Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка15/16
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.37 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на


ад Кошман Валянціны Міхайлаўны,

студэнткай Клімовіч І.
Веселле гулялось, гледзячы на посты, на высокосны год, на год удавы, калі етые настаюць дні, то веселля ніхто дажэй і не пачуе, і не пабачыць, бо калі хто і выходзіў замуж, жэніўса, то жылі не-доўго, ето буў велікі грэх – робіць веселле ў пост, у высокосны год, а ешчэ лучшэй – у год удавы. Ніводная маці не разрашала сыну жэніцца, бо знала, шо ўмрэ, колі жэніцца ў год удавы.

Веселле робілі, калі ўжэ засватаюць молодую. Жэніх з своімі бацькамі і роднымі людзьмі шлі до невесты ў хату. Ужэ ў хаці оны не говорылі, шо прышлі сватацца, а говорылі:

– Шлі цераз вашу хату – свет горыць, рэшылі зайці. Говораць, у вас голубка жыве, а ў нас голубок е для яе. Мо, спаруём іх як-небудзь?

Так бацькі, поговорыўшы пра хозяйство, соглашаюцца. Маці жэніха отдае хлеб-соль, з екім прышлі, і ўсё остальнэ, шо прынеслі.

На сватах дагаварваюцца, у які дзень будзе свадзьба, прыгледаючы ўсе празнікі, посты.

Во і настае дзень веселля. Дзеўкі адзеваюць невесту ў белэе плацце, а фату на голову доўжна адзець толькі дружка молодой. Колі фата була ўжэ на голове ў молодой, то ўсе садзілісь і начыналі говорыць об весёлых гісторыях, якія булі, калі дружылі до замужэства. Етые гісторыі означалі, шо больш такіх гулянок не будзе і дзяўчына, екая выходзіць замуж, убывае з кругу сваіх подружок. Она доўжна ўжэ будзе думаць об хозяйстві, а гулянкі ўсе толькі ўспамінаць.

Тут маладой завязваюць красны пояс, каб не наговорылі і даюць свечану соль. Соль доўжны освеціць на Велікдзень або ў Чысты чэцвер.

Потом пачынаюць збірацца госці, якіх невеста з дружкою прыглашала перэд веселлем. Оны заходзілі ў хату з хлебам-солью і не сразу говарылі аб веселлі, а путалісь, як жывуць, чым занімаюцца і толькі тогда звалі на веселле.

Во і чутно, ек і жэніх з своімі роднымі і госцямі ідзе выкупляць свою хорошуху. Госці ў молодого собіраюцца трохі раней, бо шчэ перэд выходом до невесты садзяцца за столы і навучаюць жэніха, ето тожэ означало, шо молоды хлопец становіцца хозяіном і не доўжон ходзіць на гулянку, ек ето робіў перэд веселлем.

Выкуп проводзяць у дзверах, поставіўшы ў дзверах стол, дружка з другом таргуюца. Дружка доўжна ўзяць ек больш грошэй і ўсего, шо ў іх е. Прыдумваецца багато разных прычын, шоб выцягнуць грошы. Потом, колі ўжэ выкупілі молодых, госці едуць у сельсавет на рэгістрацыю і сразу ў цэркву на венчанне. От’езжаючы от хаты, маці чытае заговор на добрую жытку і дае нацельные хрэсцікі, бо ў цэркву ўсягда трэба. Колі вертаюцца з венчання, то едуць сразу до невесты, дома ждуць маці і бацько. Перэд порогом маці і бацько дзержаць пірог, молодые доўжны ўкусіць еты пірог, так узнаюць, хто будзе больш командоваць у хаці. Затым молодых обсыпаюць цветамі з сахарам, тожэ на добрую жызню.

Усе садзяцца за столы, гуляюць, спеваюць, танцуюць. Тут і коровай до стола подносяць. Коровай печэ хросна молодого, колі хросной молодога нема, то хросна молодой. На руцэ хросной доўжно буць абручальнэ кольцо, колі вона будзе замешваць цесто.

Коровай украшаецца вылепкамі з цеста і зробленымі з бумагі цветамі. Коровай подносіцца на полотняном рушніку і отдаецца хросному молодой, вон і заведуе короваем, пока ўсіх не обойдзе і не заберэ подаркі для молодых.

Сразу ж после падзелу каравая маці жэніха падходзіць да молодой, знімае з невесты фату і завязвае ёй хустку і фартух – сімвол жаночай долі. Фату хавала і не давала нікому мераць.

Потом брала рушнік, на еком молодые стоялі ў цэркві, колі венчалісь, на столе рассоўвае тарэлкі і ложыць рушнік, на рушнік кладзе тарэлкі, вілкі, ложкі, фужэры, якімі пользавалісь молодые (усё выцірае). Снімае цветочкі жэніха і невесты, перэплетае іх поміж собой і тожэ ложыць на рушнік. Сюды ж она складвала венчальные свечкі і ту частку коровая, ека прынадлежала молодым. Потом усё, шо сопровождало молодых у час веселля, маці згортвала ў рушнік і перэвязвала красным поясом – оберэгом. Колі веселле заканчвалось, то ўсё гета хавала ў скрыню, робілось етэ для шчаслівого семейного жыцця.


Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на


ад Шаўчук Кацярыны Селееўны, 1931 г.н.,

студэнткай Шаўчук Т.
ПЕРАДВЯСЕЛЬНЫ АБРАД “ПРЫМЯРЭННЕ САРОЧАК”

После запоін ішлі к маладому мераць сарочкі. Бралі хросну мацер і хроснага бацькі жонку і ехалі.

Мералі маладога, абмяралі дзверы, окны, мералі, сколько рушнікоў трэба павесіць у хаце.

І ўжэ як дружка шыла маладому штаны, то зашывала калошы, шоб яны не бачылі (маладыя). Да ў первую брачну ноч малады должан адзець маладое бяльё, каб быць у хаце хазяінам. Гэта была як і шутка. Сарочкі абавязкова шылі з палатна, каб на полі рос добра лён. Бабе маладога давалі кохту. Гэта быў жартоўны абрад.



АБРАД “ПІРАГІ”


Яго спраўлялі цераз нядзелю пасля вяселля. Первую нядзелю ішлі да мацеры маладой, а цераз тыдзень ішлі ўжэ к маладому. Але самыя глаўныя пірагі былі ў мацеры маладой, таму што зяць ехаў у госці і глядзеў, дачка чэсная, значыць зяць купляе падарка харошага цешчы, а як не, то прывозіў хамута. І цэлую нядзелю дачка не павінна ісці к мацеры, шоб прывыкала к сям’е маладога. І ўжо цешча збіраласа з сёстрамі, дзецьмі (калі жанатыя) і спявала:

Цешча зяця дажыдаецца,

Цешча зяця дажыдаецца,

На дарогу прыглядаецца

Ці не едзе яе дочэнька,

Ці не едзе яе дочэнька,

Ці не прывязалі ёй фартушынку.

А фартуха, еслі нечэсна дзеўка выйшла за хлопца і ідзе к мацеры, яка не павінна прыпінаць фартуха чырвонага, ідзе ці без фартуха, ці ў белым.

Еслі дзеўка без фартуха, маці чуе тады неладнае. Зяць тады адзявае цешчы хамута і ўсе тады пачынаюць спяваць:

Зяць на цешчы капусту вазіў,

Маладую на паказку вадзіў.

Вон із дому, цешча мая,

Пру, стой, маладая жына.

І тады зяць хлешча нагайкаю цешчу і жонку. А калі прывозіў чэсную, то дорыць чобаты (выцяжкі), і тажы спяваюць:



Чобаты, чобаты вы мае,

Нарабілі клопату да вы мне.

За гэтыя чобаты дачку ўзяў,

Я пастаўлю чобаты, хай стаяць,

Буду я на чобаты паглядаць,

Пра дачушку ўспамінаць.

Чобаты, чобаты вы мае,

Нарабілі клопату вы мне.

Патом абменьваліся пірагамі: зяцева маці вязе свахі свае пірагі, а гэтая цешча пяке свае пірагі і абязацельно стол з хлебам, шоб так была багата маладых хата здароўем і хлебам.

На пірагі звалі сугубо родзічаў. Хросныя былі обязацельно, патаму што хросныя мянялі хлеб.

Запісана ў в. Пагост Жыткавіцкага р-на

ад Паньчэні Кацярыны Аляксееўны, 1929 г.н.,

студэнткай Толкач М. (2002 г.)
Цераз нядзелю пасля свадзьбы зяць ехаў у госці да цешчы. Калі нявеста была чэсная, то зяць вёз добры падарак, а калі не, то хамут.

Цэлую нядзелю маладая не ішла да маці, бо павінна была прывыкнуць да новай сям’і.

На пірагі збіраліся цешча і яе родныя сёстры і спявалі такую песню:

Цешча зяця дажыдае, цешча зяця дажыдае,

На дарогу прыглядае, ці не едзе яе дочэнька,

Ці не едзе яе дочэнька,

Ці прыпнула фартуха, ці прыпнула фартуха.

Калі вышла замуж нячэсная, то дочка не надзявае краснага фартуха на пірагі да маці. А маці прыглядаецца і чакае, што зробіць зяць. Калі маці бачыць, што дачка без фартуха, або фартух не красны, то ўжо чакае неладнага. Зяць вешае на шыю цешчы хамут і тады пачынаюць спяваць:



Ой, зяць на цешчы капусту вазіў,

Маладую жану ў прыпражцы вазіў.

Ой, не галуба цешча мая,

Пру, стой, маладая жана.

Зяць жонку і цешчу хлешча нагайкаю, а калі чэсная нявеста была, то зяць прывозіць цешчы чобаты або выцяжкі. Усе тады спяваюць:



Чобаты, чобаты, вы мае,

Нарабілі клопату вы мне.

За гэтыя чобаты дачку ўзялі,

Я пастаўлю чобаты, хай стаяць,

Буду я на чобаты паглядаць.

Чобаты, чобаты, вы мае,

Нарабілі клопату вы мне.

Тады ўжо гуляюць, абменьваюцца пірагамі. У гэты дзень абавязкова зяць прывозіць сваі пірагі.

Існуюць некалькі павер’яў: калі багаты стол, тады добра жыць будуць. Звалі ў гэты дзень сугуба родзічэй і хросных бацькоў. Хросныя бацькі мелі асабістую ролю ў гэты дзень: яны мянялі пірагі.

На першую брачную ноч абавязкова шылі новае бяллё для маладых. Гэта перадвясельны абрад. Маладыя пасля запоін ішлі мераць сарочкі, бралі хроснага бацьку і маці, якія абмервалі маладога. Таксама абмервалі і для свякрові сарочкі. Яшчэ абмервалі дзверы, вокны. Для маладога шылі ўсё: і бяллё, і штаны, і сарочкі.

На першую брачную ноч малады павінен адзець усё новае бяллё. Шылі сарочкі з палатна. Гэта быў перадвясельны абрад, які тычыўся толькі маладога.

Запісана ў в. Старажоўцы Жыткавіцкага р-на

ад Блоцкай Кацярыны Сцяпанаўны, 1927 г.н.,

студэнткамі Толкач М., Дзяйкун М.,

Рымашэўскай Н. (2003 г.)

1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка