Мiкалай матукоўскi




Дата канвертавання27.03.2016
Памер28.24 Kb.
МIКАЛАЙ МАТУКОЎСКI
Беларускi драматург, журналiст Miкa­лай Ягоравiч Матукоўскi нарадзiўся 12.9. 1929 г. у в. Калюцiна Расонскага раёна.Бацька - Ягор Miкaлaeвiч - з пачатку калектывiзацыi працаваў намеснiкам старшынi калгаса iмя Блюхера. У 1933 г. у вынiку паклёпу быў асуджаны i высла­ны ў Мурманскую вобласць, дзе i памёр. Рэабiлiтаваны ў 1963 г. Мацi, сястра i два браты таксама працавалi ў калгасе. У 1935 г. сям'я пераехала ў в. Лобава Расонскага раёна. Напярададнi вайны М. Матукоўскi скончыў 4 класы школы ў в. Матылёва. З пачатку вайны браты i сястра ваявалi на фронце. У лiстападзе 1943 г. разам з партызанамi Матукоўскi выйшаў з акупiраванай тэрыторыi ў тыл праз “варо­ты”, зробленыя савецкiмi войскамi ў раёне Невеля. Да вызвалення Расоншчыны жыў у г. Заходняя Дзвiна, працаваў на мясцо­вай МТС. У 1945 г. паехаў да брата ў г. Кiшынёў, вучыўся ў сямiгодцы, праз 2 гады вярнуўся ў в. Лобава, у 1950 г. скончыў Тродавiцкую сяраднюю школу, пасля чаго працаваў некаторы час загад­чыкам аддзела кадраў i аргработы Ра­сонскага РК ЛКСМБ. У 1950-52 гг. Матукоўскi - супрацоўнiк рэдакцыi газеты “Сацыялiстычная праца», у 1952 г.­прапагандыст Расонскага райкома партыi. У 1956 г. скончыў аддзяленне журналiс­тыкi фiлфака БДУ. Працаваў у рэдакцыi газеты “3вязда”, з 1960 г. на Бела­рускiм радыё, з 1964 г, галоўны радак­тар рэпертуарна-рэдакцыйнай кaлeгii Miнiстэрства культуры БССР, з 1966 г. уласны карэспандэнт, з 1970 г. загадчык Беларускага аддзялення газеты “Из­вестия”, з 1993 г, аглядальнiк газеты “Рэспублiка”.




М.Я.Матукоўскi.
Друкуецца з 1950 г. Першая п'еса - камедыя вадэвiльнага плана “Мужчына, будзь мужчынам!” (напiсана ў 1965 г., пастаўлена Беларускiм рэспублiканскiм тэатрам юнага гледача ў 1966 г.). Драмы “Тры днi i тры ночы” (напiсана ў 1966 г., пастаўлена Магiлёўскiм абласным драмтэ­атрам у 1967 г.), “Апошняя iнстанцыя” (надрукавана ў 1975 г.; пастаўлена Дзяр­жаўным рускiм драмтэатрам Беларусi ў 1974 г.), “Наследны прынц» (надрука­вана ў 1976 г., пастаўлена Брэсцкiм рускiм драмтэатрам Беларусi ў 1976 г. пад назвай “Наследнiк”), “Паядынак» (надрукавана ў 1985 г., пастаўлена Бела­рускiм тэатрам iмя Я. Коласа ў 1984 г.). Вядомасць атрымалi сатырычныя камедыi “Амнiстыя” (надрукавана ў 1971 г., пастаўлена Беларускiм тэатрам iмя Я. Купа­лы ў 1970 г., зняты аднайменны кiнафiльм у 1982 г.) i “Мудрамер» (напiсана ў 1986 г., пастаўлена Беларускiм тэатрам iмя Я. Купалы ў 1987 г.). П'есы М. Мату­коўскага вылучаюцца дынамiчнасцю i займальнасцю сюжэта, праўдзiвасцю i глыбiнёй пранiкнення ў чалавечыя харак­тары, у ix раскрываюцца надзённыя ма­ральна-этычныя праблемы, асуджаюцца праявы бюракратызму, безадказнасцi, абыякавасцi, даследуюцца пытаннi выха­вання моладзi, узаемаадносiн людзей у сям'i i на працы. Па сцэнарыях М. Матукоўскага пастаўлены дакументаль­ныя фiльмы “Мiнск - горад-герой» (1974), “Iмгненне перамогi» (1975), мас­тацкiя фiльмы “Сын старшынi, “Тра­янскi конь» (1980).

Заслужаны работнiк культуры Рэспуб­лiкi Беларусь. Член праўленняў Саюза пiсьменнiкаў i Саюза журналiстаў Бела­pyci, вiцэ-прэзiдэнт Беларускага тава­рыства дружбы i культурных сувязей з замежнымi краiнамi. У 1957, 1962, 1979 гг. узнагароджаны Ганаровымi гра­матамi Вярхоўнага Савета БССР, у 1986 г.- ордэнам Дружбы народаў.


Л. С. Caвiк.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка