Міхал Амельянчук




Дата канвертавання15.03.2016
Памер86.89 Kb.
У Жодзінскі гарадзкі суд

Берасьцейская, 5


Аляксея Лапіцкага,

Сьвятланы Лапіцкай,

___________________

222160, г.Жодзіна,

________

Зацікаўленыя асобы:

старшыня выканкаму Міхал Амельянчук,

кіраўніца ідэалягічнага адзьдзелу выканкаму Алена Карповіч

вул. 40 год Кастрычніку, 7

На неправамерныя дзеяньні кіраўніцтва жодзінскага выканкаму (верагодна, зь іншымі суб'ектамі права), у выніку якіх належным чынам не была разгледжана заяўка на правядзеньне мірнага сходу грамадзянаў (пікетаваньне), заяўнікі не атрымалі належны пісьмовы адказ з выканкаму й не былі праінфармаваныя пра забарону заяўленага пікетаваньня, парушана права на мірныя сходы, выказваньне меркаваньняў і свабодны распаўсюд інфармацыі ... - парушэньне Законаў Рэспублікі Беларусь: «Аб зваротах грамадзянаў», «Аб масавых мерапрыемствах...» (арт. 5), Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (арт. 33, арт. 35 і арт. 23), Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 21... МПГіПП)...


СКАРГА

18.07.2014 у Жодзінскі выканкам намі была пададзена заяўка на правядзеньне 04.08.2014 мірнага сходу грамадзянаў у форме пікету колькасьцю 1-2 чалавекі (верагодны максымум да 9-10 чалавек) на афіцыйна дазволенай пляцоўцы ля ўваходу ў Гарадзкі парк культуры і адпачынку. Заяўка была пададзеная сваечасова і ў поўнай адпаведнасьці з патрабаваньнямі Закону Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» з пацьверджаньнем пісьмовых гарантыяў арганізатараў (у дадатку да заяўкі) на выкананьне патрабаваньняў заканадаўства падчас мерапрыемства - забесьпячэньне грамадзкага парадку й бясьпекі падчас пікетаваньня, а таксама мераў па мэдычным абслугоўваньні, прыборцы тэрыторыі пасьля мерапрыемства, калі такія спатрэбяцца.

У пісьмовых гарантыях мы адзначылі, што

«спэцыяльнай дадатковай працы і адпаведных выдаткаў у сувязі з плянаваным намі правядзеньнем пікету (мінімальна 1-2 чалавекі, максымальна - да 9-10) з боку ЖКГ, мэдыкаў ці пажарнікаў не запатрабуецца на практыцы. Аднак, мы зьвярнуліся па заключэньне дамоваў. На 18.07.2014г. адгукнулася на прапанову-афэрту толькі УАЗ «Жодзінскае ЦГБ». Таму пры падачы заўкі патрабуемых Рашэньнем №1020 дамоваў фізычна мы прадставіць ня можам.

З свайго боку чакаем, што выканкам прыме й выканае неабходныя меры па садзеяньні ў правядзеньні замоўленага мірнага мерапрыемства - зробіць распараджэньне адпаведным службам райвыканкаму па забесьпячэньні грамадзкага парадку й бясьпекі, арганізацыі мэдычнага абслугоўваньня пры правядзеньні масавага мерапрыемства, па ўборцы тэрыторыі пасьля ягонага правядзеньня, вызначыць парадак аплаты выдаткаў за гэтыя паслугі.

Абяцаем не пазьней за 10 дзён пасьля правядзеньня масавага мерапрыемства аплаціць выдаткі, зьвязаныя з дадактовымі спэцыяльнымі мерамі аховы правапарадку, мэдычнага абслугоўваньня ды ўборкі тэрыторыі (калі такія будуць мець месца). »
Мы як грамадзяне Беларусі, якія маюць адпаведнае прапіснае у арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права, нагадалі кіраўніцтву Жодзінскага выканкама, што мы замаўлялі не камэрцыйнае, не спартовае тобок нейкае мерапрыемства з катэгорыі «іншыя масавыя мерапрыемствы», адзначанае ў спэцыялізаваным Законе і п. 4 Рашэньня №1020 Жодзінскага выканкаму (!), а звычайны пікет, што адносіцца да катэгорыі «мірныя сходы грамадзянаў», мае дзяржаўныя гарантыі па Канстытуцыі й павінен праводзіцца пасьля дазволу мерапрыемства «па рашэньні выканаўчага воргану ўлады». У сувязі з вышэй адзначаным, мы патлумачылі, што аніякіх дадатковых спэцыяльных мераў і адпаведных выдаткаў пры правядзеньні пікетаваньня намі не прадбачыцца й не патрабуецца .

Тобок мы як арганізатары не плянуем аніякіх дадатковых спэцыяльных выдаткаў ад гарадзкіх службаў для правядзеньня пікетаваньня, акрамя тых, што выконваюцца ГАЎС, ЖКГ ці мэдыкамі ў межах сваіх службовых абавязкаў у штодзённым рэжыме як дзяржаўнымі ўстановамі, фінансуемымі з адпаведных бюджэтных крыніцаў, фармуемых з падаткаў і збораў грамадзянаў Беларусі (тобок у тым ліку і намі).


Для ўрэгуляваньня працэдурных пытаньняў, вызначаных у п.5 пастановы Жодзінскага выканкаму за №1020 ад 27.07.2012г., у якім неакрэсьлена (з паушэньнем прынцыпу праўнай вызначанасьці) фармулюецца дадзенае пытаньне ды, які хутчэй адносіцца да катэгорыі «іншыя масавыя мерапыремствы» (спартовыя й камэрцыйныя) у лягічны працяг да п.4 дадзенай пастановы, дзе гаворка вядзецца акрэсьлена менавіта пра дадзеную катыгорыю масавых мерапрыемстваў, бо іншае супярэчыла б дзейснаму заканадаўству ды парушала грамадзянскія правы, прапісаныя ў спэцыялізаваным Законе, ГК Рэспублікі Беларусь адносна дамоваў, номы Канстытуцыі, а таксама патрабаваньні арт. 21 ... Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) - перад падачай заяўкі арганізатары афіцыйна зьвярнуліся ў Жодзінскі ГАЎС, Гарадзкую Лякарню й ЖКГ для атрыманьня з дадзеных дзяржустановаў патрабуемых ад іх выканкамам дакумэнтаў (дамоваў).
Да моманту падачы заяўкі не было атрымана патрабуемых копіяў дамоваў, бо на звароты заяўнікоў (копіі якіх былі далучаны да заяўкі ў выканкам) сваечасова адгукнулася толькі кіраўніцтва Гарадзкой Лякарні – адказ з ЖКГ (з адмоваю заключыць дамову) быў атрыманы 30.07.2014г., а зь міліцыі (з падобнай на мінулую іхную адмову) - навогул 12.08.2014г.

Пры гэтым, ліст з ЖКГ прыйшоў эл.поштаю й на яго адразу была зроблена дадатковая нашая канкрэтная прапанова пра заключэньне дамовы па ўборцы адной паперцы сьмеьцця (калі такая знойдзецца пасьля правядзеньня пікета) на 10 млн. BYR (гл. дадаткі). А адказ зь міліцыі прыйшоў звычайнай поштаю. У ім адзначаецца, што дамовы міліцыя можа заключаць толькі пасьля дазволу мерапрыемства выканкамам (!). Адказ аформлен ад 01.08.2014г., адсылаўся праз пошту 02.08.2014г. і, як бачым, быў дастаўлены адрасату толькі праз 10 дзён (!?) - гл. дадаткі.


Адзіная дамова, якую ўдалося заключыць з Гарадзкой Лякарняй (гл. дадаткі), была занесена ў выканкам і далучана да заяўкі на той час, калі рашэньне па ёй яшчэ не было прынятае й знаходзілася ў кіраўніцы ідэалягічнага адзьдзелу выканкаму Алены Карповіч.
У выніку на пададзены 18.07.2014г. пакет дакумэнтаў (заяўка на правядзеньне мірнага сходу грамадзянаў 04.08.2014 на афіцыйна вылучанай для падобных мерапрыемстваў пляцоўцы з копіямі заяваў на заключэньне патрабуемых дамоваў і далучанай копіяй дамовы з мэдыкамі) - ні за 5 дзён да плянуемага пікетаваньня (як патрабуе Закон), ні пазьней - заяўнікі так і не атрымалі неабходнага адказу з Жодзінскага выканкаму (!?).
У дадзенай сытуацыі, калі не было станоўчага рашэньня па нашай заяўцы з дазволам на правядзеньне пікетаваньня, не было адказаў на нашыя звароты па заключэньні дамоваў зь міліцыяй і ЖКГ, мы як заяўнікі замест садзеяньня ў рэалізацыі нашага права чарговы раз атрымалі перашкоды на рэалізацыю нашага канстытуцыйнага права на мірныя сходы й выказваньне меркаваньня.
Такім чынам, заяўнікі не атрымалі дазволу на правядзеньне замоўленага імі мірнага сходу грамадзянаў (пікету) для належнай публічнай падтрымкі палітзьняволеных у Беларусі і асуджанага да 6 год пазбаўленьня волі экскандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Мікалая Статкевіча, а таксама выказваньне супраць вайсковай расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
У выніку, лічым, што былі парушаны нашыя правы:

  1. на поўны і ўсебаковы, належны разгляд нашай заяўкі на пікетаваньне ад 18.07.2014, а таксама

  2. на сваечасовы і абгрунтаваны адказ заяўнікам выканкамам, а таскама ЖКГ і міліцыяй;

  3. на правядзеньне мірнага сходу грамадзянаў (пікетаваньне);

  4. на свабодны распаўсюд інфармацыі,

  5. на сваечасовую й безперашкодную дастаўку да нас (як кліента-адрасата) важнай паштовай карэспандэнцыі, а разам зь ёй неабходных дакумэнтаў спраўнай перапіскі з адміністрацыямі (у тым ліку й працэсуальных) ...

Мы адзначаем:



  1. значнае пагаршэньне ўмоваў для рэалізацыі гарантаванага безумоўна Канстытуцыяй нашага неад'емнага грамадзянскага права на правядзеньне мірных сходаў, выказваньне меркаваньняў і распаўсюд інфармацыі – рэалізаваць яго на практыцы ў Жодзіне практычна немагчыма;

  2. стварэньне новых штучных і неправамерных перашкодаў на шляху рэалізацыі адзначаных канстытуцыных правоў і свабодаў грамадзянаў у Жодзіне ўжо на этапе падачы патрабуемай законам заяўкі (патрабаваньні п.5 Рашэньня 1020 – непераадольныя, бо яны скіраваныя на заяўнікоў масавых мерапыремстваў (мірных сходаў), а не «іншых масавых мерапрыемстваў» (што было б цалкам лягічным), яны супярэчаць закону, Канстытуцыі й МПГіПП);

  3. праўную, адміністрацыйную і працэдурную неўрэгуляванасьць дадзенага пытаньня з дамовами, а таму засьведчаную дакумэнтальна чарговы раз (гл. далучаныя адказы з ГАЎС, ЖКГ...) немагчымасьць рэалізацыі на практыцы патрабаваньняў Жодзінскага выканкаму, выкладзеных у ч.2, п.5. рашэньня №1020 Жодзінскага выканкаму для заяўникоў грамадзка-палітычных масавых мерапрыемстваў (мірных сходаў);

  4. парушэньне нашых правоў як кліентаў гарадзкой сеткі паштовага распаўсюду, адрасатаў важнай паштовай карэспандэнцыі з гарадзкіх установаў, а разам зь ёй неабходных дакумэнтаў спраўнай перапіскі з адміністрацыямі, а таксама

  5. прадстаўленьне дадзеных дакумэнтаў, адказаў на звароты несваечасова, у тым ліку з парушэньнем Закону «Аб зваротах грамадзянаў» без усебаковага й поўнага вывучэньня ды адказу па сутнасьці, акрамя таго - не на мове звароту.


У сувязі з адзначаным, просім суд:

  1. устанавіць факты парушэньняў заканадаўства альбо адсутнасьці такік у дзеяньнях адзначаных суб'ектаў гаспадараньня і выканаўчае ўлады (Жодзінскага выканкаму, Галоўпаштампту, ЖКГ, ГАЎС, Лякарні...), да якіх былі зробленыя заяўкі, звароты для заключэньня патрабуемых дамоваў з заяўнікамі пікетаваньня, якія вінаватыя ў вышэй адзначаных парушэньнях нашых грамадзянскіх правоў і канстытуцыйных свабодаў;

  2. устанавіць, што перашкодаю ў атрыманьні дазволу на правядзеньне мірнага сходу (пікетаваньня) грамадзянаў у Жодзіне чарговы раз зьявілася немагчымасьць практычнай рэалізацыі рашэньня Жодзінскага выканкаму за №1020 ад 27.07.2012 году «Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Жодзіне» у сувязі з тым, што ч.2, п. 5 гэтага рашэньня неаднаабразна разумеецца суб'ектамі гаспадараньня і падпісаньне ўсіх патрабуемых гэтым рашэньнем дамоваў з ГАЎС, Лякарняй і ЖКГ немагчыма рэалізаваць на практыцы;

  3. устанавіць, што з-за гэтага (устаноўленых фактаў немагчымасьці аднаабразнага прачытаньня й рэалізацыі на практыцы) дадзены дакумэнт (рашэньне №1020 выканкаму) не адпавядае патрабаваньням, прад'яўляемым да закону й ня можа быць падставаю для абмежаваньня кнастытуцыйнага права грамадзянаў Беларусі на мірныя сходы й свабоду выказваньня меркаваньняў;

  4. устанавіць, што забарона замоўленага ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі дзейснага закона масавага мерапрыемства адбылася не на падставе закону і без уліку імпэратыўных патрабваньняў нормаў, выкладзеных у арт. 21 МПГіПП, арт. 35 і арт. 23 Канстытуцыі Беларусі, а таму ня можа лічыцца правамернай;

  5. паставіць перад вышэйшымі кампэтэнтнымі судовымі інстанцыямі (ВС і КС Рэспублікі Беларусь) пытаньні:

а) аб прызнаньні неправамернымі дадатковыя (у параўнаньні зь дзейсным законам, Канстытуцыяй і МПГіПП) патрабаваньні, якія выстаўляюцца да заяўнікоў «мірных сходаў» (масавых мерапрыемстваў) у ч.2, п.5 рашэньня №1020 Жодзінскага выканкаму;

б) аб прызнаньні дадзенага нарматыўна-праўнага акту (у адзначанай частцы й скарыстоўваемых на практыцы трактоўках) супярэчным закону, Канстытуцыі ды Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах з-за наяўнасьці праўнай нявызначанасьці,

ва на в) аб выпраўленьні дадзенай праўнай нявызначанасьці адносна катэгорыі масавых мерапрыемстваў грамадзка-палітычнай скіраванасьці («мірных сходаў») у Законе. Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах...» і Рашэньні №1020 Жодзінскага выканкаму;

г) аб неправамернасьці патрабаваньня да заяўнікоў-грамадзянаў, якія замаўляюць не камэрцыйныя мерапрыемствы, а мірныя сходы малай колькасьці (ад 1 да 1000 чал.), заключаць любыя абавязковыя платныя дамовы зь міліцыяй, мэдыкамі і камунальнікамі;

і нарэшце

6) устанавіць, што Жодзінскі выканкам у парушэньне патрабаваньняў арт. 21 Міжнароднага Пакту і арт. 35 ды арт. 23 Канстытуцыі ды адпаведных нормаў закону па непарвамерных падставах забараніў правядзеньне пікетаваньня й пазбавіў заяўнікоў канстытуцыйнага права на гарантаваную дзяржавай безумоўную (а не выплатную) магчымасьць свабоднага (а не выкупаемага) права на правядзеньне мірнага сходу, выказваньне меркаваньня і распаўсюд інфармацыі;

7) прызнаць дзеяньні выканкаму неправамернымі,


  • аднавіць парушанае права заяўнікоў на гарантаванае безперашкоднае правядзеньне мірнага сходу (пікетаваньне),

  • спрыяць такім чынам вырашэньню праблемы дыскрымінацыі грамадзянаў, якія не зьяўляюцца ўдзельнікамі такіх дзяржструктураў, як БРСМ («Белая Русь» ды іншых ДА-НДА), якія праводзяць свае мерапрыемствы па-за межамі патрабуемай ад іншых грамадзянаў невыканальнай на практыцы працэдуры.


ДАДАТКІ на 8 аркушах:


  1. Копія заяўкі на пікетаваньне ад 18.07.2014г. з дадаткам – 2 арк.

  2. Копія адказу зь міліцыі – 1 арк;

  3. Копія адказу з ЖКГ – 1 арк.;

  4. Копія дадатковай прапановы аб заключэньні дамовы з ЖКГ – 3 арк.;

  5. Копія квітанцыі аб аплаце дзяржпошліны – 1 арк.

_____________Аляксей Лапіцкі


__________Сьвятлана Лапіцкая





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка