Міжнародныя адносіны




Дата канвертавання17.03.2016
Памер225.94 Kb.


Міжнародныя адносіны ў 16 ст. – першай палове 17 ст.
1. Новыя тэндэнцыі ў развіцці міжнародных адносін у пачатку новага часу.

2. Італьянскія войны.

3. Барацьба Свяшчэннай Рымскай імперыі і краін Цэнтральнай Еўропы з асманскай небяспекай.

4. Барацьба Іспаніі за Нідэрланды і англа-іспанскае саперніцтва за панаванне на моры.

5. Трыццацігадовая вайна.

Літаратура.


1. История дипломатии. Изд.2. Т.1. – М., 1959.

2. Алексеев В.М. тридцатилетняя война. – Л., 1961.

3. Ивонин Ю.Е. У истоков европейской дипломатии нового времени. – Мн., 1984.

4. ивонин Ю.Е. Становление европейской системы государств: Англия и Габсбурги на рубеже двух эпох. – Мн., 1989.

История Европы. Т.3. – М., 1993.

Ивонин Ю. Е. Карл V Габсбург // Вопросы истории. – 2007. – № 10. С. 46–65


1. Галоўным зместам міжнародных адносін у Новы час было тое, што Еўропа ператварылася ў лідэра ў маштабах свету і міжнародныя адносіны набылі сусветны характар. Свайго дамінавання Еўропа дасягнула дзякуючы стварэнню новай тэхналагічнай базы, машыннай вытворчасці. Яна забяспечыла Еўропе і ваенную перавагу. Капіталістычная эпоха ўпершыню ўсталявала прамую залежнасць ваеннай магутнасці і міжнароднага ўплыву дзяржавы ад яе ваеннай магутнасці. Дзяржавы пачалі актыўна выкарыстоўваць эканамічныя рычагі для дасягнення знешнепалітычных мэт. Еўропа з 1400 г. праявіла нябачную раней цягу да экспансіі сваіх інстытутаў і каштоўнасцей у сусветным маштабе. У выніку Еўрапейская цывілізацыя стала сусветнай цывілізацыяй, якая стварыла сусветны рынак і ператварыла нееўрапейскія народы ў свае калоніі і паўкалоніі. У выніку міжнародныя адносіны сталі еўрацэнтрычнымі. Усе важнейшыя пытанні вырашаліся невялікай групай вялікіх еўрапейскіх дзяржаў. Нееўрапейскія краіны і народы былі толькі аб’ектам экспансіі гэтых дзяржаў, аб’ектам міжнародных адносін.

У канцы 15–пачатку 16 ст. у Зах. Еўропе складваюцца буйныя цэнтралізаваныя дзяржавы: іспанія, Англія, Францыя, Партугалія, Рэч Паспалітая. Нацыянальныя дзяржавы фарміраваліся ў форме абсалютных манархій. Гэта выклікала да жыцця новы тым міжнародных адносін. Раней гэта былі адносіны паміж феадальнымі правіцелямі.

У новых умовах у аснову знешняй палітыкі быў пакладзены дзяржаўны інтарэс. Пераважна ў яго аснове былі дынастычныя інтарэсы манархіі, але на яго фарміраванне вялікі ўплыў аказвалі інтарэсы дваранства, а ў найбольш перадавых краінах – інтарэсы буржуазіі. Калі Стогадовая вайна была народжана не столькі міждзяржаўнымі супярэчнасцямі Англіі і Францыі, а супярэчнасцямі паміж правячымі дынастыямі і зямельнымі прытэнзіямі знаці, то ў новы час з’яўляецца г.з. агульнадзяржаўны інтарэс. Правячыя дынастыі імкнуцца забяспечыць праз знешнюю палітыку інтарэсы не толькі свайго дваранства, але сваёйбуржуазіі. Перавага ў 16 ст. гандлёвага капітала над прамысловым рабіла гандлёвыя інтарэсы адной з рухаючых сіл міжнародных адносін (Івонін).

У новы час побач з дзяржаўным фарміруецца і нацыянальны інтарэс у знешняй палітыцы. Гэта звязана з фарміраваннем нацый. Дамінаванне нацыянальнага інтарэсу прывяло да таго, што ў 16 ст. большасць нацыянальных манархій аб’ядналіся супраць Габсбургаў, якія працягвалі выношваць ідэю стварэння ўніверсальнай, наднацыянальнай каталіцкай імперыі. Пры гэтым Карл V зыходзіў з таго, што імператар наследнік рымскіх кесарэй, з’яўляецца свецкім главою каталіцкага свету, як папа – духоўным. Барацьба Карла V з Францыяй уяўляла сабою барацьбу гэтага сярэдневяковага прынцыпу з тэндэнцыяй да ўмацавання нацыянальных дзяржаў. Парадокс заключаўся ў тым, што Карл V у барацьбе за стварэнне ўніверсальнай каталіцкай імперыі абапіраўся не столькі на рэсурсы Свяшчэннай Рымскай імперыі, колькі на рэсурсы нацыянальнай дзяржавы, якая знаходзілася пад яго ўладай – Іспаніі. У выніку Італьянскіх войнаў у Еўропе ўсталявалася перавага Іспаніі.

З часоў Рэфармацыі важнымі ў міжнародных адносінах былі рэлігійныя матывы. Канфесійны фактар быў вядучым міжнародных адносінах ад Трыдэнскага саборада Вестфальскага міру. Тым самы падрывалася ідэя рэлігійна-палітычных саюзаў. Ідэя барацьбы з Рэфармацыяй з’яўлялася зручным абгрунтаваннем для гегеманісцкіх памкненняў Габсбургаў у другой палове 16 – першай палове 17 ст. Але з часам рэлігійныя матывы ўсё больш прыстасоўваліся да эканамічных і палітычных інтарэсаў. Вестфальскі мір падвёў рысы пад стогадовым рэлігійным канфліктам і азначаў секулярызацыю міжнародных адносін (Гіст. Еўропы).

Нельга адмаўляць у пачатку Новага часу важнай ролі і “шлюбнай дыпламатыі”. Яе найбольш яскравым пракладам з’яўляецца фарміраванне імперыі Аўстрыйскіх Габсбургаў у выніку шлюбаў з правячымі дынастыямі Бургундыі, Іспаніі, Венгрыі, Чэхіі.

Развіццё эканамічных сувязяй ва ўмовах станаўлення капіталізму стымулявала інтэнсіфікацыю міжнародных кантактаў. Палітыка вядучых еўрапейскіх краін ператае абмяжоўвацца стасункамі з асобнымі, пераважна суседнімі краінамі, і распаўсюджваецца на ўсю Еўропу. Да сярэдзны 17 ст. складваецца агульнаеўрапейская сістэма міжнародных адносін. Да небывалага пашырэння еўрапейскай палітыкі прывялі Вялікія Геаграфічныя Адкрыцці. Пачынаецца каланіяльная эпапея ў еўрапейкай палітыцы. Ствараюцца першыя каланіяльныя імперыі: Іспанская і Партугальская. Характэрна, што адносіны паміж двума вдучымі каланіяльнымі дзяржавамі заставаліся ў цэлым мірнымі.

У канцы 15 ст. зарадзіўся важнейшы вузел еўрапейскіх супярэчнасцей – канфлікт паміж Францыяй і Габсбургамі. Апошнія, імкнучыся да стварэння ўніверсальнай імперыі, пасля далучэння большай часткі ўладанняў Карла Смелага акружылі Францыю сваёй тэрыторыяй з усіх бакоў і імкнуліся да яе падначалення. Французскае дваранства імкнулася да грабяжу суседняй багатай Італіі. Вынікам сталі Італьянскія войны, у якія былі ўцягнуты амаль усе краіны Заходняй Еўропы і, у пэўнай ступені, Турцыя. Другі вузел міжнародных супярэчнасцей склаўся ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, дзе пашыралася асманская агрэсія.

У канцы 16 ст. складываецца інстытут сталых дыпламатычных прадстаўніцтваў.

2. Першая палова 16 ст. прайшла пад знакам барацьбы Францыі і Свяшчэннай Рымскай імперыі за панаванне ў Еўропе. Яна адлюстравалася галоўным чынам у Італьянскіх войнах. Яны сталі стрыжнем міжнародных адносін той эпохі. Яны пачаліся як войны паміж Францыяй, Іспаніяй і СРІ за перавагу ў Італіі і перараслі ў войны паміж Францыяй і Імперыяй за гегемонію ў Еўропе. Яны мелі агульнаеўрапейскі характар, бо ў іх былі ўцягнуты італьянскіе дзяржавы, Францыя, Іспанія, СРІ, Англія, на іх ход моцны ўплыў аказвала Асманская імперыя (Івонін).

С.Д. Сказкін бачыў прычыну агрэсіі Францыі ў Італію ў тым, што французская абсалютысцкая дзяржава развівала актыўны гандаль з левантыйскім краінамі і ёй патрэбны былі транзітныя пункты ў Італіі. У “Гісторыі Еўропы” выказваецца адваротны пункт гледжання: французскія гандляры не былі зацікаўлены ў заваяванні Італіі, бо французскі міжземнаморскі гандаль быў вельмі слабы. Заваёўніцкая палітыка была папулярнай сярод французскага дваранства, а раздробленая і багатая Італія ўяўляла сабою прывабную здабычу.

У верасні 1494 г. пачаўся паход Карла VІІІ на Неапаль, у якім яго саюзнікамі выступілі Мілан, Венецыя і папа. 22 лютага 1495 г. ён увайшоў у Неапаль. Хуткі поспех французаў устрывожыў Іспанію і імператара Максіміліяна І. Яны выстпілі ініцыятарамі стварэння антыфранцузскай кааліцыі, у якую таксама ўвайшлі Венецыя, Мілан і папа. Карл VІІІ рушыў сваю армію на поўнач. 6 чэрвеня адбылася бітва пры Форново, у выніку якой французам удалося прарвацца на паўнач. Да снежня 1496 г. іспанцы занялі ўсю тэрыторыю Неапалітанскага каралеўства. У Італіі пачалася працяглая міжусобная вайна, асноўным ініцыятарам якой быў папа Аляксандр VІ.

Новы французскі кароль Людовік ХІІ скарытаў сітуацыю, заключыў мір з Максіміліянам І і 6 катрычнік 1499 г. заняў Мілан, на які прад’явіў дынастычныя правы. У гэты ж час быў заключаны іспана-англійскі саюз. Ініцыятыва саюза зыходзіла ад Іспаніі, якая вяла барацьбу з Францыяй за Італію. Пасля ўзяцця Мілана Людовік ХІІ заключыў дагавор з Іспаніей аб падзеле Неапалітанскага карлеўства, які і быў ажыццёўлены ў 1501 г. Але ў хуткім часе аднавілася вайна паміж Іспаніяй і Францыяй, і іспанцы ўсталявалі кантроль над усім Неапалітанскім каралеўствам у 1504 г.

Ва ўмовах барацьбы на Апенінскім п-ве ўзмацнілася Венецыя. Супраць яе намаганнямі французскай дыпламатыі была ў 1508 г. створана Камбрэйская ліга. 14 мая 1509 г. француза разбілі венецыянцаў пад Аньяделло. Да Венецыі наблізілася і армія імператара. Але венецыянскай дыпламатыі ўдалося разбурыць саюз. Ад яго адыйшлі Іспанія і папа. У 1511 г. папа і Венецыя стварылі Свяшчэнную лігу для вызвалення італіі ад іншаземцаў. Але 11 красавіка 1512 г. у бітве пад Равенай французы разбілі войскі лігі. Скарыстаць перамогу французы не змаглі, бо на бок лігі стаў імператар. У гэтым жа годзе вайну Францыі абвясціла і Англія. Але ўжо ў 1514 г. Англія і Францыя заключылі мір і нават саюз. У 1516 г. Англія зноў уступае ў антыфранцузскую лігу з Імперыяй і Іспаніяй. У 1518 г. Францыя падпісала дагавор аб міры і дружбе і з Англіяй. Англія прытрымлівалася палітыкі раўнавагі сіл, якая была выпрацавана яшчэ пры Генрыху VII канцлерам Томасам Вулсі. Гэтым і тлумачацца пастаянныя перамены саюзнікаў (Івонін). У Італіі французы страцілі Неапаль, была разбіта саюзная ім Фларэнційская рэспубліка. У 1512 г. іспанцы заваявалі Навару.

У 1515 г. Францыск І накіраваў у Італію войскі пад камандаваннем Карла Бурбона. Не далёка ад Мілана ля в. Марыньяно французскія войскі 13 -14 верасня разграмілі непераможную раней швейцарскую пехоту. Францыя зноў умацавалася ў Мілане. У 1517 г. быў заключаны мірны дагавор, які ўсталёўваў сферы ўплыву на Апенінскім п-ве. Аднак гэтая раўнага парушылася ў сувязі з абраннем Карла Габсбурга імператарам СРІ, у выніку чаго Імперыя і Іспанія апынуліся пад уладаю аднаго чалавека. Францыя была акружана суцэльным колам Габсбургскіх уладанняў.

Аўстрыйскія Габсбургі ў канцы 15 – пачатку 16 ст. узялі курс на стварэнне імперыі, аднаўленне Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пачатак гэтаму быў пакладзены ў 1477 г. шлюбам эрцгерцага Аўстрыйскага Максіміліяна з дачкой Карла Смелага Марыяй Бургундскай. У выніку гэтага Габсбургі атрымалі Франш-Контэ і Нідэрланды. Максіміліян жаніў свайго сына Філіпа на іспанскай прынцэсе Хуане і іх сын Карл станавіўся наследнікам іспанскага трона.

Пры абранні імператра СРІ ў 1519 г. барацьба за імператарскі трон разгарнулася не проста паміж Карлам Габсбургам і Францыскам І. Пытанне стаяла аб новай расстаноўцы сіл у Заходняй Еўропе. Абранне Карла імператарам азначала ўзмацненне спроб стварэння ўніверсальнай каталіцкай іперыі (Івонін). Імператар разлічваў дамагчыся гэтага ў саюзе з Англіяй, які і быў заключаны ў 1521 г.

Першая вайна Францыска І і Карла V 1521 – 1526 гг. У 1521 г. французская армія перайшала ў наступленне і заняла Навару. На баку імператара ў вайну ўступіла Англія. Вайна вялася без рашучага поспеху для якога-небудзь з бакоў да 1525 г. Але 25 лютага 1525 г. французы былі разгромлены пры Павіі. 13 студзеня 1526 г. Францыск І падпісаў цяжкі для Францыі Мадрыцкі мір. Але рэзкае ўзмацненне Імперыі прывяло да таго, што Англія пайшла на збліжэнне з Францыяй і 30 жніўня 1525 г. яны падпісалі дагавор аб міры і дружбе. З гэтага часу, каб захаваць раўнавагу, Англія становіцца ўдзельнікам антыгабсбургскіх кааліцый. Распад англа-іспанскага саюза быў абумоўлены ўключэннем Іспаніі ў імперыю Карла V і ўзмацненнем у сувязі з гэтым універсалісцкай палітыкі Габсбургаў. (Івонін).

Вярнуўшыся з палона ў Францыю Францыск І адразу ад яго адмовіўся і прыступіў да стварэння новай антыгабсбургскай кааліцыі. 22 мая 1926 г. была створана Каньякская ліга, у якую ўвайшлі Францыя, Венецыя, Мілан, папа, Фларэнцыя, Генуя. Вайна Карла V з Каньякскай лігай 1526 – 1529 гг. Італьянскія дзяржавы пасля бітвы пры Павіі апасаліся тарпіць пад уладу Іспаніі, таму ішлі на саюз з Францыяй. Але гэты саюз аказаўся нетрывалым, і войскі імператара ў 1527 г. узялі Рым. У жніўні 1528 г. паражэннем закончылася для французскай арміі асада Неапаля. У жніўні 1529 г. быў падпісаны Камбрэйскі мір. Па ім Імперыя прызнавала правы Францыі на Бургундыю, але Францыя адмаўлялася ад прытэнзій на Італію, Фландрыю і Артуа. Італія трапляла пад уладу габсбургаў. Францыя абавязалася аказваць дапамогу Імперыі ў барацьбе з туркамі. Разгром Каньянкскай лігі азначаў крах апошняй спробы італьянскіх дзяржаў праводзіць самастойную палітыку ва ўмовах франка-габсбургскіх войнаў (Гіст. Еўр.).

Другая франка-габсбургская вайна 1536 – 1538 гг. Каб паправіць сваё знешнепалітычнае становішча, Францыск І вёў перамовы з пратэстанцкімі князямі Германіі, Англіяй, папай, Асманскай імперыяй. Разглядаючы названыя дзяржавы як патэнцыяльных саюзнікаў, у 1536 г. Францыск І уварваўся ў Італію з мэтай захапіць Мілан, які быў акупіраваны імперскімі войскамі ў 1535 г. Імператарская армія хутка перайшла ў контрнаступленне. Але і ўварванне імператарскай арміі ў Францыю не мела поспеху. 18 чэрвеня 1838 г. быў заключаны мір. Францыя змагла ўтрымаць за сабой Савою і 2/3 П’емонта.

Трэцяя франка-габсбургская вайна 1542 – 1544 гг. Вострыя супярэчнасці паміж Імперыяй і Францыяй засталіся. У 1542 г. вайна аднавілася. Карл V пачаў вайну супраць Францыі ў саюзе з Англіяй. Францыя дзейнічала ў саюзе з Асманскай імперыяй. Французы атрымлівалі перамогі ў Паўночнай Італіі, пры дапамозе турэцкага флота авлодалі Ніцай. Карл V у 1544 г. уварваўся ў Шампань і дайшоў амаль да Парыжа. Англічане ўзлі Булонь. Але Карл V пайшоў на мір, жадаючы развязаць сабе рукі для барацьбы з пратэстантамі ў Германіі. Мір у Крэпі 18 верасня 1544 г. быў заключаны на ўмовах статус-кво і не вырашыў існаваўшых супярэчнасцей.

Чацвёртая франка-габсбургская вайна 1551 – 1559 гг. У 1552 г. аднавілася вайна паміж імператарам і пратэстанцкімі князямі ў Германіі на баку апошніх выступіла Францыя. Вясной 1552 г. французы нанеслі паражэнне імператарскім войкам пад Мецам і разам з гэтай крэпасцю занялі Туль і Вердэн. Гэта дазволіла ім актывізаваць палітыку ў Італіі, дзе імператар спрабаваў падначаліць сабе Сіену. Папа фактычна выступіў на баку Францыі. Тым не менш у 1555 г. Сіенская рэспубліка капітуліравала перад Імператарам.

Пасля адрачэння Карла У ад імператарскай кароны ў 1555 г. мэты новага іспанскага караля Філіпа ІІ у вайне сталі абмежаванымі. Ён не імкнуўся да гегемоніі ў Еўропе, а хацеў усталявання іспанскага панавання ў Італіі. Філіп ІІ дабіўся, што Англія 7 чэрвеня 1557 г. абвясціла вайну Францыі. 10 ліпеня 1557 г. іспанцы разграмілі французаў пры Сен-Кантэне, што прадвырашыла зыход вайны. Французская армія герцага дэ Гіза была перакінута з Італіі на поўнач Францыі і ў студзені 1558 г. авалодала Кале, але гэта не падарвала ваеннай перавагі Іспаніі (Гіст. Еўр.). Пасля гэтага Англія фактычна выйшла з вайны. Сілы абудвох бакоў былі вычарпаны. Іспанія і Францыя перажывалі глыбокі фінансавы крызіс. Пачаліся мірныя перамовы.

2-3 красавіка 1559 г. быў падпіаны Като-Камбрэзійскі мір. Францыя атрымала крэпасці Мец, Туль і Вердэн у Латарынгіі дэ-факта, графства Асці ў Італіі, якое хутка страціла. Ад прытэнзій на Італію Францыя адмовілася канчаткова. Іспанія атрымала ва ўладанне Неапалітанскае каралеўства і Міланскае герцагства, цалкам падначаліла свайму дыктату Апенінскі п-ваў. Нельга лічыць, што Францыя адназначна прайграла Італьянскія войны. Яна не страціла ні кавалка сваёй нацыянальнай тэрыторыі, яна не дапусціла стварэння Карлам V універсальнай агульнеўрапейскай імперыі. Тым не менш, пасля Като-Камбрэзійскага міру прыкладна на паўстагоддзя ў Еўропе наступіла эпоха іспанскай перавагі.

З Італьянскімі войнамі былі непарыўна звязаны рэлігійныя войны ў германіі, выкліканыя распаўсюджваннем Рэфармацыі. Барацьба з пратэстантызмам была перанесена Карлам V у сферу міжнародных адносін. Перамога над Францыяй была для яго неабходнай умовай для перамогі над рэфармацыйным рухам у Германіі. У рэфармацыйным руху ён бачў перашкоду на шляху стварэння ўнітверсальнай каталіцкай імперыі (Івонін). Такім чынам, Габсбургам у час Італьянскіх войнаў пастаянна прыходзілася змагацца на два франты, а калі лічыць і асманскую пагрозу – на тры.

Паміж папай і Карлам V існавалі даволі вострыя суперачнасці. Аднак яны адступілі на другі план у інтарэсах барацьбы з рэфармацыяй. 29 ліпеня 1529 г. імператар і папа падпісалі барселонскі мір. Імператар атрымаў права атрымоўваць ¼ частку даходаў папскай курыі для стварэння ўніверсальнай каталіцкай імперыі. Ён абавязаўся прымушаць да катліцкай веры ўсіх. Хтоад яе адыйшоў. Абапіраючыся на саюз з папай Карл V з 1529 г. разгортвае шырокамаштабныя ваенныя дзеянні для разгрома Рэфармацыі ў Германіі. У адказ у пачатку 1531 г. пратэстанскія князі стварылі Шмалькальдэнскі саюз, накіраваны супраць Габсбургаў і каталіцкай царквы. З гэтага моманту барацьба паміж каталікамі і пратэстантамі выйшла за межы імперыі і была перанесена ў сферу міжнародных адносін. У пачаўшыхся Шмалькальдскіх войнах на баку пратэстанцкіх князёў выступіла Францыя. Гэтыя войны нанеслі магутны ўдар па спробах Габсбургаў стварыць універсальную каталіцкую імперыю.

У 1532 г. у неспрыяльных міжнародных умовах Карл V пайшоў на падпісанне Нюрнбергскага дагавора, які прадастаўляў пратэстантам фактычна свабоду вервызнання. У 1546 г. Карл V, заключыўшы ў 1544 г. мір з Францыяй і перамір’е з Асманскай імперыяй у 1545 г. вырашыў разграміць Шмалькальдэнскі саюз. На першым этапе войнаў Карлам V дабіўся значных поспехаў і разграміў войскі пратэстантаў 24 красавіка 1547 г. пад Мюльбергам. Гэтая бітва стварыла перадумовы для ўзмацнення габсбургскага абсалютызма ў германіі. Супраць гэтага выступілі як пратэстанцкія, так і каталіцкія князі Германіі на чале з Морысам Саксонскім. 5 кастрычніка 1551 г. германскія князі заключылі саюз супраць імператара з Генрыхам ІІ французскім. Гэта сведчыла аб крызісе саюзаў, у аснове якіх было рэлігійнае адзінства. Пасля гэтага вайна ішла больш паспяхова для князёў. Ва ўмовах працяглай вайны каталіцкія князі і імператар сталі схіляцца да рэлігійнага міру, які і быў падпісаны ў 1555 г у Аўгсбургу. Сфармуляваны ў ім прынцып “Чыя ўлада – таго і вера” (сфармуляваны Іахімам Стэфані ў 1576 г.) быў сур’ёзным ударам па планах Карлам V стварыць універсальную каталіцкую імперыю. Ён адрокся ад трона. Філіп ІІ, які атрымаў ва ўладанне Іспанію і Нідэрланды, адмовіўся ад ідэі стварэння ўніверсальнай каталіцкай імперыі на карысць стварэння іспанскай каланіяльнай імперыі. Аўгсбургскі мір садзейнічаў замацаванню раздробленасці Германіі праз рэлігійны фактар. Большасць князёў паўночнай Германіі прынялі лютэранства, а Паўднёвай – каталіцызм.

Вайна Іспаніі з мэтай падаўлення Нідэрландскай рэвалюцыі і яе ўмяшанне ў грамдзянскую вайну ў Францыі таксама мелі ў многім рэлігійны матыў.

3. З часоў Італьянскіх войнаў моцны ўплыў на еўрапейскія адносіны стаў аказваць турэцкі фактар. У час гэтых войнаў Асманская імперыя фактычна выступала як саюзнік Францыі.

Папаства яшчэ з сярэдзіны 15 ст., з часоў Базельскага сабора 1431-1449 гг. выступала з ідэяй крыжовага пахода супраць турак. Але гэтая ідэя не знайшла шырокай падтрымкі сярод манархаў Еўропы.

У 1526 г. туркі разграмілі венгерскія войскі караля Лайоша І пры Мохачы. Актывізацыя турэцкай экспансіі адбылася не без удзелу французскай дыпламатыі. Пасля паражэння пад Павіяй Францыск І звярнуўся да Сулеймана І з прапановай аб антыгабсбургскім саюзе. Вынікам стала заключэнне першага франка-турэцкага дагавора ў 1535 г., вядомага як дагавор аб капітуляцыях. У 1539 г. туркі упершыню падыйшлі да Вены. Франка-турэцкі саюз праіснаваў да канца Італьянскіх войнаў. Затым роля Францыі ў еўрапейскай палітыцы, у прыватнасці, яе ўплыў на сітуацыю на паўднёвым усходзе Еўропы рэзка знізіўся. Заключэнне міра з Францыяй дазволіла аўстрыйскім Габсбургам больш сіл накіраваць на барацьбу з Асманскай імперыяй. Гэтаму садзейнічаў і Аугсбургскі рэлігійны мір 1555 г. Германскія пратэтанцкія князі, атрымаўшы па ім свабоду веравызнання, сталі больш ахвотна дапамагаць імператару ў барацьбе з туркамі. Заканчэнне Італьянскіх войнаў дазволіла еўрапейскім дзяржавам сканцэнтравацца на барацьбе з Асманскай імперыяй. Францыя не магла дапамагчы туркам, бо была паралізавана рэлігійнымі войнамі. У кастрычныку 1571 г. аб’яднаны флот Іспаніі, Венецыі і Рыма нанёс буйное паражэнне туркам пры Лепанто. Але за тры гады туркі адбудавалі новы флот. Таму не трэба перабольшваць значэнне гэтай бітвы ў спыненні турэцкай экскансіі ў Еўропе (Івонін). Іспанія не змагла развіць поспех, бо накіравала асноўныя сілы на барацьбу супраць Нідэрландскай рэвалюцыі.

У канцы 16 – пачатку 17 ст. асноўным праціўнікам Асманскай імперыі ў Еўропе становяцца Аўстрыйскія Габсбургі. 11 лістапада 1606 г. Аўтрыя і Асманская імперыя падпісалі Сітватарэкскі мір. Гэта першы ў гісторыі аўстра-турэцкіх адносін раўнапраўны дагавор. Ён стаў знешнепалітычным адлюстраваннем упадка магутнасці асманскай імперыі. Такім чынам, калі першая палова 16 ст. прайшла пад перавагай асманскай імперыі ў яе барацьбе з еўрапейскімі дзяржавамі, то пасля заключэння Аугсбургскага рэлігійнага міра 1555 г. і Като-Камбрэзійскага міра 1559 г. сітуацыя пачала змяняцца на карысць еўрапейкіх краін.

4. Знешняя палітыка Іспаніі ў другой палове 16 ст. у вялікай ступені вызначалася тым, што яна заставалася галоўным аплотам катaліцызму ў Еўропе, аплотам Контррэфармацыі. Але краіна ў 1557 г. перажыла банкруцтва і не магла праводзіць у той момант актыўную знешнюю палітыку па фінансавых прычынах. У Францыі з 1562 г. пачаліся Гугеноцкія войны. У склаўшайся сітуацыі перад тварам унутраных праблем іспанская і французская манархіі спынілі барацьбу за еўрапейскае панаванне. У той жа час Іспанія ў 1580-я гады актыўна ўмяшалася ў ход Гугеноцкіх войнаў у Францыі, падтрымліваючы каталіцкую партыю на чале з Гізамі. У 1584 г., калі Генрых Наварскі стаў пасля смерці герцага Анжуйскага наследніка французскага трона, Іспанія заключыла саюз з Каталіцкай лігай. Калі ў 1589 г. Генрых Наварскі стаў французскім каралём, Іспанія перайшла да адкрытай інтэрвенцыі. У 1590 г. у Францыю ўвайшла іспанская армія пад камандаваннем Аляксандра Фарнезе. Генрых IV са свайго буку атрымаў дапамогу ад Англіі і Галандыі. У Іспаніі не хапіла сіл, каб перашкодзіць Генрыху IV авалодаць парыжам і замацавацца на французскім троне. У 1595 г. ён абвясціў вайну Іспаніі, а ў наступным – заключыў афіцыйны саюз з Англіяй, да якога далучылася і Галандыя. Аднак Францыя была спустошана больш чым 30-гадовымі войнамі і ў 1598 г. пайшла на мір з Іспаніяй на аснове статус-кво.

Пасля завяршэння Італьянскіх войнаў адным з асноўных вузлоў міжнародных адносін становіцца брацьба Англіі і Іспаніі за панаванне на морах. Прычынай барацьбы было тое, што Іспанія ўсталявала манаполію на марскія шляхі ў Атлантыцы. Тардэсільскі дагавор 1494 г. рабіў Іспанію і Партугалію пануючымі марскімі дзяржавамі. У Англіі ў другой палове 16 ст. шырокае распаўсюджанне атрымалі ідэі каланіяльнай экспансіі. Але ажыццявіць яе можна было толькі пасля перамогі над Іспаніяй.

У 1550-е гады ў час царавання Марыі Цюдор назіраецца рэанімацыя англа-іспанскага саюза. У сакавіку 1553 г. быў падпісаны шлюбны дагавор паміж Марыяй і наследнікам іспанскага трона Філіпам. Згодна з дагаворам, Філіп не меў права без згоды Тайнага савета ні абвяшчаць вайну, ні заключаць мір. Калі ў 1555 г. Філіп стаў каралём Іспаніі, ён імкнуўся ўцянуць Англію ў вайну супраць Францыі, што яму і ўдалося, але на кароткі час. Са смерцю Марыі ў лістападзе 1558 г. Філіп ІІ накіраваў свайго прадстаўніка дэ Ферыя да Лізаветы І з прапновай захавання іспана-англійскага саюза. Аднак пастаянныя спробы Іспаніі падпарадкаваць сваім інтарэсам англійскі гандаль, пустая казна, каталіцкая рэакцыя зрабілі рэжым Марыі Цюдор і звязаны з ім іспана-англійскі саюз надзвычай непапулярным у Англіі. Узнікненне ў англійскім грамадстве шырокай апазіцыі рэжыму Марыі Цюдор азначала крушэнне спадзяванняў Габсбургаў на ўключэнне Англіі ў арбіту сваёй наднацыянальнай сусветнай палітыкі. Гэта азначала пачатак новага этапу ў англа-іспанскіх адносінах.

З вацарэннем Лізаветы І Іспанія імкнулася не дапусціць аднаўлення англіканскай царквы ў Англіі, бо гэта магло стаць прыкладам для рэфармісцкага руху ў Нідэрландах. У пачатку 70-х гг. 16 ст. становіцца відавочнай непазбежнасць англа-іспанскага сутыкнення. У гэты час англійскі ўрад пайшоў на збліжэнне з Францыяй. Гэтая пераарыентацыя англійскай палітыкі была выклікана перш за ўсё экспансіянісцкімі памкненнямі англійскай буржуазіі, а не агрэсіўнасцю Іспаніі ў дачыненні да Англіі, аб якой у пачатку 70-х гг. яшчэ рана гаварыць.

Іспанскаму гандлю ў 1570-я гады ўсё большы ўрон наносяць англійскія піраты, якія атрымліваюць тайную падтрымку свайго ўрада. Найбольш знакамітай стала экспедыцыя Дрэйка ў 1578 г. Іспанцы ў сваю чаргу аказваюць дапамогу паўстаўшым супраць Англіі ірландцам, накіраваўшы на востраў у 1579 г. ваенны атрад. Таксама іспанскі двор пляце тайныя змовы, каб звергнуць Лізавету І і ўзвесці на англійскі трон Марыю Сцюарт. Англічанеса свайго боку аказвалі падтрымку паўстанцам у Нідэрландах. У 1585 г. дыпламатычныя адносіны паміж Іспаніяй і Англіяй былі разарваны. У 1587 г. Дрэйк зрабіў паспяховы напад на порт Кадзіс. Пасля гэтага Філіп ІІ аддаў загад аб падрыхтоўцы ўварвання ў Англію. Але 1588 г. “Непераможная армада” была разгромлена англічанамі. Гэта быў пачатак заняпаду марской магутнасці Іспаніі. Ініцыятыва ў марской вайне перайшла ў рукі Англіі, саюзніцай якой выступала Галандыя. Вайна Англіі ў саюзе з Францыяй (да 1598 г.) і Галандыяй супраць Іспаніі працягвалася да 1604 г. Яна не прынесла рашаючага поспеху ні аднаму з бакоў.

Нідэрландская рэвалюцыя стала важным фактарам міжнародных адносін. Гэтыя падзеі закраналі інтарэсы Англіі і як важнага гандлёвага партнёра Нідэрландаў. Дзейнасць герцага Альбы ў Нідэрландах была ўспрынята як адкрытая пагроза англійскім гандлёвым інтарэсам. Пасля ўсталявання ў Нідэрландах дыктатуры герцага Альбы, на англійскія порты сталі базіравацца марскія гёзы. Адносіны Лізаветы І да кальвіністаў у Францыі і Нідэрландах было неадназначным. З аднаго буку яна глядзела на іх барацьбу супраць каралеўскай улады як замах на ўсталяваны богам парадак. З другога – імкнулася выкарыстаць кальвінісцкі рух для аслаблення сваіх праціўнікаў (Івонін).

Пасля паўстання 1572 г. на поўначы і 1576 г. на поўдні Нідэрландаў палітыка Англіі і Францыі ў гэтай краіне актывізавалася. У 1578 г. Лізавета І заключыла саюз з Генеральнымі штатамі Нідэрландаў. Узамен за дапамогу яна вытаргавала сабе некалькі нідэрландскіх гарадоў (Бруге). Герцаг Анжуйскі ў 1580 г. быў прызнаны гасударам Нідэрландаў у разліку на французскую дапамогу. Але ні ад Англіі ні ад Францыі нідэрландскія кальвіністы вялікай дапамогі не атрымалі.

Пасля смерці герцага Анжуйскага Генеральныя штаты звярнуліся да Лізаветы І, якая пагадзілася ў 1584 г. прыняць тытул пратэктара Нідэрландаў і накіравала на дапамогу паўстанцам войскі на чале з графам Лестэрам. Але ў яго ўзнік канфлікт з Генеральнымі штатамі і ён у 1587 г. быў адкліканы.

У пачатку 1590-х гадоў вялікія сілы іспанцаў былі скаваны ў Францыі. Гэта дало магчымасць галандскай арміі Морыса Насаусскага дабіцца буйных перамог. На рэшце, у 1609 г. было заключана перамір’е паміж Іспаніяй і Галандыей, па якому Іспанія фактычна прызнала незалежнасць Галандыі. Важным момантам міжнародных адносін канца 16 – пачатку 17 ст. стала ўтварэнне буржуазнай Галандскай рэспублікі. У яе знешняй палітыцы гандлёвыя, каланіяльныя інтарэсы сталі адыгрываць рашаючуюролю і яна першая пачала барацьбу за преадзел калоній. У пачатку 17 ст. галандцы выцеанілі партугальцаў з Малукскіх астравоў.

Такім чынам, у канцы 16 ст. Іспанія, каб захаваць сваё панаванне ў Еўропе, уцягнулася ў барацьбу на тры франты: супраць Англіі, супраць паўстаўшых Нідэрландаў і ўмяшалася ў грамадзянскія войны ў Францыі. Ва ўсіх гэтых канфліктах Іспанія пацярпела няўдачу. Але і ў яе праціўнікаў яшчэ не хапіла сіл, каб радыкальным чынам падарваць магутнасць Іспаніі.

5. З вацарэннем Генрыха IV Францыя па-ранейшаму разглядала Іспанію як свайго найбольш небяспечнага саперніка. З Англіяй, у якой таксама існаваў востры антаганізм з Іспаніяй, французскі кароль імкнуўся падтрымліваць саюзныя адносіны. Каб аслабіць Іспанію, ён падтрымліваў Галандыю ў яе барацьбе за незалежнасць. У першай палове 17 ст. франка-галандскі саюз становіцца важнейшым фактарам еўрапейскай палітыкі. Для ціску на Габсбургаў як аўстрыйскіх, так і іспанскіх Генрых IV захоўваў саюз з Асманскай імперыяй. У канцы 16 – пачатку 17 ст. французская дыпламатыя (Сюлі, Генрых IV, Рышэлье) сфармулявала прынцып натуральных граніц Францыі. Другім прынцыпам французскай дыпламатыі ў той час быў прынцып еўрапейскай раўнавагі. Ім абгрунтоўвалася неабходнасць барацьбы з іспанскім дамінаваннем у Еўропе, якое ўсталявалася пасля Італьянскіх войнаў.

Трыццацігадовая вайна пачалася з падзей ў Чэхіі. Пасля бітвы пад Мохачам у 1526 г. яна аказалася пад уладай Габсбургаў. Спачатку яны праявлялі цярпімасць у дачыненні да чэшскай царквы, якая захавала многія традыцыі гусітаў. Сітуацыя змяніллася з вацарэннем Рудольфа ІІ (1576 - 1612). Ён паспрабаваў ажыццявіць поўную рэстаўрацыю каталіцтва ў Чэхіі. Сітуацыя яшчэ больш абвастрылася пр ынаступных манархах: Мацвее І (1612 – 1619) і Фердынандзе ІІ (1619 – 1637). Фердынанд фактычна пачаў правіць пры сваім папярэдніку, які меў псіхічнае захворванне. Справакавала паўстанне ў Чэхіі і пачатак Трыццацігадовай вайны закрыццё Фердынандам ІІ двух пратэстанцкіх цэркваў у 1618 г.

Трыццацігадовая вайна была выклікана цэлым комплексам прычын. Адной з іх быў так і не вырашанае на працягу 16 ст. рэлігійнае пытанне. У германскіх княствах адбывалася выцясненне рэлігійнай апазіцыі. Асабліва актыўна адбывалася насаджэнне каталіцызму, якое падтрымлівалася Габсбургамі на дзяржаўным узроўні. Нежаданне імператарскай улады выступіць у ролі пасрэдніка паміж каталікамі і пратэстантамі вяло да фарміравання палітычных структур, якія будаваліся на аснове канфесійнага прызнака (Евангелісцкая вунія (1608 г.) і Каталіцкая ліга (1609 г.)) і імкнуліся адстойваць пазіцыі сваёй рэлігіі. Каталіцкай лізе Габсбургі аказвалі прамую дапамогу. У германскай сучаснай гістарыяграфіі менавіта рэлігійны фактар прызнаецца ў якасці асноўнага пры ўзнікненні Трыццацігадовай вайны. Пры гэтым гісторыкі ўказваюць на перапляценне рэлігіі і палітыкі ў той час.

Германскія князі імкнуліся да пастаяннага пашырэння сваіх падуладных тэрыторый. Паралельна з узмацненнем княжскага абсалютызму ішло аскудненне нямецкага дваранства, якое бачыла магчымасць паправіць сваё матэрыяльнае становішча праз удзел у войнах. Такім чынам, адной з крыніц канфлікту былі германскія князі і дваранства з іх ваяўнічымі настроямі.

У гэты час рэзка абвастрыліся адносіны паміж Іспаніяй і Францыяй з-за тэрытарыяльных прытэнзій дзвюх дзяржаў і імкнення да гегемоніі ў Еўропе (Гіст. Герм.).

Фердынанд ІІ, стаўшы ў 1619 г. імператарам, аднавіў спробы стварэння агульнагерманскай цэнтралізаванай дзяржавы. Угроза ўзмацнення за гэты кошт Габсбургаў выклікала трывогу Англіі, Францыі, Галандыі, скандынаўскіх краін. Найбольш стварэнне вялікай цэнтралізанай немецкай дзяржавы пагражала Францыі. Менавіта рышэлье належыць галоўная роля ў стварэнні антыгабсбургскіх кааліцый у час вайны (Гіст. дыплам.). У выніку ўнутрыгерманскі канфлікт хутка ператварыўся ў агульнаеўрапейскі. Рышэлье ў сваёй палітыцы зыходзіў з прынцыпа дзяржаўных інтарэсаў Францыі. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам Рышэлье падтрымаў пратэстанскіх князёў Германіі. Ён разлічвыў праз такую камбінацыю выйсці на натуральныя граніцы Францыі і захаваць раздробленасць Германіі. Менавіта раздробленая Германія, на думку Рышэлье, адпавядала нацыянальным інтарэсам Францыі.



У ходзе Трыццацігадовай вайны вылучаецца некалькі этапаў.

  1. Чэшскі этап (1618 – 1624 гг.). Пражская дэфенестрацыя 23 мая 1618 г. Чэшскі сейм пазбавіў Габсбургаў улады і абраў каралём Чэхіі лідэра Евангелісцкай вуніі і зяця англійскага караля пфальцскага курфюрста Фрыдрыха. Аднак Габсбургам удалося дабіцца абрання Фердынанда ІІ імператарам. Ён атрымаў падтрымку ад Каталіцкай лігі, папы, Іспаніі. Войскі Каталіцкай лігі пад камандаваннем Ціллі разграмілі пратэстантаў на Белай гарэ 8 лістапада 1620 г., што азначала паражэнне чэшскага паўстання. Пасля гэтага іспанскія войскі разгарнулі наступленне супраць пратэстантаў на Рэйне, Ціллі ўступіў у Паўночную Германію. Восенню 1621 г. аднавілася іспана-галандская вайна.

  2. Дацкі этап (1625 – 1629 гг.). Перспектыва перамогі каталіцтва ва ўсёй Германіі і падначалення Габсбургам паўночнай Германіі з замацаваннем іх на балтыйскім узбярэжжы прымусілі ўступіць у вайну Данію. Але большасць пратэстанцкіх князёў Германіі не далучыліся да караля Хрысціяна ІV. Галоўнакамандуючы войскамі імператара Альбрехт Валенштэйн нанёс шэраг паражэнняў датчанам і прымусіў Данію заключыць мір. У заваёваных вобласцях пачалася шырокамасштабная рэкаталізацыя. У 1629 г. імператар выдаў указ аб рэсцітуцыі (аднаўленні) правоў каталіцкай царквы на маёмасць, якая была захоплена пратэстантамі з 1552 г. Гэтая мера падштурхнула пратэстанцскіх князёў і іх саюзнікаў узмацніць супраціўленне.

  3. Швецкі этап (1630 – 1635 гг.). У 1630 г. у Паўночнай Германіі высадзіліся швецкія войскі на чале з каралём Густвам ІІ Адольфам. У 1631 г Рышэлье і Густаў ІІ Адольф заключылі саюз, па якім Францыя прадастаўляла Швецыі штогадовыя субсідыі, а тая выстаўляла для барацьбы з Габсбургамі армію ў 36 тысяч чалавек для аднаўляення парадкаў, якія існавалі ў германіі да 1618 г. У Швецыі меліся і ўласныя інтарэсы: не дапусціць умацавання імператара на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. 7 верасня 1631 г. шведы пры падтрымцы саксонцаў атрымалі перамогу над арміяй Ціллі пры Брэйтэнфельдзе (Валенштэйн, які не падтрымаў палітыку контррэфармацыі, у 1630 г. быў адхілены ад камандавання). Пасля гэтага Густў ІІ Адольф нанёс удар па Баварыі, якая з’яўлялася апорай каталіцызму. Армія Ціллі была разбіта на рацэ Лях, а сам ён загінуў. Да камандавання імператар вярнуў Валенштайна. У лістападзе 1632 г. шведы атрымалі перамогу над Валенштэйнам пры Люцэне, у якой швецкі кароль загінуў. Пасля яго гібелі выйшлі на паверхню супярэчнасці ў пратэстанскім лагеры. Германскія князі не жадалі ўмацавання ўплыву шведаў у Германіі і імкнуліся да пашырэння ўласных уладанняў. Яны прызнавалі за лепшае ўладу Габсбургаў пры ўмове адмовы ад Контррэфармацыі за межамі іх спадчыных уладанняў. У верасні 1634 г. шведы (25 тыс.) пад камандаваннем Бернгарда Веймарскага і фельдмаршала Горна былі разбіты пры Нёрдлінгене арміяй імператара (эрцгерцаг Фердынанд) і іспанцамі (брат караля кардынал Фердынаннд) (40 тыс.). Гэта выклікала распад пратэстанцскага лагера. Курфюрст Саксонскі Іаган Георг І заключыў мір з імператарам.

  4. Франка-швецкі этап (1635 – 1648 гг.). У 1635 г. стала відавочна, што ў нямецкіх пратэстантаў не хапае сіл, каб весці барацьбу з каталіцкім лагерам. Толькі адкрытае ўступленне Францыі ў вайну супраць каталіцкага блока магло выратаваць пратэстантаў ад разгрома. Разам з Францыяй вайну працягвалі швецыя і Галандыя. Паступова ваенная перавага стала схіляцца на бок антыгабсбургскага блока. У канцы 1642 г. шведы выйгралі другую бітву пры Брэйтэнфельдзе. Французы авалодалі Эльзасам і ў 1643 г. разграмілі іспанцаў пры Рокруа. У 1645 г. шведы разбілі войскі імператара пад Янкавам, але пацярпелі няўдачу пры асадзе Брно, што сарвала іх паход на Вену. У 1646 г. французы занялі Дзюнкерк. Пасля гэтага Іспанія заключыла мір з Галандыяй. Сілы як Габсбургаў, так і іх праціўнікаў былі на зыходзе.

У 1648 г. у гарадах Оснабрукен і Мюнстэр былі заключаны пагадненні, якія завяршылі вайну і ўвайшлі ў гісторыю як Вестфальскі мір. Іспанія і Францыя працягвалі вайну. Па ўмовах міру Швецыя атрымала Заходнюю Памеранію з в. Руген і ва Усходняй Памераніі г. Штэцін. Таксама да Швецыі адыходзілі Брэмен, Вердэн, Вісмар. У выніку пад кантролем Швецыі апынуліся вусці ўсіх судаходных рэк Паўночнай Германіі. Швецыя стала пануючай краінай на Балтыйскім моры і вялікай дзяржавай Еўропы. Францыя атрымала Эльзас. Міжнароднае прызнанне набыла незалежнасць галандыі і Швейцарыі. Із германскіх князёў у найбольшым выйгрышы аказаўся курфюрст Брандэнбурга. Ён атрымаў Усходнюю Памеранію, архіепіскапства Магдэбургскае, епіскапства Хальберштадтскае і Міндэнскае. Баварскі герцаг замацаваў за сабой са курфюрста (8).

Вестфальскі мір афіцыйна замацаваў раздробленасць Германіі. За германскім князямі было прызнана права самастойнай знешняй палітыкі, з агаворка, што яна не павінна быць накіравана супраць імператара і імперыі. Князі-кальвіністы атрымалі роўныя правы з пратэстантамі і каталікамі. Трыццацігадовая вайна і Вестфальскі мір даказала канчаткова асуджанасць ідэі наднацыянальнай імперыі. На вядучыя пазіцыі ў Еўропе выйшла Францыя. Яна, разам са Швецыяй была абвешчана гарантам Вестфальскага дагавора. Вестфальскім мірам пачынаецца гісторыя еўрапейскіх кангрэсаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка