Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка2/16
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.37 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16

Запісана ў в. Верхняя Алба Жлобінскага р-на


ад Валчанковай Марыі Фёдараўны, 1919 г.н.,

студэнткай Глушаковай В.

Пад вянец


Пад вянец

З’езджала Валечка са двара,

Вяршок бярозы зламала.

Стой, мая бяроза, без вярху,

Жыві, мая мамачка, без мяне,

Без русы касы без мае,

Без ціхіх маіх паходаў,

Без нізкіх маіх паклонаў.

Ціхія паходы па двары,

Нізкія паклоны ў цэркаўцы.

Пажаданні на вяселлі


Дару каробачку жукоў,

Каб не любіла чужых мужыкоў.

Дару серабро,

Каб жылі дабро.

Дару каробачку медзі,

Каб дзеці былі, як мядзведзі.

Вясельная песня


Ой, добры дзень, добрыя людзі,

І мы к вам.

Ці не заляцела наша чырачка

Сюды к вам?

Хоць заляцела, ці не заляцела,

То не скажам вам.

В нашай чырочке

Позолочены крылушкі.

Запісана ў в. Майскае Жлобінскага р-на


ад Фаліянавай Марыі Мікалаеўны, 1908 г.н.,

студэнткай Нікалаенка Н.

Былі ў нас заручыны. Ну, значыць, прыходзіць жаніх з бацькам сваім хросным. І пытаюцца ўжо: “Ці ёсць у вас цялушка, у нас бычок вырас”. Усе так саромеюцца. Ну, ужо дагаворваюцца, калі то свадзьба, калі што. Бацькі вось усе тое гавораць. А нявеста і жаніх маўчаць, нічога не робяць. Ну, вот ўжо дагаварыліся, устаюць, прашчаюцца. Падаркі маглі шчэ прыносіць. Ну, прыносілі гарэлку, ці то яшчэ што.

Вот ўжо ў дзень свадзьбы нявеста ўстае і ўжо гатовіцца пачынае. Толькі сама нічога не робіць. У яе падружкі ёсць. Ну, значыць, дзеўкі, з каторымі яна дружыць. Вот яны прыходзяць, яе і нараджаюць, і плацце ёй гладзяць, і косы ёй плятуць. Вочы красяць, губы ды шчокі. Прыгожая яна ўжо такая жаніха ждзець. Жаніх той ужо прыязджае з друзьямі і з бацькам сваім хросным. Ну, ужо ж нявесту так не аддаюць. Пачынаюць гаварыць: “Нявеста ў нас самая прыгожая, самая харошая, мы яе так не аддадзім. Давайце выкуп за нашу красуню!” Гэта ўсё падружкі робяць, а нявеста ціхонечка яшчэ ў комнаце сваёй сядзіць. Яе яшчэ ніхто не бачыць. Ну, вось, значыць, таргуюцца яны, таргуюцца. Дае ўжо жаніх выкуп. Ці то грошы, ці то канфеты. Ці то можа яго папросяць што зрабіць, дык ён усё і робіць. Ну, от ён ужо ўсё когда зделаў і ўсе ўжэ давольныя, дык тут і нявеста выходзіць. Яны там ужо ці цалуюцца, ці абнімаюцца. І ўжо ўмесце, значыць, едуць у царкву вянчацца.

Сразу ўжо з царквы разам жаніх з нявестаю да бацькоў едуць. Сначала едуць абавязкова да радзіцелей нявесты. Тут ужо іх сустракаюць. Матка з бацькаю выходзяць. Выносяць маладым румачку з гарэлкай і мёду, каб салодка ім жылося. Матка хлеб у руках дзержыць, і яны ўжо, значыцца, кусаюць. Хто болей адкусіць, той будзе ўжо і ў доме галоўны.

Потым яны ў дом заходзяць. Тут ужо і стол накрыты. Усе садзяцца, п’юць, ядзяць. Матка і бацька нявесты жалаюць ім добрага жыцця, каб ўсё ў іх было і адзін аднаго штоб не абіжалі. Вось пасядзелі, значыць, у бацькоў нявесты і едуць да жаніха. Тут таксама бацькі іх каля хаты ўжо ждуць, выносяць чарку, хлеб, соль. Маладыя ўжо і ўсе госці ў дом заходзяць, садзяцца за сталы. І ўжо вяселле ўсё пачынаецца. Хлопцы, дзеўкі танцуюць, маладых паздраўляюць. Розныя гульні гуляюць. Друзья жаніха хочуць нявесту ўкрасці, а падружкі нявесціны ўжо глядзяць за імі, штоб нічога не здзелалі. Але ж яны могуць ці то нявесту ўкрасці, ці то што-небудзь з яе вяшчэй. І тады ўжо падружкі далжны выкупаць. І ўжо робяць, што ім скажуць. Можа грошы ім гавораць сабраць, можа так што: сплясаць ці спець, ці гарэлкі выпіць чарку вялікую. Потым ужо ноччу пасля дванаццаці часоў падружкі нявесту і садзяць і косу ёй расплятаюць, знімаюць фату з галавы і надзяваюць хустку. Ці то, можа, матка нявесты што робіць, калі як то было. Ну, вось, хустку адзелі, гэта значыцца яна ўжо не дзеўка, нявеста. Пяюць песні дзеўкі, харавод водзяць. Потым яшчэ гуляюць амаль да ўтра, танцуюць і разыходзяцца. Нявеста ў хату к жаніху ідзе.

Потым ужо, на ўтра, другі дзень свадзьбы. Друзья жаніха хочуць пашуціць. Ды, значыць, адзяваюцца: хлопец плацце нявесты адзявае, а дзеўка касцюм жаніха цапляе і ідуць да бацькоў нявесты. “Вось, – кажуць, – матка, нас сустракай”. Матка кажа: – “Гэта не мая дачка, мая красівейшая была”. Тыя кажуць: – “Мы таксама думалі, што ў цябе дачка красівая, а ты каго падсунула”. Ну, то ўжо так пажартуюць, ды разыходзяцца. На другі дзень таксама ў хаце жаніха гуляюць. Матка нявесты прыходзіць, пытаецца, а ці не крыўдзяць яе дачку, калі не, дык бласлаўляе маладых.

Потым з гасцей грошы сабіраюць хлопцы да дзеўкі. Хлопцы збіраюць, каб у маладых сын нарадзіўся, а дзеўкі, каб дачка была. А калі роўна сабраць, дык і двойня будзе. Ну, падаркі, канешне, госці ўжо дараць, ды жалаюць маладым, штоб шчаслівыя ды здаровыя былі і дзяцей многа наражалі.

Запісана ў в. Марусенька Жлобінскага р-на


ад Асташкевіч Ганны Адамаўны,

студэнткай Прыбышэней Ж.
Сваты
Раней у сваты ішло пяць і менш чалавек. Калі нявеста сірата, то шло менш чалавек. Аб сватах з бацькамі нявесты калі дагаворваліся, а калі і не. Бывала, што маладыя самі гаварылі сваім бацькам. Ішлі звычайна толькі мужчыны, жанчыны ў сваты не хадзілі. Шоў жаніх, бацька, бацька хросны і яшчэ хто. Хадзілі ў сваты вечарам.

Калі прыходзілі да бацькоў нявесты, заходзілі ўсе ў хату. Гаварылі такія словы: “Добры вечар! Казалі, у вас прадаецца цяліца, а мой сын хоча жаніцца.” Ставілі на стол гарэлку, хлеб, соль.

– Будзем дагаварвацца. Сагласны вы аддаць сваю дачку за нашага сына, ці не?

Калі былі згодны, то накрывалі стол, прыглашалі гасцей. Звычайна родственнікаў, суседзяў, бабак шутлівых. Садзяцца ўсе за стол. Спярва наліваюць жаніху і нявесце. Выпіваюць, патом усе ядуць, гуляюць, танцуюць.

Адразу выбіраюць галоўнага свата, таго, хто ўмее гаварыць, абвязвалі яго ручніком чераз плячо. Затым матка нявесты вынімае вышываны ручнік. Добра пацягаюць сватоў палаценцамі. Спяваюць:
А не пеняйце, сваточкі,

За кароткія платочкі,

А Бог не ўгадзіў –

У нас лён не ўрадзіў

І платочкам укараціў.
Дагаварываліся, на які дзень зазываць гасцей, ды свадзьбу спраўляць.

А было і так, што прыйшоўшы ў сваты, заставалі там другіх сватоў. Тады дзяўчына плакала, прасіла бацьку, каб не аддаваў за нялюбага, а аддаў за таго, каго любіць. Бацька згаджаўся і выправажваў нежаданых сватоў. Дамаўляўся з тымі, што толькі прыйшлі.

Заручыны праходзілі разам са сватамі. Нявеста аддавала падарунак сватам, каб тыя перадалі яго маці жаніха. Падарунак дарыла толькі ёй, астатнім – не.

Потым ужо перад свадзьбай у нявесты “вечар”. Да нявесты прыходзяць падружкі, пяюць песні, размаўляюць аб тым жыцці, якое зараз у дзяўчыны, і аб тым, якое будзіць пасля замужжа, мечтаюць. Крыху пазней прыязжае жаніх са сваімі дружкамі. Калі з другога сяла, то знаёміць сваіх друзей з дзяўчатамі, назначаюць шафераў і шафярыц. Потым гуляюць, танцуюць, пяюць усю ноч.

Каравай да свадзьбы пяклі блізкія нявесты. Пеклі на круглай бальшой скаварадзе ілі на процьвіні. Каравай быў ці круглы, ці квадратны. Эта як захоча пекарка. Абычна ўпрыгожвалі шышкамі, рознымі зорачкамі, ёлачкамі з цеста. Быў і такі абычай: калі ўжэ спекся каравай, яго ўпрыгожылі, яго трэба было абязацельна перавязаць лентай. Перад гэтым дзяўчына даўжна была прызнацца – “чэсная” ілі не. Еслі “чэсная”, то каравай абвязвалі краснай лентай. А калі дзяўчына ідзець “нячэснай” за хлопца, то каравай абвязвалі чорнай лентай. Усім блізкім нявесты абмазывалі дзёгцем дзверы і вокны, каб усе ведалі. Былі і такія, якія ўтойвалі. Тады дзяўчыну пугалі, што дзіця, якое яна родзіць, будзе калекам. Тады ўсім гэтым прыбаўткам верылі. У дзень свадзьбы, з раніцы, трэба было ехаць за нявестай. Упрыгожваюць коней лентачкамі, на дугі вешаюць званкі. У кожнага свой конь. Едуць к нявесце. Но за нявестай ідзе не жаніх, а яго брат родны. Содзіць нявесту да сябе і вязе ў царкву. Нявесту да гэтага збірала шафярыца з падружкамі. Абавязкова запляталі ёй касу, вяночак, фату. Па дарозе ў цэркаў кожны хлопец вёз у сябе на вазу па дзяўчыне, заязжалі ў магазін. Там хлопцы куплялі дзяўчатам канфеты. Бывала, хлопцы, якія жалеюць грошай, куплялі карамелькі ці ледзянцы, а другія куплялі харошыя канфеты. І тады смяяліся, што пажалеў грошы.

Калі прыязжалі ў цэркаў, бацюшка вянчаў маладых, а шаферы дзяржалі над галавой маладых нейкія кароны. Так дзяржалі да самага канца вянчання. Цяжка, рукі пазамлеюць.

Нявеста і жаніх яшчэ дома адзяваюць каждый сабе кальцо, якія купіў жаніх. А ўжэ ў цэркві бацюшка, калі гаворыць, што яны ўжо муж і жана, мяняе ім кольцы. Да таго, як бацюшка памяняў ім кольцы, яны ў левай руцэ дзяржалі свечку, а правай хрысціліся.

Пасля вянчання нявесту жаніх садзіць на свае калёсы і ўсе едуць к жаніху. У жаніха дома маладых сустракае маці жаніха з абразом. Яны цалуюць ікону, а потым ідуць у хату, там ужо прыгатаваны сталы з ежай. Гатуюць многа рознай яды. Жаніх і нявеста садзяцца дзе-небудзь усярэдзіне, на самым добрым месцы. П’юць, ядуць, гуляюць. Танцуюць пад гармонік, пяюць розныя народныя песні, вясёлыя і сумныя:



Па Дону гуляе, па Дону гуляе,

Па Дону гуляе казак маладой,

А дзева там плачет

Над быстрой рэкой…

Потым едуць к нявесце. Там тое ж самое. Гуляюць. Тады хросная маці нявесты дзеліць каравай, адразае па маленькаму кусочку, штоб усім хваціла, заве к сабе ўсіх гасцей. Каб яны паздравілі маладых і што-небудзь падарылі.

Гавораць: “Бацька есць? Маці есць? Дазвольце ж каравай паднесць? Мы хочам, каб яны ласкавы былі, на каравай прыбылі, ды нашым маладым што-небудзь падарылі”.

Пасля гуляюць да позняй ночы. Усе госці гуляюць, а нявеста ідзе з падружкамі ў які-небудзь пусты пакой. Там падружкі нявесты снімаюць ёй фату, вяночак, расплятаюць касу і пяюць:



Расчэшам касу з чоткамі,

Памочам касу слёзкамі,

Павесім уплёт на прыплот.

Будзе матка ў клець ідці, пабача,

А з клеці будзе ідці – заплача:

Гэта ж маёй дочачкі ўборы,



Усе дзявоцкія прыборы.

Расплёўшы касу, нявесце з валос рабілі абручык, адзявалі чапец, які шылі загадзя, а наверх платок. Гэта азначала, што дзяўчына цяпер стала дамай і не мае права больш насіць касу. Гэта лічылася грэхом. У сукенку дзяўчына перапраналася не белага колеру, а якога-небуздь іншага. Гэта таксама было знакам таго, што дзяўчына становіцца жанчынай.

Патом маці нявесты звязвае пасцель нявесты ў вузел і ложыць на калёсы к жаніху. Дае нявесце ў рукі ікону і садзіць яе на воз. Плачуцца, прашчаюцца дачка з маці, з роднымі.

А назаўтра ўсе блізкія нявесціны вязуць яе сундук, прыданае к жаніху, машынку шыйную, калі партніха. Едуць з краснымі флагамі. Калі пад’язжаюць, пяюць:



Выйдзі, мамачка, паглядзі,

Што мы табе прывязлі.

Прывязлі скрыну-пярыну,

Шчэ й маладую княгіну.

Пярыну будзеш падсцілаць,

Княгіну на работу адпраўляць.

Бывалі такія выпадкі, што па дарозе ім перагароджвалі дарогу. Тады яны страляліся бульбай, шуцілі.

Калі прыязжалі, родныя жаніха маглі не пусціць іх, патрабавалі выкупа. Бацькі нявесты адкупаліся гарэлкай, грошамі. Тады іх пускалі ў двор. Пачыналі пець і плясаць ва двары. Патом ішлі ў дом і там ужо весяліліся да вечара.

Цераз нядзелю бацькі нявесты едуць к нявесце “раскідваць галавешкі”. Водзяць пярэзвы. Дзядзька вядзе спачатку ўсіх к сабе дадому, там гуляюць, угашчаюцца, выпіваюць.

Потым цётка – к сабе. І так маглі абайці ўсю дзярэўню.

Так свадзьба і завяршалася.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка