Міхасю Башлакову Ідуць ды йдуць над Вязынкай дажджы




Дата канвертавання18.05.2016
Памер5.4 Kb.
***

Міхасю Башлакову
Ідуць ды йдуць над Вязынкай дажджы.

Вясна нібыта. Што ж тады асеніць?

Зялёнай прычакаўшы паранджы,

Бярозкі стыла мокнуць ля аселіц.


Ім, як і людзям, хочацца цяпла,

Каб санцапромні песціліся ў косах.

О, як чаромха смела расцвіла!

Глядзіш, праз месяц – і трава ў пракосах...


Але, пакуль над Вязынкай дажджы

І навальнічна хмары мітусяцца,



Глядзяць бярозкі ўслед з-пад паранджы...

Дай, Бог, хутчэй ім лета дачакацца!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка