Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна




Дата канвертавання29.06.2016
Памер318.43 Kb.
АРТЫКУЛ 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна", названая ў далейшым Установа, заснаваная на праве аператыўнага кіравання, перайменаваная рашэннем Слонімскага раённага выканаўчага камітэта ад 29.08.2011 № 668 з дзяржаўнай установы адукацыі “Міжэвіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа Слонімскага раёна”, створаная на аснове рашэння Слонімскага раённага выканаўчага камітэта ад 09.11.2009 г.

№ 946, зарэгістраваная ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за нумарам 590941085 ад 30.12.2009г., якая з’яўляецца правапераемнікам установы адукацыі "Міжэвіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа".

1.2. Установа ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, іншымі законамі Рэспублікі Беларусь, указамі і дэкрэтамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі і распараджэннямі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, актамі міністэрстваў і ведамстваў, рашэннямі Слонімскага раённага выканаўчага камітэта і Слонімскай раённага Савета дэпутатаў, Тыпавым палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, дадзеным Статутам, лакальнымі нарматыўнымі актамі Установы.

1.3. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна" з'яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі, якая функцыянуе ў складзе І-ХІ класаў, у якой ажыццяўляецца навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуецца праграма выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграма выхавання дзяцей, якім патрэбна аздараўленне, і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі можа арганізоўвацца вучэбна-трэніровачны працэс па відах спорту.

1.4. Установа абавязана выконваць распараджэнні дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць у рамках сваёй кампетэнцыі функцыі дзяржаўнага кіравання ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адукацыі.

Кантроль і каардынацыю дзейнасці Установы ў сферы агульнай сярэдняй адукаці ажыццяўляе ўпраўленне адукацыі Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.

1.5. Поўнае найменне Установы:

на рускай мове – государственное учреждение образования "Мижевичская средняя школа Слонимского района";

на беларускай мове - дзяржаўная ўстанова адукацыi "Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна".

Скарочанае найменне:

на рускай мове - Мижевичская средняя школа;

на беларускай мове - Міжэвіцкая сярэдняя школа.

1.6. Установа створана на аснове дзяржаўнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуемай з бюджэту.

1.7. Маёмасць Установы з'яўляецца раённай камунальнай уласнасцю. Паўнамоцтвы ўласніка ў адносінах да маёмасці Установы ажыццяўляе Слонімскі раённы выканаўчы камітэт (далей Заснавальнік).

1.8. Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным Заснавальнікам кіраваць маёмасцю Установы, з'яўляецца ўпраўленне адукацыі Слонімскага раённага выканаўчага камітэта (далей Упаўнаважаны орган).

1.9. Маёмасць Установы замацоўваецца за ім на праве аператыўнага кіравання ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь.

1.10. Маёмасць Установы складаюць асноўныя фонды, абаротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе.

1.11. Установа не мае права без згоды ўласніка адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, вылучаных ёй па смеце.

1.12. Установа мае статус юрыдычнай асобы і лічыцца створанай з моманту яе дзяржаўнай рэгістрацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

1.13. Установа мае самастойны баланс, разліковы і іншыя рахункі ў банках, пячатку ўстаноўленага ўзору з выявай Дзяржаўнага герба, штампы, бланкі са сваім найменнем.

1.14. Установа мае права ва ўстаноўленым парадку адкрываць рахункі ў крэдытных арганізацыях ці асабовыя рахункі ў органах казначэйства, ад свайго імя складаць дагаворы, набываць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы і несці абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе.

1.15. Установа адказвае па сваіх абавязацельствах грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідыярную адказнасць па яе абавязацельствах нясе ўласнік адпаведнай маёмасці.

1.16. Прыбыткі Установы паступаюць у яе самастойнае распараджэнне і выкарыстоўваюцца ёй для дасягнення мэт, дзеля якіх яна створана, калі іншае не прадугледжана грамадзянскім заканадаўствам, якое дзейнічае.

1.17. Установа прадастаўляе інфармацыю пра сваю дзейнасць у органы дзяржаўнай статыстыкі, падатковыя органы, іншыя органы і асобам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.

1.18. Установа на момант рэгістрацыі не мае філіялаў, прадстаўніцтваў.

1.19. Ва Установе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама дзейнасць рэлігійных арганізацый у якой-небудзь форме.

1.20. Установа ў пазаўрочны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, утрыманне і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

1.21. Установа праходзіць дзяржаўную акрэдытацыю ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

1.22. Змяненні і дапаўненні ў дадзеным Статуце ўносяцца ў адпаведнасці з Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь пасля іх зацвярджэння Упаўнаважаным органам.

1.23. Месцазнаходжанне Установы:

юрыдычны адрас: в.Міжэвічы, вуліца Школьная, 3;

паштовы адрас: Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, вул. Школьная, д. 3, 231804.


АРТЫКУЛ 2. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ І ПРАДМЕТ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ
2.1. У сваёй дзейнасці Установа адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі:

прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў, праў чалавека, гуманістычны характар адукацыі;

экалагічная накіраванасць адукацыі;

свецкі характар адукацыі;

улік індывідуальных запатрабаванняў, здольнасцяў і запытаў навучэнцаў.

2.2. Асноўнай мэтай дзейнасці Установы з'яўляецца рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі; фарміраванне ўтворанай, рознабакова развітай, сацыяльна, духоўна і маральна выхаванай, творчай асобы навучэнца; выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які паважае правы і свабоду чалавека.

2.3. Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:

стварэнне максімальна спрыяльных умоў для інтэлектуальнага, маральнага, творчага і фізічнага развіцця навучэнцаў, для фармавання навуковага светапогляду, авалодванне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі;

забеспячэнне атрымання навучэнцамі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных для выбару ў далейшым прафесіі першасных ведаў і навыкаў; падрыхтоўку іх да паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі;

фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

фарміраванне эстэтычнай і экалагічнай культуры; культуры сямейных адносін;

аказанне садзейнічання навучэнцам у авалоданні каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы навучэнца;

правядзенне навукова-метадычнай працы, накіраванай на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу;

выданне вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў;

правядзенне работы па ўзаемадзеянні з іншымі ўстановамі адукацыі, у тым ліку замежнымі, з мэтай выкарыстання назапашанага прагрэсіўнага вопыту арганізацыі працэсаў навучання і выхавання.

2.4. Прадметам дзейнасці Установы з'яўляецца ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйная дзейнасць, якая складаецца з арганізацыі і правядзення навучальнай, выхаваўчай, ідэалагічнай, метадычнай работы, накіраванай на захаванне, прымнажэнне і перадачу ведаў новым пакаленням, задавальненне запатрабаванняў асобы ў інтэлектуальным, культурным, маральным і фізічным развіцці.

2.5. Для дасягнення сваіх мэт і пастаўленых задач Установа ажыццяўляе наступныя віды эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам відаў эканамічнай дзейнасці АКРБ 005-2006:

80210 - агульная сярэдняя адукацыя;

80424 - іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, не ўключаная ў іншыя групоўкі;

72600 - іншая дзейнасць, звязаная з вылічальнай тэхнікай;

92312 - канцэртная дзейнасць;

92313 - дзейнасць у галіне мастацкай творчасці;

92511 - паслугі фільма- і фанатэк;

92512 - дзейнасць бібліятэк;

92521 - дзейнасць музеяў;

92620 - іншая дзейнасць у галіне спорту;

92720 - іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаўляльнай дзейнасці, не ўключанай ў іншыя групоўкі;

74600 - правядзенне расследаванняў і забеспячэнне бяспекі;

01121 - гадоўля гародніны, іх насення і расады;

01122 - кветкаводства;

55510 - прадстаўленне паслуг сталовымі пры прадпрыемствах і ўстановах;

70200 - здача ў арэнду нерухомай маёмасці;

74850 - прадстаўленне сакратарскіх паслуг і паслуг па перакладзе;

85140 - іншая дзейнасць па ахове здароўя чалавека;

92342 - дзейнасць танцавальных зал, пляцовак, дыскатэк і школ танцаў;

80422 - пазашкольнае выхаванне і навучанне;

2.6. Відамі дзейнасці, пералік якіх вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010 № 450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці", Установа можа займацца толькі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

2.7. Установа ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, можа аказваць дадатковыя платныя адукацыйныя паслугі.

2.8. Установа можа ажыццяўляць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.


АРТЫКУЛ 3. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
3.1.Ва Установе ажыццяўляецца навучанне і выхаванне на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуецца праграма выхавання і абароны правоў і інтарэсаў дзяцей.

3.2. Парадак уліку асоб, якія належаць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

3.3. Парадак прыёму, пераводу, адлічэння і выпуску навучэнцаў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам. (Прыём асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні ці дакумента, які сведчыць аб яго асобе, і медыцынскай даведкі пра стан здароўя, калі іншае не ўстаноўлена дадзеным артыкулам. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком).

У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас дзіцяці, якому шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

3.4. Тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі складае адзінаццаць гадоў:

I ступень - пачатковая адукацыя (I-IV класы);

II ступень - базавая адукацыя (V-IX класы);

ІІІ ступень - сярэдняя адукацыя (X-XI класы);

I і II ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную базавую адукацыю.

I, II і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную сярэднюю адукацыю.

3.5. На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма пачатковай адукацыі.

Пачатковая адукацыя дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

3.6. На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма базавай адукацыі.

Агульная базавая адукацыя дае права на працяг адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі з'яўляецца абавязковым.

3.7. На ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма сярэдняй адукацыі.

Агульная сярэдняя адукацыя дае права на працяг адукацыі на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі.

3.8. Навучэнцы пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю.

3.9. Вынікі бягучай і прамежкавай атэстацыі навучэнцаў, за выключэннем навучэнцаў I і II класаў, а таксама, выніковай атэстацыі ацэньваюцца адзнакамі ў балах па дзесяцібальнай шкале, у тым ліку адзнакай 0 (нуль) балаў, або адзнакамі "залічана", "не залічана", "не атэставаны(а)" ці робяцца запісы "вызвалены(а)", "не вывучаў(ла)". Станоўчымі з'яўляюцца адзнакі ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў, "залічана" і запісы "вызвалены(а)", "не вывучаў(ла)".

3.10. Бягучая і прамежкавая атэстацыя навучэнцаў I і II класаў ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае вусную ацэнку вынікаў навучальнай дзейнасці навучэнцаў без выстаўлення адзнак.

3.11. Парадак правядзення бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі вызначаецца Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі:

3.12. Навучэнцам, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай).

3.13. Навучэнцам, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі ўстаноўленага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём).

3.14. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама тыпавым навучальным планам агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Штогод на аснове тыповага навучальнага плана агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага Міністэрствам адукацыі, распрацоўваецца вучэбны план Установы, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам.

3.15.Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца па навучальных гадах. Навучальны год падзяляецца на чвэрці.

Працягласць навучальнага года ўстанаўліваецца з 1 верасня па 1 чэрвеня. Калі ўказаныя даты прыходзяцца на непрацоўны дзень, то пачатак (канец) навучальнага года пераносіцца на наступны (папярэдні) працоўны дзень.

3.16. Для навучэнцаў ўстанаўліваюцца канікулы на працягу навучальнага года і летнія канікулы.

Агульная працягласць канікул на працягу навучальнага года павінна быць не менш за трыццаць каляндарных дзён, для навучэнцаў I і II класаў - не менш за трыццаць сем каляндарных дзён.

Працягласць летніх канікул павінна быць не менш за 12 каляндарных тыдняў.

3.17. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II, ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы навучальны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з навучэнцамі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання.

3.18. Вывучэнне вучэбных прадметаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на базавым узроўні.

3.19. Навучэнцы з улікам погляду іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя могуць вывучаць асобныя навучальныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці навучальных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленых вучэбным планам Установы.

3.20. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія і іншы занятак. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, грамадска карысная праца.

3.21. Працягласць урока ў І-ых класах - 35 мінут, у ІІ- ХІ класах - 45 мінут.

Працягласць перапынкаў паміж заняткамі вызначаецца зыходзячы з неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання вучняў і іх адпачынку ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

3.22. Харчаванне вучняў ва Установе арганізуецца згодна з графікам, зацверджаным дырэктарам Установы і ўзгодненым з шэф-поварам.

3.23. Асноўнымі мовамі навучання і выхавання ва Установе з'яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: беларуская і руская. Мова навучання і выхавання вызначаецца Заснавальнікам Установы з улікам пажаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў).

Вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў ва Установе з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

3.24. Абавязковая для вывучэння замежная мова (англійская) вызначаецца Заснавальнікам з улікам запатрабаванняў дзяржавы і магчымасцяў Установы. 3.25. Форма атрымання адукацыі ва Установе - вочная.

3.26. Адукацыйны працэс пры ажыццяўленні навучання і выхавання хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа ажыццяўляцца ў інтэграваных класах Установы, на даму, у звычайным класе і з настаўнікам-дэфектолагам.

3.27. Установа можа прадастаўляць навучэнцу па яго заяве, заяве законных прадстаўнікоў, на падставе рашэння кіраўніка Установы магчымасць атрымання агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным навучальным планам ці ў выпадках і парадку, вызначаных палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі ( далей – Палажэнне) ці яго відзе.

3.28. Установа можа арганізоўваць па жаданні і запытах бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў дзяцей групы падоўжанага дня. Колькасць груп падоўжанага дня залежыць ад колькасці пададзеных заяў і магчымасцяў Установы.
АРТЫКУЛ 4. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ УСТАНОВЫ
4.1. Установа самастойная ў ажыццяўленні адукацыйнай, навуковай, дзейнасці па вучэбна-метадычным забеспячэнні адукацыі, падборы і расстаноўцы кадраў і іншай дзейнасці ў межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.2.Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права:

4.2.1. ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

4.2.2. фарміраваць структуру і штатны расклад Установы;

4.2.3. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць прыбыткі;

4.2.4. удзельнічаць у навуковай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па вучэбна-метадычным забеспячэнні адукацыі;

4.2.5. уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб'яднанняў, некамерцыйных арганізацый;

4.2.6. ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

4.3.Іншыя правы Установы ўстанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам Установы.

4.4.Установа абавязана забяспечваць:

4.4.1. якасць адукацыі;

4.4.2. распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў вучэбна-метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі, яго ўдасканаленне;

4.4.3. падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

4.4.4. матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

4.4.5. стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

4.4.6. распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для навучэнцаў, правілаў унутранага працоўнага распарадку ўстановы адукацыі;

4.4.7. маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;

4.4.8. меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

4.4.9. стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі навучэнцам;

4.4.10. удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму;

4.4.11. азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва ўстанову адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, дадзеным Статутам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, па іх патрабаванні - і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

4.4.12. патранат асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух гадоў пасля атрымання адукацыі ў гэтай установе адукацыі ў адпаведнасці са Палажэннем аб патранаце асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

4.4.13. садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

4.5. Іншыя абавязкі Установы ўстанаўліваюцца Кодэксам, іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам Установы.



АРТЫКУЛ 5. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА

ПРАЦЭСУ
5.1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе з'яўляюцца:

5.1.1 навучэнцы – асобы, якія засвойваюць змест аднаго з відаў адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, ці адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю;

5.1.2. законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў – бацькі навучэнцаў, іх усынаўляльнікі (удачаральнікі), апекуны, папячыцелі;

5.1.3. педагагічныя работнікі – асобы, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць ( рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі і (ці) ажыццяўляюць кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю ўстановы адукацыі, яе структурных падраздзяленняў).

5.2. Навучэнцы маюць права на:

5.2.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

5.2.2. перавод у другую ўстанову адукацыі;

5.2.3. навучанне па індывідуальным плане ў межах зместу адукацыйнай праграмы;

5.2.4. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

5.2.5. ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

5.2.6. бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучння і рэабілітацыі;

5.2.7. бясплатную карэкцыю фізічных і (ці) псіхічных парушэнняў у дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі;

5.2.8. канікулы;

5.2.9. атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

5.2.10. бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, вытворчай, навуковай і культурна-спартыўнай базай Установы;

5.2.11. атрыманне сацыяльна-педагагічнай дапамогі з боку спецыялістаў установы адукацыі;

5.2.12. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

5.2.13. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

5.2.14. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, сімпозіумах, кангрэсах, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, грамадскіх, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;

5.2.15. азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

5.2.16. удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

5.3. Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы.

5.4. Навучэнцы абавязаны:

5.4.1. добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм навучання;

5.4.2. клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

5.4.3. выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку;

5.4.4. паважаць гонар і годнасць другіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

5.4.5. беражліва адносіцца да маёмасці Установы;

5.5. Іншыя абавязкі навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы.

5.6. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:

5.6.1. азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

5.6.2. удзел у кіраўніцтве Установай;

5.6.3. абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;

5.6.4. азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, рэзультатамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;

5.6.5. атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх), псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.

5.7. Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы.

5.8. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:

5.8.1. забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

5.8.2. паважаць гонар і годнасць другіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

5.8.3. выконваць патрабаванні устаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў.

5.9. Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы.

5.10. Педагагічныя работнікі маюць права на:

5.10.1. абарону прафесійнага гонару і годнасці;

5.10.2. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

5.10.3. творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абаснаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

5.10.4. доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

5.10.5. удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыі;

5.10.6. удзел у навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;

5.10.7. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

5.10.8. павышэнне кваліфікацыі;

5.10.9. маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

5.10.10. аб’яднанне ў прафесійныя саюзы і іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

5.10.11. штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якія вызначаны Урадам Рэспублікі Беларусь.

5.11. Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы адукацыі пасля ВНУ, іншых арганізацый, іх працоўнымі ці грамадска-прававымі дагаворамі.

5.12. Педагагічныя работнікі абавязаны:

5.12.1. ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

5.12.2. захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

5.12.3. паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, выхаванцаў;

5.12.4. павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

5.12.5. весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод навучэнцаў;

5.12.6. захоўваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

5.12.7. праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, які ўстаноўлены Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

5.13. Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы адукацыі пасля ВНУ, іншых арганізацый, іх працоўнымі ці грамадзянска-прававымі дагаворамі.

5.14. Педагагічным працаўнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны працэс у палітычных мэтах ці для падахвочвання навучэнцаў да дзеянняў, што супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўству.

5.15. Да іншых работнікаў Установы адносяцца асобы, якія здзяйсняюць адміністрацыйна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі. Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы ўстанаўліваюцца заканадаўствам, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, іх працоўнымі дагаворамі і службовымі (рабочымі) інструкцыямі.
АРТЫКУЛ 6. ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ НАВУЧЭНЦАЎ

6.1. Падставамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з'яўляюцца супрацьпраўнае, віноўнае (наўмыснае ці па неасцярожнасці) невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, дысцыплінарная правіна ў выглядзе наступных дзеянняў (бяздзейнасці):

6.1.1. спазнення ці нез'яўленне без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі (заняткі);

6.1.2. парушэння дысцыпліны падчас адукацыйнага працэсу;

6.1.3. невыканання без уважлівых прычын законнага патрабавання педагагічнага работніка;

6 .1.4. знявагі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

6.1.5. распаўсюджвання інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцаў;

6.1.6. пашкоджання будынкаў, збудаванняў, абсталявання ці іншай маёмасці ўстановы адукацыі;

6.1.7. невыканання (парушэнні) патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспекі;

6.1.8. распіцця алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў у будынках, інтэрнатах і на іншай тэрыторыі ўстановы адукацыі , або з'яўлення ў паказаных месцах у стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап'янення;

6.1.9. курэння (спажыванне) тытунёвых вырабаў у будынках, інтэрнатах і на іншай тэрыторыі ўстановы адукацыі;

6.1.10. іншых супрацьпраўных дзеянняў (бяздзеяння).

6.2. Не прызнаецца дысцыплінарнай правінай дзеянне, якое адпавядае крытэрыям, паказаным у пункце 6.1. дадзенага артыкула, здзейсненае навучэнцамі з ліку асоб з цяжкімі і (ці) множнымі фізічнымі і (ці) псіхічнымі парушэннямі.

6.3. За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнай правіны ўстанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выяўляецца ва ўжыванні да яго мер дысцыплінарнага спагнання.

6.4. Узрост, па дасягненні якога наступае дысцыплінарная адказнасць:

6.4.1. да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваецца навучэнец, які дасягнуў да моманту здзяйснення дысцыплінарнай правіны ўзросту чатырнаццаці гадоў, а навучэнец з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - сямнаццаці гадоў.

6.4.2. да навучэнца, што здзейсніў дысцыплінарную правіннасць і які не дасягнуў да моманту яго здзяйснення ўзросту, з якога настае дысцыплінарная адказнасць, а таксама да навучэнца з ліку асоб з цяжкімі і (ці) множнымі фізічнымі і (ці) псіхічнымі парушэннямі, што здзейсніў дысцыплінарную правіну, могуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству.

6.5. Меры дысцыплінарнага спагнання:

6.5.1. за здзяйсненне дысцыплінарнай правіны да навучэнца могуць быць ужыты наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:

заўвага;


вымова;

адлічэнне.

6.5.2. адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць ужыта за:

працяглую адсутнасць (больш за трыццаць дзён), без уважлівых прычын на вучэбных занятках (занятках) на працягу навучальнага года;

сістэматычнае (паўторнае на працягу навучальнага года) невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў навучэнцам, калі да яго раней ужываліся меры дысцыплінарнага спагнання.

6.5.3. адлічэнне як мера дысцыплінарнага спагнання не прымяняецца да:

навучэнца, які не завяршыў засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, які не прайшоў выніковую атэстацыю за перыяд атрымання агульнай базавай адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі;

навучэнца, які не дасягнуў ўзросту шаснаццаці гадоў.

6.5.4. права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку Установы. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжар дысцыплінарнай правіны, прычыны і акалічнасці, пры якіх ён здзейснены, папярэднія паводзіны навучэнца.

6.6. Прэзумпцыя невінаватасці навучэнца, які прыцягваецца да дысцыплінарнац адказнасці:

6.6.1. навучэнец, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, лічыцца невінаватым, пакуль яго віна не будзе даказана і ўстаноўлена загадам аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання, выдадзеным кіраўніком Установы;

6.6.2. навучэнец, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, не абавязаны даказваць сваю невінаватасць. Неадхільныя сумненні ў вінаватасці навучэнца, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, тлумачацца ў яго карысць.

6.7. Правы навучэнца, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці:

6.7.1. навучэнец, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасціі, законны прадстаўнік непаўналетняга навучэнца, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, мае права:

знаёміцца з усімі матэрыяламі, якія пацвярджаюць віну навучэнца, здымаць з іх копіі;

даваць тлумачэнні і прадастаўляць доказы або адмовіцца ад дачы тлумачэнняў;

быць заслуханымі падчас любога разгляду, які закранае іх інтарэсы, прысутнічаць на ім;

атрымаць юрыдычную дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам;

азнаёміцца з загадам аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання і атрымаць яго копію;

абскардзіць загад аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання.

6.8. Парадак прымянення мер дысцыплінарнага спагнання:

6.8.1. падставамі да прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнага спагнання могуць служыць паведамленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, праваахоўных органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, дакладныя запіскі педагагічных і іншых работнікаў Установы, асоб, здзяйсняючых ахову памяшканняў Установы;

6.8.2. да прымянення дысцыплінарнага спагнання кіраўнік Установы абавязаны апавясціць аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняга навучэнца пра магчымасць прыцягнення гэтага непаўналетняга навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці, запатрабаваць у навучэнца тлумачэнне ў пісьмовай форме, якое навучэнец мае права прадставіць на працягу пяці каляндарных дзён. Пры адмове навучэнца даць тлумачэнне складаецца акт, які падпісваецца трыма асобамі з ліку работнікаў Установы і (ці) навучэнцаў Установы , якія дасягнулі узросту васямнаццаці гадоў;

6.8.3. адмова навучэнца даць тлумачэнне ў пісьмовай форме не перашкаджае ўжыванню да яго меры дысцыплінарнага спагнання;

6.8.4. за кожную дысцыплінарную правіну можа быць ужыта толькі адна мера дысцыплінарнага спагнання;

6.8.5. ужыванне ў якасці меры дысцыплінарнага спагнання адлічэння да непаўналетняга навучэнца дапускаецца толькі пасля апавяшчэння Установай камісіі па справах непаўналетніх Слонімскага раённага выканаўчага камітэта;

6.8.6. рашэнне аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца прымаецца на падставе матэрыялаў, што змяшчаюць фактычныя доказы здзяйснення ім дысцыплінарнай правіны;

6.8.7. кіраўнік Установы мае права, а па ініцыятыве навучэнца, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, ( законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці), абавязаны асабіста заслухаць тлумачэнні навучэнца, яго заявы, скаргі.

6.9. Тэрміны прымянення мер дысцыплінарнага спагнання:

6.9.1. навучэнец можа быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці не пазней за адзін месяц з дня выяўлення дысцыплінарнай правіны (дзень, калі пра правіну стала ці павінна было стаць вядома педагагічнаму работніку Установы, не лічачы часу хваробы навучэнца, знаходжання яго на канікулах, у адпачынку). Дысцыплінарнае спагнанне да непаўналетняга навучэнца можа быць ужыта не раней, чым праз сем каляндарных дзён пасля накіравання апавяшчэння аднаму з яго законных прадстаўнікоў;

6.9.2. меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца не могуць быць ужыты пазней за шэсць месяцаў з дня здзяйснення дысцыплінарнай правіны.

6.10. Аб’яўленне рашэння аб прымянення меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца:

6.10.1. рашэнне аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца афармляецца загадам кіраўніка Установы, у якім павінны ўтрымлівацца звесткі пра навучэнца, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, пра здзейсненую дысцыплінарную правіну, форму віны (намер ці неасцярожнасць), доказы віны, указанне меры дысцыплінарнага спагнання;

6.10.2. загад кіраўніка Установы які прыцягваецца меры дысцыплінарнага спагнання аб'яўляецца навучэнцу пад роспіс на працягу трох каляндарных дзён. Навучэнец, не азнаёмлены з загадам аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання, лічыцца не прыцягнутым да дысцыплінарнай адказнасці. Адмова навучэнца ад азнаямлення з загадам афармляецца актам, які падпісваецца трыма асобамі з ліку работнікаў Установы і (ці) навучэнцаў гэтай жа Установы, якія дасягнулі ўзросту васямнаццаці гадоў;

6.10.3. у тэрмін, устаноўлены для аб'яўлення загада пра ўжыванне меры дысцыплінарнага спагнання, не ўваходзіць час хваробы навучэнца, знаходжанне яго на канікулах, у адпачынку;

6.10.4. Установа на працягу пяці каляндарных дзён з дня прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці непаўналетняга навучэнца інфармуе пра гэта ў пісьмовай форме аднаго з яго законных прадстаўнікоў;

6.10.5. звесткі аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання заносяцца ў асабовую справу навучэнца.

6.11. Абскарджванне рашэння аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца:

Рашэнне аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца можа быць абскарджана навучэнцам (асобай, адлічаным з Установы), законным прадстаўніком непаўналетняга навучэнца, законным прадстаўніком непаўналетняй асобы, адлічанага з Установы ў вышэйстаячую арганізацыю ці суд на працягу аднаго месяца.

6.12. Парадак зняцця і пагашэння мер дысцыплінарнага спагнання:

6.12.1. навучэнец лічыцца не прыцягнутым да дысцыплінарнай адказнасці, калі на працягу аднаго года з дня прымянення да яго меры дысцыплінарнага спагнання ён не будзе паўторна прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Пры гэтым дысцыплінарнае спагнанне пагашаецца аўтаматычна без выдання загаду;

6.12.2. кіраўнік Установы, які прымяніў меру дысцыплінарнага спагнання да навучэнца, мае права зняць яе датэрмінова па ўласнай ініцыятыве ці просьбе навучэнца;

6.12.3. датэрміновае зняцце дысцыплінарнага спагнання афармляецца загадам кіраўніка Установы .
АРТЫКУЛ 7. ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ

7.1. Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам, Палажэннем аб Установе і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

7.2. Непасрэднае кіраўніцтва Установай ажыццяўляе дырэктар, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Упаўнаважаным органам.

7.3. Кіраўнік Установы:

7.3.1. дзейнічае ад імя Установы без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці;

7.3.2. выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваёй кампетэнцыі;

7.3.3. ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя інструкцыі.

7.4. Іншыя паўнамоцтвы дырэктара Установы ўстанаўліваюцца Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам.

7.5. Дырэктар Установы ў сваёй дзейнасці па кіраванні Установай узаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы.

7.6. Асноўным органам самакіравання Установы з’яўляецца савет, які ўзначальвае дырэктар Установы.

7.7. Кампетэнцыя, скад і арганізацыя дзейнасці савета Установы вызначаюцца Палажэннем аб савеце Установы, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

7.8. Ва Установе ствараецца педагагічны савет з ліку яе педагагічных работнікаў. Кампетэнцыя і арганізацыя дзейнасці педагаічнага савета вызначаецца дзеючым Палажэннем аб педагагічным савеце.

7.9. У выпадках, прадугледжаных Кодэксам, ва Установе могуць стварацца органы самакіравання: папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт, палажэнні аб якіх зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.


АРТЫКУЛ 8. ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТАЎ І АПЛАТА ПРАЦЫ РАБОТНІКАЎ УСТАНОВЫ

8.1. Працоўныя адносіны работнікаў ва Установе рэгулююцца Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам, працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

8.2. Работнікі Установы маюць права на ўдзел у кіраванні Установай у адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам, на абарону прафесійнага і асабістага гонару і годнасці.

8.3. Штатны расклад Установы зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам на падставе тыпавых штатных нарматываў, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі, у межах сродкаў, вылучаных на аплату працы.

8.4. Прыём наработу ва Установу педагагічных і іншых работнікаў ажыццяўляе дырэктар.

8.5. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю. Пры неабходнасці на педагагічную работу могуць быць прыняты асобы, якія маюць вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную непедагагічную адукацыю з умовай праходжання курсаў перападрыхтоўкі па вызначаным педагагічным профілі. Спецыяльнасць педагагічнага профілю і праходжанне перападрыхтоўкі павінна пацвярджацца адпаведнымі дакументамі.

Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

8.6. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім занятак дадзенай дзейнасцю забаронены рашэннем суда ці па медыцынскіх паказчыках, а таксама асобам, якія былі асуджаны за вызначаныя злачынствы. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і складаў злачынстваў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.7. Аплата працы работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам, палажэннямі аб прэміраванні, надбаўках і даплатах,

якія дзейнічаюць ва Установе.

8.8. Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.
АРТЫКУЛ 9. ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
9.1. Фінансавая дзейнасць Установы засноўваецца на дзейсным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе фінансава-гаспадарчае стаўленне ў дзяржаўных органах.

9.2. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых норм фінансавання, якія вызначаны з разліку на аднаго навучэнца для ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

9.3. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы з'яўляюцца:

- прыбыткі, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ і аказання паслуг;

- добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

- сродкі замежных спонсараў;

- іншыя сродкі, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Прыцягненне Установай дадатковых сродкаў не прыцягвае за сабой зніжэння нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэту.

9.4. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы, улічваюцца і расходуюцца па сметах, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9.5. Установа мае права на аказанне паслуг у сферы адукацыі на платнай аснове. Істотнымі ўмовамі дагавора аб платных паслугах ў сферы адукацыі з'яўляюцца:

- прадмет дагавора;

- тэрмін навучання;

- кошт навучання, парадак яе змянення;

- парадак разлікаў за навучанне;

- адказнасць бакоў.

Кошт дадатковых адукацыйных паслуг зацвярджаецца дырэктарам Установы ў адпаведнасці з заканадаўствам, з улікам эканамічна абаснаваных затрат, па ўзгодненасці з Упаўнаважанымі органамі.

9.6. Установа ва ўстаноўленым дзеючым заканадаўствам парадку мае права ажыццяўляць іншыя выгляды эканамічнай дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, а таксама мэтам і задачам дзейнасці Установы.

9.7. Маёмасць, перададзеная Установе, адносіцца да камунальнай уласнасці. Установа ў адносінах да маёмасці, якая за ёй замацаваная, ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці прызначэння маёмасці, права валодання, карыстання і распараджэння ім. Памяшканні Установы абсталёўваюцца неабходным вучэбна-наглядным абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аховы працы, снітарных правіл і норм.

9.8. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца Заснавальнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9.9. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

9.10. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.

АРТЫКУЛ 10. МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
10.1. Установа мае права па ўзгадненні з кіраваннем адукацыі Слонімскага раённага выканаўчага камітэта ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыі і агульнаадукацыйнымі ўстановамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам арганізацыі агульнай сярэдняй адукацыі, правядзенні сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, лагераў навучэнцаў і інш.).

10.2. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ажыццяўляецца на аснове міжнародных дагавороў Рэспублікі Беларусь, дагавороў, якія складаюцца паміж Установай і арганізацыяй замежнай дзяржавы, міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі.

10.3. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі Установа ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі пагадненнямі Рэспублікі Беларусь.
АРТЫКУЛ 11. ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
11.1.Установа ажыццяўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў сваёй дзейнасці, прадстаўляе статыстычную і іншую справаздачнасць ва ўстаноўленым парадку, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці Заснавальніку, Упаўнаважанаму органу.

11.2. За непрадастаўленне і (ці) скажэнне справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе прадастаўлення службовыя асобы ўстановы нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.

11.3. Кантроль за дзейнасцю Установы ажыццяўляецца Заснавальнікам і ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.

Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

11.4. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства.

11.5. Установай ажыццяўляецца самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі - комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці.

11.6. Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца дырэктарам Установы.
АРТЫКУЛ 12. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
11.1. Структура Установы:

11.1.1. Установа можа мець у сваёй структуры структурныя падраздзяленні: сталовую, бібліятэку, вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка), музей, бухгалтэрыю, вучэбна-вытворчыя майстэрні, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

11.1.2. Установа фарміруе сваю структуру ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.

11.2. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы, праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам.

Рашэнне аб рэарганізацыі і ліквідацыі прымаецца Заснавальнікам ці па рашэнні гаспадарчага суда ці органа, які рэгіструе, у выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўствам.

Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы ажыццяўляецца, як правіла, па заканчэнні навучальнага года. Заснавальнік забяспечвае перавод навучэнцаў у іншыя ўстановы па ўзгадненні з іх законнымі прадстаўнікамі.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка