Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка12/16
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.37 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16

КАРАВАЙ


Вяселле пачынаецца ў суботу з коровая. Собіраліса жонкі і тая, шо жыве з мужыком і не ўдова, пячэ коровай. Зваласа вона старша коровайніца. Вона рашчыняла коровай, а іншыя коровайніцы пелі:

Тройца по цэркві ходзіла, Спаса за руку водзіла.

Прэчыста маці, прыйдзі к нашай хаці

Коровай рашчыняці, вяселле почынаці.

Ніхто не ўгадае, што ў нашым да короваі.

З трох нівок пшеніца, з трох речок водзіца,

Дзьве дзежкі масла, і дзьве долечкі шчасця.

Потом месяць коровай і пяюць:



Сам Бог коровай месіць, а Прэчыстая свеціць.

Ангелы воду носяць, а пророкі Бога просяць.

Хрыстос подлівае, хусткою накрывае.

Сажаюць коровай у печ на лопаці і тою лопатою робяць на столі накрэст. А ўсіх, хто ў хаце лопатою, по голове стукаюць. Затым муюць рукі, нясуць воду ў сад і пяюць:



Ой, вішу, наш вішу, нальемо воды ў місу,

Ручкі помыймо да на вішэнькі злеймо,

Каб вішэнькі развіваліся, а молодыя красоваліся.

Мы ўсё дзело зробілі, коровай у печ усадзілі,

А вы, сватове, знайце, нам гарэлочкі налівайце.

Шчэ пякуць маленькія шышачкі, шоб подзеліць коровайніцам. На коровай ішлі толькі жонкі, чоловекі на коровай не ішлі. Коровай пеклі ў молодой і ў молодого. У молодой своя родня, а ў молодого своя. Вынімаюць коровай з печы да й спяваюць:



Старша коровайніца, не садзіса на покуці,

А садзіса на порозі да на бітой дорозі,

Каб хлопчыкі не поднялі, коровая не ўхопілі,

Коровайніц саджаюць за стол і частуюць, пьюць, ядзяць, пяюць:



Коровайночкі п’яны да ўсё цесто покралі

Да ў кішэнечкі схавалі,

А кішэнечкі оторваліса, а мы сорому набраліса.

Старша коровайніца да на порозі ўпала

І ногі задрала.

Смеяліса хлопцы, што ў чорной сорочцы,

Чорна да полотняна, пробачайце, я п’яна.

А за коровая куса ўсю ноч тоўкуса,

Дайце мне хоця шышачку, коровая крышачку.

У суботу ішлі зазывальнікі: пара – мужык і жонка. От молодого звалі родню молодога, а от молодой – родню молодой. Потым пара молодой ідуць к молодому, а молодого к молодой і кажуць: “На хлеб, на соль, просім на вяселле”.

Увечары ў суботу к молодой ідуць молоды з маршалкамі і мічалка со свечкамі. Гэта дзеўчына, котора нясе свечкі, якія сучуць за молодым. А сучуць іх у молодого. Молода загортвае іх у мацерыю і лентою обвязвае. Шчэ ідзе з молодым старшый сват. Молоды нясе, у хусточку белу завязваюць перніка, семкі, цукеркі і молодой хустку. Молода дае молодому рубашку. І воны адзяюць на вяселлі хустку і рубашку. І саджаюцца за стол, частуюцца, п’юць, гуляюць. Гармоніста молоды прыводзіць і хлопцы пяюць, жартуюць:

Старшая дружка да цыцатая,

А другая череватая,

Трэця на днях ходзіць,

А чацвёрта дзіця родзіць.

ВЯНЧАННЕ


Пагулялі ў суботу. А ў нядзелю ідуць ці едуць к вянцу. Молоды са сваёю роднёю, з маршалкамі, мічалкою. Молода з своёю роднёю, з дружкамі. Стояць у цэркві перэд вянцом і подходзіць старшы маршалок к молодой, расплетае косу. Затым ідуць молоды з молодою к іконі Спасіцеля, патом к іконі Божай мацеры, станоўляцца на калені і тры разы поклоняюцца, цэлуюць іконы. Затым бацюшко закончыць службу, сцелюць рушнік коло прастола, кладуць грошы, абвязваюць бацюшку рушніком. Становяцца молодые ногамі на грошы, мічалка дае молодым свечкі, бярэ пярсцёнкі маладых, кладзе на місочку. Затым подае венец молодого маршалку, той бярэ платком, дружка бярэ платком і дзержаць над головамі. Помоліўшыса, тры разы абводзіць бацюшка вокруг прастола, прытым молодые беруцца за рукі, а бацюшко платком звязвае. Бацюшко вядзе, а пеўча с кліраса пяюць:

Положыў есі на головы ім венцы

От каменя чесных, от каменя чесных.

Жывота просіўшаго ў цябе і даў есі ім.

Ставіць зноў на рушнік. Кончылоса венчанне, молода цягне рушнік до дзьвярэй, каб дзеўкі ішлі замуж, не заседжваліся доўга. Молоды ідзе з раднёю своёю домоў к собе, а молода к собе. Сядзяцца снедаюць за стол і спяваюць:



От венца, венца Божого слоўца,

От Божого храма ў нядзельку рана

Пайшла дзевонька із венчанья,

Под каліною стала,

Ручанькі ломіць, слёзанькі роніць,

У Бога долечкі просіць яе.

Прыйшоў до яе бацюхно:

Чого, дочачко, плачаш?

Што самі маем, то і табе даём,

Долечкі не ўгадаеш.

Потым прыходзіць молоды з роднёю, пірогі нясуць. Молода сядзіць за столом на кожусі і дружкі коло яе. Молоды пералазіць цераз стол к молодой. Потым сядаюць маршалкі і мічалка коло молодого і ўся родня. Подходзяць к столу жанчыны і пяюць:



Зародзі, Божэ, жыто да на новае лето.

Наша Олечка мала, каб у яе да жыто жала.

Потым усі пяюць песні:



Мы думалі, шо сваты едуць,

Аж яны да пяшком ідуць,

Маладога ў мяшку нясуць.

І ногі торчалі, і собакі ворчалі,

Ой, чыкель, чыкель по край дорогі,

У нашого молодого крывые ногі.

Дайце кульбочкі подпіраціся,

До молодой добіраціся.

А ты, молода, заганяй гусі,

Поцолуй молодого ў чорные вусы.

Шо вам за дзело, я поцалую

У яго бородку шчэй золотую.

Ежце палюшкі, покшыны няма,

Спіце на рагожах, падушак няма.

Каб наша беседонька

Да ўсё была веселенька

У пана-свата за сталом.

Дзе ж наш пан-сват дзеўся?

Ці ў клоч’е ўверцеўся?

Ці на полі да барануе?

Чаму сватоў да не частуе?

Ой, у нашага пана-свата

Кучарава галава.

Ён кудрамі патрасе,

Нам гарэлкі прынясе.

Ему носіць маркотно,

А нам піці весело.

А ў нашай пані-свахі кучарава голова.

Яна кудрамі патрасе,

Нам закуску поднясе.

Ой, выпіла, выхіліла,

Сама сябе пахваліла,

Бо богатого роду,

П’ю гарэлку, як воду,

Завернуўшыся ў куток,

По тры чаркі ў радок.
І шуміць, і гудзе, дробны дождзік ідзе.

Хто мяне, маладую, да дому правядзе?

Отозваўся козак на солодком меду:

Гуляй, гуляй, дзеўчыночко, я до дому доведу.

Не вядзі ты мяне, не прошу я цябе.

Бо ў мяне ліха маці, будзе біці, ругаці.

Хай бы біла і ругала, як я мала была,

А цяпер я вяліка, знайшла сабе чалавека.

Пасядзелі за сталамі, попілі, поспявалі, як выйдуць з-за сталоў, ідуць спяваць. Бяруць хусточку, бяруцца рукамі. Кружкамі ходзяць і пяюць:



Ой, не пойдзе дробен дожджык без цёмное хмары,

Ой, не возьме козак дзеўкі без людское славы.

І ўжэ молодого родня ідуць домоў, а молодой родня вязуць к молодому посцель і скрыню. Садзяцца жанчыны і пяюць. Прывезлі к молодому, просяць выкупа. Ім нясуць гарэлку, закуску. Разгрузяць і едуць по молодых. Іх садзяць на пасад, пяюць песні жалобные, ці будзе жыто, шоб сыпала кружкі.



Становіся, родзіночка, усе ў рад,

Бо ідзе молода на пасад.

Усю родзіночку обышла,

Нідзе свойго бацюхна не знайшла,

Заплакала горэнько і пойшла.

Устань, устань, бацюхно, годзі спаць,



Пора своё дзіцятко отпраўляць.

Ці я тобе, матухно, надаела,

Што мяне аддаеш за дзеда?

Ці я тобе кошулечкі не прала?

Ці я тобе посцелечкі не слала?

Прала тобе кошулечку на моры,

Слала тобе посцелечку ў коморы,

Прала тобе кошулечку беленько,

Слала тобе посцелечку мякенько.

Молода сядзіць на посадзі, ёй спяваюць:



Сядзьмо, мамко, повячэраемо,

За вячэраю подзелімоса.

Тобе, мамко, уся худобенька,

А мне скрыня да коровонька.

Тобе, мамко, хата з вугламі,

А мне скрыня з поставамі.

Тобе, мамко, ніт бердечко,

А мне только полоценечко.

Тобе, мамко, остоваціса,

А мне от цябе ўбіраціса.

Не журыса, молода дочачко,



Там тобе добрэ будзе,

Буйны вецер да сені мяце,

А сонейко пірогі пячэ,

А свякроўка вячэры наварыць,

Пасадзіць за скамею,

Мёд, віно перад ею...

Посадзіць за століком

Со своім соколіком.

У нашого молодого чорные очы,

Вон не боіцца цёмное ночы.

Як жа мне, молодому, да ночы не бояцца?

Бог надо мною, коні подо мною,

Уся родзінонька моя ідзе со мною.

Даюць молодым по буханцы хлеба і солі. Молодой ікону, мічалка со свечкамі, старшая дружка і маршалок вядзе бацько платком. Садзяцца на воз, молода посыпае хмелем і жытом усіх. Бацько з хлебам обходзіць тры разы воз, а жонкі спяваюць:



Выкоцілі, выкоцілі бочку медочку,

Высваталі, высваталі ў пана-свата дочку.

Дай повезом, дай повезом до свойго домочку,

Дай посадзім, дай посадзім на новой кроваці,

Што захочам, то й зробім з чужого дзіцяці.

Ад’язджаюць і пяюць:



На бок, на бок, ворогі,

Да не пераходзьце дорогі.

Да нехай перэйдзе Господ Бог,

А нехай перэйдзе бацько свой,

Із месяцам, із зоркою, із долькою.

Пад’язджаюць к молодого хаці, то спяваюць:



Гукнем нізко, бо ўжэ нашэ село блізко.

Хай пан-сват наш гарэлку гатуе,

Гарэлочку солодзеньку за дзевоньку молодзеньку.

Отчыняй, бацько, новы двор, бо едзе к тобе сын твой

Із своею верною жонкою, із своею верною супругою.

Выходзіць бацько, бярэ платком, вядзе до хаты. Коло дзьверэй маці молодого накрываецца кожухом і дае молодым мёд. А вясельныя пяюць:



Знаці, дзевочко, знаці,

Шо ў цябе не своя маці.

Накрыласа кожухом,

Хацела спужаці.

Молодые хапаюць мёд у мацеры і самі едзяць. Прывядуць у хату, покладзе молода ікону, хлеб, да вядуць у клець завіваць косы, рабіць коўба, і спяваюць:



Зародзі, Божэ, жыто да на новэ лето

Зверху колосісто, а ў сярэдзіне ядрэністо.

Наша Олечка мала, шоб у яе да жыта жала.

Прывозяць коровай молодой і пірогі ў скацерці і кладуць на стол перніка і цукеркі. Маці молодого забірае со стола пірогі, подымае тры разы і кажа: “Благословіце, сваты”. А сваты: “Бог благословіць”. Сядзяць за столамі, п’юць, гуляюць. Потом молода ходзіць з жончынаю перапіваць. Бяруць слодок, шклянкі. Жанчына налівае піво, а молода подае ўсім по чарзе. Усім, хто сядзіць за столамі. Первым подаюць бацькам. Перап’е бацько корову, то ўся беседа шукае. Спявае:



Перапіў бацько короўку

На мою бедну голоўку,

Каб рано ўстовала, да корову даіла.

Расходзяцца ў нядзелю вясельныя. У панядзелак пасылаюць жонку ад молодой будзіць молодых. Саджаюць яе за стол, частуюць, потым ідзе воно домоў. А от молодого ідуць маршалкі к родным молодой, нясуць пірога і бутылку. Сажаюць іх за стол, абвязваюць рушнікамі. Ідуць к молодому маршалкі. Ім таксамо даюць пірога, бутылку. Молоды ідзе зваць радзіну молодой. Гето пярэзвы называюцца.



Чэшчэнько, наша матухно,

Учыні добру волю,

Поедомо со мною.

Едуць к молодому. Молода кланяецца бацьку, мацеры, вешае ікону, рушнік на ікону накрывае, скацерць на стол сцеле, садзяцца за стол, п’юць, гуляюць, дзеляць коровай. Первы ковалочок даюць молодым, затым – усёй беседзі.

Падаркі радне молодого дае маці молодой, подаркі носіць маршалок родне молодой.

Подзелілі подаркі, замочваюць, спяваюць:



Свахна свахне поклоніласа,

Каб на яе дзетонько не сварыласа.

Бо наша дочачка молодзенька

На сон радзенька.

Не будзіце яе, як певень пяе,

А будзіце яе, як пастух жэне,

Той добра будзе.

Разыходзяцца сваты і спяваюць:



Дай булі мы ў свата,

Да була нам повага.

Да елі мы барана,

Чорнаго да рогатого,

У пана-свата да богатого,

Чорного, рогаценького,

У пана-свата богаценького.

Бывайце здоровы,

Бацьковы коровы,

Да ўжэ не ходзіці

Мне вас доіці.

Да ўжэ не стояці

Ранкам пад ганком,

Да не говорыці з козаком Іванам.

Кого я любіла, стоіць за плячыма,

А кого не знала, з тым на шлюб стала.

Дай жывуць, як у кого складзецца. От, як тоды бувало.


1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка