Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка5/16
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.37 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на


ад Талкачовай Марыі Сцяпанаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Емяльянавай В.
Перад святам ішлі спачатку ў сватанне. Бацькі маладога бралі з сабою свата. Свата выбіралі гаваркога, вясёлага чалавека, і яго вельмі паважалі і цанілі. З сабою сваты бралі гарэлку.

Сям’я маладой таксама рыхтавалася, бо хлопец з дзяўчынай дагаворваліся аб усім зараней.

У час сватання дамаўляліся пра пасаг нявесты і аглядвалі гаспадарку жаніха. Нярэдка, калі бацькі не маглі дамовіцца ў час сватання, вяселле магло і не адбыцца. Бывала, што не падабалася гаспадарка жаніха, або пасаг нявесты.

Пра тое, калі праводзіць свадзьбу, які пасаг дасць маладой, дамаўляліся ў час запоін. На запоіны збіраліся сваты, сяброўкі маладой, хрышчоныя бацька і матка маладых. Маладая прыгожа апраналася, сядзела прыбраная, прыгожая.

Перад святам у адзін з вечароў да маладой прыязджаў малады з сябрамі, а да нявесты прыходзілі сяброўкі. Жаніх дарыў маладой абутак і ткань на плацце. Усе спявалі песні, танцавалі, весяліліся.

Ужо перад самым святам хрышчоная маці разам са сталымі жанчынамі пекла каравай. Яны стараліся, каб каравай быў вялікім, пышным, удаўся, бо каравай абазначаў далейшае жыццё маладых. Калі ён будзе добры, то і жыццё ў іх будзе добрае, а калі ападзе ці ўзнімецца, то нешчаслівае. Пры выпечцы, а пеклі ў хаце хрышчонай маці, звычайна спявалі песню:



Ой, каравай, наш каравай,

Ты вялікі вырастай,

Як зярняткі ўзрастай,

Сокам жытнім налівай,

Памагай ты маладым,

Каб жылося добра,

Каб вялося добра,

І ў хаце, і ў хляве, і ў чрэве...

У той дзень, калі адбывалася свадзьба, да нявесты прыходзілі сяброўкі наражаць яе. Потым нявесту благаслаўлялі бацькі. Першым благаслаўляў бацька, а маці з маладой галосілі. Маці, бо было шкода вольнага жыцця дачкі, а маладая баялася невядомага. Потым бацькі налівалі чарку суседкам, якія дапамагалі гатаваць ежу, а таксама сяброўкам маладой. Малады прыязджаў дзесьці ў абед ці крыху раней. Сяброўкі наражалі коней і павозкі кветкамі, гірляндамі, і маладыя ехалі вянчацца. Малады ехаў разам з сябрамі, маладая з дружкаю следам за ім у наступнай павозцы. Бывала, і часта, што па дарозе пачыналі абганяць адзін аднаго. Пасля царквы звычайна ехалі да маладой, дзе яе бацькі сустракалі з караваем. Малады з маладою выпівалі па чарцы, адкусвалі каравай і садзіліся за стол.

Спачатку да свайго месца ішоў малады, потым маладая, сяброўкі і сябры і, нарэшце, усе астатнія госці. Асобна ставіўся стол для старых і пажылых людзей. Дзеля свадзьбы нанімаўся чалавек з гармонікам, які за жыта ці за што іншае граў на вяселлі. Першую чарку падносілі да маладых, потым усе астатнія віншавалі іх.

Ужо ноччу сват пачынаў дзяліць каравай. Каравай першым павінны былі браць бацькі маладых, потым хрышчоныя бацькі, блізкія родзічы і ўсе астатнія госці. За стол садзіліся тры разы. На першы стол падавалі халодную закусь, на другі – усё мясное, а на трэці – салодкае. Дзесьці каля трох гадзін усе адпраўляліся па дамам.

Назаўтра свадзьба спраўлялася ў маладога. Над галовамі маладых увесь час павінна была вісець ікона.

На трэці дзень у хаце маладой спраўляліся крошкі. Лічылася, што гэта ўжо маладая хазяйка частуе гасцей.


Запісана ў г. Гомеле


ад Грышкевіч Надзеі Сцяпанаўны, 1921 г.н.

(перасяленка з в. Малевічы Жлобінскага р-на)
Найшоўшы сабе дзяўчыну, хлопец ідзе да бацькі і кажа, што ён хоча жаніцца.

Каб паглядзець на будушчую жонку сына, бацька разам з кумам і сватам йшлі ў сваты.

У сваты йшлі ў суботу вечарам. Заходзілі ў хату яны з такімі словамі: “Добры вечар вам у хату!” Бацькі дзяўчыны адказвалі: “Добры вечар добрым людзям”. “Кажуць, у вас тавар есць, а ў нас жа есць купец!” – кажуць сваты. “Дык прахоцця, мо згаворымся”, – адказваюць хазяева.

Пакуль маці дзеўчыны накрывае на стол угашчаць сватоў, тыя глядзяць на чысціню ў хаце. Калі ім спадабалася, як вядзе хазяйка хазяйства, то яны садзяцца за стол, частуюцца і абгаварваюць дзень, месца і колькасць людзей на свацьбе.

После сватання хлопец купляў кольца, а нявеста шыла белае плацце. У гэты час у бацькоў свае заботы. Яны думаюць, чым угашчаць гасцей на свацьбе. Хто б’е парася, хто цяля, збіраюць яйкі, гоняць гарэлку і г.д.

Першы дзень

З самага утра гатовіліся. У суботу едуць к маладой. Ноч яны ўгашчаюць. Калі гульня канчалася, дагаворваліся, ва сколькі прыдзе малады.



Другі дзень

У васкрасенне гулялі ў маладога, ад маладога едуць на роспісь. Бралі гарэлку і падарункі. Па дарозе заязджалі ў лес. Пасля роспісі малады з маладой прыходзілі дамоў. Там стаіць стол з іконай і хлебам-соллю. Матка благаслаўляе іконай, яны цалуюць ікону, ядуць хлеб і соль. Потым заходзяць, садзяцца на кут, кажух. На кажух садзіліся для таго, каб дзеці былі кучаравыя і багатыя.

Пры ўстрачанні маладой пелі песні:

Гаварыла Танечка: “Замуж не пайду”.

Насеяла чарнабрыўцаў цэлую граду.

А хто ж гэтыя чарнабрыўцы ды паліваць будзе?



А хто ж мяне, маладую, жалаваць будзе?

Каравай

Каравай дзеляць бацька хросны з мужыковай рукі і жэнскай рукі. Хтосьці стаіць з падносам і чаркай. Жалалі, хто што.

Калі каравай яшчэ толькі выпякалі, пелі песні, маліліся Богу. Удовы не пяклі каравай, толькі тыя, хто з мужыком жыве. Лічылі гэта дрэннай прыкметай.

Як даруеш, няхай Бог пасе,

А як не даруеш, няхай воўк нясе.

Пасля таго, як падзеляць каравай, з нявесты знімалі вянок. На дзяжу маладую не садзілі. Меншы брат заводзіў маладую ўздоўж сцяны на кут. Сабіраліся жанчыны-закасянкі і распляталі косу. Спявалі песні. Потым малады адзяваў цёшчы лапці ці чобаты і спявалі песню “Чобаты”:



Чобаты, чобаты вы мае,

Нарабілі клопату вы мене.

Заканчвалася вяселле “петухамі”.

На трэці дзень сабіраліся цыгане. Мужчыну перадзявалі ў нявесту, а жанчыну – мужыком. Потым хадзілі па хатах. Там давалі курэй або індзюкоў.

Ва ўторнік прыходзілі яшчэ за стол. А ў суботу цёшча гатовілася ждаць зяця з дачкой і сватоў і ўгашчаць іх.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка