Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі




Дата канвертавання29.03.2016
Памер31.3 Kb.

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі


Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт
імя Максіма Танка”

Факультэт беларускай і рускай філалогіі

Кафедра беларускага мовазнаўства
ІІІ МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

«НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МОВА

І НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КУЛЬТУРА: АСПЕКТЫ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ»

(да 95-годдзя з дня нараджэння

прафесара Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага)
8 лістапада 2013 года
Паважаныя калегі!
Запрашаем вас прыняць удзел у навуковай канферэнцыі “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння”, якая будзе праводзіцца 8 лістапада
2013 г.
у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
Праблемнае поле канферэнцыі:

  1. Асоба прафесара Ф.М.Янкоўскага і яго роля ў развіцці беларускай лінгвістыкі.

  2. Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе.

  3. Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.

  4. Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.

  5. Беларуская лексікаграфія.

  6. Актуальныя пытанні анамастыкі.

  7. Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты.

  8. Дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі.

  9. Мова і сродкі масавай камунікацыі.

  10. Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.

  11. Славістыка і балтыстыка ў Беларусі: стан, праблемы, перспектывы.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў



Аб’ём – да 4 старонак камп’ютарнага набору ў Word for Windows; шрыфт – Times New Roman, памер – 14; інтэрвал – 1,15; палі − 2,5 см.

Зверху справа ўказаць ініцыялы і прозвішча аўтара, горад і ўстанову адукацыі. Спасылкі ў тэксце – у квадратных дужках: [2, с. 31]. Ілюстрацыйны матэрыял выдзяляецца курсівам. Бібліяграфія падаецца ў адпаведнасці з прынятымі ў Беларусі стандартамі. Файл з дакладам пажадана захаваць у фармаце .rtf.

Тэкст даклада і заяўку патрэбна даслаць 1 верасня 2013 г. у электронным выглядзе (а таксама раздрукаваны варыянт) на адрас аргкамітэта або на e-mail. Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.

Папярэдні памер агузносу – 100 тыс. беларускіх рублёў.



ЗАЯЎКА

НА ЎДЗЕЛ У ІІІ МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ

“НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МОВА І НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КУЛЬТУРА: АСПЕКТЫ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ”


  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара____

  2. Назва даклада_______________________

  3. Нумар праблемы_____________________

  4. Месца працы________________________

  5. Вучоная ступень, вучонае званне_______

  6. Адрас для перапіскі (+індэкс)__________

  7. Тэлефоны (+код)_____________________

  8. Факс_______________________________

  9. Е-mail______________________________

  10. Ці патрэбна жыллё?__________________

  11. Ці патрэбны сродкі для мультымедыйнай прэзентацыі?________________________

Дата Подпіс


Узор афармлення матэрыялаў
А.Я.Семяновіч (Мінск, БДПУ)

НАЗВА
Тэкст…………………………………….

………………[2, с. 18]…………..………….

……………………….…[1; 4]………………
Літаратура

1…

2…


Адрас аргкамітэта:
220050, Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, БДПУ, факультэт беларускай і рускай філалогіі, кафедра беларускага мовазнаўства, аўд. 405, к. 2.
Тэлефоны:
+ 37517-327-80-44 (кафедра беларускага мовазнаўства);

+ 37529-503-63-75 (загадчык кафедры Дзятко Дзмітрый Васільевіч)


Е-mail:
lingby@gmail.com


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка