Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка13/16
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.37 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16

Запісана ў в. Запясочча Жыткавіцкага р-на


ад Русай М.І.,

студэнтам Кувікам А.
Спяваюць у сватах:

Ой, белая берозонько,



Да чому ж ты не зялёная?

Ой, як жа мне зялёной быць,



Што дзянёчка купцы едуць,

Да із мене дубцы рэжуць,

На коранях огонь кладуць,

Лісцейко падпальваюць.

Ой, молодая дзевонько,



Да чому ж ты не весёлая?

Ой, як жа мне весёлой быць?



Што вечор сваты едуць,

Да не даюць бацьку спаць,

Да хочуць мене, молодую, узяць.

У час рашчынення каравая спяваюць:

Благаславіце, людзі, блізкія суседзі,


Каравай замясіць ручкамі беленькімі,

Перснямі золоценькімі, песнямі весяленькімі.

Замешваючы цеста на каравай:



А ніхто не ўгадае, што ў нашым караваі.

А сямі крыніц вада,

А сямі пшаніц мука,

А сямі кароў масла –

Дай, Божа, маладым шчасця!

Калі садзяць каравай у печ:

Ой, вічу, вічу, коровая клічу.

Наша печачка рогочэ,

Короваенька хочэ.

А прыпечок коловаецца,

Коровая сподзяваецца.

Калі каравай павінен быць гатовы, каравайніцы падходзяць да печы і спяваюць:



Яшчэ, каравайку, яшчэ!

Каравайчык кліча, засланкі адбівае

Да каравайніц гукае:

Ой, дзе ж нашы каравайніцы?



Ці на мяду запіліся,

Шо про мяне забыліся.

Вымаючы каравай з печы, пяюць:



Да бярыце меч, да рубіце печ.

Каравай з печы не лезе.

Ці ён багат, ці ён рагат?

Нельга к яму прыстаці,

Ён іграе ў пячы.

Як жа мне не іграці,



Што на мяне часта пазіраюць,

А сырам, маслам паліваюць.

Прыбіраючы каравай, спяваюць:

Ой, короваю, наш нараджоны,

Да хто цябе нарадзіў?

Нарадзіла мяне пані-королеўна



Ручкамі беленькімі, перснямі золоценькімі,

Да песнямі веселенькімі.

Покуль коровая свойго нарадзілі,

То поўлуга каліны зломілі.



Убірайся, коровай, то ў мяту, то ў руту,

То ў ружовыя кветкі, шоб любілі дзеткі.

Старшая коровайніца по лугу ходзіла,

Да каліну ломіла, коровая квяціла,

Увесь род звесяліла.

Прымаючы спечаны каравай, каравайніцы звяртаюцца да гаспадара з наступнаю песняю:



Дзе падзеўся гаспадар?

Няхай выкупіць каравай,

Няхай вязе бочку мядочку, а віна дзве,

Да выкупіць каравайку увесь сабе.

Выконваецца, як просяць каравай:



Да няма дзевонькі ні тут, ні там.

Пойшла дзевонька до могілонькі,

Да дому родзінонькі.

Прошу, прошу, мамонько, к собе на вяселле.

Да й ідзі жаніся, дочэнько, як сама знаеш,

Бо не можна ўстаці, камянёў подняці,

Бо я каменем прылажоная,

А вечнымі замкамі замкнёная.

Першы замочак – зялёны дзярночок,

Другі замочок – жоўты пясочок,

Трэці замочок – цесовая дошка.

Зялёны дзерночок, ты отверніся,



Жоўты пясочок, ты отсыпніся,

Цесовая дошка, подыміся,

А ты, моя мамонько, хоця одзовіся.

Выконваецца перад пасадам маладой:



Каменная печачка, каменная печачка,

Вечар гарыш – не выгарыш,

Вечар гарыш – не выгарыш,

Каменейка да й не распаліш.

Маладая дзеванька, маладая дзеванька,

Зрання сядзіш, да й не заплачаш,

Зрання сядзіш – не заплачаш,

Родзіноньку да й не разжаліш.

Ой, тоды разжалю, як пойду я по застолейку,

Коскамі распушчуся, слёзкамі обольюся.

Як сірату-нявесту на пасад вядуць:



Станавіся, родзінонько, уся ў рад,

Бо іціме Ганночка на пасад,

Бо іціме Ганночка ў радочку,

Усю родзіноньку обышла,

Нідзе свое мамонькі не знайша.

А галоўка моя ў квеце,

Няма моей мамонькі на свеце,

А головонька моя ў вяночку,

Няма моей мамонькі ў радочку.

Як нявесту на пасад вядуць:



Ой, ляцелі гусонькі цераз сад

Да клікнулі Ганусеньку на посад.

Што ж вам, гусонькі, до того?



Е ў мяне мамонька для того,

Она мяне хорошэнько нарадзіць,

Да мяне на посад посадзіць.
Туман яром, туман доліною,

За туманом нічого не відно,

Только відно дуба зеленого,

Под тым дубом крыніца стояла,

З той крыніцы Галя воду брала,

Дэ й спусціла золотэ ведзерцэ. 2 р.

Ой, хто тое ведзерцэ достане,



Той со мною на рушніку стане.

Отозваўся Васіль молодзенькі:

Я ведзерцэ золотэ достану,



Дэ й с тобою на рушніку стану.
Аддала мяне маці ў далёку сторону,

У далёку сторону шчэ й вялікую сям’ю.

А вяліка сям’я ўся вячэраць посела,

А мяне, молоду, посылаюць по воду.

Я вядзерцэ ўзяла ды по воду пойшла,

Ды по воду пойшла, крынічэнькі не знайшла.

Як крыніцу знайшла, зачэрпнула поўвядра,

Як дадому ішла, то слезамі доліла.

Поставіла ў сяней, сама стала ў дзвярэй,

Ды послухаю я, шо гаворыць сям’я.

А вяліка сям’я навучае мужыка:

Чаму жонкі не б’еш, на што волю даеш?

А на што яе біць, она ўмее ўсё рабіць

І са мною гаварыць.

Перад развітаннем маладой з бацькамі свахі спяваюць:



Хоць я ночкі не спала,

Я свою свахночку ошукала,

Собе нявехночку дождала

Да к сцюдзёнай зіме плацце прасці,

А к краснай вясне кросны ткаці,

А к ціхаму лету жыта жаць,

А к цёмнай ночы на таку малаціць.

Чакаюць маладых у доме маладога, спяваюць:



Выйшла мамонько на дорожэньку,

Ды й слухае, ці шуміць дубровонька,

Ці стогне дорожэнька,

Ці музычэнькі йграюць,

Ці свахны спяваюць.

І шуміць дубровонька,

І стогне дорожэнька,

А музычэнькі йграюць,

І свахны спяваюць.

Пад’язджаючы да двара свякрухі:



Выйдзі, выйдзі, мамонько, поглядзі,

Да шо тобе бояры прывезлі.

Да ці овечку, ці козу,

Да ці невехночку молоду.

Калі прыязджаюць да маладога, жанчыны спяваюць:



Ой, маці, маці, вывернула кожух,

Хоча спужаці.

Не пужай, маці, я ж не боюся,

За Васількову ручэньку моцненько дзяржуся.

Выконваецца пры ад’ездзе радні маладой дадому:



Ой, ты, свашэчка, моя пташэчко,

Прошу вас, шоб не було мойму дзіцяці

Глуму ў вас, шоб не стояла ўсю ночэньку под окном

Да не вуцірала дробных слёзочок рукавом,

Шоб не було з лешчынонькі хаты,

Шоб не було з суседонькі мамонькі.

Лешчынонька – не цёплая хатонька,

Суседонька – не родная мамонька!

Запісана ў в. Любавічы Жыткавіцкага р-на


Ракавец М.М., 1927 г.н., Каралец К.А., 1942 г.н.,

Матарас С.П., 1912 г.н.,

студэнткай Русай Л. (1992 г.)
Каб дамовіцца аб шлюбе, хадзілі ў сваты к дзяўчыне. У сваты хадзілі бацькі маладога, хросныя бацькі і пазней прыходзіў малады. Дзяўчына не ведала, што к ёй прыдуць сватацца, а прыходзілі часцей позна. Сваякі маладога бралі з сабой хлеб, соль, гарэлку. Хросны бацька маладога браў торбу, палку, плоха апранаўся і прыходзіў першы ў хату. Ён пытаў:

– Я чуў, хазяечка, што ў гэтай хаце цёлка харошая для продажу ёсць.

Хазяйка адказвала яму:

– Я цёлкі не прадаю, а ёсць у мяне дачка. Я яе замуж выдаю.

Сват гаварыў:

– Я – гэты купец, што хоча купіць цёлку і дачку ў нявесткі ўзяць.

Калі дзеўка не хацела ісці за гэтага хлопца замуж, то яна лажыла яму ў воз вараны гарбуз. А калі хлопец нравіўся дзяўчыне, а дзяўчына хлопцу, то садзіліся за стол, елі, пілі.

Кругла мала балоценька.

Ды хоць яно малюсенька,

Але птушачак у ім поўна.

Адны птушачкі адлятаюць,

А другія птушачкі прылятаюць.

Маладая дзеванька

Ды хоць яна малодзенька,

Сватоў у яе поўна.

Адны сваты прыязджаюць,

А другія – ад’язджаюць.
Як прыехаў казачэнька з поля,

Прывязаў ён каня да явара.

Дай заплакаў, каля коня стоя,

Забалела галованька мая.

Ой, дай, Божа, вечара даждаці,



Пашлю сватоў дзяўчыну сватаці,

А сам буду пад акном стаяць,

Паслухаю, што будуць казаць.

А дзяўчына па святліцы ходзіць,

Яна свае белы ручкі ломіць.

Маці, маці, парадніца ў хаце,

Скажы, маці, што сватам казаці.

Ці мне, маці, прыданне гатовіці,

Ці мне, маці, шчэ й год пагуляці.
***

Салавей у саду спявае,

Як на дудцы йграе.

Аддай мяне, мая маці,

Дзе хораша ў хаце.

Дзе залвіцы, як сястрыцы,

Свякроўка, як маці.

Дзе дзеверы маладыя

Любяць жартаваці.

Адзін кіўне, другі маргне,

Трэці пацалуе.

А мой мілы, чарнабрывы,

Да ўсё гэта чуе.

А мой мілы, чарнабрывы,

Усё гэта чуе,

Да на маё бела цела

Нагайку гатуе.

Нагаечка драцяная

Высока ўзлятае,

Сарочачка палатняна

Ў цела ўліпае.

Сарочачка палатняна

Ў цела ўліпае,

Фартушына вышывана

Ад слёз не ўсыхае.

Салавей у саду спявае,

Як на дудцы йграе.

Аддай мяне, мая маці,

Дзе хораша ў хаце,

Дзе залвіцы, як сястрыцы,

Свякруха, як маці.

Дзе дзеверы маладыя

Любяць жартаваці.

***

Ці знаеш ты, дзеванька,

Што ў вас людзі начуюць,

Цябе таргуюць.

Аддае цябе мамачка,

Бярэ чару залатую.

Мілей ей чара залатая,

Чым дачка родная.

За тыдзень да вяселля прыходзілі к маладой самыя блізкія сваякі. Бацькі абменьваліся хлебам, соллю. Хросная маці нявесты перавязвала сватоў і жаніха ручнікамі. А дзяўчына дарыла ўсім сваякам маладога падаркі. Дамаўляліся, калі будзе свадзьба.



Гарэла сасна, палала,

Пад ёй дзеўка стаяла,

Пад ёй дзеўка стаяла,

Русую косу чэсала.

Ой, косы, косы, вы мае,



Доўга служылі вы ў мяне.

Ой, больш служыць не будзеце,

Бо ўжо пад вянок пойдзеце.

Гарэла сасна, палала,

Пад ёй дзеўка стаяла.

Вечарам напярэдадні вяселля рашчынялі каравай. Рашчынялі і ў хаце жаніха, і ў хаце нявесты. Прыходзіла хросная маці маладой і прыносіла з сабой дзяжу. Раніцай маладая ішла за сяброўкамі, каб яны таксама рашчынялі каравай. Сколькі было жанчын, столькі звалі і мужчын. Хросную маці называлі старэйшай каравайніцай. Пелі песні:



Ішлі і беглі каравайначкі

Чэраз гару высокую,

Няслі муку пшанічную

І яйца курэй маладых.

Памыйце рукі беленька,

Замясіце каравай харашэнька.

Калі рашчынялі каравай, то тапілі печ:



У нашым караваі

Сямі крыніц вада,

Сямі пшаніц мука,

Сямі кароў масла –

Дай, Божа, маладым шчасця.

Калі печ разгаралася, ставілі ў яе каравай. Спявалі:



Печ караваю хоча.

Караваю, мой раю,

Каля цябе хораша я іграю.

Расці, расці, каравай.

У маладога дома пяклі каравай таксама. Пелі песні:



Наша печка рагоча,

Караваю хоча.

Наша печка калаваецца,

Караваю набіваецца.

Калі каравай быў гатовы, то свахі ў шутку абмазвалі ўсіх мукой.

Калі прыходзіў дзень вяселля, то да маладой прыязджалі сябры маладога. А перад гэтым маладую прачуць, і выходзяць сяброўкі маладой. Сваха пытае, сколькі дадуць дружкі за маладую. Дружкі гаварылі, што многа. У гэты час адзін дружок хоча пралезці і ўкрасці ў маладой туфлі. Калі ён украдзе, то за маладую хлопцы ўжо не плацяць. А калі туфель не ўкрадуць, то сколькі сваха скажа, столькі за маладую і заплацяць. Грошы брала старэйшая дружка. Потым садзіліся за стол, пілі, елі, гулялі, пелі песні:

Жыта ў полі,

Жыта ў полі людзі засявалі,

Ну, а маці з сваім сынам

Ціха размаўлялі.

Жыта, маці, жыта, маці,

Жыта не пшаніца,

Як мне дзеўку не любіць –

Яна чарнаброва.

Жыта, сынку, жыта, сынку,

Жыта не пшаніца,

Як ту дзеўку не хваліць,

Яна – чараўніца.

Жыта, маці, жыта, маці,

Жыта каласочкі,

Як ту дзеўку не любіці,

У яе чорны вочкі.

Жыта, сынку, жыта, сынку,

Жыта пара жаці,

Калі дзеўку вельмі любіш,

То хадзема ў сваты.

Жыта ў полі, жыта ў полі,

Жыта ўсе пажалі,

А ў нашым ў сяле

Вяселле згулялі.
***

Ой, нашыя сваты елі, елі

Да цэлага каня з’елі,

Па сталу качалі.

На стале – ні костачкі,

Пад сталом – ні крошачкі.
Сакатала курка, сакатала,

Чула вяселле – не сказала.

А мы тую курку – на юшку,

Пер’е – на падушку.

Маладыя на вяселлі не елі, не пілі. І пад вечар пачыналі дзяліць каравай маладой. Першымі вызывалі бацькоў і сваякоў, потым дружак маладой. Каравай выносілі і дзялілі пад музыку. Дзялілі старшы сват і маршалак. Калі каравай уносілі, свахі пелі песні. Сваякі давалі падарункі маладым.



Сівы конь,

Сівы конь,

Залатая грыва,

Няхай наша маладая

Любіць маладога,

Пака будзе жыва.

Калі падзеляць каравай, маладую забіралі к маладому. У маладога таксама напярэдадні шлюбу пякуць каравай. Перад ад’ездам маладая пяе:



Выгрэбай, маці, жар, жар,

Будзе табе дочкі жаль, жаль.

Будзе жаль, да не вернецца,

Твае сэрца перавернецца

Да із хаты да іголкаю,

Да із дому да мяцёлкаю.

Едуць к маладому і пяюць:



Адчыняй, матка, новы двор,

Едзе к табе нявестачка, сынок твой.

Дома ў бацькоў маладога сустракаюць перад сталом на дварэ. Маладых прымае маці, яна пераварачвае кажух і адзявае яго, потым яна дае з ложачкі маладым мёд і абсыпае іх жытам, каб жылі багата. Усе заходзілі ў хату, і маладыя садзіліся на лаву, на якой ляжаў перавёрнуты кажух. Маладую за стол вёў брат і пеў:



Брат сястру за ручку водзіць,

А сястрыца ўпіраецца,

Слязамі заліваецца.

За сталом гулялі, елі, пілі, весяліліся, танцавалі ўсю ноч. Пад вечар пад гармошку ўносілі каравай маладога. Калі яго дзялілі, то першымі вызывалі бацькоў маладога, а потым блізкіх сваякоў. Маладая ўсім дарыць падарункі, і за каравай сваякі кладуць на талерку грошы і гавораць маладым пажаданні. Пасля таго, як падзеляць каравай, свякруха знімае з маладой вяночак і адзявае ёй хустку. Увесь час весяляцца і пяюць песні.



Ой, у полі стаяла вежа,

Стаяла вежа муравана.

Ой, у той вежы

Дружок ляжыць.

Устань, дружок, не ляжы,

Каравай ты падзялі.

Запісана ў в. Людзяневічы Жыткавіцкага р-на

ад Макарэвіч Марыі Аляксееўны, 1925 г.н.,

студэнткай Ярмош Н. (1996 г.)
Пачынаецца вяселле з выпечкі каравая і “месяца”. Збіраюцца каравайніцы. Хросная маці вымешвае і сажае ў печ каравай і “месяц”. Усе мыюць рукі і выносяць ваду, выліваюць на вішню з песняй:

Ой, вісу, нам вісу,

Да нальемо да воды ў місу.

Да ручанькі памыймо,

На вішаньку залеймо.

Каб вішанькі развіваліся,

Маладыя красаваліся.

Так спяваюць тры разы. Затым усе садзяцца за стол і частуюцца за тое, каб спёкся добры каравай. Каравайніцы вартуюць каравай у печы, каб яго ніхто не ўкраў. Каравай і “месяц” хросная вынімае з печы і прыказвае: “Быў я ў печы, асмаліў сабе плечы. Каб сыр да масла, то ўсё б пагасла”. Каравай і месяц ставяць на века з дзежкі і абвязваюць белай хусткай. Каравайніцы радзяць каравай і спяваюць:



Да ніхто з вас не знае,

Што ў гэтым да каравае:

Сем рэчак вадзіца,

Сем рэзак пшаніца

І бачоначак масла,

Штоб было жыццё красна.
Як мы свайго каравая радзілі,

Да ў бор па зелле хадзілі.

Нам зялёны бор адказаў:

Я вашага каравая не знаю,



Я для вас зеллейка не маю.

Як нарадзяць каравай, раднейшыя ідуць да маладой зрэзваць свечкі. З булкі хлеба зразаюць верх і ставяць дзве свечкі: свечку маладога і маладой. Маці маладой знізу абвязвае свечкі ручніком. Свечкі дзяржыць старшая сваха, абавязкова дзяўчына. Маці нявесты абвязвае іх усіх ручнікамі. Усе вяртаюцца да маладога і садзяцца за сталы частавацца. У гэты час бацькі маладога пасылаюць дваіх гасцей да маладой з мукой і яйцамі з абвяшчэннем, што вяселле пачалося. Ад маладога таксама ідуць двое з абвяшчэннем вяселля. Іх там частуюць. Каравайніцы вяртаюцца ад нявесты, і за імі скора ідзе поезд маладога па маладую. Ідуць з караваем. Калі блізка – ідуць пяшком, а далёка – едуць на вазах, запрэжаных коньмі, і спяваюць:



Адступіцеся, варажэнькі, з дарогі,

Да не пераходзьце дарогі,

Да нехай перэйдзе Госпад Бог,

Да нехай перэйдзе бацька твой.

Спяваюць тры разы:



Насыпайце жыта поўныя карыта,

Карміце коні ў доўгую дарогу.

Што ў вялікай дарожаньцы

Трое варот стаіць,

Што ў адные вароцейкі

Месячык засвеціць,

А ў другія вароцейкі сонейка засвеціць,

А ў трэція – малады (Іванка) уедзе.

Месячык засвеціць – відненька будзе.

Сонейка ўзойдзе – цёпленька будзе,

Іванко ўедзе – вяселлейка будзе.

Заехалі к маладой. Іх не пускаюць у хату. Дзядзька маладой адзяецца ў шаўца і шые боты. Гаворыць, што вы не туды заехалі, тут няма ніякага вяселля. Маладога радня спявае:

Ой, памерзлі, пачэзлі 2 р.

У вялікай дарозе.

Ой, хто тута да падабрэе, 2 р.

Ён нас да разагрэе.

Што Насценька да падабрэе, 2 р.

Яна нас да разагрэе.
***
Каля цесцева двара

Там вялікая гара.

Нельга к гары прыступіці,

Канячэньку да напаіці.

Адтуль выйшла, выбегла

Маладзенькая Насценька,

Яна к коню прыступіла,

Канячэньку да напаіла,

Дала коню аўса, сена,

Сама пайшла, на пасад села.

Дала коню аброку,

Сама села каля яго боку.

Маршалкі таргуюцца, даюць выкуп, і іх пускаюць у хату нявесты. Малады дае маладой хустачку з падарункамі. Сажаюць за стол, п’юць, едзяць і песняй гукаюць нявесту:

Сівы, белы селязёнчыку,

Ці быў жа ты на Дунайчыку?

Ці бачыў жа ты сваю вутаньку?

Ой, не то ж я яе бачыў,



Я з ёю наплаваўся.

Ой, скоро я на Дунай заплыў,

Аж яна па вірах плыве,

А на ёй пер’е сіяе,

А пад ёю вада іграе.

Ой, серая вутаўка,



Ці палеціш ты з намі,

І з намі, селезнямі?

Як будзе пагода,



То я з вамі гатова.

Як будзе дожджык ісці,

То я буду на вірах плаваць.

Маладзенькі Іваночка,



Ці бачыў ты сваю Насцечку.

Да й не то ж я яе бачыў,



Я з ёю да нагаварыўся.

Ой, скоро я на двор заехаў,

А яна ў клець бяжыць,

А на ёй плацце шуршыць.

Я – за ёю, даганяючы,

На сукенку наступаючы.

Маладзенькая Насцечка,



Ці паедзеш ты з намі

І з намі да баярамі?

Як будзе пагода,



Я з вамі гатова.
***

Да прыляцеў соловейко,

Сеў на лому.

Ой, скучненько мне самому.

Каб моя голубонька со мною,

Шчабятаў бы ўсю ночку я з ёю.

Да прыехаў Іваночку,

Сеў за столом.

Ой, скучненько мне самому.

Каб мая Насточка со мною,

Гаварыў бы ўсю ночку я з ёю.
Ой, ляцелі гусонькі через сад,

Гукнулі Насцечку на пасад.

Што ж вам, гусонькі, до того,



Ёсць у мяне бацюхно для того,

Ён мяне харашэнько нарадзіць,

Ён мяне на посадзік посадзіць.

Пасля песень пачынаюць падводзіць к маладому маладую (нявесту). Паляўнічы са стрэльбай падводзіць два разы падстаўных нявест. Паляўнічы хваліць падстаўную маладую. Госці яе не прымаюць, даюць паляўнічаму чарку гарэлкі і просяць найці ім іхнюю нявесту. За трэцім разам прыводзіць нявесту. Нявеста пачынае развітвацца, кланяецца тры раза і цалуецца з маткай, бацькам і родзічамі. Бацькі з іконай благаслаўляюць маладую на пасад ісці. Сажаюць за стол. К маладому садзяцца тры дружкі, а нявеста садзіцца за імі (на лаве падасланы кажух для маладога і маладой). Маршалкі скупоўваюць дружок, каб уступілі месца маладой ля маладога. Пачынаецца пераклічка песнямі: Госці маладога спяваюць:



У вашае дружкі паршывыя ручкі,

Із кішэні да не выймае,

Нашых грошай не прымае.

Госці нявесты:



А ў нашае дружкі залатыя ручкі,

Яна шыла да вышывала,

По чырвончыку брала.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка