Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка9/16
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.37 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   16

Запісана ў в. Буразь Жыткавіцкага р-на


ад Блоцкай Кацярыны Іванаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шандыбай В. (1998 г.)
Прыехаўшы ад вянца, дзяўчаты спявалі:

Да прыляцела шэрая зязюля з ялаўца, (2 р.)

Да прыехала маладая Ганначка з-пад вянца,

Да стала яе мамонька путацца:

Да ці ўмела, мая дочанька, вянчацца?

Не путайся, моя мамонька, у мяне,

Путайся, моя мамонька, у свашэчок.

Яны коло мяне стоялі,

Яны бачылі, як нас, молодых, вянчалі.

Яны бачылі, як мы пярсні мянялі,

Яны бачылі, яе белы ручанькі звязалі.

Перад ад’ездам маладога за маладой спявалі:

У нядзельку рана сонейка йграе,

Молоды Васілька коніка сядлае,

Не так сядлае, як навучае:

Ой, ты, коню, коню мой ты, вороненькі,



Не будзь ты, коню, у людзях дурненькі.

Ой, будуць там цябе навучаці,

Будуць пад ножкі табе страляці,

Нясі ты ножкі вышэй дарожкі,

Нясі галоўку, як ясны сокал.

Малады выбіраецца ехаць па маладую, яму спяваюць:



З дворыка Васілько з’язджае,

Саколіка з рукава выпускае.

Не ляці, саколік, пасярод,

А ляці, саколік, напярод.

Не ляці, саколік, дзе мёд п’юць,

А ляці, саколік, дзе нас ждут,

І нашу Ганначку аддадуць.

Малады пад музыку заязджаў на падворак маладой, дзяўчаты ў гэты час спявалі:



Выйдзі, мамонько, на ганочок, поглядзі

Ці хорошого тобе зяця прывезлі,

Ці ёсць у яго за свацейку сястрыца?

Няма ў яго на шапцы росіцы,

Няма ў яго за свацейку сястрыцы.

Перад ад’ездам да маладога:


Усядай, Ганначка, на вазы,

Пакідай матуліны наравы.

А дзякуй, матачка,

За хлеб, соль,

Не пайду цяпер за твой стол.

Спяваюць на пірагах:



Вецер вее, павявае,

Маці ў дачушкі пра жыццё пытае:

Пытай, маці, у шэрай вуці,



Шэрая вуці на моры начуе,

На моры начуе – усё горачка чуе.

Запісана ў в. Буразь Жыткавіцкага р-на


ад Ракавец М.М., 1927 г.н., Дарошка К.С., 1932 г.н.,

Рыдзецкай М.Р., 1927 г.н.

студэнткай Русай Л. (1992 г.)

СВАТЫ


У сваты да дзяўчыны ішла маці, бацька і малады. У каго не было бацькі, то ішоў брат. Маці хлопца пякла вялікі пшанічны пірог і бралі пляшку гарэлкі. Зайшоўшы ў хату да дзяўчыны, віталіся.

У сваты ішлі вечарам, каб меней людзей бачыла, а то людскія вочы бываюць ліхія.

Бацька, зайшоўшы ў хату, пытаўся: “Ці прадаеце вы цялушку? Нам людзі казалі, што ў вас ёсць на продаж. Мы будзем купляць”. Бацька дзяўчыны адказвае, што ёсць, купляйце, калі згаворымся ў цане: “Мая цялушка не цельная, не дойная, я за яе хачу вялікі выкуп”. Бацька хлопца: “Ну, колькі загадаеце, столькі дадзім”. Маладыя ў гэты момант паглядаюць адзін на аднаго. Бацька хлопца ставіць на стол пляшку гарэлкі, хлеб, кажа: “Вось мая цана”. Тады бацька пытае ў дзяўчыны, ці згодна. Калі скажа дзяўчына, што згодна, то бацька ставіць сваю пляшку і запрашае за стол. Маладых садзяць поруч.

Бацькі дагаваруюцца калі рабіць запоіны (гэта пасля сватоў праз два тыдні). У сватах людзей не сабіраюць, толькі бацькі дзяўчыны і хлопца.



ЗАПОІНЫ


На запоіны да дзяўчыны ідуць ужо блізкія маладому родзічы: бацькі, сёстры з чалавекамі ці браты з жонкамі, хросныя бацька і маці і хлапец, якога бярэ малады за маршалка. Маладая таксама бярэ дружку і заве таксама сваіх блізкіх родзічаў.

На запоіны маці маладога нясе нявестцы ў падарунак хустку і накрывае маладую. Маладая перавязвае рушнікамі ўсіх родзічаў маладога, якія прыйшлі на запоіны. Родзічы, якіх перавязалі на запоінах, ложаць маладой грошы, хто колькі, але без прыказак, толькі дзякуюць. Тут ужо пяюць песні, але не вясельныя, бо да вяселля не спяваюць вясельных песень.



Да памерзлі, пачэзлі,

Да памерзлі, пачэзлі

У велікой дарозе, 2 р.

Да на лютым морозе.

Да хто ж нас пожалее, 2 р.

Да хто ж нас да разогрее.

Да поймаймо цецеру 2 р.

Свойму свату да на вячэру,

Што й цецера да на сошэчку, 2 р.

А пер’ейко на подушэчку.

Тут ужо згаворваюцца, калі і як рабіць вяселле, можа, у каго чого няма, то дапамагаюць адзін другому, каб было ўсё добра. А калі пара выходзіць з-за сталоў, то пяюць:



На заручынах былі

Да гарэлачку пілі,

Гарэлачку салодзенькую 2 р.

За Галечку малодзенькую.

Усе развітваюцца з сватамі. Усе ідуць дадому, а сват сватоў праводзіць да вешніцы.

Згаворваюцца, калі вяселле і перад вяселлем ідуць да маладога мераць сарочкі.

КАРАВАЙ


Першым быў каравай. Яго рашчынялі ў суботу вечарам, звалі хросную маці, а калі хросна ўдава ці развадная, то рашчыняла браціха ці другая кума, бо кумоў было 3 пары. Хросная ўсё роўна прысутнічала пры гэтым.

Раніцой каравай мясілі і саджалі ў печ. У посуд на дно, у якім пёкся каравай, сыпалі жменю жыта і клалі капейкі. Пасадзіўшы ў печ, мылі рукі ў місцы, а ваду неслі і аблівалі вішню ці яблыню, пры гэтым пелі:


Ой, вісу, мой вісу, 2 р.

Да нальемо да воды ў місу,

Да будомо ручкі мыці, 2 р.

Да на вішэньку ліці,

Каб вішэнькі развіваліся, 2 р.

Маладыя красаваліся.
Каравайніцы чакаюць, пакуль не спячэцца каравай і зазіраюць у печ, і пяюць:
А ў печы коровай гіча, 2 р.

Коровайнічок кліча.

А прыпечак половаецца,

Коровайніц дожыдаецца.
Каравай выцягваюць з печы і ўпрыгожваюць кветкамі, і пяюць:
Да ніхто не ўгадае, 2 р.

Ой, што ў нашым да короваі.

А ў нашым да короваі

З трох рэзок пшэніца

І дзве долечкі масла,

І дзве долечкі шчасця.

Короваю да наражаны, 2 р.

Ой, хто цябе да наражае?

Наражае мене Ганночка, 2 р.

Ручкамі да беленькімі, 2 р.

Перстнямі золоценькімі.
Калі каравай нарадзяць, ставяць на покуце і саджаюць усю радню і частуюцца. Калі ў маладой, то радня сядзіць за сталом да тых пор, пакуль не прыедзе жаніх па нявесту са сваёй раднёй. Тут пяюць песню маладой і маладому:
Да Галеньчына мамонька 2 р.

Да по елоньцы ходзіць,

Да суседочок просіць:

Да суседонькі мое, 2 р.



Да прыедзьце вы ко мне,

Да к моему дзіцяці 2 р.

Коровая згібаці,

Коровая згіблемо, 2 р.

Да вяселле зроблемо.

АБРАД “ПОЕЗД”


Пасля малады са сваёй раднёй едуць да маладой. Бярэ маршалак раджаны каравай і выносіць з хаты. Едуць коньмі ці машынай, а калі блізка ў сяле, то пешшу. Гэта ўжо называюць поезд едзе да маладой, тут пяюць песню:

З-под белага да бярэзнічку 2 р.

Сівы конік да выбягае,

Да не сам же ён бяжыць, 2 р.

На ім Коленька сядзіць.

Он коніка да паганяе 2 р.

І з конікам да размаўляе.

Ой, коню мой, коню, 2 р.



Ухвалонько моя, ухвалі ты мяне. 2 р.

Коло цесцевого двора 2 р.

Да высокая гора,

Нельга к горэ прыступіці, 2 р.

Конічэнька да напоіці.

Вот вышла, выбегла 2 р.

Молодзенькая Галечка,

Узяла коніка за грывоньку, 2 р.

Ой, а Колечку за ручэньку,

Дала коню овса, сена, 2 р.

Сама пошла, на пасад села.

Дала коню овса, бруку, 2 р.

Сама села да коло боку.

Калі хлапеча радня прыехала да маладой, то іх адразу не пускаюць ў хату. У сенях на парозе сядзіць раджаная мужчынам жанчына і пабірае чобаты, і кажа, што людцы добрыя чобаты адбілі, шо такая чарга да мяне? Усе жартуюць, ёй даюць выкуп.

Тут выкупляюць маршалкі маладую, бо дружкі маладой паставілі стол і не пускаюць маладога да маладой у хату, ідуць таргі, а на дварэ пяюць песню, запрашаючы гасцей да столоў.

Зелёное жыто, зеленэ,

Зелёное жыто, зеленэ.

Зелёное жыто за сялом,

Харошые госці за столом.

Зеленое жыто, зеленэ,

Зеленое жыто і овёс,

Дорогіе госці, род увесь.

Не машы мне, мілы, рукою,

Бо не лягу спаці з тобою,

А я лягу спаці з казаком

Под зялёным явором.

Под явором вецер не вее,

Под явором сонцэ не грэе,

Под явором сонцэ не грэе,

Под ячвором дробны дождж ідзе,

Моя міла замуж ідзе.

Зелёное жыто, зеленэ,

Хорошые госці ў мене.

Зелёное жыто за селом,

Хорошые госці за столом.

Пасля таргоў заходзяць у хату, і сваты запрашаюць садзіцца за сталы. Каравай маладога ставяць на покуць, а за стол садзіцца малады сам.



ЗАЗЫВАННЕ МАЛАДОЙ НА ПАСАД


Пасля трох чарак выклікаюць маладую на пасад песняй:

Ой, ляцелі гусонькі цераз сад,

Да гукнулі Галечку на пасад.

Да лецеў саловейко, сеў на суку,

Ой, скучненько мне самому,

Каб быў соловушка са мною,

Шчабятаў бы ўсю ночку я з ёю.

Маладую адразу не падводзілі да маладога, а падводзілі дружку ў вянку, а другога падводзілі хлопца, таксама радзілі маладой, на трэці раз падводзілі маладую. Жаніх усіх адпраўляў назад, гаворачы, што не мая. Наліваў чарку гарэлкі, яны выпівалі і адыходзілі. Калі падводзілі маладую, то малады запрашаў яе за стол на пасад. Дружка маладой старалася сесці да маладога, займае месца маладой. Тады жаніх выкупляе месца для нявесты. Пасля выкупа маладых саджаюць на кажух.



АБРАД “ЗРАЗАЦЬ СВЕЧКУ”


Як малады прыедзе па маладу, то адразу садзяцца за стол. І малады патрабуе свечку маладой. У маладога свяцёлка (дзяўчына, якая дзержыць свечку).

Ён нясе свечку, а маладое свечка дома. Тады бацька маладой бярэ хлеб і зразае верх, робіць 2 дырочкі, у якія ўсоджваюць свечкі. Свечкі ўпрыгожваюць кветкамі. Потым свечкі абгортваюць ручніком ці матэрыяй і падаюць запаленыя свечкі свяцёлцы, якая іх дзержыць усё вяселле. З гэтымі свечкамі ехалі да вянца, калі хто вянчаўся.

Гэтыя свечкі бераглі ўсё жыццё. Іх свяцілі ў царкве на стрэчанне і запальвалі, калі грымела і бліскала, гэта каб гром не ўдарыў у хату. Пасля зразання свечак падводзілі маладую да жаніха.

ЕДУЦЬ ДА МАЛАДОГА


Пагуляўшы ў маладой, малады забіраў свой род і пара было ехаць дамоў, везлі да сябе маладую.

Калі маладая прашчалась са сваёй маці, пелі песню:



Да каменная песенько, 2 р.

Вечар гарыш да не выгарыш.

Молодзенькая Галечка, вечор сідзіш,

Да не заплачеш.

Ой, тады я заплачу, 2 р.

Як я пойду по застольейку,

Песенькою обгорнуса, 2 р.

Слёзонькою обольюса.

Малады бярэ молодую платочком за руку, а іх вядзе маршалак, таксама платочкам вакол стала на покуцці. У маладой у руках ікона з ручніком. Абышоўшы тры разы маці і бацьку, просіць благаславення. Маці тры разы перахрышчвае дачку і гаворыць: “Бог благаславіць і я благаслаўляю”. Цалуе тры разы. Пасля гэтага ідзе з хаты.

Тут пяюць:

Давай, мамко, повячэраймо, 2 р.

Повечерав, подзелемося.

Тобе, мамко, ніт і бердзечко, 2 р.

А мне, мамко, полоценечко.

Тобе, мамко, да ўсе харомы, 2 р.

А мне, мамко, волы да коровы.

Калі маладыя садзіліся на коні, то бацька з хлебам абыходзіў воз з маладымі 3 разы і тады маладыя ехалі да маладога. Спявалі песню:



Ой, ворагі, ворожэнькі,

Да не пераходзьце дарожэнькі.

Да няхай перейдзе Господ Бог,

Да няхай перейдзе бацько свой.

Па дарозе пяюць:



Ужо Галенька на дарожэньцы 2 р.

Кладзе серпік на парожэньцы,

А кладучы, гаварыла: 2 р.

Як мой бацько да багаты будзе,



Ой, хто ему гороваць будзе?

Не журыся, Галочко, 2 р.



Не журыся, моя дочэнько.

Як зародзіць Бог жыто 2 р.

Да на новае лето,

То мы жнее да понаймаем, 2 р.

Своё добро да позжынаем.

Запісана ў в. Буразь Жыткавіцкага р-на


ад Блоцкай Кацярыны Сцяпанаўны, 1940 г.н.,

студэнткай Земляшэк Л. (2000 г.)
Ой, каравай, каравай садзілі,

Будом каравай вынімаць,

Ды маладога гукаць.

Там на моры, ды на дошчачцы,

Там жа Валька ды палошчыцца.

Палошчыцца, заліваецца,

Слёзкамі ды ўмываецца.

Уязджае маладая к маладому:

Бі коня, паганяй коня,

Да, да бацькавага двара.

А на бацькавым дварэ

Стаіць маці ды ўстрачае

Ды й маладых не забывае.

Здымае вянок маці ў нявесты і завязвае ёй хустку:



Хадзіла Волечка па гарэ,

Патоптвала ножкамі па траве.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка