Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка10/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15

Зразумейце сутнасць пытання: пасля заваявання Індыяй неза-лежнасці правячы ІНК стаў ажыццяўляць палітыку, якая ўвайшла ў гісторыю як “курс Нэру” і найважнейшымі элементамі якой з’яўлялі-ся парламенцкая дэмакратыя, змешаная эканоміка, палітыка недалу-чэння на міжнароднай арэне.


Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.2. – С. 226-234.



У падручніку дадзена характарыстыка партыйнай сістэмы, пра-аналізавана канцэпцыя “кангрэсісцкага сацыялізму”, вызначана роля этна-рэлігійных супярэчнасцей у жыцці краіны, але практычна адсутнічае характарыстыка эканамічнай палітыкі “курса Нэру”.

Чичеров А.И. Джавахарлал Нэру и независимая Индия. – М., 1990.



Аўтар канцэнтруе ўвагу на пытаннях партыйна-палітычнай ба-рацьбы і, нягледзячы на наяўнасць у Індыі надзвычай вострых этна-рэлігійных супярэчнасцей, зводзіць яе ў асноўным да супрацьстаяння класаў.

Антонов К.А. и др. История Индии. – М., 1979.



У дадзеным выданні даволі падрабязна характарызуецца сацы-яльна-эканамічнае развіццё Індыі часоў “курсу Нэру”. Пры гэтым яўна перабольшваецца станоўчая роля дзяржаўнага сектара ў гэ-тым працэсе.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- прачытайце наступны дакумент і вызначце асноўныя рысы сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў рамках “курса Нэру”:

“Палітычныя перамены патрэбны, але ў такой жа меры патрэбны і эканамічныя перамены. Гэтыя перамены павінны адбыцца ў кірунку дэмакратычнага плануемага калектывізму. Дэмакратычны калекты-візм не абавязкова павінен азначаць адмену прыватнай уласнасці, але ён будзе азначаць прыналежнасць грамадству асноўных і буйных га-лін прамысловасці. Ён будзе азначаць калектыўны і кааператыўны кантроль над зямельнай уласнасцю. Асабліва ў Індыі неабходна будзе мець, акрамя буйной прамысловасці, дробную і сялянскую прамыс-ловасць, кантралюемую на кааператыўных пачатках. Такая сістэма дэ-макратычнага калектывізму запатрабуе бесперапыннага планавання. Мэта павінна заключацца ў тым, каб пашырыць вытворчы патэнцыял народу ўсімі магчымымі шляхамі, уключаючы ... усю рабочую сілу нацыі ў той ці іншы від дзейнасці і прадухіляючы беспрацоўе ... Вынікам усяго гэтага не будзе роўнасць даходаў, але будзе забяс-печана больш справядлівае размеркаванне іх і створана тэндэнцыя да паступовага выраўноўвання іх. (Нэру Дж. Открытие Индии. – М., 1965. – С.574.)

Звярніце ўвагу на прыярытэты ў развіцці эканомікі і імкненне да пераразмеркавальнай дзейнасці дзяржавы ў сацыяльнай сферы.

- вызначце сутнасць канцэпцыі “кангрэсісцкага сацыялізму”;



Найбольш важна адзначыць, што гэта разнавіднасць дэма-кратычнага сацыялізму, які прадугледжвае парламенцкую дэма-кратыю і шматукладную эканоміку.

- прааналізуйце ход сацыяльна-эканамічнага развіцця Індыі ў рамках “курсу Нэру”;



Неабходна звярнуць увагу на прыярытэтнае развіццё дзяр-жаўнага сектара і цяжкай прамысловасці, на тое, што важнейшым дасягненнем стала стварэнне значнай цяжкай індустрыі, але нізкая эфектыўнасць эканомікі не дазволіла вырашыць асноўныя сацы-яльныя праблемы.

- вызначце важнейшыя рысы дзяржаўна-палітычнай сістэмы Індыі і прасачыце ход палітычнай барацьбы ў час “курсу Нэру”;



Неабходна адзначыць, што Індыя ў той час уяўляла сабой узор развіцця парламенцкай дэмакратыі на Усходзе, а палітычная ба-рацьба вялася галоўным чынам вакол этна-рэлігійных праблем і пы-тання аб унясенні карэктыў у “курс Нэру”. Прааналізуйце і вынікі выбараў у той перыяд.

- ахарактарызуйце важнейшыя праблемы і кірункі знешняй палітыкі Індыі ў час “курсу Нэру”.



Да ліку такіх праблем і кірункаў трэба аднесці канфлікт з Пакі-станам, супрацоўніцтва з СССР, адносіны з Захадам, удзел у Руху недалучэння.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: пасля смерці Дж.Нэру разгар-нулася барацьба паміж праціўнікамі і прыхільнікамі яго палітыкі, якая закончылася перамогай апошніх і ўрад І.Гандзі да сярэдзіны 80-х гг. праводзіў палітыку, якая ў цэлым з’яўлялася працягам “курсу Нэру”.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.2. – С. 234-245, 253-260.



З дапамогай гэтага падручніка можна падрабязна разгледзець ход партыйна-палітычнай барацьбы ў Індыі ў вывучаемы перыяд. Аўтары значна менш увагі звярнулі на сацыяльна-эканамічныя праб-лемы.

Антонов К.А. и др. История Индии. – М., 1979.



У прапанаваным выданні падрабязна разглядаецца сацыяльна-эканамічная палітыка ўрадаў І.Гандзі. Пры гэтым з марксісцка-ле-нінскіх пазіцый як важнейшае дасягненне падаецца стварэнне вя-лікага дзяржаўнага сектара і ўзмацненне дзяржаўнага рэгулявання без уліку яго эфектыўнасці.

Корнеев В.Л. Индия в 80-е годы. – М., 1986.



Работа напісана таксама на аснове марксісцка-ленінскай мета-далогіі і мае недахопы, пра якія гаварылася вышэй.

Юрлов Ф. Индия в мировой политике // Азия и Африка сегодня. – 2005.- №4. – С.25-30.

Юрлов Ф. Индийский национальный конгресс – во власти и оп-позиции // Африка и Азия сегодня. – 2004. - №2. – С32-39.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- прааналізуйце фрагмент з выступлення І. Гандзі 26 студзеня 1966 г. і вызначце, ці намячала яна працягваць “курс Нэру”: “Выдат-ную ролю ў нашай стратэгіі эканамічнага прагрэсу адыгрывае дзяржаўны сектар, які закліканы забяспечыць хуткае развіццё асноўных галін прамысловасці, а таксама энергетыкі і транспарту. У нашых умовах гэта не толькі пажадана, але і неабходна. Гэта стратэгія накладае на нас абавязацельства ствараць і пашыраць прадпрыемствы дзяржаў-нага сектара, эфектыўна кіраваць імі, атрымліваць дастаткова вялікія прыбыткі для далейшых капіталаўкладанняў. У нашых пяцігадовых планах няма супярэчнасцей паміж дзяржаўным і прыватным сек-тарамі. У рамках змешанай эканомікі прыватныя прадпрыемствы квітнеюць і атрымліваюць дапамогу і падтрымку ад урада. Мы будзем і далей заахвочваць прыватную ініцыятыву і аказваць ёй дапамогу.” (Ганди И. Статьи, речи, интервью. – М., 1975. – С. 151.)



Успомніце адметныя рысы сацыяльна-эканамічнай палітыкі “курсу Нэру” і параўнайце з тым, што прапаноўвае Гандзі.

- прааналізуйце сацыяльна-эканамічную палітыку ўрада І.Гандзі і ход палітычнай барацьбы ў Індыі ў 1966-1974 гг.;



Пры выкананні гэтага задання вы павінны адзначыць такія мо-манты, як узмацненне элементаў этатызму, папулізму ў сацыяльна-эканамічнай палітыцы І.Гандзі, абвастрэнне палітычнай барацьбы, у тым ліку і ўнутры ІНК, што прывяло да яго расколу.

- вызначце прычыны і сутнасць грамадска-палітычнага крызісу 1974-1977 гг.;



Прычыны крызісу трэба шукаць перш за ўсё ў няўдачах сацы-яльна-эканамічнай палітыкі ўрада І.Гандзі. Ён аказаўся няздольным утрымаць уладу ва ўмовах парламенцкай дэмакратыі, і была ўста-ноўлена асабістая дыктатура І.Гандзі.

- вызначце асноўныя моманты палітыкі ўрада правай кааліцыі ў 1977-1980 гг. і прычыны яго хуткага падзення;



Звярніце ўвагу на наяўнасць вострых супярэчнасцей унутры пра-вай кааліцыі, якія рабілі вельмі складаным правядзенне мэтана-кіраванай цэльнай палітыкі. Так і не з’явілася рэальная альтэ-рнатыва палітыцы ІНК.

- прааналізуйце сацыяльна-эканамічную і нацыянальна-рэлігійную палітыку ўрада І.Гандзі ў 1980-1984 гг.;



Неабходна адзначыць, што ў гэты час у сацыяльна-эканамічнай палітыцы І.Гандзі стала ў некаторай ступені праяўляцца лібераль-ная тэндэнцыя, а рэлігійна-этнічныя супярэчнасці набылі асаблівую вастрыню.

- ахарактарызуйце асноўныя кірункі знешняй палітыкі Індыі ў 1966-1984 гг.



Неабходна адзначыць, што прыярытэты знешняй палітыкі Індыі ў гэты час у параўнанні з папярэднім, не змяніліся: супрацоўніцтва з СССР, Рух недалучэння, адносіны з Пакістанам.
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: з сярэдзіны 80-х гг. сацыяльна-эканамічная палітыка Індыі мяняецца ў бок рынку і адкрытасці, што садзейнічала паскарэнню мадэрнізацыі і ўваходжанню яе ў лік новых індустрыяльных краін. У партыйна-палітычнай сферы на замену сіс-тэме дамінавання адной партыі прыйшла сістэма з існаваннем не-калькіх палюсоў сілы, а рэлігійна-этнічныя супярэчнасці заставаліся надзвычай вострымі.

Для вывучэння дадзенага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.2. – С. 245-253.



У падручніку паказаны змены ў сацыяльна-эканамічнай палітыцы і расстаноўцы палітычных сіл Індыі з сярэдзіны 80-х гг. ХХ ст.

Брагина Е. Постепенность экономических реформ // Мировая эканомика и международные отношения. – 1999. – №7.



Характарызуючы эканамічную палітыку сучаснай Індыі, аўтар акцэнтуе ўвагу на паступовасць палітыкі лібералізацыі. Артыкул дазваляе паглыбіць веды па эканамічным развіцці Індыі ў апошнія дзесяцігоддзі.

Бакланов А. После ядерных взрывов в Индии и Пакистане // Международная жизнь. – 1998.– №7.



Аўтар закранае праблему ўздзеяння на знешнепалітычнае ста-новішча Індыі, набыцця ёю статуса ядзернай дзяржавы.

Полонская Л.Р. Этно-конфессиональные проблемы в политической истории Индии // Восток. – 1992. – №2.

Рябкин В. Индия: защищая национальное единство // Между-народная жизнь. – 1986. –№11.

У апошнія дзесяцігоддзі менавіта этна-канфесійныя праблемы займаюць цэнтральнае месца ў палітычным жыцці Індыі, што і вызначае неабходнасць знаёмства з дадзенымі артыкуламі, у якіх характарызуецца палітыка І.Гандзі ў дачыненні да гэтых праблем.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т. 2. - С.416-421.



Дапаможнік дазваляе сфарміраваць агульнае ўяўленне аб най-больш важных тэндэнцыях развіцця сучаснай Індыі.

Юрлов Ф. Индия в мировой политике // Азия и Африка сегодня. – 2005.- №4. – С.25-30.

Юрлов Ф. Индийский национальный конгресс – во власти и оппозиции // Африка и Азия сегодня. – 2004. - №2. – С.32-39.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- устанавіце, якія перамены ў сацыяльна-эканамічную палітыку Індыі былі ўнесены ўрадам Р.Гандзі;



Асноўную ўвагу звярніце на адыход ад палітыкі этатызму і лібе-ралізацыю сацыяльна-эканамічных адносін.

- прасачыце ход палітычнай барацьбы ў Індыі ў другой палове 80-х гг.;



Неабходна адзначыць наступныя асноўныя моманты, якія вызна-чалі палітычнае жыццё Індыі ў той час: нацыянальна-рэлігійныя канфлікты, аслабленне пазіцый ІНК(І), кансалідацыя апазіцыі і прыход яе да ўлады ў 1989 г.

- прааналізуйце ход і вынікі сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыі Індыі ў 90-я гг. XX – пачатку XXI ст.



Пры выкананні гэтага задання важна зразумець, што ў раз-глядаемы перыяд на змену этатысцкай мадэлі прыйшла рынкавая мадэль эканомікі, але пры гэтым улады праводзяць палітыку “дазіраванай лібералізацыі”.

- ахарактарызуйце найважнейшыя моманты палітычнага развіцця Індыі ў 90-я гг. XX – пачатку XXI ст. і змены ў расстаноўцы палітычных сіл.



Тут важна звярнуць увагу на захаванне вастрыні рэлігійна-эт-нічных праблем і на тое, што на змену сістэме панавання адной партыі прыходзіць шматполюсная і ўзмацняецца ўплыў правых сіл.

Самакантроль па ВЭ-1

1 У чым асаблівасці заваявання Індыяй незалежнасці?

2 Вызначце найбольш важныя, характэрныя рысы канцэпцыі “кангрэсісцкага сацыялізму”.

3 У чым сутнасць палітыкі “курсу Нэру”?

4 Вызначце адметныя рысы сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўра-даў І.Гандзі ў 1966-1984 гг.

5 Якія змены ў сацыяльна-эканамічным развіцці Індыі адбыліся з сярэдзіны 1980-х гг.?

6 Ахарактарызуйце ролю ў грамадскім жыцці Індыі этналін-гвістычных і абшчынна-рэлігійных праблем.

7 Якую эвалюцыю прайшла партыйна-палітычная сістэма Індыі за гады незалежнасці?

ВЭ-2. Пакістан і Бангладэш пасля

Другой сусветнай вайны


Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:

- гістарычныя ўмовы ўзнікнення Пакістана і характэрныя рысы яго дзяржаўнага ладу;

- асноўныя супярэчнасці сацыяльнага, палітычнага і эканамічнага развіцця Пакістана;

- этапы палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Пакістана;

- партыйную структуру і найбольш значных дзяржаўна-палітыч-ных дзеячаў;

- як і калі ўзнікла дзяржава Бангладэш і асноўныя падзеі і этапы ў яе развіцці;



умець:

- ахарактарызаваць асноўныя этапы сацыяльнага, эканамічнага і палітычнага развіцця Пакістана і Бангладэш;

- вызначыць прычыны палітычнай нестабільнасці і вялікай ролі арміі ў грамадска-палітычным жыцці Пакістана;

- ахарактарызаваць палітыку правячых рэжымаў Пакістана і Бангладэш у розны час.



Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-2:

1 Утварэнне Пакістана і барацьба дэмакратычнай і аўтарытарнай тэндэнцый у яго палітычным жыцці (1947-1971 гг.).

2 Спробы будаўніцтва нацыянальнага сацыялізму і вяртанне да ваеннай дыктатуры (1971-1988 гг.)

3 Працэс дэмакратызацыі ў Пакістане з другой паловы 80-х гг. Ваенны пераварот 1999 г.

4 Утварэнне Бангладэш, асноўныя этапы і тэндэнцыі яго развіцця.

Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у Пакістане парламенцкая дэмакратыя не змагла замацавацца і пачынаючы з 1958 г. краіна перажыла серыю ваенных пераваротаў і дыктатур, якія так і не змаглі забяспечыць дынамічнае развіццё эканомікі і вырашэнне сацыяльных праблем.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001.–Ч.2. – С. 260-268.



У падручніку дадзена падрабязнае апісанне ходу палітычнай барацьбы, але адсутнічае аналіз прычын палітычнай нестабільнасці і працэсаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Белокрецкий В.Я. Капитализм в Пакистане. – М., 1988.



Аўтар характарызуе адметныя рысы развіцця капіталізму ў Пакістане на першым этапе, які вызначае 1947-1970 гг.

Пономарев Ю.А. История Мусульманской лиги Пакистана. – М.,1982.

Агеев В.Ф. Новейшая история Синда. – М.,1986.

Названыя дзве манаграфіі ўтрымліваюць вялікі матэрыял як па гісторыі палітычнай барацьбы, так і сацыяльна-эканамічнага раз-віцця, але ён пададзены тэндэнцыйна, з марксісцка-ленінскіх кла-савых пазіцый.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце асаблівасці дзяржаўнага ладу і прычыны палітычнай нестабільнасці ў Пакістане ў 1947-1958 гг.;



Неабходна звярнуць увагу на адсутнасць вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і жыцця ва ўмовах палітычнага плюралізму, на асаблівасці федэратыўнага ладу і пабудову партыйнай сістэмы на правінцыйнай аснове.

- ахарактарызуйце асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі Пакістана ў 1957-1971 гг.;

Для вызначэння кірункаў знешняй палітыкі Пакістана скарыстайце фрагменты з выказванняў палітычных лідэраў краіны ў той час.

міністр замежных спраў З.А. Бхута ў снежні 1964 г.: “…існавала амаль поўная ізаляцыя Пакістана (у 50-я гг.), звядзенне яго статуса да становішча сатэліта ... Гарызонт знешняй палітыкі быў амаль цалкам абмежаваны рамкамі СЕАТО і СЕНТО...”

Прэзідэнт Айюб-хан: “Малыя краіны, якія жывуць ва ўмовах ізаляцыі, не займаюць адпаведнага месца ў сённяшнім свеце, бяспека афра-азіяцкіх краін – у стварэнні адзінага фронту супраць знешняга свету вялікіх дзяржаў”.

Ён жа: “Адзіны шлях забеспячэння нашай бяспекі заключаецца ў тым, каб мець сяброў магутных, зацікаўленых у нашай бяспецы. Вось чаму мы знаходзімся ў ваенным саюзе са Злучанымі Штатамі Аме-рыкі. Мы верым, што яны зацікаўлены ў захаванні нашай бяспекі.” (Москоленко В.Н. Внешняя политика Пакистана. – М., 1984. – С.52, 66, 71).

Цэнтральнымі момантамі ў гэты перыяд з’яўляюцца: рашаючая роля арміі ў палітычным жыцці; прыход да кіравання краінай пла-стоў новай буржуазіі і памешчыкаў, якія абуржуазіліся і былі схіль-ныя да правядзення шэрагу рэформаў; больш незалежнай і больш шматнакіраванай стала знешняя палітыка; цэнтральнае месца ў грамадскім жыцці працягвала займаць нацыянальнае пытанне.

- вызначце характэрныя рысы эканамічнага развіцця Пакістана ў 1947-1971 гг.;



Патрэбна адзначыць курс на індустрыялізацыю, адсталасць сельскай гаспадаркі, эксплуатацыю ўнутранай калоніі як крыніцы рэсурсаў.

- устанавіце прычыны і прасачыце ход утварэння дзяржавы Бангладэш.



Звярніце ўвагу на тое, што насельніцтва Усходняй Бенгаліі спачатку не ішло далей за патрабаванні аўтаноміі, а да барацьбы за поўную не-залежнасць яго падштурхнулі рэпрэсіі ваенных, адзначце ролю Індыі ў гэтых падзеях.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: крызіс ваеннага рэжыму ў 1970-1971 гг. прывёў да пераходу да цывільнага праўлення і Партыя пакіс-танскага народа, якая прыйшла да ўлады, зрабіла спробу будаўніцтва нацыянальнага сацыялізму, якая была прыпынена ваенным перава-ротам 1977 г., пасля якога дыктатарскі рэжым узяў курс на ісла-мізацыю краіны і стварэнне рынкавай эканомікі.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001.–Ч.2. – С. 268-276.



Падручнік раскрывае сутнасць палітыкі ППН па будаўніцтве “ісламскага сацыялізму”, асноўныя рысы рэжыму Зія-уль-Хака як аўтарытарнага і ісламісцкага. Слабей раскрыты прычыны ваенна-га перавароту 1977 г. і працэс эвалюцыі ваеннага рэжыму ў сярэ-дзіне 80-х гг.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Ч.2. - С.421-425.



Аўтар сфармуляваў агульную канцэпцыю гісторыі Пакістана зы-ходзячы з яго ісламскага цывілізацыйнага фундаменту.

Белокрецкий В.Я. Капитализм в Пакистане. – М., 1988.

Пономарев Ю.А. История Мусульманской лиги Пакистана. – М.,1982.

Нестеренко А. Пакистан. Оглядываясь на четверть века назад // Международная жизнь. – 1989. – №7.



Названыя манаграфіі і артыкул дазваляюць больш глыбока выву-чыць эканамічныя і сацыяльна-палітычныя працэсы ў Пакістане ў 70 – 80-я гг. ХХ ст., хаця для іх характэрна і пэўная аднабаковасць, звязаная з класавым падыходам.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце асноўныя элементы ідэйна-палітычнай платформы Партыі пакістанскага народа;



Звяжыце выяўленыя вамі элементы ідэйна-палітычнай платфор-мы ППН з яе канцэпцыяй будаўніцтва нацыянальнага сацыялізму.

- назавіце найбольш важныя мерапрыемствы, якія ажыццявіў урад З.А. Бхута ў рамках курса на будаўніцтва нацыянальнага сацыялізму;



Да ліку такіх мерапрыемстваў трэба аднесці правядзенне аграр-най рэформы, узмацненне ролі дзяржавы ў эканоміцы, прыняцце кан-стытуцыі 1973 г.

- вызначце, якія прычыны прывялі да ваеннага перавароту 1977 г. і якія асноўныя кірункі існавалі ва ўнутранай і знешняй палітыцы Зія-уль-Хака ў 1977-1984 гг.;



Звярніце асноўную ўвагу на сітуацыю палітычнай нестабільнасці, якая склалася ў пачатку 1977 г., на палітыку ісламізацыі, падаўлення ўсялякай апазіцыі, лібералізацыі эканомікі, умяшання ў афганскі канфлікт.

- ахарактарызуйце рэжым “ускоснага ваеннага праўлення”, які існаваў у Пакістане ў 1985-1988 гг..



Выконваючы гэтае вучэбнае заданне, неабходна адзначыць тыя змены, якія ў канцы 1984 – пачатку 1985 г. былі ўнесены ваенным рэ-жымам у канстытуцыю і сістэму дзяржаўнай улады. Пасля гэтага дыктатура Зія-уль-Хака хавалася за шырмай канстытуцыйных, прадстаўнічых органаў улады.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: пасля смерці Зія-уль-Хака ў 1988 г. Пакістан ажыццяўляе пераход да парламенцкай дэмакратыі. Гэты працэс адбываецца ва ўмовах палітычнай нестабільнасці, барацьбы ісламісцкай і свецкай тэндэнцый, што прыводзіць да новага ваеннага перавароту ў 1999 г.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001.–Ч.2. – С. 276-281.



У падручніку адзначаны найбольш важныя палітычныя падзеі ў 1988-1999 гг., але не ставіцца пытанне аб палітыцы ісламізацыі, аб сацыяльнай базе працэсу дэмакратызацыі, прычынах ваеннага перавароту 1999 г.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. - С.422-425.



Аўтар вельмі коратка адзначае асноўныя тэндэнцыі палітычнага жыцця Пакістана ў 1988-1999 гг. – ісламізацыя, нестабільнасць.

Выканайце наступныя вычэбныя заданні:

- прасачыце ход палітычнай барацьбы ў Пакістане ў 1988-1996 гг., устанавіце прычыны палітычнай нестабільнасці;



Пры выкананні гэтага задання неабходна звярнуць увагу на ба-рацьбу паміж урадам і прэзідэнтам па пытанні аб размеркаванні ўладных паўнамоцтваў, на ролю арміі ў ёй, на расстаноўку палі-тычных сіл.

- вызначце, якія змены ў расстаноўку палітычных сіл унеслі выбары 1997 г. і дайце характарыстыку палітыкі ўрада Н.Шарыфа;



Тут неабходна адзначыць упэўненую перамогу на выбарах 1997 г. Мусульманскай лігі і катастрафічнае паражэнне Партыі пакістан-скага народа, што азначала спыненне фарміравання двухпартыйнай сістэмы, а да ліку галоўных праблем у палітыцы ўрада Н.Шарыфа трэба аднесці ісламізацыю жыцця краіны і адносіны з Індыяй.

- устанавіце прычыны і перадумовы ваеннага перавароту 1999 г. і ахарактарызуйце палітычны курс генерала П.Мушарафа;



Патрэбна звярнуць увагу на тое, што парламенцкая дэмакратыя з’яўляецца чужароднай для традыцыйнага пакістанскага грамад-ства, на непаслядоўнасць палітыкі Н.Шарыфа ў адносінах да ісламі-стаў, незадавальненне ваенных яго знешняй палітыкай.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка