан-тыманархічны пераварот. К пачатку 1970-х гг. Афганістан перажываў востры крызіс – эканамічны, палітычны і нацыянальны. У гэтых умо-вах узнікла кааліцыя рэвалюцыйных афіцэраў і НДПА. 17 ліпеня 1973 г. яны ажыццявілі дзяржаўны пераварот і зверглі Захір-шаха. Новы ўрад сфарміраваў Дауд. Ён узяў курс на збліжэнне з СССР. За кошт савецкіх пазык стаў стварацца вялікі дзяржаўны сектар у прамы-словасці. Пасля перавароту ў краіне разгарнулася вострая палітычная барацьба. НДПА спрабавала павялічыць свой уплыў, а Дауд узяў курс на ўсталяванне асабістай улады. Ён забараніў дзейнасць партый. Лідэры НДПА былі арыштаваны. Аднак яму так і не ўдалося ўста-ляваць кантроль над арміяй. Там былі моцныя пазіцыі рэвалюцыйна настроеных афіцэраў, многія з якіх былі прыхільнікамі НДПА. Мена-віта вайсковыя часці пад кіраўніцтвам гэтых афіцэраў і выступілі суп-раць дыктатуры Дауда. Гэтае выступленне было абумоўлена і ростам пагрозы з боку ісламісцкіх сіл, якой Дауд не змог эфектыўна супраць-стаяць. 27 красавіка 1978 г. Дауд быў звергнуты.

30 красавіка 1978 г. была абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан (ДРА), улада перайшла ў рукі Рэвалюцыйнага савета на чале з лідэрам НДПА Н.М.Таракі. Новыя ўлады адразу прыступілі да радыкальных пераўтварэнняў. Самае важнейшае месца ў іх шэрагу належала зямельна-воднай рэформе. Пачатак ёй паклаў указ ад 28 лістапада 1978 г. У памешчыкаў адбіралася зямля і перадавалася сяля-нам. Сялян заахвочвалі ўступаць у кааператывы. Але праводзячы аг-рарныя пераўтварэнні, новыя ўлады дзейнічалі як дагматыкі, абса-лютна не ўлічваючы менталітэт афганскага сялянства. У вёсцы ў мно-гім яшчэ панавалі патрыярхальныя адносіны, і для селяніна паме-шчык быў часта не столькі эксплуататарам, колькі ”бацькам”, патро-нам абшчыны, тым больш, што ўласнасць памешчыкаў на зямлю, яго ўлада на вёсцы падтрымлівалася мульманскім духавенствам. А ісці супраць ісламскіх традыцый, супраць духавенства селянін не мог. Таму сяляне проста адмаўляліся браць зямлю, якую ўлады адбіралі ў памешчыкаў. Зусім незразумелым для сялянства было стварэнне кааператываў, прычым без усялякай падрыхтоўкі. Фактычна аграрная рэформа правалілася. Б.Кармаль прызнаваў на пленуме ЦК НДПА ў верасні 1985 г., што менш за палову беззямельных і малазямельных сялян, якія мелі права на атрыманне зямлі па рэформе, скарысталі гэтае права. Такім чынам, правядзенне аграрнай рэформы не пашы-рыла сацыяльную базу рэжыму НДПА.

Яшчэ больш адчувальны ўдар па гэтай жа сацыяльнай базе нанеслі мерапрыемствы ўладаў, накіраваныя на абмежаванне ўплыву духавен-ства. Спроба адцясніць яго на абочыну грамадскага жыцця выклікала пратэст з боку асноўнай масы насельніцтва. Таму і прагрэсіўныя ў прынцыпе пераўтварэнні ў галіне асветы, аховы здароўя выклікалі су-праціўленне і разглядаліся насельніцтвам як замах на традыцыйныя асновы ісламу. У сферы прамысловасці стаўка была зроблена на раз-віццё дзяржаўнага сектара. Уводзілася планаванне. Дробнатаварны сектар у прамысловасці каапераваўся. Ліхвярская дзейнасць была за-баронена.

Аўтарытэт урада падрывала ўнутраная барацьба ў НДПА. У ёй існавалі дзве фракцыі: ”Парчам”, якая арыентавалася ў асноўным на інтэлектуальныя сілы партыі, і ”Хальк”, якая шукала апоры ў шы-рокіх партыйных масах. Паміж гэтымі фракцыямі ішла пастаянная ба-рацьба. Н.М. Таракі, Х.Амін належалі да ”Хальк”, Б.Кармаль – да ”Парчам”. У 1978-1979 гг. многія прадстаўнікі ”Парчам” страцілі свае пасады. Барацьба ішла і ўнутры перамогшай фракцыі ”Хальк”. У ве-расні 1979 г. Амін зверг і фізічна знішчыў Таракі. Пры ім стаўка яшчэ ў большай ступені была зроблена на рэпрэсіі пры правядзенні пераў-тварэнняў. Амін заявіў, што адмаўляе сілам, звергнутым красавіцкай рэвалюцыяй, ва ўдзеле ў палітычным жыцці. Супраць яго выступала і частка НДПА. Становішча ўрада ў Кабуле аказалася вельмі цяжкім. Рады ўзброенай апазіцыі раслі. Кабул аказаўся практычна блакіра-ваным. Таракі, а затым Амін, якія былі няздольны ўласнымі сіламі стабілізаваць сваю ўладу, неаднаразова звярталіся да СССР з прось-бай увесці ў Афганістан савецкія войскі. 27 снежня 1979 г. яны ўвай-шлі ў Афганістан. Паколькі ў савецкага кіраўніцтва існавала пада-зрэнне, што Амін збіраецца адысці ад арыентацыі на СССР, то разам з увядзеннем войскаў было вырашана адхіліць Аміна ад улады. Савецкі спецназ узяў штурмам палац Аміна, а сам ён загінуў. Новым кіраў-ніком Афганістана стаў Б.Кармаль. Змена кіраўніцтва практычна ні-чога не змяніла ў праводзімай палітыцы. Захоўвалася тая ж манаполія НДПА на ўладу, працягваліся спробы ажыццявіць сацыялістычныя пераўтварэнні ў сацыяльна-эканамічнай сферы. Але ва ўмовах саве-цкага ўварвання супраць кабульскага ўрада сталі выступаць і тыя сі-лы, якія раней былі нейтральнымі і нават лаяльна ставіліся да яго. Пе-раважнай большасцю афганцаў Кармаль пачаў успрымацца як марыя-нетка СССР. Кармаль у 1985 г. прызнаваў, што ў радах апазіцыі зма-галіся не толькі прадстаўнікі экплуататарскіх класаў, але і рабочыя і сяляне.

У сярэдзіне 80-х гг. стала відавочна, што асноўная маса насель-ніцтва на баку апазіцыі і шансаў на перамогу чыста ваенным шляхам нават пры падтрымцы СССР у кабульскага рэжыму практычна няма. Маральны дух афганскай урадавай арміі быў нізкі і, як прызнаваў сам Кармаль, нягледзячы на колькасную перавагу над праціўнікам у аса-бовым складзе і баявой тэхніцы, узброеныя сілы кабульскага ўрада аказаліся няздольнымі дабіцца пералому ў вайне на сваю карысць. У такіх ўмовах савецкае кіраўніцтва вымушана было шукаць некія но-выя падыходы ў палітыцы ў Афганістане. Тым больш, што пачалася перабудова. У Афганістане адбылася змена кіраўніцтва. Новым лідэ-рам у 1986 г. стаў Наджыбула. Быў абвешчаны курс на нацыянальнае прымірэнне. Урад аб’явіў аб спыненні з 15 студзеня 1987 г. Насту-пальных ваенных дзеянняў. Дэкларавалася павага да ісламу, гавары-лася аб гатоўнасці НДПА адмовіцца ад манаполіі на ўладу. Апазіцыі былі прапанаваны пасады ў органах улады. Але многія палажэнні ў палітыцы нацыянальнага прымірэння так і засталіся дэкларацыяй. Скажам, дазваленне шматпартыйнасці звялося да дазволу на дзей-насць Рэвалюцыйнай арганізацыі працоўных Афганістана і Аргані-зацыі працоўных Афганістана, якія знаходзіліся пад кантролем НДПА. У прынятай канстытуцыі падкрэслівалася адмысловая роля НДПА ў жыцці краіны. Яна абвяшчалася ініцыятарам і арганізатарам палітыкі нацыянальнага прымірэння. Нацыянальнае прымірэнне ў многім звялося да прапагандысцкай кампаніі: аб’яўленне зонаў міру, стварэння джыргаў-саветаў з прадстаўнікоў розных слаёў, у тым ліку і лаяльнага духавенства. Непаслядоўнасць пры правядзенні палітыкі прымірэння, а таксма ўпэўненнасць апазіцыі ў сваёй перамозе пры-вялі да таго, што ”альянс сямі” - аб’яднанне самых буйных апазі-цыйных партый, адхіліў прапановы аб міры. Палітыка нацыянальнага прымірэння пацярпела няўдачу. З 4-5 млн. бежанцаў толькі каля 200 тыс. вярнулася ў Афганістан. 15 лютага 1989 г. савецкія войскі пакінулі Афганістан, але СССР працягваў аказваць дапамогу Наджы-буле, перадаючы самую сучасную ваенную тэхніку. Тым не менш, пасля вываду савецкіх войскаў лёс кабульскага ўрада быў прадвы-рашаны. У 1992 г. маджахеды авалодалі Кабулам. Наджыбула схаваў-ся ў місіі ААН. Прэзідэнтам стаў адзін з лідэраў апазіцыі Рабані. Але грамадзянская вайна не скончылася. Пачаліся сутычкі паміж прыхіль-нікамі Рабані і Хекмаціяры – кіраўніка найбольш буйной Ісламскай партыі Афганістана. Хекмаціяр дамогся пасады прэм’ер-міністра. Поўнач краіны кантраляваў генерал Дустум, які не падначальваўся Кабулу.

У 1994 г. з’явілася новая ваенна-палітычная сіла – рух ісламскіх фундаменталістаў талібан. Талібан абапіраўся на вялікую дапамогу з боку ЗША, Пакістана, Англіі. У 1996 г. талібы авалодалі Кабулам. Супраць іх аб’ядналіся Рабані, Хекмаціяр, Шах-Масуд, Дустум. Вай-на працягвалася. Талібан абапіраўся ў этнічным плане на пуштунаў, якія складалі большасць насельніцтва краіны. Іх праціўнікі ўтварылі ваенна-палітычны блок (Паўночны альянс), у які ўваходзілі ў асноў-ным прадстаўнікі нацыянальных меншасцей Афганістана: таджыкі, узбекі і інш. Рух талібан змог усталяваць свой кантроль прыкладна над 80% тэрыторыі краіны, але поўнасцю зламаць супраціўленне Паўночнага альянсу, які кантраляваў паўночныя раёны краіны і атрымліваў дапамогу ад Расіі, талібы не змаглі. 28 кастрычніка 1997 г. талібы абвясцілі Афганістан эміратам, тым самым усталяваўшы ў краіне тэакратычную манархію. Тытул эміра прыняў духоўны лідэр талібаў Мухамад Умар. Талібы перабудавалі ўсё жыццё Афганістана на аснове традыцый артадаксальнага ісламу. Былі знішчаны сістэмы адукацыі і аховы здароўя. Эканоміка краіны прыйшла ў поўны за-няпад. Асноўнай галіной эканомікі стала вытворчасць і экспарт нар-котыкаў. На тэрыторыі Афганістана дзейнічалі міжнародныя тэра-рыстычныя арганізацыі, якія карысталіся падтрымкай талібаў, у тым ліку і Аль-Кайда на чале з Усамай бен Ладанам. Наяўнасць на тэрыто-рыі Афганістана міжнародных тэрарыстаў скарысталі ЗША і іх саюз-нікі, каб у кастрычніку 2001 г. распачаць ваенную аперацыю супраць талібаў. У саюзе з заходнімі дзяржавамі дзейнічаў і паўночны альянс. Войскі антытэрарыстычнай кааліцыі да вясны 2002 г. усталявалі кантроль над найважнейшымі раёнамі Афганістана.

Пасля перамогі над талібамі ўзніклі пэўныя праблемы са ства-рэннем новай сістэмы ўлады ў Афганістане. Паўночны альянс, які ўнёс вялікі ўклад у разгром талібаў, усё ж не мог прэтэндаваць на ўсю паўнату ўлады ў краіне, бо складаўся ў асноўным з прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей. Улада ў Афганістане не можа быць ста-більнай, калі яна не абапіраецца на падтрымку пуштунаў. Таму пры падтрымцы Захаду на чале ўрада Афганістана стаў адзін з пуштунскіх лідэраў Х.Карзай, які затым быў абраны прэзідэнтам краіны.

2. У апошнія гады другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе заканчэння ў Іране назіралася ўзмацненне кансерватыўна-трады-цыяналісцкіх сіл. Яны арыентаваліся на шыіцкае духавенства і высту-палі супраць правядзення любых рэформаў у кірунку еўрапеізацыі і за вяртанне да нормаў ісламу. Сваім галоўным праціўнікам традыцыя-налісты лічылі Народную партыю, якая была створана ў 1941 г., і чы-ёй ідэалогіяй быў марксізм-ленінізм. Яе галоўная база знаходзілася ў Іранскім Азербайджане, дзе яна кантралявала правінцыйны ўрад. Па-сля вываду з поўначы Ірана савецкіх войскаў, шахскі ўрад разграміў Народную партыю.

У канцы 1940-х гг. у іранскім грамадстве ўзмацніліся нацыяна-лістычныя настроі. Гэта было ў многім звязана з тым, што геагра-фічна блізкія да Ірана азіяцкія краіны пачалі атрымліваць незалеж-насць. У сакавіку 1951 г. менджліс прыняў закон аб нацыяналізацыі Англа-Іранскай нафтавай кампаніі. Ірану даставалася толькі невялікая частка ад тых даходаў, якія атрымліваліся гэтай кампаніяй. Урад Мас-садыка, які рыйшоў да ўлады ў красавіку таго ж года, пачаў актыўна праводзіць гэты закон у жыццё. Усе нафтапромыслы і нафтаперапра-цоўчыя заводы былі ўзяты пад кантроль дзяржавы. Англійскія спе-цыялісты АІНК былі выгнаны з краіны. Дайшло нават да разрыву ды-пламатычных адносін паміж Іранам і Англіяй. Палітыка Массадыка выклікала незадавальненне вядучых капіталістычных краін - Англіі, ЗША, якія былі пазбаўленны кантролю над іранскай нафтаю. Шмат праціўнікаў меў прэм’ер-міністр і ўнутры Ірана. У ліку іх аказаліся шах і яго акружэнне, якіх палохаў размах руху, што ўзначаліў Массадык, і рост яго асабістай папулярнасці. Праціўнікі Массадыка пры падтрымцы ЗША арганізавалі дзяржаўны пераварот і адхілілі яго ад ўлады ў жніўні 1953 г. Пасля перавароту нафтавая гаспадарка была перададзена пад кантроль міжнароднага кансорцыума, у якім вядучую ролю іграў амерыканскі і англійскі капітал.

У пачатку 60-х гг. па ініцыятыве шаха Рэза Пехлеві ў Іране пача-лася серыя глыбокіх рэформаў, якія атрымалі назву ”белая рэвалю-цыя”. Сутнасць яе заключалася ў ажыццяўленні зверху радыкальных пераўтварэнняў капіталістычнага тыпу. Ставілася мэта ажыццявіць мадэрнізацыю краіны. Сярод праводзімых рэформаў найбольш важ-най была аграрная. Яна пачала праводзіцца ў 1960 г. У ходзе яе зямельная ўласнасць, якая перавышала ўсталяваны максімум, выкуп-лялася дзяржавай і раздавалася сялянам з умовай аплаты ў растэрмі-ноўку (15 гадоў). Максімум зямельнай ўласнасці ўвесь час зніжаўся: 800 га па закону 1960 г., 400 га – 1962 г., і ад 20 да 100 га – 1963 г. Пры правядзені рэформы ў прывілеяванае становішча ставіліся тыя зямельныя ўласнікі, якія прымянялі сучасныя тэхналогіі і наёмную працу, г.з. вялі гаспадарку капіталістычнымі метадамі. Рэформа аха-піла цэлае дзесяцігоддзе. Іран аказаўся не гатовы да такіх рады-кальных пераўтварэнняў у сельскай гаспадарцы. Сялянства ў боль-шасці было не здольна перайсці на новыя формы гаспадарання. Як вынік – масавая паўперызацыя сельскага насельніцтва. Каля 41% жы-хароў вёсак у 60-70-я гг. былі вымушаны пайсці ў горад.

Рэформы ахапілі і іншыя сферы. У прамысловасці ішла прываты-зацыя дзяржаўных прадпрыемстваў. Значныя даходы ад экспарту на-фты забяспечвалі хуткае развіццё прамысловасці, з’яўленне яе новых сучасных галін. Ствараліся сучасныя сістэмы адукацыі і аховы здароўя. Але краіна не ўспрыняла рэформы, яны аказаліся вельмі імклівымі для Ірана з моцнымі традыцыямі ісламу. Шыіцкае духа-венства ўбачыла ў рэформах адступленне ад ісламу і капітуляцыю перад заходнім укладам жыцця. Паколькі духавенства карысталася ў Іране вельмі вялікім уплывам, яму ўдалося прыцягнуць да су-працьдзеяння рэформам ”белай рэвалюцыі” шырокія масы. І ўсё ж, нягледзячы на моцнае супраціўленне, ”белая рэвалюцыя” прынесла многа станоўчых перамен у жыццё Ірана. У краіне з’явілася каля 2 млн. фермераў. Аб’ём прамысловай вытворчасці ў 1963-1973 гг. вы-рас у 6 разоў, здабыча нафты - ў 4 разы. Нацыянальны даход на душу насельніцтва павялічыўся з 200 да 1000 долараў.

3. Здавалася, Іран зрабіў значны крок на шляху да еўрапейскага капіталізму і сілы, што выступалі за рэканструкцыю краіны атрымалі буйную перамогу над традыцыяналістамі. Аднак шах пры правядзенні рэформаў яўна недаацаніў моц уплыву ў краіне шыіцкага духавен-ства. Шах у барацьбе з ім зрабіў стаўку выключна на сілу. Ён не ўлі-чыў асаблівасці шыіцкага Ірана. Улада шаха не была сакральна сан-кцыянавана. Калі ў суніцкіх краінах правіцель лічыўся не толькі па-літычным, але таксама і духоўна-рэлігійным лідэрам краіны і народа, то ў шыітаў духоўна-рэлігійным правадыром лічыўся ”скрыты імам”, а шах быў толькі часовым, да яго з’яўлення, кіраўніком краіны. Такім чынам, фармальна шах не меў права кіраваць прававернымі і гэты тэзіс умела скарыстала духавенства. У сваёй барацьбе з шахам яно знайшло масавую базу. Насельніцтва краіны ў большасці аказалася не гатовым да празаходняй трансфармацыі. Урад жа галоўным інстру-ментам правядзення рэформаў зрабіў прымусова-сілавыя метады. Шах шырока парушаў правы і свабоды іранцаў. Рэпрэсіўныя метады выклікалі незадавальненне інтэлігенцыі і студэнцтва, якія таксама схіляліся да падтрымкі духавенства. Незадавальненне эканамічным становішчам было моцным сярод велізарнай колькасці людзей, якія рэформамі шаха былі выбіты з прывычнай жыццёвай каляіны. Перш за ўсё гэта сяляне, якія былі даведзены да галечы і перасяляліся ў гарады. Яны стварылі тут велізарную армію люмпенаў. Менавіта люмпенізаваныя слаі горада сталі галоўнай ударнай сілай ісламскай рэвалюцыі. Дробнаўласніцкія колы, якія групаваліся вакол традыцый-нага базару, таксама апынуліся пад ударам у выніку еўрапеізацыі. Усе гэтыя сілы лічылі прычынай бедаў курс шаха на еўрапеізацыю жыцця краіны і бачылі выйсце ў вяртанні да традыцый ісламу. Таму агуль-напрызнанай кіруючай сілай апазіцыі, а затым і рэвалюцыі стала шыіцкае духавенства.

Пачаткам рэвалюцыі лічыцца 9 студзеня 1978 г., калі ў г. Кум адбыліся масавыя дэманстрацыі студэнтаў у падтрымку аяталы Ха-мейні пасля таго, як аб ім у іранскім праўрадавым друку быў на-друкаваны зневажальны матэрыял. Улады звярнуліся да рэпрэсій, але рэвалюцыйны ўздым народа на чале з духавенствам быў вельмі моцным. Рэвалюцыю падтрымалі і левыя сілы – Народная партыя. Частка арміі перайшла на бок рэвалюцыі. 14 студзеня 1979 г. Хамейні ў эміграцыі ў Парыжы стварыў Ісламскі рэвалюцыйны савет і 1 лютага прыбыў у Тэгеран. Тым часам шах 16 студзеня пакінуў краіну. Пачалі ўзнікаць рэвалюцыйныя органы ўлады: Часовы камітэт іслам-скай рэвалюцыі, Часовы рэвалюцыйны ўрад на чале з Базарганам і рэўкомы на месцах. Ударнай узброенай сілай рэвалюцыянераў стаў корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі. Завяршэннем рэвалюцыі прынята лічыць 9 лютага 1979 г., калі было зломлена супраціўленне шахскай гвардыі. Галоўны змест рэвалюцыі – укараненне ў жыццё Ірана прынцыпаў ісламу. Таму рэвалюцыя характарызуецца перш за ўсё як ісламская, традыцыяналісцкая, а таксама - народная, бо ўдзел у ёй узялі самыя шырокія слаі іранскага грамадства.

Пасля перамогі рэвалюцыі пачалося ўсталяванне новай улады. У краіне быў праведзены рэферэндум, у адпаведнасці з вынікамі якога Іран быў абвешчаны 1 красавіка 1979 г. Ісламскай Рэспублікай. У снежні была прынята новая канстытуцыя, у якой мелася палажэнне аб тым, што вышэйшая ўлада ў краіне належыць духавенству ў асобе аяталы Хамейні. Грамадзянскую ўладу ажыццяўляе прэзідэнт, мен-джліс і прэм’ер-міністр. Фактычна ў краіне ўсталявалася дыктатура мусульманскага духавенства. Усё жыццё Ірана пачало будавацца на аснове прынцыпаў шарыяту. Краіна заявіла аб адхіленні і капіталізму, і камунізму і супрацьпаставіла ім свой ісламскі шлях развіцця. Перш за ўсё ісламізацыя адбывалася ў культурнай сферы, штодзённым жыцці, палітыцы, значна менш - у эканоміцы. Свабодны рынак не быў поўнасцю адхілены, але ўмовы для яго функцыянавання пагоршыліся. Працягваў існаваць вялікі дзяржаўны сектар, створаны яшчэ пры ша-ху. Быў вылучаны прынцып мусульманскай эканомікі. Ён меў на ўвазе стымуляванне працоўнай уласнасці, забарону спекуляцый і ліх-вярства, у сацыяльных адносінах – салідарнасць і братэрства права-верных. Хамейні вылучыў лозунг: ”Ад кожнага па здольнасцях – кожнаму па набожнасці”.

Ісламскае духавенства, якое прыйшло да ўлады, лічыла, што яго задача заключаецца не толькі ў тым, каб перабудаваць на ісламскі лад жыццё Ірана, але і каб распаўсюдзіць ісламскую рэвалюцыю за межы краіны. Хамейні заявіў, што ”пакуль іслам не пераможа ва ўсім свеце, барацьба будзе працягвацца”. У многім з гэтымі памкненнямі была звязана ірана-іракская вайна 1980-1988 гг. Хоць фармальна першым ваенныя дзеянні пачаў Ірак, але іранскае духавенства таксама імкнулася да вайны. Яна давала магчымасць кансалідаваць народ пад новай уладай у барацьбе за распаўсюджванне “вялікіх ідэй ісламскай рэвалюцыі”. Вайна была выкарыстана для разгрому ўсялякай апазі-цыі, у тым ліку саюзнай па рэвалюцыі Народнай партыі, і для адклад-вання рэформ, якія былі дэклараваны ў час рэвалюцыі. У гады вайны яскрава абазначылася мэта экспарту рэвалюцыі. Іранскія ўлады ства-рылі Вышэйшы савет ісламскай рэвалюцыі Ірака, які павінен быў узяць уладу ў Іраку пасля звяржэння С.Хусейна. Вайна так і не пры-несла перамогі, але мела катастрафічныя наступствы для эканомікі. З-за недахопу сыравіны спыніліся 8000 прадпрыемстваў. У краіне было 5 млн. беспрацоўных. У 1988 г. Іран пайшоў на спыненне вайны.

У 1989 г. памёр Хамейні. Яго пераемнікам стаў аятала Хаменеі, які раней займаў пасаду прэзідэнта ірана. Новым прэзідэнтам быў абраны Рафсаджані. Пасля гэтых кадравых перастановак адбыліся пэўныя змены ў палітыцы Ірана. Яна стала больш ураўнаважанай, больш цяр-пімай. І ўсё ж палітыку краіны па-ранейшаму вызначалі ісламскія фундаменталісты. У знешняй палітыцы дамінуе антызаходні і асаб-ліва антыізраільскі пафас. Іран адкрыта падтрымліваў многія тэрарыс-тычныя арганізацыі і адмаўляў Ізраілю ў праве на існаванне. Рэакцыя Захаду вылілася ва ўвядзенне санкцый. Надзеі на змены ў Іране парадзіла перамога на прэзідэнцкіх выбарах 23 мая 1997 г. Мухамада Хатамі, які разглядаўся як палітык, схільны да лібералізацыі ўсяго жыцця краіны і змен ў знешняй палітыцы Ірана ў бок прымірэння з Захадам. Прэзідэнт заявіў аб намеры нармалізаваць адносіны з ЗША, ажыццявіў афіцыйны візіт у Італію. Выбары ў парламент у 2000 г. таксама прынеслі перамогу прыхільнікам лібералізацыі грамадскага жыцця, а ў 2001 г. Хатамі быў абраны прэзідэнтам на другі тэрмін. Аднак пазіцыі ісламістаў не былі зламаны. На парламенцкіх выбарах у пачатку 2004 г. яны нанеслі ўдар у адказ. Кандыдаты ў дэпутаты менджліса, вядомыя ліберальнымі поглядамі, былі проста не дапуш-чаны да ўдзелу ў выбарах. Прыхільнікі рэформаў заклікалі да байкоту выбараў, і па афіцыйных дадзеных на выбарчыя ўчасткі прыйшлі толькі 43% выбаршчыкаў. Прэзідэнцкія выбары 2005 г. прынеслі пе-рамогу Махмуду Ахмадзінеджаду, якога адносяць да ліку прыхіль-нікаў фунадаменталісцкіх парадкаў у Іране.

4. У першыя гады пасля завяршэння другой сусветнай вайны ў Турцыі ў парадак дня было пастаўлена пытанне аб дэмакратызацыі аўтарытарнага рэжыму, аб пераходзе да шматпартыйнасці. Выступа-ючы ў парламенце Турцыі ў лістападзе 1945 г., прэзідэнт І.Інёню зая-віў пра неабходнасць адмовіцца ад аднапартыйнай сістэмы. У сту-дзені 1946 г. група палітыкаў, якія адкалоліся ад правячай кема-лісцкай Народна-рэспубліканскай партыі (НРП), утварыла Дэмак-ратычную партыю (ДП). Яе лідэрам стаў Д.Баяр. Стварэнне ДП па-клала пачатак пераходу Турцыі да шмарпартыйнасці. Новая партыя будавала сваю палітыку ў цэлым на аснове ідэалогіі кемалізму, але лічыла неабходным абмежаваць ролю дзяржавы ў эканоміцы і ства-рыць больш спрыяльныя ўмовы для дзейнасці прыватнага капіталу, прыцягнуць ў краіну замежны, перш за ўсё амерыканскі, капітал. На парламенцкіх выбарах 1950 г. ДП атрымала перамогу. Парламент абраў Д.Баяра прэзідэнтам Турцыі, а ўрад узначаліў Мендэрас. Яго ўрад заявіў аб правядзенні новай эканамічнай палітыкі, якая пра-дугледжвала адыход ад этатызму і развіццё прыватнакапіталістычных адносін. Зменам у эканамічнай палітыцы садзейнічаў удзел Турцыі ў “плане Маршала”. Важным элементам эканамічнай палітыкі Турцыі стала прыцягненне замежнага капіталу. Такая палітыка на пачатку і ў сярэдзіне 50-х гг. прыносіла станоўчыя вынікі. У гэты час рост пра-мысловасці складаў 8% у сярэднім за год. Аднак у канцы 50-х гг. эканамічнае становішча краіны пачало пагаршацца. Палітыка лібера-лізацыі эканомікі не была паслядоўнай. Нягледзячы на пэўны рост прыватнага буйнога капіталу, усё ж у 50-я гг. не прыходзіцца гава-рыць аб значным звужэнні дзейнасці дзяржавы ў эканоміцы. Экана-мічны рост дасягаўся не столькі за кошт актывізацыі вызваленай з-пад дзяржаўнага ўціску прадпрымальніцкай дзейнасці, колькі за кошт дзяржаўнай падтрымкі буйнога капіталу і атрымання знешніх крэды-таў. У канцы 50-х гг. прыйшоў час разлічвацца па шмат якіх знешніх пазыках. Экспартнай выручкі на гэта не хапала. Пачала набіраць сілу інфляцыя, раслі цэны. Вялікі ўрон эканоміцы наносіла карупцыя. Вялікія сродкі, у тым ліку і замежныя крэдыты, проста раскрадаліся. У 1958 г. Турцыя апынулася ў становішчы банкрута і прыпыніла пла-цяжы па даўгах.

Унутрапалітычны курс ДП можна ахарактарызаваць як антыдэ-макратычны. Урад жорстка праследаваў апазіцыю, парушаў дэмакра-тычныя правы грамадзян. У гады праўлення ДП абвастрылася бараць-ба паміж свецкай і ісламісцкай тэндэнцыямі ў палітычным жыцці Турцыі. Працэс мадэрнізацыі турэцкага грамадства ў 1950-я гг. не зайшоў яшчэ так далёка, каб зрабіць немагчымым пэўны адкат да тра-дыцыяналізму. У гады праўлення ДП значна ўзрос уплыў духавен-ства, што знешне праявілася ва ўвядзенні выкладання ісламу ў школе, у чытанні карана па радыё. У гэты ж час з дапамогаю дзяржавы актыўна ішоў працэс будаўніцтва мячэцяў, а мулы пачалі атрымліваць дзяржаўнае ўтрыманне. Пагаршэнне эканамічнага становішча Турцыі і ўзмацненне пазіцый ісламу прывяло да абвастрэння палітычнай ба-рацьбы ў краіне ў канцы 1950-х гг. У вырашэнні палітычных праблем урад Мендэраса робіць асноўную стаўку на сілу. Левыя арганізацыі, рабочы рух падвергліся шырокамаштабным рэпрэсіям па абвінавач-ванню ў камуністычнай дзейнасці. Праследаванню ўсё больш падвяр-галася і НРП. Яна ў канцы 50-х гг. актыўна нападае на ўрад Мендэ-раса за адыход ад лаіцызму. У барацьбе з урадам НРП актыўна звяр-таецца да тактыкі масавых дзеянняў. Гэта дало падставу ўраду абві-наваціць НРП у тайнай падрыўной дзейнасці і стварыць для рассле-давання гэтай дзейнасці спецыяльную камісію. У грамадстве гэта бы-ло ўспрынята як падрыхтоўка да расправы з апазіцыяй і ўсталявання аднапартыйнай дыктатуры. Аднак сацыяльная база ўрада Мендэраса ў канцы 50-х гг. рэзка звузілася. Большасць турэцкай буржуазіі была расчаравана яго эканамічнай палітыкай. Ён так і не здолеў стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця прыватнай ініцыятывы. У прывіле-яваным становішчы знаходзіўся толькі вузкі пласт звязанай з уладай буйной буржуазіі. Шырокія масы былі незадаволены падзеннем уз-роўню жыцця ва ўмовах эканамічнага крызісу. Студэнцтва, інтэліге-нцыя пратэставалі супраць імкнення ўстанавіць аўтарытарны рэжым. Стварэнне камісіі па раследаванні дзейнасці НРП дало штуршок масавым студэнцкім выступленням вясной 1960 г. Апазіцыя супраць урада нарастае і ў арміі, у якой заўсёды былі моцныя пазіцыі кема-лістаў і якая была незадаволена ростам уплыву ісламу ў краіне. Армiя традыцыйна выступае ў Турцыi гарантам свецкага характару дзяр-жавы. Яшчэ ў 1958 г. у ëй была раскрыта антыўрадавая змова з удзе-лам многiх афiцэраў. У 1960 г. стала вiдавочнай пагроза ўсталявання аднапартыйнай дыктатуры ДП i адыходу ад прынцыпаў кемалізму. У такiх умовах 27 мая ваенныя ажыццявiлi дзяржаўны пераварот. Улада перайшла ў рукi Камітэта нацыянальнага адзiнства на чале з гене-ралам Д.Гюрселем.

Унутры Камітэта нацыянальнага адзiнства разгарнулася барацьба па пытанні аб шляхах далейшага развiцця Турцыi. Група маладых афi-цэраў патрабавала радыкальных рэформаў з мэтаю пераадолення эка-намiчнай адсталасцi, адыходу ад аднабаковай арыентацыi на Захад у знешняй палiтыцы. Група генералаў, якія былі звязаны з кiраўнiцтвам НРП, была менш схiльнай да ажыццяўлення глыбокiх пераўтварэнняў i лiчыла першаступеннай задачай склiканне Нацыянальнага сходу i прыняцце канстытуцыi. У аснову канстытуцыi 1961 г. былi пакла-дзены прынцыпы лiберальнай дэмакратыi. Яна прадугледжвала па-дзел уладаў i абвяшчала шырокiя дэмакратычныя правы i свабоды. Выбары ў кастрычнiку 1961 г. паказалi, што найбольшым уплывам у краiне карысталiся дзве партыi: НРП i Партыя справядлiвасцi (ПС), створаная на аснове ДП. Трэцяй па ступенi ўплыву зяўлялася партыя новай Турцыi (ПНТ). На выбарах у менджлiс у канцы 1961 г. нi адна партыя не атрымала абсалютнай большасцi месцаў. Па даручэнню прэзiдэнта Гюрселя лідэр НРП І.Інёню сфармiраваў каалiцыйны ўрад з прадстаўнiкоў НРП i пС. Гэта быў першы ў гiсторыi Турэцкай Рэспублiкi каалiцыйны ўрад. Аднак ПС, якая ўвайшла ў склад урада, фактычна займалася абструкцыяй унутры яго. Гэта пазбаўляла ўрад магчымасцi праводзіць эфектыўную палітыку.

Здавалася, новая канстытуцыя адкрывала перспектывы для стабiль-нага дэмакратычнага развiцця Турцыi, але гэтага не адбылося. Гра-мадства аказалася няздольным разумна скарыстаць абвешчаныя дэ-макратычныя правы i свабоды. Узнiкшыя шматлікія партыi i палiтыч-ныя групоўкi часта стаялi на экстрэмiсцкiх пазiцыях i кiравалiся ў сваёй дзейнасці эгаiстычнымi вузкапартыйнымi, а не агульнанацыя-нальнымi iнтэрэсамi. У вынiку палiтычная стабiльнасць у Турцыi раз-буралася. У 1961-1963 гг. адбылося некалькi спроб ваеннага пера-вароту, арганiзаваных маладымi афiцэрамi. У 1961-1965 гг. змянілася 4 урады. У кастрычнiку 1965 г. адбылiся выбары ў менджліс, і ПС атрымала абсалютную большасць месцаў у ім (240 з 480). Гэта дало ёй магчымасць сфарміраваць аднапартыйны ўрад, які ўзначаліў Дэмірэль. Аднак і гэта не ўнесла стабільнасці ў палітычнае жыццё Турцыі. Жорсткая барацьба па-ранейшаму вялася вакол прынцыпу лаіцызму У турэцкай канстытуцыі 1961 г. дэкларавалася свобода су-млення і яшчэ раз пацвярджалася непахіснасць свецкага характару дзяржаўнай улады. Як парушэнне закону разглядалася любая спроба абысці прынцып лаіцызму, кіравацца ў дзяржаўных справах рэлі-гійнымі нормамі. Закон аб палітычных партыях забараняў ім высту-паць за стварэнне халіфату, абапірацца ў сваёй дзейнасці на рэлі-гійнае вучэнне ці на рэлігійныя секты, арганізоўваць рэлігійныя ўра-чыстасці ці прымаць у іх удзел. Дадзеныя дакументы сведчаць пра імкненне прыхільнікаў свецкай Турцыі стварыць моцныя перашкоды на шляху наступлення ісламу. Але, з другога боку, яны - ускоснае пацвярджэнне таго, што пагроза ісламізацыі ў 60-я гг. была даволі адчувальнай. Яна пачала ўзрастаць пасля прыходу да ўлады ў 1965 г. урада Дэмірэля.

У аснову эканамічнай палітыкі ў 60-я гг. быў зноў пакладзены прынцып этатызму. У 1961 г. ва ўрадавым дакуменце “Задачы і стра-тэгія плану” было дадзена вызначэнне турэцкай эканомікі як змеша-най. Заяўлялася, што такая эканоміка прадугледжвае планаванне і ў ёй прадстаўлены дзяржаўны і прыватны сектары, якія развіваюцца пара-лельна. Прычым прыярытэт надаваўся дзяржаўнаму сектару. За 60–70-я гг. ні адно прадпрыемства не было прыватызавана. Наадварот, некалькі змешаных кампаній сталі дзяржаўнымі. Буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы дамінавалі ў пераапрацоўчай прамысловасці. На дзяр-жаву ў гэты час прыпадала не менш як 51% капіталаўкладанняў у эка-номіку. Да канца 60-х гг. у Турцыі меліся нядрэнныя тэмпы экана-мічнага росту, але затым краіна сутыкнулася з эканамічным крызісам. Адной з яго прычын было захаванне вялікага і нізкаэфектыўнага дзяр-жаўнага сектара.

Прычыны эканамічных цяжкасцей трэба шукаць і ў палітычнай нестабільнасці. У краіне дзейнічалі шматлікія групоўкі як рэлігійна-нацыяналістычныя, так і ультралевага кірунку. Унутры Рабочай Пар-тыі Турцыі вылучалася лявацкая групоўка, якая выступала за неад-кладнае ажыццяўленне пралетарскай рэвалюцыі. У 1970-1971 гг. крайнія левыя перашлі да актыўнай тэрарыстычнай дзейнасці. Пагар-шэнне эканамічнага становішча выклікала масавы стачачны рух. У 1970 г. у стачачнай барацьбе прынялі ўдзел 1 млн. чалавек. Сітуацыя ўскладнялася парламенцкім крызісам. ПС атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах 1969 г., але ў ёй адбыўся раскол. Правае крыло ПС утварыла Дэмакратычную партыю. У выніку становішча ўрада Дэмірэля стала няўстойлівым. У такіх умовах зноў выступілі ваенныя. Яны прымусілі ўрад Дэмірэля 12 сакавіка 1971 г пайсці ў адстаўку. Хоць армія на гэты раз не ўзяла непасрэдна ўладу ў свае рукі, ме-навіта яна вызначыла палітыку краіны ў 1971-1973 гг. Восенню 1973 г. сабраўся новы парламент, які абвясціў шэраг рэформаў, найваж-нейшай з якіх была аграрная. Яна прадугледжвала выкуп зямлі ў па-мешчыкаў і размеркаванне яе сярод сялян.

Сітуацыя, якая склалася ў краіне ў 70-я гг., у многім нагадвала тую, што была ў 60-я. Зноў разгарнулася непрымірымая палітычная барацьба. У найбуйнейшай НРП у 1972 г. адбыўся раскол. З партыі выйшла правае крыло. Яно не пагаджалася з рэфармісцкай палітыкай большасці партыі. У 1973 г. Турцыя вяртаецца да канстытуцыйнай формы праўлення. У кастрычніку адбыліся парламенцкія выбары. Цвёрдай большасці ў парламенце не атрымала ні адна партыя. Найбольшыя фракцыі мелі НРП і ПС. На трэцяе месца выйшла Партыя нацыянальнага выратавання (ПНВ), якая стаяла на пазіцыях ісламізацыі краіны. Гэта сведчыла аб жывучасці ісламскага трады-цыяналізму сярод шырокіх мас Турцыі. Удалося стварыць каалі-цыйны ўрад у складзе НРП і ПНВ. Аднак паміж названымі партыямі існавалі карэнныя рознагалоссі. Калі ПНВ выступала з пазіцый ісламізацыі, то НРП цвёрда адстойвала прынцып лаіцызму. Яе лідэр Эджэвіт заявіў, што прынцыпы нацыяналізму і лаіцызму служаць прадухіленню этнічных рознагалоссяў. Ужо ў верасні 1974 г. кааліцыя НРП і ПНВ распалася. Пасля гэтага ўзнікла кааліцыя правых партый на чале з ПС. Але ўрадавая чахарда працягваецца і стварыць ста-більны кабінет не ўдаецца да канца 70-х гг. У краіне дзейнічаюць шматлікія рэлігійна-экстрэмісцкія арганізацыі. Актывізацыя ісламскіх сіл стала асабліва прыкметнай з сярэдзіны 70-х гг. ПНВ на чале з Эрбаканам усё гучней прапагандуе лозунг канструктыўнага супра-цоўніцтва ўлады з ісламам. Рост ісламісцкіх настрояў параджаўся нявырашанасцю сацыяльна-эканамічных праблем і расчараваннем многіх грамадзян Турцыі ў заходніх каштоўнасцях. Эканоміка ў гэты час заставалася ў значнай ступені дзяржаўнай і дэманстравала сваю неэфектыўнасць.

Сацыяльна-эканамічны крызіс, які перажыла Турцыя на мяжы 70-80-х гг. зноў выклікаў умяшанне арміі ў палітычнае жыццё. 12 версня 1980 г. у краіне адбыўся ваенны пераварот. Улада перайшла ў рукі Савета нацыянальная бяспекі на чале з генералам К.Эўрэнам. Была распрацавана і 11 лістапада 1982 г. прынята новая канстытуцыя Тур-цыі. Яе асноўная ідэя – гэта ўмацаванне ўлады прэзідэнта. ім быў абраны Эўрэн. Акрамя таго, канстытуцыя прадугледжвала ўмацаван-не свецкіх асноў Турцыі. У ёй гаварылася, что Турэцкая Рэспубліка - дэмакратычная, свецкая, прававая дзяржава, верная нацыяналістыч-ным прынцыпам Атацюрка. Якімі б не былі свяшчэннымі рэлігійныя пачуцці, недапушчальнае іх умяшанне ў дзяржаўныя справы і палі-тыку. У 1983 г. была дазволена дзейнасць палітычных партый. Пасля аднаўлення плюралістычнай сістэмы найбольшым уплывам карыста-ліся тры партыі:

1. права-кансерватыўная Партыя Бацькаўшчыны.

2. права-цэнтрысцкай Партыя сапраўднага шляху, створаная на базе былой Партыі справядлівасці.

3. на аснове былой НРП узніклі народная і сацыял-дэмакратычная партыі, якія абядналіся ў 1985 г. ў Сацыял-дэмакратычную народную партыю.

На выбарах 1983 г. перамагла Партыя Бацькаўшчыны на чале з Тургутам Азалам. Урад Азала прыступіў да рашучых эканамічных рэформаў. Іх асноўная ідэя заключалася ў пераходзе ад этатысцкай гаспадаркі, якая існавала ў Турцыі, да прыватнакапіталістычнай рын-кавай мадэлі. Яшчэ напярэдаднi ваеннага перавароту кiруючая элiта Турцыi прыходзiць да высновы, што даганяючае развiццë на базе iмпартазамяшчэння i закрытай эканомiкi вычарпала сябе. У студзенi 1980 г. урад Дэмiрэля распрацаваў пакет мер эканамiчнай стабiлi-зацыi. Навiзна эканамiчнай палiтыкi Турцыi вызначалася наступнымi афiцыйна замацаванымi ўстаноўкамi: перагляд дзяржаўнага рэгуля-вання i паступовая адмова дзяржавы ад прамога ўдзелу ў эканамiч-ным жыццi; перавод эканомiкi цалкам на рынкавую аснову; усямер-нае выкарыстанне для мадэрнiзацыi знешнiх фактараў i рэсурсаў; ад-крыццё краiны для свабоднага руху тавараў i капiталаў; пераход да экспартаарыентаванай мадэлi.

Лiбералiзацыя цэн адбылася ўжо ў 1980 г. Радыкальныя рэформы пачалiся са стварэннем урада Азала. У краiне рашуча пачалi право-дзiцца дэнацыяналізацыя i прыватызацыя. Быў прыняты шэраг законаў, якiя стваралi спрыяльныя ўмовы для прыватнапрадпрымаль-ніцкай дзейнасці. Адну з найважнейшых задач урад бачыў у знiжэннi тэмпаў iнфляцыi да «разумных межаў». Ён актыўна стымуляваў развiццё экспарту, сферы паслуг. Адна з цэнтральных лiнiй эканамiч-ных рэформаў у Турцыi - гэта прыцягненне замежных iнвестыцый. Палiтыка Азала прывяла на пачатковым этапе да значнага росту са-цыяльнай напружанасцi. Колькасць беспрацоўных наблiжалася да 4 млн. челавек (20% эканамічна актыўнага насельніцтва). Але хутка рэ-формы пачалi прыносiць і станоўчыя вынiкi. У 1984 г. прырост пра-мысловай вытворчасцi склаў 10,1%. Затым у 1985-1989 гг. сярэднягадавы рост прамысловай вытворчасці складаў 6,3%. Моцна змянiлася структура экспарту. У канцы 80-х гг. доля прамысловасцi ў ім склала 80% супраць 35% у 1980 г. Па кошту экспарт вырас за 10-годдзе ў 5 разоў i склаў у канцы 80-х гг. 10 млрд. долараў. Дзякуючы гэтаму палiтыка ўрада пачала атрымлiваць шырокую сацыяльную падтрымку. Сведчаннем гэтага можна лiчыць вынiкi парламенцкiх выбараў 1987 г., на якiх Партыя Бацькаўшчыны зноў атрымала пе-рамогу. У 1989 г. “бацька” турэцкiх рэформаў Азал быў абраны прэзiдэнтам Турцыi. Ён ужо ў 1986 г. заявіў, што ў Турцыі больш няма змешанай эканомікі, а ёсць свабодная эканоміка. Аднак гэта не азначала, што дзяржава цалкам пакінула эканамічную сферу. Канстытуцыя 1982 г. утрымлівала палажэнні, якія стваралі юры-дычную базу для дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку. Для Турцыі характэрна праграмаванне эканомікі. У гады рэформаў краіна развіва-лася на аснове пяцігадовых планаў. Дзяржава пры правядзенні мадэр-нізацыі ў 80-я гг. заставалася лідэрам у развіцці буйной сучаснай вытворчасці. На пачатку 90-х гг. дзяржаўны сектар захаваў яшчэ моц-ныя пазіцыі ў многіх галінах.

Нягледзячы на поспехі мадэрнізацыі на мяжы 80-90-х гг. у сацыяльна-эканамічнай сферы меліся і істотныя праблемы. Інфляцыя складала каля 40% у год, беспрацоўе – 15-16% ад эканамічна актыў-нага насельніцтва. Трэцяй праблемай у ліку найбольш значных была знешняя запазычанасць. У пачатку 90-х гг. назіраўся цыклічны спад у эканоміцы ўсяго свету, які закрануў і Турцыю. Гэта паўплывала на расстаноўку палітычных сіл у краіне. На парламенцкіх выбарах 1991 г. перамагла Партыя сапраўднага шляху. Прэм’ер-міністрам стаў яе лідэр С.Дэмірэль. У 1993 г. памёр Азал і Дэмірэль быў абраны прэзі-дэнтам Турцыі. Прэмер міністрам стала Т.Чылер – першая ў гісторыі Турцыі жанчына – прэм’ер-міністр. Гэтыя змены ў кіраўніцтве Тур-цыі не паўплывалі на абраны ёю ў першай палове 80-х гг. напрамак развіцця.

У палітычным жыцці Турцыі яшчэ з сярэдзіны 80-х гг. пачаў назірацца рост уплыву ісламісцскіх сіл. Яны стварылі Партыю дабрабыту. Гэтая партыя ў многім нечакана перамагла на парла-менцкіх выбарах у снежні 1995 г. Яна абвясціла сваёй мэтай пера-будову жыцця краіны на прынцыпах шарыяту. Праўда, працэс ісламізацыі ішоў даволі вяла. Па-першае, таму, што ў Турцыі ўжо ўмацаваліся заходнія каштоўнасці, па-другое – сфарміраваны пасля выбараў 1995 г. урад не быў урадам толькі Партыі дабрабыту, а з’яўляўся кааліцыйным. Тым не менш, пэўны рух у бок ісламізацыі адбываўся. У якасці найбольш моцнай апазіцыйнай сілы такому курсу зноў выступіла армія. Яна заставалася вернай прынцыпам Атацюрка, якія абвяшчалі будаўніцтва ў Турцыі свецкай дзяржавы. 28 лютага 1997 г. армія выступіла з ультыматумам, у якім запартабавала ад прэ-мера Н.Эрбакана спыніць ісламізацыю. Урад прыняў ультыматум. У чэрвені адбылася адстаўка ўрада Эрбакана. Канстытуцыйны суд Тур-цыі прыняў рашэнне аб роспуску Партыі дабрабыту, а Н.Эрбакану было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю.

У 1999 г. у Турцыі адбыліся парламенцкія выбары. Яны ўнеслі значныя змены ў расстаноўку партыйна-палітычных сіл. На іх найбольшую колькасць галасоў заваявала Дэмакратычная левая пар-тыя (ДЛП). Яе лідэр Бюлентам Эджэвіт узначаліў кааліцыйны ўрад. Партнёрам ДЛП па кааліцыі стала права-нацыяналістычная Партыя нацыянальнага дзеяння (ПНД). Выбары прадэманстравалі рэзкае аслабленне пазіцый Партыі сапраўднага шляху і Партыі Бацькаў-шчыны. Першыя гады ХХІ ст. характарызаваліся для Турцыі палітыч-най нестабільнасцю і працягам перагрупіроўкі партыйна-палітычных сіл. У 2001 г. краіна перажыла эканамічны спад. Ён паспрыяў нарастанню супярэчнасцей унутры правячай кааліцыі. ПНД заклікала да правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў. Летам 2002 г. шэраг дэпутатаў парламенту выйшлі з радоў ДЛП. У выніку ўрад Эджэвіта страціў большасць у парламенце. 3 лістапада 2002 г. ад-быліся парламенцкія выбары. Яны, як і наступныя выбары 2004 г., прынеслі перамогу Партыі справядлівасці і развіцця (ПСР). Гэта пар-тыя, якая стаіць на ўмерана-ісламісцкіх пазіцыях. Яе прамога сведч-ыць пра тое, што ісламісты па-ранейшаму займаюць трывалыя пазіцыі ў палітычным жыцці Турцыі. Пасаду прэм'ер-міністра заняў Рэджэл Эрдаган.

Важнай для Турцыі застаецца курдская праблема. Турэцкія ўлады адмаўляюцца ад якіх-небудзь саступак курдам і кіруюцца ў сваёй палітыцы кемалісцкім прынцыпам адзінства турэцкай нацыі. Турцыя застаецца ўцягнутай у кіпрскі канфлікт. Яе войскі акупіруюць паўноч-ную частку Кіпра, дзе абвешчана не прызнаная міжнароднай суполь-насцю Турэцкая Рэспубліка Кіпр. Гэтыя дзве праблемы доўгі час з’яў-ляюцца асноўнымі перашкодамі на шляху ўступлення Турцыі ў Еўрапейскі Саюз. Толькі ў канцы 2004 г. ЕС прыняў рашэнне аб па-чатку перамоў з Турцыяй аб уступленні ў гэтую арганізацыю. Турцыя застаецца адзінай ісламскай краінай, якая ўваходзіць у НАТО. Яна падтрымала ваенную аперацыю ЗША ў Іраку.

Такім чынам, пасля ваенныга перавароту 1980 г. пачаўся новы этап у развіцці Турцыі. Дзякуючы праведзеным эканамічным рэформам, яна адмовілася ад неэфектыўнай дзяржаўнай эканомікі і пайшла па шляху стварэння прыватнакапіталістычнай эканамічнай мадэлі. Так-сама былі закладзены асновы дэмакратычнага развіцця, хаця мадэр-нізацыя сутыкнулася з даволі моцным супраціўленнем традыцыя-налісцкіх ісламісцкіх сіл.

ВЭ-1. Афганістан пасля Другой сусветнай вайны


Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:

- буйнейшых грамадска-палітычных дзеячаў Афганістана перыяду 1945 г. – пачатку ХХІ ст.;

- якія рэформы зверху праводзіліся ў манархічным Афганістане;

- калі і як у краіне была звергнута манархія;

- сацыяльную прыроду і палітычныя мэты НДПА;

- якія пераўтварэнні былі праведзены пасля Красавіцкай рэвалю-цыі ў Афганістане;

- асноўныя этапы вайны ў Афганістане;

- ролю СССР, ЗША, Пакістана і інш. краін у афганскіх падзеях;



умець:

- даць характарыстыку ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця і палітычнага ладу Афганістана ў 1945-1978 гг.;

- вызначыць храналагічную паслядоўнасць найважнейшых падзей у гісторыі Афганістана ў 1945 г.– пачатку ХХІ ст.;

- прааналізаваць прычыны, характар, вынікі рэвалюцыі 1978 г.;

- даць характарыстыку палітыцы і ідэалогіі руху талібан;

Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-1:

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё і дзяржаўна-палітычная сістэма Афганістана ва ўмовах манархіі (1945-1973 гг.).

2. Дзяржаўны пераварот 1973 г. Палітыка М.Дауда.

3. Красавіцкая рэвалюцыя і грамадзянская вайна ў Афганістане (1978-1992 гг.).

4. Афганістан пасля падзення рэжыму НДПА.

1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка