Мы ўзышлі не з насення, што ветрам засеяна, – Мы не дзікай травы самарослыя парасткі




старонка1/3
Дата канвертавання01.05.2016
Памер494.24 Kb.
  1   2   3
Ганісеўскай І.П. (ГУО СШ №8 г.Слоніма)
Выхаванне на багатым нацыянальным вопыце – прыярытэтны накірунак дзейнасці класнага кіраўніка ў сучаснай школе

Мы ўзышлі не з насення, што ветрам засеяна, –

Мы не дзікай травы самарослыя парасткі.

У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,

Нашых душ карані – з вузлякамі ўпартасці.

Ніл Гілевіч


Адукацыя, як вядома, уключае ў сябе навучанне, развіццё і выхаванне. Адукацыя – неабходная ўмова для фарміравання спецыяліста, які прафесійна можа вырашаць задачы ў той або іншай сферы чалавечай дзейнасці. Важным кампанентам адукацыі з’яўляецца выхаванне, мэта якога заключаецца ў тым, каб сфарміраваць маральна ўстойлівага, духоўна развітага, сацыяльна актыўнага і адказнага чалавека, які ўмее творча і пазітыўна змяняць навакольны свет, чалавека неабыякавага, здольнага да суперажывання.

Зыходзячы з Канцэпцыі нацыянальнага выхавання, актуальнасці ідэалагічнай работы на сучасным этапе, адным з важнейшых прынцыпаў выхаваўчага працэсу з’яўляецца сацыяльна-культуралагічны, які вызначаецца прызнаннем і асэнсаваннем нацыянальна-культурных традыцый, адраджэннем і развіццём культуры свайго народа, фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці.


Упэўнена, што на прыкладах народнай педагогікі беларусаў можна выхаваць у вучняў станоўчыя адносіны да працы, патрыятызм, грамадзянскасць. Багаты фальклорны матэрыял, гісторыя Бацькаўшчыны, людзі роднага краю даюць нам і вучнёўскай аўдыторыі магчымасць пашыраць веды аб багатай спадчыне беларусаў.

Для школы сённяшняй адным з асноўных накірункаў і праблем застаецца выхаванне асобы вучня з уласцівымі ёй якасцямі патрыёта нашай краіны. У вырашэнні гэтай высакароднай задачы пачэснае месца, на мой погляд, належыць захаванню і аднаўленню нацыянальных традыцый і краязнаўству. Менавіта ім наканавана стаць тым сродкам, які будзе садзейнічаць нацыянальна-культурнаму адраджэнню беларуса праз пазнанне непаўторнасці яго гістарычнага шляху, матэрыяльнай і духоўнай культуры, праз усведамленне яе нацыянальнай каштоўнасці ў суквецці славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры. Менавіта яны, нацыянальныя традыцыі і краязнаўства, павінна закласці аснову для выхавання чалавека–грамадзяніна, гаспадара сваёй зямлі, адказнага за вынікі сваёй працы і за лёс сваёй краіны, яны здольны спрыяць выхаванню адказнасці за захаванне гістарычнай і нацыянальнай спадчыны.

Адзначым, што адраджэнне нацыянальных традыцый, народнай спадчыны пакуль што ў патрэбнай ступені яшчэ не стала прадметам пільнай увагі ў сістэме выхавання вучняў. А трэба ведаць і памятаць, што народная культура — гэта найважнейшая частка нашай гістарычнай спадчыны, якая ў ліку першых спрыяе фарміраванню нацыянальнай свядомасці пакаленняў.

Наша Беларусь — старонка з багатай гісторыяй, самабытнай культурай, вялікай духоўнай спадчынай. Спадчынай, якая сёння, на жаль, у многім забыта, але якая ўсё роўна жыве і сілкуе народ, бо ўжо закладзена ў яго генетычны код. І наколькі важна прывіць дзіцяці з самага малку пачуццё Радзімы — зямлі, на якой яно нарадзілася, якая дала яму жыццё і ўсё тое, што набыта і адпрацавана ў мінулым яго продкамі, навучыць з пашанай ставіцца да сям’і і роду, да сваёй малой і вялікай Радзімы.

У апошнія гады, хачу адзначыць, у нас адзначылася пэўная станоўчая тэндэнцыя да свайго мінулага, гісторыі і культуры, у тым ліку і да нацыянальных традыцый. Як сказаў Ніл Гілевіч:

Мы ўзышлі не з насення,

што ветрам занесена,

Мы не дзікай травы

самарослыя парасткі.

У глыбінях зямлі,

гераічнай і песеннай,

Нашых душ карані –

з вузялкамі ўпартасці.

На самай справе ( толькі трэба пільна прыглядзецца), беларускія звычаі і абрады ўяўляюць сабой стройную сістэму, у якой знайшлі адлюстраванне розныя бакі народнай культуры, побыту, філасофіі, рэлігіі, светаўспрымання і светаасэнсавання. Яны з’яўляюцца неад’емнай часткай духоўнай спадчыны беларусаў. На жаль, і ва ўласных сем’ях, і ў практыцы выхаваўчых і адукацыйных устаноў мы далёка не поўна выкарыстоўваем гэты найбагацейшы педагагічны патэнцыял, створаны нашымі продкамі.


Сёння праблема рэальнага далучэння моладзі, асабліва дзяцей, да нацыянальнай культуры мае месца, хоць магчымасці для гэтай работы ёсць. Існуе рэальная патрэба ў новых падыходах да выхавання і адукацыі , выхавання на багатым нацыянальным вопыце. Такі погляд раздзяляюць многія мае суразмоўцы, людзі неабыякавыя , якія згодны з думкай, што неабходна з самага ранняга ўзросту ствараць умовы для фарміравання ў дзяцей уяўлення аб асаблівасцях беларускай духоўнай культуры і народных традыцый, паказваць багацце фальклорнай спадчыны Беларусі.
Кожны край мае сваю гісторыю, самабытную непаўторную культуру і прыродную спадчыну. Вывучэнне гістарычнага мінулага дазваляе ўбачыць малюнкі жыцця нашых продкаў, паказаць вытокі сучаснасці. Тым больш, кожны чалавек павінен ведаць гісторыю родных мясцін, культурныя традыцыі свайго краю. А ведаць — значыць цаніць і берагчы, ганарыцца і будзіць нацыянальны гонар, пачуццё патрыятызму, без якога няма асобы.

Народная спадчына і традыцыі, у чым нават ніхто не павінен сумнявацца, — вось той агеньчык, які асвятляе душы нашых выхаванцаў, прымушае іх беражліва і з гонарам зірнуць на тое, як жылі іх продкі.



Культурны і адукаваны чалавек, наш сучаснік і суайчыннік, у тым ліку вучань,студэнт, сёння паварочваецца да мінулага, праяўляе жаданне ведаць звычаі, абрады, традыцыі свайго народа, цікавіцца ўзорамі нацыянальнага беларускага адзення, нацыянальнай кухняй, разнастайнымі тэхнікамі ткацтва, вышыўкай, побытам беларускага народа. Трэба толькі ўмела яму дапамагчы і накіраваць справу ў патрэбнае русла.
Арганізацыйныя і метадычныя асновы

арганізацыі дзейнасці па выхаванні на нацыянальных традыцыях
Прааналізаваўшы ўсё сказанае, улічыўшы той факт, што каму, як не мне, выкладчыку роднай мовы і літаратуры, гэта наканавана лёсам і прафесіяй, каму, як не мне прапагандаваць і вывучаць спадчыну беларусаў , я мэтанакіравана абрала прыярытэтным накірункам уласнай дзейнасці як класнага кіраўніка справу далучэння маіх выхаванцаў да нацыянальнай культуры і традыцый беларускага народа і вызначылася з мэтай:

  • Ствараць неабходныя ўмовы для фарміравання ў выхаванцаў патрэбы ў далучэнні да традыцый беларускага народа і народнай культуры, прапагандзе і папулярызацыі іх, павагі да нацыянальнай спадчыны беларусаў, пачуцця нацыянальнага гонару і патрыятызму.

Мэта гэтай друкаванай працы: абагульненне і папулярызацыя магчымасцей, якімі валодае класны кіраўнік у справе фарміравання ў вучняў нацыянальнага самаўспрымання, далучэння да багатых традыцый беларусаў.

Асноўныя задачы:

  • паглыбіць уяўленні і веды пра нацыянальную спадчыну беларусаў;

  • садзейнічаць станаўленню ўстойлівай цікавасці і павагі да народнай спадчыны;

  • спрыяць развіццю сацыяльных грамадска-патрыятычных пачуццяў і нацыянальнай самасвядомасці сродкамі краязнаўства;

  • актывізаваць патрэбнасць вучняў у захаванні і перадачы іншым пакаленням нацыянальных, духоўных і культурных каштоўнасцей;

  • матываваць дзяцей да праяўлення нацыянальнага самавыражэння;

  • ствараць умовы для фарміравання светапогляду вучня на аснове павагі да працы і чалавека-працаўніка;

  • забяспечыць узаемадзеянне прадстаўнікоў адукацыйнага працэсу з навакольным асяроддзем па вывучэнні спадчыны і гісторыі роднага краю.

Для дасягнення пастаўленай мэты і вырашэння сфармуляваных задач выкарыстоўваліся наступныя формы, метады і прыёмы працы:

  • назіранне;

  • апытванне (анкетаванне вучняў і сем’яў);

  • праца з друкаванымі крыніцамі і экспанатамі;

  • пошукавая работа (збор экспанатаў для выставы);

  • выстава сабранага матэрыялу: “ Бабулін ручнік”, “ Куфэрак нашай сям’і”;

  • гутаркі з носьбітамі фальклору і народных традыцый;

  • фальклорныя святы , конкурсы, гульні: “Каляды”, “Піліпаўскія вячоркі”, “Дзіцячыя вячоркі”, “ФЭСТ (Фальклор-Этнаграфія-Спадчына-Традыцыі)”, “Наш край багаты на нацыянальныя святы”, “Купальскі карагод”, “Грамніцы”, “Беларускія гаспадыні”…

  • віктарыны і інтэлектуальныя гульні : “Нацыянальныя традыцыі беларусаў”, “Вандроўка па старонках гісторыі”

  • віртуальныя падарожжы: “Мая маленькая радзіма”, “Вёсачка любая мая”, “Мінулае вачыма хатняга фатографа”;

  • вечарыны: “Традыцыі маёй сям’і”, “Беларускія прысмакі”

  • літаратурна-этнаграфічныя гасцёўні: “Ой, лянок, лянок..!”

  • экскурсіі:

  • сустрэчы са знаўцамі народнага рамясла: “Бабуліны сакрэты”

  • класныя гадзіны: “Падарожжа ў краіну зёлак” і г.д.

У выніку мэтанакіраванай працы ў вызначаным накірунку выхаванцы павінны ведаць:

  • традыцыі і абрады беларускага народа;

  • побыт нашых продкаў;

  • назвы рэчаў з побыту беларуса;

  • месца і ролю этнаграфічных экспанатаў у музеях;

  • традыцыі і абрады Слонімшчыны;

  • народныя песні, святы, гульні, дыялекты;

  • стаўленне да нацыянальнай спадчыны ў сучасным грамадстве.

Вучні авалодаюць уменнямі і навыкамі :

  • творчай дзейнасці пры арганізацыі фальклорных свят, гульняў, конкурсаў;

  • прапаганды народных традыцый і абрадаў;

  • правядзення рознага роду экскурсій і аповядаў пра нацыянальныя традыцыі абрады;

  • ашччаднага падыходу да збору музейных экспанатаў і фіксацыі элементаў фальклору свайго краю;

  • выконваць простыя элементы народных рамёстваў: вышываць , плесці з нітак ці саломы, рабіць аплікацыі з саломкі, вырэзваць выцінанкі, рабіць з вучэбнай гліны (пластыліну) вобразы птушак ці звяроў.

Выхаванне пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці пачынаецца з любові да сваёй сям’і, дома, двара, вуліцы, школы. Як вялікая рака бярэ пачатак з маленькіх крыніц, так і любоў да Радзімы і народа пачынаецца з ведаў аб роднай гісторыі, культуры, з прыхільнасці да ўсяго роднага, што створана пакаленнямі, з цікавасці да людзей і іх працы. Няма ніводнага горада ці вёскі, з якіх не выйшлі б вядомыя людзі, дзе не захоўваюцца значныя з гістарычнага пункту гледжання прадметы, помнікі, створаныя папярэднімі пакаленнямі. Усё гэта – наша спадчына, нашы нацыянальныя традыцыі, якія трэба ведаць і імкнуцца перадаць у будучым нашчадкам.

У чым бачыцца мне карысць такой працы? Заўважце, дзякуючы вывучэнню народных традыцый, вучні не толькі набываюць веды пра свой народ, яго паходжанне, гістарыю, яны знаёмяцца з адметнымі рысамі і характарам беларусаў. Праз усё гэта прыходзіць да дзяцей разуменне, што беларус – гэта вялікі міралюб, ашчадны і талерантны чалавек і заўзяты працаўнік. Выхаванне на прыкладзе нацыянальных беларускіх традыцый дапамагае дзецям усведамляць, што лепшыя якасці беларуса, яго этнічныя рысы шліфаваліся на працягу многіх стагоддзяў і дайшлі да нашага часу як неацэнны наш нацыянальны скарб, які мы павінны зберагчы і памножыць. Такое стаўленне характэрна многім і многім, калі не ўсім, народнасцям і нацыянальнасцям. Задача і місія ўсіх устаноў адукацыі, а школ найперш, актывізаваць працу па далучэнні і знаёмстве школьнікаў з абрадамі і традыцыямі нашых продкаў.

З уласнага вопыту скажу, што праходзіць у нашым калектыве названая дзейнасць праз падрыхтоўку і правядзенне розных мерапрыемстваў, скіраваных на вывучэнне фальклору і побыту продкаў-беларусаў. Напрыклад, святкаванне народнага свята “ Багач ” , Вялікдзень”, “Каляды” і іншых дазваляе вучням праявіць сябе не толькі кемлівымі гаспадарамі, працавітымі майстрамі простых рэчаỹ, але і цудоỹнымі выканаỹцамі народных песень, карагодаỹ, дужымі асілкамі ỹ беларускіх народных гульнях і таленавітымі жартаỹнікамі ỹ бясконцых народных прыказках і прымаỹках, загадках. Традыцыйнымі сталі святкаванне Саракоў, Гукання вясны. Пры правядзенні гэтых мерапрыемстваў вялікая дапамога аказваецца сем’ямі вучняў, яны непасрэдныя ўдзельнікі свят побач са сваімі дзецьмі-вучнямі. З вялікім задавальненнем выхаванцы ўдзельнічаюць у народных гульнях.

Знаёмства з традыцыямі нашага народа не абмяжоўваецца толькі святкаваннем народных свят. Ладзяцца выставы прадметаў побыту беларуса і народных вырабаў : “ Матулін ручнік” , “Бабулін куфэрак”, “На гарышчы ў бабулі”. Папулярны вусны часопіс “Ад прадзедаў спакон вякоў…” .

На занятках па вязанні і вышыванні “Бабуліны сакрэты” вопытныя бабулі вучняў класа дзеляцца сваімі ведамі і ўмельствам з падрастаючым пакаленнем. А гэта проста неабходна , бо соцыум, бо сям’я , як вядома, адыгрывае вельмі важную ролю ў выхаванні будучага грамадзяніна нашай краіны. Такая арганізацыя, дзе побач школа, сям’я і вучань стварае рэальныя прадумовы для фарміравання станоўчых рыс асобы школьніка як будучага сем’яніна і грамадзяніна.

Радзіма для дзяцей пачынаецца з сям'і. Фарміраванне духоўнага вобліку дзіцяці ў сям’і павінна быць скіравана і праходзіць у атмасферы культу роду, сярод партрэтаў продкаў, радаводаў, паданняў пра славутую даўніну, экспанатаў, што звяртаюцца з мінуўшчыны да сучасніка і спрыяюць выхаванню пачуцця гонару за сваю нацыю і свой народ. Такі, скажам, нацыянальна выхаваны чалавек заўсёды з павагай і беражлівасцю будзе ставіцца да спадчыны народа, іх звычаяў, традыцый, культуры, а пазней перадасць сваім дзецям такі падыход і аспект да выхавання. Бацькі з першых крокаў дзіцяці павінны прывіваць яму любоў і павагу да роднай зямлі, людзей, што жывуць і жылі на ёй. А асабісты прыклад бацькоў не можа быць перабольшаны ў выхаванні дзяцей.

Многія мінулыя стагоддзі сям’я добрасумленна выконвала свае функцыі. Але апошнім часам прыходзіцца сутыкацца з тым, што сям’я перастае быць асноўным выхавальнікам маладога пакалення, носьбітам сямейных традыцый і духоўнасці нацыі, яна як бы аддаляецца ад школы і перакладвае выхаванне дзяцей на настаўнікаў. Але так важна зразумець, што дзве сістэмы, сям’я і школа, павінны стварыць гармонію свайго існавання для паўнацэннага выхавання асобы, грамадзяніна. Таму для фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў, прыцягнення сям’і да жыцця школы пастаянна праводзяцца святочныя мерапрыемствы разам з бацькамі і другімі дарослымі. Варта згадаць выставы пад назвай “Куфэрак нашай сям’і”, “Матулін і бабулін ручнік”, “Залатыя бабуліны рукі”. А фальклорныя вечарыны, вячоркі дазволяць аб’яднаць вучняỹ і іх бацькоỹ адзіным праектам і стаць удзельнікамі вечарыны з выкананнем варыянтаỹ работы з вышыỹкай і вязаннем, карагодаỹ і забаỹлянак.

Святы і гасцёўні поплеч з сем’ямі садзейнічаюць цеснаму кантакту пакаленняў бацькоў і дзяцей, дазваляюць яшчэ раз датыкнуцца да традыцый і звычаяў беларускай сям’і. Бацькі такім чынам атрымліваюць магчымасць паўздзейнічаць канкрэтным прыкладам, без натацый і павучанняў на выхаванне дзяцей, падвядзення іх да роздуму аб неабходнасці зберагчы маральныя каштоўнасці, набытыя старэйшым пакаленнем.

Многае дае вучням і многаму вучыць завочнае падарожжа падарожжы “Мая маленькая радзіма “, “Мінулае вачыма хатняга фатографа”, дзякуючы якому мы з вучнямі атрымліваем грунтоўныя веды па гісторыі Слонімшчыны”,вучымся сістэматызацыі і фіксуем спадчынны, самастойна падабраны матэрыял.

Хачу адзначыць: вучнямі падчас адпачынку і вандровак па вёсках раёна сабраны багаты дыялектны матэрыял: гаворкі, песні. Некаторыя народныя выслоўі склалі аснову ўласна складзенага Слоўніка дыялектаў Слонімшчыны” (гл. дадатак). Цікавую інфармацыю запазычылі з друкаваных крыніц пра, на жаль, не ўсім вядомага фалькларыста пачатку 20 стагоддзя нашага земляка з Азярніцы Кандрата Лейку. Гэта яго калыханку спявалі нам прабабулі і бабулі. Памятаеце?.. ”Люлі, люлі, люлі,прыляцелі куры, селі на варотах ды ў чырвоных ботах…”.

Добрай традыцыяй нашых дзён па захаванні каштоўнасцей нацыянальнай культуры стаў школьны этнаграфічны пакой школы №8, падмурак якому быў закладзены яшчэ падчас адкрыцця школы. Першыя экспанаты для музейнага пакоя – гэта рэчы з хаты маёй бабулі Наталлі, яны з хаты, што некалі стаяла на хутары вёскі Ярнева Зэльвенскага раёна. Пачэснае і ганаровае месца ў музейным пакоі займае люлька, што сплёў для мяне мой дзядуля, калаўрот, скрынка, прас, рэшата… Вось ён , яскравы і відавочны прыклад таго, як асабіста я, настаўнік і выхавальнік, стаўлюся да традыцый іпобыту маёй сям’і.


Музей папаўняецца экспанатамі і сёння, іх прыносяць вучні. Лічу, трэба заахвочваць да гэтай справы, таму традыцыйнай ладзіцца т.зв. акцыя- конкурс “Мой экспанат для школьнага музея”. Кожная прынесеная рэч падпісаная, хто яе прынёс, дзе ўзяў, у чым яе навуковая каштоўнасць. Выставу рыхтую каментаваць вучняў-экскурсаводаў. Многія мае вучні ведаюць гісторыю музейнага пакоя і могуць для гасцей правесці экскурсію на беларускай мове. У нашых планах з шасцікласнікамі ў бліжэйшы час наладзіць сувязі і экскурсіі ў музей вёскі Гудзевічы Мастоўскага раёна, у музей народнага побыту “Дудуткі” .

Хочацца прыгадаць і дадаць, што інфармацыйныя і класныя гадзіны сваім практычным і тэарэтычным зместам і матэрыялам арганізавана дапаўняюць фальклорны цыкл і служаць справе выхавання дзяцей на аснове народных і нацыянальных традыцый. У падрыхтоўчую работу часта ўключаюцца сем’і вучняў. Да прыкладу, у гэтым навучальным годзе незвычайна эмацыянальнай і запамінальнай як для мяне, так і для вучняў і іх бацькоў і бабуль была класная гадзіна на тэму “ Падарожжа ў краіну зёлак” (гл.дадатак). Акрамя ўсяго, мерапрыемства спрыяла прапагандзе здаровага ладу жыцця, выхаванню экалагічнай культуры. У гэтым навучальным годзе, у прыватнасці, прайшла інфармацыйная гадзіна “Гісторыя маёй сям’і”
Перспектыўная дзейнасць
На сёняшні дзень можна канстатаваць, што дзецям вельмі падабаецца, іх захапляе пачатая работа па адраджэнні і захаванні народных традыцый. Спыняцца на дасягнутым і зробленым ніяк нельга і гэта не ўваходзіць у нашу перспектыву.

Напрыканцы хочацца падзяліцца планамі:

- кожнае лета падчас першых дзён канікул арганізоўваць фальклорна-этна-графічныя экспедыцыі па вёсках Слонімскага раёна (збіраць экспанаты і

фальклор);

- у музейным пакоі школы №8 адкрыць выставу;

- падрыхтаваць і размножыць распрацоўкі народных свят, абрадаў і быць

прапагандыстамі, арганізатарамі і кансультантамі па арганізацыі іх у класных

калектывах школы;

- арганізаваць экскурсіі ў музей вёскі Гудзевічы і музей у Дудутках;

- прадоўжыць працу па збору дыялектаў Слонімшчыны;

- скласці і выдаць слоўнік дыялектаў Слонімшчыны;

- аформіць фотаальбом “Мінулае вачыма фатографа”.

Можна прыняць як варты ўвагі і такі прыкладны план на перспектыву:

Прыкладны план працы ў накірунку “ Скарбы мінулага

(на наступны год)



Дзеянні

Тэрмін

Адказныя

Мэта




Дыялектная экспедыцыя “ “Скарбы мовы нашай”







Дыялектны слоўнік Слонімшчыны,





Этнаграфічная экспедыцыя “Мой экспанат для музея”

.




Папаўненне экспазіцыі музея




Фотавыстава “Мінулае вачыма фатографа””

.

Пазнаёміцца з жыццём продкаў,

фотаальбом






Інфармацыйная гадзіна “Мінулае вучыць нас””







Падрыхтоўка

мультымедыя

прэзентацый





Састаўленне прэзентацыі “Беларуская вёска ўчора і сёння”







Зацікавіць вучняў мінулым вёскі і перспектывамі жыцця і працы ў вёсцы




Выстава работ сямейнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Талентамі багата і наша хата”







Прыцягнуць бацькоў да выхавання, падняць аўтарытэт сям’і




Віктарына “Ведаем свой край””







Знаёмства з гісторыяй краю




Фестываль фальклорных святаў “Фальклорны карагод””







Пазнаёміць з традыцыямі святкавання народных святаў




Конкурс завочных экскурсій “Падарожжа ў мінулае







Прыцягненне цікавасці да гісторыі свайго краю.




Сямейнае свята “Традыцыі маёй сям’і”













Стварэнне прэзентацый, фотарэпартажаў на аснове сабранага матэрыялу “Край так сэрцу любы”







Падвядзенне вынікаў працы.Спрыяць выхаванню патрыятызму, грамадзянскас-ці і любові да Радзімы.





Заключэнне
Адчуванне асалоды (гэтага нельга было не заўважыць) падчас і пасля сустрэчы з мінуўшчынай - найвышэйшы паказчык адносін вучняў да гэтай патрэбнай справы па спасціжэнні багаццяў нашых продкаў, спазнанні ўкладу іх жыцця.

А наша жыццё будзе доўжыцца, бо мы, настаўнікі і вучні, хочам памятаць мінулае, мы будзем ведаць нашы карані. Мінулае вучыць нас, як жыць сёння і якім можа быць заўтра. Урокі яго я называю формулай чалавечага існавання.

З усяго вышэйсказанага можна зрабіць выснову і яшчэ раз паўтарыць, што падыходы да здзяйснення задач далучэння школьнікаў да спадчыны беларускага народа - справа надзвычай актуальная і неабходная. Час тэрмінова патрабуе напаўнення нацыянальным зместам выхаваўчай работы ў школе.

Рашэнне гэтай задачы, несумненна, дазволіць выхаваць у асяроддзі сённяшніх школьнікаў сапраўдных патрыётаў і тым самым забяспечыць надзейнае будучае нам, нашым пакаленням і нашай Радзіме.



Спіс літаратуры

  1. Валодзіна Т. В. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў. Мн., 1999.

  2. Жыцця адвечны лад: Бел. нар. прыкметы i павер’i: У 2 кн. / Уклад. У. Васiлевiч. – Мінск., 1998

  3. Зямля стаіць пасярод свету: Беларускiя народныя прыкметы i павер'i:У 3 кн. Кн. 1 / Уклад. У.Васiлевiч. - Мн.: Маст. літ., 1996.

  4. Казакова І. В. Этнічныя традыцыі у духоўнай культуры беларусаў Мн., 1995.

  5. Ліцьвінка В. Д. Святы і абрады беларусаў. Мн., 1997.

  6. Маленка Л. І. Беларускі народны касцюм. Мн., 2001.

  7. Мальдзіс А. В. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. Мн., 2001.

  8. Навагродскі Т. А. Традыцыі народнага харчавання беларусаў. Мн., 2000.

  9. Раманюк М. Беларускія народныя строі. М., 2003.

  10. Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX - начала XX в. в контексте Центрально-Восточной Европы. Мн., 2004.

  11. Титов В.С. Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов (Х1Х – начало ХХв.). Мн., 1983.

  12. Улашчык М. Выбранае. Мн., 2001.

  13. Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчына: Беларусь. Традыцыйна-бытавая культура: Вучэб. - метад. дапам. Мн., 1997.

  14. Фядосiк А.С. Беларуская сямейна – абрадавая паэзiя. Мн., 1997.

  15. Валодзіна Т. В. Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў. Мн., 1997.

  16. Вяселле. Абрад. Мн., 2004.

  17. Гульні, забавы, ігрышчы. Мн., 2003.

  18. Гурскі А. І. Святкаванне каляд на Беларусі. Мн., 1998.

  19. Сям’я i сямейны быт беларусаў/ В.К.Бандарчык, Г.М.Курыловіч, Л.В.Ракава і інш. – Мн., 1990.

  20. Кухаронак Т. І. Маскі у каляндарнай абраднасці беларусаў. Мн., 2001.

Кухаронак Т. І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX-XXст.

  1. Латыш М. I. Сення. Заўтра. Вечна. Адраджэнне нацыянальных традыцый у выхаванні моладзі // Адукацыя i выхаванне - 1992 , №6.

Беларускі Спіс выкарыставанай літаратуры 
1. Корсун, У. Расліны і здароўе / У. Корсун. - Мінск, 1991.
Красйков, С. Цветы в преданйях / С. Красйков. -Мйнск, 1989.
Марозаў, 3. Азбука агранома Валошкі / 3. Марозаў. - Мінск, 1989.
Панізнік, С. Золкая зёлка : Вершы / С. Панізнік. -Мінск, 1999.

Дадатак 1


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка