Мы беларусы Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы




Дата канвертавання06.07.2016
Памер8.72 Kb.
Мы — беларусы
Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы

Мы, беларусы,

Мы — народ такі.

Ахвотна забываем, што мы,

Хто мы.

Згадаюць


Нашай памяці вякі!
Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы,

Саміх сябе хваліць нам не з рукі.

Хай слабакі

Аж падаюць ад стомы,

На плечы ўзяўшы

Пыхі1 мех цяжкі.


Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы,

Надзейныя сябры і дружбакі.

I госць, і падарожны ў нас,

Як дома.


А злым і травы колюцца ў бакі.
Гатовы ўсё аддаць —

I тым багаты,

Мы, беларусы,

Мы — народ такі.

Што з краю небяспекі нашы хаты,

Пра гэта


Не забудуць чужакі!
1 Пьіха — фанабэрыстасць, ганарлівасць.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка