Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка1/8
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.8 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт



імя Францыска Скарыны”


А.В. БРАДЗІХІНА


ЗМЕСТАВА-ФАРМАЛЬНЫЯ ПОШУКІ

СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІРЫКІ



КУРС ЛЕКЦЫЙ ПА СПЕЦКУРСЕ

для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці

І – 21 05 01 – “Беларуская філалогія”

спецыялізацыі І – 21 05 01 02 – “Літаратуразнаўства”

і І – 21 05 02 – “Руская філалогія”

са спецыялізацыяй І – 21 05 02 07 – “Беларуская мова і літаратура”

Гомель 2006

УДК 821.161.3 – 1.09“19”(075.8)

ББК 83.3(4беі)6 – 453я73

З-691
Рэцэнзенты:

І.М. Афанасьеў, дацэнт, кандыдат філалагічных навук;

кафедра беларускай літаратуры ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”


Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
Брадзіхіна А.В.

Сучасная беларуская інтымная лірыка: тэндэнцыі і перспектывы развіцця / А.В. Брадзіхіна: Мін-ва адук. РБ. – Гомель: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2009. – 204 с.

У манаграфіі вырашаюцца важныя тэарэтычныя праблемы, звязаныя з такой мастацкай з’явай, як інтымнай лірыка, і акрэсліваюцца спецыфічныя яе адметнасці; выяўляюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця, заканамернасці і комплекс ды­фе­рэн­­цы­яль­ных рыс, якія фарміруюць аблічча сённяшняй айчыннай любоўнай лiрыкі. Праз разгляд творчасці асобных прадстаўнікоў сённяшняга вербальнага мастацтва (Р.Баравіковай, Л.Дранько-Майсюка, А.Барскага, Я.Чыквіна, У.Арлова і інш.) вы­зна­чаецца мастацкая спе­цы­фі­ка ўвасаблення ка­хання ў сучаснай беларускай паэзii ў еўрапейскім культурным кан­тэк­с­це з улікам маральна-філасофскіх і iдэйна-эстэ­тычных ары­ен­тацый творцаў, веравызнання, і нацыянальнага характару.

Кніга адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам вну.

УДК 821.161.3 – 1.09“19”(075.8)

© А.В. Брадзіхіна, 2009

© УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2009

ЗМЕСТ




Уводзіны


3

Тэма 1 Сучасная беларуская паэзія: стан, тэндэнцыі развіцця, перспектывы

5


Тэма 2 Філасофска-інтэлектуальны кірунак у сучаснай беларускай лірыцы

14


Тэма 3 Сучасная пейзажная лірыка


30

Тэма 4 Інтымная лірыка на мяжы тысячагоддзяў


46

Тэма 5 Кампаратывістыка: паняцце, прынцыпы,законы

Лекцыя 1


Лекцыя 2

64

81



Тэма 6 Міфалагічныя і біблейскія матывы ў сучаснай паэзіі


106

Тэма 7 Эксперыментальныя з’явы ў маладой паэзіі мяжы тысячагоддзяў

120



УВОДЗІНЫ
Сучасная беларуская паэзія, як і літаратура ў цэлым, – новы, прынцыпова адрозны ад папярэдняга, палітычна заангажаванага, перыяду этап развіцця прыгожага пісьменства. Сённяшнюю лірыку найперш характарызуе зварот да адвечных чалавечых каштоўнасцей, што ў час паступовай маральнай дэградацыі грамадства выглядае надзвычай актуальным. Аблічча сучаснай паэзіі вызначаюць такія адметнасці, як узмацненне асобаснага пачатку, эстэтычная арыгінальнасць, інтэлек­ту­аліза­цыя і філасафічнасць, трагедыйна-драматычнае светаадчуван­не, прытчавасць, цяга да мініяцюрных, лаканічных форм, полістылістычнасць і жанравы сінкрэтызм, што сведчыць пра яе арыгінальнасць і патэнцыйную запатрабаванасць грамадствам. Пры гэтым вершаваная мастацкая прадукцыя, да таго ж беларускамоўная, не карыстаецца ў масавага чытача павышаным попытам. Папулярызаваць айчынную літаратуру, і паэзію ў прыватнасці, закліканы сённяшнія студэнты-філолагі – будучыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

Беларуская лірыка на мяжы тысячагоддзяў – неаднародная і разнастайная як у ідэйна-тэматычных, так і ў жанрава-стылёвых аспектах сістэма. Рухомасць і адкрытасць літаратурнага працэсу на сучасным этапе прыводзіць да таго, што грунтоўныя працы, прысвечаныя яго асэнсаванню (Гніламёдаў У. Сучасная беларуская паэзія. – Мн., 1983; Бельскі А. Сучасная беларуская літаратура. – Мн., 1997), надзвычай хутка становяцца з’явамі мінулага і ўжо не адлюстроўваюць культурнай сітуацыі ў яе цэласнасці.

Курс лекцый, што прадстаўлены ў гэтым выданні, змяшчае ў сабе матэрыял аб асноўных заканамернасцях літаратурнага працэсу к. 20 – пач. 21 стст. праз разгляд дзейнасці найбольш значных і ўплывовых постацей перыяду. Пры гэтым найбольшая ўвага надаецца вершатворчасці паэтаў так званага “сярэдняга” пакалення і маладой беларускай лірыцы па прычыне недастатковай іх асветленасці ў школьным курсе роднай літаратуры.

У межах адведзенай вучэбным планам колькасці гадзін курс лекцый уключае ў сябе шэраг пытанняў па наступных накірунках:

- дамінантныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай лірыкі;

- вядучыя кірункі ў абнаўленні тэматыкі і жанрава-стылёвыя эксперыменты сённяшняй паэзіі;

- ідэйна-мастацкія пошукі найбольш значных аўтараў эпохі і асноўныя адметнасці канкрэтных мастацкiх твораў i лiтаратурных з’яў к. 20 – пач. 21 стст.;

- асноўныя паралелi (уплывы і традыцыі) у развiццi нацыянальнай лiтаратуры i iншых славянскiх i заходнееўрапейскiх лiтаратур;

- агляд найбольш значных літаратуразнаўчых і крытычных даследаванняў, прысвечаных сучаснай лірыцы.

Адрасаваны студэнтам філалагічных спецыяльнасцей.



  1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка