Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь




Дата канвертавання17.03.2016
Памер44.72 Kb.
Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь
ЗАГАД
02.04.1996 г. N 123 г.Минск

Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку адкрыцця новых

спецыяльнасцей i спецыялiзацый у вышэйшых навучальных

установах Рэспублiкi Беларусь


===
У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi навучальных устаноў
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць узгодненае з Мiнiстэрствам працы i Мiнiстэрствам эканомiкi Палажэнне аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей I спецыялiзацый у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь.
2. Лiчыць страцiўшымi сiлу пiсьмы Мiнадукацыi N 04-6/576 ад 8.11.93 г. аб падрыхтоўцы спецыялiстаў у ВНУ i ССНУ па новых спецыяльнасцях i N 04-6/128 ад 18.04.94 г. аб парадку увядзення ў дзеянне пералiку спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, спецыялiзацый i квалiфiкацый да гэтага пералiку ў частцы, якiя датычацца вышэйшых навучальных устаноў.
3. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.) у месячны тэрмiн давесцi Палажэнне да вышэйшых навучальных устаноў I органаў кiравання iмi.
Мiнiстр В.I.Стражаў



УЗГОДНЕНА

Мiнiстэрства працы

Рэспублiкi Беларусь

Першы намеснiк мiнiстра

29 сакавiка 1996 г.
Мiнiстэрства эканомiкi

Рэспублiкi Беларусь

Намеснiк мiнiстра

А.М.Тур


28 сакавiка 1996 г.


Зацверджана

загадам мiнiстра адукацыi

i навукi Рэспублiкi Беларусь

ад 2.04.1996 г. N 123



ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый

у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь


У адпаведнасцi з Распараджэннем Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 1993 года N381-р устанаўлiваецца наступны парадак адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па новых спецыяльнасцях I спецыялiзацыях.
1. Для ўключэння новых спецыяльнасцей у Пералiк зацiкаўлены бок (мiнiстэрства, арганiзацыя, прадпрыемства, навучальная ўстанова I г.д.) накiроўвае ў Мiнiстэрства адукацыi i навукi прапанову з абгрунтаваннем неабходнасцi ўключэння iх у Пералiк спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў.

У абгрунтаваннi неабходна ўказаць:

- тлумачэнне неабходнасцi адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў у

ВНУ рэспублiкi па новай спецыяльнасцi;

- перспектывы далейшага развiцця спецыяльнасцi;

- квалiфiкацыю спецыялiста;

- функцыянальна-службовыя абавязкi, характар i змест працоўнай дзейнасцi спецыялiстаў па новай спецыяльнасцi, iстотнае адрозненне ад патрабаванняў да спецыялiстаў па сумежных (падобных) спецыяльнасцях;

- дзе i на якiх пасадах будуць працаваць выпускнiкi новай спецыяльнасцi;

- кiм i ў якiх колькасцях вызначана патрэба Рэспублiкi Беларусь у спецыялiстах дадзенай спецыяльнасцi на блiжэйшыя 10-15 гадоў;

крынiцы фiнансавання падрыхтоўкi спецыялiстаў.

Да прапановы неабходна прыкласцi праект нарматыўнай вучэбнай дакументацыi (вучэбны план, квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста), паказаць наяўнасць вучэбна-лабараторнай базы з сучасным абсталяваннем, хадайнiцтва ўстаноў, зацiкаўленых у падрыхтоўцы спецыялiстаў па новай спецыяльнасцi.

Мiнiстэрства адукацыi i навукi вывучае прад'яўленыя матэрыялы, пры неабходнасцi арганiзуе экспертызу i накiроўвае iх ўзгадненне ў Мiнiстэрства працы i Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь.

Пры станоўчым вырашэннi прапановы новая спецыяльнасць загадам Мiнiстра адукацыi i навукi ўключаецца ў Пералiк спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў.
2. Для адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па спецыяльнасцях, якiя ўключаны ў Пералiк спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, але з'яўляюцца новымi для дадзенай ВНУ, прапанову неабходна падаваць у орган кiравання гэтай ВНУ.

У прапанове неабходна паказаць:

- мэтазгоднасць адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па новай для ВНУ спецыяльнасцi пры яе наяўнасцi ў другiх ВНУ рэспублiкi;

- наяўнасць або магчымасць стварэння да пачатку навучальнага года неабходнай вучэбна-метадычнай дакументацыi i лабараторнай базы з сучасным абсталяваннем;

- працаўладкаванне выпускнiкоў пасля заканчэння вучобы;

- спiс прафесарска-выкладчыцкiх кадраў, якiя будуць ажыццяўляць навучанне па прафiлiруючых дысцыплiнах з указаннем атрыманых у ВНУ спецыяльнасцей, вучоных ступеней i навуковых спецыяльнасцей, iншых звестак, якiя пацвярджаюць квалiфiкацыю гэтых кадраў па профiлю адкрываемай спецыяльнасцi.

Орган кiравання ВНУ па падпарадкаванасцi ацэньвае мэтазгоднасць адкрыцця новай спецыяльнасцi i па ўзгадненнi з Мiнадукацыяй прымае рашэнне аб яе адкрыццi.
3. Спецыялiзацыi спецыяльнасцей, па якiх дазволена падрыхтоўка спецыялiстаў, уводзяцца вышэйшымi навучальнымi ўстановамi па заяўках прадпрыемстваў, арганiзацый з улiкам пажаданняў студэнтаў пры наяўнасцi неабходнай матэрыяльнай базы i прафесарска-выкладчыцкiх кадраў. Яны павiнны спрыяць паглыбленню ведаў студэнтаў у адпаведнай вобласцi будучай дзейнасцi выпускнiкоў.

Адкрыццё спецыялiзацый неабходна ўзгаднiць з органамi кiравання па падпарадкаванасцi i Галоўным упраўленнем вышэйшай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.


4. Ва ўсiх выпадках пры адкрыццi новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый неабходна вытрымаць наступныя ўмовы:

- навучанне па прафiлiруючых дысцыплiнах павiнны праводзiць выкладчыкi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю па дадзенай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi), маюць адпаведныя навуковыя працы, з iх не менш двух з'яўляюцца дактарамi або кандыдатамi навук непасрэдна па профiлю спецыяльнасцi (спецыялiзацыi);

- запатрабаванасць прадпрыемстваў, арганiзацый усiх формаў уласнасцi ў адзначаных спецыялiстах;

- мiнiмальныя дадатковыя затраты па стварэнню вучэбна-метадычнай i лабараторнай базы па новай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi);



- рэкамендацыi вучэбна-метадычных аб'яднанняў па мэтазгоднасцi адкрыцця новай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi).

Змяненнi назвы спецыяльнасцi або квалiфiкацыi спецыялiстаў ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi пасля атрыманага ўзгаднення працы i Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь па хадайнiцтву зацiкаўленых мiнiстэрстваў, другiх цэнтральных органаў кiравання i вышэйшых навучальных устаноў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка