Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі




Дата канвертавання17.03.2016
Памер64.74 Kb.

powerpluswatermarkobject3


Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі


Юны карэспандэнт


Праграма факультатыўных заняткаў

для VІІІ класа агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання

з 12-гадовым тэрмінам навучання

Мінск 2007



Тлумачальная запіска

Праграма факультатыўных заняткаў «Юны карэспандэнт» распрацавана ў адпаведнасці з канцэпцыяй профільнага навучання, асноўнай мэтай якога з’яўляецца дапамога вучням ва ўсвядомленым выбары будучай прафесіі.

Гэтая мэта абумоўлівае наступныя задачы:


  • даць вучням асноўныя звесткі аб прафесіі карэспандэнта (журналіста);

  • паказаць, што журналістыка – адна з найважных з’яў сучаснага жыцця;

  • спрыяць развіццю і фарміраванню камунікатыўных здольнасцей і якасцей;

  • замацаваць і пашырыць веды школьнікаў аб мастацка-публіцыстычных жанрах;

  • удасканальваць навыкі стварэння ўласных тэкстаў розных жанраў;

  • развіць творчыя здольнасці школьнікаў;

  • спрыяць фармаванню эстэтычнага густу і грамадзянскай ідэйна-маральнай пазіцыі вучняў.

Вызначаныя мэты і задачы рэалізуюцца ў розных метадах і прыёмах працы: экскурсіі, сустрэчы з творчымі людзьмі, пісьмовыя і вусныя творчыя работы вучняў, апісанне рэальных падзей на аснове асабістых уражанняў, праца з гатовымі тэкстамі па журналістыцы, удзел у журналісцкіх конкурсах.

Праграма факультатыўных заняткаў арыентавана на вучняў 8 класа і разлічана на 17 гадзін.



Змест факультатыўных заняткаў «Юны карэспандэнт»

Факультатыў складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак.

Тэарэтычная частка праграмы абапіраецца на базавыя ўменні і навыкі, атрыманыя школьнікамі ў працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры, а таксама дае шырокія магчымасці для знаёмства з гісторыяй журналістыкі і спецыфікай дадзенай сферы прафесійнай дзейнасці. На занятках вызначаюцца і характарызуюцца тыпы, віды і жанры журналісцкай творчасці, вядзецца размова аб функцыях і прынцыпах журналістыкі.

Практычная частка праграмы прадугледжвае актывізацыю творчага патэнцыялу школьнікаў у выбары будучага профілю навучання, спрыяе фармаванню грамадзянскай пазіцыі, яна развівае камунікатыўныя навыкі ў дадзенай сферы дзейнасці.



Структура факультатыўных заняткаў «Юны карэспандэнт»

У першым раздзеле даецца азначэнне журналістыкі як віду прафесійнай дзейнасці і спецыялізаванай вобласці творчай дзейнасці, вызначаюцца асаблівасці гэтай прафесіі. Другі раздзел прысвечаны гісторыі газетнай вытворчасці, у ім ідзе размова аб сучасных СМІ. Трэці раздзел прысвечаны тыпалогіі журналістыкі, чацвёрты накіраваны на азнаямленне з журналісцкай творчасцю, на засваенне і развіццё камунікатыўных уменняў. Заключэнне закранае пытанні прафесійнай этыкі журналіста.


праграма факультатыўных заняткаў

«Юны карэспандэнт»

(17 гадзін)
Уводзіны

1 гадзіна

Прадмет і задачы факультатыва. Асаблівасці прафесіі журналіта. Азначэнне журналістыкі.

Практычная частка. Знаёмства беларускімі газетамі і часопісамі, з лепшымі журналістамі і крытыкамі краіны і іх публікацыямі (П. Якубовіч, Н. Гальпяровіч, Г. Шаблінская, С. Берасцень, А. Марціновіч і інш.).



Прафесія журналіста

2 гадзіны

Асноўныя кампаненты сістэмы СМІ: заснавальнік, журналісты, аўдыторыя. Функцыі журналістыкі. Плюсы і мінусы журналісцкай прафесіі.

Практычная частка. Сустрэча са студэнтамі – будучымі журналістамі.



Гісторыя журналістыкі

2 гадзіны

Этапы развіцця прэсы. Вынаходства нямецкім друкаром Іяганам Гутэнбергам у 1445 – 1447 гадах кнігадрукавання – магутны стымул да развіцця журналістыкі. Узнікненне і канчатковае “афармленне” журналістыкі ў XVII стагоддзі. Вынаходства радыё і тэлебачання.

Практычная частка. Экскурсія ў друкарню. Водгук пра наведванне.



Сродкі масавай інфармацыі (агульнае паняцце)

2 гадзіны

Газета і навукова-тэхнічны прагрэс. Стадыі вытворчасці газеты: а) макет – набор тэксту і ілюстрацыйнага матэрыялу; б) вёрстка – мантаж газетных палос; в) друк. Развіццё электронных СМІ.

Практычная частка. Знаёмства з электроннымі СМІ. Аналіз тэлеперадачы. Складанне вуснага часопісу.



Тыпы і віды журналісцкай дзейнасці

3 гадзіны

Журналістыка як сістэма сродкаў масавай інфармацыі. Газета і часопіс як адны з асноўных відаў масавых перыядычных выданняў, іх ўласцівасці і функцыі. Спецыфіка і функцыі радыё як сродку масавай інфармацыі. Тэлебачанне як прынцыпова новы тып СМІ. Асноўныя ўласцівасці тэлебачання. Інтэрнэт.

Практычная частка. Стварэнне сцэнарыю радыёрэпартажу і тэлерэпартажу.


Журналісцкая творчасць

5 гадзін


Тэкст як пасрэднік і носьбіт інфармацыі ў сістэме Журналіст – Аўдыторыя. Этапы падрыхтоўкі публікацыі: выбар тэмы і жанру твора; пошук крыніц інфармацыі і яе збор; афармленне ідэі, складанне плану, кампазіцыйнай схемы матэрыялу; падрыхтоўка чарнавіка, канчатковае рэдагаванне тэксту, выбар загалоўка. Жанры публікацый: рэпартаж, інтэрв’ю, каментарый, допіс, эсэ, фельетон. Інтэрв’ю як жанр прэсы, радыё, тэлебачання. Граматычныя і сінтаксічныя асаблівасці тэкстаў, выразнасць стылю.

Практычная частка. Сустрэча з вядомымі журналістамі. Падрыхтоўка ўласнай публікацыі, яе рэагаванне аднакласнікамі. Інтэрв’ю з цікавым чалавекам.



Заключэнне

2 гадзіны

Прафесійныя якасці журналіста: грамадзянская пазіцыя, схільнасці і здольнасці, асабістыя ўласцівасці і якасці, сістэма ведаў, навыкі, адказнасць, культура мовы, манера паводзін і знешні выгляд журналіста. Паняцце прафесійнай этыкі журналіста.

Практычная частка. Дыспут «Этыка журналіста».



Праганазуемыя вынікі

У працэсе знаёмства з факультатыўным курсам “Юны карэспандэнт” васьмікласнікі праявяць большую цікавасць да сродкаў масавай інфармацыі і прафесіі журналіста і разам з тым ўдасканаляць свае аналітычныя і творчыя ўменні:

ствараць вусны часопіс;

аналізаваць публікацыі рознага жанру;

аналізаваць і выказваць свае адносіны да радыё- і тэлеперадач;

вызначаць тэму твора, самастойна дзяліць яго сэнсавыя на часткі;

вылучаць эпізоды ці дэталі, важныя для характарыстыкі герояў і падзей;

адрозніваць моўныя выяўленчыя сродкі і вызначаць іх ролю ў стварэнні вобраза, раскрыцці тэмы твора і публікацыі;

самастойна працаваць публікацыямі, фармуляваць праблемныя пытанні і даваць на іх разгорнутыя адказы;

рыхтаваць вусныя і пісьмовыя сачыненні, водгукі на самастойна прачытаныя творы, выказваючы свае адносіны да прачытанага;

характарызаваць чалавека па яго паводзінах і ўчынках ці ў святле пастаўленага настаўнікам пытання.

Васьмікласнікі набудуць большы вопыт творчай дзейнасці і навучацца:

асэнсоўваць свае ўражанні, эмоцыі, пачуцці і апісваць іх;

даваць разгорнутыя адказы на пастаўленыя настаўнікам праблемныя пытанні;

рыхтаваць вусныя і пісьмовыя замалёўкі, нарысы, паведамленні і сачыненні з элементамі апісання і разважання на зададзеную тэму;

даваць вусны і пісьмовы водгук на самастойна прачытаны твор і на творы сумежных відаў мастацтва, выказваючы свае адносіны да герояў і падзей.

Вучні паглыбяць і сістэматызуюць літаратурныя веды і будуць ведаць:

асноўныя адзнакі тэарэтычных паняцці, разгледжаныя на факультатыўных занятках;

асаблівасці журналістыкі як сферы прафесійнай дзейнасці;

асноўныя тыпы журналістыкі як сістэмы сродкаў масавай інфармацыі;

гісторыю развіцця і станаўлення журналістыкі як сферы прафесійнай дзейнасці;

асноўныя паняцці, звязаныя з тэорыяй і методыкай журналісцкай творчасці.



РЭКАМЕНДАВАНАЯ Літаратура

  1. Вараб`ёў В.П., Дубовік С.В. Журналістыка: ад А да Я: Даведнік. – Мн., 2002.

  2. Ворошилов В.В. Журналистика. – СПб., 1999.

  3. Булацкі Р.В., Сачанка І.І., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. – Мн., 1979.

  4. Гуревич С.М. Номер газеты. – М., 2002.

  5. Грабельников А.А. Работа журналиста в прессе. – М., 2001.

  6. Корносенко С. Основы теории журналистики. – СПб., 1995.

  7. Лазутина Г.В. Основы творческой деятельности журналиста. – М., 2000.

  8. Олешко В.Ф. Журналистика как творчество. – М., 2003.

  9. Орлова Т.Д. Введение в журналистику. – Мн., 1989.

  10. Прохоров Е.П. Введение в теорию журналистики. – М., 2002.

  11. Слука А. Г. Беларуская журналістыка: Вучэб. дапам.: У 3 ч. Ч. 1 – 2. – Мн., 2000 – 2003.

  12. Стральцоў Б. В. Публіцыстыка. Жанры. Майстэрства. – Мн., 1977.

  13. Стрельцов Б. В.Основы публицистики. Жанры. – Мн., 1990.

  14. Стральцоў Б. В. Метад і жанр. Асновы творчага майстэрства журналіста. – Мн., 2002.

  15. Тертычный А.А. Жанры периодической печати. – М., 2002.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка