Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка1/15
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.46 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15



Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь



Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт



імя Францыска Скарыны”


М. М. Мязга


ГІСТОРЫЯ КРАІН АЗІІ І АФРЫКІ ПАСЛЯ

ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Вучэбна-метадычны комплекс
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў

гістарычных спецыяльнасцей устаноў, якія

забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі

Гомель 2007
удк 950 + 960 (075.8)

ББК 63.3(5)63 + 63.3(6)63 Я 73

М 99
Рэцэнзенты:

кафедра новай і навейшай гісторыі Беларускага дзяржаўнага уні-версітэта; Пятроўская А. В., дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, кандыдат гіс-тарычных навук, дацэнт; ад тэрміналагічнай камісіі: Кулеш Г. У., да-цэнт кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага уні-версітэта, кандыдат філалагічных навук.


Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам УА ”Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”, пратакол № 9 ад 25 мая 2005 г.
Мязга, М. М.

М 99 Гісторыя краін Азіі і Афрыкі пасля другой сусветнай

Вайны: вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў

гістарычных спецыяльнасцей ВНУ / М. М. Мязга;

Мін–ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ун-т імя

Ф. Скарыны.– Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007.–

182 с.
ISBN 978 – 985 439 – 225 – 7
Вучэбна-метадычны комплекс дазваляе арганізаваць работу студэнтаў па самастойным вывучэнні матэрыялу. Гэта забяс-печваецца наяўнасцю ў выданні заданняў для самастойнай работы, спіса неабходнай літаратуры для іх выканання і метадычных рэкаме-ндацый. Змешчаныя ў вучэбна-метадычным комплексе заданні мо-гуць выкарыстоўвацца ў якасці пытанняў пры правядзенні прак-тычных заняткаў.
удк 950 + 960 (075.8)

ББК 63.3(5)63 + 63.3(6)63 Я 73

ISBN 978 – 985 439 – 225 – 7

© Мязга, М. М. 2007

©УА”ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2007

Уступ
Вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) ахоплівае перыяд гісторыі краін Азіі і Афрыкі, які пачаўся пасля другой сусветнай вайны. Ён на-сычаны важнымі падзеямі і складанымі гістарычнымі працэсамі ў гісторыі краін рэгіёна. Рухнулі каланіяльныя імперыі вядучых інду-стрыяльных дзяржаў. Маладыя незалежныя краіны Азіі і Афрыкі су-тыкнуліся з праблемай выбару шляху развіцця. У рэальным гістары-чным працэсе рэалізаваліся розныя варыянты гэтага выбару: капіта-лізм, марксісцка-ленінская мадэль сацыялізму, нацыянальны сацыя-лізм. У той жа час, у развіцці краін рэгіёна, незалежна ад выбранага шляху развіцця, меліся агульныя рысы. Яны звязаны з панаваннем у гэтых краінах на момант заваявання незалежнасці адносін, якія ха-рактэрны для традыцыйнага грамадства. Таму праблема мадэрнізацыі стала галоўнай для грамадскага развіцця афра-азіяцкіх краін пасля за-ваявання незалежнасці. Гэта праблема з’яўляецца цэнтральнай пры вывучэнні гісторыі краін Азіі і Афрыкі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст., і ёй удзелена асноўная ўвага ў выданні.

ВМК дазваляе студэнтам засвоіць значную частку вучэбнага матэ-рыялу праз самастойную работу. Ён пабудаваны па модульнаму прынцыпу. Пры фарміраванні вучэбных модуляў (ВМ) аўтар кіра-ваўся перш за ўсё агульнасцю шляхоў развіцця пэўных краін, што звязана ў першую чаргу з іх прыналежнасцю да той ці іншай цывілі-зацыі. Улічваўся таксама геаграфічны фактар і агульнасць гістарыч-нага лёсу. Aкрамя таго, прыходзілася ўлічваць хаця б прыблізную раўнамернасць размеркавання матэрыялу паміж модулямі. Вывучэнне кожнага модуля пачынаецца з вызначэння яго месца ў вучэбным курсе, мэт яго вывучэння. Студэнт з самага пачатку павінен усвя-доміць, які аб’ём ведаў і ўменняў ён павінен засвоіць у выніку выву-чэння модуля. Уключаны ў склад модуля тэкст лекцыі ўтрымлівае мі-німальны аб’ём матэрыялу, які павінен быць засвоены кожным сту-дэнтам. Гэты ж матэрыял дазваляе студэнту выпрацаваць падыходы, якіх трэба прытрымлівацца пры далейшай самастойнай вучэбнай пра-цы. Паглыбленне ведаў ажыццяўляецца праз самастойную працу сту-дэнтаў. Модулі ў межах ВМК разбіты на вучэбныя элементы (ВЭ). Яны нацэльваюць студэнтаў на вывучэнне канкрэтных тэм у рамках модуля. Спачатку вызначаецца канкрэтны набор ведаў і ўменняў, які-мі павінен авалодаць студэнт у працэсе вывучэння ВЭ. Далей студэнт працуе над асноўнымі пытаннямі, якія ўключае ВЭ. Каб справіцца з пытаннем, трэба выканаць некалькі вучэбных заданняў. У гэтым сту-дэнту дапаможа рэкамендаваная да кожнага пытання літаратура і ме-тадычныя ўказанні. Аўтар імкнуўся праз кароткія каментарыі дапа-магчы студэнтам лепш разабрацца ў рэкамендуемай для самастойнай работы навуковай літаратуры. Пры гэтым студэнты арыентуюцца на дасягненні сучаснай гістарыяграфіі. Шэраг вучэбных заданняў, якія ўтрымлівае ВМК, маюць на ўвазе работу з гістарычнымі дакументамі. Такім чынам, ВМК у пэўнай ступені выконвае і ролю хрэстаматыі і дазваляе студэнтам набыць навыкі працы з гістарычнымі крыніцамі. Пытанні, якія ўтрымлівае кожны ВЭ, могуць выкарыстоўвацца ў яка-сці пытанняў да практычных заняткаў. Пры завяршэнні вывучэння кожнага ВЭ студэнт мае магчымасць праверыць свае веды з дапа-могаю пытанняў для самакантролю. Завяршаецца вывучэнне модуля выкананнем кантрольных заданняў.

ВМК прадназначаны для студэнтаў-гісторыкаў як дзённай, так і завочнай формы навучання.

Вм-1. Заваяванне незалежнасці афра-

азіяцкімі краінамі і асноўныя тэндэнцыі

развіцця ўсходніх цывілізацый

пасля Другой сусветнай вайны
ВЭ-0. Уводзіны
Спачатку пазнаёмцеся з інфармацыяй аб модулі ў цэлым.

Гэты модуль прысвечаны вывучэнню асноўных тэндэнцый гіста-рычнага развіцця краін Усходу пасля другой сусветнай вайны. У яго аснове ляжыць праблема заваявання незалежнасці і пошуку шляхоў мадэрнізацыі традыцыйнага ўсходняга грамадства.



Месца і значэнне модуля ў сістэме курса.

Вывучэнне дадзенага модуля дазваляе атрымаць веды па гісторыі Усходу ў другой палове XX ст. – пачатку XXI ст. на абагульняючым узроўні. Яны з’яўляюцца падмуркам для вывучэння гісторыі асобных цывілізацый і краін.



Мэта вывучэння модуля:

- ведаць прычыны, перадумовы, асноўныя этапы распаду каланія-льнай сістэмы пасля другой сусветнай вайны;

- умець характарызаваць асноўныя шляхі развіцця краін Усходу пасля заваявання незалежнасці;

- умець прадэманстраваць на канкрэтных прыкладах адрозненні і агульнае ў сацыяльна-эканамічных мадэлях развіцця, якія абралі аф-ра-азіяцкія краіны;

- вызначыць характэрныя рысы ідэйна-палітычнага развіцця краін Усходу.

Гэты модуль уключае наступныя вучэбныя элементы:

ВЭ-0. Уводзіны.

ВЭ-1. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху пасля другой сусвет-най вайны і распад каланіяльнай сістэмы.

ВЭ-2. Характэрныя рысы палітычнага развіцця краін Усходу пасля другой сусветнай вайны.

ВЭ-3. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Усходу пасля другой сусветнай вайны.

ВЭ-К. Выніковы кантроль па модулю.



Аб змесце модуля.

Ключавая праблема: традыцыяналізм і мадэрнізацыя ў гістарычным развіцці краін Усходу пасля другой сусветнай вайны.

Вырашыць гэтую праблему - азначае зразумець сутнасць працэ-су мадэрнізацыі традыцыйнага грамадства як перанясенне на Усход адносін, якія характэрны для заходняй цывілізацыі. Для пераадо-лення адсталасці краіны Усходу, як правіла, выбралі гэтак званую даганяючую мадэль развіцця. Яе мэта заключалася ў ператварэнні краін Азіі і Афрыкі ў індустрыяльна развітыя праз фарсіраванае развіццё цяжкай прамысловасці пры вырашальнай ролі дзяржавы.

Вядучая ідэя: краіны Усходу пасля другой сусветнай вайны шукалі розныя шляхі мадэрнізацыі традыцыйнага грамадства з мэтай пера-адолення адсталасці, пры гэтым праяўляліся рэгіянальныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і духоўнага развіцця.

Асноўныя паняцці:

Дэкаланізацыя, нацыянальна-вызваленчы рух, мадэрнізацыя, сацы-ялістычная арыентацыя, “даганяючае развіццё”, “нацыянальны сацы-ялізм”, міжэтнічныя канфлікты, трабальізм, рух недалучэння, крызіс развіцця, неакаланіялізм.



Вы павінны асэнсаваць значэнне пералічаных паняццяў і ўмець звязаць іх з канкрэтна-гістарычным матэрыялам.

уВОДНаЯ лекцыЯ


1. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху пасля другой сусветнай вайны і распад каланіяльнай сістэмы.

2. Характэрныя рысы ідэйна-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Усходу пасля другой сусветнай вайны.


1. На жыццё каланіяльных краін вялікі адбітак наклала другая су-светная вайна, яе вынікі. З самага яе пачатку народы калоній пачалі патрабаваць незалежнасці. Асноўная маса калоній належала дзяр-жавам антыгітлераўскай кааліцыі. Урады Англіі, Францыі заяўлялі аб гатоўнасці пайсці на саступкі калоніям, але пры гэтым абмеркаванне пытання аб прадастаўленні самакіравання ці незалежнасці калоніям адкладалася да канца вайны. Такая пазіцыя выклікала незадаваль-ненне нацыянальна-палітычных сіл калоній. Сітуацыю, якая склалася, спарабавалі выкарыстаць фашысцкія дзяржавы. Яны выступалі з дэ-магагічнымі лозунгамі вызвалення каланіяльных народаў, праз свою агентуру спрабавалі актывізаваць у час вайны антыкаланіяльны рух на Усходзе. Для фашысцкага блоку гэта была спроба аслабіць сваіх праціўнікаў у вайне. Асабліва актыўную палітыку ў гэтым кірунку праводзіла Японія. Прыкрываючыся лозунгамі стварэння “зоны су-меснага працвітання ва Усходняй Азіі”, японцы на першым этапе вой-ны змаглі заваяваць сімпатыі некаторай часткі ўдзельнікаў нацыя-нальнага руху. Японія пайшла на фармальнае абвяшчэнне незалеж-насці некаторых акупіраваных дзяржаў. У гэтых абставінах заходнія дэмакратыі павінны былі прымаць меры, каб падарваць уплыў фашы-сцкіх дзяржаў на народы калоній. Адзіны сродак зрабіць гэта заклю-чаўся ў тым, каб паставіць у парадак дня пытанне аб прадастаўленні незалежнасці, ці, па крайняй меры, самакіравання калоніям. Яшчэ ў 1943 г. Францыя пайшла на прызнанне незалежнасці Сірыі і Лівана. Англія праяўляла гатоўнасць адмовіцца ад мандата на Палесціну і Іар-данію, абяцала адразу пасля вайны прадаставіць незалежнасць Індыі.

Заваяванню калоніямі незалежнасці спрыяла і тая грамадска-палі-тычная атмасфера, якая склалася ў свеце пасля заканчэння другой сусветнай вайны. На планеце ўзнялася дэмакратычная хваля, рэзка ўзмацніўся ўплыў дэмакратычных ідэй. Цяпер большасць краінме-траполій інакш глядзела на лёс калоній, усё больш асэнсоўваючы неабходнасць прадастаўлення іх народам права незалежна вырашаць свой лёс. Правячыя колы метраполій вымушаны былі ўлічваць на-строі грамадства сваіх дзяржаў. У свеце ў выніку другой сусветнай вайны пазіцыі тых краін, якія мелі вялікія каланіяльныя ўладанні, былі аслаблены – Англіі, Францыі, Галандыі. Дамінуючае становішча ў свеце занялі ЗША і СССР, якія не былі зацікаўлены ў захаванні каланіяльнай сістэмы. ЗША разлічвалі, што атрыманне калоніямі не-залежнасці дасць ім магчымасць заняць пануючае становішча на рын-ках новых незалежных дзяржаў. СССР спадзяваўся ўсталяваць у ат-рымаўшых незалежнасць краінах пракамуністычныя рэжымы і ўклю-чыць іх у сферу свайго ўплыву. Змяніліся прыярытэты эканамічнага развіцця. Раней экамічны патэнцыял дзяржавы вызначаўся велічынёю падуладнай тэрыторыі, наяўнасцю карысных выкапняў. Гэта сты-мулявала захоп калоній. Ва ўмовах нтр роля названых фактараў у развіцці эканомікі зменшылася. Узровень эканамічнага развіцця кра-іны цяпер залежаў у першую чаргу ад яе магчымасцей ствараць і вы-карыстоўваць найноўшыя тэхналогіі. У абмен на прамысловыя тава-ры, якія вырабляюцца на аснове гэтых тэхналогій, можна было без праблем атрымаць неабходную сыравіну. Трэба ўлічваць і тое, што іс-навалі калоніі, якія прыносілі метраполіі не прыбытак, а страты. Так што эканамічная мэтазгоднасць захавання калоній рэзка зменшылася. Тое самае можна сказаць і пра стратэгічную значнасць калоній ва ўмовах з'яўлення новых відаў зброі. Наяўнасць калоній для ўтрыма-ння той ці іншай краінай статуса вялікай дзяржавы рэзка зменшылася, і метраполіі пачалі праяўляць меншую зацікаўленасць у іх захаванні.

Другая сусветная вайна мела і яшчэ адно важнае наступства, якое дапамагло ўзмацненню нацыянальна-вызваленчага руху. Тысячы і ты-сячы жыхароў калоній былі прызваны ў англійскую, французскую і іншыя арміі. Гэтыя людзі ўбачылі жыццё ў Еўропе, акунуліся ў атма-сферу роўнасці, атрымалі ўяўленне аб дэмакратычных каштоўнасцях. Пасля вайны былыя салдаты вярнуліся ў афра-азіяцкія краіны і пры-неслі з сабою ідэі свабоды, роўнасці, што паўплывала на актывізацыю барацьбы за нацыянальнае вызваленне.

Важные змены адбыліся ў час другой сусветнай вайны ў сацы-яльна-эканамічнай структуры шэрагу калоній. У час вайны ўзрасла патрэба ваюючых краін у сыравіне, якая пастаўлялася калоніямі. Гэта садзейнічала развіццю тут горназдабываючай прамысловасці. Узрасла вытворчасць і ў апрацоўчай прамысловасці. Гэта было звязана з тым, што, па-першае, рэзка зменшыўся прыток прамысловых тавараў з ме-траполій у калоніі. Па-другое, прамысловасць некаторых краін Усхо-ду атрымала ваенные заказы. У выніку зменаў, якія адбыліся ў прамы-словасці, змянілася і сацыяльная структура грамадства. Узраслi коль-касць і сіла нацыянальнай буржуазіі. Яна ўсё больш адчувала сябе да-статкова моцнай, каб уступіць у барацьбу з каланіяльным рэжымам і замежным капіталам за палітычную ўладу і эканамічнае панаванне. Да такой барацьбы нацыянальную буржуазію падштурхоўвала логіка развіцця капіталізму ў калоніях. Чым больш ён развіваўся, а ў час другой сусветнай вайны быў зроблены ў гэтай справе значны крок на-перад, тым больш ён адчуваў перашкоды на сваім шляху, якія ства-раліся каланіяльнай адміністрацыяй і замежным капіталам. Так што ў нацыянальнай буржуазіі былі важныя прычыны імкнуцца да завая-вання незалежнасці сваіх краін. Высокая ступень арганізаванасці, па-літычнай і агульнай культуры дазвалялі ёй арганізаваць і ўзначаліць масавы нацыянальна-вызваленчы рух. Важнае значэнне для яго раз-гортвання меў рост колькасці і арганізаванасці рабочага класа ў связі з развіццём капіталізму. Рабочыя разам з дробнабуржуазнымі слаямі горада і з сялянствам склалі масавую базу нацыянальна-вызваленчага руху. Супярэчнасці, звязаныя з развіццём нацыянальнага капіталізму, сталі галоўнай прычынай рэзкай актывізацыі барацьбы за нацыя-нальнае вызваленне ў найбольш развітых у эканамічным плане кало-ніях – Індыі, Алжыры, Інданезіі. Менавіта тут нацыянальная буржу-азія і рабочы клас адыгралі вырашальную ролю ў заваяванні незалеж-насці. У менш развітых краінах роля эканамічнага фактару была менш значнай, і ўзрастала роля іншых, перш за ўсё палітычных фактараў. На вядучыя пазіцыі ў нацыянальна-вызваленчым руху ў іх выходзілі інтэлігенцыя, дробнабуржуазныя колы. У некаторых калоніях, напры-клад, у зоне Персідскага заліва, на чале нацыянальна-вызваленчага руху стаяла феадальная і рода-племянная арыстакратыя.

У першыя пасляваенныя гады працэс дэкаланізацыі ахапіў рэгіёны Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэта тлумачыцца тым, што тут быў дасягнуты найбольш высокі ўзровень развіцця капіталізму сярод каланіяльных краін і супярэчнасці паміж нацыянальнай буржуазіяй і замежным капіталам дасягнулі найбольшай вастрыні, сфарміравалася палітычная эліта, якая прэтэндавала на ўладу. Пазіцыі каланізатараў у рэгіёне былі аслаблены ў час другой сусветнай вайны. Адразу пасля завяршэння вайны назіраўся рэзкі ўздым нацыянальна-вызваленчага руху ў Індыі, і англічане, у адпаведнасці з абавязацельствамі, якія яны ўзялі яшчэ ў час вайны, вымушаны былі пайсці на саступкі. Першапачаткова мелася на ўвазе, што адзінства Індыі будзе захавана. Але ва ўмовах, калі пачаліся індуска-мусульманскія сутыкненні, ан-глійскія ўлады пайшлі на падзел Індыі па рэлігійнай прыкмеце. 14 і 15 жніўня 1947 г. былі абвешчаны дамініёны Пакістан і Індыйскі Саюз. Заваяванне незалежнасці Індыяй дало вялікі штуршок працэсу рас-паду каланіяльнай сістэмы ў свеце. Нацыянальная рэвалюцыя ў Індыі, якая грунтуючася на ідэалогіі гандзізму, у цэлым мела мірны характар. Мірным шляхам атрымала незалежнасць 4 студзеня 1948 г. Бірма.

Шэрагу краін Паўднёва-Усходняй Азіі давялося весці працяглую ўзброеную барацьбу за сваю незалежнасць. Інданезія абвясціла свою незалежнасць яшчэ ў жніўні 1945 г., але яна вымушана была весці доўгую вайну супраць галандскіх каланізатараў. Толькі ў 1949 г. Га-ландыя згадзілася прызнаць незалежнасць Інданезіі. Таксама ў жніўні 1945 г. была абвешчана незалежнасць В'етнама. Аднак Францыя не прызнала незалежнасць гэтай краіны і пачала каланіяльную вайну. Толькi па Жэнеўскіх пагадненнях 1954 г. Францыя прызнала суве-рэнітэт В'етнама, а таксама Лаоса і Камбоджы. Англійская калонія Малайя заваявала незалежнасць у жніўні 1957 г. у выніку доўгай пар-тызанскай вайны.

У Афрыцы, дзе сацыяльна-эканамічныя структуры былі больш ад-сталымі, працэс дэкаланізацыі пачаўся пазней, чым у Азіі, і працякаў больш павольна. Больш высокага ўзроўню эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця дасягнулі арабскія краіны паўночнай часткі кан-тыненту. Яны і разгарнулі першымі актыўную барацьбу за незалеж-насць. Туніс і Марока заваявалі незалежнасць ужо ў 1956 г. Прычым Францыя не звярталася да сілы, каб падавіць тут нацыянальна-вызва-ленчы рух. Тое ж можна сказаць і пра англійскую палітыку ў дачы-ненні да Судана, які таксама мірным шляхам у 1956 г. атрымаў неза-лежнасць. Інакш развіваліся падзеі ў Алжыры. Імкненне гэтай краіны да незалежнасці сустрэла моцнае супраціўленне з боку Францыі. Ал-жыр - гэта найстарэйшая французская калонія, і ў свядомасці фран-цузаў усталяваўся пункт гледжання на Алжыр як на неад'емную час-тку Францыі. У Алжыры мелася вялікая колькасць французскіх пасяленцаў, якія рашуча выступалі супраць прадастаўлення гэтай краіне незалежнасці. У выніку алжырскаму народу з 1954 па 1962 г. давялося весці антыкаланіяльную вайну, каб дасягнуць незалежнасці.

У другой палове 50-х гг. працэс дэкаланізацыі ахапіў і краіны Паўднёвай і Трапічнай Афрыкі. Першай у гэтым раёне ў 1957 г. неза-лежнасць заваявала англійская калонія Залаты Бераг, якая пачала на-зывацца Гана. Прызнанне незалежнасці Ганы выклікала ланцужковую рэакцыю, якая прывяла да распаду англійскай, французскай і бель-гійскай каланіяльных імперый у Афрыцы. У 1958 г. па ініцыятыве Ш.дэ-Голя ў калоніях Францыі быў праведзены рэферэндум па пы-таннях: ці хоча насельніцтва калоній заставацца ў складзе міждзяр-жаўнага аб'яднання, дзе Францыя будзе адыгрываць вядучую ролю, але былыя калоніі будуць мець шырокае самакіраванне (Французскі саюз), ці калоніі жадаюць атрымаць поўную незалежнасць. З усіх ка-лоній толькі насельніцтва Гвінеі выказалася за поўную незалежнасць. Нягледзячы на такія вынікі рэферэндуму, распад каланіяльнай імпе-рыі Францыі ішоў у канцы 50-х - першай палове 60-х гг. хуткімі тэм-памі, як і англійскай. Вырашальнае значэнне меў 1960 г., абвешчаны ААН годам Афрыкі. У гэтым годзе незалежнасць атрымалі 17 былых калоній. У цэлым, да канца 60-х гг. абсалютная большасць афрыкан-скіх краін, якія складалі англійскую, французскую і бельгійскую каланіяльныя імперыі, атрымалі незалежнасць.

Шляхі дасягнення незалежнасці краінамі Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі былі рознымі. Большасць з іх вызвалілася дзякуючы масавым дзеянням насельніцтва, але, як правіла, гэтыя масавыя дзеянні не пе-раходзілі ва ўзброеныя сутыкненні. Да шырокамаштабных ваенных дзеянняў справа дайшла ў Кеніі. Тут каланіяльныя ўлады маглі аба-пірацца на шматлікіх еўрапейскіх перасяленцаў. Апошнія не хацелі аддзялення Кеніі ад Англіі, што і абумовіла тут моцнае супраціўленне нацыянальна-вызваленчаму руху. Да ваеннага супрацьстаяння справа дайшла і ў Бельгійскім Конга (пасля заваявання незалежнасці – Заір). Бельгія паспрабавала адарваць ад Заіра багатую мінеральнымі рэсур-самі правінцыю Катанга і накіравала сюды ваенныя сілы. Бельгійцам удалося справакаваць грамадзянскую вайну ў Заіры. У выніку быў звергнуты лева-радыкальны ўрад Патрыса Лумумбы, які быў забіты. Нягледзячы на ўсе ўзрушэнні, Заір захаваў тэрытарыяльную цэ-ласнасць, і ў краіне ўсталявалася дыктатура прэзідэнта Мабуту.

У канцы 60-х гг. толькі Партугалія яшчэ поўнасцю захавала сваю каланіяльную імперыю, якая ўключала Мазамбік, Анголу, Гвінею-Бі-сау, астравы Зялёнага Мыса. Праўда, цяпер яны афіцыйна лічыліся не калоніямі, а заморскімі тэрыторыямі. Гэта былі адсталыя ў сацы-яльна-эканамічным і палітычным плане краіны. Нацыянальна-вызва-ленчы рух тут стаў набіраць сілу пазней, чым у калоніях іншых дзяр-жаў. Кіраўнікамі нацыянальна-вызваленчага руху ў гэтых калонiях сталі прадстаўнікі інтэлігенцыі, якія вучыліся ў Партугаліі. Яны лічы-лі, што шлях да незалежнасці ляжыць праз партызанскую вайну. У па-чатку 60-х гг. у партугальскіх калоніях партызанскія атрады разгар-нулі ваенныя дзеянні супраць каланізатараў, але дабіцца вялікіх по-спехаў яны не змаглі. Партызанскі рух быў расколаты на некалькі плыняў. Вырашальнае значэнне для заваявання незалежнасці парту-гальскімі калоніямі мела дэмакратычная рэволюцыя, якая адбылася ў гэтай краіне ў 1974 г. Дэмакратычны ўрад Партугаліі пайшоў на пры-знанне незалежнасці Анголы, Мазамбіка, астравоў Зялёнага Мыса (1975). Гвінея-Бісау атрымала незалежнасць раней, у 1973 г.

З другой паловы 70-х гг. пачаўся заключны этап дэкаланізацыі Аф-рыкі. У 1975 г. Францыя была вымушана прадаставіць незалежнасць Каморскім астравам, а Англія ў 1976 г. - Сейшэльскім астравам. У тым жа 1976 г. Іспанія адмовілася ад сваіх правоў на Заходнюю Саха-ру, а ў 1977 г. Францыя прадаставіла незалежнасць сваёй апошняй ка-лоніі на Афрыканскім кантыненце – Джыбуці.

Своеасаблівым быў шлях да незалежнасці англійскай Паўднёвай Радэзіі. У гэтай краіне жыло каля 200000 еўрапейскіх перасяленцаў і 8,8 млн. афрыканцаў. Белыя канцэнтравалі ў сваіх руках усю паўнату ўлады і эканамічныя рычагі. У 1965 г. белыя перасяленцы абвясцілі незалежнасць Паўднёвай Радэзіі ад Англіі. Яны былі ўстрывожаны тым, што метраполія можа пайсці на саступкі афрыканцам і вырашылі ўзяць лёс Паўднёвай Радэзіі ў свае рукі, каб захаваць сваё абсалютнае панаванне ў краіне. Англія не прызнала гэтай сепаратнай акцыі, але нічога не зрабіла для падаўлення мяцяжу. У такіх умовах афрыкан-скае насельніцтва разгарнула ўзброеную барацьбу супраць расісцкага рэжыму белай меншасці. Ні адзін з бакоў не дасягнуў рашаючай пе-рамогі, і ў канцы 70-х гг. пачаліся перамовы паміж паўстанцамі і ўла-даю. На аснове дасягнутага кампрамісу ў лютым 1980 г. адбыліся ўсе-агульныя дэмакратычныя выбары ў парламент рэспублікі Зімбабве, як зараз называецца Паўднёвая Радэзія, пасля чаго яе незалежнасць ат-рымала міжнароднае прызнанне.

Апошняй на Афрыканскім кантыненце незалежнасць заваявала На-мібія, якой валодала пасля першай сусветнай войны Паўднёва-Афры-канская Рэспубліка. Рух за незалежнасць пачаўся ў Намібіі ў канцы 60-х гг. Яго вялі партызанскія атрады Народнай арганізацыі Паўд-нёва-Заходняй Афрыкі (СВАПО), якая атрымлівала вялікую пад-трымку ад суседніх краін. Вялікую ролю ў вырашэнні намібійскай праблемы адыграла ААН. Пад яе эгідай у 1988 г. пачаліся шмат-баковыя перамовы па ўрэгуляванні канфлікту ў Паўднёва-Заходняй Афрыцы. Яны завяршыліся пагадненнем аб прадастаўленні незалеж-насці Намібіі і вывадзе з яе тэрыторыі паўднёваафрыканскіх войскаў. У сакавіку 1990 г. была абвешчана незалежнасць Намібіі. Такім чы-нам, працэс дэкаланізацыі ў Афрыцы завяршыўся. Яшчэ ў 1963 г. не-залежныя краіны Афрыкі стварылі Арганізацыю Афрыканскага Адзінства, якая адыграла важную ролю ў працэсе дэкаланізацыі, пад-трымліваючы нацыянальна-вызваленчы руху і ўмацоўваючы пазіцыі маладых афрыканскіх краін на міжнароднай арэне.

Прадаставіўшы палітычную незалежнасць былым калоніям, заход-нія дзяржавы імкнуліся захаваць свой уплыў у маладых незалежных краінах. Гэтаму павінна была служыць і ўжо згаданая ідэя стварэння саюзу Францыі і яе былых калоній. Першапачаткова прадугледжва-лася, што ўдзельнікі саюзу не атрымаюць поўнай незалежнасці. Ад-нак, калі ў пачатку 60-х гг. тыя калоніі, якія на рэферэндуме 1958 г. падтрымалі ідэю саюза, пачалі аб'яўляць аб поўнай незалежнасці, яго канцэпцыя была перагледжана. Адносіны ў рамках саюза будаваліся на аснове двухбаковых дагавораў Францыі з яе былымі калоніямі. На тэрыторыі былых калоній заставаліся французскія войскі і базы. Кі-раўніком саюза лічыцца прэзідэнт Францыі. Перыядычна лідэры краін саюза збіраюцца на нарады.

Жыццяздольнай аказалася ідэя стварэння брытанскай садружнасці нацый, якая пачала трактавацца як "свабодная асацыяцыя суверэнных незалежных дзяржаў". Англія, вядома, іграе вядучую ролю ў садруж-насці, але фармальна захоўваецца прынцып поўнай самастойнасці і роўнасці ўдзельнікаў садружнасці. Яе кіраўніком з'яўляецца англій-ская каралева. Кіраўнікі дзяржаў садружнасці перыядычна збіраюцца на канферэнцыі. Стварэнню і Французскага саюза, і Брытанскай са-дружнасці спрыяла тое, што не толькі метраполіі імкнуліся захаваць свае пазіцыі ў былых калоніях, але і новыя незалежныя дзяржавы лі-чылі для сябе карысным захаваць сувязі з былымі метраполіямі. Во-пыт падказваў, што іх разрыў вядзе да пагаршэння эканамічнага ста-новішча, тармозіць культурнае, сацыяльна-палітычнае развіццё.

2. Краіны, якія вызваліліся ад каланіяльнай залежнасці, знаходзі-ліся на розных ступенях эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіц-ця. У адных маладых дзяржавах капіталізм на момант заваявання не-залежнасці ўжо стаў вядучым сацыяльна-эканамічным укладам. Гэта Індыя, Інданезія, краіны Магрыбу. У другіх панавалі дакапіталістыч-ныя адносіны – Эфіопія, дзяржавы Аравійскага паўвострава. У шэрагу краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі пераважалі яшчэ дакласавыя, патрыярхальныя адносіны. У залежнасці ад узроўню сацыяльна-эка-намічнага развіцця розныя сацыяльна-палітычныя сілы ўзначалілі на-цыянальна-вызваленчы рух, а затым узялі палітычную ўладу і выз-начылі выбар шляхоў іх развіцця. У развітых краінах, як правіла, на-цыянальная буржуазія, часам у саюзе з феадаламі, брала ўладу, і кра-іна ішла па капіталістычным шляху развіцця, хаця былі і выключэнні. З-за палітычных перш за ўсё прычын некаторыя з адносна развітых краін абралі некапіталістычны шлях развіцця. Напрыклад, Інданезія, Алжыр. Тут у сувязі з жорсткай палітыкай метраполій, якія развязалі каланіяльныя войны, адбылася радыкалізацыя нацыянальна-вызвален-чага руху, узмацніліся тыя сілы, якія выступалі за радыкальныя рэ-формы, у тым ліку і сацыялістычныя па характары. Рэвалюцыйныя ін-тэлігенты, дробнабуржуазныя рэвалюцыянеры, якія прыйшлі да ўла-ды ў больш адсталых краінах, часта знаходзіліся пад моцным уплы-вам радыкальных ідэй і накіроўвалі свае краіны па шляху “сацыяліс-тычнай арыентацыі”. Яны бачылі ў ёй найбольш надзейны шлях хут-кага пераадолення сацыяльна-эканамічнай адсталасці. Капіталізм жа пасля шматгадовага каланіяльнага панавання прыраўноўваўся да ка-ланіялізму, ад якога так доўга пакутавалі народы Азіі і Афрыкі. Як правіла, лідэры былых калоній, абвяшчаючы будаўніцтва сацыялізму, імкнуліся пазбегнуць савецкай мадэлі і гаварылі аб сацыялізме нацыя-нальным, які прадстаўляўся ў выглядзе "трэцяга шляху" развіцця. На-цыянальны сацыялізм меў на ўвазе спалучэнне ідэй роўнасці, узятых з марксізму, з аналагічнымі ідэямі, якія ўтрымлівалі рэлігіі, традыцыі ўсходняга грамадства.

У “сацыялістычнай арыентацыі” па часе можна вылучыць дзве хва-лі. Першая адносіцца да 60-х гг. У гэты час па шляху сацыялістычнай арыентацыі ішлі многія арабскія краіны: Егіпет, Алжыр, Сірыя, Ірак, а таксама Бірма, Гвінея, Танзанія, Самалі. У 70-я гг. многія з названых краін ужо парвалі з “сацыялістычнай арыентацыяй” (Егіпет, Танзанія, Самалі). Аднак з'явілася цэлая група новых краін, якія выбралі нека-піталістычны шлях развіцця: Ангола, Мазамбік, Конга, Бенін, Эфіо-пія. Гэта была другая хваля “сацыялістычнай арыентацыі”. Асаблі-васць грамадскага развіцця краін другой хвалі заключалася ў тым, што яны адышлі ад канцэпцыі нацыянальнага сацыялізму і ўсё больш арыентаваліся на марксісцка-ленінскі сацыялізм. Адпаведна, існавалі істотныя адрозненні паміж краінамі першай і другой хвалі ў пра-водзімых сацыальна-эканамічных пераўтварэннях і створанай сацы-яльна-палітычнай сістэме. У краінах другой хвалі быў адкінуты тэзіс аб "сацыялістычным характары" ісламу і іншых рэлігій, што паста-янна падкрэслівалася прадстаўнікамі нацыянальнага сацыялізму. Па-нуючай ідэалогіяй у грамадстве павінен быў стаць марксізм-ленінізм, месца для рэлігійнай ідэалогіі не заставалася. Адкінулі прыхільнікі савецкай мадэлі сацыялізму ў афра-азіяцкіх краінах і тэзіс аб уліку і выкарыстанні нацыянальных асаблівасцей пры будаўніцтве сацыя-лізму. Лідэры краін “сацыялістычнай арыентацыі” другой хвалі заяў-лялі, што існуюць агульныя, навукова ўсталяваныя прынцыпы будаў-ніцтва сацыялізму, якія неабходна прымяняць у кожнай краіне. На чале краін першай хвалі 60-х гг. стаялі, як правіла, нацыянальныя лі-дэры і нацыяналістычныя партыі, якія і праводзілі ў жыццё канцэп-цыю нацыянальнага сацыялізму. У гэтых краінах усталяваліся аўта-рытарныя рэжымы. Калі ў 70-я гг. група краін абвясціла, што іх мэта - марксісцкая мадэль сацыялізму, то ў іх пачалося стварэнне марксіс-цка-ленінскіх партый: Кангалезская партыя працы, Партыя народнай рэвалюцыі Беніна, Народны рух за вызваленне Анголы, Рабочая пар-тыя Эфіопіі, Фронт вызвалення Мазамбіка. Калі партыі, якія ў свой час узначальвалі будаўніцтва нацыянальнага сацыялізму, абапіраліся ў асноўным на дробнабуржуазныя пласты грамадства, то марксісцка-ленінскія абвясцілі сябе пралетарскімі. Сам пралетарыят, якога ў мно-гіх краінах другой хвалі практычна не было, абвяшчаўся "авангардам грамадства". Яго партыя павінна была выконваць ролю вядучай сілы ў справе будаўніцтва сацыялізму.

Для краін як першай, так і другой хвалі “сацыялістычнай арыента-цыі” характэрна ў цэлым аднолькавая мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця. Галоўная ўвага надавалася развіццю дзяржаўнага сектара. Ён разглядаўся як аснова эканомікі, і менавіта за кошт дзяржаўнай гаспадаркі разлічвалі маладыя краіны пераадолець свою адсталасць. Правячыя рэжымы ў краінах першай хвалі, якія будавалі нацыяналь-ны сацыялізм, дапускалі існаванне невялікага прыватнага "неэксплу-ататарскага" сектара ў эканоміцы. Краіны ж, што ў 70-я гг. узялі ў якасці ўзору савецкую мадэль развіцця, вялі справу да поўнай мана-поліі дзяржаўнай уласнасці. У гэтых краінах былі больш радыкаль-нымі і аграрныя пераўтварэнні. Каапераванне сельскай гаспадаркі ме-ла месца і ў краінах з нацыянальным сацыялізмам, але тут яно было адносна абмежаваным. У краінах другой хвалі быў узяты курс на поў-нае каапераванне сялянства. Для краін як першай, так і другой хвалі характэрна выцясненне замежнага капіталу. Краіны “сацыялістычнай арыентацыі”, асабліва другой хвалі, атрымалі ад СССР вялікую разна-планавую дапамогу. Менавіта жаданне яе атрымання падштурхоўвала кіраўнікоў шэрагу краін Азіі і Афрыкі абвяшчаць курс на будаўніцтва сацыялізму. Неабходна адзначыць, што савецкая дапамога накіроўва-лася нават такім адкрыта адыёзным рэжымам, як Аміна ва Угандзе ці Бакаса ў Цэнтральна- Афрыканскай Рэспубліцы.

Да канца 80-х гг. амаль усе краіны “сацыялістычнай арыентацыі” адмовіліся ад яе. Гэта было звязана з дзвюма асноўнымі прычынамі. Па-першае, да гэтага часу паказала сваю неэфектыўнасць створаная ў гэтых краінах дзяржаўная эканоміка. Сацыяльна-эканамічныя і палі-тычныя пераўтварэнні, якія праводзіліся, прывялі да вострых канф-ліктаў у грамадстве і канчаткова разбурылі эканоміку. У выніку, ас-ноўная маса краін, якія ішлі па шляху “сацыялістычнай арыентацыі”, апынулася ў ліку самых адсталых краін свету. Па-другое, у канцы 80-х гг. практычна спынілася дапамога з боку СССР, што для краін са-цыялістычнай арыентацыі таксама стала важным матывам, каб шу-каць новыя шляхі развіцця.

Большасць краін Усходу, што атрымалі незалежнасць, пайшлі па капіталістычным шляху развіцця. Як высветлілася, гэты кірунак так-сама не забяспечваў хуткае пераадоленне адсталасці і не пазбаўляў краіны, якія сталі на шлях развіцця, ад эканамічнай і палітычнай за-лежнасці. Краіны Захаду імкнуліся захаваць свае пазіцыі ў былых ка-лоніях, але цяпер асноўны ўпор рабіўся на захаванне эканамічнай за-лежнасці маладых краін. Гэтая палітыка атрымала назву неакала-ніялізм. Яна ўяўляла з сябе сістэму эканамічнай эксплуатацыі і палі-тычнай залежнасці краін, якія сталі на шлях развіцця, ад індустры-яльна развітых дзяржаў. Эканамічная эксплуатацыя праявілася, па-першае, у тым, што большасць краін Азіі і Афрыкі заставаліся аграр-на-сыравіннымі прыдаткамі прамысловага Захаду. Як правіла, былыя калоніі захавалі монакультурны характар сваёй гаспадаркі. Эканаміч-ны стан маладых краін цалкам залежаў ад збыту на сусветных рынках аднаго ці некалькіх відаў сыравіны. Вялікай праблемай для краін, якія сталі на шлях развіцця, былі нажніцы цэн. На сусветных рынках суад-носіны паміж цэнамі на сыравіну і прамысловыя тавары ўвесь час мя-няліся на карысць апошніх, што было крайне не выгадна для разві-ваючыхся краін і прыносіла вялікі прыбытак кампаніям індустрыяль-ных дзяржаў. Краіны Азіі і Афрыкі аказаліся ў ролі буйных даўж-нікоў, што яшчэ больш узмацніла іх залежнасць ад Захаду.

Пераапрацоўчая прамысловасць у краінах Азіі і Афрыкі амаль ад-сутнічала, і яны апынуліся ў поўнай залежнасці ад увозу гатовых пра-мысловых вырабаў. Узмацнялася эканамічная залежнасць афра-азіяц-кіх краін ад Захаду і ў сувязі з пранікненнем у рэгіён ТНК. Яны ўзялі пад свой кантроль практычна ўвесь знешні гандаль краін, якія сталі на шлях развіцця: рыс, каўчук, нафта – 70%, волава – 80%, жалезная руда, баксіты – каля 100%. Гэта дало магчымасць ТНК усталёўваць выгадныя для сябе цэны, якія часта не адпавядаюць інтарэсам афра-азіяцкіх краін. ТНК стварылі свае філіялы ў рэгіёне і выкарыстоўваюць танную рабочую сілу і прыродныя рэсурсы для атрымання высокіх прыбыткаў. Але неабходна адзначыць і станоўчыя моманты дзейнасці ТНК у маладых краінах: капіталаўкладанні, стварэнне шэрагу прадпрыемстваў, якія атрымалі новыя тэхналогіі.

У ваенна-палітычным плане захаванне залежнасцці праявілася ў тым, што пад эгідай вядучых краін Захаду ў "трэцім свеце" была ство-рана сістэма ваенных саюзаў, ваенных баз. Палітыка неакаланіялізму выклікалася не толькі імкненнем краін Захаду захаваць свае пазіцыі ў былых калоніях. Яе правядзенню спрыяла сітуацыя, якая склалася ў афра-азіяцкіх краінах. Пасля дэкаланізацыі ў краінах Усходу не аказа-лася фінансавых сродкаў, кваліфікаваных кадраў, інфраструктуры, каб забяспечыць высокія тэмпы развіцця. Палітычная нестабільнасць, мілітарызм, беднасць, адсутнасць традыцыі высокапрадукцыйнай працы, перавага кланавых інтарэсаў над агульнанацыянальнымі таксама спрыялі ўмацаванню неакаланіяльнай залежнасці.

ВЭ-1. Уздым нацыянальна-вызваленчага

руху пасля Другой сусветнай вайны

і распад каланіяльнай сістэмы
Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:

- храналагічныя рамкі распаду каланіяльнай сістэмы;

- асноўныя этапы распаду каланіяльнай сістэмы;

- асноўныя ідэйна-палітычныя плыні нацыянальна-вызваленчага руху;

- прычыны і перадумовы распаду каланіяльнай сістэмы.

Умець:

- даць характарыстыку ўзроўню сацыяльна-эканамічнага і палі-тычнага развіцця афра-азіяцкіх краін на момант заканчэння другой су-светнай вайны;

- вызначыць шляхі заваявання незалежнасці краінамі Усходу;

- вызначыць рухаючыя сілы нацыяльна-вызваленчага пасля другой сусветнай вайны.



Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-1.

1. Прычыны і перадумовы распаду каланіяльнай сістэмы.

2. Асноўныя этапы распаду каланіяльнай сістэмы і шляхі завая-вання незалежнасці афра-азіяцкімі краінамі.

3. Рухаючыя сілы і ідэйна-палітычныя кірункі нацыянальна-вы-зваленчага руху.


Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: Другая сусветная вайна аказала істотны ўплыў на сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы ў ка-ланіяльных краінах, што спрыяла выспяванню перадумоў і прычын уздыму нацыянальна-вызваленчага руху і паскорыла заваяванне неза-лежнасці афра-азіяцкімі краінамі.

Падумайце, як звязана выспяванне ўмоў для заваявання неза-лежнасці з працэсам капіталістычнай мадэрнізацыі і вынікамі дру-гой сусветнай вайны?

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Васильев Л.С. История Востока. В 2 т. – М., 2001. – Т.2.

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ в. В 3.ч. Под ред. Родригеса А.М. – М., 2001. – Ч.2.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- дайце характарыстыку зменам у сацыяльна-эканамічным развіцці краін Усходу да сярэдзіны XX ст., улічваючы рэгіянальныя асаблі-васці;

- прааналізуйце, які ўплыў на ідэйна-палітычнае развіццё краін Ус-ходу аказала другая сусветная вайна;

- вызначце, якія змены адбыліся ў сацыяльнай структуры афра-азі-яцкіх краін да сярэдзіны XX ст. у кантэксце фарміравання сацыяльнай базы нацыянальных рэвалюцый;

- пакажыце, што ў выніку другой сусветнай вайны на міжнароднай арэне былі аслаблены пазіцыі краін і палітычных сіл, якія выступалі за захаванне каланіяльных імперый;

- прачытайце наступны тэкст і адкажыце на пытанне: укараненне якіх новых прынцыпаў у жыццё міжнароднай супольнасці спрыяла заваяванню незалежнасці афра-азіяцкімі краінамі?

“Дэкларацыя Генеральнай Асамблеі ААН аб прадастаўленні не-залежнасці каланіяльным краінам і народам

14 снежня 1960 г.

1. Падначаленне народаў замежнаму прыгнёту і панаванню і іх экс-плуатацыя з’яўляецца адмаўленнем асноўных правоў чалавека, супя-рэчыць Статуту ААН і перашкаджае развіццю супрацоўніцтва і ўста-ляванню міру ва ўсім свеце;

2. Усе народы маюць права на самавызначэнне; у выніку гэтага права яны свабодна ўсталёўваюць свой палітычны статус і ажыц-цяўляюць сваё эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё.” (Хрестоматия по новейшей истории. 1945-1965. В 2 ч. - М., 1966. – Ч.2 - С.102 –103.)


Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: па шэрагу прычын, звязаных з хо-дам і вынікамі другой сусветнай вайны, а таксама асаблівасцямі сацы-яльна-палітычнага і эканамічнага развіцця, працэс дэкаланізацыі па-чаўся з раёнаў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, а затым рас-паўсюдзіўся на іншыя рэгіёны.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Васильев Л.С. История Востока. В 2 т. – М., 2001. – Т.2.

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ в. В 3 ч. Под ред. Родригеса А.М. – М., 2001. – Ч.2.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- прасачыце пачатак распаду каланіяльнай сістэмы з рэгіёна Паў-днёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі;

- пакажыце, што гэта звязана з адносна высокім узроўнем эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця некаторых калоній і з вынікамі другой сусветнай вайны для рэгіёна;

Прааналізуйце, наколькі адносна высокім быў узровень развіцця капіталізму ў Індыі. Як вы думаеце, які ўплыў на трываласць пазіцый каланізатараў у Азіі аказала палітыка Японіі ў час другой сусветнай вайны. Чаму партугальская каланіяльная імперыя захавалася даў-жэй за іншыя?

- прасачыце распад французскай, брытанскай, бельгійскай, парту-гальскай каланіяльных імперый у Афрыцы;

- падумайце, чаму асабліва складаным і працяглым быў шлях да незалежнасці Зімбабве і Намібіі;

- выдзеліце групы краін, якія прыйшлі да незалежнасці мірным шляхам, а якія праз узброеную барацьбу. Чым была абумоўлена роз-ніца ў шляхах заваявання незалежнасці?



Параўнайце, якія каланіяльныя дзяржавы і чаму больш актыўна звярталіся да ўзброенай сілы, каб захаваць свае калоніі.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у розных краінах Усходу розныя сацыяльна-палітычныя сілы адыгралі галоўную ролю ў нацыянальна-вызваленчым руху, што, разам з геапалітычным фактарам, у многім абумовіла разнастайнасць абраных гэтымі краінамі шляхоў развіцця, але пры гэтым у іх развіцці мелася і шмат агульнага.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2.

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ в. В 3 ч. Под ред. Родригеса А.М. – М., 2001. – Ч.2.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце характэрныя рысы сацыяльнай структуры афра-азіяцкіх краін у сярэдзіне XXст.;



Вазьміце для гэтага краіны, якія маюць розныя ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця.

- прааналізуйце сацыяльны склад нацыянальна-вызваленчага руху на Усходзе ў сярэдзіне XX ст.;

- укажыце асноўныя ідэйна-палітычныя плыні ў нацыянальна-вызваленчым руху пасля другой сусветнай вайны;

- прааналізуйце, якія фактары вызначылі прыход да кіраўніцтва нацыянальна-вызваленчым рухам у розных краінах тых ці іншых сацыяльна-палітычных сіл.



Для вырашэння гэтай задачы звярніце ўвагу на характар палі-тыкі каланіяльных уладаў.
Самакантроль па ВЭ-1.

1. Назавіце асноўныя прычыны і перадумовы распаду каланіяльнай сістэмы.

2. Прасачыце па карце, як распаўсюджвалася хваля дэкаланізацыі па розных рэгіёнах свету.

3. Якія сацыяльныя групы выступілі ў якасці рухаючых сіл нацыянальна-вызваленчага руху розных краінах?

ВЭ-2. Характэрныя рысы палітычнага развіцця

краін Усходу пасля Другой сусветнай вайны


Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:

- асаблівасці палітычнай сістэмы краін Усходу: агульныя моманты і своеасаблівасць іх праяўлення ў асобных краінах;

- найважнейшыя палітычныя партыі, франты, рухі і іх ідэйную скіраванасць;

- краіны, якія выбралі сацыялістычны, капіталістычны шляхі раз-віцця, “сацыялістычную арыентацыю”, “нацыянальны сацыялізм”;



умець:

- вызначыць сутнасць розных палітычных мадэляў, характэрных для краін, якія сталі на шлях развіцця;

- растлумачыць прычыны схільнасці краін Усходу да аўтарыта-рызму і таталітарызму;

- вызначыць этапы палітычнага развіцця краін Усходу пасля дру-гой сусветнай вайны;

- прааналізаваць сутнасць такой з’явы, як неакаланіялізм;

- даць характарыстыку паняццям “сацыялістычная арыентацыя”, “нацыянальны сацыялізм”.



Звярніце ўвагу, што гэтыя паняцці характарызуюцца шмат якімі агульнымі прыкметамі

Асноўныя пытанні для вывучэння ВЭ-2:

1. Пошукі мадэлі грамадскага развіцця і дыферэнцыяцыя краін Ус-ходу па абраных шляхах развіцця.

2. Палітычныя партыі і рухі, іх ідэалогія.

3. Палітычная нестабільнасць у краінах Усходу. Зменлівасць палі-тычных рэжымаў.

4. Схільнасць краін Усходу да аўтарытарызму і таталітарызму.
Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: краіны Усходу пасля заваявання незалежнасці выбралі розныя шляхі развіцця: капіталізм, марксісцка-ленінскі сацыялізм, нацыянальны сацыялізм. Выбар кожнага з іх быў абумоўлены цэлым комплексам як унутраных, так і знешне-палітычных прычын.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2.

Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ в. В 3 ч. Под ред. Родригеса А.М. – М., 2001. – Ч.2.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- вызначце групы маладых незалежных краін у адпаведнасці з вы-бранымі імі шляхамі развіцця;



Звярніце ўвагу, што выбар шляхоў развіцця быў абумоўлены тэндэнцыямі сусветнага развіцця, спадчынай каланіялізму, рэлі-гійна-цывілізацыйнай традыцыяй.

- падумайце, чым абумоўлены выбар многімі афра-азіяцкімі кра-інамі сацыялізму і “сацыялістычнай арыентацыі” ў якасці шляху раз-віцця?



Звярніце ўвагу на характарыстыку Л.С. Васільевым такіх катэ-горый, як “вакуум улады” і “поле ідэйна-палітычнай напружанасці” і іх ролю ў ажыццяўленні выбару.

- дайце агульную характарыстыку канцэпцыі “нацыянальнага са-цыялізму” ў краінах Усходу;

- вызначце, якая роля рэлігійна-цывілізацыйнага фактару і зне-шняга ідэйна-палітычнага ўздзеяння ў выбары шляхоў развіцця афра-азіяцкімі краінамі.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у краінах Азіі і Афрыкі склалася сістэма разнастайных палітычных партый і рухаў, якія істотна адроз-ніваліся ў залежнасці ад праводзімай палітыкі і ідэалогіі і абапіраліся на традыцыйную сацыяльную структуру ўсходняга грамадства.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. – С.474-476, 526-545

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. - М., 2001. – Ч.2. - Гл.1.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- пазнаёмцеся з тыпамі палітычных партый Усходу ў залежнасці ад іх ідэалогіі і палітыкі;

- вызначце, што з сябе ўяўлялі “авангардныя партыі” ў афра-азі-яцкіх краінах;

Каб даць характарыстыку “авангардных партый”, можна звя-рнуцца да гісторыі кіруючых партый асобных краін: КНР, Эфіопіі 70-х – 80-х гг., Сірыі 60-х – 80-х гг., Гвінеі 60-х – 70-х гг. і інш.

- ахарактарызуйце ідэалогіі, на якіх будавалі сваю палітыку кі-руючыя партыі краін “сацыялістычнай арыентацыі” і “нацыянальнага сацыялізму”.



Пры выкананні гэтага задання можна звярнуцца да гісторыі асобных краін “сацыялістычнай арыентацыі” і “нацыянальнага са-цыялізму”.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: палітычнае жыццё краін Усходу вызначалася нестабільнасцю, што было абумоўлена перш за ўсё ха-рактэрнымі рысамі цывілізацыйнага фундаменту краін рэгіёна, асаб-лівасцямі працэсу дзяржаваўтварэння і знешнім ідэйна-палітычным уздзеяннем.

Успомніце, як фарміраваліся межы краін Азіі і Афрыкі. Паду-майце, наколькі можна гаварыць аб завершанасці працэсу ўтварэння нацый на Усходзе. Падумайце, як на палітычныя працэсы ўплывае захаванне патэрналісцкіх адносін, кланава-племянных структур.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.2. - Гл.1.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. – С.474-476.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- пакажыце, што поліэтнічны склад насельніцтва многіх краін Ус-ходу ёсць адна з прычын унутранай нестабільнасці;

- прасачыце, як цывілізацыйны фундамент усходніх грамадстваў, наяўнасць сацыяльных структур традыцыйнага грамадства ўплы-ваюць на палітычную сітуацыю ў краінах Азіі і Афрыкі;

- вызначце, у чым спецыфіка фарміравання партыйна-палітычных структур у краінах Усходу і асаблівасці партыйна-палітычнай ба-рацьбы.



Гэтая спецыфіка перш за ўсё звязана з асаблівасцямі рэлігійна-цывілізацыйнага базісу і захаваннем элементаў традыцыйнай сацы-яльнай структуры.
Парадак вывучэння чацвёртага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у палітычным жыцці краін Усхо-ду пасля заваявання незалежнасці назіраецца дамінаванне аўтары-тарнай і таталітарнай тэндэнцый.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2.

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001. – Ч.2. Гл.1.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- успомніце, чым характарызуюцца аўтарытарныя і таталітарныя палітычныя рэжымы;

- назавіце канкрэтныя прыклады існавання аўтарытарных і таталітарных рэжымаў у краінах Усходу;

- высветліце прычыны развіцця аўтарытарнай і таталітарнай тэн-дэнцый у афра-азіяцкіх краінах;



Найбольш яскравымі прыкладамі таталітарных рэжымаў з’я-ўляюцца сацыялістычныя краіны Азіі (КНР, КНДР і інш.). Аўтары-тарныя рэжымы былі характэрны для многіх краін Усходу як сацы-ялістычнага (Эфіопія, Сірыя), так і капіталістычнага шляху раз-віцця (Заір, Паўднёвая Карэя). Падумайце, чаму шматпартыйнасць і парламенцкая дэмакратыя заходняга ўзору з такімі цяжкасцямі прыжываецца ў афра-азіяцкіх краінах.

- падумайце, якую ролю ў станаўленні і існаванні аўтарытарных і таталітарных рэжымаў на Усходзе адыгрывалі авангардныя палі-тычныі партыі, армія.



Звярніце ўвагу, што армія на Усходзе практычна адзіная дзяр-жаўная структура, якая характарызуецца інстытуцыйным адзін-ствам і адсутнасцю сацыяльных і этна-рэлігійных супярэчнасцей.
Самакантроль па ВЭ-2.

    1. Успомніце, якія краіны Усходу ў другой палове XX ст. выбралі капіталістычны шлях развіцця, якія сацыялістычны і якія “сацыя-лістычную арыентацыю”.

    2. Якія найважнейшыя ідэйна-палітычныя плыні склаліся на Усхо-дзе пасля дэкаланізацыі?

3. Якія адметныя рысы характарызуюць палітычныя рэжымы краін Азіі і Афрыкі?

ВЭ-3. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця краін

Усходу пасля Другой сусветнай вайны
Пасля вывучэння гэтага вучэбнага элемента студэнт павінен ведаць:

- дзве асноўныя тэндэнцыі ў развіцці эканомікі афра-азіяцкіх кра-ін: умацаванне эканамічнай незалежнасці і інтэрнацыяналізацыя эка-номік маладых незалежных краін;

- групы афра-азіяцкіх краін у залежнасці ад абранай эканамічнай мадэлі і тэмпаў развіцця;

- сутнасць мадэлі “даганяючага развіцця”;

- як праяўляецца неакаланіялізм у эканамічнай сферы;

умець:

- ахарактарызаваць асноўныя этапы сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Усходу пасля другой сусветнай вайны;

- вызначыць прычыны эканамічнай адсталасці краін Усходу;

- прааналізаваць асаблівасці сацыяльнай структуры ўсходніх гра-мадстваў на сучасным этапе развіцця;

- паказаць аднабаковасць эканамічнага развіцця большасці краін Усходу.

Асноўныя пытанні да вывучэння ВЭ-3:


    1. Мадэль даганяючага развіцця афра-азіяцкіх краін пасля зава-явання незалежнасці;

    2. Рэгіянальная і галіновая нераўнамернасць у развіцці эканомік краін Усходу;

    3. Адставанне афра-азіяцкіх краін ад высокаразвітых дзяржаў па ўзроўню эканамічнага развіцця;

    4. Супярэчнасці ў развіцці сацыяльнай структуры грамадстваў ус-ходніх краін.


Парадак вывучэння першага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: мадэль даганяючага развіцця была ўспрынята афра-азіяцкімі краінамі як спроба хутка пераадолець эканамічную адсталасць праз фарсіраваную індустрыялізацыю пры вырашальнай ролі дзяржавы ў эканамічным развіцці.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. – С.484-489.

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001. - Ч.2.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- усвядоміце, што пасля заваявання незалежнасці краіны Усходу бачылі сваю галоўную задачу ў пераадоленні адсталасці праз фар-сіраваную індустрыялізацыю;



Звярніце ўвагу, што краіны Азіі і Афрыкі ў рамках гэтай мадэлі дабіліся значнага росту прамысловай вытворчасці, але на экс-тэнсіўнай аснове і старой тэхнічнай і тэхналагічнай базе.

- высветліце, чаму ва ўмовах даганяючага развіцця дзяржава пе-ратвараецца ў галоўны суб’ект эканамічных адносін;

- прааналізуйце, якіх вынікаў дасягнулі краіны Усходу ў рамках даганяючага развіцця;

- высветліце, наколькі даганяючая мадэль развіцця ўмацоўвала эканамічную самастойнасць краін Усходу, ці спрыяла інтэрнацыя-налізацыі іх эканомік.



Падумайце, у чым праяўляўся неакаланіялізм у эканамічнай сферы.
Парадак вывучэння другога пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: неабходна зразумець, што для эканамічнага развіцця краін Усходу пасля другой суветнай вайны ха-рактэрна нераўнамернасць, якая праяўляецца як у адносінах да роз-ных краін і рэгіёнаў, так і асобных галін эканомікі.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Мельянцев В.А. Экономический рост в развивающихся странах: достижения, контрасты и парадоксы//Восток. – 2001. – №1. – С.69-83.

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. Гл.15.

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. В 3 ч. – М., 2001. - Ч.2. - Гл.1.

Эльянава А. Глобализация и расслоение развивающихся стран // МЭ и МО.– 2000.– № 6.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- падзяліце краіны Усходу на групы ў залежнасці ад узроўню і тэмпаў іх эканамічнага развіцця пасля заваявання незалежнасці;



Падумайце, якую ролю ў тэмпах развіцця розных краін і рэгіёнаў адыграў рэлігійна-цывілізацыйны фундамент.

- пакажыце, якія галіны эканомікі ў афра-азіяцкіх краінах разві-валіся найбольш паспяхова;



Для гэтага параўнайце ролю ў эканоміцы афра-азіяцкіх краін горназдабываючай і апрацоўчай прамысловасці, сферы паслуг, сель-скай гаспадаркі.

- падумайце, у чым праяўляецца аднабокасць эканамічнага развіц-ця ўсходніх краін.



Звярніце ўвагу, што ў розных галінах эканомікі доля краін, якія сталі на шлях развіцця, у сусветнай вытворчасці істотна адроз-ніваецца.
Парадак вывучэння трэцяга пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: у апошнія дзесяцігоддзі заста-ецца і нават нарастае разрыў ва ўзроўнях сацыяльна-эканамічнага раз-віцця паміж краінамі Усходу і індустрыяльнымі дзяржавамі Захаду і Японіяй.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. - Гл.15.

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. – М., 2001. - Ч.2. - Гл.1.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- прасачыце на канкрэтным матэрыяле, як мянялася доля афра-азіяцкіх краін у сусветнай вытворчасці, як суадносіцца вытворчасць і нацыянальны даход у маладых незалежных краінах і развітых краінах у разліку на душу насельніцтва;

- падумайце, у якіх сферах эканамічнага жыцця і чаму нарастае ад-ставанне краін, якія сталі на шлях развіцця;

- дайце характарыстыку палітыкi неакаланіялізму і ролі ТНК у эканоміцы маладых незалежных краін.



Ці можна ўздзеянне ТНК на эканоміку гэтых краін харак-тарызаваць толькі як станоўчае ці адмоўнае?

Парадак вывучэння чацвёртага пытання.

Зразумейце сутнасць пытання: ва ўмовах мадэрнізацыі ўсход-няга грамадства ідзе фарміраванне сучаснай сацыяльнай структуры, але гэты працэс мае шэраг спецыфічных рыс, якія абумоўлены спе-цыфікай традыцыйных афра-азіяцкіх цывілізацый.

Для вывучэння гэтага пытання выкарыстайце наступную літаратуру:

Васильев Л.С. История Востока. – М., 2001. – Т.2. - Гл.15.

Новейшая история стран Азии и Африки. XX век. – М., 2001. - Ч.2. - Гл.1.

Выканайце наступныя вучэбныя заданні:

- высветліце прычыны незавершанасці ўтварэння нацый у краінах Азіі і Афрыкі;



Успомніце, як фарміраваліся тэрыторыі многіх афра-азіяцкіх краін.

- устанавіце, у чым праяўлялася супярэчлівасць працэсу ўтварэння сучаснай сацыяльнай структуры ва ўсходніх краінах;



Падумайце, якія віды сацыяльных адносін і сацыяльных структур дамінуюць у краінах Усходу.

- выдзеліце асноўныя страты сучасных грамадстваў краін Усходу.


Самакантроль па ВЭ-2.

1. Ахарактарызуйце дзве асноўныя тэндэнцыі развіцця эканомік ус-ходніх краін пасля другой сусветнай вайны.

2. Назавіце прычыны эканамічнага адставання краін, якія сталі на шлях развіцця.

3. Назавіце групы краін Усходу ў залежнасці ад узроўню іх экана-мічнага развіцця.

4. Якія фактары вызначалі асаблівасці сацыяльнага развіцця краін Усходу?

ВЭ-К. Выніковы кантроль па модулю


Кантрольныя заданні:

Перш чым прыступіць да выканання кантрольных заданняў, успомніце, якія мэты ставіліся пры вывучэнні модуля, якая яго вядучая ідэя, якія асноўныя паняцці неабходна было засвоіць. Калі вы не ўпэўнены, што пастаўленыя задачы вырашаны, звярніцеся да той літаратуры, якая рэкамендавалася пры вывучэнні ВЭ модуля.

1. Пералічыце перадумовы распаду каланіяльнай сістэмы пасля другой сусветнай вайны.

2. У найбольш развітых у сацыяльна-эканамічным плане краінах Усходу кіруючай сацыяльнай сілай нацыянальна-вызваленчага руху з’яўлялася _________________________________.

3. З якога рэгіёна пачаўся распад каланіяльнай сістэмы пасля дру-гой сусветнай вайны?

а) Паўночная Афрыка; б) Паўднёвая і Трапічная Афрыка; в) Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія; г) Акіянія.

4. Працэс дэкаланізацыі на Усходзе ў асноўным завяршыўся:

а) у пачатку 1960-х гг.; б) у пачатку 1970-х гг.; в) у сярэдзіне 70-х гг.; г) у сярэдзіне 80-х гг.

Растлумачце чаму?

5. Зыходзячы са шляху заваявання незалежнасці, якая краіна ліш-няя ў гэтым лагічным радзе:

а) Гана; б) Гвінея (Канакры); в) Інданезія; г) Індыя.

6. Якая краіна не мела патрэбы змагацца за незалежнасць пасля другой сусветнай вайны?

а) Алжыр; б) Егіпет; в) Сінгапур; г) Бірма.

7. Распад каланіяльнай сістэмы ў Трапічнай і Паўднёвай Афрыцы пачаўся з заваявання незалежнасці:

а) Залатым берагам (Гана); б) Сінегалам; в) Угандай; г) Кеніяй.

Успомніце, у якім годзе гэта адбылося.

8. Завяршэнне дэкаланізацыі ў Афрыцы звязана з заваяваннем незалежнасці:

а) Зімбабве; б) Намібіяй; в) Анголай; г) Танзаніяй.

Чаму шлях гэтай краіны да незалежнасці быў такі працяглы?

9.Суаднясіце пералічаныя краіны з выбраным імі шляхам развіцця:

Ангола ( з сяр.70-х гг.) капіталістычны

Сірыя (з 60-х гг.)

Нігерыя (з 60-х гг.) сацыялістычны

Егіпет (50-–60-я гг.) сацыялістычная арыентацыя

В’етнам ( з 50-х гг.)

Эфіопія (з сяр 70-х гг.) нацыянальны сацыялізм



Выбар зрабіце з дапамогай стрэлак.

10.Пасля заваявання незалежнасці ў палітычным жыцці краін Ус-ходу пераважалі тэндэнцыі да:

а)шматпартыйнасці; б)аўтарытарызму; в)нестабільнасці; г)парламентарызму; д) аднапартыйнасці.

11. Суаднясіце пералічаныя палітычныя партыі і рухі з пэўнай ідэ-алогіяй:

Нацыянальная партыя

Інданезіі нацыянальны сацыялізм

Партыя працоўных

В’етнама.

Фронт вызвалення

Мазамбіка. марксізм-ленінізм

Працоўная партыя

Карэі.


Выбар зрабіце з дапамогай стрэлак.

12. Вызначце, у чым спецыфіка нацыянальнага сацыялізму ў па-раўнанні з марксісцка-ленінскім?

13 Назавіце характэрныя рысы эканамічнага развіцця краін Усходу на наступных этапах:

а) 60-я – 70-я гг.; б) 80-я гг.; в) з пачатку 90-х гг.



Звярніце ўвагу на тэмпы росту, прыярытэты, ролю дзяржавы, ступень адкрытасці і лібералізацыі эканомікі.

14. У залежнасці ад узроўню эканамічнага развіцця назавіце краіну, якая лішняя ў лагічным радзе:

1) Рэспубліка Карэя; 2) Сінгапур; 3) Бірма; 4) Тайвань.

Растлумачце выбар. Да якой групы краін адносяцца тры астатнія?


  1. Выберыце, што не з’яўляецца характэрнай рысай даганяючага развіцця:

1) паскоранае развіццё цяжкай прамысловасці; 2) палітыка этатыз-му; 3) адкрытасць эканомікі; 4) абмежаванне дзейнасці замежнага ка-піталу.

  1. У чым станоўчыя і адмоўныя бакі дзейнасці ТНК у краінах, якія сталі на шлях развіцця?

Ці ведаеце вы, што такое ТНК?

  1. Аднабаковасць эканамічнага развіцця краін Усходу праявілася ў дамінаванні ___________________________ галін.

  2. Назавіце не менш трох прычын эканамічнай адсталасці маладых незалежных краін.

Гэтыя прычыны можна знайсці ў розных сферах грамадскага жыцця

  1. Што не характэрна для сацыяльнай структуры краін Усходу:

1) поліэтнічнасць; 2) рэзкі падзел на класы; 3) незавершанасць ўтварэння класаў; 4) перавага кланава-патэрналісцкіх адносін.

  1. Размясціце краіны ў храналагічным парадку атрымання імі незалежнасці: Гвінея (Канакры), Пакістан, Ангола, Алжыр.

21. Суаднясіце калоніі з метраполіямі:

Бірма Англія

В’етнам Францыя

Марока Галандыя

Кенія Партугалія

Інданезія



Выбар зрабіце з дапамогай стрэлак.

ВМ-2. Сацыялістычныя краіны Азii

пасля Другой сусветнай вайны
ВЭ-О. Уводзіны
Прыступаючы да вывучэння гэтага модуля, праверце свае веды па наступных пытаннях:

1.Якой была палітычная сітуацыя ў Kiтаі на момант заканчэння другой сусветнай вайны?

2.Якую мадэль развiцця выбрала Манголія ў міжваенны час?

3.Як змянiлася становiшча Карэі ў апошнія тыдні другой сусветнай вайны?

4.Якія палiтычныя сiлы ўзначалiлi барацьбу народаў Французскага Iндакiтая за нацыянальнае вызваленне ў час другой сусветнай вайны?

Звярнiце увагу на тое, што палітыка японскіх акупацыйных улад паспрыяла ўзмацненню iмкнення да незалежнасці.

Калi вы правiльна адказалi на пастаўленыя пытаннi, можаце пераходзіць да вывучэння модуля. У адваротным выпадку па дапаможніку Л. С. Васільева “История Востока” i падручніку “Новейшая история стран Азии и Африки. XX век”., ч.1, паўтарыце гісторыю адпаведных краін у першы перыяд найноўшай гісторыі.

Інфармацыя аб модулі ў цэлым:

Гэты модуль прысвечаны вывучэнню гiсторыi краiн Азii, якiя па-сля другой сусветнай вайны выбралi сацыялiстычны шлях развiцця: Кiтай, КНДР, В`етнам, Лаос, Камбоджа i МНР (яна яшчэ ў 20-я гг. ХХ ст. пачала рух да сацыялізму). У яго аснове ляжыць праблема станаў-лення «рэальнага сацыялізму» у названых краiнах, яго крызiсу i по-шуку шляхоў рэфармавання сацыялізму.



Месца i значэнне модуля ў сістэме курса:

Вывучэнне дадзенага модуля дазваляе атрымаць веды аб асноўных тэндэнцыях развiцця краiн Азii, якiя пасля другой сусветнай вайны рухаліся па шляху сацыялізму, які ўяўляў сабою адзін з варыянтаў ма-дэрнізацыі традыцыйнага грамадства.



Мэты вывучэння модуля:

- выявіць прычыны, якiя абумовiлi выбар шэрагам краiн Азii са-цыялiстычнага шляху развiцця;

- ведаць асноўныя этапы будаўнiцтва сацыялізму ў Kiтаi, МНР, КНДР, В’етнаме, Лаосе, Камбоджы;

- ахарактарызаваць спецыфіку сацыялістычнай мадэлi ў розных краiнах;

- прааналізаваць прычыны крызiсу «рэальнага сацыялізму» ў азі-яцкіх краiнах;

- паказаць шляхi рэфармавання сацыялізму ў розных азіяцкiх кра-iнах;



Гэты модуль уключае наступныя вучэбныя элементы:

ВЭ-0. Уводзіны.

ВЭ-1. Сацыялістычны эксперымент у Кітаі (1949 - 1970-я гг.).

ВЭ-2. Рэфармаванне сацыялізму ў Кітаі з канца 1970-х гг.

ВЭ-3. Будаўніцтва сацыялізму ў Манголіі, КНДР, В'етнаме, Лаосе і Камбоджы. Яго крызіс і рэфармаванне.

ВЭ-К. Выніковы кантроль па модулю.



Аб змесце модуля:

Ключавая праблема: марксісцка-ленінская мадэль сацыялізму на Усходзе: узнікненне, развіццё, крызіс, рэфармаванне.

Вывучаючы гэтую праблему, неабходна зыходзіць з таго, што сацыялістычны выбар быў у многім абумоўлены знешнімі фактарамі. У цывілізацыйным фундаменце ўсходніх краін адны элементы спрыялі ўсталяванню марксісцка-ленінскай мадэлі сацыялізму,а іншыя аказаліся з ёй несумяшчальнымі, што і стала вырашальным фактарам краху “рэальнага сацыялізму”.

Вядучая ідэя: станаўленне ”рэальнага сацыялізму” на Усходзе ад-былося ў тых краінах, дзе моцным было адпаведнае знешняе ўздзе-янне, якое супала з наяўнасцю ў цывілізацыйным фундаменце знач-ных калектывісцкіх традыцый. Аднак сацыялізм не змог у сучасных умовах паспяхова вырашыць задачу мадэрнізацыі азіяцкіх краін, што пры страце знешняй падтрымкі прывяло да яго крызісу і краху.

Асноўныя паняцці: марксісцка-ленінская мадэль сацыялізму (“рэ-альны сацыялізм”), “новая дэмакратыя”, “дыктатура народу”, “куль-турная рэвалюцыя”, мааізм, сацыялізм з кітайскай спецыфікай, таталі-тарны рэжым, вайна супраціўлення в’етнамскага народа, “рэжым чырвоных кхмераў”, ідэалогія “чучхе”.

Вы павінны не толькі ведаць значэнне гэтых паняццяў, а і ўмець звязаць іх з канкрэтным гістарычным працэсам.

УВОДНАЯ ЛЕКЦЫЯ


1. КНР на пачатковым этапе будаўнiцтва сацыялізму.

2. Культурная рэвалюцыя ў Кітаі.

3. КНР у эпоху эканамічных рэформаў.

4. Сацыялістычны эксперымент у Манголіі, КНДР і краінах Інда-кітая.



  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка