Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка14/16
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.37 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16

Госці маладога:


Адна дружка цыцатая,

А другая – чараватая,

А трэцяя на днях ходзіць,

Да вечара сына родзіць.

Госці нявесты:



А ў маршалка барада, як лапата,

Шапка цяляча, шубка свіняча,

А чаботы ды авечыя.

Шапка рыкнула, шубка віскнула,

А чаботы ды бекалі.

Госці маладога:


А ў вашае дружкі цыцкі, як падушкі.

Цыцкаю карася ўбіла,

На прыпечку асмаліла,

А на печы разбіла,

Гасцей частавала.

Дружкі бяруць выкуп (гарэлку, грошы) і ўступаюць месца маладой каля маладога. Дружкі ставяць маршалкам гасцінец: талерку з гарбузікамі і арэхамі. Усе частуюцца і выходзяць гуляць. Малады з маладой, дружкі і маршалкі застаюцца за сталом. Старшы маршалак і брат маладой мяняюцца “месяцамі” і “месяц” аб “месяц” стукаюць, хто каго пераможа, чый будзе верх: маладой ці маладога. Старэйшы маршалак бярэ маладую за платочак, а маладая бярэ за платочак маладога, і ўсе бяруцца за рукі і абходзяць вакол стала тры разы. Маладая падходзіць к іконам, становіцца на лаву, цалуе ікону маці, а сваю забірае з сабой і едзе к маладому. Забіраюць пасцель маладое і скрыню. Пасцель і скрыню таксама выкупліваюць.

На двары ў бацькоў маладога сустракаюць маладых бацька і маці з хлебам і соллю, абсыпаюць іх тры разы жытам і хмелем, каб у іх жыццё ладна звілося. А ў сенцах маладая (калі яна яшчэ дзяўчына) ступае на дзежку, а свякруха, пераадзетая ў вывернуты кажух, прывітае іх мёдам і віном і запрашае ўсіх у хату. Заходзячы ў хату, госці спяваюць:

А мы сюды да не ведалі,

Самі коні заехалі.

Дарогаю-таптанкаю

За своею казанкаю.

Дарогаю-тапатухаю

За своею маладухаю.

Садзяцца за стол і спяваюць:



Тут нас не прымаюць,

Тут намі ганьбуюць,

Тут нас не частуюць.

Бацька і маці, і ўсе раднейшыя маладога падходзяць к маладым і іх прыветствуюць, дараць падарункі, а маладая абдарывае іх таксама падарункамі. Усе частуюцца. Пачынаецца перапой радні маладой.

Госці спяваюць:

На дабранач, маці, не лажыся спаці,

Давай, мамка, павячэрайма,

Павячэраўшы, падзелімся.

Табе, мамка, уся худобонька,

А мне – скрыня да коровонька.

Табе, мамка, конёчок,

А мне – Іванка-голубочок.

Дарыць бацька і маці маладой. Госці спяваюць:



Перапіў бацька кароўку

Ды на маю бедну галоўку.

Трэба рана ўставаці

Ды кароўку даіці.

Госці частуюцца і пяюць:



Ой, ковалю, ковалюсенька, 2 р.

Да скуй жа мне да сокероньку,

Да зрабі мне да кроватоньку,

Да прыкуй мне зоўзуленьку.

Штоб рано ковала 2 р.

Да мяне пабужала.

Бо ў мяне не свая маці, 2 р.

Не будзе побужаці.

Да не будзе побужаці,

Па суседах судзіці.

Ой, суседонькі мое, 2 р.

Ой, што ў мене за невестонька

Сонліва, дрэмліва. 2 р.

Сонца не зайдзе – ляжа,

Сонца ўзойдзе – устане.

А ўстане да паснедае,

І мамоньку да отведае.

***

У нового да колодзежа

Там Настонька да воду брала

Да ў край свой паглядала,

Ці не едзе мой бацюхно,

Ці не везе мне госцінчыка

Чырвоного да Васільчыка.

Не так рада я Васільчыку,

Як я рада свайму бацюхну.
***

Да хіліцеся, лугі, і з горы ў доліну,

Да нехай будзе відно,

Да кого мне жалко.

Ой, жалка мне да

Бацюхна свайго.

Куда едзе – не заедзе,

Калі ідзе – не зайдзе.

І варота мінае, ко мне не заезджае.

А я, малодзенька, бачу,

Сільненька плачу.

Плачу, плачу да ўтруся,

Да бацюхны не вярнуся.
***

Ой, белая ты бярозанька,



Ой, чаму ты не зялёная.

Ой, як жа мне зялёнай быць,



Праз мяне шлях-дарога.

Каля мяне купцы ідуць,

Із мяне дубцы рэжуць,

На карэньчыках агонь кладуць,

А ветачкі падкладваюць.
***

Ой, мамонько родная, 2 р.



Ратуй ты мяне з гора,

Із вялікага мора

Ой, рада б я да ратаваці, 2 р.



Не ўмею поплаваці.

А ні чоўна, ні вясла – 2 р.

Усё бура разнесла.

Чоўны мае да дубовыя,

Веселечка веселёвае.

Вечар канчаецца, госці выходзяць з-за стала:



Разганяйся, маці, па вялікай хаце,

То ў той куток, то ў запечак,

Галавою аб прыпечак.
Прапіў бацька дочку

На салодкім мядочку.

Напіўшыся – скача,

Праспаўшыся – плача.

Свякроў бярэ чапялу і ёю знімае вянок з галавы нявесткі і атдае дружцы, надзяе ёй на голаву, каб яна скора пайшла замуж. Расплятае нявестцы касу, закручвае каўпак з кос і надзяе хустку. Госці спяваюць:



Маладзенькая Насцечка, 2 р.

Ужо табе да мінаецца

Дзявочае дзевованьейка,

Руса каса зачэсаньейка.

Хоць будзеш чэсаці,

То не будзеш заплетаці,

Хоць будзеш заплетаці,

То не будзеш каснік уплетаці.

На другі дзень вяселля рэжуць каравай. Хросны бацька ўстае і кажа: “Бацька, маці, уся радзіма ў хаце, дазвольце першы, другі, трэці раз каравай разразаці”. Каравай паднімае ўгару і так паўтарае тры разы. Бацькі адказваюць: “Бог благаславіць, і мы благаслаўляем. Пачынайце”. Кветкі з каравая ставяць на покуце. Века качаюць у парог, каб дзяўчаты і хлопцы жаніліся. Каравай разразаюць, падзываюць родных і даюць каравай і чарку. Родныя выпіваюць чарку, дораць маладым падарункі і віншаванні:

– Дару бульбы падполье, штоб было дзяцей поўнае застолле.

– Дару вядро суніц, каб не хадзіў да другіх маладзіц.

– Дару цыбулю, штоб нявестка не давала свякрыве дулю.

1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка