Методыка навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу (10–11 класы)




старонка2/2
Дата канвертавання14.03.2016
Памер395.22 Kb.
1   2

Малюнак Узроўні сфарміраванасці лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ў вучняў эксперыментальных і кантрольных класаў

Вучні эксперыментальных класаў у параўнанні з вучнямі кантрольных класаў прадэманстравалі значна лепшае разуменне семантыкі нацыянальна маркіраваных моўных адзінак, уменне выяўляць культурны фон, які стаіць за імі, здольнасць адэкватна ўжываць іх у маўленні (моўны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); веданне беларускай нацыянальнай культуры, здольнасць здабываць з тэкстаў культуразнаўчую інфармацыю і карыстацца ёю пры стварэнні ўласных выказванняў (нацыянальна-культурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); разуменне агульнага і адметнага ў беларускай і рускай мовах, веданне каштоўнасцей іншых культур, якія знайшлі адлюстраванне ў беларускай мове (міжкультурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі).



ЗАКЛЮЧЭННЕ

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. Лінгвакультуралагічны падыход да навучання беларускай мове грунтуецца на яе кумулятыўнай функцыі і накіраваны на ўсведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім адлюстраваны яе праяўленні; авалоданне мовай як сродкам спасціжэння нацыянальнай і сусветнай культуры; выпрацоўку здольнасці карыстацца культуразнаўчымі звесткамі ў працэсе маўленчых зносін.

У адпаведнасці з сутнасцю лінгвакультуралагічнага падыходу намі вызначаны тры метадычныя напрамкі яго рэалізацыі (у адрозненне ад расійскіх вучоных, якія выдзяляюць два напрамкі ўзаемазвязанага вывучэння мовы і культуры – навучанне рускай мове ў кантэксце рускай культуры; дыялог культур): 1) засваенне вучнямі нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы (патрабуе спецыяльнай увагі да вывучэння моўных сродкаў, у якіх адлюстраваны рэаліі і факты беларускай гісторыі і культуры); 2) спасціжэнне каштоўнасцей і рэалій нацыянальнай культуры (прадугледжвае аналіз культуразнаўчых тэкстаў, на аснове зместу якіх адбываецца асэнсаванне вучнямі культурнага вопыту беларускага народа); 3) навучанне беларускай мове ў дыялогу культур (фарміруе ў вучняў уяўленне пра самабытнасць і ўнікальнасць беларускай мовы і культуры на фоне іх супастаўлення з мовамі і культурамі іншых народаў) [5–7; 10; 15; 19; 20; 25; 27].

2. Мэтай і вынікам рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу з’яўляецца лінгвакультуралагічная кампетэнцыя вучняў, у складзе якой намі выдзелены тры кампаненты, што суадносяцца з трыма метадычнымі напрамкамі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу: 1) моўны кампанент (веданне вучнямі семантыкі нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы; уменне выяўляць культурны фон, які стаіць за нацыянальна маркіраванымі моўнымі сродкамі; здольнасць адэкватна ўжываць іх у маўленні); 2) нацыянальна-культурны кампанент (уменне здабываць з тэкстаў культуразнаўчую інфармацыю і карыстацца ёю пры стварэнні ўласных выказванняў; здольнасць спасцігаць праз беларускую мову каштоўнасці і рэаліі нацыянальнай культуры); 3) міжкультурны кампанент (веданне агульнага і адметнага ў беларускай і рускай мовах, фактаў узаемадзеяння беларускай і іншых моў; здольнасць спасцігаць праз беларускую мову каштоўнасці сусветнай культуры).



Змест фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ўключае тры групы моўных адзінак:

1) нацыянальна маркіраваныя адзінкі зместу фарміравання моўнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: назвы рэалій матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў (батлейка, верашчака); гаваркія словы (завіруха, настольнік); сталыя эпітэты (шаўковая трава, шчыры бор); уласныя назвы – антрапонімы і тапонімы (Рымар, Замасточча); устойлівыя параўнанні (глухі як цецярук, надзьмуўся як кавальскі мех); фразеалагізмы (за дзедам шведам, як жару ўхапіўшы); прыказкі і прымаўкі, у якіх адлюстраваны факты айчыннай гісторыі і нацыянальнай культуры (Таго на кут, у каго мазалі цвярдзейшыя);

2) моўныя адзінкі зместу фарміравання нацыянальна-культурнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: сімвалы нацыянальнай культуры (зубр, папараць-кветка); афарыстычныя выказванні стваральнікаў нацыянальнай культуры; культуразнаўчыя тэксты;

3) моўныя адзінкі зместу фарміравання міжкультурнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: безэквівалентная (у адносінах да рускай мовы) лексіка (дзядзькаванне, знерухомець); іншамоўныя лексічныя адзінкі як знакі іншых культур (карыда, фрау); формулы маўленчага этыкету (бел. Як маешся? – рус. Как поживаешь?) [6; 8; 15; 16; 18; 20; 22; 23; 27–29].

3. Вызначаныя намі прынцыпы навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу – прынцып навучання мове як феномену культуры і прынцып культурна-моўнага дыялогаразам з традыцыйным прынцыпам апоры на этнакультуру карэлююць з трыма метадычнымі напрамкамі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу. Прынцып навучання мове як феномену культуры прадугледжвае асэнсаванне вучнямі ўзаемасувязі мовы і культуры на аснове выяўлення культурнага фону, які стаіць за нацыянальна маркіраванымі моўнымі адзінкамі. Прынцып культурна-моўнага дыялога вызначае два напрамкі навучання беларускай мове ў дыялогу культур: 1) дыялог на моўным узроўні, звязаны з выяўленнем адметнага і агульнага ў беларускай, рускай і іншых мовах; 2) дыялог на культуралагічным узроўні, заснаваны на спасціжэнні вучнямі каштоўнасцей іншых культур пры навучанні беларускай мове. Прынцып апоры на этнакультуру рэалізуецца праз выкарыстанне ў якасці дыдактычнага матэрыялу культуразнаўчых тэкстаў, мэтанакіраванае раскрыццё іх культурнага патэнцыялу, стварэнне вучнямі ўласных культуразнаўчых тэкстаў розных тыпаў, стыляў і жанраў [15; 19; 20].

4. Вынікі канстатуючага эксперымента засведчылі пераважна нізкі зыходны ўзровень сфарміраванасці ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (61,6% вучняў). Заданні эксперымента, распрацаваныя ў адпаведнасці з трыма метадычнымі напрамкамі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу, дазволілі вызначыць сфарміраванасць / несфарміраванасць у вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі шляхам выяўлення: а) разумення вучнямі значэнняў слоў – назваў рэалій беларускай культуры; здольнасці прыводзіць прыклады гаваркіх слоў; умення падбіраць да назоўнікаў сталыя эпітэты і інш. (моўны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); б) здольнасці тлумачыць сэнс сімвалаў нацыянальнай культуры; ведання аўтарства афарыстычных выказванняў; умення здабываць з тэксту культуразнаўчую інфармацыю (нацыянальна-культурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); в) умення падбіраць да рускамоўных словазлучэнняў беларускія безэквівалентныя адпаведнікі; ведання паходжання іншамоўных слоў; здольнасці падбіраць уласна беларускія адпаведнікі да рускамоўных формул маўленчага этыкету (міжкультурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі).

Нізкі ўзровень сфарміраванасці ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі з’яўляецца вынікам фармальнага характару ўключэння ў падручнікі моўнага матэрыялу, у якім адлюстраваны праяўленні культуры, і адсутнасці сістэматычнага звароту да гэтага матэрыялу пры вывучэнні ўсіх раздзелаў курса беларускай мовы [4; 9; 17].

5. Методыка фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі заснавана на трох метадычных напрамках рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу, вызначаных змесце і прынцыпах навучання і рэалізуецца праз сістэму практыкаванняў, накіраваных на: 1) вывучэнне нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы (моўны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); 2) спасціжэнне каштоўнасцей і рэалій нацыянальнай культуры (нацыянальна-культурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); 3) навучанне беларускай мове ў дыялогу культур (міжкультурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі).

Першая група практыкаванняў звязана з вывучэннем: а) назваў рэалій нацыянальнай культуры (раскрыццё лексічных значэнняў слоў – назваў культурных рэалій; вызначэнне слоў па лексічных значэннях і інш.); б) гаваркіх слоў (словаўтваральны разбор гаваркіх слоў; аналіз лінгвакультуразнаўчых тэкстаў, у якіх ужываюцца гаваркія словы, і інш.); в) сталых эпітэтаў (размежаванне сталых эпітэтаў і слоў, ужытых у прамым значэнні; знаходжанне ў сказах сталых эпітэтаў і інш.); г) уласных назваў (вызначэнне прозвішчаў, якія паходзяць ад прапанаваных слоў; аналіз лінгвакультуразнаўчых тэкстаў, у якіх паведамляецца пра беларускія тапонімы, і інш.); д) устойлівых параўнанняў (тлумачэнне вобразнай асновы параўнанняў і інш.); е) фразеалагізмаў (выяўленне “схаваных” у прыказках фразеалагізмаў і інш.); ж) прыказак і прымавак (аднаўленне прыказак па апорных словах і інш.).

Другая група практыкаванняў звязана з вывучэннем: а) сімвалаў нацыянальнай культуры (раскрыццё сімвалічнага сэнсу паняццяў з прасторы культуры і інш.); б) афарыстычных выказванняў (пабудова ланцужкоў “Афарызм – аўтар – сэнс – сінанімічная прыказка” і інш.); в) культуразнаўчых тэкстаў (устаўка ў тэкст гіперспасылак і інш.).

Трэцяя група практыкаванняў звязана з вывучэннем: а) беларускай безэквівалентнай (у адносінах да рускай мовы) лексікі (падбор да прапанаваных слоў беларускай мовы рускамоўных адпаведнікаў і інш.); б) іншамоўных лексічных адзінак (вызначэнне міжмоўных амонімаў і паронімаў па лексічных значэннях і інш.); в) формул маўленчага этыкету (аналіз лінгвакультуразнаўчых тэкстаў, у якіх паведамляецца пра спецыфіку маўленчых паводзін прадстаўнікоў іншых культур, і інш.) [1–3; 11–15; 20–24; 26; 29–31].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Змест фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў знайшоў адлюстраванне ў адукацыйным стандарце вучэбнага прадмета “Беларуская мова”. Заданні канстатуючага і навучальнага эксперыментаў, накіраваныя на вызначэнне ўзроўню сфарміраванасці лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў, могуць быць выкарыстаны як дыдактычныя матэрыялы для ажыццяўлення розных відаў і форм кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” і пакладзены ў аснову базы даных для правядзення маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі (у межах выканання задання 01 праграмы “Сучаснае адукацыйнае асяроддзе”).



Апрабацыя методыкі навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу знайшла адлюстраванне ў вучэбным дапаможніку “Беларуская мова” для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання (раздзел “Слова ў тэксце” (у суаўтарстве)) [29], вучэбнай праграме факультатыўных заняткаў для 10 класа “Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы” [8].

СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ

Артыкулы ў навукова-метадычных часопісах

  1. Зелянко, В.У. Мсціслаў – імя старажытнае : дыдактычны матэрыял / В.У. Зелянко // Роднае слова. – 2001. – № 3. – С. 62–64.

  2. Зелянко, В.У. Мір – цэнтр Еўропы : дыдактычны матэрыял / В.У. Зелянко // Роднае слова. – 2002. – № 5. – С. 48–51.

  3. Зелянко, В.У. Сказы з аднароднымі членамі (з выкарыстаннем тэкстаў пра народны касцюм). XI клас / В.У. Зелянко // Роднае слова. – 2003. – № 5. – С. 61–63.

  4. Зелянко, В.У. Узровень лінгвакультуралагічнага развіцця асобы старшакласніка / В.У. Зелянко // Беларуская мова і літаратура. – 2007. – № 4. – С. 12–18.

  5. Зелянко, В.У. Лінгвакультуралагічны падыход да навучання беларускай мове / В.У. Зелянко // Роднае слова. – 2008. – № 1. – С. 55–57.

  6. Зелянко, В.У. Напрамкі і сродкі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу пры навучанні беларускай мове / В.У. Зелянко // Роднае слова. – 2008. – № 3. – С. 39–42.

  7. Зелянко, В.У. Мова і культура: характар узаемадзеяння / В.У. Зелянко // Адукацыя і выхаванне. – 2008. – № 8. – С. 68–72.

  8. Зелянко, В.У. Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы : праграма факультатыўных заняткаў для Х класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / В.У. Зелянко // Беларуская мова і літаратура. – 2009. – № 6. – С. 30–34.

  9. Зелянко, В.У. Узровень сфарміраванасці лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ў вучняў ХІ класаў : вынікі эксперымента / В.У. Зелянко // Роднае слова. – 2009. – № 6. – С. 62 – 65; № 7. – С. 64–68.

  10. Зелянко, В.У. Вывучэнне мовы ў кантэксце культуры : фарміраванне ідэй лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання беларускай мове / В.У. Зелянко // Народная асвета. – 2009. – № 12. – С. 64–67.

  11. Зелянко, В.У. Вывучэнне фанетыкі ў лінгвакультуралагічным аспекце : раздзел “Слова ў тэксце”, Х клас / В.У. Зелянко // Роднае слова. – 2009. –
    № 12. – С. 64–66.

  12. Зелянко, В.У. Вывучэнне лексікі і фразеалогіі ў лінгвакультуралагічным аспекце : раздзел “Слова ў тэксце”, Х клас / В.У. Зелянко // Роднае слова. – 2010. – № 1. – С. 57–60.

  13. Зелянко, В.У. Вывучэнне марфемнай будовы слова і словаўтварэння ў лінгвакультуралагічным аспекце : раздзел “Слова ў тэксце”, Х клас / В.У. Зелянко // Роднае слова. – 2010. – № 2. – С. 55–58.

  14. Зелянко, В.У. Вывучэнне марфалогіі ў лінгвакультуралагічным аспекце : раздзел “Слова ў тэксце”, Х клас / В.У. Зелянко // Роднае слова. – 2010. – № 3. – С. 61–65.

  15. Зелянко, В.У. Дыялог культур пры навучанні беларускай мове / В.У. Зелянко // Беларус. мова і літаратура. – 2010. – № 5. – С. 27–35.

Артыкулы ў замежных навуковых выданнях

  1. Зеленко, О.В. Содержание образования по белорусскому языку, обеспечивающее формирование лингвокультурологической компетенции / О.В. Зеленко // Мова і культура / Киевский нац. ун-т им. Т. Шевченко, Изд. Дом Д. Бураго. – Киев, 2009. – Вып. 11. – Т. Х (122). – С. 358–362.

  2. Зеленко, О.В. Представление лингвокультурологического аспекта обучения белорусскому языку в современных учебниках для 10–11 классов / О.В. Зеленко // Мова і культура / Киевский нац. ун-т им. Т. Шевченко, Изд. Дом Д. Бураго. – Киев, 2009. – Вып. 12. – Т. IV (129). – С. 360–364.

Артыкулы ў навуковых зборніках

  1. Валочка, Г.М. Змест варыятыўнага кампанента агульнай сярэдняй адукацыі па беларускай мове / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко // Образование и педагогическая наука : тр. Нац. ин-та образования. Сер. 1, Гуманитарное образование / Нац. ин-т образования. – Минск, 2007. – Вып. 1 : Концепции и модели. – С. 134–138.

  2. Зелянко, В.У. Тэарэтычная мадэль культуры асобы: нацыянальна-культурны аспект моўнай адукацыі / В.У. Зелянко // Образование и педагогическая наука : тр. Нац. ин-та образования. Сер. 1, Гуманитарное образование / Нац. ин-т образования. – Минск, 2008. – Вып. 2 : Методики, технологии. – С. 116–126.

  3. Зеленко, О.В. Диалог культур в контексте лингвокультурологического подхода при обучении русскому и белорусскому языкам / О.В. Зеленко // Актуальные направления методики преподавания русского языка в современной социокультурной ситуации : сб. науч. тр. / М-во образования Респ. Беларусь, НМУ “Нац. ин-т образования” М-ва образования Респ. Беларусь; отв. ред. Л.А. Мурина, В.Ф. Русецкий. – Минск, 2008. – С. 51–56.

  4. Зелянко, В.У. Лінгвакультуралагічная расшыфроўка тэксту як метад вывучэння стылістыкі ў ХІІ класе (на матэрыяле фрагмента з аповесці Якуба Коласа “Адшчапенец”) / В.У. Зелянко // Шостыя Танкаўскія чытанні : да
    125-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа і 95-годдзя з дня нараджэння М. Танка : зб. навук. артыкулаў / Беларус. дзярж. педагагічны ун-т імя М. Танка; адк. рэд. А.І. Лугоўскі. – Мінск, 2008. – С. 214–215.

  5. Зелянко, В.У. Факультатыўныя заняткі “Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы” (10 клас) у аспекце лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання мове / В.У. Зелянко // Текст. Язык. Человек : сб. науч. тр. : в 2 ч. / Мозырский гос. пед. ун-т им. И.П. Шамякина; редкол.: С.Б. Кураш (отв. ред.) [и др.]. – Мозырь, 2009. – Ч. 2. – С. 195–196.

  6. Зелянко, В.У. Фарміраванне ў старшакласнікаў каштоўнасных адносін да мовы (на матэрыяле выказванняў выдатных дзеячаў навукі і культуры) / В.У. Зелянко // Образование и педагогическая наука : тр. Нац. ин-та образования. Сер. 1, Гуманитарное образование / Нац. ин-т образования. – Минск, 2009. – Вып. 3 : Подходы и принципы. – С. 85–92.

  7. Зелянко, В.У. Выкарыстанне твораў Ф. Янкоўскага пры фарміраванні лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў / В.У. Зелянко // Каб жыло наша Слова : зб. навук. арт. да 90-годдзя з дня нараджэння Ф. Янкоўскага / Брэсцкі дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна; пад агул. рэд. М.І. Новік. – Брэст, 2009. – С. 97–100.

Матэрыялы канферэнцый

  1. Зелянко, В.У. Культуралагічнае развіццё асобы вучня ў сістэме моўнай адукацыі / В.У. Зелянко // Сучасныя падыходы да варыятыўнай моўнай і літаратурнай адукацыі : матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Мінск, 24 лістап. 2006 г. / Навук.-метад. установа “Нац. ін-т адукацыі”; рэдкал.: Л.А. Мурына
    [і інш.]. – Мінск, 2006. – С. 30–33.

  2. Зелянко, В.У. Лінгвакультуралагічныя заданні як прыём фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў / В.У. Зелянко // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі : матэрыялы Рэсп. навук. канф. (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай), Брэст, 20–21 сакав. 2008 г. / Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна; рэдкал.: М.І. Новік [і інш.]. – Брэст, 2008. – С. 300–303.

  3. Зелянко, В.У. Навучанне беларускай мове ў кантэксце нацыянальнай культуры / В.У. Зелянко // Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования : материалы III междунар. науч.-метод. конф., Брест, 22–23 нояб. 2007 г. / Брест. гос. ун-т им. А.С. Пушкина; редкол.: Е.И. Абрамова [и др.]. – Брест, 2008. – С. 285–288.

  4. Зеленко, О.В. Культурологический потенциал белорусской безэквивалентной лексики: лингводидактический аспект / О.В. Зеленко // Современное языковое и литературное образование в СНГ: диалог между теорией и практикой : материалы Междунар. форума русистов, Минск,
    10–12 ноября 2008 г. / Мин-во образования Респ. Беларусь, Нац. ин-т образования, Посольство Российской Федерации в Респ. Беларусь; отв. ред.: Л.А. Мурина, В.Ф. Русецкий. – Минск, 2009. – С. 116–122.

Вучэбны дапаможнік

  1. Беларуская мова : вучэб. дапаможнік для 10-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, Л.С. Васюковіч, В.У. Зелянко, У.П. Саўко. – Мінск, 2009. – С. 80–168.

Метадычныя дапаможнікі

  1. Зелянко, В.У. Беларуская мова і літаратура : 11 клас : прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання / В.У. Зелянко, І.У. Булаўкіна. – Мінск : НІА : Аверсэв, 2008. – С. 4–48.

  2. Зелянко, В.У. Беларуская мова і літаратура : 10–11 класы : прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / В.У. Зелянко, Н.У. Целяпун, І.У. Булаўкіна. – Мінск : НІА : Аверсэв, 2009. – С. 4–48.

РЭЗЮМЭ
Зелянко Вольга Уладзіміраўна

Методыка навучання беларускай мове
на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу (10–11 класы)

Ключавыя словы: навучанне беларускай мове, лінгвакультуралагічны падыход, лінгвакультуралагічная кампетэнцыя, нацыянальна маркіраваныя моўныя адзінкі, дыялог культур.

Мэта даследавання – вызначыць тэарэтычныя асновы лінгвакультуралагічнага падыходу і распрацаваць методыку яго ўкаранення ў працэс навучання беларускай мове (10–11 класы).

Метады даследавання: аналіз навуковай літаратуры, нарматыўных дакументаў у галіне лінгваметодыкі, вывучэнне педагагічнага вопыту, назіранне за вучэбным працэсам, аналіз вучнёўскіх прац, анкетаванне, гутарка, педагагічны эксперымент, матэматычная апрацоўка эксперыментальных даных.

Атрыманыя вынікі і іх навізна. Выдзелены тры напрамкі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання беларускай мове: засваенне вучнямі нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы, спасціжэнне каштоўнасцей і рэалій нацыянальнай культуры, навучанне беларускай мове ў дыялогу культур; вызначаны змест навучання, які забяспечвае фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі; сфармуляваны прынцыпы навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу; распрацавана методыка фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў 10–11 класаў і праверана яе эфектыўнасць пры навучанні беларускай мове.

Ступень выкарыстання. Змест фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў знайшоў адлюстраванне ў адукацыйным стандарце вучэбнага прадмета “Беларуская мова”. Методыка фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі прайшла апрабацыю і знайшла ўкараненне ў працэсе навучання беларускай мове (вучэбны дапаможнік “Беларуская мова” для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання (2009), вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для 10 класа “Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы”).

Галіна прымянення. Вынікі даследавання выкарыстоўваюцца пры навучанні беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання.

РЕЗЮМЕ
Зеленко Ольга Владимировна

Методика обучения белорусскому языку
на основе лингвокультурологического подхода (10–11 классы)

Ключевые слова: обучение белорусскому языку, лингвокультурологический подход, лингвокультурологическая компетенция, национально маркированные языковые единицы, диалог культур.

Цель исследования – определить теоретические основания лингвокультурологического подхода и разработать методику его внедрения в процесс обучения белорусскому языку (10–11 классы).

Методы исследования: анализ научной литературы, нормативных документов в области лингвометодики, изучение педагогического опыта, наблюдение за учебным процессом, анализ ученических работ, анкетирование, беседа, педагогический эксперимент, математическая обработка экспериментальных данных.

Полученные результаты и их новизна. Выделены три направления реализации лингвокультурологического подхода к обучению белорусскому языку: усвоение учащимися национально маркированных единиц белорусского языка, постижение ценностей и реалий национальной культуры, обучение белорусскому языку в диалоге культур; определено содержание обучения, обеспечивающее формирование лингвокультурологической компетенции; сформулированы принципы обучения белорусскому языку на основе лингвокультурологического подхода; разработана методика формирования лингвокультурологической компетенции учащихся 10–11 классов и проверена ее эффективность при обучении белорусскому языку.

Степень использования. Содержание формирования лингвокультурологической компетенции учащихся отражено в образовательном стандарте учебного предмета “Белорусский язык”. Методика формирования лингвокультурологической компетенции прошла апробацию и внедрена в процесс обучения белорусскому языку (учебное пособие “Белорусский язык” для 10 класса общеобразовательных учреждений с белорусским и русским языками обучения (2009), учебная программа факультативных занятий для 10 класса “Белорусская традиционная культура в зеркале языка”).

Область применения. Результаты исследования используются при обучении белорусскому языку в общеобразовательных учреждениях с белорусским и русским языками обучения.

SUMMARY
Zelenko Olga Vladimirovna

Technique of teaching of Belarusian language

based on lingua-cultural approach (10–11 grades)
Key words: teaching of Belarusian language, lingua-cultural approach, lingua-cultural competence, cultural colored means of linguistics, dialogue of the cultures.

The purpose of research – to assign theoretical bases of lingua-cultural approach and to develop the technique of introducing into the process of teaching of Belarusian language (10–11 grades).

Methods of research: analysis of scientific literature, regulatory documents in the field of linguistic methods, studying of pedagogical experience, observation of the educational process, analysis of students’ works, questioning, conversation, pedagogical experiment, mathematical processing of experimental data.

The obtained results and their novelty. There were allocated three areas of realization of lingua-cultural approach at the teaching of Belarusian language: the uptake by the students the cultural colored means of Belarusian language, realizing of the values and realities of national culture, teaching of Belarusian language in the dialogue of cultures; educational content that ensured the forming of lingua-cultural competence was defined; the principles for teaching of Belarusian language based on lingua-cultural approach were formulated; the technique of forming lingua-cultural competence of the students of 10–11 grades was developed and its effectiveness in teaching of Belarusian language was tested.

The degree of use. The content of formation of lingua-cultural competence of students is reflected in the educational standard of the subject “Belarusian language”. The technique of forming of lingua-cultural competence has been tested and introduced into the process of teaching of Belarusian language (a textbook “Belarusian language” for 10 grade of the educational establishments with Belarusian and Russian languages of teaching (2009), a curriculum of elective courses for 10 grade “Belarusian traditional culture in the mirror of language”).

Scope. The results of the research are used in teaching of Belarusian language at the educational establishments with Belarusian and Russian languages of teaching.

1   2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка