Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа




Дата канвертавання12.05.2016
Памер26.14 Kb.


ЗАЦВЕРДЖАНА

Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

______________ № ____

ПАЛАЖЭННЕ

аб факультатыўных занятках дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”
1. Агульныя палажэнні

Факультатыўныя заняткі – гэта форма арганізацыі адукацыйнага працэсу падчас пазаўрочнага часу, скіраваная на расшырэнне і паглыбленне ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасці з іх запытамі, магчымасцямі і схільнасцямі, а таксама на актывізацыю іх пазнаваўчай дзейнасці.

Факультатыўныя заняткі арганізуюцца для вучняў 1-11 класаў агульнаадукацыйнай школы па гуманітарным, сацыякультурным, тэхнічным і іншым накірунках.
2. Мэты і задачы

2.1. Асноўная мэта факультатыўных заняткаў – якасная падрыхтоўка вучняў па агульнаадукацыйных прадметах, падспор’е па станаўленні актыўнай, творчай, каанкурэнтназдатнай асобы.

2.2. Задычы, якія вырашаюцца на факультатыўных занятках:

– расшырэнне і паглыбленне ведаў па вучэбных прадметах;

– развіццё творча актыўнай асобы, якая ўмее прымяняць атрыманыя веды і сфарміраваныя ўменні ў новых, пастаянна мяняючыхся ўмовах, здатнай шукаць і знаходзіць уласнае рашэнне разнастайных задач.
3. Парадак залічэння вучняў

3.1. Факультатыўныя заняткі арганізуюцца пры наяўнасці пісьмовых заяў бацькоў ці законных прадстаўнікоў вучняў.

3.2. Заявы падаюцца на імя кіраўніка ўстановы. Дырэктар школы выдае загад аб арганізацыі факультатыўных заняткаў, у якім зацвярджае колькасны склад груп кожнага факультатыва.

3.3. Запісы аб правядзенні факультатыўных заняткаў вядуцца ў класных журналах з захаваннем усіх патрабаванняў.

3.4. У выпадках змянення жадання вучня бацькі ці законныя прадстаўнікі падаюць заяву на імя дырэктара школы з просьбай вызваліць іх дзіця ад наведвання факультатыўных заняткаў. Дырэктар выдае загад аб адлічэнні.

4. Размеркаванне гадзін

4.1. Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам школы з улікам патрабаванняў нарматыўных дакументаў.

4.2. Пры правядзенні факультатыўных заняткаў улічваецца максімальна дапушчальная нагрузка на аднаго вучня.
5. Парадак правядзення факультатыўных заняткаў

5.1. Мінімальная напаўняльнасць груп для правядзення факультатыўных заняткаў вызначаецца паясняльнай запіскай да вучэбных планаў, зацверджаных дырэктарам школы на навучальны год.

5.2. Факультатыўныя заняткі праводзяцца на базе школы ў адпаведнасці з раскладам, зацверджаным дырэктарам школы.

5.3. Працягласць факультатыўных заняткаў складае 45 хвілін.

5.4. Ацэньванне вучэбных дасягненняў вучняў на факультатыўных занятках не праводзіцца.
6. Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў

6.1. Для правядзення факультатыўных заняткаў выкарыстоўваюцца праграмы, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, аўтарскія праграмы, зацверджаныя Нацыянальным інстытутам адукацыі.

6.2. Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў павінны ўлічваць магчымасці, запыты і інтарэсы вучняў, забяспечваць пераемнасць зместу адукацыі.
7. Матэрыяльная база для правядзення факультатыўных заняткаў

7.1. Для здзяйснення вучэбнага працэсу на факультатыўных занятках выкарыстоўваецца матэрыяльная база школы. Пад базай маюцца на ўвазе кабінеты, бібліятэка, абсталяванне, матэрыялы, размнажальная тэхніка, медыятэка і г.д. Можа быць выкарыстана база іншых устаноў па ўзгадненні з імі.



7.2. Аплата працы настаўніка за правядзенне факультатыўных заняткаў здзяйсняецца ў адпаведнасці з дзейнічаючым працоўным заканадаўствам.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка