Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка4/16
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.37 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16

Запісана ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на


ад Савіцкай Таццяны Сцяпанаўны,

студэнткамі Казятнікавай С., Цікавец Д.


Вясельныя песні



Не аддай мяне, мамачка

Не аддай, не аддай

Мяне, мамачка, ў чужы край.

Што я ў чужыне

Нічагусенькі не знаю.

Пашлюць мяне рана

Па ваду к Дунаю.

Там будзе стаяць

Ды старых людзей грамада.

Ты, донечка, усім пакорненька

Укланяйся.

Скажуть людзі,

Што разумнае мамачкі.

Скажуць людзі,

Што багатага татачкі.
Пара, маці

Пара, маці, да вячэраці.

Павячэраўшы, дзяліціся.

Табе маці – што ў хаце,

А мне маці – што ў клеці.

Табе, маці – кубел і каробка,

А мне, маці – сундук да кароўка.
Вышайце пеньковыя

Вышайце пеньковыя,

Да вышайце шаўковыя.

Пяньковыя навіселіся,

Шаўковыя наляжаліся.
Пусці, сватачка

Пусці, сватачка, у хатачку,

Будзеш сядзець у запечку.

Не будзеш лучыну паліці,

Толькі будзеш вачамі свяціці.

Запісана ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на


ад Калупаха Праскоўі Афанасьеўны, 1918 г.н.,

студэнткай Некрашэвіч А.
Воля любым дзеўчынам,

Як лазоравы цвет.

Ой, красуйце, дзеўчыны,

Пакуль воля ёсць.

У атца і мацеры

Жыла ў незе і дабрэ,

Пойце вы, птушкі пеўчыя,

У садзе і вадзе.

А нам прыйдзе суджаны,

Трэба расплятаць

Маладу нашу дзеўчыну,

Маладу нашу дзеўчыну

Трэба замуж выдаваць.

Запісана ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на


ад Савіцкай Марыі Сцяпанаўны

студэнткай Казлятнікавай С.

Гаварыла Танечка замуж не пайду,

Насеяла чарнабрыўцаў цэлую граду.

Ой, хто тыя чарнабрыўцы паліваць будзе?

Ой, хто мяне, маладую, шанаваць будзе?

Адазваўся Колечка ў вішнёвым садзе:

Ой, я твае чарнабрыўцы паліваць буду,

Ой, я цябе, маладую, шанаваць буду.
Не праўдзівая каліна,

Не праўдзівая каліна,

Не праўдзівая Галіна,

Не праўдзівая Галіна,

Казала, цвесці не буду,

Казала, цвесці не буду.

Казала, замуж не пайду,

Казала, замуж не пайду.

Як прыйшла пара, расцвіла,

Як прыйшла пара, расцвіла.

Як прыйшла пара, дык пайшла,

Як прыйшла пара, дык пайшла.

Запісана ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на


ад Зінчанка Лідзіі Трафімаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Драздовай Л.
Абрад “Петухі ”
“Петухі” рабіліся на трэці дзень вяселля. Госці: жанчыны і мужчыны прыбіраюцца ў цыган. Убіраюць маладых: маладога – у дзеўку, маладую – у хлопца і ходзяць па дварах. І гаспадар, к якому завітаюць госці, павінен даць куру ці петуха. Можна даваць мяса ці сала, але пажаданей петуха. Гасцей частуюць, спяваюць розныя песні. Прыносяць куру дамоў, і гэтымі курамі работаюць: скубуць, гатовяць. А цыганы ходзяць і збіраюць пачастункі.

У доме маладых сталы ўбіраюць, як на вяселле. Куры вараць з юшкай, гэта абавязковы пачастунак, разліваюць юшку ў міскі і частуюць гасцей.

Тады госці дараць падарункі маладым: “Я дару сваім маладым кірпічыну, штоб яны пастроілі вялікую даміну.
На второй дзень, когда молодая ўже переехала жить к свекрови, она обязательно должна была рано утром встать, напечь блинов и угостить гостей блинами, а если проспит молодая, то за стол сядут подставные молодые.

Каравай делили на первый день свадьбы. И делал это крёстный отец. К невесте он обращался со словами:



Госценькі дарагія,

Сярэбраныя, залатыя.

Наша маладая – кветачка палявая,

Зорачка яснавокая,

Крынічка глубокая,

Ночкі не дасыпала,

Каравай рыхтавала,

Сама яна сеяла,

Сама яна веяла,

Сама выпякала,

Сама ж і гасцей склікала,

Дазвольце нам каравая.

Коровайницы несли коровай с песнями:



А паднімем каравай

Высока, высока,

А паднясём яго далёка-далёка,

А паставім на жыце,

Каб добра жыць,

Дай, Бог, маладым

Добра жыццё пражыць.

После этого крёстный отец должен был каравай выкупить. И все пели:



Прыйшоў на вяселле наш сваток,

Калі сват чырвонца (або гарэлкі) не дасі,

Каравай трасцы з’ясі.

Сват должен был заплатить за каравай. Когда привозили молодую к молодому, то на ширму от занавески вывешивали приданое невесты.



Запісана ў г. Светлагорск

ад Андрэйчыкавай Ларысы Паўлаўны, 1949 г.н.

(раней пражывала ў в. Антонаўка Жлобінскага р-на),

студэнткай Мельнікавай Л.

Сваты

Спачатку былі сваты. Хросны бацька і матка прыходзілі на дагавор, таксама брацья і сёстры. Дагаворваліся на свадзьбу. Нічога не пелі. Прыходзілі і гаварылі: “Мы чулі, што прадаецца цёлачка”. Сватоў перавязвалі ручніком. Галоўны быў карэнны сват, ён потым вёў свадзьбу. Сваты павінны былі прынесці бутылку і хлеб, перавязаныя краснай лентай. Пярсцёнкамі маладыя не абменьваліся. Потым была свадзьба.


Прыходзяць у сваты з дагаворанасцю. Прывозяць графін водкі і булку хлеба. З хлебам прыходзяць абязацельна і шуцяць: “Мы прыйшлі пакупаць цёлку”. Таргуюцца. Торг вядуць, шуцяць. Ідзе, збірае сваіх падружак маладая. І ўжэ гуляюць усю ноч. А ён – свайго дружка.

Свадзьбу назначаюць. Еслі свадзьба ў адной дзярэўні, то збіраюцца ў маладога і гуляюць у маладое.

З вельцам ідуць да маладое, і гэтая ёлачка ў куту стаіць ля маладых. Яе закідвалі на крышу. Ёлка была ўбрана бумажкамі, як навагодняя ёлачка.

Дзеўка Насця пасадзіла

Чарнабрыўцаў граду,

А хто ж тыя чарнабрыўцы

Паліваць будзе?

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка