Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка6/16
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.37 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16

Запісана ў в. Машава Чарнобыльскага р-на Кіеўскай вобласці


ад Снітко Ніны Вікенцьеўны, 1939 г.н.

(перасяленка з в. Казіміраўская Слабодка Жлобінскага р-на),

студэнткай Снітко М.

Свадзьбы ў наш час спраўляліся ў каго як. Калі сям’я маладой мела добры пасаг, ці ў маладога была заможнай, то на свята запрашалась амаль уся вёска. Але і калі сям’я была беднай, то звычаі стараліся саблюдаць. У наш час у маладой не было белага плацця, толькі зрэдку, а большасць шыла плацце з лёгкага краму. Свята праводзілася звычайна ўвосень, калі маглі накрыць стол з таго, што паспелі зжаць, сабраць у полі, лесе.



Зборная субота

У суботу перад свацьбай у жаніха і нявесты была зборная субота. Жаніх сабіраўся ў сваёй хаце, а нявеста – у сваёй. Хлопцы гатовілісь да свацьбы: наражалі коней ці машыну прыбіралі. Садзілісь за стол, елі, выпівалі. Так хлопец прашчаўся са сваёй халасцяцкай жызняй.

У хаце дзеўкі сабіраліся сёстры, падругі. Яны гатовілі нарад нявесты. Дзелалі цвяточкі для жаніха і нявесты, гатовілі галаўны ўбор і распляталі ёй касу. Пры етым яны пелі сумныя песні, у якіх прашчаліся са сваёй падругай, што выходзіла замуж.

У назначаны дзень жаніх са сваімі роднымі і друз’ямі едуць па нявесту. Жаніх выбірае сабе старшага друга – шафера, які і выкупае нявесту ў старшай падругі нявесты.

После выкупа ехалі ў сельсавет і рэгістрыравалі брак.

После сельсавету іх ждалі с хлебам і соллю дома бацькі нявесты. Каля хаты яны рассцілалі тканую дарожку, на якую станавіліся маладыя. Перад уваходам у хату яны цалавалі ікону, частаваліся хлебам і соллю, мёдам. А яшчэ мёдам угашчалі ўсіх маладых, якія былі на свацьбе.

После таго, як бацькі маладых абсыпалі пшаніцай (для ўдачы ў жыцці), усе йшлі за сталы. Первую чарку выпівалі за бацькоў маладых і для іх пелі песні, а патом йшлі танцаваць пад гармонік.

Калі садзяцца за трэці стол, трое незамужніх дзяўчын, падняўшы каравай уверх, нясуць яго да маладых. Яны ідуць, кружацца і гавораць тры разы: “Ацец і маць, благаславі каравай несьці”. Бацькі адказваюць: “Благаслаўляем”. Тады каравай, які спекла замужняя жанчына, ставяць перад жаніхом і нявестай, але яго дзеляць не маладыя, а хросныя.

Першыя паздраўляюць і бяруць каравай бацькі, а патом усе госці. Нявеста адорвае ўсіх блізкіх родных жаніха падаркамі. После таго, як падзялілі каравай, усе выходзяць з-за стала пець і плясаць. Песні пелі разныя, напрымер, пра ружу кветку.

Ой, сарву я ружу кветку


Дай пушчу на воду.

Плыві, плыві, ружа кветка,


Дай да самога броду. (2 р.)

Плыла, плыла ружа кветка


Дай стала кружыцца.

Выйшла маці воду браці

Дай стала дзівіцца. (2 р.)


Ой, пі, маці, ту вадзіцу,

Што я нанасіла,

Любі, маці, таго зяця,

Што я, што я палюбіла. (2 р.)


Ой, не буду вады піці,

Буду разліваці,

Не буду зяця любіці,

Буду, буду забываці. (2 р.)


Маці жаніха завязвае платок нявестцы, а сват гавора, каб нявестка сабіралася ў дом жаніха. Пры выхадзе з хаты радзіцелей і пры захадзе ў дом жаніха нявеста даўжна пакланіцца перад парогам тры разы.

На следушчы дзень да іх прыязджаюць бацькі нявесты, а за імі ўсе госці. Са стараны нявесты пажылыя людзі перадзяюцца і ў маладых, і ў цыганей, і ў каго толькі хочаш. Перадзетыя маладыя, як і перадзетыя цыгане, ходзяць па гасцям і збіраюць, хто што дасьць.

После яны пляшуць і пяюць песні. Так гуляюць да вечара.

После таго, як усе госці расходзяцца, маці нявесты прыглашае чэраз нядзелю маладых на бліны.


Запісана ў в. Мормаль Жлобінскага р-на


ад Шабека Людмілы Фёдараўны, 1927 г.н.,

студэнткай Аўсяннікавай С.
Сват кажа: “Добры вечар, добрыя людзі”. А ўжо песні начынаюць спяваць, трэба сказаць: “Ішла я ды з вячурачак, ды загубіла свой пачыначак”. Сядаюць за стол. Каравай бярэ дружок. Хто жыто под каравай клаў, калі было пасвяцоное, дык пасвяцоное, няма етого – ето і серыя копейкі, а не белыя і накрываецца полотенцем каравай. Дружок каравай вешае на сябе, нясе, а музыка грае, а мы спяваем:
Да дружок каравай нясе,

Да дружок каравай нясе,

Каблукамі крышэ.

Ой, крашы не крашы,

Нам караваю дасць.

Прыйшоў дружок, ужо каравай трэба ставіць. Просіць богословення: “Оцец, маць, богословіце на каравай”. 1 раз, 2 раз і 3-ці раз. І ён ставіць каравай, а тады ўжэ спяваюць усе астатнія:



Рано да рано,

Да на высоком бору,

Рано да рано,

Да стояць дубовы столы.

Рано да рано,

Да што на тых столах стоіць?

Рано да рано,

Да каравай стоіць.

Рано да рано,

Да сем крыніць водзіца.

Рано да рано,

Да сем палёў пшаніца.

Рано да рано,

Да сем кароў масліцо.

Рано да рано,

Да сем куроў яйцо.

Рано да рано,

Да пора дружку каравай кроіці.

Рано да рано,

Да пора дружку каравай кроіці.

Рано да рано,

Да дружок на базаре не бываў.

Рано да рано

Да ножа не куповаў.
Дружок адказвае:
Рано да рано,

Дружок на базаре бываў.

Рано да рано,

Да ножа куповаў.
Спеў тры разы, што ён кажа купіў: “Оцец і маці, богословіці каравай начаці”. І тры разы. Так начынаецца ў нас каравай. Дзелят по-отдельно ў каждого. Подзеляет той коровай. На двоіх рогах (углах) яе родня становіцца, а на двоіх рогах яго родня ўчатырох і кажуць:

Дзе ж твая, Наташка, маці?

Дзе ж твая, Наташка, маці?

Дзе ж твая, Наташка, маці?

Час пора завіваці.
Адказвае:
Да пошла ў маць туды нішчэ.

Да пошла ў маць туды нішчэ.

Пошоў, куды вечар чышчэ.

Ой, дай, мамко, масло.

Я ж кароўку пасла.

Ой, дай, мамко, масло.

Я ж кароўку пасла.

На стуле платок ляжыць, каб завіваць, бярэм етого платка, становімся ды спяваем:



Мы цябе, Наташко, завіваемо,

Шчасцем, долею надзяляемо.

Ой, будзь богата, як зямля,

Ой, будзь здорова, як вода,

Ой, будзь прыгожа

Да старасці, як ружа.

А Сярожку маці родзіла,

Месяцам обгородзіла.

А зарою падперазала,

Нам дорожку ўказала.

Праспявалі ета мы, расказалі, а потом ужо і кажам: “Оцец і маці, богословіце з молодою вянка зняці”. Нам отвячаюць тры разы: “Богославляем”. Каля камянка вісіць Бог, на тога Бога вешаем вянка, а яе платком завязваем ды спяваем:



Ой, што мы схоцелі,

Тое ж мы зробілі:

З дзеўкі молодзіцу.

Мы цябе, Сярожка, подмонілі:

Са старой бабай посадзілі.

А ў нашага свата,

А ў нашага свата

Да харошая хата:

Печ у яго малёваная,

Печ у яго малёваная

І эсць яго кохана.

Да судзі ж яму, Божа,

Да судзі ж яму, Божа,

Да сыноў жаніці,

Да сыноў жаніці,

Дочак отдаваці,

Нас на вяселле зваці.

Нам трэба да дому ад’язжаць, ды мы кажам:



Да свістом, коні, свістом,

Свістом, коні, свістом,

Штоб не прыпалі мы лістом.

Бягом, коні, бягом,

Бягом, коні, бягом,

Штоб не прыпалі мы тут снегом.

Як прыязджае молоды да молодое, зразу ў нас просіць, штоб пусцілі яго за стол. А дзеўкі сядзяць у нас, спяваюць песні. У маладой песня спяваецца:



Да хадзіла Наташко

Да по сад,

Да заблудзіла ў вінограду.

Хто ж мяне найдзе ў вінаграду,

З тым я сяду на пасаду.

Пайшоў бацько,

Не знайшоў,

Заплакаўшы, да прыйшоў.

Дочка моя роджаная,

Да кому ж ты суджаная?

Да ходзіла ж Наташко

Да по саду,

Да заблудзіла ў вінограду.

Хто ж мяне найдзе ў вінограду,

З тым я сяду на пасаду.

Пойшла матуля,

Не знайшла.

Заплакала, дый прыйшла.

Дочка моя роджаная,

Да кому ж ты суджаная?

Да ходзіла Наташко

Да по саду,

Да заблудзіла ў вінограду.

Хто ж мяне найдзе ў вінаграду,

З тым я сяду на пасаду.

Пайшоў Сяргейко

Да зайшоў,

Да за ручэньку дай прывёў.

Она ж моя роджаная,

От мене ж ты суджаная.

Там у нас спяваюць ужо матцы:



Закідай, мамко, дрова,

Закідай, мамко, дрова.

Оставайся здорова.

А ты, свякруха, мо трэсні,

А ты, свякруха, мо трэсні,

Дажыдайся нявесткі.

Молоды должан цёшчы чобаты купіць, а нявесце – начнушку. Яна з чобатамі:



За етыя чобаты,

Што аддаў,

За етыя чобаты,

Дачку ўзяў.

Чобаты, чобаты вы мое,

Наробілі клопату

Вы мяне.

Да постаўлю чобаты

На віду.

Да поперак упладзейку

Давяду.

Чобаты, чобаты вы мае,

Наробілі клопату

Вы мяне.

Вот так у нас канчаўся каравай.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка